Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Пасьля Пуціна Трамп каля гадзіны размаўляў зь Зяленскім
«Размова прайшла вельмі добра, — напісаў Трамп па выніках размовы. — Ён, як і прэзыдэнт Пуцін, хоча заключыць МІР. Мы абмеркавалі мноства тэмаў, зьвязаных з вайной, але ў асноўным сустрэчу, якая будзе арганізаваная ў пятніцу ў Мюнхэне», — паведаміў Трамп:
https://smarturl.click/AdyQM
Андрэй Кузьнечык з сынам Мацьвеем і жонкай Алесяй пасьля вызваленьня
Андрэя Кузьнечыка затрымалі ў лістападзе 2021 году і ў чэрвені 2022-га асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за нібыта «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня». Закрыты працэс правялі за некалькі гадзін, акалічнасьці справы невядомыя. Сваёй віны Андрэй Кузьнечык не прызнаў.
https://smarturl.click/VDepg
Журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык — на волі. Разам зь ім вызвалілі грамадзяніна ЗША і шматдзетную маці Алену Маўшук
https://smarturl.click/VDepg
Зь беларускіх турмаў вызвалілі журналіста Беларускай службы Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка, амэрыканскага грамадзяніна, імя якога не называецца, і шматдзетную маці Алену Маўшук. Пра вызваленьне паведамілі прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША.
«Гэта радасны дзень для Андрэя, ягонай жонкі і іх дваіх малых дзяцей. Пасьля больш чым трох гадоў разлукі, гэтая сям’я зноў разам, дзякуючы прэзыдэнту Трампу. Мы таксама ўдзячныя дзяржсакратару Рубіё і ягонай камандзе, і літоўскаму ўраду за іх падтрымку. Мы захоўваем надзею, што наш журналіст Ігар Лосік таксама будзе вызвалены, і спадзяемся на далейшае лідэрства і кіраўніцтва адміністрацыі Трампа», — сказаў прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стывэн Капус.
Тлумачым з Гурневічам. Што беларусы пачынаюць разумець, калі едуць у Расею
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=L-UVVRuxAlI
У Расеі жывуць некалькі сотняў тысяч беларусаў, сама меней 200 тысяч. Што іх туды вабіць і на што яны там зьвяртаюць увагу? Што іх зьдзіўляе і якія яны бачаць адрозьненьні паміж Беларусьсю і Расеяй?
Дзьмітры Гурневіч прааналізаваў відэа з сацсетак беларусаў, якія падарожнічаюць па Расеі, і расказвае, на якія галоўныя адрозьненьні яны найперш зьвяртаюць увагу.
Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам BySol
Ад імя службы эвакуацыі фонду BySol беларусам пішуць сілавікі з мэтай даведацца «больш інфармацыі аб супрацоўніцтве з чат-ботам «Беларускі Гаюн», паведаміў Андрэй Стрыжак. Ён нагадаў, што для сувязі з BySol трэба выкарыстоўваць адзіны акаўнт гарачай лініі фонду ў Тэлеграме @help_bysol. Служба эвакуацыі не выкарыстоўвае ботаў у сваёй працы, падкрэсьліў ён.
Стрыжак адзначыў, што створаны сілавікамі фальшывы тэлеграм-канал і бот BySol Тэлеграм пазначыў як фэйкавы.
Дэлегата «Ўсебеларускага народнага сходу» ад Добрушчыны ў другі раз будуць судзіць за хабар
https://smarturl.click/Q1OXw
Былы дырэктар ААТ «Калінінскі», дэпутат, удзельнік «Усебеларускага народнага сходу» ад Добрускага раёну Віктар Байдаў праходзіць абвінавачаным у крымінальнай справе аб перавышэньні ўлады або службовых паўнамоцтваў і службовай падробцы. Пры гэтым ён знаходзіцца на волі, больш за тое — у студзені яго ўшаноўвалі ў былым калектыве, піша @flagshtok.
У лістападзе 2023 году чыноўнік быў сярод абвінавачаных у карупцыйных артыкулах.
Улады Кіева ня могуць дабіцца ад амбасады Беларусі выплаты доўгу за цяпло, нягледзячы на пастанову суду
https://smarturl.click/8EA1a
Шаўчэнкаўскі раённы аддзел Дзяржаўнай выканаўчай службы Кіева адмовіўся выканаць рашэньне суду. Цяпер будзе новы судовы працэс.
«Ня толькі жанчыны». Мэланія Трамп, Сьвятлана Ціханоўская, Натальля Качанава. Чаму справа ня толькі ў адзеньні
ПОЎНАЕ ВІДЭА: https://youtu.be/Oy0R2TLpfk0
Абавязковыя абцасы на сустрэчу з Качанавай, прэзыдэнтка ў красоўках, эвалюцыя іміджу Ціханоўскай, капялюш Мэланіі Трамп на інаўгурацыі.
