Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Вярхоўны лідар Ірана адмаўляецца весьці перамовы з «агрэсіўнымі ўрадамі» пасьля ліста Трампа
https://smarturl.click/YzZZe
Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хамэнэі заявіў, што ня будзе весьці перамовы з «агрэсіўнымі ўрадамі». Гэта адбылося на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп аб’явіў, што накіраваў яму ліст. Пра гэта паведамляе іранская служба Радыё Свабода — Radio Farda.
У выступе ў суботу, 8 сакавіка, Хамэнэі заявіў, што настойлівасьць «агрэсіўных урадаў» у перамовах «не накіравана на вырашэньне праблем». Ён заявіў, што яны жадаюць «панаваць і навязваць».
Суд у Польшчы арыштаваў дэпутата Сэйму
https://smarturl.click/4kJJG
Сябру апазыцыйнай партыі «Права і справядлівасьць» Дарыюшу Матэцкаму пагражае 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Спробаў нелегальна трапіць зь Беларусі ў Польшчу стала амаль на палову менш
https://smarturl.click/jkq1q
У Польшчы зноў падоўжылі забарону на знаходжаньне ў памежнай зь Беларусьсю зоне на 90 дзён.
За амаль 267 дзён працы буфэрнай зоны колькасьць спробаў нелегальнага перасячэньня польска-беларускай мяжы зьнізілася прыкладна на 46%
Наколькі важная разьведка ЗША для ваенных намаганьняў Украіны?
https://smarturl.click/ppxJE
Рашэньне ЗША прыпыніць дапамогу Ўкраіне зьвесткамі разьведкі сур’ёзна падарве здольнасьць Кіева абараніць сябе ад Расеі, але гэта не азначае канец ваенных намаганьняў Украіны, заявілі чыноўнікі і аналітыкі.
Наста Захарэвіч: Калі цяжка, я іду да жанчын
https://smarturl.click/5OGmj
У грамадзка-палітычным жыцьці мужчыны і жанчыны нярэдка выконваюць розныя задачы. Жанчыны часьцей робяць ціхую, не прыкметную для вялікай публікі працу, у той час як публічным тварам вялікіх і важных праектаў застаюцца мужчыны. І гаворка не пра тое, што мужчын адтуль трэба прымусова прыбраць, а пра тое, што такі парадак у грамадзтве склаўся ня сам сабой.
Гэта ня «проста так атрымалася», гэта частка патрыярхальнага ўкладу, у якім па падтрымку базава ідуць да жанчын, але нацыянальнымі героямі застаюцца ў асноўным мужчыны.
Беларусы сталі больш актыўна браць пазыкі
https://smarturl.click/Zy2xy
У 2024 годзе зафіксаваны максымальны рост агульнай сумы крэдытаў за апошнія чатыры гады — на 7 млрд. рублёў. Колькасьць такіх дагавораў паміж банкамі і фізычнымі асобамі ў параўнаньні з мінулым годам павялічылася на 166,7 тыс. пагадненьняў, паведамляе Нацбанк.
Ужо сёньня: Міжнародны жаночы дзень; дзень нараджэньня Андрэя Саньнікава і Тацяны Караткевіч
https://smarturl.click/e5931
А яшчэ 8 сакавіка 1928 году ў Празе памёр Пётра Крачэўскі (Крэчэўскі), палітык, пісьменьнік, гісторык, прэзыдэнт Рады БНР у 1919–1928 гадох.
Асноўнае за 7 сакавіка
📌 «Пэнсійная пастка» для беларускіх палітэмігрантаў. Як атрымаць выплаты за мяжой і на што можна разьлічваць па вяртаньні
📌 BelPol абвяргае заявы пра ўзлом рэсурсаў арганізацыі
📌 Смак беларускай паляндвіцы. Як хобі былога палітвязьня вырасла ў невялікі бізнэс
📌 Экспарт ПВТ за 2024 год захаваўся на ўзроўні 2023 году — 1,8 мільярда даляраў
📌 Улады паведамілі, колькі ў Беларусі беспрацоўных жанчын
📌 Журналістку Паліну Піткевіч судзяць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаваньні»
📌 Учора вораг, сёньня — амаль сябар. Як і чаму беларуская прапаганда палюбіла ЗША, тлумачыць Паўлюк Быкоўскі
📌 У ААН скрытыкавалі беларускі законапраект, які абмяжоўвае права на працу зь дзецьмі для былых палітвязьняў
📌 ЗША могуць запатрабаваць перагляду санкцый у дачыненьні да транзыту беларускіх калійных угнаеньняў, — прэм’ер-міністар Літвы
📌 «Куды коціцца сьвет». У каго ChatGPT забярэ працу. Прагнозы распрацоўніка
Як правільна пісаць па-расейску — «беларуский», «белорусский» ці «беларусский»?
