Навумчык: Пазьняка не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя
У праграме «ПіК Свабоды» былы дэпутат Вярхоўнага Савету і публіцыст Сяргей Навумчык ацэньвае прызнаньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё», а таксама разважае пра апошнія заявы Зянона Пазьняка наконт Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай.
https://youtu.be/pu8RTV9GMHQ
Украіна заклікала МАК адхіліць беларуску Ірыну Курачкіну ад удзелу ў чэмпіянаце сьвету ў барацьбе ў Тыране
Міністар моладзі і спорту Ўкраіны Мацьвей Бедны і прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Вадзім Гутцайт заклікалі прэзыдэнта Міжнароднага алімпійскага камітэту Томаса Баха і кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі барацьбы Нэнада Лалавіча не дапускаць спартоўцаў з Расеі і Беларусі да чэмпіянату сьвету ў барацьбе, які адбудзецца 28-31 кастрычніка ў Тыране (Альбанія).
Мова ідзе пра тых спартоўцаў, якія ўдзельнічалі ў прапагандысцкіх мерапрыемствах або выказвалі сваю падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод такіх спартоўцаў украінскія чыноўнікі назвалі, у прыватнасьці, беларуску Ірыну Курачкіну і двух расейскіх спартоўцаў — Абдулрашыда Садулаева і Завура Ўгуева. Гэтыя спартоўцы кваліфікаваліся на турнір у Тыране ў якасьці «нэўтральных атлетаў». Ірына Курачкіна выграла ліцэнзію на Алімпіяду ў Парыжы, але так туды і ня трапіла.
https://smarturl.click/w90w7
Ва Ўкраіне будуць судзіць украінцаў за арганізацыю перавозкі пасажыраў праз Эўропу і Беларусь у Данецк
Транспартнымі паслугамі займаліся жыхары Данецкай вобласьці.
https://smarturl.click/Yza3v
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻«Першая беларуская інфлюэнсэрка». Расказваем, radio_svaboda/video/7422712413218180357">колькі ўсяго Эўфрасіньня Полацкая пасьпела за жыцьцё
👉🏻 Моўная хвілінка. radio_svaboda/video/7421966896578235654">Слоўнічак: на кухні па-беларуску
👉🏻 Сабралі для вас radio_svaboda/video/7423080652867685637">топ-5 беларускіх адукацыйных праектаў
👉🏻 Ці небясьпечная кава без кафэіну? radio_svaboda/video/7423824090080742662">Што кажуць экспэрты
👉🏻 Гарады Беларусі. radio_svaboda/video/7424194659414576389">Цікавае пра Віцебск за 1 хвіліну
👉🏻 Паляваньне на фота. radio_svaboda/photo/7421900864945802501">Як краязнаўца набывае старыя фатаздымкі зь Беларусі
«Поўная параза, разгром, дэзынтэграцыя Расеі Злучаным Штатам не патрэбны»
Ізраільскі вайсковы аналітык Давід Гендэльман аналізуе разьвіцьцё падзеяў на расейска-ўкраінскай вайне, разважае, якім можа быць адказ Ізраіля Ірану і заяўляе, што ўвядзеньне войскаў у Беларусь зусім не патрэбна Ўкраіне.
https://smarturl.click/7151k
Польшча ўскладняе візавыя правілы пасьля карупцыйнага скандалу. Гэта датычыць і гуманітарных візаў
Караўнік польскага МЗС Радослаў Сікорскі заявіў, што гэтым крокам краіна падводзіць рысу пад карупцыйнай практыкай у выдачы візаў, якая існавала пры папярэднім урадзе кансэрватыўнай нацыяналістычнай партыі «Права і справядлівасьць» (PiS), што кіравала краінай з 2015-га па 2023 год.
Раней прыпынілі праграму Poland Business Harbour, якая галоўным чынам была накіраваная на самазанятых асоб у ІТ-сэктары зь Беларусі.
https://smarturl.click/dpypQ
Журналісты Радыё Свабода трапілі пад расейскі абстрэл на бахмуцкім кірунку ў Данецкай вобласьці
Журналіста выратавала ад магчымага раненьня балістычная абарона ягонай экіпіроўкі.
https://smarturl.click/EeDe1
106 гадоў таму была зацьверджаная часовая Канстытуцыя Беларусі
11 кастрычніка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі.
