radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Дыяспару беларусаў сьвету» прызналі «экстрэмісцкай»

Суд Лунінецкага раёна Берасьцейскай вобласьці прызнаў групу ў Фэйсбуку «Дыяспара беларусаў сьвету» «экстрэмісцкай».

Пра гэта паведамляе «Мэдыязона Беларусь» са спасылкай на абноўлены пералік «экстрэмісцкіх» матэрыялаў на сайце Мінінфарму.

Група «Дыяспара беларусаў сьвету» аб’ядноўвае беларусаў, якія жывуць за межамі Беларусі. На старонку ў Фэйсбуку падпісана больш за 5 тысяч чалавек.

https://smarturl.click/w9R6m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ адна краіна падтрымала зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд за злачынствы Лукашэнкі

Міністэрства замежных спраў Латвіі адказала на пытаньне «Белсата» адносна стаўленьня да звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) для расьсьледаваньня злачынстваў супраць чалавечнасьці, учыненых у Беларусі.

«Міністэрства хацела б паведаміць вам аб сваёй падтрымцы звароту Літоўскай Рэспублікі ў МКС. Акрамя таго, міністэрства шчыльна супрацоўнічае зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі пры ацэнцы зьместу звароту і аргумэнтаў, прадстаўленых Літоўскай Рэспублікай», — адзначыла прэсавая сакратарка МЗС Латвіі Дыяна Эглітэ.

https://smarturl.click/z2nZ6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі прыдумалі новы спосаб дэкамунізацыі помнікаў асобам савецкага часу

У сталіцы Латвіі хочуць расьпілаваць на дзьве часткі помнік латвійскаму пісьменьніку Андрэю Упіту і ўсталяваць яго ў раздвоеным выглядзе ў новым месцы.

Аўтар ідэі — скульптар і дэпутат Рыскай думы (заканадаўчы гарадзкі орган сталіцы Латвіі. — РС) Іварс Друлэ. Паводле яго, у такім выглядзе помнік будзе сымбалізаваць дваістасьць біяграфіі Упіта — ягоны станоўчы характар як пісьменьніка і адмоўны як чалавека, які супрацоўнічаў з савецкімі ўладамі.

https://smarturl.click/opxwD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі 800 мастоў патрабуюць плянавага рамонту

Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак паведаміў, што ў Беларусі плянавага рамонту патрабуюць 800 мастоў.

Сёлета стала вядома аб двух фактах абрынаньня мастоў — у Смаргонях і ў Полацкім раёне.

https://smarturl.click/DabV0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Хвароба ад стрэсу». Як мэдыкі зь Любліна, Лёндана, Амстэрдама дапамагаюць беларусцы Дашы

«Два тыдні таму Дашы правялі CAR-T-клетачную тэрапію. Яе кроў адпраўлялі спачатку ў Лёндан, адтуль у Амстэрдам, там яе генэтычна мадыфікавалі адмыслова для яе формы лімфомы. Мы змагаемся». Як мэдыкі зь Любліна, Лёндана, Амстэрдама дапамагаюць беларусцы Дашы.

https://smarturl.click/G6bQZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Начныя ўдары Расеі па Ўкраіне: Харкаў, Кіеў, Крывы Рог, Запарожжа. Найбольш пацярпелых — у Харкаве

У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што Расея ў ноч на 21 кастрычніка атакавала Ўкраіну з тэрыторыі акупаванага Крыму, з паветранай прасторы ў акваторыі Чорнага мора, а таксама з шэрагу расейскіх гарадоў — з Курску, Арла і Прыморска-Ахтарску.

https://smarturl.click/jkG88

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У выведцы Ўкраіны паведамілі пра забойства расейскага пілёта, адказнага за ўдары па Краменчуку і Дніпры

У выведцы Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі аб гвалтоўнай сьмерці пілёта 52-га бамбавальнага авіяпалку Расеі Дзьмітрыя Галянкова.

https://smarturl.click/O0b6X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калі клясыкаў запісваюць у «экстрэмісты». Як Маскве прадаюць беларускую гісторыю

На паседжаньні Рэспубліканскай рады ў гістарычнай палітыцы (на чале з кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Дзьмітрыем Крутым) паставілі задачу ўзмацніць кантроль за гістарычнымі кнігамі, каб выключыць з ужытку «экстрэмісцкую» літаратуру.

