Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Расея пасьля абмену палоннымі пакінула сваіх вайскоўцаў у Беларусі і не вярнула Ўкраіне беларусаў-добраахвотнікаў
Расея і Ўкраіна 5 лютага абмяняліся палоннымі — бакі перадалі адзін аднаму па 150 вайскоўцаў, захопленых у палон у часе баявых дзеяньняў на тэрыторыі Ўкраіны і ў Курскай вобласьці Расеі.
https://smarturl.click/B6j3g
Увага, пошук!
Шукаем беларусаў, якія вымушана зьехалі за мяжу і ня могуць праз гэта дапамагаць сваім сталым крэўным, якія засталіся на радзіме. Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Беларусы заснавалі прэмію для навукоўцаў «Бізон Гігс». Паразмаўлялі зь яе каардынатарам
Навуковую прэмію для беларусаў «Бізон Гіґс» назвалі па аналёгіі з «базонам Гігза», за адкрыцьцё якога ў 2013 годзе фізыкі Пітэр Гігз і Франсуа Энглер атрымалі Нобэлеўскую прэмію. Ну а бізон — аналёгія зь беларускім зубрам. Расказваем пра першых намінантаў.
https://smarturl.click/4kx7Y
На волю выйшаў палітвязень Арцём Баярскі
Менскі гарадзкі суд раней прысудзіў Арцёма да 5 гадоў калёніі. 20-гадовага студэнта БДУ абвінавацілі ў стварэньні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фараваньнем і ўдзеле ў дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак (гаворка пра адміністраваньне тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» і тэлеграм-чату «Я выходжу/МКБ», а таксама ва ўдзеле ў Маршы «Народнага ультыматуму»).
https://smarturl.click/VDe6R
«Гістарычны крок». Краіны Балтыі далучаюцца да эўрапейскай электрасеткі: чаму гэта важна
Ужо ў гэтыя выходныя, 8 лютага, тры краіны Балтыі — Эстонія, Латвія і Літва — адключацца ад сеткі электраперадачы IPS/UPS, якая зьвязвае Расею, Беларусь і расейскі Калінінград, і на наступны дзень далучацца да сынхроннай сеткі кантынэнтальнай Эўропы.
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк расказвае пра «гістарычнае» падключэньне краінаў Балтыі да эўрапейскай электрасеткі, яго значэньне і магчымыя наступствы:
https://smarturl.click/O0peA
Тлумачым з Гурневічам. Топ-5 прычынаў, чаму расейцы пераяжджаюць у Беларусь
Беларусы ад несвабоды і беднасьці ўцякаюць са сваёй краіны. Іх месца займаюць прыежджыя. Сярод лідэраў — грамадзяне Расеі. Дзьмітры Гурневіч расказвае пра 5 асноўных прычынаў, чаму расейцам падабаецца Беларусь:
https://www.youtube.com/watch?v=DwxqmH-721w
Галоўнае за 5 студзеня
👫 З 2020 году ў Беларусі 6650 асобам вынесьлі палітычна матываваныя прысуды,— праваабаронцы
👮🏻♂️ Сілавікі ўзмацнілі кантроль на выезьдзе зь Беларусі, — BySol
❗️ Узламалі бот тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн»
🙍🏻♂️Камандзіра менскага АМАПу Балабу звольнілі, перад гэтым яго выбралі старшынём таварыства «Дынама»
📂 «Блянкаў хопіць на год, ідуць перамовы». Што будзе далей з праектам «пашпарта Новай Беларусі»
🎥 42 мільёны гледачоў і сусьветны пракат. Расказваем пра адну з самых касавых стужак «Беларусьфільму» ў гісторыі
✍🏻 Навошта Лукашэнку камісія, якая будзе адбіраць кандыдатаў ва ўрад? Тлумачыць аналітык
🧑🏻💻 «ПіК Свабоды». Правілы інтэрнэту, каб па вас не прыйшлі сілавікі
🗂10 тысяч надрукаваных экзэмпляраў, прызнаньне іншых дзяржаў. Як беларусы здолелі стварыць свой дакумэнт у эміграцыі
Да будоўлі Нацыянальнага гістарычнага музэю ў Менску прыцягнуць моладзь і студэнцкія атрады
Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі і парк Народнага адзінства плянуюць пабудаваць у 2025-2027 гадах у раёне вуліцы Арлоўскай у Менску — адпаведны ўказ сёньня падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Музэю прысвілі статус Усебеларускай моладзевай будоўлі,