Іншыя падзеі гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/bang1
У Беларусі зьмяншаецца колькасьць жанчын, у тым ліку рэпрадукцыйнага ўзросту
У Беларусі на 1 студзеня 2024 году жылі 4 051 900 жанчын, старэйшых за 18 гадоў, за год іх паменела на 8 тысяч, сьведчаць зьвесткі Белстату. Цяпер жанчыны складаюць 55% жыхароў Беларусі, старэйшых за 18 гадоў (у 2023-м — 55,1%, 2022-м — 53,8%). Больш цікавых лічбаў:
https://smarturl.click/EeWL0
Украінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расейскім палоне
Украінская журналістка Вікторыя Рошчына, якая зьнікла бязь вестак падчас паездкі на акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны і якую ўтрымлівалі на тэрыторыі Расеі, памерла ў расейскім палоне, паведаміў прадстаўнік Каардынацыйнага штабу па пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі ва Ўкраіне Пэтро Яцэнка.
Вікторыя Рошчына была ў сьпісах на абмен палоннымі. Апошняя вядомая інфармацыя — яе этапавалі з Таганрогу ў Маскву ў рамках падрыхтоўкі да абмену палоннымі:
https://smarturl.click/yqW4k
Армэнія можа выдаць Менску аднаго з арыштаваных беларусаў
Пра магчымую экстрадыцыю 36-гадовага грамадзяніна Беларусі Ўладзімера Баландзіна армянскай службе Радыё Свабода паведаміла ягоная адвакатка Ані Чацінян.
Беларуса затрымалі на грузінска-армянскай мяжы, ён знаходзіцца ў армянскай турме ўжо 7 месяцаў. Паводле зьвестак Менску, Баландзіна нібыта абвінавачваюць у растраце, але адвакаты беларуса сьцьвярджаюць, што яго перасьледуюць за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах 2020 году:
https://smarturl.click/Q1Dzp
Ва Ўкраіне памежніка падазраюць ва ўдзеле ў незаконным перамяшчэньні ў Беларусь уцекачоў ад мабілізацыі
Супрацоўнікі СБУ затрымалі начальніка аднаго з аддзелаў атраду «Сталёвая мяжа» ў Ровенскай вобласьці. Ён за хабар у 500-1000 даляраў (залежна ад колькасьці асобаў) пагадзіўся перавезьці на службовым аўтамабілі ўкраінцаў, якія пазьбягаюць мабілізацыі, праз блёк-пасты па дарозе ў кірунку мяжы зь Беларусьсю, і пакінуць іх недалёка ад мяжы, каб яны маглі яе перайсьці і трапіць у Беларусь:
https://smarturl.click/8E357
Абвясьцілі пераможцу Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры. Ёй стала карэйская пісьменьніца
Сёлета прэмію атрымала карэйская пісьменьніца Хан Ган «за інтэнсіўную паэтычную прозу, якая супрацьстаіць гістарычным траўмам і паказвае кволасьць чалавечага жыцьця».
https://smarturl.click/O0VRa
Чаму вынік выбараў у ЗША будзе залежаць ад «хісткіх штатаў». Аналіз Свабоды
Вынік прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, хутчэй за ўсё, будзе залежаць ад выбарнікаў у сямі «хісткіх штатах», дзе ён менш прадказальны, чым у традыцыйных апорных штатах рэспубліканцаў ці дэмакратаў.
https://smarturl.click/RA398
#rfe_rl
У Віцебску памёр актывіст, якога год таму пабілі ў ізалятары часовага ўтрыманьня
Аляксею Тамілаву было 52 гады, ён працаваў аўтасьлесарам, вызначаўся актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, неабыякавасьцю да жыцьця ў сваім горадзе.
https://smarturl.click/Xy1WQ
Непажаданыя замежнікі ў Літве. Сёлета сярод іх 224 беларусы, летась было 1421. Некаторых вывезьлі прымусова
Са студзеня па жнівень 2024 году ў Літве не дазволілі жыць і працаваць амаль 36 тысячам замежнікаў і анулявалі 11,5 тысячы часовых відаў на жыхарства — у 3,3 разы больш, чым за той жа пэрыяд 2023 года.