Параўнаем стыль жанчын у дэмакратычных сілах Беларусі і ў атачэньні Лукашэнкі, а таксама адсочым, як мяняецца імідж сусьветных лідэрак, разам з Ганнай Соўсь у праекце Свабоды «Ня толькі жынчыны». Гэта не пра моду, а пра ролі і каштоўнасьці.
Эўрапейскі суд у правах чалавека пачаў слуханьні адразу трох спраў мігрантаў, якіх выціскалі з ЭЗ у Беларусь
https://smarturl.click/9z06y
Скаргі згрупаваныя ў тры справы, залежна ад краіны, на дзеяньні якой скардзіліся мігранты. Заяўнікі матывавалі свае звароты ў ЭСПЧ парушэньнямі некалькіх артыкулаў Канвэнцыі аб правах чалавека, у тым ліку на сілавыя вяртаньні ў Беларусь, «якая не зьяўляецца бясьпечнай трэцяй краінай».
Расея нанесла новы ракетны ўдар па Ўкраіне. У Кіеве ёсьць загінулыя і параненыя
https://smarturl.click/VDe90
У ноч на 12 лютага расейскія войскі атакавалі мірныя гарады спачатку баявымі і выведнымі дронамі, а ў другой хвалі выкарысталі балістычныя ракеты і кіраваныя авіябомбы.
Найбольш пацярпелі Кіеў і Крывы Рог, Харкаўская і Сумская вобласьці.
«Ён быў мужык больш чым хто». Гісторыя загінулага на фронце беларускага снайпэра
https://smarturl.click/5OzBj
«Ён самастойна прымаў рашэньні. І рашэньне ваяваць за Ўкраіну было сьвядомым, абдуманым, а не спантанным, бяз гучных заяваў і крыкаў: „Вось я пайду ваяваць!“. Ён усё рабіў ціха, бяз шуму — зьбіраў на дроны для ўкраінскага войску, купіў сымулятар, каб вучыцца на апэратара дронаў. Сьвядома і самастойна выбраў Трэцюю штурмавую брыгаду, сам зь імі зьвязаўся».
Кожны пяты беларус наогул ня мае зьберажэньняў празь недахоп грошай, — апытаньне НАН
15% апытаных сярод моладзі, 17,4% людзей, якія працуюць і 23% пэнсіянэраў наогул ня робяць зберажэньняў з прычыны недахопу сродкаў, вынікае з апошняга апытаньня Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі. Па 3,2% моладзі і пэнсіянэраў і 3,1% дарослых, якія працуюць, акрамя таго, што трацяць усе заробленыя грошы, яшчэ дадаткова бяруць крэдыты \ займы:
https://smarturl.click/aJQjY
Галоўнае за 11 лютага
🇺🇦 Ва Ўкраіне ўпершыню праз суд патрабуюць ад Лукашэнкі кампэнсацыі маральнай шкоды за падтрымку агрэсіі Расеі
💸 Урад Беларусі павялічыў тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва
📈 Беларусь працягвае страчваць пазыцыі ў міжнародным рэйтынгу ўспрыняцьця карупцыі
👫 «Падрастае пакаленьне, не закранутае 2020 годам». Што адбываецца з хваляй эміграцыі зь Беларусі
👮🏻♂️ Не падпісвацца, ня лайкаць, не камэнтаваць. Ці спыніўся палітычны перасьлед у Беларусі пасьля выбараў
🎥 «ПіК Свабоды». Які мір ва Ўкраіне патрэбны Беларусі?
👭 «Ня толькі жанчыны». Мэланія Трамп, Сьвятлана Ціханоўская, Натальля Качанава. Чаму справа ня толькі ў адзеньні
⛪️ «Мэта Лукашэнкі — яшчэ больш узмацніць кантроль дзяржавы над царквой», — праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко
«Мэта Лукашэнкі — яшчэ больш узмацніць кантроль дзяржавы над царквой», — Аляксандар Шрамко
«Для Лукашэнкі аказалася нечаканасьцю, што царква — гэта ня ўладная „вэртыкаль“», — кажа праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко.
«Падрастае пакаленьне, не закранутае 2020 годам». Што адбываецца з хваляй эміграцыі зь Беларусі
«Неабароненымі ад свавольства чыноўнікаў адчуваюць сябе 43% рэспандэнтаў. Кожны трэці жыхар Менску думае пра пераезд». Расказваем, што сёньня адбываецца з эміграцыяй зь Беларусі і як яна зьмянілася за апошнія гады:
https://smarturl.click/baVnB
47-гадовы палітзьняволены журналіст Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык, які правёў за кратамі больш за тры гады паводле палітычнага матываванага прысуду, на волі і ўжо ў Вільні. За кратамі ў Беларусі застаюцца яшчэ 40 прадстаўнікоў беларускіх мэдыя.