БРСМ разам з аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам павінны забясьпечыць удзел у будаўніцтве моладзь ва ўзросьце да 31 году, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў, гаворыцца ва ўказе:
https://smarturl.click/RA9mp
«Блянкаў хопіць на год, ідуць перамовы». Што будзе далей з праектам «пашпарта Новай Беларусі»
Беларускія палітыкі казалі пра магчымасьць прызнаньня «пашпарта Новай Беларусі» некаторымі краінамі яшчэ ў верасьні 2023 году. Нядаўна ў Сейме Літвы па выніках абмеркаваньня заявілі, што згодна зь дзейным літоўскім заканадаўствам такі пашпарт або дакумэнт ня можа быць прызнаны. Расказваем, што з праектам цяпер:
https://smarturl.click/pp85E
З 2020 году сама меней 6650 чалавек у Беларусі асудзілі паводле палітычна матываваных спраў,— праваабаронцы
Толькі на працягу студзеня 2025 году праваабаронцы зафіксавалі мінімум 506 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (затрыманьні, ператрусы і г.д.), якія вынікаюць з крымінальнага і адміністрацыйнага перасьледу. У тым ліку працягваліся дадатковыя праверкі і затрыманьні на мяжы зь Беларусьсю.
Агулам з 2020 году як мінімум 7 915 чалавек сутыкнуліся з крымінальным перасьледам па палітычных матывах, у дачыненьні да сама меней 6 650 чалавек вынесьлі палітычна матываваныя прысуды:
https://smarturl.click/Da1Y3
Камандзір менскага АМАПу Балаба канчаткова перайшоў на працу ў таварыства «Дынама»
На калегіі гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных спраў Мінгарвыканкама яго ўзнагародзілі ганаровай граматай МУС Беларусі і ўрачыста разьвіталіся.
Свабодзе пацьвердзілі ў таварыстве «Дынама», што Дзьмітры Балаба працуе ў іх з 30 студзеня, а з гарадзкой міліцыі яго звольнілі.
https://smarturl.click/VDeRx
На фота МУС Беларусі міністар Іван Кубракоў і былы камандзір АМАПу Дзьмітры Балаба
У Беларусі хочуць пакінуць шыльды амаль выключна на дзьвюх дзяржаўных мовах
Для «абароны нацыянальнай культуры, захаваньня традыцыйных каштоўнасьцяў народу, уключна зь дзьвюма дзяржаўнымі мовамі». Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю рэкамэндавала «мінімізаваць выкарыстаньне замежнай мовы» ў назвах гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў абслугоўваньня і рэкляме.
https://smarturl.click/W3qRk
Матолька: бот тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн» узламалі
Стваральнік каналу «Беларускі Гаюн» Антон Матолька папярэдзіў людзей, якія дасылалі інфармацыю ці пісалі з акаўнтаў, якія могуць іх ідэнтыфікаваць аб пагрозе іхняй бясьпецы.
Ён адзначыў, што цяпер крытычныя ўразлівасьці выпраўленыя.
«Беларускі гаюн» — праект, які адсочвае актыўнасьць расейскіх войскаў у Беларусі. У прыватнасьці, ён апісвае месцы, дзе зьяўляецца расейская вайсковая тэхніка і пазначае рэгіёны краіны, куды заляталі «Шахеды» — ударныя бесьпілётнікі.
https://smarturl.click/0eqeg
«Камісія па вяртаньні» разгледзела 230 заяў пра памілаваньне палітвязьняў
«Камісія па вяртанні», якой кіруе генэральны пракурор Андрэй Швед, стала разглядаць матэрыялы ня толькі ў адносінах да тых, хто жадае вярнуцца, але і тых, хто знаходзіцца ў зьняволеньні. А таксама прымала рашэньні ў дачыненьні да 50 спартоўцаў.
https://smarturl.click/LY4Y3
У Краснадарскім краі Расеі пасьля ўдару бесьпілётнікаў загарэлася нафтабаза
У станіцы Навамінскай Канеўскага раёну абломкі БПЛА ўпалі на рэзэрвуар зь нязначнымі рэшткамі нафтапрадуктаў, заявілі мясцовыя ўлады. Але пажар патушыць ня могуць некалькі гадзін.
