radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі прапанавалі забараніць беларусам купляць нерухомасьць у краіне

Латвійская кіроўная партыя «Новае Адзінства» падала на разгляд у парлямэнт законапраект аб абмежаваньні ўгодаў, якія пагражаюць нацыянальнай бясьпецы краіны — ён прадугледжвае забарону для грамадзян Беларусі і Расеі і юрыдычных асобаў, якія ім належаць, набываць нерухомасьць у Латвіі:

https://smarturl.click/0eka5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цяпер канчаткова. «Белоруссию» ў назьве артыкула расейскамоўнай Вікіпэдыі замянілі на «Беларусь»

Арбітражны камітэт сусьветнай анлайн-энцыкляпэдыі «Вікіпэдыя» прыняў рашэньне замацаваць слова «Беларусь» у якасьці назвы краіны ў расейскамоўнай Вікіпэдыі замест ранейшага «Белоруссия». На старонцы расейскамоўнай Вікіпэдыі, прысьвечанай Беларусі, назву ўжо зьмянілі:

https://smarturl.click/67GR5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як ідзе ціхая анэксія Беларусі Расеяй. Тлумачыць аўтар амэрыканскага дакладу

Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) апублікаваў даклад «Ціхае расейскае заваяваньне: Беларусь». У дакладзе гаворыцца, што Расея дзесяцігодзьдзямі прасоўвала свой плян фактычнай анэксіі Беларусі, і цяпер гэты плян ужо на фінальнай стадыі. Аўтар дакладу, аналітык ISW Джордж Бэрас, адказаў на пытаньні Свабоды:

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=BGn0w_k37TI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва перадасьць Украіне тры аўтамабілі, канфіскаваныя ў грамадзян Беларусі за кантрабанду цыгарэт

Літоўскія мытнікі на мінулым тыдні канфіскавалі ў траіх грамадзян Беларусі аўтамабілі BMW X5, BMW X6 і Mercedes-Benz, у якіх перавозілі кантрабандныя цыгарэты. Беларусы спрабавалі ўвезьці праз пункт пропуску Меднікі больш за 3 тысяч пачкаў цыгарэт агульным коштам у 13 573 эўра. Ім пагражаюць штрафы. Аўтамабілі перададуць «для патрэбаў Украіны»:

https://smarturl.click/Q1qYq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

90 тысяч беларусаў памерлі ад COVID-19? Што кажуць лекары пра зьвесткі «Кібэрпартызанаў»

«Кібэрпартызаны» заявілі пра 90 тысяч памерлых ад COVID-19. Спыталі ў мэдыкаў, ці так гэта.

«Падчас эпідэміі ковіду мы бачылі канчатковую трансфармацыю Мінздароўя ў монстра, які на пачатку эпідэміі стараўся хоць неяк „захаваць твар“, неяк праўдападобна хлусіць, а ў канцы эпідэміі мы бачылі цалкам наплявацельскае стаўленьне да таго, як яны выглядаюць перад публікай», — адзначае каардынатарка Фонду мэдычнай салідарнасьці доктар Лідзія Тарасенка, камэнтуючы статыстыку «Кібэрпартызанаў»:


https://smarturl.click/O0qMD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я думала, у Беларусі ўсе за мір». Гісторыя беларускі, якая выйшла на плошчу з антываенным плякатам

«Прагаласавалі: 8 чалавек з рады прафіляктыкі былі за маё адлічэньне, 7 — супраць. Я яшчэ вярнулася на „пару“, бо заняткі вяла мая любімая выкладчыца. І проста разрыдалася...» Гісторыя дзяўчыны, якая выйшла на плошчу з антываенным плякатам.

https://smarturl.click/z2kJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць адвакатаў у Беларусі за чатыры гады зьменшылася на чвэрць

У Беларусі засталося 1,6 тыс. адвакатаў-практыкаў, сьведчаць дадзеныя міжнароднай абсэрваторыі «Юрысты ў небясьпецы» (OIAD), распаўсюджаныя Беларускай асацыяцыяй адвакатаў правоў чалавека (БААПЧ). У справаздачы адзначаюць, што ў 2021 годзе ў краіне практыкавалі 2,2 тыс. адвакатаў. Такім чынам, за чатыры гады іх колькасьць скарацілася на 27,3%. Больш як на чвэрць.

https://smarturl.click/XyqQl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала цывільны сэктар Украіны. Найбольш складаная сытуацыя на фронце склалася пад Пакроўскам

За апошнія содні расейскія войскі атакавалі 16 абласьцей Украіны 131 дронам і чатырма балістычнымі ракетамі.

https://smarturl.click/JDq3m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаваньне, якое праваабаронцы лічаць адным з мэханізмаў фальсыфікацый

У Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі паведамілі, што з 12-й гадзіны 21 студзеня пачынаецца датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта.

