radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўвялі рэгуляваньне цэнаў яшчэ на 17 відаў лекаў

Вытворцы 17 лекаў, якія трапілі ў сьпіс, абавязаныя будуць рэгістраваць лімітавыя адпускныя цэны на сваю прадукцыю з 1 сакавіка 2025 году. Рэгістрацыя цэнаў на лекі зьяўляецца адной з мераў рэгуляваньня цэнаў. Цяпер у пераліку лекаў, цэны на якія рэгулюе дзяржава, 54 пункты:

https://smarturl.click/G611d

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьмена рыторыкі і туманныя абяцаньні. Паўлюк Быкоўскі параўноўвае навагоднія выступы Лукашэнкі і Ціханоўскай

«Ціханоўская акцэнтуе ўвагу на тым, што ёсьць праблема расколу грамадзтва, выкарыстоўвае беларускую мову і сымбалі сям’і як мэтафару нацыянальнага адзінства. У Лукашэнкі ж галоўная думка: „Яднайцеся вакол мяне, вакол дзяржаўных інстытутаў“».


Палітычны аглядальнік і мэдыя-аналітык Паўлюк Быкоўскі аналізуе і параўноўвае навагоднія выступы Аляксандра Лукашэнкі і Сьвятланы Ціханоўскай і разважае пра загадкавую фразу Лукашэнкі пра «зьмену пакаленьняў»:

https://smarturl.click/jk66j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Новым Арлеане ў ЗША кіроўца заехаў у натоўп, ёсьць загінулыя і параненыя

Сама меней 10 чалавек загінулі і 30 атрымалі раненьні, калі грузавік уехаў у вялікі натоўп на вуліцы Бурбон у францускім квартале Новага Арлеана сёньня раніцай, піша Reuters са спасылкай на гарадзкое ўрадавае агенцтва. Раней CBS News са спасылкай на відавочцаў паведамляла, што грузавік на вялікай хуткасьці ўрэзаўся ў натоўп, пасьля чаго кіроўца выйшаў і пачаў страляць са зброі, паліцыя адкрыла агонь у адказ:

https://smarturl.click/Eejj5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня Расея спыніла транзыт газу па тэрыторыі Ўкраіны

Кіеў раней адмовіўся ад перамоваў па працягу транзытнага кантракту. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін казаў, што заключыць новую дамову да пачатку 2025 году немагчыма. Расказваем, якімі будуць наступствы гэтага:

https://smarturl.click/baMkV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Новы год расейскія дроны атакавалі Кіеў і іншыя рэгіёны Ўкраіны, ёсьць пацярпелыя

Расейскія бесьпілётнікі раніцай 1 студзеня атакавалі Кіеў. Паводле апошніх зьвестак, пацярпелі сама меней 6 чалавек, дваіх шпіталізавалі. Таксама расейскія дроны былі зафіксаваныя ў небе над Харкаўскай, Палтаўскай, Сумскай, Чаркаскай і Чарнігаўскай абласьцямі:

https://smarturl.click/Day8v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новыя законы і рост падаткаў. Што мяняецца для беларусаў з 1 студзеня 2025

У Беларусі ў новым, 2025 годзе набудзе моц шмат зьменаў, якія тычацца розных групаў насельніцтва. Зьмены закрануць і падаткі, і пэнсіі, і дапамогі, і штрафы, а таксама шэраг іншых сфэраў.

https://smarturl.click/e5MEY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская павіншавала суграмадзян з Новым годам: «Мы ўсёй сям’ёй будуем наш агульны дом, дзе беларус беларусу беларус»

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская перад наступленьнем Новага 2025 году зьвярнулася да беларусаў у відэафармаце.

У сваёй прамове Ціханоўская надала найбольшую ўвагу сямейным традыцыям і доўгаму чаканьню беларусамі таго дня, калі ўсе зьбяруцца разам. Яна заклікала не адварочвацца ад беларушчыны, любіць адно аднаго і разам працаваць на стварэньне будучыні.

