radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

На Эўрапейскім кінарынку Berlinale прэзэнтавалі беларускія кінапраекты

Прэзэнтацыя 10 беларускіх кінапраектаў адбылася на Эўрапейскім кінарынку Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю — адным з найбуйнейшых кінарынкаў сьвету. Такім чынам беларускія незалежныя кінематаграфісты намагаюцца шукаць фінансаваньне і партнэраў, ня маючы падтрыманьня ад сваёй краіны, піша Ірэна Кацяловіч з Бэрліну.

Сярод тых, хто выкладаў свае задумы, былі рэжысэры Ўлада Сянькова, Юры Сямашка, Андрэй Кашперскі зь Міхаілам Зуем. Расказваем падрабязнасьці:

https://smarturl.click/67AOD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус спрабаваў атрымаць грамадзянства Ўкраіны на падставе пражываньня продкаў ва ЎНР у 1918 годзе

Як стала вядома Свабодзе, у заяве ў суд беларус паведаміў, што яго дзядуля нарадзіўся ў вёсцы Плотніца Пінскага павету (цяпер Столінскі раён Берасьцейскай вобласьці Беларусі), а бабуля — у вёсцы Відзібор.

Як вынікала зь ліста, падрыхтаванага Інстытутам гісторыі НАН Украіны, гэтыя населеныя пункты ўваходзілі ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі згодна з Берасьцейскай мірнай дамовай і законам аб падзеле Ўкраіны на землі ад 6 сакавіка 1918 году, а ў красавіку-сьнежні 1918 году — у складзе Ўкраінскай дзяржавы. Што вырашыў суд:

https://smarturl.click/0evYg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апаратная параза Натальлі Качанавай. Пра што сьведчыць новае прызначэньне Дзьмітрыя Крутога

Сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў старшынём камісіі ў справе фармаваньня новага ўраду кіраўніка сваёй адміністрацыі Дзьмітрыя Крутога. Што азначае гэтае прызначэньне? — Тлумачыць Юры Дракахруст:

https://smarturl.click/M1pjx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі добраахвотнік расказаў, як укараняе ва ўкраінскім войску баявых робатаў і вядзе пастырскую працу

https://smarturl.click/DaZdo

Андрэй Кушняроў ваюе за Ўкраіну, зьяўляецца кіраўніком Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў і ўкараняе на фронце робатаў для выратаваньня жыцьцяў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Тыя ж беларусы, толькі імёны зьмяніліся». Крыху пра нацыянальную ідэнтычнасьць

https://smarturl.click/z2bz6

Да беларусаў спакваля даходзіць, што там, дзе цяпер Беларусь, Беларусь заўсёды і была, і жылі там заўсёды такія самыя беларусы, як і мы. Нішто не парушыла натуральнае пераемнасьці народу з эпохі ў эпоху. Так яно было, а значыць, так і будзе. Піша Сяргей Дубавец.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля Мюнхэнскай канфэрэнцыі Зяленскі і яго саюзьнікі ўступаюць у невядомую прастору. Аналіз Свабоды

https://smarturl.click/ppJ49

Размова Трампа з Пуціным падрыхтавала глебу для сёлетняй Мюнхэнскай канфэрэнцыі. Гэта выклікала заклапочанасць у Кіеве і эўрапейскіх сталіцах, што Трамп прыме нашмат больш практычны падыход да перамоваў аб спыненьні вайны ва Ўкраіне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ВНУ Беларусі закрыюць каля 50 спэцыяльнасьцяў

https://smarturl.click/DaZ40

Гэта, на думку Міністэрства адукацыі, дазволіць унівэрсытэтам адмовіцца ад «няпрофільнай адукацыі». Кіраўнік ведамства Андрэй Іванец лічыць, што кожная ВНУ мусіць ацэньваць свой прафэсарска-выкладчыцкі склад і разумець, на чым канкрэтна спэцыялізуецца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

