У Беларусі хочуць пакінуць шыльды амаль выключна на дзьвюх дзяржаўных мовах
Для «абароны нацыянальнай культуры, захаваньня традыцыйных каштоўнасьцяў народу, уключна зь дзьвюма дзяржаўнымі мовамі». Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю рэкамэндавала «мінімізаваць выкарыстаньне замежнай мовы» ў назвах гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў абслугоўваньня і рэкляме.
https://smarturl.click/W3qRk
Матолька: бот тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн» узламалі
Стваральнік каналу «Беларускі Гаюн» Антон Матолька папярэдзіў людзей, якія дасылалі інфармацыю ці пісалі з акаўнтаў, якія могуць іх ідэнтыфікаваць аб пагрозе іхняй бясьпецы.
Ён адзначыў, што цяпер крытычныя ўразлівасьці выпраўленыя.
«Беларускі гаюн» — праект, які адсочвае актыўнасьць расейскіх войскаў у Беларусі. У прыватнасьці, ён апісвае месцы, дзе зьяўляецца расейская вайсковая тэхніка і пазначае рэгіёны краіны, куды заляталі «Шахеды» — ударныя бесьпілётнікі.
https://smarturl.click/0eqeg
«Камісія па вяртаньні» разгледзела 230 заяў пра памілаваньне палітвязьняў
«Камісія па вяртанні», якой кіруе генэральны пракурор Андрэй Швед, стала разглядаць матэрыялы ня толькі ў адносінах да тых, хто жадае вярнуцца, але і тых, хто знаходзіцца ў зьняволеньні. А таксама прымала рашэньні ў дачыненьні да 50 спартоўцаў.
https://smarturl.click/LY4Y3
У Краснадарскім краі Расеі пасьля ўдару бесьпілётнікаў загарэлася нафтабаза
У станіцы Навамінскай Канеўскага раёну абломкі БПЛА ўпалі на рэзэрвуар зь нязначнымі рэшткамі нафтапрадуктаў, заявілі мясцовыя ўлады. Але пажар патушыць ня могуць некалькі гадзін.
https://smarturl.click/Q1OM6
42 мільёны гледачоў і сусьветны пракат. Расказваем пра адну з самых касавых стужак «Беларусьфільму» ў гісторыі
«Мы абурыліся назваю, бо тады быў вельмі папулярны гіт Алы Пугачовай, а тут такая ж мянушка ў недалёкага, жорсткага бандыта зь беларускай глыбінкі. Я ад такога кіно не ў захапленьні — пра чарнуху і беспрасьвет, з эратычнымі сцэнамі для прыцягненьня ўвагі».
Пракуратура Польшы спыніла расьсьледаваньне па факце нападу на Яна Маліцкага, які стварыў Праграму Каліноўскага
Расьсьледаваньне спынілі, бо падчас яго ўстанавілі, што ніякага нападу на Маліцкага не было, гаворыцца ў прэс-рэлізе варшаўскай пракуратуры. Пракурор прыйшоў да высновы, што Маліцкі атрымаў траўмы ў выніку няшчаснага выпадку:
https://smarturl.click/VDZWn
Галоўнае за 4 лютага
🙍🏻♂️ Памёр шматгадовы лідэр ТБМ на Віцебшчыне Іосіф Навумчык, адзін з нацыянальна сьвядомых партыйных кіраўнікоў у БССР
👮🏻♂️ Коміка Славу Камісаранку ўключылі ў «сьпіс тэрарыстаў». Хроніка перасьледу 4 лютага
📂 Кампанія Garsų pasaulis заявіла пра спыненьне вырабу «пашпартоў новай Беларусі». Пашпартны цэнтар: «Мы працягваем працу»
👫 Генпракурор Швед расказаў, колькі беларусаў вярнуліся на радзіму і якія гарантыі тым, хто зьбіраецца
🇺🇸 Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША
🎥 «ПіК Свабоды». Які ёсьць выбар пасьля «бязвыбараў»?
