Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ад Алеся Бяляцкага з турмы зрэдку прыходзяць паштоўкі з кароткім тэкстам: «У мяне ўсё па-старому»
https://smarturl.click/Adwp3
Тэлеканал «Настоящее время» распавёў пра заснавальніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, пра тое, за што ён змагаецца і як адбывае палітычна матававаны вырак у беларускай турме.
У Беларусі зьменшылася колькасьць прыходаў БПЦ Маскоўскага патрыярхату, але колькасьць цэркваў павялічылася
https://smarturl.click/vwolv
Імаверна, ліквідацыя 70 праваслаўных прыходаў Маскоўскага патрыярхату — наступствы абвешчанай уладамі кампаніі перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый. Пры гэтым скарачэньні цэркваў, наадварот, становіцца больш, і іх працягваюць будаваць.
Пачынаецца завочны суд над блогерам Бяспалавым, яму інкрымінавалі 10 артыкулаў КК
https://smarturl.click/ppJb2
26 лютага ў Менскім абласным судзе пачынаецца завочны суд над блогерам, стваральнікам тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» Сяргеем Беспалавым. Расьсьледаваньне ішло ў рэжыме спэцыяльнага вядзеньня з 13 сьнежня 2024 году. Акрамя вялікага турэмнага тэрміну абвінаваўцы хочуць прысудзіць яму спагнаньне 30 мільёнаў рублёў шкоды.
85 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Пузыня
26 лістапада 1940 году ў вёсцы Суцін на Любаншчыне нарадзіўся Уладзімер Пузыня — беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў, пэдагог, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980 — пачатку ХХI ст. Памёр у 2021 годзе.
Пра іншыя падзеі 26 лютага чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/67A4g
СМІ: Украіна і ЗША ўзгаднілі ўмовы пагадненьня аб прыродных рэсурсах
https://smarturl.click/dp3Ol
Украіна і ЗША дасягнулі пагадненьня па дамове аб прыродных рэсурсах пасьля адмены Вашынгтонам самых жорсткіх патрабаваньняў, паведамляюць Financial Times і «Економічна правда». Афіцыйна пра ўзгадненьне ўмоваў дамовы ні ЗША, ні Ўкраіна пакуль не паведамлялі.
Галоўнае за 25 лютага
🇱🇹 Грамадзкія дзеячы Літвы заклікалі свае ўлады забараніць беларусам выкарыстоўваць сымбаль Пагоні. У офісе Ціханоўскай адказалі
💸 За тры гады вайны беларускі рубель абясцэніўся на 22% у адносінах да даляра
🇨🇦 Канада ўвяла дадатковыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі за агрэсію супраць Украіны
👩🏼 Невядомыя сапсавалі дзьверы менскай кватэры журналісткі на эміграцыі Тацяны Ашуркевіч
🏅Аб’яднаны пераходны кабінэт узнагародзіў Паліну Шарэнду-Панасюк, Аляксандра Лукашука і іншых
🇵🇱 Польшча прапануе новыя санкцыі Эўразьвязу, каб спыніць мігранцкі крызіс на мяжы ЭЗ і Беларусі
👫 9000 рублёў для кіроўцы, масавае закрыцьцё сельскіх крамаў. Кадравы дэфіцыт у Беларусі закрануў нават Міністэрства працы
❓Вырваць Лукашэнку з абдымкаў Пуціна. Ці ёсьць такая мэта ў Трампа? — Разважае аналітык
👦🏼Пабіць малога за 126 рублёў. Чаму ўлады Беларусі ня могуць спыніць гвалт над дзецьмі
🎥 «ПіК Свабоды». Ці вышлюць беларусаў з Армэніі ў абмен на блогерку, якую вывезьлі на самалёце Лукашэнкаў
🗣 Жэнэўская лекцыя Рыжанкова. Беларускі міністар паспрабаваў вучыць Эўропу дэмакратыі
Ці вышлюць беларусаў з Армэніі ў абмен на блогерку, якую вывезьлі на самалёце Лукашэнкаў
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=jTnAoekwDHU
Чаму арыштаваную ў Беларусі армянскую блогерку выслалі ў Армэнію на самалёце, які выкарыстоўвае сям'я Лукашэнкі? Якая ў гэтым роля армянскага алігарха Царук'яна? Ці ёсьць небясьпека, што Армэнія цяпер выдасьць Лукашэнку беларускіх актывістаў? Пра ўсё гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Артур Сакунц, кіраўнік армянскай правабарончай арганізацыі Ванадзорскі офіс Хэльсынскай грамадзянскай асамблеі.
