Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Крымінальны кодэкс унесьлі артыкул аб зьвестках пра рух войскаў, экспэрты тлумачаць гэта вайной ва Ўкраіне
Праваабаронцы «Вясны» зьвярнулі ўвагу на новы артыкул 375-3 Крымінальнага кодэксу — «Несанкцыянаваны распаўсюд інфармацыі аб разьмяшчэньні або перамяшчэньні падразьдзяленьняў, узбраеньня, вайсковай тэхнікі ды боепрыпасаў».
Максымальнае пакараньне, прадугледжанае гэтым артыкулам, — 6 гадоў зьняволеньня, іншыя санкцыі — штраф або арышт, або абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьне волі на той жа тэрмін.
https://smarturl.click/AdqGy
Вялікая размова з Вольскім пра новыя праекты, «Марскі альбом» і формулу аптымізму
Як жывецца, сьпяваецца, пішацца і малюецца ў эміграцыі культаваму беларускаму сьпеваку, мастаку, літаратару, лідэру шматлікіх музычных праектаў Лявону Вольскаму? І што трэба рабіць, калі «чаканьне дастала»? Пра гэта гаворым з самім Лявона Вольскім напярэдадні ягонага канцэрту ў Празе і Брне.
https://youtu.be/vUjs6pUS0Fw
Беларусь другі раз за тыдзень выплаціла працэнты па эўрабондах рублямі замест даляраў
https://smarturl.click/qlz1w
Памер выплат склаў 18,6 млн даляраў ЗША беларускімі рублямі ў эквіваленце. Такім чынам, улады працягваюць разьлічвацца з трымальнікамі не далярамі, а нацыянальнай валютай.
«Сродкі ў поўным аб’ёме» былі залічаныя на асобны банкаўскі рахунак у «Беларусбанку».
Аб выплаце працэнтнага даходу па эўрааблігацыях Belarus-2026 і Belarus-2031 у памеры 38,6 млн даляраў у эквіваленце Мінфін паведамляў 24 лютага 2025 году.
Фота ілюстрацыйнае
Затрымаць як мага больш. Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што ўлады сьпяшаюцца з арыштамі «за 2020 год»
https://smarturl.click/mpWym
У Беларусі новы віток затрыманьняў і судоў паводле «народнага» 342-га артыкула за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 году. Тэрмін прыцягненьня да адказнасьці за яго можа скончыцца да канца 2025-га. Разьбіраліся зь юрыстамі, чаму ўлады ня могуць спыніцца.
Фота ілюстрацыйнае
Як суседзі Беларусі ставяцца да Лукашэнкі? Агляд апытаньняў
https://smarturl.click/4kJVg
Свабода прааналізавала вынікі сацыялягічных апытаньняў у Расеі, Украіне, Польшчы і Латвіі.
Памёр Юры Азаронак, прапагандыст 1990-х гадоў, бацька цяперашняга прапагандыста Рыгора Азаронка
https://smarturl.click/RAnDb
Азаронак-старэйшы атрымаў шырокую вядомасьць у 1995 годзе, калі зьняў фільм «Нянавісьць. Дзеці хлусьні». У стужцы ён накладаў голас кіраўніка БНФ Зянона Пазьняка на нацысцкі факельцуг (шэсьце з паходнямі) і параўноўваў дзеячоў апазыцыі з калябарантамі. Фільм выйшаў напярэдадні рэфэрэндуму аб зьмене сымболікі.
Пра валасы, дзяцей і сукенку. Гутарка зь беларускай, якая захварэла на рак у эміграцыі
https://smarturl.click/gpbEw
Аднойчы, калі беларуска Людміла Паўлоўская наведвала Бэрлін, у яе адкрыўся моцны крывацёк, яе забрала «хуткая». Праз два тыдні Людміле прыслалі дакумэнты з дыягназам — рак маткі. Людміла купіла сабе сукенку, пра якую даўно марыла, і белыя калготкі. Напісала ў сацыяльных сетках, што хоча каханьня. І марыць пра новыя падарожжы.
Людміла расказала Свабодзе, якія мары ажыцьцявіла пасьля атрыманьня дыягназу, як перажывала выпадзеньне валасоў і як ёй цяпер гаварыць пра дзяцей.
