Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Чаму Лукашэнка не камэнтуе дамоўленасьцяў Вашынгтону і Кіева пра спыненьне вайны з Расеяй
https://smarturl.click/Da9jz
Афіцыйны Менск ніяк не камэнтуе вынікаў перамоваў у Джыдзе. Бо асьцерагаецца сказаць нешта неўпапад з пазыцыяй Расеі, піша палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч. Якраз у такія моманты і выяўляецца замежнапалітычная несамастойнасьць Беларусі.
У Нямеччыне арыштавалі беларуску, якую вінавацяць у парушэньні санкцыяў Эўразьвязу
https://smarturl.click/8EZm2
Сёньня раніцай прыкладна 85 супрацоўнікаў мытнага дэпартамэнту Бэрліна-Брандэнбургу выканалі ордэр на арышт, тры канфіскацыі маёмасьці і пяць ордэраў на ператрус у дачыненьні да 46-гадовай жанчыны зь Беларусі за парушэньне санкцый Эўразьвязу супраць Расеі. Паведамляецца, што жанчына разам з двума іншымі фігурантамі справы незаконна вывезла ў Расею мноства аўтамабіляў.
Былы палітвязень распавёў пра катаваньні холадам, зьбіцьцё і галюцынацыі ў калёніі
https://smarturl.click/mpOQ5
Бацьку шасьцярых дзяцей Аляксандру Зялюткіну пасьля болей чым трох гадоў зьняволеньня пачалі пагражаць новымі крымінальнымі справамі. Па вызваленьні ён выехаў зь Беларусі.
Аляксандр распавёўправаабаронцам «Вясны» пра падзеі 2020 года ў Менску, удзельнікам якіх быў, пра перасьлед і ўмовы ўтрыманьня ў калёніях у Магілёве і Шклове, дзе ён адбываў пакараньне.
Сярод іншага Аляксандр Зялюткін паведаміў, што яго затрымалі падчас аднаго з маршаў пратэсту ў Менску восеньню 2020 году, склалі адміністрацыйны пратакол, але суд не пакараў яго арыштам, бо ў яго на ўтрыманьні былі шасьцёра дзяцей. Зноў прыйшлі па ім праз год, у сьнежні 2021.
На фота: Аляксандр Зялюткін, архіў
У Беларусі зноў перанесьлі дату ўвядзеньня Нацыянальнага футбольнага стадыёну, які будуюць пры ўдзеле Кітаю
https://smarturl.click/671zB
Спачатку плянавалі здаць стадыён да канца 2023-га, потым — да 31 сьнежня 2024 году, а ўжо сёлета правесьці на ім фінал Кубка Беларусі і таварыскі матч з Расеяй.
Цяпер дакладную дату здачы аб'екту не называюць.
На фота: ілюстрацыя з праекту Нацыянальнага футбольнага стадыёну
Беларусу выставілі абвінавачаньне ў падпале супэрмаркету ў Варшаве на заданьне выведкі Расеі
https://smarturl.click/AdpG4
Польская пракуратура выставіла абвінавачаньне грамадзяніну Беларусі Сьцяпану К. у падпале шматпавярховай будаўнічай крамы ў Варшаве ў красавіку 2024 году. Ён нібыта дзейнічаў на заданьне расейскай выведкі.
Пажар адбыўся 14 красавіка 2024 году, згарэла частка крамы, шкода ацэненая на больш за 3,5 млн злотых (каля 900 тысяч даляраў). Ідзецца пра пажар у гандлёвым цэнтар на вуліцы Радзыміньскай.
На ілюстрацыйным фота: Паліцыя ў Варшаве
Беларусь і Іран заявілі аб намеры інтэнсыфікаваць вайсковую супрацу
https://smarturl.click/vwlGG
Летась дэлегацыя Міністэрства абароны Ірану наведвала Беларусь тройчы. Менск і Тэгеран актывізавалі вайсковую супрацу ў лістападзе 2023 году, калі адбылося першае паседжаньне беларуска-іранскай міжведамаснай камісіі па вайсковым супрацоўніцтве.