Як адзначаецца ў паведамленьні, выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 19-й гадзіны.

❗️Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

https://smarturl.click/aJqnX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня дзень памяці Джорджа Оруэла

75 гадоў таму, 21 студзеня 1950 году, памёр Джордж Оруэл, ангельскі навэліст і журналіст. Оруэл увайшоў у сусьветную літаратуру як аўтар антыўтопіяў «Фэрма» і «1984».

Больш падзеяў 21 студзеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5mg5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З 1 ліпеня польскія ВНУ перастануць патрабаваць ад абітурыентаў зь Беларусі вынікі ЦТ і ЦЭ

Такі адказ ад спэцыялістаў Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы атрымаў АПК.

Нядаўна стала вядома, што Польшча будзе прызнаваць беларускія атэстаты аб сярэдняй адукацыі на ўзроўні польскіх. Гэтыя крокі польскіх уладаў мусяць вырашыць праблемы, зь якімі сутыкнуліся беларускія абітурыенты пасьля таго, як урад Беларусі скасаваў пагадненьне аб узаемным прызнаньні дакумэнтаў аб адукацыі з Польшчай:

https://smarturl.click/W3Yb6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 20 студзеня

👮🏻‍♂️ Стала вядома пра затрыманьне на межах Беларусі 20 дальнабойнікаў. Хроніка перасьледу

✍🏻 Лукашэнка напярэдадні датэрміновага галасаваньня падпісаў указ аб павышэньні пэнсій

🇱🇻 Урад Латвіі ініцыяваў забарону грамадзянам Беларусі працаваць на аб’ектах крытычнай інфраструктуры

👫 ​​​​​​​Без АБСЭ, але з парлямэнцкім сходам Саюзнай дзяржавы. Хто будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі

🇺🇸 Дональд Трамп на інаўгурацыі анансаваў першыя ўказы

🎥 «ПіК Свабоды». Што прынясе Трамп сьвету і Беларусі

🙍🏻‍♀️ «Куча потных мужчын і ты, такая маленькая». Як шматдзетная беларуска займаецца боксам

🗣 Ці варта чакаць у Беларусі палітычнай адлігі, разважае Юры Дракахруст

На знак пратэсту абвясьціў мэдычную забастоўку. Што адбываецца за кратамі з тымі, у каго слабое здароўе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што прынясе Трамп сьвету і Беларусі?

А 20.30 паводле менскага часу на Youtube-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам драматурга, чальца Каардынацыйнай рады, лектара Ейльскага ўнівэрсытэту Андрэя Курэйчыка. У размове зь ім Юры Дракахруст закране наступныя пытаньні:

— Якой будзе палітыка Дональда Трампа адносна Беларусі?
— Ці здолее ён дасягнуць міру ва Ўкраіне?
— Якімі для Беларусі могуць быць наступствы гэтага міру?

🎥 Далучайцеся да стрыму, задавайце пытаньні, дзяліцеся меркаваньнямі: https://youtube.com/live/R-QTZ3dKuGw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інаўгурацыя Дональда Трампа. Жывая трансьляцыя

Дональд Трамп афіцыйна стане 47-м прэзыдэнтам Злучаных Штатаў. Яго інаўгурацыя праходзіць 20 студзеня, упершыню за 40 гадоў — у памяшканьні. Сёньня Трамп пераедзе ў Белы дом. «Голас Амэрыкі» вядзе жывую відэатрансьляцыю з інаўгурацыі:

https://smarturl.click/w9jXn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі вызначылі тарыфы за атрыманьне пэнсіі праз пошту

За атрыманьне пэнсіі ў аддзяленьні пошты давядзецца штораз плаціць 1,8 рубля, за дастаўку паштальёнам на дом — 8,5 руб. Праўда, плаціць павінныя ня ўсе: ад аплаты паслуг вызвалілі пэнсіянэраў, старэйшых за 70 гадоў, інвалідаў I і II груп, жыхароў сельскай мясцовасьці. Дэталі >>

