radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Лупіце трасянкай». Халезін пра тое, як пачаць гаварыць па-беларуску

Апошні выпуск youtube-шоў «Перетрем с Халезиным» з удзелам перакладніка і выдаўца Сяргея Шупы заснавальнік «Беларускага свабоднага тэатру» Мікалай Халезін правёў па-беларуску. Першы выпуск на беларускай мове за амаль 80 выпускаў. Пагаварылі з Халезіным пра беларускую мову і беларушчыну. https://smarturl.click/9zVxG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амаль палова заказьніку «Простыр» на беларуска-ўкраінскай мяжы згарэла за 3 дні

Свабода атрымала спадарожнікавыя здымкі пажару у рэспубліканскім заказьніку «Простыр» на самай беларуска-ўкраінскай мяжы. Дым ад пажараў на іх зьявіўся 10 лютага. Цягам наступных трох дзён згарэла значная частка гэтай прыродаахоўнай зоны. Зона пажару можа складаць каля 25 квадратных кілямэтраў. Тэрыторыя заказьніку на поўдні прылягае да мяжы з Украінай. https://smarturl.click/RA9bl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Самае цікавае за мінулы тыдзень — у суботняй email-рассылцы Свабоды! У новым выпуску:

➖ першыя інтэрвію са шчасьлівымі палітвязьнямі, якія раптам апынуліся на волі;
➖ ці зьменшыліся хвалі палітычнага перасьледу ў Беларусі і эміграцыі з краіны;
➖ што далей чакае Ўкраіну і які мір патрэбны Беларусі;
➖ гісторыя польскай доктаркі, якая ніколі не была ў Беларусі, але вывучыла беларускую мову... і шмат што яшчэ!

Падпісвайцеся на нашу рассылку і чытайце эксклюзіўныя матэрыялы ў зручны для вас час! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дуэт з польска-беларускага памежжа, які сьпявае на падляскай гаворцы, заняў другое месца ў польскім фінале Эўравізіі

Салістка гурту Ніка Юрчук мае сувязі зь Беларусьсю. Яна паходзіць з мястэчка Бельск Падляскі, што за 50 кілямэтрах ад мяжы зь Беларусьсю. Называе сябе «тутэйшай». У школе вучыла беларускую мову. Гаворку вывучыла ў фальклёрным калектыве падляскіх беларусаў «Жэмэрва», дзе сьпявала, грала, танцавала зь дзяцінства. Зь ім шмат разоў езьдзіла ў Беларусь — на Палесьсе.

https://smarturl.click/G62d4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ляўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт Кастусь Цьвірка

Кастусю Цьвірку 91 год, паэт жыве ў Менску. На ўручэньне прэміі ён прыехаць ня змог.

Цьвірка таксама ініцыятар сэрыі «Беларускі кнігазбор». У ёй выйшла 111 тамоў.

https://smarturl.click/RA9a8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❤️ Прысьвяціць раман жонцы, як Уладзімір Караткевіч, або аддаць усё, каб быць побач, як Яўгенія Пфляўмбаўм?

У Дзень усіх закаханых расказваем натхняючыя і трагічныя гісторыі каханьня выбітных беларусаў і беларусак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У студзені МАЗ прадаў у Расею ўсяго чатыры аўтобусы — у 21 раз менш, чым годам раней

Доля прадукцыі беларускага заводу на расейскім рынку склала 0,6%. Аўтобусы МАЗ рэгулярна загараюцца ў Расеі. Апошні падобны выпадак быў зафіксаваны 13 студзеня ў Ліпецку.

https://smarturl.click/dpDB6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На мяжы з Польшчай урачыста адкрылі адрамантаваны пераход «Бераставіца». Але ёсьць нюанс

Трапіць празь яго ў Польшчу немагчыма.

https://smarturl.click/1dW25

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👆🏻Без калгасаў і з замежнымі цікавосткамі — якой магла быць Беларусь, калі б плян Прышчэпава спрацаваў (гл. відэа вышэй)

👉🏻 Частка 2: radio_svaboda/video/7469830461498330423">як малююць Беларусь і беларусаў у замежным кіно

👉🏻 Зь якой валютай Беларусі лепей? radio_svaboda/video/7468735185131982085">Разьбіраемся разам

👉🏻 Ці можа забарона абортаў прывесьці да зьмяншэньня іх колькасьці? radio_svaboda/video/7469105207893331205">Аналізуем факты