На фота: перамовы ў Менску дэлегацый міністэрстваў абароны Беларусі і Ірану
У Беларусі з 12 сакавіка павысілі тарыфы на паслугі ў электраэнэргетыцы
https://smarturl.click/qldkv
Тарыфы на паслугі дзяржаўнага прадпрыемства «Белэнэрга» абласным прадпрыемствам энэргетыкі і БелАЭС павялічацца з 87,84 да 94,87 беларускага рубля за 1 МВт вызначанай на месяц магутнасьці (+8%).
Адпаведна павялічацца тарыфы на паслугі апэратыўна-дыспэтчарскага кіраваньня, якое ажыцьцяўляюць абласныя энэргасыстэмы, для ўласьнікаў блёк-станцыяў, падключаных да іхных сетак (з 115,93 да 125,3 рубля); арганізацыям жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (з 0,1261 да 0,1362 рубля); уласьнікам блёк-станцыящ для разьмеркаваньня электраэнэргіі, выпрацаванай вызначанымі блёк-станцыямі, на аб’екты ўласьнікаў блёк-станцыящ (з 0,0544 да 0,0588 рубля).
Абгрунтоўваючы будаўніцтва АЭС, улады Беларусі пераконвалі, што электраэнэргія для жахыроў Беларусі стане таньней.
На ілюстрацыйным фота лініі электраперадач.
Ад графіці ля менскага вакзалу да ілюстрацыяў у The New York Times. Гісторыя беларускага мастака Дзьмітрыя Каштальяна
https://smarturl.click/w9W6b
На пачатку сакавіка амэрыканскае выданьне The New York Times апублікавала артыкул пра вымерлую птушку дадо, праілюстраваўшы яго выявамі беларускага мастака. Навіна аб посьпеху суачыньніка адразу разыйшлася па навіновых сайтах і сацсетках. У размове з Свабодай Дзьмітры расказаў, як можна дасягнуць посьпеху, займаючыся тым, што падабаецца больш за ўсё.
На фота: Дзьмітры Каштальян
Ужо сёньня: дзень памяці Яна Баршчэўскага
12 сакавіка 1851 году памёр адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі, аўтар кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях».
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/baZJ7
Заява па выніках перамоваў: Украіна пагадзілася на 30-дзённае спыненьне агню, ЗША адновяць дапамогу і абмен выведнай інфармацыяй
https://smarturl.click/8EZM8
У аўторак 11 сакавіка дэлегацыі ЗША і Ўкраіны сустрэліся ў Джыдзе ў Саўдаўскай Арабіі для перамоваў. Перамовы працягваліся больш за 8 гадзінаў. Як гаворыцца ў супольнай заяве па выніках перамоваў, якую апублікаваў ўкраінскі бок: «Украіна выказала гатоўнасьць прыняць прапанову ЗША аб неадкладным увядзеньні часовага 30-дзённага рэжыму спыненьня агню, які можа быць прадоўжаны па ўзаемнай згодзе бакоў пры ўмове прыняцьця і адначасовага выкананьня Расейскай Фэдэрацыяй. Злучаныя Штаты дадуць зразумець Расеі, што ўзаемнасьць з боку Расеі зьяўляецца ключом да дасягненьня міру».
Паводле заявы, Злучаныя Штаты неадкладна здымаюць паўзу ў абмене выведнай інфармацыя і аднаўляюць дапамогу Ўкраіне ў галіне бясьпекі.
Амэрыканская дэлегацыя пакуль што не апублікавала заяву па-ангельску. Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё пасьля перамоваў сказаў: «Мы зрабілі крок да міру, спадзяёмся, што расейцы адкажуць узаемнасьцю».
Што значаць для Беларусі вынікі перамоваў ЗША і Ўкраіны аб міры з Расеяй
https://youtube.com/live/BEiz3INpHcw
Якія вынікі сустрэчы ў Савудаўскай Арабіі ўрадавых дэлегацыяў ЗША і Ўкраіны? На якія саступкі дзеля мірнага пагадненьня гатовыя Кіеў і Масква? Аб чым наконт міру ва Ўкраіне могуць дамовіцца Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме « ПіК Свабоды» адказваюць былы дыплямат, дасьледчык Цэнтру новых ідэй Павал Мацукевіч і ўкраінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда.