Тым часам Лукашэнка сёньня падпісаў указ аб павышэньні пэнсіяў з 1 лютага.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эўрапарлямэнце прайшлі дэбаты вакол праекту рэзалюцыі аб «фальшывых выбарах» у Беларусі

21 студзеня ў Эўрапейскім парлямэнце адбыліся дэбаты аб праекце рэзалюцыі «Неабходнасьць дзеяньняў у барацьбе з працягам прыгнёту і фальшывых выбараў у Беларусі». Галасаваньне за праект рэзалюцыі чакаецца 22 студзеня:

https://smarturl.click/z2kv8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК Беларусі заявіў, што амаль 8% выбарнікаў прагаласавалі датэрмінова ў першы дзень галасаваньня

Згодна з апублікаванымі ЦВК зьвесткамі, у першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта яўка склала 7,81%. Найбольшая яўка ў Берасьцейскай вобласьці — 8,95%, за ёй Менск — 8,54%, Менская вобласьць — 8,52%, Віцебская — 7,45%, Магілёўская — 7,25%, Гомельская — 7,01% і Горадзенская — 6,08%.

Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяць дзён да выбараў: няўпэўненасьць улады і прывіды 2020 году

Галоўны сэнс выбараў, як яго бачыць улада, палягае ў пераадоленьні «сындрому 2020 году», лічыць аналітык Валер Карбалевіч:

«Яна імкнецца даказаць, што тыя выбары былі нейкай анамаліяй, недарэчнасьцю, а цяпер усё вяртаецца ў норму. Лукашэнка паспрабаваў пераканаць грамадзтва і эліту ва ўласнай сіле. Аднак вырашыць менавіта гэтую задачу не атрымалася. Уся хада выбарчай кампаніі паказвае, што рэжым пачувае сябе няўпэўнена, баіцца. Прычым баіцца няведама чаго», — піша аналітык:


https://smarturl.click/B6qB0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы работнік службы бясьпекі Лукашэнкі стаў выканаўчым дырэктарам «Белгазпрамбанку», якім раней кіраваў палітзьняволены Віктар Бабарыка

Былы супрацоўнік службы бясьпекі Лукашэнкі Сяргей Чэпікаў стаў выканаўчым дырэктарам «Белгазпрамбанку», даведалася «Бюро». Як высьветлілася, ён заняў пасаду яшчэ ў жніўні 2024 году, але пра яго прызначэньне нідзе афіцыйна не паведамлялі. Няма гэтай інфармацыі і на афіцыйным сайце банку. Чэпікаў пацьвердзіў журналістам сваё прызначэньне.

Да прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году банкам кіраваў Віктар Бабарыка, якога не зарэгістравалі кандыдатам у прэзыдэнты і адправілі ў турму:

https://smarturl.click/xBwzZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка пра адключэньне інтэрнэту: «Без майго ведама гэтага не рабіце»

«Цяпер гэта не патрэбна, няма такой неабходнасьці», — заявіў Лукашэнка пра магчымасьць адключэньня інтэрнэту перад выбарамі і дадаў, што пасьля паведамленьняў пра гэта ў СМІ абзваніў «адказных асобаў, прадстаўнікоў ураду» і загадаў ім: «Глядзіце, без майго ведама гэтага не рабіце»"

https://smarturl.click/W3Y9A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяцігадоваму беларусу ўпершыню ў краіне сабралі амаль 3 мільёны даляраў на лячэньне ад «міяпатыі Дзюшэна»

Арцёму Пад’ялоўскаму з Магілёва раней паставілі дыягназ — сьмяротнае генэтычнае захворваньне.

https://smarturl.click/ppVk2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп сказаў, што Пуцін «зьнішчае» Расею, не імкнучыся да мірнага пагадненьня з Украінай

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп яшчэ раз выказаўся пра вайну Расеі супраць Украіны і заявіў, што ён можа пагаварыць з Пуціным неўзабаве, не называючы тэрмінаў.

https://smarturl.click/RAqZJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У першыя гадзіны на пасадзе прэзыдэнта ЗША Трамп скасаваў 78 рашэньняў Байдэна

У прыватнасьці, Трамп падпісаў указы аб выхадзе ЗША з Парыскай кліматычнай дамовы і аб перадухіленьні «дзяржаўнай цэнзуры». Пасьля гэтага ён кінуў у натоўп маркеры, якімі падпісваў дакумэнты.

https://smarturl.click/z2kjw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп памілаваў 1500 удзельнікаў штурму Капітолію

Рашэньне ўжо сутыкнулася з крытыкай.