Каманда беларусаў стварыла мэдычнага асыстэнта Doctorina AI, якім хоча дапамагаць мільярдам людзей. Што вядома пра праект
https://smarturl.click/B6Y3x
Ідэя праекту ў тым, каб зрабіць мэдычныя кансультацыі даступнымі кожнаму, тлумачаць аўтары праекту. Цяпер яны працуюць над тым, каб плятформа ня толькі аналізавала сымптомы, але і забясьпечвала якасныя мэдычныя рэкамэндацыі, інтэгравала неабходныя сэрвісы і станавілася зручнай для карыстальнікаў, што дазволіць ператварыць Doctorina.com у паўнавартасны AI-тэлемэдычны сэрвіс.
Хто вінаваты ў гонцы ўзбраеньняў? Спрэчныя адказы міністра Рыжанкова
https://smarturl.click/9zpep
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў выступіў на штогадовай Канфэрэнцыі ААН у пытаньнях раззбраеньня ў Жэнэве. У выступе ён выклаў некалькі спрэчных тэзаў, якія разыходзяцца з рэчаіснасьцю. Заявы Рыжанкова аналізуе Валер Карбалевіч.
Украінскі журналіст Гардон пракамэнтаваў прызнаньне яго сацсетак «экстрэмісцкімі» ў Беларусі
https://smarturl.click/z23zJ
«Я хачу сказаць, што мне ад гэтага ні холадна, ні горача. З прычыны таго, што я раблю сваю справу. Я незалежны журналіст. Мяне ніхто ніколі не спансаваў і не спансуе. У мяне няма гаспадароў. У мяне ёсьць толькі сумленьне і мая любоў да маёй радзімы», — заявіў Дзьмітро Гардон, камэнтуючы «Настоящему времени» рашэньне беларускіх уладаў.
Ён таксама выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку.
Палітолягу Андрэю Паротнікаву прысудзілі 10 гадоў турмы ва ўмовах узмоцненага рэжыму, — «Страна для жизни»
https://smarturl.click/xBREe
Паводле зьвестак @strana_official, якая паведаміла пра вырак, Паротнікава судзілі паводле 5 артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі: здрада дзяржаве; змова ці іншыя дзеяньні з мэтай захопу ўлады; садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці; уваходжаньне ў склад экстрэмісцкага фармаваньня; перашкода ажыцьцяўленьню выбарчых правоў. Суд быў закрытым і прайшоў яшчэ ў канцы 2024 году.
Спэцыяліста ў пытаньнях бясьпекі Андрэя Паротнікава затрымалі ў сакавіку 2023-га ў Расеі і пад аховай прывезьлі ў Беларусь.
«Літва прызнала БНР з „Пагоняй“ у 1918, і РБ у 1991-ым». Гісторык Русьціс Камунтавічус пра матыў таго самага ліста
https://smarturl.click/B6Ydx
Літоўскі гісторык Русьціс Камунтавічус пракамэнтаваў Свабодзе ліст літоўскіх грамадзкіх дзеячоў прэзыдэнту Гітанасу Наўседу, у Міністэрства замежных спраў і ў Сэйм з заклікам забараніць выкарыстаньне сымбалю «Пагоня» як на пашпартах, якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце.
Беларускі актывіст у Літве даказаў праз суд, што не зьяўляецца пагрозай нацыянальнай бясьпецы
https://smarturl.click/Adqj0
«Правы чалавека парушаюцца, калі разьядноўваецца сям’я». Беларус Віктар Евілін, бацька чатырох дзяцей які жыве ў Літве, здолеў праз суд давесьці, што не зьяўляецца для гэтай краіны пагрозай нацыянальнай бясьпецы. Раней такі статус ён атрымаў, бо да 2013 году працаваў у МНС.
Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі ўкраінскага журналіста Гардона, які браў інтэрвію ў Лукашэнкі
https://smarturl.click/xBRqm
Пазьней Аляксандар Лукашэнка назваў украінскага журналіста Дзьмітра Гардона «мярзотнікам» і прапанаваў пасадзіць яго ў СІЗА за балбатлівасьць.