Відэа і тэкст па спасылцы:
https://smarturl.click/B6nVQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зянон Пазьняк зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай спыніць рэпрэсіі

Кіраўнік руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк папрасіў Аляксандра Лукашэнку спыніць рэпрэсіі ў Беларусі. Пра гэта палітык сказаў у навагоднім відэазвароце, апублікаваным на Youtebe-канале руху. У звароце Пазьняк нагадаў, што раней зьвяртаўся да Лукашэнкі з просьбай выпусьціць палітычных зьняволеных:

«Зьяўляецца фактам тое, што палітычныя зьняволеныя выпускаюцца. Больш ста беларускіх вязьняў выпушчаныя з турмаў. Гэта вельмі добрыя дзеяньні. І сёньня, віншуючы ўсіх нас з Новым годам і зьвяртаючыся да Лукашэнкі, я хачу сказаць наступнае. Першы крок зроблены, павінен быць другі крок: трэба спыніць рэпрэсіі, трэба спыніць кідаць у турмы невінаватых людзей! Спыніцеся, выпусьціце іх!.. Гэта мая просьба. Гэта паўплывае на ўсіх. Гэта будзе спрыяць добрым справам».

https://smarturl.click/baMQV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 31 сьнежня

📌 Падатак на звышдаход, падатак на жывёлаў. Як вырастуць зборы для беларусаў у 2025 годзе

📌 Якія прагнозы экспэртаў Свабоды на 2024 год спраўдзіліся

📌 Ток-шоў «Гутаркі»: комікі Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін — пра тое, якім быў 2024-ы

📌 Новы год і праваслаўныя Каляды ў Беларусі зноў пройдуць пад назіраньнем сілавікоў на вуліцах

📌 Улады Чэхіі вярнулі грамадзянства Ларысе і Яну Геніюшам

📌 Пасьля падзеньня свайго ўраджаю Беларусь хоча імпартаваць бульбу з Казахстану

📌 ЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя памкненьні беларускага народу — амбасада ЗША

📌 Колькі каштуе накрыць навагодні стол — параўноўваем цэны ў Менску, Вільні і Варшаве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Чэхіі вярнулі грамадзянства Ларысе і Яну Геніюшам

Упаўнаважаны орган уладаў Чэхіі, функцыі якога адпавядаюць беларускім органам ЗАГС, — так званы Matriční úřad, прыняў рашэньне, што ў 1948 годзе міністэрства ўнутраных спраў Чэхаславаччыны незаконна пазбавіла Ларысу і Яна Геніюшаў грамадзянства гэтай краіны.

Паўнамоцны прадстаўнік беларускай нацыянальнай мяншыні пры ўрадзе Чэскай Рэспублікі Алена Каварава паведаміла Радыё Свабода, што ў выніку шматлікіх і доўгіх намаганьняў беларускай грамадзе ўдалося дабіцца таго, што Ларысе і Яну Геніюшам было вернутая чэхаславацкае грамадзянства. А дакладней, як патлумачыла Алена, было прынятае рашэньне, што Ян і Ларыса Геніюшы ніколі грамадзянства Чэхаславаччыны ня трацілі — ад моманту атрыманьня яго ў 1947 годзе і кожны аж да сваёй сьмерці.

Камэнтар Алены Каваравай па спасылцы:
https://smarturl.click/5Ovpp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Адэсе дэмантавалі помнік савецкаму сьпеваку і актору Ўладзіміру Высоцкаму

У Адэсе ў ноч на 31 сьнежня дэмантавалі помнік савецкаму паэту, барду і актору Ўладзіміру Высоцкаму. Аб рашэньні зьнесьці помнік стала вядома ў канцы верасьня 2024 году. Тады ж гарадскі выканкам Адэсы пастанавіў прыбраць помнікі паэту Аляксандру Пушкіну, пісьменьнікам Ісаку Бабелю і Максіму Горкаму.

Помнік Высоцкаму паставілі ў 2012 годзе каля будынка Адэскай кінастудыі, дзе Высоцкі зняўся ў васьмі мастацкіх фільмах, у тым ліку ў карціне «Месца сустрэчы зьмяніць нельга».

Фота і відэа зносу помніка па спасылцы:
https://smarturl.click/xBMo4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2024 годзе насельніцтва Зямлі вырасла на 71 мільён чалавек, у Беларусі працягваецца спад

Насельніцтва плянэты павялічылася ў 2024 годзе больш як на 71 мільён чалавек і да 1 студзеня 2025 году складзе 8,09 мільярда чалавек.

Паводле Белстату па стане 1 студзеня 2024 ў Беларусі жыло 9 155 978 чалавек.

З афіцыйнай статыстыкі вынікае, што з пачатку 2020 года колькасць жыхароў скарацілася на 254.281.

