radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16672

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Улады прыдумалі, за што яшчэ караць сем’і зь дзецьмі

У адпаведнасьці з новай пастановай Саўміну, дзяцей будуць прызнаваць у сацыяльна небясьпечным становішчы, калі кагосьці зь іх бацькоў караюць па палітычных артыкулах.

«Ведаеце, да чаго прывядуць новыя правілы? Па-першае, у грамадзтве будзе яшчэ больш нянавісьці. (...) Па-другое, варта чакаць павелічэньня дзіцячай сьмяротнасьці і выпадкаў інваліднасьці, бо бацькі пабаяцца лішні раз выклікаць хуткую ці самастойна зьвярнуцца па дапамогу ў, так бы мовіць, спрэчных сытуацыях», — піша блогерка Наста Захарэвіч:


https://smarturl.click/AdV20

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У дзьвюх абласьцях Беларусі вярнулі збор за перасячэньне мяжы на аўтамабілі

З 1 лютага ў Берасьцейскай і Віцебскай абласьцях зноў пачнуць спаганяць мясцовы збор за перасячэньне мяжы аўтамабілямі ў пунктах пропуску. Памер збору — 42 рублі, незалежна ад колькасьці пасажыраў:

https://smarturl.click/opkWw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фота стэндап-коміка Славы Камісаранкі і двух беларускіх фатографаў зьявіліся на стэндзе «Іх шукае міліцыя» ў менскім ДАІ

Пра гэта Камісаранка паведаміў у сваім Instagram. 30 сьнежня яго завочна асудзілі да 6 гадоў калёніі па абвінавачаньнях у«паклёпе на Лукашэнку», «абразе Лукашэнкі» і «распальваньні варожасьці».

Акрамя Камісаранкі, на стэндзе бачныя фота фатографаў Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік (іх абвінавачваюць у «грубым парушэньні грамадзкага парадку» і іншых беларусаў, якіх абвінавачваюць у паводле гэтага ж артыкулу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары на руінах незалежнасьці. Чаму Лукашэнку даводзіцца зайздросьціць Аліеву

«Сёньняшні аўтарытарны, але незалежны і эканамічна пасьпяховы Азэрбайджан — гэта ня толькі гісторыя посьпеху дынастыі Аліевых. Для Лукашэнкі гэта гісторыя ягонага асабістага палітычнага фіяска, прыклад таго, як, нават вышэй за ўсё ставячы асабістую аўтарытарную ўладу, можна было выбудоўваць адносіны з Масквой, каб ня ставіць пад удар незалежнасьць краіны».


Віктар Багдзевіч — пра тое, як іншыя постсавецкія краіны знаходзяць выйсьце ў разумным геапалітычным балянсаваньні, дыстанцыяваньні ад Масквы:

https://smarturl.click/W3Od4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША заплацяць 25 мільёнаў даляраў за дапамогу ў арышце Мадура

Злучаныя Штаты Амэрыкі заплацяць 25 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая дапаможа арыштаваць кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура. ЗША не прызнаюць перамогу Мадура на выбарах у мінулым годзе, калі апазыцыя дала сьведчаньні масавых фальсыфікацый. https://smarturl.click/aJmdd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Асіповічах падчас вячэры ў дзіцячым садку памерла двухгадовае дзіця

У дзіцячым садку Асіповічаў у Магілёўскай вобласьці памерла двухгадовае дзіця. Раней пра гэта не паведамлялася. Цяпер Сьледчы камітэт праводзіць праверку надзвычайнага здарэньня.

«Ён еў блінчык і ня змог яго пражаваць» — расказаў суразмоўца парталу “Люстэрка». Паводле яго слоў, сям’і не дазваляюць гаварыць пра трагедыю публічна. https://smarturl.click/xB5ze

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дыплямат Эрыксан пераклаў раман Бахарэвіча «Плошча Перамогі» на швэдзкую мову

Кніга «Плошча Перамогі» пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча выходзіць у стакгольмскім выдавецтве Ersatz у сакавіку. На швэдзкую мову раман пераклаў колішні амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. (Ён на архіўным фота) https://smarturl.click/W3O9X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 10 студзеня

