radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16672

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Прапаганда паказала зьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка пасьля 2 гадоў у рэжыме інкамунікада

На дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі другую частку прапагандысцкага фільму пра журналістаў Радыё Свабода, якія нібыта «спрабавалі падпаліць Беларусь». На відэа Ігар выглядае схуднелым і зьнясіленым, ён бяз шапкі. Гутарыць зь ім прапагандыст Андрэй Аляксандраў (Козел), вядомы тым, што разам зь сілавікамі езьдзіць на палітычныя затрыманьні апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі.

Што яшчэ бачна па відэа з палітвязьнем?

https://smarturl.click/0ekM5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады спрабуюць прадаць дом сям'і Цапкалаў. Відэа Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму беларусам ня трэба баяцца фэмінітываў. ВІДЭА

У першым выпуску новага праекту Свабоды «Ня толькі жанчыны» гаварылі пра фэмінітывы, якія ў расейскай мове вельмі многіх раздражняюць і зь якімі значна прасьцей і камфортней у беларускай і ўкраінскай мовах. Тлумачым, чаму гэта ня толькі лінгвістычнае пытаньне.

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=i3gR14PSduU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Летась 42 тысячы беларусаў атрымалі рашэньні аб дазволе на жыхарства у Польшчы

Гэта амаль на траціну менш, чым у 2023 годзе (59 тысяч), вынікае са зьвестак Упраўленьня па справах замежнікаў Польшчы. Беларусы — на другім месцы сярод замежнікаў па колькасьці выдадзеных ДНЖ пасьля ўкраінцаў.

Апроч таго, у 2024 годзе 2600 беларусаў атрымалі ў Польшчы міжнародную абарону (пры гэтым агулам было пададзена 3900 заяваў):

https://smarturl.click/2q2Mz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі на лячэньні знаходзяцца 25 расейскіх вайскоўцаў, перададзеных Украінай у рамках абмену

У Мінабароны Расеі заявілі аб чарговым абмене палоннымі з Украінай — бакі перадалі адзін аднаму па 25 вайскоўцаў. Паводле ведамства, цяпер усе расейскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе ім надаюць «неабходную псыхалягічную і мэдычную дапамогу». Ва Ўкраіне пра гэты абмен пакуль не паведамлялі:

https://smarturl.click/VDoWj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што вядома пра Аляксандра Дарагакупца зь Янава, асуджанага за данаты палку Каліноўскага

Днямі стала вядома пра прысуд 40-гадоваму жыхару Янава Аляксандру Дарагакупцу — 5 з паловай гадоў зьняволеньня. Адметнасьцю справы стаў велізарны штраф — 2 мільёны 100 тысяч рублёў. Вядома, што мужчына пералічваў грошы беларускім ініцыятывам, у тым ліку прынамсі 11 тыс. рублёў — палку Каліноўскага. Расказваем пра яго і ягоную справу:

https://smarturl.click/w9gWA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК палохае штрафам за фатаграфаваньне выбарчага бюлетэня. Гэтак у 2020-м даказвалі фальсыфікацыі

Фатаграфаваньне або відэаздымка запоўненага бюлетэня і яго вынас за межы памяшканьня для галасаваньня ёсьць адміністрацыйным правапарушэньнем і будзе карацца штрафам да 630 рублёў, заявіла сакратарка ЦВК. Паводле яе, забарона на фота– і відэаздымку нібыта зьвязаная з прынцыпам таямніцы галасаваньня:

https://smarturl.click/ny1v7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апэрацыя «Пераемнік» нідзе не атрымалася так, як была задумана ад пачатку, — Вадзім Дубноў

Палітычны аглядальнік Вадзім Дубноў разважае, у чым галоўная інтрыга прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, і заяўляе, што Аляксандар Лукашэнка ўжо даўно не прапануе ніякай мадэлі разьвіцьця:

https://smarturl.click/aJm5b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Паўднёвай Карэі затрымалі прэзыдэнта Юн Сок Ёля, якому раней аб’явілі імпічмэнт