У Беларусі зьмянілі парадак чаргі на прастаўленьне апастылю
https://smarturl.click/vwooR
З 3 сакавіка ўводзяць электронны папярэдні запіс для падачы дакумэнтаў для прастаўленьня апастылю на афіцыйных паперах установаў адукацыі Беларусі. Запісацца можна на сайце Міністэрства адукацыі. Паводле электроннага запісу будуць прымаць дакумэнты толькі ад іх уладальніка і толькі паперы, пазначаныя ў форме папярэдняга запісу.
Грамадзкія дзеячы Літвы заклікалі свае ўлады забараніць беларусам выкарыстоўваць сымбаль Пагоні
https://smarturl.click/ppJ8W
Амаль 70 грамадзкіх дзеячаў Літвы накіравалі ліст прэзыдэнту Гітанасу Наўседзе, у Міністэрства замежных спраў і Сейм з заклікам забараніць беларусам выкарыстаньне сымбалю Пагоня (Vytis па-літоўску) як на «пашпартах новай Беларусі», якія зьбіраецца выпускаць беларуская апазыцыя, так і ў любой іншай форме ў афіцыйным кантэксьце.
Жэнэўская лекцыя Рыжанкова. Беларускі міністар паспрабаваў вучыць Эўропу дэмакратыі
https://smarturl.click/op80M
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў упершыню ў статусе міністра наведаў Эўропу. Ягоны выступ на сэсіі Рады правоў чалавека ААН у Жэнэве быў у пэўным сэнсе праграмным і канцэптуальным. Выступ аналізуе Валер Карбалевіч.
9000 рублёў для кіроўцы, масавае закрыцьцё сельскіх крамаў. Кадравы дэфіцыт у Беларусі закрануў нават Міністэрства працы
https://smarturl.click/5Omlp
«Патрэбны зьмены, якія спыняць адток людзей за мяжу». У Беларусі ўжо закрываюцца ўстановы, бо бракуе кадраў, а некаторых спэцыялістаў шукаюць амаль тры гады. Што з кадравым дэфіцытам і як яго спыніць.
Затрымалі падазраваных у нападзе на консульства Расеі ў Марсэлі
https://smarturl.click/0evlW
Сьцьвярджаецца, што гэта мужчыны ва ўзросьце 50 і 40 год. Іх дапытваюць супрацоўнікі аддзелу барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю. Мяркуецца, што падазраваных апазналі па запісах зь відэакамэраў.
Польшча прапануе новыя санкцыі Эўразьвязу, каб спыніць мігранцкі крызіс на мяжы ЭЗ і Беларусі
https://smarturl.click/3kzBX
Польшча вярнула на разгляд прапанову, якая дазволіць Эўрапейскаму Зьвязу ўводзіць санкцыі адносна транспартных апэратараў, якія «спрыяюць гандлю людзьмі ці кантрабандзе мігрантаў у сувязі зь незаконным уездам у ЭЗ або ўдзельнічаюць у гэтым».
У Менску перабоі ў напружаньні электрасеткі. Спыніліся трамваі і тралейбусы
Абнаўляецца: https://smarturl.click/Zyxqj
Рух электратранспарту спыніўся ў 8:47. Акрамя таго, ёсьць збоі ў забесьпячэньні вадой. ДАІ папярэджвае, што ў двух раёнах сталіцы могуць не працаваць сьветлафоры.
Пабіць малога за 126 рублёў. Чаму ўлады Беларусі ня могуць спыніць гвалт над дзецьмі
https://smarturl.click/aJVm5
«Гвалт у сям'і і школе будзе мець доўгатэрміновыя псыхалягічныя наступствы для дзяцей. Дзеці, якія цярпяць фізычны або эмацыйны гвалт, будуць у дарослым жыцьці мець праблемы з самаацэнкай, дэпрэсію, трывожнасьць і іншыя псыхічныя праблемы. Яны могуць таксама пераймаць гвалтоўныя паводзіны, калі вырастуць, што стварае цыкль гвалту».