📌 Тэст частковага блякаваньня? Чаму ў Беларусі ўначы не працавалі YouTube, Telegram, Facebook і іншыя папулярныя сэрвісы
📌 Пачаўся закрыты суд над японцам, арыштаваным за «агентурную дзейнасьць» у Беларусі
📌 У Крымінальны кодэкс уносяць папраўкі, у тым ліку пра абразу былога прэзыдэнта і адказнасьць за ўчынкі, зьдзейсьненыя за мяжой
📌 Старшыня ЦВК адказаў тым, хто дамагаўся, каб выбарчыя бюлетэні былі і па-расейску
📌 «Мак.Бай». Што зьмянілася ў сетцы былых рэстаранаў McDonald’s у Беларусі
📌 Чаму Лукашэнку давялося апраўдвацца. Вынікі тыдня з Карбалевічам
📌 Ад заўтра Беларусь і Расея будуць узаемна прызнаваць візы
📌 «12 гадоў таму працаваў у МНС — значыць, ляяльны да ўладаў». Як беларус судзіцца за права жыць зь сям’ёй у Літве
📌 Цікавасьць да беларускай тэмы ў Польшчы значна зьнізілася, бо няма пра што спрачацца, — польскі экспэрт Патоцкі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча выйшла ў лідэры па выдатках на абарону сярод краін NATO адносна іх ВУП. Інфаграфіка

Толькі ў адной краіны Паўночнаатлянтычнага альянсу выдаткі на нацыянальную абарону зьменшыліся — у ЗША. Толькі адна краіна захавала тыя самыя выдаткі, што і дзесяцігодзьдзе таму, Харватыя. https://smarturl.click/3kOwm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд вызваліў Трампа ад пакараньня па справе аб «грошах за маўчаньне»

Вярхоўны суд штату Нью-Ёрк 10 студзеня вынес прысуд абранаму прэзыдэнту Дональду Трампу па справе аб «грошах за маўчаньне». Трамп па-ранейшаму прызнаны вінаватым у 34 эпізодах падробкі дзелавых дакумэнтаў — гэты вэрдыкт быў вынесены судом прысяжных у Нью-Йорку мінулай вясной. Аднак суд пастанавіў вызваліць Трампа ад пакараньня з павагі да інстытуту прэзыдэнцкай улады. https://smarturl.click/8EvL2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы змогуць на падставе беларускага атэстату аб сярэдняй адукацыі паступаць у ВНУ Польшчы

Праблемы з дакумэнтамі ў беларускіх вучняў і студэнтаў у Польшчы пачаліся ў 2023 годзе, пасьля таго, як скончыўся тэрмін пагадненьня паміж Беларусьсю і Польшчай аб супрацы ў сфэры адукацыі. Цяпер міністарка нацыянальнай адукацыі Польшчы Барабара Навацкая паведаміла, што Польшча будзе прызнаваць атэстаты аб сярэдняй адукацыі, выдадзеныя ў Беларусі. (Ілюстрацыйнае фота) https://smarturl.click/4k91W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У размове са Свабодай Вадзім Кабанчук сказаў, што не выключае таго, што ягоную інфармацыю выкралі невядомыя.

«Двухфактарная аўтарызацыя тэлеграм-акаунта ў мяне стаяла даўно, цяжка сказаць, калі яны маглі атрымаць доступ. Пра сам гэты інцыдэнт я даведаўся ўчора ад журналістаў „Люстэрка“. Думаю, што хутчэй за ўсё гэта здарылася ўлетку 2023 году. Цяпер мой ТГ-акаунт працуе нармальна, паролі памяняў, наступстваў узлому ня бачна».


Паводле Кабанчука, з гэтага выпадку зрабілі высновы, зьвязаныя зь лічбавай бясьпекай.
«Я наагул не лічыў тэлеграм як камунікатар надзейным, не давяраў яму, фактычна толькі адказваў па ім, калі мне пісалі, і нічога крытычнага там не трымаў. Я больш давяраю іншым, больш надзейным камунікатарам. Таму сапраўды сур’ёзныя рэчы яны выкрасьці не маглі».


Пацярпеў ня толькі беларускі вайсковец. Ёсьць вэрсія, што ўзлом мог адбыцца ў часе расейскіх атак на вайсковыя рэсурсы Ўкраіны.

🔶 Падрабязнасьці справы тут: https://smarturl.click/RA4xD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Міжнародным камітэце Чырвонага Крыжа патлумачылі, чаму прадстаўнікі Беларусі ўдзельнічалі ў канфэрэнцыі руху

⛑ Дэлегацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, сяброўства якога ў Міжнароднай фэдэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыненае, наведала ў Жэнэве форум міжнароднага руху Чырвонага Крыжа.