У відэазвароце, запісаным перад тым, як яго суправаджалі ў штаб-кватэру агенцтва барацьбы з карупцыяй, Юн паскардзіўся на тое, што «вяршэнства закону цалкам развалілася ў гэтай краіне». Але ў выніку палітык здаўся праваахоўнікам. Цяпер тыя чакаюць пастановы суду, якая дазволіць арыштаваць палітыка на 20 дзён і працягнуць расьсьледаваньне.

https://smarturl.click/dpQ33

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня гадавіна візыту Біла Клінтана ў Беларусь

15 студзеня 1994 году 42-ы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан наведаў Беларусь з афіцыйным візытам. Ён правёў сустрэчы са старшынём Вярхоўнага Савету Станіславам Шушкевічам, старшынём Савету міністраў Вячаславам Кебічам, кіраўніком парлямэнцкай Апазыцыі БНФ Зянонам Пазьняком.

За 6 гадзін, праведзеных у Беларусі, Клінтан пасьпеў падпісаць дамову аб узаемнай абароне інвэстыцый, ускласьці вянок да манумэнта Перамогі, выступіць перад моладзьдзю ў Акадэміі навук і ўсталяваць мэмарыяльную лаву ў Курапатах.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/opk8M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, як хутка пачнецца прыём заявак на «пашпарт Новай Беларусі»

Друкаваць «пашпарт Новай Беларусі» будуць у Беларускім пашпартным цэнтры ў Вільні. Прымаць заявы на выраб і выдачу «пашпарта Новай Беларусі» плянуюць пачаць 26 студзеня. Будучы статус «пашпарта Новай Беларусі», паводле яго, яшчэ «падлягае абмеркаваньню», бо падарожнічаць зь ім «будзе немагчыма да ўключэньня яго ў базы трэвэл-дакумэнтаў»:

https://smarturl.click/67bAe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супраць каго гранатамёты і ці адключаць інтэрнэт

У 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам прадстаўніка арганізацыі былых сілавікоў BelPol Уладзімера Жыгара. Сярод тэмаў размовы:

— Навошта МУС стварае новыя спэцпадразьдзяленьні?
— Як сілавікі рыхтуюцца да выбараў?
— Ці могуць у Беларусі цалкам заблякаваць інтэрнэт?

ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ: https://youtube.com/live/sDAFLq4bD44

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня толькі жанчыны». Прэзыдэнтка, паўстанка, доктарка. Чаму беларусам ня трэба баяцца фэмінітываў

У першым выпуску новага праекту Свабоды «Ня толькі жанчыны» пагаворым пра фэмінітывы, якія ў расейскай мове вельмі многіх раздражняюць і зь якімі значна прасьцей і камфортней у беларускай і ўкраінскай мовах.

Патлумачым, чаму гэта ня толькі лінгвістычнае пытаньне:

https://smarturl.click/Xy9WZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

8 краін далучыліся да апошняга пакету санкцыяў ЭЗ у адносінах да Беларусі

Да 15-га пакету санкцыяў, якія Эўразьвяз увёў 16 сьнежня 2024 году ў дачыненьні да 26 фізычных і дзьвюх юрыдычных асобаў зь Беларусі, далучыліся Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя:

https://smarturl.click/z2oLZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На прапагандысцкім тэлеканале АНТ паказалі зьняволенага журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка

На відэа бачна, што Андрэй выглядае моцна схуднелым і стомленым, гутарка зь ім запісвалася ў турэмных умовах, але невядома, дзе менавіта.

https://smarturl.click/67blE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржаўнасьць няўстойлівая, пэрспэктывы цьмяныя. Што абяцае Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме

Ледзь не адзінай фармальнай прыкметай удзелу Аляксандра Лукашэнкі ў выбарчай кампаніі стала зьяўленьне ягонай перадвыбарчай праграмы. Прычым зроблена гэта амаль незаўважна, без прапагандысцкага шуму. Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/ql650

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Юры Беленькі — пра Лукашэнку, змаганьне з Расеяй, памылкі Захаду

Напярэдадні так званых выбараў у Беларусі мы запрасілі ў нашу студыю Юрыя Беленькага, былога дэпутата Вярхоўнага савету Беларусі, эканаміста, шматгадовага в. а. старшыні КХП-БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка.