https://smarturl.click/Q1OM6
Украінскія войскі ўжо паўгода ўтрымліваюць частку Курскай вобласьці Расеі. Што вядома пра гэтую апэрацыю
Ні Расея, ні Ўкраіна не ўдакладняюць сваіх стратаў у Курскай апэрацыі.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны мяркуюць, што Курская апэрацыя ўжо паўгода выконвае функцыю папярэджаньня новага расейскага наступу на Сумскую і Харкаўскую вобласьці.
https://smarturl.click/O0pxo
Польскі дыплямат: Беларуская стратэгія выжываньня можа аказацца больш эфэктыўнай, чым паўстаньні ці рэвалюцыі
Марцін Вайцяхоўскі працаваў у польскім пасольстве ў Менску 8 год. Апошнія чатыры гады, калі пасол мусіў пакінуць Менск, менавіта ён узначальваў польскую дыпмісію. Летась Вайцяхоўскі вярнуўся ў Варшаву, а Свабодзе расказаў цяпер, што за 8 год зразумеў пра Беларусь.
https://smarturl.click/O0p6o
Вярхоўны суд разглядае яшчэ адну справу аб «генацыдзе», абвінавачваюць памерлага 28 гадоў таму
Крымінальную справу разглядаюць у дачыненьні Сямёна Серафімовіча, які абвінавачваецца ў «генацыдзе беларускага народа» падчас Другой усясьветнай вайны. Ён быў кіраўніком аднаго з падразьдзелаў дапаможнай паліцыі. Серафімовіч памёр яшчэ ў 1997 годзе.
https://smarturl.click/w9o1Q
Сёньня 70 гадоў адзначае Аляксандар Лукашук
6 лютага 1955 году нарадзіўся Аляксандар Лукашук, пісьменьнік, рэдактар, журналіст, публіцыст і перакладчык. 7-ы кіраўнік беларускай службы Радыё Свабода (з 1998 па 2023 год). Ляўрэат прэміяў Беларускага ПЭН-Цэнтру — імя Францішка Багушэвіча (1998), імя Алеся Адамовіча (2018), прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (2011), прэміі Акадэміі візуальнага мастацтва (Нью-Ёрк, 2014).
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў нашым матэрыяле Ўжо сёньня:
https://smarturl.click/ny2VA
Пуцін унёс у Дзярждуму на ратыфікацыю дамову, якая дазваляе разьмяшчаць новыя вайсковыя базы Расеі ў Беларусі
Пагадненьне паміж Беларусьсю і РФ аб гарантыях бясьпекі ў рамках «саюзнай дзяржавы», якое Беларусь падпісала з Расеяй 6 сьнежня, прадугледжвае разьмяшчэньне расейскіх вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вынікае з законапраекту аб ратыфікацыі дамовы, якую Пуцін сёньня ўнёс у Дзяржаўную думу Расеі:
https://smarturl.click/opBlO
«Гісторыя на Свабодзе». Трэба зьвяртаць увагу на пануючыя пазыцыі «рускай» культуры ў ВКЛ, — Аляксандар Груша
Калі Расея сфармавала асноўныя пастуляты сваёй гістарычнай прапаганды? Як беларусам процістаяць гэтай прапагандзе? І як рэагаваць на заявы экс-міністра замежных спраў Украіны, які назваў Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце «нашымі гістарычнымі землямі»? — Пра гэта і ня толькі гаворым з супрацоўнікам Інстытуту гісторыі польскай Акадэміі навук, доктарам гістарычных навук Аляксандрам Грушам:
✍🏻 https://smarturl.click/baVBv
🎥 https://www.youtube.com/watch?v=QRzxq8LPbkQ
Як сілавікі атрымалі доступ да «Беларускага Гаюна»
Стваральнік канала «Беларускі Гаюн» Антон Матолька сёньня паведаміў, што невядомыя атрымалі доступ да чату з ботам праекту. «Беларускі Гаюн» — гэта незалежны маніторынгавы праект, які адсочвае вайсковую актыўнасьць на тэрыторыі Беларусі.
Як гэта стала магчымым і якія рэкамэндацыі ў лічбавай бясьпецы могуць абараніць у сучасных беларускіх рэаліях? Гутарым пра гэта з экспэртам у лічбавай бясьпецы Мікалаем Кванталіяні:
https://youtu.be/pJYJhCGvdc0
Навошта Лукашэнку камісія, якая будзе адбіраць кандыдатаў ва ўрад?