Як так сталася?

https://smarturl.click/Q1GE0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цікавасьць да беларускай тэмы ў Польшчы значна зьнізілася, бо няма пра што спрачацца, — польскі экспэрт Патоцкі

На думку экспэрта, польскія ўлады прыйшлі да высновы, што тыя, хто хацеў выехаць зь Беларусі, гэта ўжо зрабілі. Акрамя таго, такой увагі, як у 2020-м, да Сьвятланы Ціханоўскай у Польшчы ўжо няма.

https://smarturl.click/jkXvl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Па факце гібелі міліцыянтаў у Віцебску праверку праводзіць Сьледчы камітэт. Справу асабіста кантралюе старшыня ведамства Дзьмітры Гара. Пры гэтым у СК назвалі галоўную вэрсію здарэньня — «неасьцярожнае абыходжаньне з агнястрэльнай зброяй».

Як пры гэтым маглі загінуць адразу два сілавікі, сьледчыя пакуль не тлумачаць.

Здарэньне адбылося 9 студзеня ў другой палове дня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

2024 год стаў самым гарачым у гісторыі назіраньняў у сьвеце

На Зямлі стала на 0,72°C цяплей, чым у сярэднім за 1991-2020 гады, і на 1,6°C — чым у даіндустрыяльным пэрыядзе. Леташняе пацяпленьне ўпершыню перавысіла значэньне ў 1,5°C, якое навукоўцы лічаць крытычным.

«Год экстрэмальнага надвор’я паказаў, наколькі небясьпечнае жыцьцё пры тэмпэратуры 1,5°C. Паводкі ў Валенсіі, ураганы ў ЗША, тайфуны на Філіпінах і засуха ў Амазоніі — вось толькі чатыры бедзтвы мінулага году, якія пагоршыліся з прычыны зьмены клімату. Іх значна больш», — кажа доктар Фрыдэрыкэ Ота з Імпэрскага каледжа Лёндана:


https://smarturl.click/EenD0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Не сачылі за падзеямі тыдня? Для вас усё самае важнае — у суботняй email-рассылцы Свабоды

Сёньня расказваем, што адбываецца з Інтэрнэтам у Беларусі, як дзяржава цісьне на сваіх апанэнтаў празь дзяцей, навошта ўлады паказалі Бабарыку, якая мэта Масквы на выбарах-2025, пра што кажуць апраўданьні Лукашэнкі перад Зяленскім і інш.

💌 Падпісвайцеся на рассылку, так вы нічога не прапусьціце! 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Якая, па-вашаму, найбольш эфэктыўная стратэгія на выбарах прэзыдэнта?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Стратэгіі — за каго галасаваць ці супраць усіх, ці байкатаваць, — ужо самі сабой маюць на ўвазе магчымасьць уплываць на мэханізм выбараў. То бок «выбары», якіх увогуле няма, быццам бы ёсьць, бо іх абмяркоўваюць, да іх прыцягваюць увагу, іх такім чынам «уцелаўляюць». А насамрэч ніякага мэханізму ў прынцыпе не існуе. Ёсьць машына рэпрэсій, якая не спыняецца, і адзіная рэальная стратэгія для ўсіх — мець пры сабе «трывожную» торбу.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня 100 гадоў з дня нараджэньня Алесі Фурс

11 студзеня 1924 году нарадзілася Алеся Фурс (ад нараджэньня Ўмпіровіч), удзельніца паваеннага антысавецкага супраціву, зьняволеная ГУЛАГу, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Пра іншыя памятныя даты 11 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/vw4JG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Другі дзень запар на пешаходным пераходзе загінула дзіця

Сьледчы камітэт паведамляе, што ўвечары 10 студзеня кіроўца аўтамабіля Ford рухалася па вуліцы Касманаўтаў у Менску і зьбіла 8-гадовага хлопчыка, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. https://smarturl.click/z2omJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік ураду Расеі ўзнагародзіў беларускую прапагандыстку. Яна была замяшаная ў скандалы ў Літве і Ўкраіне

Сёньня прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусцін ўручыў прэміі ураду Расеі за 2024 год у галіне сродкаў масавай інфармацыі. Адной з узнагароджаных была супрацоўніца беларускай дзяржаўнай тэлевізіі Ксенія Лебедзева.

Ладная частка ляўрэатаў была адзначаная за асьвятленьне падзеяў расейскай вайны супраць Украіны і жыцьця на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны. За такую ж прадукцыю была адзначаная і Лебедзева, нагодай для атрыманьня ёй прэміі стала зьнятая ёй стужка «Марыюпаль». https://smarturl.click/EenO0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Лукашэнку давялося апраўдвацца. Вынікі тыдня з Карбалевічам

Прызнаньні Ўладзіміра Зяленскага і зьяўленьні ў інфармацыйным полі Віктара Бабарыкі, камэнтуе палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/l5jdB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ https://www.youtube.com/live/11_cuvlqf_4