З госьцем Свабоды мы размаўляем ня толькі пра Беларусь, санкцыі, расейскі ўплыў, але і палітыку Захаду адносна Беларусі. Заахвочваем задаваць свае пытаньні.

📽 ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ СВАБОДЫ: https://youtube.com/live/MmZH22H5YRc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаго Эўразьвязу чакаць у 2025 годзе. Аналіз Свабоды

Большая частка таго, што адбудзецца ў Эўразьвязе сёлета, залежыць ад абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. У апошнія некалькі тыдняў Трамп размаўляў з афіцыйнымі асобамі ЭЗ; усе яны, здаецца, чакаюць інаўгурацыі 20 студзеня — тады будзе відаць, якія праблемы прынясе ягоная новая адміністрацыя. Аднак да некаторых рэчаў рыхтуюцца ўжо цяпер, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк:

https://smarturl.click/RA4nW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Летась амаль 9 тысяч беларусаў сутыкнуліся з палітычным перасьледам і рэпрэсіямі, — праваабаронцы

У 2024-ым з рознымі відамі рэпрэсіяў у Беларусі, зьвязанымі з крымінальным ці адміністрацыйным перасьледам (арыштамі, допытамі, ператрусамі) сутыкнуліся сама меней 8 895 чалавек. Паводле палітычных крымінальных спраў летась асуджаныя сама меней 1721 чалавек, гаворыцца ў аглядзе праваабаронцаў:

https://smarturl.click/mpwxo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генпракурор Беларусі: на ўсіх «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў» у краіне ўжо завялі крымінальныя справы ці асудзілі

Андрэй Швед заявіў, што «на сёньняшні дзень усе, хто мае дачыненьне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці, або ўжо асуджаныя, або ў дачыненьні да іх узавялі крымінальныя справы», якія разгледзяць суды.

Паводле зьвестак праваабаронцаў на канец 2024 году, агулам з 2020 году ў Беларусі сама меней 7 759 чалавек сутыкнуліся з палітычна матываваным крымінальным перасьледам. Гэта толькі вядомыя праваабаронцам выпадкі. Пры гэтым палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца дагэтуль.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь апусьцілася на 6 пазыцыяў у рэйтынгу войскаў сьвету ад Global Firepower

Беларусь заняла 70-е месца з 145 краінаў сьвету ў абноўленым рэйтынгу ваеннай моцы Military Strength Ranking на 2025 год. У параўнаньні з рэйтынгам за папярэдні год Беларусь апусьцілася на 6 пазыцыяў.
На першым месцы ў абноўленым рэйтынгу, як і ў папярэднія гады, знаходзяцца ЗША, за імі — Расея і Кітай:

https://smarturl.click/xB5vn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зацьвердзілі Канцэпцыю лічбавага сувэрэнітэту — яе неабходнасьць тлумачаць у тым ліку заходнімі санкцыямі

Забесьпячэньне сувэрэнітэту ў сфэры лічбавага разьвіцьця названа часткай гарантаваньня інфармацыйнай бясьпекі Беларусі. У Канцэпцыі прызнаюць такія праблемы ў сфэры ІТ, як адток спэцыялістаў, «пірацкае» праграмнае забесьпячэньне, уплыў заходніх санкцыяў, якія абмяжоўваюць пастаўкі тавараў і паслуг сэктару інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў і інш.

У чым яшчэ аўтары канцэпцыі бачаць праблемы зь беларускім лічбавым сувэрэнітэтам і якія рашэньні прапануюць:

https://smarturl.click/Da3Wb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША выключылі Кубу са сьпісу дзяржаў – спонсараў тэрарызму ў абмен на вызваленьне палітвязьняў

Пакуль няясна, колькі пратэстоўцаў, якія знаходзяцца ў зьняволеньні, вызваляць, але прадстаўнік адміністрацыі Байдэна сказаў, што вызваленьне адбудзецца «найбліжэйшым часам» і агульная колькасьць вызваленых будзе «значнай»:

https://smarturl.click/l5jM5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тэлефоны ў настаўніцкую, пад ключ. Што пра новую ініцыятыву кажуць бацькі школьнікаў і пэдагог

«Клясны настаўнік адказны за сваю клясу, вядзеньне шматлікай дакумэнтацыі, за паводзіны дзяцей, і ня толькі падчас урокаў. Цяпер яшчэ трэба зьбіраць і захоўваць дзіцячыя тэлефоны. Яшчэ адна праблема на нашу галаву. Хоць сама я супраць, каб дзеці сядзелі ў тэлефонах — гэта ўплывае на іх пасьпяховасьць».


