Калюмбія пагадзілася прыняць з ЗША самалёты з дэпартаванымі суайчыньнікамі пасьля пагрозаў Трампа ўвесьці мыта
🇨🇴🇺🇸 Калюмбія пагадзілася прыняць дэпартаваных грамадзян, адпраўленых на вайсковых самалётах ЗША, празь некалькі гадзін пасьля таго, як амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп прыгразіў адчувальнымі мытамі ў якасьці пакараньня за непадпарадкаваньне.
https://smarturl.click/Q1yRY
Заява васьмі паўночных краін: Лукашэнка па-ранейшаму пазбаўлены дэмакратычнай легітымнасьці
Паўночныя і балтыйскія краіны «падтрымліваюць заяву вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Каі Калас аб падтрымцы беларускага народу».
https://smarturl.click/9zljj
Акцыя супраць «бязвыбараў» у Латвіі
Падчас акцыі ў цэнтры Рыгі каля арт-інсталяцыі «Нязломныя», прысьвечанай палітзьняволеным праваабаронцам «Вясны», беларусы Латвіі i прадстаўнікі мясцовых арганізацый нагадалі грамадзянам пра колькасьць палітзьняволеных у Беларусі і выказаліся супраць прызнаньня прэзыдэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў краіне.
Надпіс на транспаранце: «З 2020 году ў Беларусі палітвязьнямі прызнаныя 3700 чалавек».
Фота чытачоў Свабоды
ЦВК агучыла папярэднія вынікі выбараў прэзыдэнта
За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 86,82 % выбарцаў.
Вынікі падліку галасоў за іншых кандыдатаў наступныя:
Алег Гайдукевіч —2,2%
Ганна Канапацкая — 1,86
Сяргей Сыранкоў — 3,21%
Аляксандар Хіжняк — 1,74%
Супраць усіх прагаласавалі 3,6 % удзельнікаў галасаваньня.
ЦВК заявіла, што апрацавала 100% бюлетэняў.
Галоўнае за 26 студзеня
🗳 У Беларусі прайшлі прэзыдэнцкія выбары, якія не прызнаюць дзясяткі краінаў. Улады заяўляюць, што экзытполы паказалі 87,6% за Лукашэнку
🎙 На сустрэчы з журналістамі Лукашэнка спрачаўся пра палітвязьняў, пагражаў эмігрантам і ня змог сказаць, калі сыдзе з улады
🎇 Пратэсты супраць дыктатара Лукашэнкі адбыліся па ўсім сьвеце. Найбольш масавыя прайшлі ў Варшаве і Вільні
📷 У Лоеве адна і тая ж жанчына трапіла на здымкі, зробленыя ля скрыняў для галасаваньня на розных выбарчых участках
🕯 У Кіеве прайшоў марш памяці палеглых беларускіх ваяроў
🇺🇸 Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё паведаміў пра вызваленьне ў Беларусі амэрыканскай грамадзянкі
🔖 У Варшаве з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай адбыўся форум «Беларусы годныя лепшага»
🇭🇺 Вугоршчына заблякавала супольны зварот Эўразьвязу аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі
🕔 Сын, сабака і 5-гадзінная прэс-канфэрэнцыя. Валер Карбалевіч пра выбарчы дзень у Беларусі
🇵🇱 Польскія ўлады спынілі рэкрутацыю ў полк Каліноўскага ў Варшаве і абмежавалі фінансаваньне Беларускага дома
«А як не выходзіць, калі мы маем свабоду, калі ўсе людзі ў Беларусі ня могуць і ня маюць мажлівасьці такой?»
Беларусы ў розных краінах Эўропы выйшлі на акцыі пратэстаў супраць несумленьных выбараў 2025 году. Глядзіце, што кажуць людзі, у відэа Радыё Свабода.
У Варшаве з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай адбыўся форум «Беларусы годныя лепшага»
Сярод удзельнікаў былі Сьвятлана Ціханоўская, Анжаліка Мельнікава, Франак Вячорка, Андрэй Стрыжак, Павал Латушка, Роза Турарбекава і шэраг іншых вядомых беларусаў.
Падрабязьней пра форум: https://smarturl.click/1dlwO
Анатоль Лябедзька: для Лукашэнкі галоўнае атрымаць квіток на форум аб пасьляваеннай Эўропе
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і парлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка не настроены на дыялёг унутры Беларусі.
«Для яго цяпер галоўнае стварыць уражаньне, што пасьля 26 студзеня ён атрымаў пэўную легітымнасьць, а гэта азначае, што перагорнутая старонка 2020-га… і ён хоча атрымаць квіток на той форум, канфэрэнцыю, якая хутчэй за ўсё будзе ў бліжэйшай пэрспэктыве і дзе будзе вырашацца лёс пасьляваеннай Эўропы», — сказаў Анатоль Лябедзька ў этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі».
