Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Як палюбіць Амэрыку? Ці ўпішацца Беларусь у новыя ўсясьветныя трэнды
https://smarturl.click/vwQRy
Як тое было ня раз, пры ўсякай трансфармацыі Амэрыкі яе базавыя каштоўнасьці застануцца нязьменнымі, а значыць, не спалучальнымі з уяўленьнямі пра жыцьцё і сьвет Лукашэнкі і яго абслугі, піша Сяргей Дубавец.
Сталі вядомыя ўсе ляўрэаты 97-ай кінапрэміі «Оскар». Найлепшы фільм — «Анора» Шона Бэйкера
https://smarturl.click/w9VDQ
«Оскар» за найлепшы фільм атрымала камэдыйная драма Шона Бэйкера «Анора» («Anora»), адзін з галоўных фаварытаў Кінаакадэміі і пераможца Канскага кінафэстывалю. Сам Бэйкер атрымаў прэмію як найлепшы рэжысэр. Агулам фільм атрымаў пяць «Оскараў».
3 сакавіка — 958 гадоў ад першай згадкі пра Менск
3 сакавіка 1067 году адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскам полацкага князя Ўсяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Русі. Гэта першая згадка гораду Менску ў крыніцах.
Пра іншыя падзеі 3 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/5OGgj
У першыя два месяцы сёлета колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы ў суседнія краіны ЭЗ вырасла ўдвая
За студзень і люты 2025 года суседнія краіны Эўразьвязу зафіксавалі 1117 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі. Гэта ўдвая больш, чым за першыя два месяцы 2024 году.
Польшча прадухіліа 811 спроб (даныя па гэтай краіне яшчэ могуць быць крыху скарэктаваныя з прычыны асаблівасьцей падліку нелегалаў мясцовай памежнай службай), Латвія — 207, Літва — 99.
https://smarturl.click/YzZ2e
У Лёндане праходзіць саміт па пытаньнях далейшай падтрымкі Ўкраіны
У брытанскай сталіцы 2 сакавіка праходзіць буйны эўрапейскі саміт па пытаньнях бясьпекі і падтрымкі Ўкраіны. У сустрэчы ўдзельнічае ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, які знаходзіцца з візытам у Вялікай Брытаніі.
Адкрываючы саміт, прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр заявіў, што Эўропа ў пляне бясьпекі перажывае цяпер момант, які здараецца «адзін раз у пакаленьне».
https://smarturl.click/71gzy
Кір Стармэр назваў тры элемэнты трывалага міру ва Ўкраіне, над якімі будуць працаваць Вялікая Брытанія і Францыя
Вялікая Брытанія, Францыя і, магчыма, яшчэ некалькі краінаў будуць працаваць з Украінай над плянам спыненьня агню. Пра гэта ў інтэрвію ВВС заявіў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр.
Стармэр назваў тры ключавыя элемэнты трывалага міру: моцная пазыцыя Кіева, эўрапейскія гарантыі бясьпекі, падтрымка ЗША.
https://smarturl.click/4kJvG
У Польшчы пачалі дасудовае расьсьледаваньне паставак фанэры празь Беларусь
Пра гэта паведамляецца на сайце польскай мытнай службы.
У канцы мінулага году мытная служба Люблінскага ваяводзтва затрымала і канфіскавала груз — 1800 палет фанэры на суму 3,2 млн злотых (800 тысяч даляраў ЗША). Паводле дакумэнтаў фанэра была вырабленая ў Кітаі, у якасьці краін транзыту былі ўказаныя Казахстан, Беларусь, Літва і Латвія. Атрымальнікамі ў большасьці выпадкаў былі польскія кампаніі, зарэгістраваныя на грамадзян Беларусі, што падалося мытнікам падазроным.
https://smarturl.click/3k8oB
У Лёндане адкрываецца саміт у справе Ўкраіны і бясьпекі
У Лёндане сёньня пройдзе саміт па пытаньнях Украіны. У мерапрыемстве бяруць удзел лідэры шэрагу эўрапейскіх краін.
Чакаецца, што сустрэчу наведаюць кіраўнік МЗС Турэччын Хакан Фідан, генэральны сакратар NATO Марк Рутэ, кіраўніца Эўракамісіі Ўршуля фон дэр Ляен і кіраўнік Эўрапейскай рады Антонью Кошта.