Настаўніца расказвае, як у рэальнасьці выглядае забарона тэлефонаў у школе.

https://smarturl.click/O08O8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Зямлі ўпершыню за 160 тысяч гадоў змогуць убачыць рэдкую камэту

NASA заявіла, што будучую яркасьць камэты «зараней цяжка» прадказаць, але камэта C/2024 G3 (Атляс) можа заставацца дастаткова яркай, каб яе можна было ўбачыць няўзброеным вокам. Найлепей, як прагназуецца, назіраць за камэтай будзе з Паўднёвага паўшар’я:

https://smarturl.click/baA9n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На АНТ паказалі Андрэя Кузьнечыка і анансавалі новае відэа з палітзьняволенымі журналістамі Ігарам Лосікам і Ігарам Карнеем

На дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі першую сэрыю прапагандысцкага фільму пад назвай «Свабода слова».
У 12-хвілінным роліку паказалі журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка. На відэа Андрэй выглядае моцна схуднелым. Гутарка зь ім запісвалася ў турэмных умовах, відаць, што зьверху падае сьнег. Андрэй гаварыў спакойным голасам, але выглядаў стомленым. Свабода кіруецца правілам не цытаваць выказваньні, невядома якім спосабам атрыманыя ад чалавека, які знаходзіцца ў зьняволеньні.

У канцы відэа паказалі анонс наступнай сэрыі фільму прапагандыстаў, у якім паказалі журналіста Радыё Свабода Ігара Лосіка. Як вынікае з праграмы АНТ на тыдзень, у іншых сэрыях таксама плянуюць паказаць былога журналіста Свабоды Ігара Карнея і беларускага палітыка Юрася Зянковіча, фігуранта так званай «справы змоўцаў»:

https://smarturl.click/67blE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары: ці спраўляюцца са сваімі ролямі спарынг-партнэры Лукашэнкі

Раней на выбарах канкурэнты Лукашэнкі ўяўлялі сабой няхай і не рэальных прэтэндэнтаў на ўладу, але прынамсі ідэйную, рытарычную альтэрнатыву. Цяпер няма і таго. Кандыдаты-канкурэнты Лукашэнкі выконваюць ролю дэкарацыяў у тэатры аднаго актора, канстатуе аналітык Юры Дракахруст:

https://smarturl.click/jkXwb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне за незаконнае перасячэньне мяжы затрымалі і выдварылі двух братоў-беларусаў

Пра інцыдэнт стала вядома з апублікаванага 13 студзеня судовага рашэньня. Двух братоў, беспрацоўных грамадзян Беларусі, затрымалі летась увечары 11 кастрычніка ў сяле Дзянісавічы Кіеўскай вобласьці, за 3 км ад беларускай мяжы. Затрыманыя казалі, што зьбіралі грыбы і выпадкова трапілі ва Ўкраіну. Што вырашыў суд:

https://smarturl.click/ny124

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады прызналі дэфіцыт кадраў у сыстэме ЖКГ

У сыстэме беларускай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі існуе кадравая праблема, заявіў намесьнік кіраўніка Мінжылкамгасу Андрэй Рамашка. На рамонтныя спэцыяльнасьці, паводле яго, «сёньня людзей не знайсьці».

https://smarturl.click/kjyzR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязьню выдалілі жоўцевы пухір і зьмясьцілі ў ШЫЗА

У віцебскай калёніі палітвязьня Дзяніса Сальмановіча зьмясьцілі ў штрафны ізалятар (ШЫЗА) праз тыдзень пасьля апэрацыі выдаленьня жаўцяка.

https://smarturl.click/w9gyQ

Читать полностью…
Subscribe to a channel