👉🏻 Застылае жыцьцё ў натурмортах Івана Хруцкага.radio_svaboda/photo/7469687865765645623"> Углядаемся разам у карціны беларускага мастака

👉🏻 Ці складана пераехаць у беларускую вёску? radio_svaboda/video/7470252147024628998">Расказваем пра нюансы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка фактычна ўводзіць элемэнты новай эканамічнай палітыкі, — эканаміст Кавалкін

https://smarturl.click/2qvxJ


Эканаміст Уладзімер Кавалкін аналізуе, якія новыя тэндэнцыі могуць запанаваць у эканамічнай палітыцы Беларусі, і пэсымістычна ацэньвае магчымасьць кампэнсаваць нястачу кадраў працоўнымі мігрантамі: «Узьнікае цалкам новая рэчаіснасьць, у якой вымушаны будзе існаваць прыватны і замежны бізнэс. У такіх умовах бізнэс звычайна закрываецца і пераяжджае».

На фота Уладзімер Кавалкін, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі заявіў, што хоча абмеркаваць з Трампам пытаньне Беларусі

https://smarturl.click/ZyExW

Гэтую заяву Ўладзімір Зяленскі зрабіў у часе сваёй размовы з журналістамі 14 лютага ў Мюнхэне (Нямеччына), куды ён прыехаў для ўдзелу ў Канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Расея вэрбуе на Кубе наймітаў на вайну супраць Украіны. Расьсьледаваньне Радыё Свабода

https://smarturl.click/qlJJv

На баку Расеі могуць ваяваць да 5 тысяч грамадзян Кубы. У шэрагі расейскай арміі яны трапляюць часам падманам ці пад прымусам або за грошы ці кіруючыся ідэалягічнымі меркаваньнямі.

На фота: ілюстрацыйны каляж

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея нанесла ўдар па Чарнобыльскай АЭС, пашкоджаньне атрымала новае ўкрыцьцё над аварыйным блёкам

https://smarturl.click/w9oob


У ноч на 14 лютага расейскія войскі нанесьлі ўдар баявым бесьпілётнікам па канфаймэнце, пабудаваным у 2019 годзе над аварыйным блёкам Чарнобылськай АЭС. Улады Ўкраіны запэўніваюць, што ўзровень радыяцыі не зьмяніўся.

На фота аб'ект «Укрыцьцё» над аварыйным блёкам Чарнобыльскай АЭС пасьля расейскай атакі 14 лютага 2025 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларусам у Польшчы раю не карыстацца словам «рухацца». Гісторыя польскай лекаркі, якая вучыць беларускую мову

https://smarturl.click/l5kad


«У мяне разьбіваецца сэрца, калі думаю пра тое, што ўлады Беларусі спрабуюць зьнішчыць беларускую мову і культуру. Лічу, што беларуская супольнасьць за мяжой павінна арганізоўваць як мага больш імпрэзаў, зьвязаных зь беларускай культурай. Напрыклад, у Польшчы я вельмі прашу ўсіх маіх беларускіх сяброў расказваць палякам пра сытуацыю ў вашай краіне, пра яе гісторыю і традыцыі».

Польская доктарка Вераніка Камаля ніколі не была ў Беларусі, што не перашкодзіла ёй вывучыць беларускую мову і нават весьці на ёй сацсеткі.

У размове са Свабодай Вераніка патлумачыла, навошта ёй гэта трэба.

На фота 26-гадовая польская лекарка Вераніка Камаля

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пераходзім у рэжым дэпартацыяў». У жыхароў акупаваных абласьцей Украіны пачалі масава правяраць расейскія пашпарты

https://smarturl.click/ZyEJz

На акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запароскай абласцей Украіны пачаўся новы этап праверак мясцовых жыхароў на наяўнасьць расейскага грамадзянства, паведамляюць ва ўкраінскім Цэнтры нацыянальнага супраціву і адзначаюць, што, паводле заканадаўства РФ, усе, хто не атрымаў расейскія пашпарты, будуць прызнаныя «замежнікамі» і ім можа пагражаць дэпартацыя.