🙍🏻♀️ «Сумнеўна, што Лукашэнка накіруе Галоўчанку ў адстаўку — найхутчэй, перапрызначыць зноў», — Вольга Лойка
🧑🏻💻 «Трэба разумець, з кім мы дзелімся інфармацыяй». Расказваем правілы бясьпечнага карыстаньня нэўрасеткамі
Казахстан апублікаваў папярэднюю справаздачу аб крушэньні самалёта AZAL
З дакумэнта вынікае, што самалёт атрымаў нескразныя і скразныя пашкоджаньні «да сутыкненьня зь зямной паверхняй», і апошнія, верагодна, былі выкліканыя «староньнімі аб'ектамі»:
https://smarturl.click/l5aoM
У Гданьску праходзіць Форум Касьцюшкі, прысьвечаны стратэгічнаму бачаньню вяртаньня Беларусі ў эўрапейскую сям’ю
Форум, арганізаваны Польшчай у рамках яе старшынства ў Эўразьвязе, прысьвечаны эўрапейскай салідарнасьці, дэмакратыі і стратэгічнаму бачаньню вяртаньня Беларусі ў эўрапейскую сям’ю.
Другі дзень форуму 4 лютага пачаўся з ускладаньня кветак да Помніка працаўнікам Гданьскага порту, якія загінулі падчас трагічных падзеяў сьнежня 1970 году.
На фота: выступ на форуме Сьвятланы Ціханоўскай.
Пра што гаварылі на Форуме Касьцюшкі, можна пачытаць тут:
https://smarturl.click/Q1yzB
Кампанія Garsų pasaulis спыніла выраб «Пашпартоў Новай Беларусі» пасьля крытыкі ініцыятывы ў Літве
Кампанія «Garsų pasaulis» пасьля крытыкі з боку літоўскіх палітыкаў і папярэджаньня праваахоўных органаў Літвы прыпыняе вытворчасьць «Пашпартоў новай Беларусі», паведамляе 15min.lt. Паводле зьвестак парталу, кампанія ўжо апавясьціла пра гэта МУС Літвы, якое раней заявіла, што гэты дакумэнт ня будзе прызнаны:
https://smarturl.click/vwXlw
«Трэба разумець, з кім мы дзелімся інфармацыяй». Расказваем правілы бясьпечнага карыстаньня нэўрасеткамі
«Трэба разумець, з кім мы дзелімся інфармацыяй. Нам трэба глядзець палітыку прыватнасьці і ўмовы карыстаньня сэрвісамі». Як захаваць сваю бясьпеку пры карыстаньні нэўрасеткамі і на што зьвярнуць увагу, раяць экспэрты.
https://smarturl.click/B6vYw
Генпракурор Швед падвёў вынікі працы «камісіі па вяртаньні» і паабяцаў відэа з тымі, хто вярнуўся з-за мяжы
«Работа камісіі будзе працягвацца. Мы лічым, што яна робіць свой унёсак у вырашэньне шэрагу пытаньняў», — лічыць Андрэй Швед.
https://smarturl.click/JDQ4k
У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на захопленай паўстанцамі базе заўважылі беларускія бесьпілётнікі
У афрыканскай краіне паўстанцы захапілі бесьпілётнікі. Высьветлілася, што яны беларускай вытворчасьці.
https://smarturl.click/vwXp5
Памёр Іосіф Навумчык
Вядомаму палітычнаму і грамадзкаму дзеячу было 86 гадоў.
Настаўнік паводле адукацыі, Іосіф Навумчык да сярэдзіны 1980-х зрабіў пасьпяховую кар’еру ў кіроўнай камуністычнай партыі: на пасадзе сакратара Віцебскага абкаму КПБ курыраваў ідэалёгію і сацыяльную сфэру. Затым чвэрць стагодзьдзя ўзначальваў Віцебскую абласную Раду ТБМ.
https://smarturl.click/G6m2g
Сёньня — дзень народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі
4 лютага 1746 году ў маёнтку Мерачоўшчына каля мястэчка Косава нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году. Лічыцца адным з самых вядомых у сьвеце ўраджэнцаў Беларусі.
Пра іншыя падзеі 4 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/ZyJq2
У Беларусі рэкорднае адмоўнае сальда ў зьнешнім гандлі
З пачатку стагодзьдзя найбольшае адмоўнае сальда было толькіў 2010 годзе — 9,6 мільярда даляраў.