Цяпер грамадзяне Расеі і Беларусі, якія маюць або калі-небудзь мелі сувязі зь дзяржаўнымі структурамі, могуць быць дэпартаваныя зь Літвы, нягледзячы на наяўнасьць у гэтай краіне працы, сям’і або бізнэсу. У групу рызыкі трапляюць былыя вайскоўцы-кантрактнікі, дзяржаўныя службоўцы, уключаючы паліцэйскіх, настаўнікаў, работнікаў прадпрыемстваў з дзяржаўным удзелам і зьвязаных з абаронай. Можна паспрабаваць абскардзіць адмову ў судзе, але большасьць падобных справаў вырашаюцца на карысць дзяржавы.
https://smarturl.click/LY1G3
«Расейскі рубель аслаб да даляра, гэта паўплывала на беларускую валюту»
Даляр дасягнуў рэкорднага гадавога значэньня. Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 10 кастрычніка даляр стаў каштаваць 3,3 рубля. Усе іншыя валюты адносна беларускага рубля патаньнелі.
Расказваем, чаму гэта адбываецца і што будзе далей.
https://smarturl.click/W3xyk
Эўразьвяз адклаў запуск новай сыстэмы ўезду ў Шэнгенскую зону
Увядзеньне новай біямэтрычнай сыстэмы праверкі ўезду для неграмадзян ЭЗ (EES) адклалі, бо Нямеччына, Францыя і Нідэрлянды заявілі, што памежныя кампутарныя сыстэмы яшчэ не гатовыя.
EES хацелі запусьціць 10 лістапада.
https://smarturl.click/715vk
«Васьміног», «Кніжны воз», «Раю». Топ-5 беларускіх адукацыйных праектаў для дзяцей
Навучыцца пісаць, даведацца пра пустыні Афрыкі, пасьпяваць калядныя песьні, паглядзець мультфільмы, паслухаць казкі. Усё гэта можна па-беларуску і онлайн. Мы сабралі топ-5 беларускіх праектаў для дзяцей.
https://smarturl.click/8EqpL
Сёлетнім ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру стала арганізацыя тых, хто выжыў пасьля атамных бамбаваньняў Японіі
Арганізацыя атрымлівае прэмію міру за намаганьні па стварэньні сьвету, свабоднага ад ядзернай зброі, і за дэманстрацыю праз паказаньні сведак таго, што ядзерная зброя ніколі не павінна быць выкарыстаная зноў.
https://smarturl.click/xBQVY
Расея нанесла чарговы ракетны ўдар па Адэскай вобласьці, ёсьць загінулыя і параненыя сярод цывільных
Сярод загінулых — 43-гадовая жанчына, 22-гадовы хлопец і 16-гадовая дзяўчына, яшчэ адна жанчына памерла ў шпіталі ад атрыманых траўмаў, 10 атрымалі раненьні.
За апошнія пяць дзён расейскія войскі абстралялі 4 цывільныя караблі, сярод якіх кантэйнэравоз з гуманітарным грузам ААН для Палестыны.
https://smarturl.click/B6Q69
Улады плянуюць налета сабраць падаткаў на 34 мільярды рублёў
У наступным годзе дзяржава заплянавала на 17% больш падатковых даходаў у бюджэт. Плянуецца рост падаткаў на прыбытак, на даданую вартасьць і рост акцызаў.
Якія падаткі хочуць павялічыць і навошта.
https://smarturl.click/qlE5w
Беларусы па ўсёй краіне назіраюць паўночнае зьзяньне
Жыхары розных гарадоў Беларусі ўвечары 10 кастрычніка заўважылі ў небе незвычайную прыродную зьяву — так званае паўночнае зьзяньне. фота прыгожага паўночнага зьзяньня з розных гарадоў публікуюць у тэлеграм-каналах.