Правядзеньне саміту ініцыяваў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр.
https://smarturl.click/674gZ
Прэзыдэнт Чэхіі заклікаў стварыць міжнародную кааліцыю за мір ва Ўкраіне
Пра гэта ён напісаў у сацыяльнай сетцы Х:
«Надышоў час пачаць думаць пра шырокую кааліцыю жадаючых справядлівага міру ва Ўкраіне. „Мір“ на ўмовах агрэсара называецца капітуляцыяй і толькі заахвочвае ўсіх цяперашніх і будучых агрэсараў. Свабодны сьвет павінен супрацьстаяць злу», — напісаў Пэтр Павэл.
https://smarturl.click/0eZ6n
Ужо сёньня: дзень памяці Рыгора Барадуліна і Георгія Штыхава
2 сакавіка 2014 году памёр Рыгор Барадулін (на здымку), народны паэт Беларусі, эсэіст, перакладнік. Роўна праз чатыры гады пайшоў у іншы сьвет Георгі Штыхаў, археоляг, гісторык.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў нашым календары: https://smarturl.click/B6Ykn
Рабочая партыя Курдыстану аб’явіла аб спыненьні агню з Турэччынай
https://smarturl.click/3k87V
Збройны канфлікт працягваўся 40 гадоў. Яшчэ ў 1984 годзе РПК вяла баявыя дзеяньні супраць Турэччыны, патрабуючы стварэньня ў дзяржаве аўтаноміі для курдаў. Але цяпер зьняволены лідэр партыі заклікаў прыхільнікаў скласьці зброю.
У Бэрліне праходзіць марш «Расея супраць Пуціна». На ім ёсьць імпэрскія сьцягі
https://smarturl.click/Q13w6
Арганізатары маршу — расейскія апазыцыйныя палітыкі Ільля Яшын, Уладзімір Кара-Мурза і Юлія Навальная. Шэсьце сабрала толькі тысячу чалавек, што значна ніжэй за лічбу папярэдняй акцыі, якую расейская апазыцыя ладзіла ў Бэрліне ў лістападзе.
Скрыншот з тг-каналу Astra
Археолягі даказалі, што ў Крэўскага замка была трэцяя вежа
https://smarturl.click/qlzqO
Сэнсацыйная знаходка беларускіх археолягаў у Крэве. Яна перапіша састарэлыя зьвесткі пра мясцовы замак. Высьвятляецца, ён меў большае значэньне, чым пра гэта думалі раней.
Стан Папы Францішка застаецца цяжкім, яго падключалі да апарату штучнай вэнтыляцыі
https://smarturl.click/bapjB
🇻🇦 1 сакавіка Сьвяты пасад распаўсюдзіў кароткае паведамленьне аб стане здароўя пантыфіка. Шырокіх прагнозаў адносна стану Францішка ніхто ня робіць.
У Беларусі працягваюць судзіць японца, абвінавачанага ў шпіянажы
https://smarturl.click/yqDv3
Чарговае паседжэньне ў справе грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі адбудзецца 10 сакавіка. Што на гэты момант вядома ў гэтай справе?
У Беларусі скарачаюць сьпіс тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава. BEROC прагназуе рост інфляцыі
https://smarturl.click/ppxaA
Паводле кіраўніка МАРГ Артура Карповіча, плянуюць скараціць колькасьць таварных пазыцыяў, па якіх абмежаваныя гандлёвыя надбаўкі. У першую чаргу гаворка можа ісьці пра імпартныя тавары.
Дасьледчы цэнтар BEROC прагназуе, што гадавая інфляцыя застанецца ў межах 5,5% у наступныя месяцы, але можа паскорыцца да 6-8% на працягу году, калі ўлады пойдуць на паслабленьне цэнавага рэгуляваньня.
6500 чалавек за год. Беларусы масава пакідаюць Літву, зьявіліся новыя лічбы
https://smarturl.click/yqDnR
«З кожным месяцам ты для Літвы ўсё большы вораг. Чаму, за што? Гэта проста зьневажае».
