Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Жэнэўская лекцыя Рыжанкова. Беларускі міністар паспрабаваў вучыць Эўропу дэмакратыі
https://smarturl.click/op80M
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў упершыню ў статусе міністра наведаў Эўропу. Ягоны выступ на сэсіі Рады правоў чалавека ААН у Жэнэве быў у пэўным сэнсе праграмным і канцэптуальным. Выступ аналізуе Валер Карбалевіч.
9000 рублёў для кіроўцы, масавае закрыцьцё сельскіх крамаў. Кадравы дэфіцыт у Беларусі закрануў нават Міністэрства працы
https://smarturl.click/5Omlp
«Патрэбны зьмены, якія спыняць адток людзей за мяжу». У Беларусі ўжо закрываюцца ўстановы, бо бракуе кадраў, а некаторых спэцыялістаў шукаюць амаль тры гады. Што з кадравым дэфіцытам і як яго спыніць.
Затрымалі падазраваных у нападзе на консульства Расеі ў Марсэлі
https://smarturl.click/0evlW
Сьцьвярджаецца, што гэта мужчыны ва ўзросьце 50 і 40 год. Іх дапытваюць супрацоўнікі аддзелу барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю. Мяркуецца, што падазраваных апазналі па запісах зь відэакамэраў.
Польшча прапануе новыя санкцыі Эўразьвязу, каб спыніць мігранцкі крызіс на мяжы ЭЗ і Беларусі
https://smarturl.click/3kzBX
Польшча вярнула на разгляд прапанову, якая дазволіць Эўрапейскаму Зьвязу ўводзіць санкцыі адносна транспартных апэратараў, якія «спрыяюць гандлю людзьмі ці кантрабандзе мігрантаў у сувязі зь незаконным уездам у ЭЗ або ўдзельнічаюць у гэтым».
У Менску перабоі ў напружаньні электрасеткі. Спыніліся трамваі і тралейбусы
Абнаўляецца: https://smarturl.click/Zyxqj
Рух электратранспарту спыніўся ў 8:47. Акрамя таго, ёсьць збоі ў забесьпячэньні вадой. ДАІ папярэджвае, што ў двух раёнах сталіцы могуць не працаваць сьветлафоры.
Пабіць малога за 126 рублёў. Чаму ўлады Беларусі ня могуць спыніць гвалт над дзецьмі
https://smarturl.click/aJVm5
«Гвалт у сям'і і школе будзе мець доўгатэрміновыя псыхалягічныя наступствы для дзяцей. Дзеці, якія цярпяць фізычны або эмацыйны гвалт, будуць у дарослым жыцьці мець праблемы з самаацэнкай, дэпрэсію, трывожнасьць і іншыя псыхічныя праблемы. Яны могуць таксама пераймаць гвалтоўныя паводзіны, калі вырастуць, што стварае цыкль гвалту».
Трамп на сустрэчы з Макронам у Белым доме завіў, што неўзабаве можа сустрэцца зь Зяленскім
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам у Вашынгтоне заявіў, што можа пакласьці канец вайне Расеі супраць Украіны на працягу некалькіх тыдняў.
Па словах Трампа, на гэтым ці наступным тыдні ён можа сустрэцца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у Белым доме для падпісаньня пагадненьня аб карысных выкапнях. Ён зазначыў, што ЗША і Ўкраіна «вельмі блізкія да заключэньня канчатковага пагадненьня».
Трамп сказаў, што ён ня ведае, калі сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, але рана ці позна гэта адбудзецца.
https://smarturl.click/B61Rg
У ААН прынялі дзьве рэзалюцыі па Ўкраіне. Адна асуджае агрэсію Расеі, другая заклікае спыніць канфлікт
Генэральная асамблея ААН у панядзелак большасьцю галасоў прыняла праект рэзалюцыі па вайне ва Ўкраіне, падрыхтаваны Кіевам і краінамі Эўропы. У ёй асуджаецца расейская агрэсія і ўтрымліваецца патрабаваньне як мага хутчэй скончыць вайну і пакрыць Украіне нанесеную шкоду.
