400 прысудаў за 30 гадоў, памілаваных адзінкі. Што варта ведаць пра сьмяротнае пакараньне ў Беларусі
Часьцей за ўсё сьмяротныя прысуды ў Беларусі выносяць за забойствы з асаблівай жорсткасьцю. Сьмяротнікам страляюць у патыліцу. Целы сваякам не выдаюць, іх хаваюць у таемных месцах. Расказваем, што варта ведаць пра сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.
https://smarturl.click/JDaQw
Частку дэфіцыту бюджэту Беларусі на 2025 год прафінансуюць за кошт расейскага крэдыту
Паводле міністра фінансаў Беларусі, дэфіцыт бюджэту на 2025 год прагназуецца ў суме каля 4,5 млрд рублёў. «Практычна 1 мільярд з гэтых 4,5 млрд рублёў — гэта будуць зьнешнія прыцягненьні. Частка гэтых сродкаў будзе прыцягнутая з Расеі ў выглядзе крэдыту», — заявіў Селівестраў:
https://smarturl.click/qlw6v
Школьныя клясы «Юны пракурор» адкрылі ў кожным рэгіёне Беларусі
Гэта вынікае са словаў генпракурора Беларусі Андрэя Шведа, які сёньня выступіў на адкрыцьці такой клясы ў гімназіі № 1 Берасьця. У клясах дзеці носяць адмысловую форму і «ў абавязковым парадку знаёмяцца з працай пракурораў і іншых праваахоўных органаў», іх вывозяць на агляд месцаў здарэньня, яны прысутнічаюць у залі судовага пасяджэньня і інш.
З прыходам Шведа Генпракуратура стала адным з галоўных рэпрэсіўных органаў Беларусі. Дзейнасьць дзяржаўных абвінаваўцаў у апошнія гады ўсё больш выклікае пытаньні ў праваабаронцаў, журналістаў і прафэсійных юрыстаў:
https://smarturl.click/G6EqV
Тлумачым з Гурневічам. Чаму прапагандысты нема равуць у сваіх эфірах
Журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч расказвае, адкуль прыйшла мода на крыкі на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі і што гэта дае прапагандыстам.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=fV7eknGUFhM
«Гродна Азот» пастаўляў угнаеньні ва Ўкраіну праз Расею і Баўгарыю з дапамогай дубайскай кампаніі
«Гродна Азот» цягам 2023 году у абход санкцыяў пастаўляў сваю прадукцыю ва Ўкраіну праз Расею і марскія парты ў Баўгарыі, Румыніі і Турэччыне. У часе такой лягістыкі беларускае паходжаньне прадукцыі мянялі. Але пакуль няма адказу на пытаньне, на якім узроўні адбываецца падробка сэртыфікатаў і ці маюць да гэтага дачыненьні ўладаў Туркмэністану, Узбэкістану, Казахстану, Азэрбайджану і Грузіі.
Расьледаваньне Свабоды: https://smarturl.click/9znE4
Сьледчы камітэт Беларусі арыштаваў лецішча журналісткі Ганны Златкоўскай
Ганна Златкоўская пакінула Беларусь у лістападзе 2020 году. Учора ў Менску сілавікі прыйшлі зь ператрусам у кватэру да яе маці. Стала вядома, што на журналістку завялі крымінальную справу, а на яе маёмасьць — лецішча — наклалі арышт. У чым абвінавачваюць Златкоўскую, пакуль невядома. Раней яна супрацоўнічала з шэрагам незалежных СМІ і мэдыяпраектаў:
https://smarturl.click/5OVLD
Сустрэча ў фармаце Rammstein, якая павінна была адбыцца 12 кастрычніка, перанесеная. Новая дата вызначаецца, паведамілі Радыё Свабода тры крыніцы ў штаб-кватэры NATO.
Читать полностью…Нобэлеўскую прэмію ў хіміі прысудзілі за працу зь бялкамі
Нобэлеўскі камітэт Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук аб’явіў уладальнікаў прэміі ў хіміі. Сёлета імі сталі адразу тры навукоўцы.
Гэта Дэйвід Бэйкер (вашынгтонскі ўнівэрсытэт у Сіэтле, ЗША) і супрацоўнікі Google Deepmind Дэміс Хасабіс і Джон Джампэр. У чым іх дасягненьні?
https://smarturl.click/RA3z9
Зборная Літвы ў пляжным футболе адмовілася выйсьці на сустрэчу зь Беларусьсю
«Каштоўнасьці ў гэтым выпадку для нас застаюцца вышэйшымі за спорт», — сказаў прэзыдэнт літоўскай фэдэрацыі Эдгарас Станкявічус.