Читать полностью…ЗША могуць запатрабаваць перагляду санкцый у дачыненьні да транзыту беларускіх калійных угнаеньняў, — прэм’ер-міністар Літвы
https://smarturl.click/XykB6
«Па-першае, нам трэба глыбей разабрацца, хто насамрэч зацікаўлены ў гэтым, паколькі, мяркуючы па ўсім, пасьля ўвядзеньня дадатковага мыта на Канаду ЗША таксама шукаюць больш танныя крыніцы ўгнаеньняў. Я не выключаю магчымасьці, што ў найбліжэйшай будучыні нашы стратэгічныя партнэры могуць папрасіць нас перагледзець гэтыя санкцыі», — сказаў літоўскі прэмʼер Гінтаўтас Палуцкас.
Пры гэтым Палуцкас запэўніў, што пытаньне зьмякчэньня санкцый у дачыненьні да Беларусі ўрадам не разглядаецца.
У ААН скрытыкавалі беларускі законапраект, які абмяжоўвае права на працу зь дзецьмі для былых палітвязьняў
https://smarturl.click/jkqzY
Забарону плянуюць прымяняць незалежна ад таго, ці была судзімасьць пагашана або зьнята, а таксама незалежна ад таго, ці спынены крымінальны перасьлед у сувязі з заканчэньнем тэрміну даўнасьці або па амністыі.
Улады Ўкраіны паведамілі аб ліквідацыі надзвычайнай сытуацыі на ЧАЭС праз 3 тыдні пасьля расейскага ўдару
https://smarturl.click/JDmqq
14 лютага ў ахоўную абалонку саркафага Чарнобыльскай АЭС урэзаўся бесьпілётны лятальны апарат, узьнікла ўзгараньне. Паводле прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, удар прыпаў на сховішча, якое «беражэ сьвет ад радыяцыі разбуранага чацьвёртага энэргаблёку ЧАЭС».
«Пэнсійная пастка» для беларускіх палітэмігрантаў. Як атрымаць выплаты за мяжой і на што можна разьлічваць па вяртаньні
https://smarturl.click/Q13q6
З 2020 году зь Беларусі эмігравалі сотні тысяч чалавек. Сярод іх ёсьць пэнсіянэры, якія актыўна бралі ўдзел у пратэстах, а таксама і тыя, хто не пасьпеў зарабіць у Беларусі на пэнсію. Расказваем, як яе атрымаць за мяжой і на што можна разьлічваць.
Фота ілюстрацыйнае.
У Беларусі 6 сакавіка на ўсіх мэтэастанцыях зафіксавалі тэмпэратурныя рэкорды, прыйшло цяпло
https://smarturl.click/M1Q2p
Новы абсалютны максымум дня зафіксавалі ў Самахвалавічах — 19,7 градуса вышэй за нуль. Ранейшы экстрэмум пратрымаўся 30 гадоў (17 градусаў у Берасьці).
Фота ілюстрацыйнае
Лукашэнка пасьля Пуціна прыняў кіраўніка вайсковага ўраду М’янмы, якога хоча арыштаваць МКС
https://smarturl.click/1d2pY
Мін Аун Хлайн ачоліў вайсковы урад М’янмы ў выніку перавароту ў жніўні 2021 году. Да гэтага ён камандаваў Узброенымі сіламі краіны. Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на ягоны арышт
М’янма (колішняя назва Бірма) — шматнацыянальная дзяржава ў Паўднёва-ўсходняй Азіі, яна мяжуе з Індыяй, Бангладэшам, Кітаем, Лаосам і Тайляндам. У 2021 годзе ў краіне адбыўся вайсковы пераварот, які выклікаў масавыя пратэсты. У краіне дагэтуль працягваецца грамадзянская вайны паміж вайсковай хунтай і этнічнымі ўзброенымі групоўкамі.
ЗША, Эўразьвяз і Канада ўвялі супраць М’янмы санкцыі праз зьвяржэньне законнага кіраўніка краіны Аун Сан Су Чжы.