За прыняцьце рэзалюцыі прагаласавалі 93 дзяржавы-сябры ААН, супраць — 18, 65 устрымаліся. ЗША, Расея і Беларусь прагаласавалі супраць. Сярод тых, хто ўстрымаўся — Кітай і Бразылія.
Таксама Генэральная асамблея ААН ухваліла праект рэзалюцыі аб вайне ва Ўкраіне, падрыхтаваны ЗША, — дакумэнт быў прыняты з папраўкамі эўрапейскіх краін. Гэты праект рэзалюцыі больш нэўтральны і не ўтрымлівае асуджэньня Расеі.
https://smarturl.click/kjkyR
Былыя палітвязьні расказалі пра свае маральныя траўмы і сымптомы ПТСР
Паводле лекараў і праваабаронцаў, практычна ўсе палітвязьні маюць псыхалягічныя траўмы ад затрыманьняў, фізычных пагроз, зьняволеньня і нявызначанасьці ў далейшым лёсе.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў сьведчаньні пра псыхалягічныя наступствы зьняволеньня сярод тых, хто адбываў пакараньне з палітычных матываў.
https://smarturl.click/8EQzx
Праваабаронцы распавялі, як цягам трох гадоў поўнамаштабнай вайны беларусаў перасьледавалі за падтрымку Ўкраіны
Па стане на 24 лютага 2025 года ў Беларусі як мінімум 41 чалавека асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам, за намер ваяваць на баку Ўкраіны асуджаныя 30 чалавек, за перадачу фота і відэа расейскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асудзілі мінімум 93 чалавекі.
https://smarturl.click/dp3Mo
У Кобрыне без электрычнасьці пасьля аварыі на падстанцыі заставаліся 7 тысяч чалавек
https://smarturl.click/VDY00
Уначы 24 лютага адбылося аварыйнае адключэньне электрычнай падстанцыі «Кобрынь — Заходняя». Цяпер становішча паступова выпраўляюць.
Анкалёгія, фармацэўтыка, робататэхніка са штучным інтэлектам. Хто атрымаў прэмію «Бізон Гіґс»
https://smarturl.click/XyvOW
«„Бізон Гіґс“ — сапраўды першая народная навуковая прэмія. Дзякуючы актыўнай пазыцыі беларусаў мы змаглі сабраць фонд прэміі, скласьці сьпіс намінаваных навукоўцаў і нарэшце правесьці адкрытае галасаваньне».
Эўразьвяз зацьвердзіў 16-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі да трэцяй гадавіны вайны
https://smarturl.click/9zVvz
Забарона пашыраецца на транзыт празь Беларусь тавараў, якія могуць садзейнічаць нарошчваньню беларускіх прамысловых магутнасьцяў і машынабудаваньня.
Споўнілася 90 гадоў з дня нараджэньня Рыгора Барадуліна. 10 фактаў пра народнага паэта
https://smarturl.click/vwok8
Часам для яго быў галоўны ня столькі зьмест, колькі гульня гукаў, словаў, рытмаў, і ў гэтым ягоная паэзія была сугучная самым сьмелым і творча-нечаканым усясьветным авангардным творам ХХ ст.
Расейскае войска зьнішчыла цэлыя гарады Ўкраіны. Як было да вайны і як стала
https://smarturl.click/Ee2xZ
Дамы, школы і лякарні зьнішчаны. Зьнікаюць цэлыя кварталы. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць маштабы разбурэньняў, нанесеных вайной Расеі супраць Украіны.
Мэмарыял на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве стаў народным сымбалем вайны. ФОТА, ВІДЭА
https://smarturl.click/G68mD
Гэты мэмарыял на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве не мае афіцыйнай назвы, але кожны дзень тут зьяўляюцца новыя сьцяжкі, кожны з якіх сымбалізуе загінулага ўкраінскага вайскоўца.