Паставілі і перайшлі да справы — першым унесьлі ў чорны сьпіс том выбраных твораў Вацлава Ластоўскага. Наступ на суб’ектнасьць Беларусі, замоўлены і аплочаны Масквой, піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/xBDde

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Камуніст — забойца!». Як жыхары Слуцку празь недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з судзьдзёй

Расказваем невядомыя раней факты пра бунт у Слуцку ў 1967 годзе, падчас якога жыхары горада спалілі народны суд, пратэстуючы такім чынам супраць несправядлівага, на іх думку, разгляду гучнай справы. Публікуем малавядомыя фатаздымкі тых часоў, дакумэнты, а таксама ўспаміны ўнучкі чалавека, якога случане патрабавалі выдаць ім для самасуду.

https://smarturl.click/DabXE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Частковы падлік галасоў паказвае магчымую паразу прыхільнікаў далучэньня да ЭЗ на рэфэрэндуме ў Малдове

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, пасьля падліку 55% пратаколаў 44% выбарнікаў станоўча адказалі на пытаньне рэфэрэндуму, ці падтрымліваюць яны папраўку ў Канстытуцыю краіны, якая паставіць мэтай далучэньне Малдовы да Эўразьвязу. 55% з падлічаных галасоў былі супраць такой папраўкі, якую прапанавала прэзыдэнтка краіны Мая Санду. https://smarturl.click/G6beg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На прэзыдэнцкіх выбарах у Малдове закрыліся ўчасткі. Прагаласавала больш за палову выбарнікаў. Ёсьць яўка і для рэфэрэндуму

У Малдове 20 кастрычніка прайшло галасаваньне на выбарах прэзыдэнта і на рэфэрэндуме пра падтрымку далучэньня краіны да Эўразьвязу.

Выбарчыя ўчасткі па ўсёй краіне зачыніліся а 21-й гадзіне паводле мясцовага часу, які супадае зь беларускім. Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, на выбарах прэзыдэнта прагаласавалі больш за 51.4% зарэгістраваных выбарнікаў.

Для таго, каб адбыўся рэфэрэндум, патрабавалася яўка як найменей траціны зарэгістраваных выбарнікаў. Ужо на 19-ю гадзіну мясцовага часу, паводле ЦВК, яўка перавысіла 42% выбарнікаў.

Афіцыйныя вынікі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму чакаюцца раніцай 21 кастрычніка, але папярэднія маюць быць пасьля 22-й гадзіны мясцовага часу. https://smarturl.click/ZyVX2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За шэсьць дзён да парлямэнцкіх выбараў у Тбілісі праходзіць маштабная акцыя «Грузія выбірае Эўразьвяз». Прыхільнікі эўрапейскага курсу краіны сабраліся ў пяці месцах і рушылі маршам да плошчы Свабоды, дзе пройдзе вялікі праэўрапейскі мітынг.

Акцыю арганізавалі няўрадавыя арганізацыі, яе падтрымалі прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі і галоўныя апазіцыйныя партыі. Раней Зурабішвілі ня раз казала, што 26 кастрычніка грамадзяне будуць выбіраць паміж Расеяй і Эўропай. Напярэдадні на брыфінгу яна заявіла, што для працягу эўраінтэграцыі на выбарах неабходна падтрымаць чатыры праэўрапейскія партыі, які падпісалі ініцыяваную ёй «Грузінскую хартыю». https://smarturl.click/xBDVe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Маск абвясьціў, што будзе штодня даваць мільён даляраў выбарнікам у Пэнсыльваніі

Амэрыканскі мільярдэр Ілан Маск абвясьціў, што будзе штодня даваць 1 мільён даляраў аднаму з зарэгістраваных выбарнікаў у штаце Пэнсыльванія да прэзыдэнцкіх выбараў 5 лістапада.

Пераможцу будзе вызанчаць лятэрэя сярод тых, хто падпіша пэтыцыю ў падтрымку кандыдатуры Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта ЗША.