Канстытуцыйны суд Румыніі адхіліў апэляцыю Джарджэску на рашэньне аб нядопуску да выбараў прэзыдэнта
https://smarturl.click/yqEYv
11 сакавіка Канстытуцыйны суд Румыніі адхіліў апэляцыю прарасейскага палітыка Кэліна Джарджэску на рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая 9 сакавіка адмовілася рэгістраваць ягоную кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах у траўні. Вэрдыкт суду канчатковы.
Viber скарачае супрацоўнікаў у Менску і ўпершыню наймае ў Польшчы — пасьля расейскага блякаваньня
https://smarturl.click/Q1zVR
Кампанія Rakuten, якая валодае папулярным мэсэнджэрам Viber, скараціла частку менскай каманды і, верагодна, згарнула наём у Беларусі, піша Devby. Але пры гэтым кампанія наймае работнікаў у Польшчы, дзе плянуе адкрыць офіс у 2025 годзе.
Украінскі Генштаб паведаміў пра пасьпяховы ўдар па Маскоўскім НПЗ
https://smarturl.click/0e3E5
Украінскія вайскоўцы ў ноч на 11 сакавіка нанесьлі сэрыю ўдараў па «шэрагу стратэгічных аб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі, якія ўдзельнічаюць у падтрымцы ўзброенай агрэсіі супраць Украіны».
«У прыватнасьці, зафіксаваны ўдар па вытворчых магутнасьцях Маскоўскага НПЗ, які здольны перапрацоўваць 11 мільёнаў тон нафты ў год і забясьпечвае 40-50% патрэбаў гораду Масквы ў дызэльным паліве і бэнзіне», — гаворыцца ў паведамленьні Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Украіны..
У Харватыі арыштавалі трох грамадзян Беларусі за перамяшчэньне незаконных мігрантаў
https://smarturl.click/kjpJ2
Упраўленьне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Харватыі завяршыла расьсьледаваньне і перадала ў акруговы суд Рыекі справу паводле абвінавачаньня трох грамадзян Беларусі 1999, 1989 і 1994 гадоў нараджэньня ў арганізацыі незаконнага перамяшчэньня мігрантаў.
Згодна з матэрыяламі сьледзтва, беларусы незаконна перавезьлі ня менш за 20 замежных грамадзян, кожны зь якіх заплаціў ім па 200 эўра. Сабраныя грошы абвінавачаныя дзялілі паміж сабой, залежна ад функцый, якія выконвалі ў гэтай групоўцы.
На фота: Беларускія сілавікі ў стыхійным лягеры мігрантаў на беларускім баку мяжы паблізу ад пераходу «Брузгі» — «Кузьніца» 18 лістапада 2021 году.
Санкцыі ЭЗ у тупіку? Вугоршчына і Славаччына ціснуць на Брусэль праз чорны сьпіс Расеі
https://smarturl.click/4kjEW
Вугоршчына зноў аспрэчвае санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі, настойваючы на выдаленьні ключавых фігураў з чорнага сьпісу перад апошнім момантам, які хутка набліжаецца. Да Будапэшту далучаецца Славаччына, і прадстаўнікам ЭЗ, выглядае, давядзецца з усіх сіл шукаць кампраміс, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Пракуратура Босьніі і Герцагавіны распарадзілася затрымаць кіраўніка Рэспублікі Сэрбскай
https://smarturl.click/jk5md
Пракуратура Босьніі і Герцагавіны запатрабавала ад паліцыі затрымаць для дачы паказаньняў Міларада Додзіка, кіраўніка Рэспублікі Сэрбскай (аўтаномнай адзінкі ў складзе Босьніі і Герцагавіны), а таксама прэм’ер-міністра Радавана Вішкавіча і старшыню Народнай скупшчыны Рэспублікі Сэрбскай Нэнада Стэвандзіча. У пастанове пракуратуры гаворыцца, што яны падазраюцца ў «замаху на канстытуцыйны лад».
Міларад Додзік знаходзіцца ў горадзе Баня-Лука — адміністрацыйным цэнтры Рэспублікі Сэрбскай. На прэс-канфэрэнцыі ён заявіў, што ня будзе рэагаваць на патрабаваньне пракуратуры. «Вазьміце нас тут, паглядзім, як вы гэта зробіце», — сказаў ён.