Калі «выбары» пройдуць ціха, ці прызнае Захад Лукашэнку

А 20.30 паводле менскага часу на ютуб-канале Свабода Premium пачнецца жывая трансьляцыя з удзелам палітоляга і гісторыка Аляксандра Фрыдмана. У размове зь ім журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч закране наступныя пытаньні:
❓Да чаго рыхтуюцца ўлады пасьля так званых выбараў 26 студзеня і чаму неахвотна праводзяць нават падкантрольную сабе кампанію?
❓Ці адгукнуцца на Захадзе на памілаваньні Лукашэнкам дзясяткаў палітвязьняў і публікацыю відэа зь Віктарам Бабарыкам?
❓Ці страчваюць дэмакратычныя сілы аўдыторыю ў Беларусі?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад заўтра Беларусь і Расея будуць узаемна прызнаваць візы

Іншаземцы зь беларускай візай змогуць падарожнічаць у Расею і наадварот. Гэта распаўсюджваецца і на сухаземную мяжу ў пунктах пропуску, пералічаных на сайце МЗС. https://smarturl.click/O08oO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Маштабныя лясныя пажары, якія ахапілі Лос-Анджэлес у ЗША, паводле афіцыйных зьвестак, забралі жыцьці сама меней 10 чалавек. Найбуйнейшы ачаг узгарання ў раёне Пасіфік Палісэйдс, адзін з самых дарагіх і прэстыжных у штаце і краіне, дзе жывуць сусьветныя знакамітасьці. Агонь зьнішчыў ужо больш за тысячу будынкаў, яшчэ тысячы знаходзяцца пад пагрозай. З зоны бедзтва эвакуаваныя ня менш за 180 тысяч жыхароў. https://smarturl.click/baA18

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тэст частковага блякаваньня?

Уначы 10 студзеня карыстальнікі інтэрнэту ў Беларусі скардзіліся на праблемы з доступам да папулярных сэрвісаў, у тым ліку YouTube, Telegram і Facebook. Гэта працягвалася прыкладна з 01:00 да 03:00 ночы. Расказваем, з чым гэта зьвязана і як тэхнічна магчыма. https://smarturl.click/JD69w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👆🏻 Чаму 2025 год ня стаў годам беларускай мовы, як казалі раней: спрабуем разабрацца (гл. вышэй)

👉🏻 Адключэньні электраэнэргіі ў Прыднястроўі. radio_svaboda/video/7456504748338908421">Тлумачым, што адбываецца

👉🏻 Глядзім, radio_svaboda/video/7455745097452293382">колькі каштуе менскае мэтро і што зь ім ня так

👉🏻 Самы бедны экс-прэзыдэнт. radio_svaboda/video/7456101839147109637">Расказваем гісторыю Хасэ Мухіка

👉🏻 25 сьнежня ці 7 студзеня? radio_svaboda/video/7456845971792612613">Чаму Каляды сьвяткуюць у розныя даты

👉🏻 Астранаўты носяць Prada. radio_svaboda/video/7457565761280724230">Расказваем пра распрацоўку новых скафандраў для астранаўтаў і місію Artemis III

👉🏻 Ці зьменяць «Белоруссию» на «Беларусь»? radio_svaboda/video/7457968859895598341">Чаму назва краіны ёсьць праблемай для расейскамоўнай Вікіпэдыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як мог адбыцца ўзлом у Telegram, які дазволіў ГУБАЗіКу атрымаць доступ да старонкі Кабанчука?

«Зьлітыя» перапіскі зьявіліся ў сеціве значна раней за момант, калі нейкую інфармацыю апублікаваў ГУБАЗіК. Як маглі ўзламаць старонку прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў нацыянальнай бясьпецы і былога намесьніка камандзіра палка Каліноўскага?

https://smarturl.click/RA4xD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«12 гадоў таму працаваў у МНС — значыць, ляяльны да ўладаў». Як беларус судзіцца за права жыць зь сям’ёй у Літве

«Яны апэлююць да таго, што ёсьць імавернасьць маёй ляяльнасьці да ўладаў. І гэта выснова робіцца толькі з-за таго, што я служыў у МНС». Як беларускі грамадзкі актывіст паўгода судзіцца за права жыць зь сям’ёй у Літве.

https://smarturl.click/VDoxb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Віцебску загінулі два міліцыянты

Імаверна, паміж двума сілавікамі адбыўся канфлікт. Кіраўніцтва МУС пра абставіны здарэньня маўчыць, абмяжоўваецца словамі пра «няшчасны выпадак» і што загінулі яны нібыта «пры выкананьні службовых абавязкаў».

https://smarturl.click/mpwzB

Читать полностью…
Subscribe to a channel