На фота дзеці на імпрэзе з нагоды «Дня Зямлі» ў школе ў Амрытсары (Індыя) 22 красавіка 2024.

https://smarturl.click/nyMZ4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падатак на звышдаход, падатак на жывёлаў. Як вырастуць зборы для беларусаў у 2025 годзе

Падаражэе ўтрыманьне сабак, здача ў арэнду кватэр і плата за аўтамабілі. «Гэта індэксацыя на ўзровень інфляцыі». Як вырастуць падаткі з наступнага году і ці павялічыцца нагрузка на грамадзян.

https://smarturl.click/e5MxY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жонка выдадзенага ў Беларусь каліноўца Верамейчыка хоча дамагчыся ўключэньня яго ў сьпіс на абмен

Паводле беларускі, важна, каб у выпадку абмену знайшлася дзяржава, якая дапаможа Васілю. Яна адзначыла, што блізкія, вядома, ня могуць разьлічваць на Літву, якая прызнала яго «пагрозай нацыянальнай бясьпецы».

https://smarturl.click/kjMQR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Паўднёвай Карэі выдаў ордэр на затрыманьне дзейнага прэзыдэнта краіны

Суд Сэула выдаў ордэр на затрыманьне дзейнага прэзыдэнта краіны Юн Сок Ёля за ўвядзеньне ім ваеннага становішча.

https://smarturl.click/9zaky

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📸 Як сустрэлі 2025 год ў розных краінах сьвету

Краіны па ўсім сьвеце сустракалі 2025 год з яскравымі файвэркамі і сьветлавымі шоў. Паглядзіце, як гэта было👆🏻.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павышэньне прэстыжу сілавікоў, шлюб у 17 гадоў, парлямэнцкая рэспубліка. Канапацкая агучыла сваю перадвыбарчую праграму

З 1 студзеня ў Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя, кандыдаты могуць знаёміць выбарнікаў са сваімі праграмамі. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

Сваю праграму прэзэнтавала Ганна Канапацкая. Што ў ёй:

https://smarturl.click/nyMM7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бахарэвіч у Рыё-дэ-Жанэйра. Юбілеі 2025 году

Якое імя ці якая гістарычная падзея прыцягнуць найбольшую грамадзкую ўвагу ў 2025-м і, магчыма, дадуць назву новаму году? Летась мы найчасьцей згадвалі Васіля Быкава, якому споўнілася 100 гадоў. Выходзілі ягоныя кнігі, успаміны пра яго, агляды жыцьця і творчасьці... А што ў 2025-м? — Расказвае Сяргей Дубавец:

https://smarturl.click/l5ll5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адмова як дыскрымінацыя. З чым сутыкаюцца беларусы Грузіі

Беларусам масава адмаўляюць у прытулку ў Грузіі. У асноўным гэта людзі, у якіх скончыўся тэрмін дзеяньня беларускага пашпарта і якія ня могуць вярнуцца ў Беларусь, каб атрымаць новыя дакумэнты.

«Зараз судовыя рашэньні дасылаюць максымальна кароткія. Бальшыні беларусаў пішуць, што яны не адпавядаюць крытэрам Канвэнцыі аб статусе ўцекача ААН. А некаторым — «паводле крытэраў нацыянальнай бясьпекі ваша знаходжаньне на тэрыторыі Грузіі немэтазгодна», — кажа праваабаронца Раман Кісьляк.

https://smarturl.click/yqMQj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі ў навагоднім звароце: «Надыдзе дзень, калі ўсе мы скажам: „Жыве Беларусь!“»

Прэзыдэнт Украіны Ўладізімір Зяленскі ў сваім навагоднім звароце згадаў Беларусь. Пра што яшчэ ён казаў:

https://smarturl.click/VDL0g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

1 студзеня 1919 году былі апублікаваныя маніфэст аб стварэньні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) і асноўныя палажэньні яе дзяржаўнага статусу. Аднак неўзабаве гэтая бальшавіцкай квазідзяржава, створаная ў адказ на існаваньне БНР, была ператвораная ў Літоўска-Беларускую ССР (Літбел), якая перастала існаваць у сувязі наступам польскіх войскаў і акупацыяй тэрыторыі Беларусі летам 1919 году. Паўторна гэтая беларуская савецкая рэспубліка ўжо пад назвай БССР была абвешчана 31 ліпеня 1920 году пасьля сыходу палякаў зь Менску.

1 студзеня 1929 году ў Менску адкрылі Акадэмію навук БССР. Яе стварылі на базе Інстытуту беларускае культуры, заснаванага ў 1922 годзе.

1 студзеня 1945 году, 80 гадоў таму, нарадзілася Вольга Іпатава (на зыдмку), беларуская пісьменьніца, аўтарка гістарычных раманаў.

Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/yqM3L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская павіншуе беларусаў з Новым 2025 годам

За 11 хвілін да поўначы паводле беларускага часу Сьвятлана Ціханоўская зьвернецца да беларусаў зь віншаваньнямі з нагоды Новага году. Відэазварот пачне трансьлявацца на яе ютуб-канале ў 23:49.

https://www.youtube.com/watch?v=AI0C_--2bI4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Кібэрпартызаны» павіншавалі беларусаў з Новым годам узломам дзяржаўных сайтаў

«Кібэрпартызаны» ўзламалі некалькі рэгіянальных сайтаў і разьмясьцілі там віншаваньні з Новым годам з выявай Пагоні.