Кір Стармэр па выніках саміту ў Лёндане: Мы створым кааліцыю для Ўкраіны, адправім туды войскі і дамо 5000 тысяч ракет СПА
У Лёндане 2 сакавіка прайшоў эўрапейскі саміт па пытаньнях бясьпекі і падтрымкі Ўкраіны. Па выніках сустрэчы, паводле агенцтва Reuters, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр зрабіў некалькі заяў. Ён сказаў, што шэраг краін заявілі, што хочуць стаць часткай заплянаванай Эўропай «кааліцыі жадаючых» для дапамогі Ўкраіне, не называючы гэтыя краіны.
Таксама ён паведаміў, што Вялікая Брытанія выдзеліць 1 600 000 000 фунтаў стэрлінгаў (2 млрд даляраў) на пастаўку 5000 ракет СПА для Ўкраіны.
Эўропе тэрмінова неабходна пераўзброіцца, і дзяржавам-сябрам павінна быць прадстаўленая фіскальная прастора для рэзкага павелічэньня выдаткаў на абарону, заявіла па выніках саміту прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен.
https://smarturl.click/W31e9
Трамп падпісаў указ, які надае ангельскай мове статус афіцыйнай у ЗША
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прызнаньні ангельскай мовы адзінай афіцыйнай мовай краіны. Раней «афіцыйнай мовы» у ЗША на фэдэральным узроўні не існавала. Ангельская была прызнана афіцыйнай мовай толькі ў 32 штатах.
Цяперашні ўказ — перамога руху «Толькі ангельская», які змагаецца за абмежаваньне двьвюхмоўнай адукацыі ў ЗША і зьмяншэньне іміграцыі, зазначае The New York Times.
https://smarturl.click/e59oR
Альянс расьсьледнікаў зьвярнуўся па тлумачэньні ў сувязі з уступленьнем прадпрыемства «Пеленг» у міжнародную асацыяцыю
ААТ «Пеленг» уступіла ў прэстыжную міжнародную Асацыяцыю гідрамэтэаралягічнай прамысловасьці (HMEI), якая базуецца ў Швайцарыі.
На гэтую навіну зьвярнуў увагу Альянс расьсьледнікаў Беларусі. Журналісты нагадалі, што раней «Пеленг» уступіў у вайсковае супрацоўніцтва з Расеяй, за што і трапіў пад санкцыі Эўразьвязу, ЗША, Канады, Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Японіі, Украіны, Новай Зэляндыі і самой Швайцарыі.
https://smarturl.click/9zpm7
Мэдыкі знайшлі сувязь паміж экстрэмальнай сьпёкай і старэньнем
Новае дасьледаваньне паказала, што людзі, якія жывуць у гарачых рэгіёнах, маюць больш зьменаў на малекулярным узроўні, чым тыя, хто жыве ў прахалодных месцах, а экстрэмальная сьпякота зьвязаная з паскораным старэньнем пажылых людзей. Пра гэта піша The New York Times.
Аўтары новага дасьледаваньня, апублікаванага 26 лютага ў часопісе Science Advances, мяркуюць, што гэта магчыма. Аналіз больш як 3600 пажылых людзей у Злучаных Штатах паказаў, што тыя, хто жыве ў раёнах, дзе часта бывае экстрэмальная сьпёка — 32 градусы і вышэй — паказваюць больш паскоранае старэньне на малекулярным узроўні ў параўнаньні з тымі, хто жыве ў раёнах, менш схільных да экстрэмальнай сьпёкі.
https://smarturl.click/VDwg0
Амэрыканскі модуль Blue Ghost 1 зрабіў пасадку на паверхню Месяца
Модуль да Месяца ў рамках місіі NASA Science даставіла ракета кампаніі Firefly Aerospace. На яго борце знаходзіцца набор навуковых і тэхналягічных грузаў NASA. Пасадка адбылася ў 3:34 раніцы па ўсходнім часе ў нядзелю (11:33 па Менску).