Вырваць Лукашэнку з абдымкаў Пуціна. Ці ёсьць такая мэта ў Трампа?
https://smarturl.click/VDYZg
Апошнім часам часта гучыць пытаньне: ці вырве Трамп Лукашэнку з абдымкаў Пуціна? Тут адразу ж узьнікае іншае пытаньне: а ці зьбіраецца амэрыканскі прэзыдэнт увогуле гэта рабіць? Аналіз Юрыя Дракахруста.
Рада бясьпекі ААН ухваліла падрыхтаваную ЗША рэзалюцыю з нагоды трэцяй гадавіны ўварваньня Расеі ва Ўкраіну
https://smarturl.click/xB9j4
У рэзалюцыі няма асуджэньня расейскай агрэсіі. «За» прагаласавалі ЗША, Расея і яшчэ восем сяброў Рады бясьпекі. Францыя, Вялікая Брытанія, Данія, Грэцыя і Славенія ўстрымаліся.
Прадпрыемства «Менскэнэрга» паведаміла пра тое, што ў 9:29, дзякуючы працы шасьці аварыйных брыгад, працу электрасеткі наладзілі.
Читать полностью…Блогерку Бэлу Бабаханьян, якая была пад арыштам у Менску, выслалі ў Ерэван
https://smarturl.click/VDYqR
Бабаханьян больш за 27 гадоў жыла ў Беларусі, а ў апошнія гады вяла блог «У Бэлы», актыўна выказвалася ў падтрымку армянскіх інтарэсаў і ўступала ў вострыя дыскусіі з азэрбайджанцамі ў сацыяльных сетках.
Здымак зь відэа, зробленага ў аэрапорце Звартноц. Бэла Бабаханьян з кветкамі
25 лютага 1910 году, 115 гадоў таму, адбылася першая Беларуская вечарынка ў Вільні (стары стыль 12 лютага). Ставілі п'есу Марка Крапіўніцкага «Па рэвізіі», хор пад кіраўніцтвам Рагоўскага сьпяваў песьню на словы Янкі Купалы «А хто там ідзе?», выступала танцавальная група Ігната Буйніцкага.
25 лютага 1956 году на закрытым пасяджэньні XX зьезду КПСС генэральны сакратар кампартыі Мікіта Хрушчоў выступіў з дакладам пра культ асобы Ёсіфа Сталіна. Гэты даклад паклаў пачатак працэсу дэсталінізацыі ў СССР (на здымку).
25 лютага 1959 году ня стала Кляўдуша Дуж-Душэўскага, беларускага архітэктара і палітычнага дзеяча. Распрацаваў эскіз сьцяга БНР.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»:
https://smarturl.click/qlGMW
Галоўнае за 24 лютага
📌 1095 дзён на фронце. Маналёг беларуса, які тры гады ваюе за незалежнасьць Украіны
📌 «ПіК Свабоды». Як зьмяніліся Беларусь і Лукашэнка за тры гады вайны?
📌 Ціханоўская ў трэція ўгодкі поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны: «Ня дайце „русскому миру“ прарасьці ў вас»
📌 Былыя палітвязьні расказалі пра свае маральныя траўмы і сымптомы ПТСР
📌 Эўразьвяз зацьвердзіў 16-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі да трэцяй гадавіны вайны
📌 Беларускі «Інтэграл» трапіў пад санкцыяў Эўразьвязу адносна Беларусі, КНДР і Расеі
📌 Аўстралія і Новая Зэляндыя ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі, Беларусі і Паўночнай Карэі
📌 Рыжанкоў у ААН бэсьціць Эўропу: «Сапраўдны крызіс дэмакратыі — сама Эўропа»
📌 «Ніхто не зрабіў большае шкоды для Беларусі, чым ён»? Ліст да менскага сябра пра Станіслава Шушкевіча
📌 «Мэрц будзе падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, а не Лукашэнку», — паліталягіня Марына Рахлей
📌 Споўнілася 90 гадоў з дня нараджэньня Рыгора Барадуліна. 10 фактаў пра народнага паэта
📌 Расейскае войска зьнішчыла цэлыя гарады Ўкраіны. Як было да вайны і як стала
Як зьмяніліся Беларусь і Лукашэнка за тры гады вайны?