Паводле яго, у Эўропе пацьвердзяць суб’ектнасьць Сьвятланы Ціханоўскай, а дэмакратычныя сілы Беларусі плянуюць наладзіць супрацу з Вугоршчынай і Славаччынай, якія мелі іншае меркаваньне наконт выбараў у Беларусі, каб там у парлямэнтах пачалі працаваць дэпутацкія групы «За дэмакратычную Беларусь».
Юры Дракахруст: нават у прыхільнікаў Лукашэнкі нараджаецца запыт на свабоду
Аглядальнік Свабоды мяркуе, што ў грамадзтве Беларусі, у тым ліку сярод прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, пачынаюць фармавацца запыты на свабоду, паляпшэньне дачыненьняў з Эўразьвязам і на вызваленьне палітвязьняў.
Паводле яго, у дзяржаўным апараце ёсьць пэўная частка тэхнакратаў, якія выступаюць за спыненьне рэпрэсій, бо гэта перашкаджае і эканоміцы ў тым ліку, але Лукашэнка ня хоча гэта рабіць.
«Выбраць сёньняшні дзень, як нейкую кропку адліку новай эпохі, няважна там, якія выбары, але кропку адліку можна выбраць любую. Але ён ня хоча. Прынамсі, пакуль ня хоча пачынаць новую эпоху», — сказаў Юры Дракахруст у этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі».
Выбарчыя ўчасткі ў Беларусі закрыліся
Афіцыйна ўсе выбарчыя ўчасткі ў Беларусі закрытыя. Усяго працавалі 5325 участкаў для галасаваньня. Пачаўся падлік галасоў.
За выбарамі ў Беларусі назіралі 486 замежных (міжнародных) назіральнікаў з 52 краін сьвету і 44361 нацыянальны назіральнік.
Таксама ў краіне працавалі 331 замежны журналіст з 23 краін.
Жывы блог: https://smarturl.click/aJOJX
У Польшчы і Лёндане таксама адбыліся акцыі да выбараў у Беларусі. У Польшчы на акцыі стварылі імправізаваны "выбарчы ўчастак", на якім «можна было прагаласаваць за свайго кандыдата: Аляксандра Лукашэнку альбо за ліхтарны слуп», як кажуць арганізатары.
Читать полностью…«Выбарчы» вечар са Свабодай — 26 студзеня на YouTube
Свабода запрашае на жывы эфір, прысьвечаны выбарам у Беларусі, якія сусьветная супольнасьць ня лічыць дэмакратычнымі. Мы пачынаем а 19-45 менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium. Наш эфір будзе доўжыцца 2,5 гадзіны.
ГЛЯДЗЕЦЬ: https://youtu.be/yAFgJT_Ovw8
Улады Беларусі вызвалілі амэрыканскую грамадзянку
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё (на фота) паведаміў аб вызваленьні ў Беларусі амэрыканскай грамадзянкі Анастасіі Нуфэр.
https://smarturl.click/AdW4M
У Лоеве адна і тая ж жанчына трапіла на здымкі, зробленыя ля скрыняў для галасаваньня на розных выбарчых участках.
Публікацыі разьмясьціла выданьне «Лоеўскі край». У подпісах да фота сьцьвярджаецца, што людзі на іх галасуюць на выбарах прэзыдэнта 26 студзеня 2025 году.
Газэта апублікавала адразу некалькі рэпартажаў, зробленых на розных участках для галасаваньня. Абодва тэксты суправаджаюць фотарэпартажы, на якіх можна заўважыць сфатаграфаваную ля скрыні для галасаваньня адну і тую ж жанчыну ў шэрай шапцы, чорнай куртцы і з заплечнікам у руках. Таксама яна трымае ў руцэ пашпарт.
https://smarturl.click/71ldv
Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі, які ваяваў на баку Расеі
Грамадзянін Беларусі Дзьмітры Ананчык трапіў ва ўкраінскі палон.
Як паведамілі ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», створаным для расейскіх вайскоўцаў, якія ня хочуць ваяваць, ён зь Менску, нарадзіўся ў 2000 годзе, да вайны працаваў у лягістычных і будаўнічых кампаніях. Мае сярэднюю тэхнічную адукацыю па спэцыяльнасці «токар-сьлесар».