Як паведамляе BBC, першая выплата ўжо адбылася ў суботу, 19 кастрычніка. Лятэрэя мае заахвоціць прыхільнікаў Трампа ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Пэнсыльванія — адзін зь сямі ключавых штатаў, дзе вынікі выбараў застаюцца няяснымі і якія маюць вызначыць пераможцу ў амэрыканскай прэзыдэнцкай гонцы. https://smarturl.click/VDmR7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Ніжагародзкай вобласці Расеі дроны атакавалі завод па вытворчасьці выбухоўкі

Раніцай губэрнатар Ніжагародзкай вобласьці Глеб Нікіцін заявіў, што ў ноч на 20 кастрычніка расейскія вайскоўцы нібыта «адбілі налёт БПЛА на тэрыторыю прамзоны Дзяржынску».

Пазьней крыніца Ўкраінскай службы Радыё Свабода ў Службе бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што ў ноч на 20 кастрычніка «бесьпілётнікі СБУ, ССА і ГУР нанесьлі ўдар па заводзе імя Сьвярдлова ў горадзе Дзяржынску Ніжагародзкай вобласьці». Паводле крыніцы, вядома, што «на гэтым заводзе праціўнік вырабляе выбухоўку, авіяцыйныя і артылерыйскія снарады, авіяцыйныя бомбы, у тым ліку зэнітныя ракеты, баявыя часткі кумулятыўных супрацьтанкавых кіраваных ракет, баявыя часткі зэнітных ракетных комплексаў». https://smarturl.click/71bv7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Над Ельскім раёнам зьбілі «Шахед», паведамляе «Беларускі гаюн»

Сілы супрацьпаветранай абароны Беларусі зьбілі над Ельскім раёнам на Гомельшчыне расейскі дрон-камікадзэ «Шахед», паведаміла маніторынгавая група «Беларускі гаюн». Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі з боку ўладаў няма.

Дрон быў збіты каля 01:25, выбух было чуваць адразу ў некалькіх навакольных населеных пунктах, паведамляе «Беларускі гаюн».

Пачынаючы зь ліпеня, расейскія «Шахеды» рэгулярна лётаюць над тэрыторыяй Беларусі. 4 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прызнаў факты парушэньня мяжы Беларусі баявымі бесьпілётнікамі і заявіў, што беларускі бок «шмат» зьбівае, нягледзячы на тое, украінскія яны ці расейскія. https://smarturl.click/5ObOJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 22 кастрычніка

📌 ЦВК Малдовы падлічыў 100% галасоў на выбарах і рэфэрэндуме аб эўраінтэграцыі. Станоўча на рэфэрэндуме адказалі 50,46% выбарцаў, адмоўна — 49,54%.

📌 Чаму перамога прыхільнікаў Эўразьвязу ў Малдове ня надта пераканаўчая? Тлумачэньне малдоўскага аналітыка Батнару

📌 «ПіК Свабоды». Халезін пра прэм’еру ў ЗША і непублічныя перамовы: «Лукашэнка захавае жыцьцё, калі зробіць пэўныя крокі»

📌 Яшчэ адна краіна падтрымала зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд за злачынствы Лукашэнкі

📌 Бабруйчаніна па вяртаньні з Польшчы асудзілі на 7 гадоў калёніі па абвінавачаньні ў стварэньні двух тэлеграм-чатаў

📌 Жыхара Магілёўшчыны асудзілі на 3 гады калёніі за камэнтары пра Лукашэнку, напісаныя ў 2019 годзе

📌 Судзяць берасьцейца, які наведваў працэсы палітвязьняў

📌 У Беларусі 800 мастоў патрабуюць плянавага рамонту

📌 «Хвароба ад стрэсу». Як мэдыкі зь Любліна, Лёндана, Амстэрдама дапамагаюць беларусцы Дашы

📌 Калі клясыкаў запісваюць у «экстрэмісты». Як Маскве прадаюць беларускую гісторыю

📌 «Камуніст — забойца!». Як жыхары Слуцку празь недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з судзьдзёй

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Лукашэнка захавае жыцьцё, калі зробіць крокі», — Халезін пра непублічныя перамовы і прэм’еру ў ЗША

З сузаснавальнікам Беларускага свабоднага тэатру і рэжысэрам пастаноўкі «KS6: SMALL FORWARD» Мікалаем Халезіным гаворым пра амэрыканскую прэм’еру спэктакля пра алімпійку Кацярыну Сныціну, а таксама пра тое, што можа стаяць за візытам у Беларусь прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША і заявамі Лукашэнкі пра «перамовы зь нейкімі прадстаўнікамі краінаў Захаду».

https://youtu.be/gXGQQFGfIuo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму перамога прыхільнікаў Эўразьвязу ў Малдове ня надта пераканаўчая?