115 гадоў з дня нараджэньня Хведара Ільляшэвіча

17 лютага 1910 году ў Вільні нарадзіўся Хведар Ільляшэвіч, паэт, празаік, гісторык. Магістар філязофіі за дысэртацыю «Друкарня дома Мамонічаў у Вільні». За беларускую дзейнасьць польскія ўлады адпрывілі Хведара ў Лукіскую турму. Працаваў у Віленскай беларускай гімназіі, выкладаў родную мову, літаратуру, гісторыю.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e5n6q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 16 лютага

📌Ціханоўская ў Мюнхэне: «Эўрапейская моладзь насалоджваецца дэмакратыяй штодня. Але і там дэмакратыя цяпер пад пагрозай»

📌МАГАТЭ пракамэнтавала ўдар па Чарнобыльскай АЭС. Пераконвае, што ўзровень радыяцыі не павялічыўся

📌МЗС Францыі пацьвердзіла тэрміновую сустрэчу кіраўнікоў эўрапейскіх дзяржаў у Парыжы 17 лютага

📌«Ілюзіяў варта пазбаўляцца, асабліва прыгожых», — Макс Шчур пра свой новы раман

📌Ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад і традыцыі Вялікага Княства Літоўскага? ТЭСТ

📌Будапэшт-1945: разьбітае сэрца Эўропы. Архіўныя фота

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ў Мюнхэне: «Эўрапейская моладзь насалоджваецца дэмакратыяй штодня. Але і там дэмакратыя цяпер пад пагрозай»

https://smarturl.click/z2blo

Беларуская палітык выступіла ў трэці дзень Мюнхэнскай канфэрэнцыі бясьпекі. Яна заявіла, што эўрапейцам ня варта пераглядаць базавыя эўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасьці, трэба толькі стаць больш рашучымі ў адстойваньні дэмакратыі і актыўна выступаць супраць тыраніяў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ў Мюнхэне сустрэлася з прадстаўніком адміністрацыі Трампа

https://smarturl.click/5OmM2

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі адзначыла пасьпяховае вызваленьне трох палітвязьняў з турмы, у тым ліку двух палітычных зьняволеных, і падзякавала адміністрацыі Трампа за падтрымку і каардынацыю ў гэтым пытаньні. Таксама Ціханоўская выклала амэрыканскаму прадстаўніку сваё бачаньне Беларусі ў будучыні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Год таму ў турме памёр расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны

https://smarturl.click/2qxwW

Аляксей Навальны памёр у калёніі асаблівага рэжыму ў запалярным пасёлку Харп 16 лютага 2024 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад і традыцыі Вялікага Княства Літоўскага? ТЭСТ

https://smarturl.click/67AWj

Большая частка зямель сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага ад самага пачатку існаваньня гэтай дзяржавы. У Княстве панавалі славянскія культура, мова і адміністрацыйна-прававыя традыцыі, таму сучасныя беларусы не без падстаў лічаць гэтую дзяржаву разам зь літоўцамі і сваёй таксама. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад ВКЛ, адкажыце на пытаньні тэсту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

16 лютага — гадавіна аднаўленьня дзяржаўнасьці Літвы

16 лютага 1918 году была абвешчаная незалежная Літоўская Рэспубліка; гэты дзень адзначаецца ў Літве як дзяржаўнае сьвята — Дзень аднаўленьня дзяржаўнасьці.

Пра іншыя падзеі 16 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/YzEdA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

100 беларускіх вершаў пра Вільню. Як праходзіць паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова

У Вільні працягвае працу 13 паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», які адкрыўся 14 лютага. Тады стала вядома імя новага ляўрэата Прэміі Міхася Стральцова — гэта беларускі паэт Кастусь Цьвірка. А падзеямі другога дня фэстывалю сталі прэзэнтацыі некалькіх кніг: успамінаў паэткі Ларысу Геніюш, кнігі ўспамінаў пра Алеся Разанава, выданьня пра дзеяча эміграцыі Янку Запрудніка, анталёгіі беларускай паэзіі, прысьвечанай Вільні, другой па ліку кнігі вершаў Тацяны Нядбай і перакладу славацкіх вершаў ад Міхася Скоблы. https://smarturl.click/aJVJq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супярэчнасьцяў шмат, але Эўропа і ЗША застаюцца блізкімі, — паліталягіня Алена Кудзько