Што яшчэ пра яго вядома?
https://smarturl.click/O0nL8
35 гадоў «Закону аб мовах». Што мы ведаем пра яго? Тэст
Напярэдадні, 26 студзеня споўнілася 35 гадоў з таго моманту, як Вярхоўны Савет яшчэ Беларускай ССР прыняў Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай. Што мы ведаем пра той Закон 1990 году, яго выкананьне і вынікі? Праверце сябе ў тэсьце!
https://smarturl.click/w9y9n
Пратэст беларусаў Таронта 🇨🇦
26 студзеня на Nathan Phillips Square у Таронта прадстаўнікі беларускай грамады Канады выступілі супраць адсутнасьці справядлівых выбараў прэзыдэнта Беларусі і выказалі рашучасьць змагацца за справядлівасьць і паказваць таксама ў замежжы змаганьне беларускага народа за сваю краіну. Акрамя нацыянальных беларускіх сьцягоў, на акцыі былі таксама сьцягі Ўкраіны і Канады.
Здымкі чытачоў Свабоды
27 студзеня 1527 году войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Канстанцінам Астроскім разьбіла крымскіх татараў у бітве на рацэ Альшаніцы (паміж Каневам і Кіевам).
27 студзеня 1880 году, 145 гадоў таму, Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную лямпачку.
27 студзеня 1906 году Іван Пуліхаў разам з Аляксандрай Ізмайловіч зрабіў замах на менскага губэрнатара Паўла Курлова.
27 студзеня 1913 году ў Вільні адбылася першая пастаноўка камэдыі Янкі Купалы «Паўлінка».
27 студзеня 1945 году канцэнтрацыйны лягер Аўшвіц-Біркенаў быў заняты савецкімі войскамі. (На здымку: Корпус былога нацысцкага лягера Аўшвіц у Польшчы)
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле Ўжо сёньня:
https://smarturl.click/mpmbz
Сын, сабака і 5-гадзінная прэс-канфэрэнцыя. Валер Карбалевіч пра выбарчы дзень у Беларусі
Лукашэнка прыйшоў галасаваць з сынам і сабакам і правёў пяцігадзінную прэс-канфэрэнцыю. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе дзень выбараў у Беларусі.
ВІДЭА: https://youtu.be/QYFPOvtCefI
Валер Карбалевіч: улады могуць спрабаваць зрабіць з Канапацкай апазыцыю для міжнароднай арэны
Аналітык Свабоды Валер Карбалевіч не выключае, што пасьля выбараў цяперашняя кандыдатка ў прэзыдэнты Ганна Канапацкая пры дапамозе ўлады атрымае магчымасьць прадстаўляць апазыцыю за межамі Беларусі.
«Я не выключаю, што ўлады паспрабуюць зь яе сфармаваць нейкі прывід канструктыўнай апазыцыі. Я не выключаю, што Канапацкая паедзе ў нейкія замежныя паездкі, на замежныя канфэрэнцыі ў заходніх краінах, дзе будзе прадстаўляць беларускую апазыцыю», — сказаў Валер Карбалевіч у этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі».
Паводле яго, ёсьць магчымыя варыянты таго, што ўлады могуць пачаць такую гульню.
Экспэртка: сыгналам для дыялёгу з Захадам можа стаць вызваленьне палітвязьняў
Дырэктарка Цэнтру новых ідэй Леся Руднік мяркуе, што лідэрам у дыялёгу зь Беларусьсю могуць стаць ЗША.
«Сыгналам для пачатку дыялёгу можа стаць гатоўнасьць Лукашэнкі да рэальных дзеяньняў, якія найперш тычацца гуманітарнага трэку, вызваленьня палітзьняволеных… Пры наяўнасьці рашэньня Лукашэнкі вызваляць людзей з турмаў можа наблізіцца час, калі нейкі дыялёг можа пачацца», — сказала Леся Руднік у этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі».
Экспэртка зьвярнула ўвагу на той факт, што новы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп робіць вельмі рашучыя крокі па ўсіх кірунках.
«Складана сказаць, як гэта можа адбыцца ў справе Беларусі, але мы пабачылі заяву аб вызваленьні амэрыканскай грамадзянкі, мы пабачылі таксама інтэрвію з журналістамі Радыё Свабода яшчэ да інаўгурацыі, і тады сапраўды можам чакаць, што Амэрыка будзе тут сапраўды лідэрам у пляне дыялёгу ці перамоў», — дадала яна.
Натальля Радзіна: стратэгія Ціханоўскай і Латушкі правалілася
Галоўная рэдактарка сайту «Хартыя 97» у этэры Свабоды «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі» адказала на пытаньне, ці ўдалося Лукашэнку загнаць людзей на выбарчыя ўчасткі і ў чым была памылковай стратэгія Офісу Ціханоўскай.