«Трамп адкрывае залаты век для людзей, якія парушаюць закон і спрабуюць зрынуць урад», — заявіў лідэр дэмакратаў у Сэнаце Чак Шумэр.

Памілаваньне ўдзельнікаў штурму стала толькі адным з шэрагу распараджэньняў, якія Дональд Трамп падпісаў пасьля цырымоніі інаўгурацыі. А перад ёй папярэдні прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прэвэнтыўна памілаваў сваю сям'ю і шэраг былых чыноўнікаў і кангрэсмэнаў, якіх рэзка крытыкаваў Трамп.

https://smarturl.click/e5qb9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Free Belarus Center запускае кампанію ТЭМА#1, накіраваную на падтрымку беларускіх палітвязьняў

Імпрэзы ў рамках кампаніі будуць праходзіць онлайн і офлайн. Далучыцца да іх можна праз адмысловы сайт temanumar1.org. Таксама на сайце сабраныя іншыя спосабы падтрымкі палітвязьняў праз розныя арганізацыі:

https://smarturl.click/1dZ8y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Белтэлекам зноў анансаваў магчымыя праблемы з інтэрнэтам

На 21 студзеня з 00:00 да 06:00 Белтэлекам анансаваў правядзеньне плянавых прафіляктычных работ і папярэдзіў, што ў гэты час магчымае «кароткачасовае пагаршэньне паслуг доступу да рэсурсаў сеткі Інтэрнэт».

10 студзеня падчас аналягічных работ карыстальнікі інтэрнэту ў Беларусі скардзіліся на праблемы з доступам да папулярных сэрвісаў, а экспэрты казалі пра магчымае блякаваньне:

https://smarturl.click/M1qYE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля таго як Трамп прыняў прысягу👆🏻, ён выступіў з прамовай, у якой паабяцаў зрабіць хуткія рашучыя крокі, «каб зрабіць Амэрыку зноў вялікай»

Ён абвясьціў, што адразу ж прыме шэраг указаў, мэтай якіх, у прыватнасьці, будзе:
➖ Абвясьціць надзвычайную сытуацыю на паўднёвых межах ЗША і паслаць войскі на мяжу.
➖Вярнуць «мільёны крымінальных элемэнтаў» туды, адкуль яны прыехалі.
➖ Аб'явіць крымінальныя картэлі замежнымі тэрарыстычнымі арганізацыямі.
➖ Зьнізіць інфляцыю, цэны і кошт жыцьця.
➖ Дазволіць распрацоўку новых радовішчаў нафты і газу.
➖ Стварыць вонкавую падатковую службу, якая будзе займацца зборам тарыфаў на імпарт.
➖ Перайменаваць Мэксыканскую затоку ў Амэрыканскую затоку і інш. Чытайце цалкам: https://smarturl.click/w9jXn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адзін беларус ва Ўкраіне атрымаў статус уцекача ў 2024 годзе, яшчэ 6 — статус дадатковай абароны

Разам з тым адносна 20 грамадзян Беларусі, якія незаконна знаходзіліся ва Ўкраіне, прынялі рашэньні аб прымусовым выдварэньні на працягу 2024 году, сьведчыць статыстыка ўкраінскай міграцыйнай службы:

https://smarturl.click/ppV0W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лідзе зьнік памятны камень з магілы Адама Фалькоўскага. Гэта другі выпадак вандалізму за год

Напярэдадні 162-й гадавіны паўстаньня 1863 году невядомыя выкралі памятны камень з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага, які быў расстраляны расейскімі царскімі ўладамі 24 чэрвеня 1863 году.

Год таму, у пачатку студзеня 2024 году, невядомыя ўжо спрабавалі апаганіць помнік на магіле ксяндза — нехта зацёр выяву герба паўстанцаў, куды ўваходзяць анёл, польскі белы арол і вялікалітоўская «Пагоня»:

https://smarturl.click/VDq5g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Куча потных мужчын і ты, такая маленькая». Як шматдзетная беларуска займаецца боксам

Перад Новым годам беларуска Жанна Куваньнікава ўзяла ўдзел у аматарскім баксэрскім баі. Яна расказала Свабодзе, як трэнуецца з мужчынамі са сваёй вагой у 53 кіляграмы, наколькі складана біць чалавека па твары і чаму выйшла на бой у майцы з партрэтам Марыі Калесьнікавай:

https://smarturl.click/kjavR

Читать полностью…
Subscribe to a channel