Наколькі глыбокія супярэчнасьці выявіліся паміж Эўропай і ЗША на нядаўняй Мюнхэнскай канфэрэнцыі? Ці гатовая Эўропа ўзяць на сябе адказнасьць за вырашэньне праблемы вайны ва Ўкраіне? Якія шанцы на рэалізацыю ўгоды паміж Трампам і Лукашэнкам? — На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько:

https://smarturl.click/W3W8k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ISW: Магчымае зьмякчэньне санкцыяў супраць Беларусі будзе выгадна Расеі

Калі ЗША зьменшаць санкцыі ў дачыненьні Беларусі (пра магчымасьць гэтага ўчора пісалі заходнія СМІ), гэта пойдзе на карысьць Расеі, у прыватнасьці яе ваенным намаганьням, бо Расея выкарыстоўвае Беларусь «як пляцдарм для сваіх вайскоўцаў у канфрантацыі з Украінай і NATO і як найважнейшы інструмэнт у сваіх схемах ухіленьня ад санкцыяў», лічаць аналітыкі амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW):

https://smarturl.click/mp2XG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне пасьля атакі Расеі чацьвёрты дзень ня могуць спыніць тленьне ў трох месцах на саркафагу ЧАЭС

https://smarturl.click/5OmAG

У ліквідацыі наступстваў удару задзейнічалі дзьве групы скалалазаў, а трэцяя група замацавалася, каб часткова раскрыць канструкцыі ўкрыцьця і загасіць ачагі тленьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пасьпяховага бізнэсу ў страты на 25 мільёнаў. Як чыноўнікі зьнішчаюць вытворцу папулярных глазураваных сыркоў

https://smarturl.click/VDYbx

«Далучаюць да вас прадпрыемства са стратамі, дзе трэба плаціць падатак, заробкі, купляць сыравіну. І ўся вашая даходнасьць вымываецца». Як улады за тры гады ператварылі прыбытковы камбінат, дзе робяць папулярныя глазураваныя сыркі, у стратны актыў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер Літвы назваў 12-мільярдны пазоў «Беларуськалію» ў арбітраж палітычным ціскам

https://smarturl.click/Q1LaB

Прэм’ер-міністар Літвы Гінтаўтас Палуцкас разьлічвае, што Пастаянны арбітражны суд у Швайцарыі, які пачаў падрыхтоўку да слуханьняў справы «Беларуськалій супраць Літвы», вызначыць абгрунтаванасьць патрабаваньняў беларускага боку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уласьніка горадзенскай этнакрамы «Цудоўня» затрымалі па палітычным артыкуле

https://smarturl.click/kjk8x

Андрэя Несьцяровіча затрымалі 7 лютага. Супраць прадпрымальніка завялі крымінальную справу паводле артыкула КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Неўзабаве яго маюць перавесьці ў горадзенскі СІЗА № 1.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ты будешь сотрудничать, б*, или нет?». Як у Беларусі схіляюць да супрацоўніцтва са спэцслужбамі

https://smarturl.click/YzEpv

«Нават калі б я падпісаў гэтую паперу, я мог ад яе адмовіцца, бо там няма пячатак, гэта хутчэй такое „джэнтэльмэнскае пагадненьне“. Яно нават не каштуе той паперы, на якой было падпісана». Як спэцслужбы Беларусі вэрбуюць інфарматараў і ці мае юрыдычную сілу дамова аб супрацоўніцтве? Пагаварылі зь юрыстам, праваабаронцам і былым вязьнем.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Каб кожны плёў сваю нітачку ў беларускі сувой». У Вільні сканчваецца фэстываль паэзіі імя Міхася Стральцова

https://smarturl.click/0evpm

16 лютага ў Вільні — апошні дзень працы паэтычнага фэстываля імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». Сярод навінак, прадстаўленых у гэты дзень — анталёгія ўкраінскай паэзіі, кнігі Сяргея Прылуцкага, Уладзіміра Арлова, Ільлі Кульбіцкага і іншыя.