На фота (БелТА): сустрэча Мін Аун Хлайна ў Менску
Праваабаронцы паведамілі аб забойствах сырыйскімі ўладамі сотняў мірных жыхароў
https://smarturl.click/O0RRA
Сырыйскія ўлады і зьвязаныя зь імі групоўкі забілі за апошнія некалькі дзён каля 340 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, якія належалі да рэлігійнай меншасьці алявітаў, заявіў кіраўнік Сырыйскай абсэрваторыі па правах чалавека, якая сочыць за баявымі дзеяньнямі ў Сырыі.
Зяленскі назваў склад украінскай дэлегацыі на перамовах з ЗША ў Саудаўскай Арабіі
https://smarturl.click/2qBB0
«З нашага боку будзе выразны акцэнт на канструктыўнасьці, і мы спадзяемся, што зможам абмеркаваць і ўзгадніць неабходныя рашэньні і крокі», — напісаў Зяленскі.
Напярэдадні дарадца Белага дома па нацыянальнай бясьпецы Майк Уолц паведаміў, што ён разам з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа на наступным тыдні накіроўваецца ў Саудаўскую Арабію для сустрэчы з украінскай дэлегацыяй.
«Клетка ганьбы», сон на падлозе, пагрозы згвалціць. Праваабаронцы падрыхтавалі даклад аб зьдзеках з жанчын у турмах Беларусі
https://smarturl.click/RAn6p
У Беларусі цяпер 154 палітзьняволеныя жанчыны. Праваабаронцы «Вясны» да сьвята 8 сакавіка прэзэнтавалі агляд парушэньняў правоў жанчын у месцах няволі ў Беларусі з 2020-га па канец 2024 году.
У дакумэнце, які мае рэдакцыя Свабоды, сабраныя сьведчаньні жанчын, якія сутыкнуліся з катаваньнямі, прыніжэньнямі і гендэрнай дыскрымінацыяй падчас затрыманьня і арышту, а таксама ўтрыманьня ў сьледчых ізалятарах і калёніях.
7000 эўра для Ксеніі Луцкіной сабралі за два дні
https://smarturl.click/71g0y
Былую палітзьняволеную журналістку Ксенію Луцкіну вывезьлі зь Беларусі ў першыя дні сакавіка. Пакінуць краіну ёй дапамагла каманда эвакуацыі BySol. Каб дапамагчы Ксеніі Луцкіной пачаць новае жыцьцё ў новай краіне, BySol адкрыў дабрачынны збор. Неабходную суму сабралі за 2 дні.
«Палітычная ўтылізацыя» патэнцыйных ворагаў. Чаму Лукашэнка выціскае былых палітвязьняў за мяжу
https://smarturl.click/VDwe0
Псыхалягічна Лукашэнка так і не ачуўся ад узрушэньняў 2020 году. Пасьля 2020-га ён ужо ня той упэўнены ва ўласнай усёмагутнасьці і незьмяняльнасьці аўтарытарны правіцель, які паблажліва дазваляў у краіне пэўную ступень іншадумства. Цяпер гэта ўзурпатар, які адчуў, наколькі няўстойлівая ў яго пад нагамі глеба, піша Віктар Багдзевіч.
ААН: у 2025 годзе жанчыны маюць толькі 64% правоў, якія ёсьць у мужчын
https://smarturl.click/w9VoW
За трыццаць гадоў з моманту прыняцьця Пэкінскай дэклярацыі — пляна, узгодненага ўрадамі 189 краін па дасягненьні гендарнай роўнасьці — па ўсім сьвеце было рэалізавана больш за 1500 рэформаў, накіраваных на пашырэньне правоў жанчын.
«Пасланьне з Рыму зразумелае: Беларусь належыць Эўропе». Эўрапейскія дэпутаты падпісалі дэклярацыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі
https://smarturl.click/4kJlx
6-7 сакавіка ў Рыме прайшла другая канфэрэнцыя Альянсу парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» пад назвай «Правы і аўтарытарызм – кейс Беларусі». Падчас яе абмяркоўвалі, як захаваць Беларусь у міжнародным парадку дня і як супрацьстаяць ролі Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны.