Тым, хто жыве на падкантрольных Расеі рэгіёнах і ня мае грамадзянства Расеі, ужо абмяжоўваюць правы: могуць адмовіць у продажы жыцьцёва неабходных лекаў ці абслугоўваньні у бальніцах, а пажылыя людзі перасталі атрымліваць пэнсіі. Пра сытуацыю расказвае @currenttime.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль і ХАМАС абменьваюцца закладнікамі і вязьнямі

Ізраіль і радыкальныя палестынскія групоўкі ў сэктары Газа рыхтуюцца да абмену закладнікаў. У Ізраіль павінны вярнуцца тры чалавекі, захопленыя 7 кастрычніка 2023 года ў кібуцы Нір-Оз. Сярод іх Аляксандр Труфанаў, у якога акрамя ізраільскага ёсьць і расейскае грамадзянства. Таксама чакаецца вызваленьне Яіра Хорна і Сагі Дэкель-Хена, які мае грамадзянства ЗША. https://smarturl.click/4kaMm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Час выбраў вас? Чым Лукашэнку так падабаюцца патасныя лёзунгі брэжнеўскай эпохі

Фраза, якая на працягу апошняга году гучыць практычна ў кожным публічным выступе Лукашэнкі – “Час выбраў нас!”. Напышлівы патэтычны слоган прыдуманы ня сёньня: ён быў распаўсюджаны ў апошнія гады кіраваньня Брэжнева, калі малады Лукашэнка толькі пачынаў узыходжаньне па партыйнай кар’ернай лесьвіцы. Як і чаму адбылася рэінкарнацыя старога лёзунгу савецкай прапаганды? Піша Віктар Багдзевіч.
https://smarturl.click/vwpZG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: гадавіна вываду савецкіх войскаў з Аўганістану

У Беларусі дата 15 лютага лічыцца Днём памяці воінаў, якія загінулі падчас баявых дзеяньняў 1979–1989 гг.

Таксама ў гэты дзень:

1386 — Вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Сьвідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслаў.

1563 — падчас Лівонскай вайны войска Івана Грознага захапіла Полацак. Да свайго тытулу цар загадаў дадаць і «Вялікі князь Полацкі».

2011 — на ўсходзе Лібіі пачаліся дэманстрацыі супраць аўтарытарнага рэжыму Муамара аль-Кадафі.

https://smarturl.click/XyWRQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомельскай вобласьці расказалі пра радыяцыйную абстаноўку пасьля атакі дрона на ЧАЭС

Аб нападзе «расейскага ўдарнага робата з фугаснай баявой часткай» на ЧАЭС паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, напад адбыўся ў ноч на 14 лютага.

https://smarturl.click/ZyE3Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўныя падзеі і тэксты пятніцы, 14 лютага

«З сынам я буду знаёміцца ўжо другі раз». Андрэй Кузьнечык пра першы дзень на волі і шок ад новай інфармацыі. ВІДЭА

Міністэрства, аўтобусны парк, хакейны клюб. Як кітайскія аўтобусы выцясьняюць у Беларусі прадукцыю МАЗу

Лукашэнка фактычна ўводзіць элемэнты новай эканамічнай палітыкі, — эканаміст Кавалкін

Расея нанесла ўдар па Чарнобыльскай АЭС, пашкоджаньне атрымаў новы саркафаг над аварыйным блёкам

Экспэрты ААН апублікавалі даклад аб катаваньнях у Беларусі, прызналі некаторыя зь іх злачынствамі супраць чалавечнасьці

«Мы патрабуем вываду расейскіх войскаў з нашай зямлі», — Ціханоўская ў Мюнхэне

Зяленскі заявіў, што хоча абмеркаваць з Трампам пытаньне Беларусі

«Баюся, што па ўсёй Эўропе свабода слова адступае». Што віцэ-прэзыдэнт ЗША Вэнс сказаў у Мюнхэне

«Беларусам у Польшчы раю не карыстацца словам «рухацца». Гісторыя польскай лекаркі, якая вучыць беларускую мову

«Куды коціцца сьвет». Што зразумела беларуска пасьля сотняў рамантычных спатканьняў у Нью-Ёрку

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму беларусы сталі есьці менш бульбы?

Паводле прэм’ера Рамана Галоўчанкі — бо сталі багацейшымі. Аднак статыстыка паказвае, што ў краіне істотна зьменшыўся ўраджай бульбы.