Таксама ў Вільні прэзэнтавалі і кнігу пра Алеся Бяляцкага «За беларускае жыцьцё… Алесь».

Здымкі Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Будапэшт-1945: разьбітае сэрца Эўропы. Архіўныя фота

https://smarturl.click/ppJ5G

Аблога Будапэшту каштавала каля 38 тысяч жыцьцяў мірных жыхароў, 48 тысяч вугорскіх і нацысцкіх жаўнераў і 70 тысяч савецкіх і румынскіх вайскоўцаў.

Раней малавядомыя фатаздымкі тых падзей 1945 году былі перададзеныя ў вугорскі архіў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Фінляндыі на Мюнхэнскай канфэрэнцыі заклікаў узмацніць Украіну перад магчымымі мірнымі перамовамі

https://smarturl.click/dp3A0

Прэзыдэнт Фінляндыі Аляксандар Стуб і іншыя эўрапейскія лідэры ​​ў апошні дзень Мюнхэнскай канфэрэнцыі бясьпекі ў нядзелю спрабавалі вызначыць, як Эўрапейскі Зьвяз можа перайсьці ад размоваў да больш актыўных дзеяньняў і заставацца пільным, пакуль Вашынгтон імкнецца спыніць баі. Ён вылучыў тры этапы: папярэднія перамовы, спыненьне агню і доўгатэрміновыя мірныя перамовы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МАГАТЭ пракамэнтавала ўдар па Чарнобыльскай АЭС. Пераконвае, што ўзровень радыяцыі не павялічыўся

https://smarturl.click/JD4dk

Нягледзячы на ​​«значныя пашкоджаньні» ў выніку ўдару расейскага бесьпілётніка па ахоўнай абалонцы Чарнобыльскай АЭС, узровень радыяцыі на аб’екце не зьмяніўся, гаворыцца ў заяве Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ХАМАС абвінаваціў Ізраіль у парушэньні замірэньня

https://smarturl.click/RA6eb

У выніку ізраільскага ўдару загінулі два супрацоўнікі паліцыі, кіраванай ХАМАС.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ілюзіяў варта пазбаўляцца, асабліва прыгожых», — Макс Шчур пра свой новы раман

Паэт, драматург, празаік Макс Шчур выдае новы раман «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе». Пагаварылі зь ім пра аўтабіяграфічнасьць і інтымную шчырасьць двухтомніка, любоў і расчараваньне сучаснай Эўропай, беларускае замежнае літаратурнае жыцьцё ды самоту на эміграцыі.

https://smarturl.click/kjkZO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

100 беларускіх вершаў пра Вільню. Як праходзіць паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова

У Вільні працягвае працу 13 паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», які адкрыўся 14 лютага. Тады стала вядома імя новага ляўрэата Прэміі Міхася Стральцова — гэта беларускі паэт Кастусь Цьвірка. А падзеямі другога дня фэстывалю сталі прэзэнтацыі некалькіх кніг: успамінаў паэткі Ларысу Геніюш, кнігі ўспамінаў пра Алеся Разанава, выданьня пра дзеяча эміграцыі Янку Запрудніка, анталёгіі беларускай паэзіі, прысьвечанай Вільні, другой па ліку кнігі вершаў Тацяны Нядбай. https://smarturl.click/aJVJq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За год паводле пазоваў пракурораў амаль 1,4 тыс. матэрыялаў прызналі «экстрэмісцкімі»

Паводде пазоваў пракурораў у 2024 годзе 1.399 інфармацыйных матэрыялаў прызнана «экстрэмісцкімі», паведаміў генпракурор Андрэй Швед на пасяджэньні калегіі.

Раней паведамлялася, што за мінулы год органы пракуратуры Менскай вобласьці накіравалі ў суды 450 заяваў аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». https://smarturl.click/ppJpX

Читать полностью…
Subscribe to a channel