«Нехта сказаў, што па нас могуць страляць». Тры гады таму ў Беларусі былі апошнія на гэты час масавыя пратэсты. Пагаварылі зь іх удзельніцамі
https://smarturl.click/1d245
«Мы ішлі, хоць бачылі вакол АМАП, аўтазакі, якія стаялі шэрагамі, каб „прымаць“ людзей. Але не было страху затрыманьня. Быў, падаецца мне, фаталізм, што ў прынцыпе ўсё роўна — якое пакараньне чакае. Для людзей было важна ў той момант выказаць сваю пазыцыю».
Што зьменіцца ў Беларусі з 1 сакавіка 2025 году
З пачаткам вясны ў Беларусі набудуць моц важныя зьмены, якія закрануць фінансы, падаткі, мэдыцыну, транспарт і сувязь.
«Белтэлекам» павысіў тарыфы на зарадку электрамабіляў
Восем банкаў, што працуюць у Беларусі, паведамілі пра зьмяненьне асобных правілаў абслугоўваньня.
1 сакавіка рамесьнікі, самазанятыя на адзіным падатку і ўладальнікі аграсядзіб павінны заплаціць страхавыя ўнёскі ў ФСАН за IV квартал 2024 году.
Таксама да 1 сакавіка індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты і натарыюсы павінны пералічыць страхавыя ўнёскі за 2024 год.
Дэклярацыю аб даходах за 2024 год неабходна падаць да 31 сакавіка.
Крэдыты стануць даражэйшымі.
З 1 сакавіка павялічацца надбаўкі сярэдняму мэдычнаму пэрсаналу.
Зьменшыцца дапамога на пахаваньне.
Дзяржава пачне кантраляваць цэны яшчэ на 17 лекаў.
Адмена роўмінгу з Расеяй.
З сакавіка ўводзіцца папярэдні онлайн-запіс для падачы дакумэнтаў на апастыль. https://smarturl.click/l5MLY
А вы ўжо падпісаліся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok? 😉
Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻Кіроўцу — 5000 рублёў заробку, лекарам — удвая меней. Каго шукаюць на працу ў Беларусі і чаму так не хапае рабочых рук у краіне (гл. відэа вышэй)
Ці ёсьць у Беларусі месца заходнім маркетплэйсам? radio_svaboda/video/7473979669138787589">Чаму расейскія Wildberris і Ozon пануюць на беларускім рынку
З пасьпяховага бізнэсу ў страты на 25 мільёнаў. radio_svaboda/video/7474257856225627397">Што ня так з вытворцам легендарных сыркоў
Расказваем цікавыя факты radio_svaboda/video/7475017831210405175">пра легендарнага беларускага паэта Рыгора Барадуліна
Колькі грошай дарыць маладым? radio_svaboda/video/7475683710067690807">Беларусы спрачаюцца пра падарунак на вясельле
Уладар маланак і беларускі Мюнхаўзэн. radio_svaboda/video/7476110606462979333">Чым вядомы Пане Каханку і празь якія неймаверныя падарожжы ён прайшоў
У Роўне падчас вайны спыніла дзейнасьць суполка беларусаў, якія супрацоўнічалі з афіцыйным Менскам
https://smarturl.click/JDmgk
Але галоўная арганізацыя, у складзе якой дзейнічала ровенскае аддзяленьне — Усеўкраінскае аб’яднаньне «Беларусь» — усё яшчэ мае юрыдычную рэгістрацыю.
Яна была заснаваная 31 сакавіка 2000 году, яе сядзіба знаходзілася ў Харкаве. З 2011 году яе ачольваў Віктар Камісарук, а памяшканьне даваў Інстытут мікрабіялёгіі і імуналёгіі імя Мечнікава.
Фота ілюстрацыйнае
Латвійскі парлямэнт падтрымаў забарону на турыстычныя паездкі ў Беларусь
https://smarturl.click/O0RaX
Забарона ухваленая з мэтай мінімізацыі рызык магчымых парушэньняў правоў чалавека для грамадзян Латвіі, а таксама для таго, каб не дапусьціць іх вэрбаваньня, паведамілі аўтары законапраекту.
Раней у Саэйме Латвіі ўхвалілі прапанову забараніць пастаўшчыкам турыстычных паслуг рэклямаваць паездкі ў Беларусь і Расею.