«Рэжым хоча, каб квір-людзей не было», — актывістка пра перасьлед ЛГБТК+ cупольнасьці ў Беларусі і кампанію «Каханьне — мая рэлігія»
https://smarturl.click/VDYQZ
У сацыяльных сетках цяпер праводзіцца кампанія «Каханьне — мая рэлігія», накіраваная на зьмяненьне грамадзкага ўспрыманьня ЛГБТК+ супольнасьці ў Беларусі. Частка кампаніі — відэагісторыі пра каханьне, у тым ліку вядомай баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай і яе жонкі Надзі.
78% беларусаў не чытаюць сучасных беларускіх аўтараў. Ці можна верыць афіцыйнай статыстыцы
https://smarturl.click/w9OVA
Інстытут сацыялёгіі Беларусі штогод праводзіць ацэнку чытацкіх пераваг. Апошняе на дадзены момант такое апытаньне прайшло ў 2024 годзе ў гарадах і сельскай мясцовасьці, у ім удзельнічала 900 чалавек. Калі верыць дзяржаўным сацыёлягам, то 52,4% рэспандэнтаў выказаліся, што не чытаюць кнігі па-беларуску. Паводле гэтага ж апытаньня, кожны трэці беларус чытае штодзень.
Трамп ламае доўгатэрміновыя правілы амэрыкана-расейскіх адносінаў. Аналіз Свабоды
https://smarturl.click/1dE2O
Падобна, што Трамп пераглядае амэрыканска-расейскія адносіны па Ўкраіне. Ужо зь першага раўнду перамоваў выключылі Кіеў, і зьявілася занепакоенасьць, што Вашынгтон і Масква могуць паспрабаваць заключыць угоду цераз галовы і ўкраінцаў, і Эўропы, піша для Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода рэгіянальны дырэктар Рускай службы Радыё Свабода і «Настоящего времени» Натан Годж.
Для аднаўленьня Ўкраіны пасьля вайны спатрэбіцца больш за 500 мільярдаў даляраў
https://smarturl.click/M1pQa
Кошт аднаўленьня эканомікі Ўкраіны пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі вырас да 524 мільярдаў даляраў, што ў тры разы больш, чым меркаваны ВУП Украіны за 2024 год. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі Сусьветнага банку, ААН, Эўрапейскай камісіі і ўраду Ўкраіны.
У Польшчы афіцыйна працуюць амаль 134,9 тысячы беларусаў
https://smarturl.click/ppJx2
Менавіта столькі беларусаў было ахоплена пэнсійным страхаваньнем на канец 2024 году, сьведчыць статыстыка Ўпраўленьня сацыяльнага страхаваньня Польшчы. Гэта на 5500 чалавек больш, чым год таму. Праўда, згаданы прырост — самы нізкі за апошнія 8 гадоў. Разам з тым беларусы застаюцца другой па колькасьці групай сярод замежнікаў, якія легальна працуюць у Польшчы, пасьля ўкраінцаў.
За тры гады колькасьць супрацоўнікаў у кампаніях Парку высокіх тэхналёгіяў скарацілася амаль на 30%
https://smarturl.click/1dEEO
Цяпер у кампаніях ПВТ працуе агулам 56 тысяч спэцыялістаў, яшчэ ўвесну 2022 году іх было больш за 78 тысяч. У асобных кампаніях адток супрацоўнікаў прыкладна супастаўны: так, з 400 распрацоўнікаў кампаніі Qulix Systems за мяжу зьехалі каля 25%.
Беларускай журналістцы ў эміграцыі сапсавалі дзьверы менскай кватэры
https://smarturl.click/VDYYj
Журналістка Тацяна Ашуркевіч расказала, што невядомыя пакінулі на дзьвярах кватэры ў Менску, дзе яна жыла да эміграцыі, надпіс «верни долг» ды залілі іх мантажнай пенай так, што іх было немагчыма адчыніць.
«Мабыць, выпадкова супала з тым, што пасьля тэксту ў Politico пра міграцыйны крызіс фэйкавыя акаўнты пачалі віншаваць мяне з крымінальнымі справамі па „дыскрэдытацыі РБ“, „абразе“ і „паклёпе“ на Лукашэнку і іншай радасьцю. А ў тую ж раніцу „заклееных дзьвярэй“ мяне прыйшлі шукаць зь міліцыі. „Вярні доўг“ радзіме, але ёсьць нюанс», — напісала журналістка.