ЗША аднавілі пастаўкі зброі Ўкраіне і абмен выведнай інфармацыяй
https://smarturl.click/aJk7g
Намесьнік міністра абароны Польшчы Павел Залеўскі паведаміў пра аднаўленьне Злучанымі Штатамі паставак зброі Ўкраіне праз польскі хаб Ясёнка. Кіраўніца нацыянальнай выведкі ЗША Талсі Габард заявіла, што адноўлены працэс абмену выведнымі зьвесткамі з Украінай. «Па ўказаньні прэзыдэнта паўза ў абмене выведнай інфармацыяй з Украінай спынілася», – напісала Габард.
Беларусь і Расея падпішуць дамову пра абарону грамадзян «ад неабгрунтаванага перасьледу замежнымі дзяржавамі»
https://smarturl.click/e58v5
Праект дакумэнту ўжо падрыхтавалі і цяпер Міністэрства замежных спраў Беларусі правядзе адпаведныя перамовы з Расеяй і яго падпіша.
Пакуль дэталі гэтай дамовы невядомыя.
У пачатку лютага стала вядома, што Міжнародная плятформа прыцягненьня вінаватых да адказнасьці для Беларусі (IAPB) перадала ў канцылярыю пракурора Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) доказы і юрыдычны аналіз для папярэдняга вывучэньня пытаньня, ці валодае суд юрысдыкцыяй для расьсьледаваньня і перасьледу меркаваных злачынстваў супраць чалавечнасьці з боку рэжыму ў Беларусі.
Апублікавалі дакумэнт Палаты прадстаўнікоў аб узгадненьні кандыдатуры прэм’ера на пазачарговым пасяджэньні
https://smarturl.click/kjpL4
Свабода прааналізавала храналёгію падзей 10 сакавіка, калі Аляксандар Лукашэнка абвясьціў прозьвішча новага прэм’ер-міністра.
На фота: прэм'ер Беларусі Аляксандар Турчын
У Беларусі надзвычай цёплы сакавік: абноўлена 270 тэмпэратурных рэкордаў
https://smarturl.click/aJkXJ
Шэсьць дзён запар у Беларусі абнаўляюцца абсалютныя максымумы тэмпэратураў за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных мэтэаназіраньняў (з 1881 году), перапісана каля 270 лякальных рэкордаў за пэрыяд небывалага для пачатку сакавіка цяпла,
Але з 14 сакавіка чакаюць пахаладаньня.
На ілюстрацыйным фота: Мірскі замак
Ціханоўская: Зброю для Расеі вырабляюць 287 беларускіх прадпрыемстваў
https://smarturl.click/5OwqD
Сьвятлана Ціханоўская заклікала краіны Рады Эўропы не дапусьціць, каб Беларусь стала «суцяшальным прызам» для Расеі. Яна выступіла перад Кабінэтам міністраў Рады Эўропы, галоўным выканаўчым органам арганізацыі. У сустрэчы прынялі ўдзел паслы і дыпляматы 46 краін.
Як паведамілі ў офісе Ціханоўскай, яна ўзьняла ў сваім выступленьні пытаньні бясьпекі і пагрозы расейскага кантролю над Беларусьсю. Паводле яе слоў, Беларусь ужо стала ваенным пляцдармам Расеі, аднак яна ня верыць, што Беларусь наўпрост уступіць у вайну.
На фота: Сьвятлана Ціханоўская ў Радзе Эўропы, Страсбур, 11 сакавіка 2025
Журналіст Дзяніс Івашын ужо 4 гады за кратамі. Што вядома пра палітвязьня
https://smarturl.click/RAa2D
4 гады таму затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Палітвязень правёў за кратамі ўжо 1461 дзень. У лютым 2025 году на 15 дзён яго зноў накіравалі ў штрафны ізалятар.
Больш за год журналіста Дзяніса Івашына трымаюць у турме № 8 у Жодзіне на строгім рэжыме. Вядома, што ён значна схуднеў, мае праблемы са здароўем.
Зь ліста Дзяніса, які ён даслаў у канцы лютага, сваякі даведаліся, што з 4 па 18 лютага 2025 году палітвязень знаходзіўся ў ШЫЗА.