Аляксандар Шлык: «Экзытполы гэта ня частка выбарчага працэсу»
Папярэднія вынікі экзытполаў у Беларусі, праведзеныя праўладнай арганізацыяй і паказаныя журналістамі дзяржаным СМІ, сьведчаць, што за Лукашэнку прагаласавала 87,6% беларусаў. У этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі» вядоўца Дзьмітры Гурневіч папрасіў пракамэнтаваць працэдуру экспэрта ў выбарах Аляксандра Шлыка.
«Экзытполы гэта ня частка выбарчага працэсу. І тое, як праводзіць экзытполы, ніяк не рэглямэнтуецца міжнароднымі стандартамі для правядзеньня сумленных выбараў. Падкрэсьлю, што нельга забараняць праводзіць такія апытаньні. Але ў Беларусі яны наогул ніяк не зьвязаныя з рэчаіснасьцю».
Сяргей Чалы спрагназаваў меркаваныя афіцыйныя вынікі галасаваньня
Аналітык Сяргей Чалы мяркуе, што ўлады хутчэй за ўсё абвесьцяць, што за Лукашэнку прагаласавалі ад 87 да 90% выбарнікаў. Паводле яго, Аляксандар Лукашэнка, па-ранейшаму жыве ў 2020 годзе.
«На сваім маратоне адзінства і на прэсавай канфэрэнцыі ён паўтарыў адну і тую ж думку, што „мы 26 студзеня нічога не вырашаем, мы ўсё вырашылі ў 2020 годзе., а цяпер нічога не зьмяняецца“», — сказаў Сяргей Чалы ў этэры Радыё Свабода «LIVE. Выбары ў Беларусі. Сёмы тэрмін Лукашэнкі».
Папярэднія вынікі экзытполаў у Беларусі: за Лукашэнку прагаласавала 87,6% беларусаў
Пра гэта паведамляе БелТА
Фота Reuters
Вугоршчына заблякавала супольны зварот Эўразьвязу аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі
Паводле крыніцаў Радыё Свабода, ня маючы подпісаў прадстаўнікоў усіх 27 краін Эўразьвязу, высокая прадстаўніца Эўразьвязу ў замежнай палітыцы Кая Калас выпусьціла ўласны зварот, у якім заявіла, што галасаваньне 26 студзеня не было свабодным і справядлівым, і заклікала ўлады Беларусі вызваліць усіх палітвязьняў, «у тым ліку супрацоўніка Прадстаўніцтва Эўразьвязу».
https://smarturl.click/Q1ydY
Трамп заклікае арабскія краіны забраць да сябе палестынцаў з Газы
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, адказваючы на пытаньні журналістаў на борце прэзыдэнцкага самалёта Air Force One, сказаў, што вядзе перамовы зь лідэрамі Ярданіі, Эгіпту і, магчыма, іншых арабскіх краін, спрабуючы ўгаварыць іх забраць да сябе жыхароў сэктару Газа.
https://smarturl.click/0eljL
Лукашэнка прыйшоў на выбары з сабакам і сынам Колем.
Пасьля гэтага на сустрэчы з журналістамі Лукашэнка спрачаўся пра палітвязьняў, пагражаў эмігрантам і ня змог сказаць, калі сыдзе з улады.
Адказаў і на пытаньне пра Марыю Калесьнікаву: «Турма — гэта для тых, хто парушыў закон».
🇺🇦 26 студзеня ў Кіеве пачаўся марш памяці Героя Нябеснай Сотні Міхаіла Жызьнеўскага і ўсіх беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну.
Міхаіл Жызьнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве. У 2017 годзе яго ўшанавалі званьнем Героя Ўкраіны і перад гэтым пасьмяротна далі ўкраінскае грамадзянства. Яшчэ больш за 70 беларусаў загінулі змагаючыся на баку Украіны з 2014 году.
У Менску і на Гомельшчыне на патрабаваньне ўладаў адключылі інфармацыйныя экраны
У менскім мэтрапалітэне і шэрагу іншых месцаў сталіцы з 23 студзеня адключылі інфармацыйныя экраны. Гэта зроблена на патрабаваньне ўладаў, каб пазьбегнуць паўтарэньня леташняга ўзлому сыстэмы і паказу звароту Ціханоўскай, паведаміла @pozirkonline крыніца, знаёмая з сытуацыяй.
Паводле зьвестак @flagshtok, указаньне выключыць інфармацыйныя экраны да 27 студзеня дзейнічае як мінімум і на Гомельшчыне — адпаведнае прадпісаньне атрымалі прадпрыемствы Гомельскай вобласьці.
На фота: адзін з экранаў, на якім трансьляваўся зварот Сьвятланы Ціханоўскай 24 лютага 2024 году
https://smarturl.click/jkx7b