Фота: facebook.com/tatsiana.ashurkevich
Латушка: колькасьць прымусова перамешчаных у Беларусь украінскіх дзяцей перавысіла 3,5 тысячы
https://smarturl.click/z2bbZ
З лістапада 2024 па студзень 2025 году Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне зафіксавала яшчэ прынамсі 7 групаў дзяцей, незаконна перамешчаных з часова акупаваных рэгіёнаў Украіны ў Беларусь. Большасьць зь іх — з Данецкай, Луганскай і Херсонскай абласьцей Украіны. Паводле Паўла Латушкі, за гэты час сама меней 120 дзяцей «сталі ахвярамі незаконнай дэпартацыі і прымусовай індактрынацыі на тэрыторыі Беларусі».
На Чарнобыльскай АЭС на 12-ы дзень пасьля расейскага ўдару патушылі ўсе ачагі тленьня
https://smarturl.click/3kzEp
У Дзяржаўным агенцтве Ўкраіны па кіраваньні зонай адчужэньня паведамілі аб лякалізацыі ўсіх ачагоў тленьня, якія зьявіліся 14 лютага ў выніку расейскага ўдару дронамі па новым арачным саркафагу над чацьвёртым аварыйным блёкам Чарнобыльскай АЭС.
Мэмарыял на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве стаў народным сымбалем вайны. ФОТА, ВІДЭА
https://smarturl.click/G68mD
Гэты мэмарыял на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве не мае афіцыйнай назвы, але кожны дзень тут зьяўляюцца новыя сьцяжкі, кожны з якіх сымбалізуе загінулага ўкраінскага вайскоўца.
Вырваць Лукашэнку з абдымкаў Пуціна. Ці ёсьць такая мэта ў Трампа?
https://smarturl.click/VDYZg
Апошнім часам часта гучыць пытаньне: ці вырве Трамп Лукашэнку з абдымкаў Пуціна? Тут адразу ж узьнікае іншае пытаньне: а ці зьбіраецца амэрыканскі прэзыдэнт увогуле гэта рабіць? Аналіз Юрыя Дракахруста.
Рада бясьпекі ААН ухваліла падрыхтаваную ЗША рэзалюцыю з нагоды трэцяй гадавіны ўварваньня Расеі ва Ўкраіну
https://smarturl.click/xB9j4
У рэзалюцыі няма асуджэньня расейскай агрэсіі. «За» прагаласавалі ЗША, Расея і яшчэ восем сяброў Рады бясьпекі. Францыя, Вялікая Брытанія, Данія, Грэцыя і Славенія ўстрымаліся.
Прадпрыемства «Менскэнэрга» паведаміла пра тое, што ў 9:29, дзякуючы працы шасьці аварыйных брыгад, працу электрасеткі наладзілі.
Читать полностью…Блогерку Бэлу Бабаханьян, якая была пад арыштам у Менску, выслалі ў Ерэван
https://smarturl.click/VDYqR
Бабаханьян больш за 27 гадоў жыла ў Беларусі, а ў апошнія гады вяла блог «У Бэлы», актыўна выказвалася ў падтрымку армянскіх інтарэсаў і ўступала ў вострыя дыскусіі з азэрбайджанцамі ў сацыяльных сетках.
Здымак зь відэа, зробленага ў аэрапорце Звартноц. Бэла Бабаханьян з кветкамі
25 лютага 1910 году, 115 гадоў таму, адбылася першая Беларуская вечарынка ў Вільні (стары стыль 12 лютага). Ставілі п'есу Марка Крапіўніцкага «Па рэвізіі», хор пад кіраўніцтвам Рагоўскага сьпяваў песьню на словы Янкі Купалы «А хто там ідзе?», выступала танцавальная група Ігната Буйніцкага.
25 лютага 1956 году на закрытым пасяджэньні XX зьезду КПСС генэральны сакратар кампартыі Мікіта Хрушчоў выступіў з дакладам пра культ асобы Ёсіфа Сталіна. Гэты даклад паклаў пачатак працэсу дэсталінізацыі ў СССР (на здымку).
25 лютага 1959 году ня стала Кляўдуша Дуж-Душэўскага, беларускага архітэктара і палітычнага дзеяча. Распрацаваў эскіз сьцяга БНР.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/qlGMW