Малдоўскі журналіст і палітычны аглядальнік Васіле Батнару аналізуе нечаканыя вынікі рэфэрэндуму і выбараў у Малдове, расказвае, як працуе машына подкупу выбарнікаў, і ацэньвае пэрспэктывы апазыцыйнага кандыдата.

https://smarturl.click/JDbMO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якія пэрпэктывы эўрапейскай інтэграцыі Малдовы пасьля рэфэрэндуму, які завяршыўся зь невялікай перавагай галасоў за ЭЗ. Аналіз Свабоды

Перамога зь невялікім адрывам на рэфэрэндуме ў Малдове — не зусім той вынік, на які разьлічвала прэзыдэнтка Мая Санду.

https://smarturl.click/B6b3w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МАГАТЭ плаціла за расейскія праекты ў анэксаваным Крыме

Запісы, атрыманыя Радыё Свабода, паказваюць, што Агенцтва ААН за мірную ядзерную энэргетыку спансавала дасьледаваньні расейскіх дасьледчых інстытутаў у Крыме, украінскім паўвостраве, які Масква захапіла ў 2014 годзе. Кіеў называе гэта парушэньнем свайго сувэрэнітэту.

https://smarturl.click/nyEbV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🪖 Паважаныя чытачы! Калі вы апошнім часам заўважалі замежных вайскоўцаў (асабліва не з Расеі) у Беларусі на вуліцах, у гандлёвых цэнтрах, на публічных падзеях і г. д., паведаміце, калі ласка, нам любым зручным і бясьпечным для вас спосабам.

Ананімнасьць гарантуем. Будзем ўдзячныя за любую інфармацыю!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы заявілі, што маюць звыш 7 тысяч прозьвішчаў рэпрэсаваных з 2020 году беларусаў

Праваабаронцы адзначылі, што гэта толькі тыя людзі, пра якіх вядома праваабарончым арганізацыям — агулам жа фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі значна больш.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары і рэфэрэндум у Малдове: Санду абвінаваціла «злачынныя групоўкі» ў спробе «падарваць дэмакратычны працэс»

«У нас ёсьць доказы і інфармацыя, што злачыннай мэтай была купля 300 тысяч галасоў. Маштаб махлярства беспрэцэдэнтныя», — сказала прэзыдэнт Малдовы.

https://smarturl.click/9zbeG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня дзень нараджэньня першага рэктара БДУ

21 кастрычніка 1878 году нарадзіўся Ўладзімер Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар Беларускага дзяржаўнага Ўнівэрсытэту. Ён вывучаў гісторыю Вялікага княства Літоўскага, Польшчы, Чэхіі, Сэрбіі, Баўгарыі, Расеі XVI–XX стагодзьдзяў. Апублікаваў каля 150 працаў па гісторыі, гістарыяграфіі, археалёгіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі.

Пра іншыя падзеі 21 кастрычніка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/Eeb10

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля падліку часткі галасоў на выбарах у Малдове наперадзе прэзыдэнтка Санду, за ёй прарасейскі кандыдат Стаяногла

У Малдове 20 кастрычніка прайшло галасаваньне на выбарах прэзыдэнта і на рэфэрэндуме пра падтрымку далучэньня краіны да Эўразьвязу.

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, пасьля падліку 14% галасоў цяперашняя прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду мае каля 34% галасоў, а прарасейскі кандыдат Аляксандар Стаяногла, якога падтрымала Cацыялістычная партыя, — каля 30%. Пры гэтым назіральнікі адзначаюць, што сярод падлічаных пакуль участкаў непрапарцыйна шмат вынікаў з Расеі і краінаў СНД, таму з падлікам большай колькасьці галасоў лічба за Санду мае расьці, а за Стаяногла — змяншацца.