❓Задавайце вашы пытаньні ў камэнтары пад відэа на Youtube:
https://www.youtube.com/live/vxNyJ7P-1Bs
У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам палітоляга і гісторыка Аляксандра Фрыдмана пра тое, як зьмянілі Беларусь і сьвет тры гады вайны Расеі супраць Украіны.
🔸 Ці стала Беларусь расейскім ваенным палігонам?
🔸 Што самае галоўнае зрабілі беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне?
🔸 Як шмат беларусаў атрымала прышчэпку ад “русского мира”?
🔸 Ці плённае чаканьне так званага “акна магчымасьцей”?
«Мэрц будзе падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, а не Лукашэнку» — паліталягіня Марына Рахлей
Якім будзе новы ўрад Нямеччыны? Ці варта чакаць ад яго новай палітыкі адносна Беларусі? Як Нямеччына на чале з Фрыдрыхам Мэрцам зьбіраецца адказваць на выклік Дональда Трампа?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае паліталягіня, экспэртка Нямецкага фонду Маршала Марына Рахлей.
https://smarturl.click/vwoME
Расея не адмаўляецца ад сваіх умоў спыненьня агню: адмова Ўкраіны ад NATO і ад тэрыторый
Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заяўлялі, што рыхтуецца іх двухбаковая сустрэча. Дата яе магчымага правядзеньня пакуль не агучана.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што перамовы аб прыпыненьні агню могуць пачацца, калі Ўкраіна адмовіцца ад далучэньня да Паўночнаатлянтычнага альянсу і прызнае расейскімі тэрыторыі, якія захапіла расейская армія.
«Мы прыпынім баявыя дзеяньні толькі тады, калі гэтыя перамовы дадуць цьвёрды і ўстойлівы вынік, які будзе прымальны для Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў Сяргей Лаўроў у часе свайго візыту ў Турэччыну.
https://smarturl.click/B61nM
Стала вядома пра 45 расейскіх генэралаў, якія лячыліся ў шпіталях з пачатку вайны, у тым ліку ў Беларусі
https://smarturl.click/9zV37
У першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня пад Чарнобылем быў цяжка паранены генэрал-маёр Сяргей Ныркоў, на той момант намесьнік камандуючага і начальнік штаба 35-й агульнавайсковай арміі. 2 сакавіка 2022 году аб раненьні Ныркова ў жывот. Генэрал быў праапэраваны ў шпіталі ў Беларусі. Пра тое, што Ныркова лячылі ў шпіталі ў Мазыры, таксама расказваў беларускі мэдык, які ўцёк у Эўропу з мэдыцынскімі дакумэнтамі зь лякарні.
Хто такі Фрыдрых Мэрц, які зьменіць Шольца на пасадзе канцлера Нямеччыны
https://smarturl.click/VDYp0
На выбарах Бундэстагу 23 лютага перамог блок ХДЗ/ХСЗ на чале з Фрыдрыхам Мэрцам. Цяпер менавіта Мэрц будзе фармаваць новы ўрад Нямеччыны.
«Ніхто не зрабіў большае шкоды для Беларусі, чым ён»? Ліст да менскага сябра пра Станіслава Шушкевіча
https://smarturl.click/JD40q
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Тры гады паўнамаштабнай атакі Расеі на Ўкраіну. Лічбы, якія баляць
Відэа Свабоды
1095 дзён на фронце. Маналёг беларуса, які тры гады ваюе за незалежнасьць Украіны
https://smarturl.click/YzEB1
«Я быў сьвядомым пацыфістам. Мы праводзілі акцыі «Ежа замест бомбаў» на мікрараёне Ўсход. Улёткі друкавалі і раздавалі. Пісалі там, як шмат у сьвеце траціцца сродкаў на вытворчасьць зброі. Я быў з тых людзей, якія казалі, што ня трэба вайны, трэба дыялёг. Што заўсёды можна дамовіцца. Цяпер я разумею, што не. Што існуе д’ябал і вораг, зь якім не дамовісься».