У ходзе місіі дзейнасьць Blue Ghost будзе накіраваная на тэсьціраваньне і дэманстрацыю тэхналёгіі сьвідраваньня нетраў Месяца, магчымасьцяў збору узораў рэгаліту, тэсьціраваньня глябальнай навігацыйнай спадарожнікавай сыстэмы і мэтадаў зьніжэньня ўзьдзеяньня Месяцовага пылу.
https://smarturl.click/AdqOg
Ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад і традыцыі Вялікага Княства Літоўскага Новага часу? ТЭСТ
Большая частка зямель сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага ад самага пачатку існаваньня гэтай дзяржавы. У Княстве панавалі славянскія культура, мова і адміністрацыйна-прававыя традыцыі, таму сучасныя беларусы не без падстаў лічаць гэтую дзяржаву разам зь літоўцамі і сваёй таксама. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад ВКЛ у XVI–XVIII стагодзьдзях, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/VDwgx
«Першы верш склаў уначы на бэтоннай падлозе карцара на Акрэсьціна». Андрэй Кузьнечык — пра сваю турэмную паэзію
Вершы на волі і вершы за кратамі розьняцца ня толькі і ня столькі месцам іх стварэньня. Часта ў турме яны становяцца адзіным спосабам кантакту зь дзецьмі, незаменным болесуцішальным лекам, містычнай повязьзю з рэчаіснасьцю.
Пагаварылі пра ўсё гэта з былым палітзьняволеным журналістам Андрэем Кузьнечыкам.
https://smarturl.click/W315k
Сьвятлана Алексіевіч у Вільні: «Толькі культура здольная зрабіць больш за танкі»
https://smarturl.click/2qB6m
У Вільні праходзіць штогадовы кніжны кірмаш, які традыцыйна зьбірае на адной пляцоўцы літаратараў, выдаўцоў і гандляроў кнігамі зь дзясяткамі тысяч аматараў літаратуры з усёй Літвы. Падзеяй трэцяга дня Vilniaus knygų mugę 2025 стала подыюмная дыскусія з удзелам ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі за 2015 год у літаратуры Сьвятланы Алексіевіч.
Свабода наведала дыскусію і дзеліцца рэпартажам зь Вільні.
Галоўнае за 1 сакавіка
🗣 «Мы хочам міру, таму я ў ЗША»: Зяленскі ў інтэрвію Fox News пракамэнтаваў размову з Трампам
🧷 Дамовіцца з дыктатарам. Якія аргумэнты здольныя ўтаймаваць Пуціна і Лукашэнку
🇦🇫 Талібан заявіў пра заканчэньне пагадненьняў, падпісаных у Катары з ЗША
⛪️ У Будслаўскі касьцёл вярнулі статую, пашкоджаную пры пажары. ФОТА
📂 У Беларусі працягваюць судзіць японца, абвінавачанага ў шпіянажы. Прызначылі дату працягу слуханьняў
🔭 Шок і слабая надзея. Рэакцыя ў ЗША на сустрэчу Трампа і Зяленскага
🏰 Археолягі даказалі, што ў Крэўскага замка была трэцяя вежа
🗞 Трамп вызначае парадак дня, Лукашэнка дае інтэрвію амэрыканскаму блогеру. Карбалевіч пра падзеі тыдня
Трамп вызначае парадак дня, Лукашэнка дае інтэрвію амэрыканскаму блогеру. Карбалевіч пра падзеі тыдня
ВІДЭА: https://youtu.be/W65f8M1YqaE
Дональд Трамп і ягоная адміністрацыя задаюць парадак дня ў сьвеце. Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў спрабуе вучыць Эўропу дэмакратыі. Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію амэрыканскаму блогеру. Валер Карбалевіч пра асноўныя грамадзка-палітычныя падзеі тыдня.
Што будзе далей з дапамогай ЗША Ўкраіне?
УЖЫВУЮ: https://youtu.be/_cQQ1q5-oOo
Сварка Дональда Трампа, Джэй Ды Вэнса з Уладзімірам Зяленскім у Белым доме прывяла да дыскусій, што адбудзецца далей з амэрыканскай вайсковай дапамогай украінцам. У студыі з Брусэлю канал Настоящее время абмяркоўвае тэму з палітолягам і вайсковым экспэртам.
Шок і слабая надзея. Рэакцыя ў ЗША на сустрэчу Трампа і Зяленскага
https://smarturl.click/G6xRm
Як ацэньваюць скандальныя перамовы ў Белым доме ў самой Амэрыцы? Становішча вакол мірнай угоды ва Ўкраіне камэнтуюць амэрыканскія экспэрты.
У Будслаўскі касьцёл вярнулі статую, пашкоджаную пры пажары
https://smarturl.click/VDwMn
У Будслаўскі касьцёл па рэстаўрацыі вярнулася фігура Езуса Журботнага. Яна адносіцца да першай паловы XVII ст.