Фота: @minsk_gl/4937, @mogilevonline, @newgrodno, @gorodmozyr
Больш фота: https://smarturl.click/bax81
Галоўнае за 10 кастрычніка
Армэнія можа выдаць Менску аднаго з арыштаваных беларусаў
У Віцебску памёр актывіст, якога год таму пабілі ў ізалятары часовага ўтрыманьня
Кампанія Unilever пакідае беларускі рынак
Урад Беларусі часова абмежаваў вываз з краіны капусты, яблыкаў і цыбулі
Нобэлеўскую прэміі ў літаратуры атрымала карэйская пісьменьніца. Літаратурны Нобэль-2024: чаканьні й расчараваньні
«Вельмі хочацца ўцячы ад рэальнасьці». Чаму падлеткі становяцца квадробэрамі, камэнтар псыхоляга
400 прысудаў за 30 гадоў, памілаваных адзінкі. Што варта ведаць пра сьмяротнае пакараньне ў Беларусі
Колькасьць крымінальных справаў за «экстрэмісцкія злачынствы» — 19 тысяч, — праваабаронца Сапелка
«ПіК Свабоды». Дзікавіцкі: «Белсат» застанецца выключна беларускамоўным, зьявяцца новыя перадачы
Які лёс падрыхтавалі «Белсату»
Сьледчы камітэт Беларусі арыштаваў на Піншчыне хату кіраўніка тэлеканалу «Белсат» Аляксея Дзікавіцкага. Перад гэтым рэжым Лукашэнкі прызнаў тэлеканал «экстрэмісцкай арганізацыяй». Непажаданай арганізацыяй канал абвясьцілі і ў Расеі.
Аб праблемах «Белсату» і яго кіраўніка гаворым у этэры «ПіКу Свабоды»:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/JJ7Itsj0XDg
Літаратурны Нобэль-2024: чаканьні й расчараваньні
Нобэлеўскай ляўрэаткай у галіне літаратуры ў 2024 годзе стала пісьменьніца з Паўдёвай Карэі Хан Ган.
Напярэдадні абвяшчэньня прэміі мы пагаварылі зь Янам Максімюком і Сяргеем Шупам, знанымі перакладчыкамі сусьветных шэдэўраў, пра тэндэнцыі ў сучаснай літаратуры, зьмену крытэраў адбору намінантаў, чаканьні і расчараваньні ў імёнах уганараваных і беларускі аспэкт ва ўсім гэтым інтрыгоўным працэсе:
https://smarturl.click/dpaBz
Колькасьць крымінальных справаў за «экстрэмісцкія злачынствы» — 119 тысяч, — праваабаронца Сапелка
Павал Сапелка аналізуе маштаб і тэндэнцыі рэпрэсіяў апошніх месяцаў, тлумачыць, якія канкрэтна крокі беларускага рэжыму могуць прывесьці яго ў Гаагу.
https://smarturl.click/G6E24
«Вельмі хочацца ўцячы ад рэальнасьці». Чаму падлеткі становяцца квадробэрамі, камэнтар псыхоляга
Дзяцей у зьвярыных масках, з лапкамі і хвосьцікамі сталі часьцей заўважаць у Беларусі і суседніх краінах. Псыхоляг расказала Свабодзе, што квадробэрамі становяцца, каб адысьці ад цяжкай рэальнасьці. Яна ня лічыць гэтую субкультуру небясьпечнай і не рэкамэндуе забараняць яе падлеткам.
https://smarturl.click/0eav8
Польскі пашпарт экс-судзьдзі Шмыта анулявалі, перабежчык, які атрымаў прытулак у Беларусі, ня зможа езьдзіць за мяжу
Мазавецкі ваявода на падставе запыту Нацыянальнай пракуратуры Польшчы ануляваў пашпарт былога судзьдзі Томаша Шмыта, які перабег у Беларусь больш за пяць месяцаў таму.
https://smarturl.click/5OVzJ
У Эўразьвязе дамовіліся даць крэдыт Украіне на 35 млрд эўра
Амбасадары краін Эўразьвязу ўзгаднілі выдзяленьне крэдыту для Ўкраіны на суму ў 35 мільярдаў эўра, забясьпечанага за кошт прыбыткаў ад замарожаных актываў расейскага Цэнтрабанку.
https://smarturl.click/xB6Om