BelPol абвяргае заявы пра ўзлом рэсурсаў арганізацыі
https://smarturl.click/2qBlm
Шэраг каляўладных Тэлеграм-каналаў 7 сакавіка заявілі пра ўзлом рэсурсаў арганізацыі былых сілавікоў BelPol. Прадстаўнік арганізацыі Ўладзімер Жыгар пракамэнтаваў: «Ніякіх выцечак, узломаў або зьліваў няма. Ніводны наш рэсурс не пацярпеў. Усе нашыя крыніцы на сувязі, і праца зь імі ідзе ў абсалютна штатным рэжыме. Так, былі пэўныя праблемы пасьля нападу на [Тэлеграм-канал Беларускі] Гаюн, але цяпер сытуацыя нармалізавалася».
Туск паведаміў пра плян вайсковай падрыхтоўкі для ўсіх польскіх мужчын
https://smarturl.click/jkqxY
«Мы паспрабуем да канца гэтага года падрыхтаваць мадэль, каб кожны дарослы мужчына ў Польшчы быў падрыхтаваны на выпадак вайны, каб гэтая рэзэрва была супастаўная і адэкватная патэнцыйным пагрозам», — заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск, выступаючы ў парлямэнце.
Украіна атрымала ад Вялікай Брытаніі 750 мільёнаў фунтаў, забясьпечаных даходамі ад заблякаваных расейскіх актываў
https://smarturl.click/vwQX8
Як паведаміў украінскі прэм’ер-міністар Дзяніс Шмыгаль, сродкі будуць накіраваныя на ўмацаваньне ўкраінскай абараназдольнасьці. «Дзякуй ураду Вялікай Брытаніі і нашым партнэрам з G7 за мэханізм, які прымушае расейскія сродкі працаваць на Ўкраіну. Разьлічваем, што ўсе сувэрэнныя актывы РФ у будучыні будуць канфіскаваныя і перададзеныя на карысьць нашай дзяржавы», — сказаў ён.
У каго ChatGPT забярэ працу. Прагнозы распрацоўніка
ВІДЭА: https://youtu.be/sveSXg8BIy4
Як працуюць вялікія моўныя мадэлі, такія як ChatGPT, Claude альбо DeepSeek? Як яны могуць зьмяніць нашыя грамадзтвы ў найбліжэйшыя некалькі гадоў? Чаму яны часта ствараюць фантазіі, калі ня маюць адказу на вашыя пытаньні? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Андрэй Храпавіцкі, які кіруе дасьледаваньнямі і распрацоўкамі ў галіне вялікіх моўных мадэляў і вялікіх дадзеных у амэрыканскай кампаніі Results-CX.
У Беларусі за ўдзел у пратэстах асудзілі 71-гадовую пэнсіянэрку
https://smarturl.click/RAnqv
7 сакавіка МУС апублікавала «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», паведамляе «Вясна».
Сярод іншых, у сьпіс дадалі 71-гадовую Ніну Барысевіч. Паведамляецца, што ў дачыненьні да яе набыў моц вырак суду Маскоўскага раёну Менску паводле ч. 1 арт. 342 КК. У сьпісе МУС пазначана, што яе «судзімасьць не пагашаная».
На ілюстрацыйным фота: суд у Беларусі
У Польшчы былому беларускаму памежніку прысудзілі 6 гадоў турмы за перавозку мігрантаў 20 гадоў таму
https://smarturl.click/0eZkm
Апэляцыйны суд Беластоку прысудзіў 6 гадоў зьняволеньня былому беларускаму памежніку, які ў 2000-2007 гадах дапамагаў мігрантам перасякаць мяжу. Паводле сьледзтва, гэтая дзейнасьць каардынавалася з Масквы.
Памежнік дзейнічаў у складзе злачыннай групоўкі, якая дапамагала грамадзянам Кітая і Віетнама нелегальна трапляць у краіны Заходняй Эўропы, піша PAP.
На ілюстрацыйным фота: польскі памежнік
100 дзён пратэстаў у Грузіі
https://smarturl.click/Zy2bd
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
На фота: 29 лістапада 2024 году, другая ноч пратэстаў
Учора вораг, сёньня — амаль сябар. Як і чаму беларуская прапаганда палюбіла ЗША, тлумачыць Паўлюк Быкоўскі
https://smarturl.click/xBR5Y
Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі аналізуе новыя наратывы беларускай прапаганды, тлумачыць, чаму прапагандысты сталі параўноўваць Трампа і Лукашэнку і спрабуюць выставіць апошняга палітыкам сусьветнага маштабу.
На фота: Паўлюк Быкоўскі