Цяпер яно павялічваецца праз санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі празь яе падтрымку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, якія абмяжоўваюць пастаўкі беларускай прадукцыі на зьнешнія рынкі.
https://smarturl.click/XyWy6
10 тысяч надрукаваных экзэмпляраў, прызнаньне іншых дзяржаў. Як беларусы здолелі стварыць свой дакумэнт у эміграцыі
«Пашпарт Новай Беларусі» пакуль ня можа стаць паўнавартаснай заменай пашпарту Рэспублікі Беларусь. Але сто гадоў таму ў беларусаў атрымалася зрабіць альтэрнатыўны легітымны пашпарт. Іх надрукавалі 10 тысяч штук, Прадавалі за 50 марак. Праўда, і тады ў Літвы 🇱🇹 былі пытаньні да герба «Пагоня». Расказваем пра пашпарт, які здолеў.
https://smarturl.click/l5k5L
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» фотаальбом пра сьвяткаваньне стагодзьдзя БНР і кнігу пра Курапаты
Кніга «БНР-100: сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы» была выдадзеная ў 2019 годзе выдавецтвам Інбелкульт.
«НКВД забiваў у Курапатах...» — кніга журналіста Марата Гаравога, якая складаецца з 17 тэматычных нарысаў пра трагедыю ў Курапатах, пра драматычныя лёсы ахвяраў і катаў. Таксама ў кнізе больш за 100 унікальных фатаздымкаў і малюнкаў.
У сьпісе ёсьць і іншыя новыя выданьні: https://smarturl.click/gpX2y
Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты «возьмуць пад кантроль сэктар Газа»
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў заявіў, што ягоная дзяржава будзе разьвіваць разбураную вайной палестынскую прыбярэжную тэрыторыю. Прэм’ер-міністар Ізраіля заявіў, што «Ізраіль спыніць вайну, выйграўшы вайну».
https://smarturl.click/M1DJp
5 лютага — дзень нараджэньня Леаніда Шчамялёва, народнага мастака Беларусі
Працы Леаніда Шчамялёва, колькасьць якіх вылічваецца тысячамі, адзначаюцца экспрэсіўнасьцю і плястычнай манерай выкананьня. Сярод пэрсанажаў яго карцін — як сучасьнікі майстра, так і нацыянальныя дзеячы розных гістарычных эпох: Францішак Скарына, Міхал Клеафас Агінскі, Кастусь Каліноўскі, Ларыса Геніюш, Янка Купала, Уладзімер Караткевіч і інш., а таксама значныя для Беларусі гістарычныя падзеі. Мастак памёр у 2021 годзе.
Пра іншыя памятныя даты 5 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/nyAap
Жыхары вёскі ва Ўкраіне выйшлі пратэставаць супраць узмацненьня ўкраінска-беларускай мяжы
У Ровенскай вобласьці Ўкраіны жыхары вёскі Старое Сяло на некалькі гадзін блякавалі кантрольны пост памежнікаў і паліцыі, выказваючы незадаволенасьць праверкамі і мерапрыемствамі па ўмацаваньні беларуска-ўкраінскай мяжы:
https://smarturl.click/mpmx0
Каляж з фота: Суспільне
«ПіК Свабоды». Які ёсьць выбар пасьля «бязвыбараў»?
А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана. У размове зь імі журналіст Свабоды Юры Дракахруст закране пытаньні:
➖ Ці адбыўся байкот выбараў?
➖ Ці стане Канапацкая адзінай апазыцыяй унутры Беларусі?
➖ Ці пераасэнсоўвае Захад сваю палітыку адносна Беларусі?
Далучайцеся да трансьляцыі, задавайце свае пытаньні!
🎥 https://youtube.com/live/IG9s2IAxtho
«Сумнеўна, што Лукашэнка накіруе Галоўчанку ў адстаўку — найхутчэй, перапрызначыць зноў», — Вольга Лойка
«Перад урадам Галоўчанкі паўставалі даволі сур’ёзныя эканамічныя выклікі, і ў цэлым ён даў ім рады», — лічыць рэдактарка рэсурсу «Плян Б» Вольга Лойка.
