Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Больш за 50 тэлефонаў канфіскавалі летась за «экстрэмізм» у Астравецкім раёне
https://smarturl.click/qlznp
У 2024-м суд Астравецкага раёну прыцягнуў 51 чалавека да адміністрацыйнай адказнасьці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Акрамя штрафаў у 840-1050 беларускіх рублёў, а часам і арыштаў на 15 содняў, ва ўсіх асуджаных канфіскавалі «сродкі ўчыненьня правапарушэньня» — мабільныя тэлефоны.
Толькі летась беларускія суды прынялі 1444 рашэньні аб прызнаньні матэрыялаў «экстрэмісцкімі», па арт. 19.11 КаАП асудзілі сама меней 2 тысячы чалавек.
6 сакавіка — гадавіна ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
У гэты дзень у 1990 годзе ў Менску стварылі ЗБС «Бацькаўшчына», якое аб’ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краінаў сьвету. Першы зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8–10 ліпеня 1993 году, ад той пары зьезды праходзілі раз на 4 гады. Апошні, VII зьезд адбыўся ў 2017-м, на ім выступаў і колішні кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.
Улетку 2021 году Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі ЗБС «Бацькаўшчына». Пазьней СК заявіў, што «Бацькаўшчына» заклікала да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі (арт. 361 КК). 24 верасьня Вярхоўны суд ліквідаваў аб'яднаньне.
Пра іншыя падзеі 6 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/B6YAx
Чэхія павялічыць абаронныя выдаткі да 3% ВУП
https://smarturl.click/RAnB8
Абаронныя расходы павінны расьці на 0,2 працэнта ВУП кожны год, пачынаючы з 2026 году, калі яны дасягнуць 2,2 працэнта, растлумачыў прэм’ер-міністар Пэтэр Фіяла.
Якія шанцы ў Лукашэнкі трапіць у Белы дом?
ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ
https://www.youtube.com/live/OLhdKYT8458
У жывым этэры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь разам з палітычным аналітыкам, экспэртам украінскага Інстытуту будучыні Ігарам Тышкевічам абмяркуюць інтэрвію Лукашэнкі блогеру Наўфалю. Экспэрт таксама раскажа пра сваё дасьледаваньне «Беларусь на раздарожжы», у якім прааналізаваныя асноўныя сцэнары разьвіцьця падзеяў у Беларусі ў 2025 годзе — «проксі-дзяржава», «піруэты на арбіце Расеі», «наш сукін сын» і «кітайскі са знакам якасьці». А таксама:
Ці прыедуць Зяленскі, Пуцін і Трамп да Лукашэнкі?
Ці плённыя намаганьні Аляксандра Лукашэнкі быць заўважаным адміністрацыяй Трампа праз інтэрвію блогеру Наўфалю?
Якая можа быць роля афіцыйнага Менску ў мірных перамовах паміж Украінай і Расеяй пры ўдзеле ЗША?
Чаго чакаць ад Лукашэнкі ў 2025 годзе?
Як Кітай паволі захоплівае Беларусь. Тлумачым з Гурневічам
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=tHMIgf1pq3o
За апошнія 10 год зьнешні гандаль таварамі Беларусі і Кітая вырас амаль у 5 разоў.
Кітай стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі пасьля Расеі. Для Лукашэнкі разьвіваць адносіны з Кітаем стала ледзь не маніяй. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў на адносіны дзьвюх краінаў.
ЦРУ пацьвердзіла, што ЗША прыпынілі абмен выведдадзенымі з Украінай
https://smarturl.click/8E562
Гэта можа сур’ёзна перашкодзіць здольнасьці ўкраінскіх вайскоўцаў наносіць удары па расейскіх сілах.
«Я думаю, што паўза на вайсковым і выведвальным фронце міне», — сказаў дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф Fox Business Network.
Расейскі шпіён Рубцоў інфармаваў ГРУ пра дзейнасьць беларускай апазыцыі ў Варшаве
Агент ГРУ Павел Рубцоў (Пабла Гансалес), які быў удзельнікам абмену зьняволенымі паміж Захадам і Расеяй, шпіёніў за беларускімі дэмсіламі ў Варшаве: запісваў размовы, фатаграфаваў іх і памяшканьні, атрымаў пароль ад сеткі Wi-Fi у варшаўскім будынку, дзе знаходзіўся офіс апазыцыі, паведамляе Gazeta Wyborcza.
https://smarturl.click/aJ5Yg
Рада Эўропы пра сытуацыю зь незалежнымі журналістамі Беларусі: працягваецца ціск на радзіме і цяжкасьці ў выгнаньні
https://smarturl.click/RAnE8
У справаздачы «Свабода прэсы ў Эўропе: час пераламіць сытуацыю» Плятформы па ўмацаваньні абароны журналістыкі канстатуюць працяг рэпрэсіяў супраць незалежных мэдыя і журналістаў у Беларусі, а таксама цяжкасьці, зь якімі сутыкаюцца журналісты ў вымушанай эміграцыі, бо «некаторыя краіны, якія сталі новым домам для СМІ ў выгнаньні, узмацняюць жорсткасьць сваіх іміграцыйных і рэзыдэнцкіх законаў».