На фота: Дзяніс Івашын, архіў
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амэрыканская дэлегацыя сустрэнецца з расейскай ужо сёньня ці заўтра. Трамп таксама сказаў, што зноў запросіць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага на сустрэчу ў Белы дом. Зяленскі ў сваім Тэлеграм-канале пацьвердзіў гатоўнасьць да 30-дзённага перамір’я. https://smarturl.click/8EZM8
Читать полностью…Асноўнае за 11 сакавіка
📌 У Расеі заявілі аб атацы дронаў на Маскву. Авіярэйсы зь Менска ў Маскву адкладалі
📌 У Харватыі арыштавалі трох грамадзян Беларусі за перамяшчэньне незаконных мігрантаў
📌 Адклалі трэці праект па будаўніцтве беларускага марскога порту ў Расеі
📌 Паводле ўладаў Кіргізстану, Менск гатовы «перадаць» экс-прэзыдэнта краіны Бакіева, калі таго не пасадзяць
📌 Канстытуцыйны суд Румыніі адхіліў апэляцыю Джарджэску на рашэньне аб нядопуску да выбараў прэзыдэнта
📌 У Беларусі з пачатку году адбылося 115 лясных пажараў — найбольш у Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях
📌 Стала вядома яшчэ аб адным беларусе, які ваяваў на баку Расеі і трапіў у палон Украіны
📌 Ва Ўкраіне ў міжнародны вышук абвясьцілі ўраджэнца Беларусі за ваенныя злачынствы ў Херсонскай вобласьці
📌 У Беларусі адкрылі новы комплекс для памежнай заставы «Нароўля» на мяжы з Украінай
📌 Ціханоўская і Шарэнда-Панасюк ў Эўрапарлямэнце: «Аднойчы мы зоймем сваё законнае месца ў гэтай палаце»
Каля паўтысячы прыхільнікаў Кэліна Джарджэску сабраліся пад будынкам Канстытуцыйнага суду, які знаходзіцца ў тым жа будынку, што і парлямэнт краіны. Людзі скандавалі «Джарджэску – прэзыдэнт» і «Далоў дыктатуру».
Канстытуцыйны суд Румыніі адхіліў апэляцыю прарасейскага палітыка Кэліна Джарджэску на рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая 9 сакавіка адмовілася рэгістраваць ягоную кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах у траўні.
Ціханоўская і Шарэнда-Панасюк ў Эўрапарлямэнце: «Аднойчы мы зоймем сваё законнае месца ў гэтай палаце»
https://smarturl.click/l5oOd
Сьвятлана Ціханоўская спадзяецца, што Беларусь у будучыні зойме сваё месца ў Эўрапарламенце. Аб гэтым яна заявіла, выступаючы на адкрыцьці пленарнага пасяджэньня Эўрапарлямэнту.
У Латвіі затрымалі эстонца і ўкраінца, падазраюць у шпіянажы на карысьць Расеі
https://smarturl.click/EeLgL
Паведамляецца, што пры затрыманьні ў фігурантаў справы сканфіскавалі пяць мабільных тэлефонаў, чатыры дроны, два фотаапараты, флэш-карту, а таксама «лясную камэру», устаноўленую для «назіраньня за абʼектам крытычнай інфраструктуры».
У Беларусі адкрылі новы комплекс для памежнай заставы «Нароўля» на мяжы з Украінай
https://smarturl.click/O0ExD
Новы комплекс пабудавалі «у сувязі з новымі рызыкамі з боку сумежнай дзяржавы».
У Мінпрыроды патлумачылі, чаму ў беларускіх гарадах цяпер шмат пылу
https://smarturl.click/jk5Ok
З пачатку сакавіка ў Беларусі стаяў у асноўным антыцыклён, таму істотных ападкаў не выпадала. Сухое зацішнае надвор’е прывяло да павелічэньня колькасьці пылу ў паветры.
Пыл у паветра трапляе рознымі шляхамі — яго крыніцы могуць быць як натуральнымі, так і зьвязанымі з дзейнасьцю чалавека, гэта значыць антрапагеннымі. Як правіла, гэта пыл, падняты з участкаў глебы без дзёрну, спальваньне паліва мабільнымі і стацыянарнымі крыніцамі, індустрыяльныя працэсы, знос шын.
«Таксама немалую ролю ў фармаваньні ўзроўню забруджваньня паветра ў гарадах адыгрывае перанос дымоў пажараў у прыродных экасыстэмах», — дадалі ў ведамстве.
На фота: вуліца ў Менску, ілюстрацыя з архіву