Гэта ўжо ня першы выпадак, калі супернікі нават нягледзячы на залічэньне тэхнічнае паразы адмаўляюцца гуляць супраць беларусаў з палітычных матываў.
https://smarturl.click/dpa24
У Берасьці яшчэ 5 чалавек асудзілі за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту 2020 году
Пяці берасьцейцам прызначылі тэрміны ад двух гадоў «хатняй хіміі» да паўтара года калёніі. Гэта ўжо 11-ы групавы суд за пратэсты 2020 году.
https://smarturl.click/xB6oZ
3,5 мільёна пачкаў за паўгода. Як у Літву завозяць кантрабанду беларускіх цыгарэт, нягледзячы на закрыцьцё памежных пунктаў
«І нават калі з 100% кантрабанды знайшлі 30%, прыбытак усё адно будзе». Па дарозе зь Беларусі ў Літву кантрабандныя цыгарэты даражэюць удвая. Якім жа чынам іх надалей перапраўляюць і як прадаюць?
https://smarturl.click/yqWBB
Адзін зь сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў мэдыцыне і фізіялёгіі мае беларускія карані
Бацька навукоўца Віктара Амброса, які разам зь іншым дасьледнікам Гэры Раўканам сёлета атрымаў Нобэлеўскую прэмію за адкрыцьцё мікраРНК і яе ролі ў посттранскрыпцыйнай рэгуляцыі генаў, паходзіць з Смаргонскага раёну Беларусі. Падрабязьней расказваем у відэа.
«Нас адразу папярэдзілі: „Калі захварэеце, ніхто вас тут лячыць ня будзе“». Былая палітзьняволеная расказала пра катаваньні жанчын на Акрэсьціна, у СІЗА і ў калёніі
Натальля Кукішава жыла ў Воршы, да арышту ўвосень 2021 году працавала зубным лекарам. Жанчыну арыштавалі за камэнтар наконт сюжэту БТ пра Андрэя Зельцара — яна атрымала 2 гады калёніі. За кратамі яна пабывала ў турме на Акрэсьціна, у віцебскім і жодзінскім СІЗА, заканчвала тэрмін у жаночай калёніі ў Гомлі.
Жанчына падзялілася з праваабаронцамі «Вясны» жорсткімі падрабязнасьцямі аб перажытым у вязьніцах:
https://smarturl.click/Yzk9m
Ці спадзяецца Лукашэнка на ядзерную зброю?
Ці зайздросьцяць Лукашэнку калегі па СНД? Хто, акрамя яго, гатовы падтрымліваць Расею? Чаму прэм'ер Армэніі сеў за стол СНД з Лукашэнкам? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных спраў Рыгор Ніжнікаў:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/m-R1buzEluo
Лукашэнка пацьвердзіў, што ня можа ўжыць ядзерную зброю без дазволу Пуціна, і акрэсьліў «чырвоныя лініі», калі яе могуць ужыць
Расейская ядзерная дактрына цяпер прадугледжвае магчымасьць адказу ядзерным ударам нават у выпадку, калі супраць тэрыторыі «саюзнай дзяржавы» ўжывуць няядзерную зброю, але пры гэтым «ёсьць пагроза сувэрэнітэту». На пытаньне, дзе ў выпадку з тактычнай ядзернай зброяй для Беларусі праходзіць «чырвоная лінія», Лукашэнка адказаў:
«Мяжа дзяржаўная. Мы ўжо пра гэта сказалі выразна і дакладна. Калі нехта перасякае нашую дзяржаўную мяжу, мы будзем усё рабіць для ўжываньня ўсёй зброі, якая ёсьць у Беларусі». Разам з тым, ён пацьвердзіў, што разьмешчаная ў Беларусі ядзерная зброя можа быць ужытая толькі з дазволу Крамля:
https://smarturl.click/qlw9d
85 гадоў таму Вільню і частку Віленскай вобласьці БССР перадалі Літве
10 кастрычніка 1939 году была падпісаная дамова паміж СССР і Літвой, паводле якой Літве адышлі Вільня і Віленская вобласьць. Перад гэтым меркавалася зрабіць Вільню сталіцай Заходняй Беларусі, аднак сталася па-іншаму. Узамен за Вільню Літва дазволіла разьмясьціць на сваёй тэрыторыі савецкія вайсковыя базы, якія неўзабаве стануць пляцдармам далучэньня Літвы да СССР.
Іншыя падзеі гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/8E3l2
Ордэн за вернасьць Расеі. Якія вынікі чарговага візыту Лукашэнкі ў Маскву
Валер Карбалевіч аналізуе вынікі перамоваў Пуціна і Лукашэнкі:
«У адносінах паміж хаўрусьнікамі назьбіралася праблемаў, якія чакаюць калі не вырашэньня, дык абмеркаваньня. Аднак поўнафарматных перамоваў не атрымалася. Ці не галоўнай падзеяй візыту стала ўзнагароджаньне Лукашэнкі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Расеі».
Галоўнае за 9 кастрычніка
🎖«ПіК Свабоды»: За што насамрэч Лукашэнка атрымаў ордэн ад Пуціна
👮🏻♂️ Сьледчы камітэт арыштаваў хату кіраўніка «Белсату» на Піншчыне і лецішча журналісткі Ганны Златкоўскай
🎥 Тлумачым з Гурневічам. Чаму прапагандысты нема равуць у сваіх эфірах
🚚 3,5 мільёна пачкаў за паўгода. Як у Літву завозяць кантрабанду беларускіх цыгарэт, нягледзячы на закрыцьцё памежных пунктаў
❗️«Гродна Азот» пастаўляў угнаеньні ва Ўкраіну праз Расею і Баўгарыю з дапамогай дубайскай кампаніі, — расьследаваньне Свабоды
✍🏻 Ордэн за вернасьць Расеі. Якія вынікі чарговага візыту Лукашэнкі ў Маскву
🗣 У Гаазе пацьвердзілі, што рэжым Лукашэнкі могуць прыцягнуць да адказнасьці за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей
❌ Праз ураган у ЗША Байдэн ня змог паехаць на саміт, прысьвечаны дапамозе Ўкраіне. Саміт скасавалі
За што насамрэч Лукашэнка атрымаў ордэн ад Пуціна?
За што насамрэч Лукашэнка атрымаў найвыйшэйшую расейскую ўзнагароду ад Пуціна? Ад якой прапановы ці загаду Пуціна яму будзе немагчыма адмовіцца? — Публічныя і непублічныя вынікі чарговага візыту кіраўніка Беларусі ў Маскву абмяркоўваем у штодзённым эфіры «ПіК Свабоды» з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам:
ВІДЭА: https://youtu.be/4S5-0bw1GO0
Кожны чацьвёрты беларус пакутуе ад праблем, зьвязаных з псыхічным здароўем
«Калі мы бярэм такія парушэньні, як трывога, дэпрэсія, праблемы з адаптацыяй, дык, паводле сучасных дасьледаваньняў, на іх пакутуе каля 25% насельніцтва.
Ад дэпрэсіі пакутуюць 5% насельніцтва — толькі ўдумайцеся, і ў дапамозе маюць патрэбу больш за 450 тысячаў чалавек», — паведаміў дацэнт катэдры псыхіятрыі, наркалёгіі, псыхатэрапіі і мэдычнай псыхалёгіі БДМУ Сяргей Давідоўскі:
https://smarturl.click/67Rba
Што адбываецца на лініі фронту ў Пакроўску на Данбасе, дзе расейскія войскі набліжаюцца да «горада-крэпасьці»
Набліжаецца вялікая бітва за ўкраінскі горад Пакроўск, дзе знаходзіцца важная прамысловая і транспартная інфраструктура ў Данецкай вобласьці. Паказваем, як там цяпер:
📸 Фотагалерэя: https://smarturl.click/Ad2V4
Колесава-Гудзіліна пра ператрус у яе кватэры: «Адвакатаў перасьледуюць, нават калі яны за мяжой»
8 кастрычніка стала вядома, што ў кватэры ў Жодзіне, дзе раней жыла беларуская адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна, сьледчыя правялі ператрус.
Адвакатка падзялілася сваімі думкамі са Свабодай.
https://smarturl.click/l53pd
Сьледчы камітэт пачаў завочную справу супраць эканаміста Данэйкі, у тым ліку за «змову з мэтай захопу улады»
Сьледчыя прапануюць Паўлу Данэйку, які знаходзіцца за межамі Беларусі, зьявіцца ва ўпраўленьне СК па Менску.
https://smarturl.click/M109o
Украінскія дроны пацэлілі ў склад боепрыпасаў пад Бранскам. У Крыме трэці дзень гарыць нафтабаза
У трох рэгіёнах Расеі — Краснадарскім краі, Бранскай і Растоўскай вобласьцях — у ноч на 9 кастрычніка працавала супрацьпаветраная абарона.
https://smarturl.click/DaJDZ
Байдэн адклаў палёт у Нямеччыну на саміт, прысьвечаны дапамозе Ўкраіне, праз ураган у ЗША
Зважаючы на прагназаваную траекторыю і сілу ўрагану «Мілтан», прэзыдэнт Джо Байдэн адклаў паездку ў Нямеччыну і Анголу, каб пракантраляваць меры рэагаваньня на стыхію, а таксама ліквідацыі наступстваў урагану «Гэлен».
Бэрлін чакае, што ў Рамштайн прыбудуць прыкладна 20 лідэраў дзяржаваў і ўрадаў, а Зяленскі падасьць свой «плян перамогі».
https://smarturl.click/baxQL
Ужо сёньня: у гэты дзень у космас упершыню паляцеў беларус
З 9 па 11 кастрычніка 1977 году беларус Уладзімер Кавалёнак зьдзейсьніў свой першы палёт у космас на касьмічным караблі «Саюз-25» (пазыўны «Фатон-1») у якасьці камандзіра карабля. Агулам ён зьдзейсьніў тры палёты ў космас (другі і трэці — у 1978 і 1981 гадах) і правёў там агулам 216 содняў.
Больш падзей 9 кастрычніка ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/Xy12l
Бактэрыі, антыбіётыкі. Расея абмежавала пастаўкі мясамалочнай прадукцыі трох прадпрыемстваў Беларусі
Рассельгаснагляд паўторна выявіў бактэрыі лістэрыі ў ялавічыне прадпрыемства «Вялес-Міт» (Маладэчанскі мясакамбінат), антыбіётык азітраміцын — у гатовых мясных вырабах Глыбоцкага мясакамбіната і перавышэньне колькасьці мэзафільных аэробных і факультатыўна анаэробных мікраарганізмаў у сухім малаку Лунінецкага малочнага завода.
Раней ведамства абмежавала пастаўкі «Белфуд Прадакшн» праз «паўторнае выяўленьне энрафлаксацыну ў кансэрвах зь мяса птушкі для дзіцячага харчаваньня»:
https://smarturl.click/DaJlb
Галоўнае за 8 кастрычніка
👫 Сьледчыя заявілі пра яшчэ адну «змову», завялі справу на 45 чалавек, сабралі інфармацыю аб іх нерухомасьці
🇩🇪 Супраць нямецкага дэпутата, які выкарыстоўваў працу беларускіх палітвязьняў, на радзіме завялі справу
🙍🏻♀️ У Осла на «Нобэлеўскім тыдні» згадалі Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязьняў
🧑🏻🏫 «Каб не пэнсіянэры, не было б каму вучыць». Колькі сёньня зарабляюць настаўнікі і чаго ад іх патрабуюць у школах
🙎🏼♀️ «Запоўніць нішу беларускай адукацыі дзяцей»: Да Новага году беларуская кампазытарка і сьпявачка рыхтуе зборнік дзіцячых песень
🎥 «ПіК Свабоды»: Ці зайздросьцяць Лукашэнку чальцы клюбу СНД? Тлумачэньне экспэрта Ніжнікава
✍🏻 «Рэагуем моўчкі». Як улады абараняюць беларускае неба ад вайсковых бесьпілётнікаў: тлумачыць аналітык
🛞 «Белшына» пасьля зьняцьця зь яе санкцыяў ЭЗ таемна пастаўляе прадукцыю расейскай арміі, — расьсьледаваньне БРЦ
«Белшына» пасьля зьняцьця зь яе санкцыяў ЭЗ таемна пастаўляе прадукцыю расейскай арміі, — расьсьледаваньне
Нягледзячы на тое, што ў сакавіку 2024 году Эўрапейскі суд зьняў зь «Белшыны» санкцыі празь недаказанасьць яе ўдзелу у фінансаваньні рэжыму Лукашэнкі, новыя зьвесткі Беларускага расьсьледніцкага цэнтру сьведчаць пра беспасярэдні ўдзел кампаніі ў пастаўках шынаў для расейскай арміі.
Расьсьледаваньне выявіла, што ў 2022–2023 гадах кампанія пастаўляла буйнагабарытныя шыны праз расейскага пасярэдніка для Мінабароны Расеі. Гэтыя шыны выкарыстоўвалі для вайсковай тэхнікі, залучанай у баявыя дзеяньні ва Ўкраіне, у тым ліку для сыстэмаў СПА С-400 і самаходных гаўбіц «Мальва»:
https://smarturl.click/vwB12
У Осла на «Нобэлеўскім тыдні» згадалі Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязьняў
«Здароўе і само жыцьцё Алеся Бяляцкага пад рэальнай пагрозай», — сказала ў Осла жонка зьняволенага Нобэлеўскага ляўрэата Натальля Пінчук.
Сьвятлана Ціханоўская таксама згадала Алеся Бяляцкага ў прамове на Канфэрэнцыі па палітвязьнях у парлямэнце Нарвэгіі:
https://smarturl.click/3k02p