Нагадваем гісторыю перасьледу Андрэя Кузьнечыка 👆🏻
Журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык упершыню за доўгі час змог абняць родных
47-гадовы Андрэй Кузьнечык, які правёў за кратамі больш за тры гады паводле палітычнага матываванага прысуду, сёньня прыбыў у Вільню. Яго сустракалі жонка Алеся і дзеці — 5-гадовы Мацьвей і 11-гадовая Яніна.
https://smarturl.click/VDepg
Трамп заявіў, што меў «доўгую і прадуктыўную» размову з Пуціным
«Мы абмяркоўвалі Ўкраіну, Блізкі Усход, энэргетыку, штучны інтэлект, моц даляра і розныя іншыя тэмы», — напісаў Дональд Трамп у паведамленьні ў Truth Social.
Паводле Трампа, яны з Пуціным «дамовіліся працаваць разам, вельмі шчыльна, у тым ліку наведваць краіны адзін аднаго» і абодва «пагадзіліся, што хочуць спыніць мільёны сьмерцяў» на вайне Расеі супраць Украіны. «Мы таксама дамовіліся, што нашы адпаведныя каманды неадкладна пачнуць перамовы, і мы пачнем з таго, што патэлефануем прэзыдэнту Ўкраіны Зяленскаму, каб паведаміць яму пра размову», — напісаў Трамп:
https://smarturl.click/AdyQM
Вяртаньне Ўкраіны да межаў перад 2014 годам і сяброўства ў NATO — нерэалістычныя мэты, заявіў міністар абароны ЗША
«Мы павінны пачаць з прызнаньня таго, што вяртаньне да межаў Украіны, якія былі да 2014 году, зьяўляецца нерэалістычнай мэтай. Пагоня за гэтай ілюзорнай мэтай толькі падоўжыць вайну і прычыніць яшчэ больш пакутаў», — заявіў міністар абароны ЗША Піт Гэгсэт на сустрэчы з саюзьнікамі ў штаб-кватэры NATO ў Брусэлі.
Гэгсэт таксама сказаў, што не разглядае сяброўства Ўкраіны ў NATO як магчымую частку гарантыяў бясьпекі для Ўкраіны. Паводле яго, гарантамі могуць выступіць войскі эўрапейскіх і неэўрапейскіх краінаў, але не ЗША:
https://smarturl.click/5Oz1p
«Каб не сутыкаліся лбамі». Лукашэнка думае, чым заняць Усебеларускі народны сход
У красавіку мае адбыцца так званы Ўсебеларускі народны сход (УНС). Лукашэнка чарговы раз выказаў перасьцярогі наконт таго, як упісаць УНС у сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, што рабіць з гэтым інстытутам, як не дапусьціць умяшаньня ім «у кампэтэнцыю іншых дзяржаўных органаў».
Чаго чакаць ад чарговага УНС, разважае Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/AdyoM
200 эўра на 20 гадоў. Як на Падляшшы спрабуюць уратаваць магілы беларускіх дзеячаў
https://smarturl.click/yq92R
У Беластоку зьбіраюць грошы, каб зьберагчы пахаваньні беларускіх дзеячаў. Тэрмін арэнды магілаў скончыўся, і, калі яго не працягнуць, помнікі могуць прыбраць і пахаваць у гэтым месцы іншых нябожчыкаў.
Ініцыятар збору Аляксей Трубкін расказаў Свабодзе, навошта захоўваць пахаваньні, колькі на гэта трэба грошай і хто з падляскіх беларусаў ёсьць на вядомым фота лідэраў БХД.
Боль і чаканьне Марыны Адамовіч, жонкі палітычнага апанэнта Лукашэнкі
https://smarturl.click/1dW6b
Апошнія два гады Марына Адамовіч ня мела вестак пра свайго мужа, зьняволенага беларускага апазыцыянэра Міколу Статкевіча. Інтэрвію ў яе ў Менску ўзяло агенцтва France-Presse.
Ізраіль заявіў, што адновіць баявыя дзеяньні ў сэктары Газа, калі ХАМАС ня вызваліць закладнікаў 15 лютага
https://smarturl.click/71mGR
🇮🇱 Паводле кіраўніка ізраільскага ўраду Біньяміна Нэтаньягу, рашэньне выставіць ультыматум прынялі пасьля «ўсебаковага чатырохгадзіннага абмеркаваньня» ў кабінэце міністраў у пытаньнях палітыкі і бясьпекі.