Упершыню за 30 год прэзыдэнцтва Лукашэнка абвясьціў пра стварэньне камісіі, якая павінна ўнесьці прапановы наконт фармаваньня новага складу ўраду. Дзеля чаго гэта яму спатрэбілася? Тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/yq96L
Расея і Ўкраіна абмяняліся палоннымі, расейскіх вайскоўцаў зноў прывезьлі ў Беларусь
Чарговы абмен палоннымі правялі паводле формулы «150 на 150», паведамілі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і Мінабароны Расеі. 150 расейскіх вайскоўцаў цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе ім надаюць псыхалягічную і мэдыцынскую дапамогу і магчымасьць зьвязацца са сваякамі. Пазьней іх даставяць у Расею:
https://smarturl.click/gpX8O
Фота @V_Zelenskiy_official: Украінскія вайскоўцы вяртаюцца з палону
У Літве арыштавалі двух беларусаў за пастаўку ў Расею і Беларусь грузавікоў і аўтамабіляў у абыход санкцый
У часе ператрусаў у Вільні і Рудаміне ў памяшканьнях кампаній, якія займаюцца грузаперавозкамі і продажам тэхнікі, затрымалі 17 грузавікоў і 15 паўпрычэпаў на 1,2 млн эўра. Кампаніі падазраюць у перавозцы грузавой тэхнікі і люксавых аўтамабіляў у Расею і Беларусь у абыход санкцый. Падазрэньні выставілі двум беларусам і двум літоўцам:
https://smarturl.click/RA9ex
У Беластоку на 115-годзьдзе Ларысы Геніюш перавыдалі ўспаміны паэткі
Фонд «Камунікат» і Цэнтар беларускай культуры ў Беластоку перавыдаюць успаміны паэткі Ларысы Геніюш, якія раней выходзілі з назвай «Споведзь». Новае выданьне будзе называцца «Птушкі бяз гнёздаў». Выдавецтва патлумачыла зьмену назвы.
Кнігу ўжо можна заказаць са зьніжкай.
https://smarturl.click/xBOVL
У Беларусі рэкорднае адмоўнае сальда ў зьнешнім гандлі
З пачатку стагодзьдзя найбольшае адмоўнае сальда было толькіў 2010 годзе — 9,6 мільярда даляраў.
Цяпер яно павялічваецца праз санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі празь яе падтрымку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, якія абмяжоўваюць пастаўкі беларускай прадукцыі на зьнешнія рынкі.
https://smarturl.click/XyWy6
10 тысяч надрукаваных экзэмпляраў, прызнаньне іншых дзяржаў. Як беларусы здолелі стварыць свой дакумэнт у эміграцыі
«Пашпарт Новай Беларусі» пакуль ня можа стаць паўнавартаснай заменай пашпарту Рэспублікі Беларусь. Але сто гадоў таму ў беларусаў атрымалася зрабіць альтэрнатыўны легітымны пашпарт. Іх надрукавалі 10 тысяч штук, Прадавалі за 50 марак. Праўда, і тады ў Літвы 🇱🇹 былі пытаньні да герба «Пагоня». Расказваем пра пашпарт, які здолеў.
https://smarturl.click/l5k5L
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» фотаальбом пра сьвяткаваньне стагодзьдзя БНР і кнігу пра Курапаты
Кніга «БНР-100: сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы» была выдадзеная ў 2019 годзе выдавецтвам Інбелкульт.
«НКВД забiваў у Курапатах...» — кніга журналіста Марата Гаравога, якая складаецца з 17 тэматычных нарысаў пра трагедыю ў Курапатах, пра драматычныя лёсы ахвяраў і катаў. Таксама ў кнізе больш за 100 унікальных фатаздымкаў і малюнкаў.
У сьпісе ёсьць і іншыя новыя выданьні: https://smarturl.click/gpX2y
Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты «возьмуць пад кантроль сэктар Газа»
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў заявіў, што ягоная дзяржава будзе разьвіваць разбураную вайной палестынскую прыбярэжную тэрыторыю. Прэм’ер-міністар Ізраіля заявіў, што «Ізраіль спыніць вайну, выйграўшы вайну».
https://smarturl.click/M1DJp