Быў зроблены ўзлом сайта тэхнапарку Магілёва technopark.by, сайтаў Brest.by і virtualbrest.ru і сайта Эканамічнага суду СНД sudsng.org.

«Вырашылі ў сьвята вас парадаваць атакамі на лукашысцкія сайты. Зададзім ім правільную атмасфэру з навагоднім кібэр-дызайнам і сапраўднай беларускай музыкай, якая аднойчы зноў будзе гучаць па ўсёй свабоднай Беларусі», — напісалі «Кібэрпартызаны» ў сваім тэлеграм-канале.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькі каштуе накрыць навагодні стол — параўноўваем цэны ў Менску, Вільні і Варшаве

Свабода падлічыла, у колькі абыдзецца сьвяточная вячэра з традыцыйных страў у Менску, Варшаве і Вільні.

Для сьвяточнага стала мы выбралі некалькі асноўных страў на чатырох чалавек: салаты аліўе і з крабавымі палачкамі, селядзец пад шубай, бутэрброды з ікрой, мяса па-француску, мандарыны. З алькаголю — ігрыстае віно мясцовай вытворчасьці.

https://smarturl.click/G61XD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША працягнуць падтрымку дэмакратычных памкненьняў беларускага народу — амбасада ЗША

Злучаныя Штаты Амэрыкі застаюцца адданымі падтрымцы дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека ў Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў камэнтары амбасады ЗША ў Беларусі інфармацыйнаму агенцтву «Позірк» у адказ на просьбу пракамэнтаваць дынаміку беларуска-амэрыканскіх адносін у 2024 годзе і ацаніць іх пэрспэктывы ў 2025-м.

Дыпмісія адзначыла, што з задавальненьнем даведалася аб вызваленьні больш за 200 палітычных зьняволеных у апошнія месяцы, аднак працягне заклікаць улады вызваліць больш за 1250 зьняволеных, якія несправядліва застаюцца за кратамі. «У 2025 годзе мы зьбіраемся працягнуць падтрымку дэмакратычных памкненьняў беларускага народу», — гаворыцца ў камэнтары.

https://smarturl.click/4kW5X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка анансаваў новыя рэйсы ў Расею

У гэты ж час авіякампаніі іншых краін сьвету скарачаюць палёты ў Расею празь небясьпеку.

Пасьля інцыдэнту ў Грозным і крушэньня самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній» у горадзе Актаў (Казахстан) ужо прынамсі пяць авіякампаній адмянілі больш за сотню рэйсаў у расейскія гарады.

На фота самалёт кампаніі Belavia ў Маскве.

https://smarturl.click/yqMOj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спыненьне транзыту газу з Расеі: што гэта зьменіць для Ўкраіны, Беларусі і Эўропы

З 1 студзеня 2025 году Ўкраіна спыняе транзыт расейскага газу да Эўропы. Гэтае рашэньне мае гістарычнае значэньне: упершыню за паўстагодзьдзя краіны Эўропы ня будуць атрымліваць прыродны газ з Расеі праз тэрыторыю Ўкраіны.

https://smarturl.click/RApGm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля зьніжэньня свайго ўраджаю Беларусь хоча імпартаваць бульбу з Казахстана

«Вялікія патрэбы» на імпарт казахстанскай бульбы маюць Расея і «нават Беларусь», сказаў кіраўнік Саюзу бульбаводаў і агароднікаў Казахстану Байжан Уалханаў.

https://smarturl.click/4kW6Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ток-шоў «Гутаркі»: комікі Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін — пра тое, якім быў 2024-ы

«Гутаркі» з Ідракам і Міхасём — апошнія ў гэтым годзе! У сьвяточным выпуску комікі разам з гледачамі разьвітваюцца з 2024-м, узгадваюць дзівацкія навагоднія гісторыі і дзеляцца сваімі сямейнымі традыцыямі.

https://smarturl.click/71xwR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі да канца 2025 году працягнуў забарону на ўвоз асобных тавараў зь «недружалюбных краін»

Да 31 сьнежня 2025 году падоўжаная забарона на ўвоз і рэалізацыю ў Беларусі асобных відаў тавараў, а таксама на імпарт паслуг зь «недружалюбных краін», паведамляе прэс-служба ўраду. У адпаведнасьці з абноўленым дакумэнтам, у пералік уключаныя «асобныя тавары, якія паходзяць з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі».

У пералік уваходзяць піва, мыла, фарбы і шэраг іншых тавараў.

https://smarturl.click/w9MkQ

Читать полностью…
Subscribe to a channel