У Баранавічах судзяць за сарваны чырвона-зялёны сьцяг
31 студзеня ў Баранавічах 34-гадовы мясцовы жыхар сарваў чырвона-зялёны сьцяг з фасаду крамы. Цяпер на яго завялі справу паводле артыкулу аб зьдзеку зь дзяржаўнай сымболікі, паведаміла Генпракуратура.
Перамяшчэньне мужчыны адсачылі па гарадзкіх камэрах назіраньня.
Толькі ў пачатку 2025 году як мінімум траіх чалавек судзілі за зьдзек з чырвона-зялёнага сьцяга. Да Баранавічаў суды адбыліся ў Ваўкавыскім і Жлобінскім раёнах.
А пад спасылкай уласны матэрыял Свабоды пра тое, што беларусы рабілі з чырвона-зялёнай сымболікай летась.
Пішчалаўскі замак, дзе заўжды былі вязьні, сваё 200-годзьдзе сустракае пустым
https://smarturl.click/qlJYW
Пішчалаўскі замак (больш вядомы як «Валадарка») сёлета адзначае 200-годзьдзе. Летась усіх вязьняў адтуль перавялі ў новы сьледчы ізалятар у Калядзічах пад Менскам.
У лютым 2025 году звонку Пішчалаўскага замку ў Менску не было заўважана нейкіх будаўнічых работ, побач няма рыштаваньняў ці будаўнічага крану, няма нікага руху вакол будынку. Раней была інфармацыя, што на месцы СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага разьмесьціцца Нацыянальны гістарычны музэй, але прыкмет працаў на замку няма.
115 гадоў таму адбылася першая пастаноўка тэатру Ігната Буйніцкага
12 лютага 1910 году ў Вільні прайшла першая пастаноўка тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага, пачынальніка беларускага прафэсійнага тэатру. Імпрэза адбывалася пад назвай «Першая беларуская вечарынка ў Вільні». Акторы тэатру Буйніцкага выступалі на запрашэньне «Нашай Нівы». Неўзабаве тэатар атрымаў запрашэньне на гастролі.
Больш падзей 12 лютага ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gpXYO
У 2023–2024 гадах адбылося 759 атак на беларускіх журналістаў, — даклад
У дакладзе фонду Justice for Journalists і Беларускай асацыяцыі журналістаў адзначаецца, што рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае юрыдычныя і эканамічныя інструмэнты для перасьледу беларускіх мэдыя і журналістаў. Паводле БАЖ, цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 41 прадстаўнік мэдыя (на канец 2024 году было 45); з 2020 году каля 400 журналістаў пакінулі Беларусь, астатнія працуюць у падпольлі або пакінулі прафэсію.
Падрабязна пра рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі:
https://smarturl.click/EekbW
Які мір ва Ўкраіне патрэбны Беларусі?
А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам былога дыплямата, дасьледчыка Цэнтру новых ідэй Паўла Мацукевіча.
https://youtube.com/live/ZLwOimRKFt8
У размове зь імі журналіст Свабоды Юры Дракахруст закране наступныя пытаньні:
➖ Які мір ва Ўкраіне прапануе Дональд Трамп?
➖ У чым палягаюць нацыянальныя інтарэсы Беларусі адносна вайны і міру ва Ўкраіне?
➖ Якія нацыянальныя інтарэсы краінаў Захаду адносна Беларусі?
Далучайцеся да трансьляцыі, задавайце свае пытаньні!
«Ня толькі жанчыны». Мэланія Трамп, Сьвятлана Ціханоўская, Натальля Качанава. Чаму справа ня толькі ў адзеньні
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=Oy0R2TLpfk0
Абавязковыя абцасы на сустрэчу з Качанавай, прэзыдэнтка ў красоўках, эвалюцыя іміджу Ціханоўскай, капялюш Мэланіі Трамп на інаўгурацыі. Параўнаем стыль жанчын у дэмакратычных сілах Беларусі і ў атачэньні Лукашэнкі, а таксама адсочым, як мяняецца імідж сусьветных лідэрак, разам з Ганнай Соўсь у праекце Свабоды «Ня толькі жанчыны». Гэта не пра моду, а пра ролі і каштоўнасьці.
Ва Ўкраіне патрабуюць ад Лукашэнкі кампэнсацыю за падтрымку агрэсіі Расеі
https://smarturl.click/EekDZ
Гэта першы прэцэдэнт пазову супраць Беларусі.
З пачатку расейскай поўнамаштабнай агрэсіі ніводнае прадпрыемства або грамадзянін Украіны не зьвярталіся ў суд па кампэнсацыю маральнай шкоды ад Беларусі і іншых краін, якія дапамагаюць Расеі.
Усе пазовы выстаўляюць толькі расейскай дзяржаве.
На фота зьнішчаны і захоплены Расеяй ўкраінскі горад Бахмут у Данецкай вобласьці, 2023 год