Расказваем, што адбылося.

https://smarturl.click/M1gW4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вэнс паабяцаў, што ЗША прымусяць Маскву спыніць вайну з Украінай і заклікаў Эўропу ўмацоўваць абарону

Віцэ-прэзыдэнт ЗША растлумачыў, што ў яго краіны ёсьць «ваенныя рычагі», якія яны могуць выкарыстоўваць супраць Расеі, і запэўніў, што ён падтрымлівае незалежнасьць і сувэрэнітэт Украіны.

https://smarturl.click/gpXbD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што зразумела беларуска пасьля сотняў рамантычных спатканьняў у Нью-Ёрку

Якія найгоршыя і найлепшыя рэчы людзі робяць на першым спатканьні? Як мяняюцца правілы спатканьняў, заляцаньняў і стасункаў у сучасным сьвеце?

Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Аліса Ксяневіч, журналістка, касмэтоляг, магістарка псыхалёгіі, у якой нядаўна выйшла другая кніга, яе тэма і назва – «Дэйтынг у Нью-Ёрку».

https://www.youtube.com/watch?v=13eLLy3qE_c

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экспэрты ААН апублікавалі даклад аб катаваньнях у Беларусі, прызналі некаторыя зь іх злачынствамі супраць чалавечнасьці

Група экспэртаў заключыла, што «выяўленьне і судовы перасьлед асоб, вінаватых у парушэньнях правоў чалавека і злачынствах супраць чалавечнасьці, зьяўляецца ключавым фактарам для спыненьня атмасфэры беспакаранасьці і неадʼемнай часткай правасудзьдзя для ахвяр».

https://smarturl.click/mpZWB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналіст Беларускай службы Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык на волі.

У турмах застаюцца Ігар Лосік і Ігар Карней разам з 40 іншымі беларускімі журналістамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства, аўтобусны парк, хакейны клюб. Як кітайскія аўтобусы выцясьняюць у Беларусі прадукцыю МАЗу

https://smarturl.click/mpZ2B

«Кітайскія аўтобусы ў разы таньнейшыя за эўрапейскія — гэта раз. Эўрапейскія запчасткі легальна не купіць, а кітайскія можна — гэта два». Чаму кітайскія аўтобусы становяцца папулярнымі на беларускім рынку і навошта МАЗу новы завод, калі продажы ў Расеі падаюць.

На фота: МАЗ на выстаўцы BELAGRO у 2019 годзе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што вы ведаеце пра Дзень сьвятога Валянтына? ТЭСТ

https://smarturl.click/0eqqp

Дзень сьвятога Валянтына (Дзень закаханых) штогод адзначаюць 14 лютага. Ці шмат вы ведаеце пра гісторыю і цікавосткі, зьвязаныя з гэтым сьвятам? Праверце сябе.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога супрацоўніка Менскай цэнтральнай мытні судзяць за «здраду дзяржаве»

https://smarturl.click/VDeZZ

14 лютага пачынаецца судовы працэс над жыхаром Менскага раёну Віктарам Вараб’ёвым, пра якога праваабаронцам вядома, што з 2018 году ён працаваў у Менскай цэнтральнай мытні інжынэрам сувязі.

Ілюстрацыйнае фота

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень народзінаў пісьменьніка Міхася Стральцова

https://smarturl.click/67al5

14 лютага 1937 году нарадзіўся Міхась Стральцоў — беларускі пісьменьнік, крытык, перакладчык. Сярод кніг Стральцова — празаічныя зборнікі «Блакітны вецер», «Сена на асфальце», «Падарожжа за горад», зборнікі вершаў «Ядлоўцавы куст», «Цень ад вясла», «Яшчэ і заўтра», «Мой свеце ясны», кнігі выбраных твораў «На ўспамін аб радасьці», «Выбранае».

На фота Міхась Стральцоў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2024 годзе вайсковыя выдаткі Расеі перавысілі абаронныя бюджэты ўсіх краінаў Эўропы, разам узятых

https://smarturl.click/3kEB8

Летась выдаткі Расеі на абарону вырасьлі на 42% у рэальным выражэньні і склалі 462 мільярды даляраў, сьведчаць зьвесткі Міжнароднага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў. Сёлета, прагназуюць экспэрты, агульныя выдаткі Расеі на абарону вырастуць яшчэ на 13,7% і дасягнуць 550 млрд даляраў.

Для параўнаньня: абаронныя бюджэты эўрапейскіх краін, разам узятых, уключаючы Вялікую Брытанію і краіны ЭЗ, летась вырасьлі амаль на 12% і склалі 457 мільярдаў даляраў, што на 5 млрд даляраў менш, чым выдаткі Расеі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel