radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Хацелася б ведаць, што некалі мы зможам паказаць свае працы». Беларус у Чэхіі дапамагае мастакам на эміграцыі і зьбірае калекцыю іх твораў

«Мы з жонкай жывем на зарплату. Таму ня можам шмат грошай выдаткоўваць. Але па магчымасьці набываем карціны беларускіх мастакоў на выгнаньні. Тым самым мы даём ім працу — бо за гэтыя грошы яны набудуць пэндзлі, фарбы, паперу. Мы ня хочам, каб гэтыя імёны таленавітых людзей зьніклі. Маем надзею, што з часам гэтая калекцыя вернецца ў Беларусь». Беларус — пра збор калекцыі карцін мастакоў на выгнаньні.

https://smarturl.click/qlMO9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейская армія нанесла ўдар па Крывым Рогу. Ракета трапіла ў жылы дом

Паводле мясцовых уладаў пацярпелі мінімум 13 жыхароў, загінуў адзін чалавек. Ратавальныя работы працягваюцца.

Раней Паветранаыя сілы УСУ абвяшчалі паветраную трывогу, зьвязаную з імаверным выкарыстаньнем расейскімі вайскамі балістычнай зброі і набліжэньнем хуткаснай цэлі да Крывога Рогу.

Фота наступстваў удару: Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з Калядамі

«Не пакідайце веры ў будучыню! Толькі вера, што кашмар ня вечны, што прыйдзе час, калі і яму прыйдзе канец, дазволіць нам дачакацца нашай вольнай дзяржавы, у якой і нам будзе дадзена „людзьмі звацца“! Прыгожа кажа пра гэта наш Васіль Быкаў: без спадзеву на сьвятло і цяпло, на свой дом і сваю сям’ю — у гэтым драпежным сьвеце нікому няма і ня будзе жыцьця. А мне ўжо восемдзесят гадоў гэты спадзеў памагае жыць», — адзначаецца ў віншаваньні Івонкі Сурвілы.
https://smarturl.click/mpM79

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

270$ на лячэньне аднаго чалавека ў год. Што хаваюць улады пра праблемы ў мэдыцыне

Вэрхал у шпіталях праз прымус галасаваць за Лукашэнку, усё большы кантроль дзяржавы над прыватнай мэдыцынай, рэгуляваньне цэн на мэдычныя паслугі, эміграцыя мэдыкаў. Падсумоўваем вынікі 2024 году ў мэдыцыне разам з намесьнікам прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыцы, доктарам Станіславам Салаўём і каардынатаркай Фонду мэдычнай салідарнасьці, доктаркай Лідзіяй Тарасенкай.

Глядзіце гутарку цалкам: https://youtu.be/DJRj9m25F2Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кандыдаты на выбарах-2025

23 сьнежня Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Беларусі зарэгістравала пяцёх кандыдатаў у прэзыдэнты: Аляксандра Лукашэнку, Алега Гайдукевіча, Сяргея Сыранкова, Ганну Канапацкую і Аляксандра Хіжняка. Расказваем, хто яны.

Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі ўдвая скараціў фінансаваньне навуковых дасьледаваньняў для аграрнага сэктару

Фінансаваньне навуковай дзейнасьці дзяржаўных органаў у 2023 годзе на скарацілася на 4,6%, а ў 2024-ым — больш чым на 5 %.

https://smarturl.click/W3M69

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяніса Івашына напярэдадні Калядаў адправілі ў ШЫЗА

Пра тое, што палітвязьняволенага журналіста зноў адправілі ў штрафны ізалятар, напісала ягоная жонка Вольга Івашына. Яна падзялілася апошнімі навінамі пра мужа.

https://smarturl.click/yqM5L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нацыянальным аэрапорце «Менск» новы генэральны дырэктар

З 24 сьнежня пасаду займае Ўладзімер Чаравухін. Раней ён быў начальнікам Гомельскай філіі ГП «Белаэранавігацыя».

https://smarturl.click/0eojg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я пасівела пасьля затрыманьня — у 22 гады», — былая палітзьняволеная Марыя Каленік у праекце «Скрадзеная маладосьць»

Марыі Каленік 26 гадоў. У 2020-м яна вучылася ў Акадэміі мастацтваў у Менску. 12 лістапада 2020 году яе затрымалі ў «справе студэнтаў». Марыі прысудзілі два з паловай гады турмы. Яна цалкам адбыла тэрмін.

У фільме Свабоды «Скрадзеная маладосьць» Каленік расказала пра тое, які сьлед пакінула турма на яе зьнешнасьці.

ВІДЭА: https://youtu.be/fmlilhDu8vI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — 120 гадоў з дня нараджэньня Алеся Дудара

24 сьнежня 1904 году нарадзіўся Алесь Дудар (ад нараджэньня Дайлідовіч) — беларускі паэт, крытык, перакладчык, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. Ён быў aдным з caмыx пaпyляpныx бeлapycкix пaэтaў свайго чacy, стаў адным з зacнaвaльнiкaў менскай, віцебскай і полацкай філій лiтapaтypнaгa aб’яднaньня «Maлaдняк».

У 1937 гoду paccтpaляны, як мяpкyюць, вa ўpoчышчы Kypaпaты пaд Mенcкaм. Ямy тaды было 32 гaды.

Пра іншыя падзеі 24 сьнежня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Dayao

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзе вернікам за мяжой адсьвяткаваць Каляды па-беларуску: расклад сьвяточных набажэнстваў у розных краінах

25 сьнежня беларускія хрысьціянскія вернікі розных канфэсіяў — рыма- і грэка-каталікі, пратэстанты і нават некаторыя праваслаўныя — будуць сьвяткаваць Божае Нараджэньне. Калі ў Беларусі знайсьці беларускамоўныя калядныя службы няцяжка, за мяжой гэта ня так проста. @belsat сабраў сьпіс месцаў, дзе па-за межамі Беларусі можна адсьвяткаваць Каляды па-беларуску:

https://smarturl.click/Ad3dY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 23 сьнежня

👫 У выбарах прэзыдэнта Беларусі возьмуць удзел пяць кандыдатаў. Апазыцыя і Захад папярэдзілі аб іх непрызнаньні

✍🏻 Лукашэнка і яшчэ чацьвёра. Пра што сьведчаць вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты

🥔 Бульба падаражэла ў 2,2 разы, морква — ўдвая, сьвініна — на траціну. Як за год зьмяніліся цэны на прадукты

⛪️ Улады запатрабавалі амаль 150 тысяч рублёў ад парафіі закрытага Чырвонага касьцёла ў Менску

📩 «Для нас у Беларусі гэта небясьпечна». Беларусы скардзяцца на рассылку ад «Честных людей». Як ад яе адпісацца

🙍🏻‍♀️ «Я пасівела пасьля затрыманьня — у 22 гады», — былая палітзьняволеная Марыя Каленік у праекце «Скрадзеная маладосьць»

🗣 Беларусь — Захад: калідор для магчымай нармалізацыі вельмі вузкі, — Андрэй Казакевіч

📚 Ліст кітайскаму сябру, праслаўленьне Радзімы. Што напісана ў праграме новага школьнага факультатыву аб карыстаньні інтэрнэтам

🇷🇺 Разбуральнікі цывілізацыі. Што пакідаюць пасьля сябе расейцы на занятых тэрыторыях

🎥 Запыт на кантакты з Лукашэнкам ідзе не ад нямецкіх палітыкаў, а ад часткі беларускіх дэмсілаў, — рэдактарка Belarus-Analysen

🇸🇰 Прэм’ер-міністар Славаччыны Фіца прыляцеў у Маскву і правёў перамовы з Пуціным

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Запыт на кантакты з Лукашэнкам ідзе не ад нямецкіх палітыкаў, а ад часткі беларускіх дэмсілаў»

Якую палітыку вядзе Нямеччына адносна Беларусі? Ці гатовыя нямецкія палітыкі размаўляць з Лукашэнкам? Пра гэта ў гутарцы на канале «Свабода Premium» расказала Вольга Дрындова, галоўная рэдактарка сайту Belarus-Analysen, з Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледваньняў пры Ўнівэрсытэце Брэмэну:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/DslXQM67ieA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гары Потэр па-беларуску вяртаецца! Выдавецтва «Кнігаўка» анансавала выхад чацьвёртай кнігі сэрыі

Беларускаму выдавецтву «Кнігаўка» ўдалося заключыць новы кантракт з брытанскімі праваўладальнікамі сэрыі кніг пра Гары Потэра. 8 лютага 2025 году пабачыць сьвет 4-ая кніга са знакамітай сэрыі кніг Джоан Роўлінг па-беларуску — «Гары Потэр і Келіх агню». Новы кантракт заключылі «на даволі жорсткіх умовах», іх забаронена прадаваць у Беларусі і Расеі.

У ліпені стала вядома, што брытанскі праваўладальнік «Гары Потэра» адмовіўся супрацоўнічаць з выдавецтвам. Прычынай стала тое, што Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі Захаду:

https://smarturl.click/M16Ep

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Для нас у Беларусі гэта небясьпечна». Беларусы скардзяцца на рассылку ад «Честных людей». Як ад яе адпісацца

«Я пэрыядычна выдаляю з Telegram бота „Честные люди“, але ён як той цмок — зьяўляецца ў мяне зноў і зноў», — расказвае беларус Максім, які падпісаўся на чат-бот «Голос» яшчэ ў 2020-ым, каб пацьвердзіць свой голас за Сьвятлану Ціханоўскую на прэзыдэнцкіх выбарах.

Як выдаліць чат-бот «Голос», каб захаваць бясьпеку, тлумачыць кіраўніца «Честных людей»:

https://smarturl.click/z2Wp6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 25 сьнежня вернікі бальшыні хрысьціянскіх цэркваў сьвяткуюць Божае Нараджэньне

Каталіцкія, грэка-каталіцкія, пратэстанцкія, а таксама значная частка праваслаўных вернікаў сьвяткуюць Божае Нараджэньне.

Іншыя падзеі гэтага дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/O04xo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Чым больш хісткая пазыцыя аўтакрата, тым мацнейшая ў яго патрэба імітаваць народную падтрымку», — Рудкоўскі

Палітоляг Пётра Рудкоўскі адказвае на пытаньне, навошта ўладзе ажно 5 кандыдатаў у гэтай выбарчай кампаніі, разважае пра ролю Ганны Канапацкай і прагназуе, якія зьмены ў Беларусі адбудуцца пасьля 26 студзеня.

https://smarturl.click/kjM86

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за «экстрэмізм» асудзілі грамадзяніна, які 11 гадоў таму запусьціў кампанію віншаваньня вэтэранаў

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў Беларусі за «экстрэмізм» асудзілі ўраджэнца Валожына Нікадзіма Бельскага, які 11 гадоў таму натхніў моладзь адпраўляць паштоўкі вэтэранам да 9 траўня.

Праваабаронцы мяркуюць, што днямі ён ехаў у госьці ў Беларусь і на літоўска-беларускай мяжы трапіў пад пільную ўвагу сілавікоў — яго імя зьявілася 24 сьнежня ў судзе Верхнядзьвінскага раёну з абвінавачаньнем у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП).

https://smarturl.click/l5lBg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Украіны прапанаваў выключыць беларускую мову зь пераліку тых, якія патрабуюць абароны і падтрымкі

Урад Украіны на пасяджэньні 24 сьнежня ўхваліў законапраект аб унясеньні зьменаў у некаторыя законы ў сувязі з абнаўленьнем афіцыйнага перакладу Эўрапейскай хартыі рэгіянальных або мінарытарных моў.

Цяпер беларуская мова ня будудзе лічыцца мовай меншасьцяў, якая патрабуе асобнай абароны і падтрымкі ва Ўкраіне.

Беларуская мова — адзіная сярод тытульных моваў дзяржаваў постсавецкай прасторы, якой пагражае зьнікненьне.

https://smarturl.click/dpM5o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Касьмічны карабель NASA спрабуе наблізіцца да Сонца на найкарацейшую адлегласьць у гісторыі

Зонд быў па-за сувязьзю на працягу некалькіх дзён, і навукоўцы будуць чакаць сыгналу, які чакаецца, а 5:00 па Грынвічы 28 сьнежня, каб даведацца, ці выжыў ён. Зонд можа дапамагчы лепш зразумець, як працуе Сонца.

https://smarturl.click/vwMYE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва прапаноўвае працягнуць абмежаваньні супраць грамадзян Беларусі да 2 траўня 2026 году

Міністэрства замежных спраў Літвы падрыхтавала і накіравала на разгляд у парлямэнт праект закону аб працягу дзеяньня абмежавальных мераў датычна грамадзян Беларусі і Расеі, уведзеных у 2023 годзе.

https://smarturl.click/kjM26

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што мы бачылі: як фатографы Радыё Свабода зрабілі найлепшыя здымкі 2024 году

Ад ледзяных украінскіх акопаў да рынкаў Цэнтральнай Азіі — фатографы Радыё Свабода расказваюць, як ім удалося захаваць гісторыю 2024 году ў фатаздымках.

https://smarturl.click/71xda

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі падоўжыў забарону на шэраг замежных тавараў

Да канца 2025 году ў Беларусі забаронены гандаль таварамі груп кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, 8×4, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal, Stop the water while using me).