У менскім Лошыцкім парку рэканструююць гістарычную забудову ХIХ стагодзьдзя. ФОТА
https://smarturl.click/Eevb4
У Лошыцкім парку ў Менску рэканструююць гістарычную забудову ХIХ стагодзьдзя. Цяпер спэцыялісты займаюцца ўзьвядзеньнем прыбудоваў да трох гістарычных будынкаў, якія захаваліся, піша «Менскбуд». Расказваем і паказваем, як праходзяць працы, і што казалі раней экспэрты пра рэканструкцыю Лошыцкага палаца.
Стала вядома яшчэ пра двух беларусаў, якія ваявалі ва Ўкраіне на баку Расеі і зьніклі бязь вестак на фронце
https://smarturl.click/Zy2mW
Сваякі шукаюць грамадзяніна Беларусі Яўгена Ільіна, які служыў па кантракце ў расейскай арміі і ваяваў у Харкаўскай вобласьці. У групе «УКантакце» ў канцы лютага зьявілася абвестка аб зьнікненьні Міхаіла Ўладзімеравіча Шалгуна, які паходзіць зь Беларусі, нарадзіўся ў 1974 годзе і ваяваў у штармавым палку. Расказваем, што пра іх вядома
Польшча рэзка скараціла выдачу гуманітарных візаў беларусам і зьмяніла прынцыпы іх выдачы
https://smarturl.click/3k85G
Цяпер гуманітарныя візы выдаюць аднаразова, паўторны запыт магчымы ў «выключных сытуацыях». Падставай для выдачы такой візы павінны быць «рэальныя сытуацыі», непасрэдна зьвязаныя з пагрозай жыцьцю або здароўю заяўніка і яго бліжэйшых сваякоў або небясьпека прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за дзеяньні, накіраваныя супраць беларускіх уладаў».
«Ня трэба Зяленскага цяпер „нахіляць“, трэба дамовіцца». Што сказаў Лукашэнка ў інтэрвію блогеру Марыё Наўфалю
https://smarturl.click/ppxjj
Уначы 5 сакавіка было апублікаванае інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі блогеру з неадназначнай рэпутацыяй Марыё Наўфалю. Расказваем, пра што Лукшэнка казаў у гэтым больш чым гадзінным інтэрвію.
5 сакавіка — гадавіна сьмерці Сталіна
У гэты дзень у 1953 годзе на сваім лецішчы пад Масквой памёр Ёсіф Сталін, кіраўнік СССР і адзін з самых крывавых дыктатараў у гісторыі чалавецтва. Неўзабаве пасьля ягонай сьмерці прыпыніліся масавыя рэпрэсіі, якія працягваліся некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Нават савецкая камісія, якая працавала пасьля яго смерці, ацаніла лічбу ахвяр «Вялікага тэрору» ў 1 млн 548 тыс. 366 арыштаваных і 681 692 расстраляных. 25 мільёнаў чалавек, паводле камісіі, зазналі за сталінскім часам рэпрэсіі.
Пра іншыя падзеі 5 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/8E538
Трамп абвесьціць аб падпісаньні пагадненьня аб карысных выкапнях з Украінай падчас звароту да Кангрэса ЗША — Reuters
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і Ўкраіна плануюць падпісаць пагадненьне па карысных выкапнях бліжэйшым часам. Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы, блізкія да сытуацыі.
Па іх словах, Трамп плянуе аб’явіць аб пагадненьні падчас звароту да Кангрэса ў аўторак увечары. Суразмоўцы выданьня падкрэсьліваюць, што ўгода яшчэ не падпісаная і сытуацыя можа зьмяніцца. https://smarturl.click/0eZA5
«ПіК Свабоды». «Вельмі заўчасна казаць, што ЗША больш ня лідэр свабоднага сьвету», — Валер Кавалеўскі
Як сказаў у праграме «ПіК Свабоды» былы дыплямат, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі, "вельмі заўчасна зараз казаць пра тое, што Злучаныя Штаты больш не лідэр свабоднага сьвету. Я б не сьпяшаўся з такімі пасьпешлівымі ацэнкамі. Гэтаксама як і казаць, што тактыка Злучаных Штатаў у дасягненьні міру ва Ўкраіне адназначна пройгрышная. Усё ж такі трэба аддаць належнае Дональду Трампу — ён разварушыў гэту сытуацыю, прымусіў дзейнічаць і Расею, і Эўропу, і Зяленскага". https://smarturl.click/l5Mdd
Расея нанесла ракетны ўдар па гатэлі ў Крывым Рогу: два чалавекі загінулі, дзясяткі параненыя
https://smarturl.click/O0Rla
Увечары 5 сакавіка расейскае войска нанесла ракетны ўдар па Крывым Рогу. Ракета патрапіла ў будынак гатэля «Цэнтральны». Паводле апошніх зьвестак, колькасьць параненых вырасла да 29, сярод іх ёсьць дзіця. Стан 20 пацярпелых ацэньваецца як цяжкі, лекары змагаюцца за іх жыцьцё.