Фота ілюстрацыйнае
У Беларусі будуць судзіць яшчэ адну супрацоўніцу «Пеленга» за «заклікі да прычыненьня шкоды Беларусі»
https://smarturl.click/Zy2n5
Нядаўна асудзілі супрацоўніцу «Пеленга», 29-гадовую Карыну Праташчык, па тым жа артыкуле прысудзілі 2 гады калёніі.
У МАГАТЭ вырашылі не ацэньваць паходжаньне бесьпілётніка, якім пашкодзілі саркафаг на ЧАЭС
https://smarturl.click/Q13Vp
Генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі паведаміў, што пасьля ўдару ўкраінскія пажарныя некалькі разоў вымушаныя былі спыняць працу праз паветраныя атакі. За гэты час ударныя дроны праляталі за пяць кілямэтраў ад пляцоўкі Чарнобыльскай АЭС, у тым ліку два дроны — над адным з прамежкавых сховішчаў адпрацаванага паліва.
28 лютага, у 1468 годзе, выйшаў Судзебнік Казімера — першы звод законаў ВКЛ
29 лютага 1468 году вялікі князь літоўскі Казімер Ягайлавіч выдаў Судзебнік, які стаў першай спробай кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага. Ён быў напісаны на старабеларускай мове і ўсталёўваў адзіныя для ўсёй дзяржавы пакараньні і судовыя працэдуры за асобныя віды злачынстваў. Судзебнік дзейнічаў да стварэньня першага Статуту ВКЛ 1529 году.
Пра іншыя падзеі 28 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/4kJGm
Экспэрты ЭБРР далі прагноз росту эканомікі Беларусі на 2025-2026 гады. Ён больш пэсымістычны за чаканьні ўладаў
https://smarturl.click/1d2xW
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця прагназуе, што рост ВУП Беларусі ў 2025 і 2026 гадах складзе 2,5%. «Чаканае запаволеньне расейскай эканомікі адлюстроўваецца ў больш нізкім прагназаваным росьце ВУП у Беларусі на 2,5 працэнта ў 2025 і 2026 гадах з высокімі рызыкамі пагаршэньня пэрспэктываў», — гаворыцца ў аглядзе.
Згодна з прагнознымі парамэтрамі разьвіцьця Беларусі на 2025 год, улады плянуюць дасягнуць росту ВУП да 4,1%.
Галоўнае за 27 лютага
🙎🏼♂️ Беларускі актывіст у Літве даказаў праз суд, што ён не пагроза нацыянальнай бясьпецы
👮🏻♂️ У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі ўкраінскага журналіста Гардона. Ён пракамэнтаваў
🇺🇦 Зьявіліся новыя дэталі ў справе беларуса, якога абвінавацілі ў крадзяжах у Бучы ў часе расейскай акупацыі
🗣 Лукашэнка даў інтэрвію блогеру Марыё Наўфалю. Што пра яго вядома і ці пісаў ён пра Беларусь
👨🏻⚖️Палітоляга Андрэя Паротнікава асудзілі на 10 гадоў калёніі паводле 5 артыкулаў, — «Страна для жизни»
🙍🏻♂️«Усё навідавоку — бяры і перапрацоўвай». Навуковец Сяргей Бесараб — пра рэдказямельныя мэталы ў Беларусі і сьвеце
👫 «Нехта сказаў, што па нас могуць страляць». Тры гады таму ў Беларусі былі апошнія дагэтуль масавыя пратэсты. Пагаварылі зь іх удзельніцамі
💰 Дарагія грошы. Чаму ў Беларусі даражэюць крэдыты на жыльлё і аўтамабілі
🎥 «ПіК Свабоды»: Гардон адказаў за «экстрэміста». Рэдказёмы ў Гомлі. Вярхоўны камісар ААН едзе ў Беларусь?