Разам з тым урад сваёй апошняй пастановай увёў шэраг выключэньняў. На працягу наступнага году забарона ня будзе распаўсюджвацца на тавары гэтых кампаній, якія ўвозяць фізычныя асобы, што перасяліліся ў Беларусь для сталага пражываньня або маюць намер гэта зрабіць, а таксама асобы, якія атрымалі статус уцекача.

Забарона менавіта гэтых марак у Беларусі — «контрадказ» названым вытворцам за настойлівыя патрабаваньні забраць у Менску права правесьці хакейнае першынство сьвету 2021 году.

https://smarturl.click/G61gm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бэстсэлеры, клясыка і фотаальбом 1928 году. Расказваем пра самыя цікавыя беларускія выданьні 2024-га

Усясьветныя бэстсэлеры, беларуская клясыка, фотаальбом з экспэдыцыі 1928 году, слоўнікі, кулінарная кніга, кранальныя вершы, новы літаратурна-мастацкі альманах — у беларускіх выдавецтвах сёлета выйшла каля сотні новых кніг. Расказваем пра некаторыя зь іх:

https://smarturl.click/nyMyX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запрацаваў новы гістарычны партал, на якім папулярызуюць беларускую гісторыю на трох мовах — беларускай, ангельскай і польскай

Акрамя невялікіх артыкулаў з ілюстрацыямі (ёсьць і 3D-мадэлі), на партале ёсьць AI-асыстэнт — гістарычны гід, які адказвае на пытаньні па тэматыцы сайту, падбірае зразумелую мову для дзяцей і дарослых, каб вывучэньне гісторыі было займальным і даступным для кожнага.

На партале 18 разьдзелаў — ад Полацкага княства да заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Яго стварылі ў межах ініцыятывы «Будуй сваё» ад «Новай Беларусі»:

https://smarturl.click/Q1516

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка і яшчэ чацьвёра. Пра што сьведчаць вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты

«Вонкава выбары зь пяцьцю кандыдатамі выглядаюць для далёкага ад палітыкі абывацеля звыкла: нібыта ўсё як і ў ранейшыя гады. На гэта і разьлік. У рэальнасьці памянялася многае. Найперш тое, што ўпершыню Лукашэнка ня мае рэальных апанэнтаў: ніхто не крытыкуе яго і ягоную палітыку», — вынікі рэгістрацыі кандыдатаў на выбарах-2025 аналізуе Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/2q9MR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна выдварае грамадзянку Беларусі, якая з 2022 году нелегальна знаходзілася ў краіне

Беларуска жыла ў горадзе Залатаноша Чаркаскай вобласьці. Яна прыехала ва Ўкраіну да вайны і з траўня 2022 году жыла ў краіне нелегальна. Яе аштрафавалі і прынялі рашэньне аб «прымусовым вяртаньні ў краіну паходжаньня або трэцюю краіну» да 18 студзеня 2025 году:

https://smarturl.click/W3M3k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

14 амбасадаў краінаў Захаду перад Калядамі выказалі салідарнасьць з затрыманымі беларускімі вернікамі і прадстаўнікамі духавенства

«Кожны заслугоўвае права выказваць сваё меркаваньне бяз страху. Мы патрабуем свабоды і справядлівасьці для ўсіх», — гаворыцца ў сумеснай заяве, якую падпісалі
амбасады Аўстрыі, Баўгарыі, Вялікай Брытаніі, ЗША, Ірляндыі, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, Чэхіі, Швэцыі ў Менску і амбасада Нідэрляндаў у Польшчы:

https://smarturl.click/vwMww

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады запатрабавалі амаль 150 тысяч рублёў ад парафіі закрытага Чырвонага касьцёла ў Менску

Ад парафіі закрытага ўжо больш за два гады касьцёла Сьвятога Сымона і Алены патрабуюць пагасіць запазычанасьць у 148 тысяч рублёў перад дзяржаўным прадпрыемствам «Спадчына», якое зьяўляецца ўласьнікам касьцёла. Рахунак парафіі арыштаваны паводле рашэньня суда, калі там зьяўляюцца нейкія сродкі, іх адразу забіраюць на выплату доўгу:

https://smarturl.click/ppMw9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Швайцарыя далучылася да 15-га пакету санкцый Эўразьвязу супраць Беларусі і Расеі

Абмежаваньні датычацца 26 фізычных асобаў і 2 арганізацый зь Беларусі, актывы якіх будуць замарожаныя. Таксама ім забаронена надаваць фінансавыя і эканамічныя рэсурсы, а таксама тэхнічныя паслугі. У санкцыйны сьпіс трапілі судзьдзі і шэраг начальнікаў беларускіх калёній:

https://smarturl.click/l5pvM

Читать полностью…
Subscribe to a channel