Макрон ня выключыў, што Францыя возьме краіны ЭЗ пад ядзерны парасон
https://smarturl.click/EevV0
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у тэлезвароце ўвечары ў сераду заявіў, што ў сувязі з пагрозай, якую прадстаўляе Расея для Эўразьвяза, і магчымай зьменай палітыкі ЗША ініцыюе дыскусію аб тым, каб Францыя як ядзерная дзяржава гарантавала бясьпеку іншых краін ЭЗ.
Гаворачы аб вайне ва Украіне, Макрон падкрэсьліў, што яна не павінна скончыцца капітуляцыяй Украіны, і мір не павінен быць заключаны «любой цаной».
«Праверыць вакзалы». Драматурга Мікалая Халезіна абвясьцілі ў вышук
https://smarturl.click/mpW95
Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў разаслаў міліцэйскаму кіраўніцтву распараджэньне на вышук вядомага беларускага драматурга, сузаснавальніка і арт-дырэктара Беларускага Свабоднага тэатра Мікалая Халезіна.
Улады расказалі, дзе ў Беларусі будуць шукаць рэдказямельныя мэталы
https://smarturl.click/vwQ9G
Тэма радовішчаў рэдказямельных мэталяў зьявілася ў публічнай прасторы пасьля таго, як улады Ўкраіны прапанавалі ЗША доступ да гэтых выкапняў у абмен на гарантыі бясьпекі.
Стала вядома, колькі ўрад выдзеліў на будоўлю новага Нацыянальнага гістарычнага музэю ў Менску
https://smarturl.click/LY0pl
Будынак музэю, на задумку ўладаў, разьмесьціцца ў Цэнтральным раёне сталіцы, паміж праспэктам Пераможцаў, вуліцай Арлоўскай і ракой Сьвіслаччу. Раней на гэтым месцы быў парк «Дрымлэнд». Новаму комплексу зьбіраюцца даць назву «Парк народнага адзінства».
Прынамсі 53 палітвязьняў асудзілі за «непадпарадкаваньне турэмнай адміністрацыі»
https://smarturl.click/e59Y5
Гэта робяць, каб пакінуць за кратамі і псыхалягічна зламаць чалавека, перакананы былы палітвязень Леанід Судаленка. Сама меней 8 палітвязьняў працягваюць знаходзіцца за кратамі ў сувязі з прысудам за «непадпарадкаваньне адміністрацыі».
Ва Ўкраіне пацьвердзілі больш за 6900 выпадкаў выкарыстаньня Расеяй хімічных боепрыпасаў
https://smarturl.click/dpOY6
«За час вайны мэдычную дапамогу атрымалі амаль 3400 украінскіх вайскоўцаў з прыкметамі атручэньня невядомым хімічным рэчывам», — заявілі ва Ўкраіне.
Раней вайсковыя экспэрты казалі, што ў 2023 годзе Расея аднавіла выкарыстаньне хімічнай зброі на данецкім і луганскім кірунках, а таксама ў Херсонскай вобласьці. Расейскія вайскоўцы самі пацьвярджалі выкарыстаньне гранат К-51 з хімічнымі рэчывамі.
Спадабацца новай адміністрацыі ЗША і не застацца за бортам, — амэрыканіст Пянькоўскі пра апошняе інтэрвію Лукашэнкі
https://smarturl.click/Zy2VY
Антон Пянькоўскі, амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, аналізуе, у якім вобразе Аляксандар Лукашэнка паспрабаваў паўстаць перад амэрыканскай аўдыторыяй, і камэнтуе шанцы афіцыйнага Менску стаць пасярэднікам у мірных перамовах.
Польшча ўвяла санкцыі супраць яшчэ адной кампаніі, якая пастаўляе беларускія ўгнаеньні
https://smarturl.click/z23np
Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускай кампаніі «МетаТрэйдынгПрам», якая займаецца пастаўкамі карбаміду (мачавіны) у краіну. У Польшчы прыйшлі да высновы, што сапраўдны вытворца карбаміду — прадпрыемства «Гродна Азот», якое са сьнежня 2021 году знаходзіцца пад санкцыямі ЭЗ, а «МетаТрэйдынгПрам» выступае толькі пасярэднікам пры яго рэалізацыі.