Калі ніводны з кандыдатаў не атрымае ў першым туры больш за 50 працэнтаў галасоў, 3 лістапада мае адбыцца другі тур выбараў. https://smarturl.click/8Ebd7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 20 кастрычніка

📌 Над Ельскім раёнам зьбілі «Шахед», паведамляе «Беларускі гаюн»

📌 Міліцыя ўжыла зброю супраць чалавека з бэнзапілой

📌 Расейскія войскі абстралялі Крывы Рог, параненыя 17 чалавек

📌 Жыхары Малдовы абіраюць прэзыдэнта і галасуюць на рэфэрэндуме пра Эўразьвяз

📌 У Нямеччыне прадухілілі напад на амбасаду Ізраіля

📌 У Тбілісі праходзіць шматтысячная акцыя «Грузія выбірае Эўразьвяз»

📌 Куба трэці дзень застаецца без электрычнасьці

📌 Гутарка з Альгердам Бахарэвічам: «Калі Беларусь раптам яшчэ раз атрымае літаратурнага Нобэля, гэта зноў будзе расейскамоўны пісьменьнік»

📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю езуітаў у Беларусі? Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Сэрбіі ўпершыню за 2,5 года пагутарыў па тэлефоне з Пуціным

Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч у нядзелю паразмаўляў па тэлефоне з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным. Пра гэта распавёў сам Вучыч у відэа, апублікаваным у яго інстаграме.

Прэзыдэнт Сэрбіі падкрэсьліў, што гэта іх першая тэлефонная размова за 2,5 года. Паводле Вучыча, ён «выказаў надзею», што Сэрбія і ў будучым ня будзе ўводзіць санкцыяў у дачыненьні да Расеі.

Сэрбія афіцыйна асудзіла расейскае ўварванне ва Ўкраіну, аднак не далучылася да ўведзеных супраць Расеі санкцый. У ЭЗ указвалі на тое, што як кандыдат на ўступленне ў Эўразьвяз Сэрбія павінна прытрымлівацца агульнай палітычнай лініі, аднак пакуль не ўвялі нейкіх мераў, каб заахвоціць Бялград далучыцца да санкцый. https://smarturl.click/vwVdg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нямеччыне прадухілілі напад на амбасаду Ізраіля

Прадухілены напад на амбасаду Ізраіля ў Бэрліне. Як Расейская служба Радыё Свабода даведалася з Фэдэральнай пракуратуры Нямеччыны, грамадзянін Лібіі Амар А. (поўнае імя падчас сьледзтва не раскрываецца) плянаваў напад, які павінен быў «прыцягнуць грамадзкую ўвагу».

Паводле інфармацыі экспэрта ў тэрарызьме тэлеканалу ARD Міхаэля Гечэнбэрга, затрыманьне падазраванага адбылося незадоўга да даты, калі ён меўся ўчыненіць злачынства, пасьля таго як нямецкія органы бясьпекі атрымалі інфармацыю ад «сяброўскай спэцслужбы». https://smarturl.click/0e8B7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму трэба есьці брокалі і як яе гатаваць

Шмат хто з нас чуў ці чытаў рэкамэндацыі экспэртаў аб тым, што капуста брокалі вельмі карысная. Лічыцца, што брокалі падтрымлівае здароўе сэрца і касьцей, а таксама зьніжае рызыку раку. Але ня ўсім падабаецца яе смак.

Вось некаторыя з найлепшых уласьцівасьцяў брокалі ад New York Times Cooking. https://smarturl.click/nyEy6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Куба трэці дзень застаецца без электрычнасьці

Чарговыя спробы аднавіць падачу электрычнасьці на Кубе не далі посьпеху, паведамляе агенцтва Reuters.

На Кубе ў пятніцу адбылася аварыя на адной з галоўных электрастанцый — ЦЭЦ Антоніё Гут'ерэса ў горадзе Матансас. Праз аварыю адбыўся збой у нацыянальнай электрасетцы, у выніку якога без электразабесьпячэньня засталася ўся краіна.

Падачу электрычнасьці пачыналі патроху аднаўляць ужо тры разы — апошні раз у суботу ўвечары. Але кожны раз электрычнасьць зноў зьнікала. https://smarturl.click/2qGqZ

Читать полностью…
Subscribe to a channel