Коміка Славу Камісаранку ўключылі ў сьпіс «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці»
Вядомага беларускага стэндап-коміка Славу Камісаранку, якога летась завочна асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня, уключылі ў «пералік арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». Адпаведнае рашэньне 3 лютага прыняў КДБ Беларусі:
https://smarturl.click/XyBRm
Расейцы абстралялі гарадзкую раду Ізюму і чыгуначнае дэпо ў Днепрапятроўскай вобласьці
У Ізюме — пяць чалавек загінулі, больш за 20 атрымалі раненьні. Расейская балістычная ракета пацэліла ў адміністрацыйны будынак, а таксама ў шматпавярховыя жылыя дамы; ніводнага вайсковага аб’екта ў гэтым горадзе няма. У Днепрапятроўскай вобласьці — без пацярпелых:
https://smarturl.click/ZyJ25
Хакейную зборную Беларусі не дапусьцілі да ўдзелу ў чэмпіянаце сьвету-2026
Такое рашэньне прыняла міжнародная фэдэрацыя хакею, пішуць расейскія СМІ. Спачатку рашэньне прынялі па зборнай Расеі, затым стала вядома і пра забарону для беларусаў. Камюніке з тлумачэньнем сваіх дзеяньняў ІІХФ абяцае выпусьціць крыху пазьней.
Першынство сьвету налета прыме Швайцарыя, турнір адбудзецца ў Цюрыху і Фрыбургу.
Зборная Расеі з 2022 году не дапускаецца на хакейныя турніры сярод юнакоў, моладзі і дарослых пасьля паўнамаштабнага нападу гэтай дзяржавы на Ўкраіны. З таго ж часу не пускаюць на міжнародную арэну і каманды Беларусі з той прычыны, што рэжым Лукашэнкі, які знаходзіцца пры ўладзе ў краіне, дапамагае расейцам у вайне.
Суседнія краіны Беларусі рыхтуюць супольную заяўку ў UNESCO па ўключэньні традыцыі дня Куцьці ў сьпіс спадчыны
Літва, Украіна і Польшча рыхтуюць супольную заяўку на ўключэньне агульнай для краін традыцыі дня Куцьці ў Рэпрэзэнтатыўны сьпіс UNESCO нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
https://smarturl.click/Q1yO3
Пачынаецца новы працэс над былымі супрацоўніцамі парталу Tut.by, цяпер завочны
У Менскім гарадзкім судзе 4 лютага пачынаецца завочны суд над былымі супрацоўнікамі закрытага ўладамі парталу Вольгай Лойкай, Аленай Талкачовай, Кацярынай Ткачэнкай. Суд над журналісткамі і юрысткай будзе закрытым, як і працэс, які праходзіў у ліпені 2024-га, таксама без прысутнасьці падсудных, якія знаходзяцца за мяжой.
https://smarturl.click/4klxm
Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША
«Ня тое каб мы ў гістэрыцы, але ў паніцы, страху і жаху. На нас папросту абвешчана паляваньне. Кіраўнікі нашых фірмаў папярэджваюць, каб мы былі вельмі пільныя — пазьбягалі кантактаў з паліцыяй, не начавалі разам зь нелегальнымі мігрантамі, бо „пад шумок“ могуць і нас затрымаць. Ня ведаю, што будзе далей».
Трамп заявіў, што хоча атрымаць ад Украіны рэдказямельныя мэталы ў абмен на дапамогу
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прызначэньні Кіта Келага спэцпрадстаўніком па Ўкраіне і Расеі. Да інаўгурацыі Трампа Келаг казаў, што хоча знайсьці рашэньне для завяршэньня вайны за 100 дзён.
«Мы дасягнулі значнага прагрэсу ў дачыненьні да Расеі і Украіны», — сказаў Трамп, не ўдакладняючы падрабязнасьцяў.
Прэзыдэнт ЗША таксама выказаў зацікаўленасьць у набыцьці ўкраінскіх рэдказямельных мэталаў у абмен на дапамогу з боку ЗША:
https://smarturl.click/pp66X