2 гады турмы за 5 словаў. Гісторыя былога супрацоўніка КДБ, якога арыштавалі пасьля допісу «Беларускаму Гаюну»
https://smarturl.click/yqDVv
У маладосьці служыў у КДБ, у 50 гадоў перайшоў на беларускую мову, адбыў арышт за акцыю, у якой ня ўдзельнічаў... Паразмаўлялі з 63-гадовым беларускім уцекачом Алесем Івановым, якога ў СІЗА называлі «беларускамоўным дзедам».
«Я заўсёды быў супраць улады. Калі па ўсёй краіне зьявіліся „Табакеркі“, прыйшла „ўказіўка“, што трэба весьці здаровы лад жыцьця. Я ў Facebook выставіў пост: а ці ня варта ўладам зьвярнуць увагу на тое, што побач са школамі зьяўляюцца „Табакеркі“? Калі праводзілася масавая дактыляскапія, я адмовіўся здаць адбіткі пальцаў», — узгадвае Аляксандар.Читать полностью…
Журналістка Ксенія Луцкіна, якая правяла ў турме амаль 4 гады, у інтэрвію Свабодзе расказала, як сын перажыў яе арышт і зьняволеньне, што зьмянілася ў Беларусі за гэтыя гады і чаму, калі б 2020 году не было, то яго трэба было б прыдумаць.
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/CuzcxmU-6rQ
У звароце да Кангрэсу Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы падпісаць пагадненьне аб карысных выкапнях «у любы час»
https://smarturl.click/4kJQ1
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў яму, што гатовы да перамоваў з Расеяй аб спыненьні вайны ва Ўкраіне, і прапанаваў падпісаць пагадненьне аб пастаўках карысных выкапняў Украіны «ў любы час». Расказваем, пра што яшчэ ён сказаў у сваім звароце.
Каля 10 тысяч пэнсіянэраў зноў працаўладкаваліся пасьля адмены зьніжаных пэнсій
Каля 10 тысяч пэнсіянэраў «вярнуліся на рынак працы» пасьля адмены зьніжаных выплат у выпадку працы, паведаміла журналістам начальніца галоўнага ўпраўленьня пэнсійнага забесьпячэньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гомарава на прэс-канфэрэнцыі 4 сакавіка.
З 1 студзеня для іх зьнятыя абмежаваньні, і пэнсія ім выплачваецца ў поўным аб’ёме (раней яны мелі паніжаную пэнсію).
Усяго ў Беларусі каля 460 тыс. пэнсіянэраў, якія працуюць, адзначыла начальніца ўпраўленьня. Працоўную пэнсію атрымлівае каля 26% насельніцтва, ці больш за 2,4 млн чалавек, сказала яна. Сярэдні памер пэнсіі па ўзросьце — 932 рублі. https://smarturl.click/EevOV
Беларускі алігарх Алексін і ягоны сын з жонкай набылі «залатыя» пашпарты Вануату, — расьсьледнікі «Бюро»
«Залаты» пашпарт Вануату выдаецца ў рэкордна кароткія тэрміны — ад 1 да 4 месяцаў — і дазваляе рабіць бязьвізавыя паездкі больш як у 100 краін сьвету, адзначае расьсьледніцкая ініцыятыва «Бюро».
«Бюро» даведалася, што «залатыя» пашпарты Вануату атрымалі як мінімум трое вядомых беларусаў: так званы «кашалёк» Лукашэнкі, тытунёвы магнат Аляксей Алексін і ягоны малодшы сын Віталь Алексін разам з жонкай — Надзеяй Алексінай (у дзявоцтве Зайцава).
Аднак усімі бонусамі «залатых» пашпартоў, адзначае «Бюро», Алексіны, імаверна, скарыстацца ня здолеюць: у 2022 годзе Рада Эўропы прыпыніла бязьвізавы рэжым для «грамадзян Вануату» з прычыны гэтай лёгкадаступнай схемы набыцьця пашпарта. У сьнежні 2024 году ЭЗ канчаткова адмяніў бязьвізавы рэжым з Вануату. https://smarturl.click/71gnD
Турма, сын і пратэсты. Эксклюзыўнае відэаінтэрвію Ксеніі Луцкіной
Журналістка Ксенія Луцкіна, якая правяла ў турме амаль 4 гады, у інтэрвію Свабодзе расказала, як сын перажыў яе арышт і зьняволеньне, што зьмянілася ў Беларусі за гэтыя гады і чаму, калі б 2020 году не было, то яго трэба было б прыдумаць. https://youtu.be/CuzcxmU-6rQ