🇱🇹 «Літва прызнала БНР з „Пагоняй“ у 1918, і РБ у 1991-ым». Гісторык Русьціс Камунтавічус пра матыў таго самага ліста
✍🏻 Не грантасмокі і не няўмекі. Што адбываецца зь беларускімі недзяржаўнымі арганізацыямі
4️⃣Чатыры рэчы, якія трэба ведаць пра Трампа, Украіну і «дыпляматыю хуткай трансфармацыі»
❓Хто вінаваты ў гонцы ўзбраеньняў? Спрэчныя адказы міністра Рыжанкова
Гардон адказаў за «экстрэміста». Рэдказёмы ў Гомлі. Вярхоўны камісар ААН едзе ў Беларусь? ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ
https://www.youtube.com/live/4yCJ7ceZME4
У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачынаецца жывая трансьляцыя з удзелам экспэртаў з Украіны і Беларусі — палітоляга і гісторыка Розы Турарбекавай і ўкраінскага палітоляга, дырэктара Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўгена Магды. Таксама прагучыць экспэртная ацэнка навукоўца, хіміка Сяргея Бесараба пра рэдказямельныя мэталы ва Ўкраіне, Беларусі і сьвеце.
➖ Што стаіць за рыхтаваным пагадненьнем аб рэдказямельных мэталах паміж ЗША і Ўкраінай і ці ёсьць падобныя карысныя выкапні ў Беларусі?
➖ Якая роля Беларусі на чацьвертым годзе вайны Расеі супраць Украіны?
➖ Як Гардон адрэагаваў на тое, што ў Беларусі ягоныя сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі»?
➖ Ці прыедзе ў Менск Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека на запрашэньне кіраўніка МЗС Рыжанкова?
«Усё навідавоку — бяры і перапрацоўвай». Навуковец Сяргей Бесараб — пра рэдказямельныя мэталы ў Беларусі і сьвеце
https://smarturl.click/M1QvV
Сьвет загаварыў пра рэдказямельныя мэталы, а беларускія навукоўцы з Акадэміі навук цягам дзесяцігодзьдзяў спрабавалі зьвярнуць увагу ўладаў на тое, што ёсьць «жывое золата», якое ляжыць на паверхні і патрабуе мінімальнага ўдзелу геолягаў дзеля яго здабычы і перапрацоўкі. Пра гэта Свабодзе расказаў навуковец, хімік Сяргей Бесараб.
Ён патлумачыў, што такое рэдказямельныя мэталы, навошта яны Трампу, колькі такіх карысных выкапняў у Беларусі і ці можна на гэтым зарабіць.
Зьявіліся новыя дэталі ў справе беларуса, якога абвінавацілі ў крадзяжах у Бучы ў часе расейскай акупацыі
https://smarturl.click/aJ5Dd
Паводле матэрыялаў справы, беларус пранікаў у пустыя будынкі праз вокны або ламаў дзьверы і выносіў адтуль розную маёмасьць — ноўтбукі, фотаапараты і прылады да іх, залатыя і срэбныя вырабы, ровары, надзіманую лодку, ласты, скураныя рамяні, некалькі дарослых і дзіцячых гадзіньнікаў, электрычныя інструмэнты, мабільныя тэлефоны і гэтак далей.
Мінінфарм Беларусі за год заблякаваў больш як 3150 «дэструктыўных» інтэрнэт-рэсурсаў
https://smarturl.click/z23GJ
Паводле Маркава, за апошнія 10 гадоў агулам заблякавалі каля 15 тысяч такіх рэсурсаў. «Дэструктыўнымі» ўлады называюць рэсурсы, дзе публікуецца інфармацыя і выказваюцца думкі, якія супярэчаць афіцыйнай палітыцы рэжыму Лукашэнкі і дзяржаўнай прапагандзе.
Лукашэнка даў інтэрвію блогеру Марыё Наўфалю. Што пра яго вядома і ці пісаў ён пра Беларусь
https://smarturl.click/G6xG4
Прэс-служба Лукашэнкі выхваляецца, што ў Менск паступае шмат прапановаў пра інтэрвію ад заходніх выданьняў. Цяпер Лукашэнка вырашыў паразмаўляць з блогерам, рэпутацыя якога неадназначная.
Адміністрацыя Трампа скасоўвае 90% кантрактаў агенцтва USAID на замежную дапамогу
https://smarturl.click/O0RGO
Скарачэньні, падрабязна апісаныя адміністрацыяй, пакінуць нешматлікія ацалелыя праекты USAID для праваабаронцаў, каб паспрабаваць выратаваць іх у судовых спрэчках.