Урад Літвы ўхваліў дэнансацыю дамовы зь Беларусьсю аб пазьбяганьні двайнога падаткаабкладаньня
Раней Літва дэнансавала пагадненьні аб мытным супрацоўніцтве зь Беларусьсю і Расеяй.
https://smarturl.click/4kBlW
«Публікацыя фатаздымка Марыі Калесьнікавай з турмы — гэта роўна тое, чаго жадае рэжым, — Мажэйка
Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць, як улада стварае карцінку для Захаду на тэму «ня ўсё так адназначна», і заяўляе, што ўсе кандыдаты ў прэзыдэнцкай кампаніі — гэта розныя гатункі Лукашэнкі.
https://smarturl.click/mp9m5
Трамп намінаваў Марка Рубіё на пасаду дзяржсакратара ЗША
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў сэнатара ад Флорыды Марка Рубіё на пасаду дзяржаўнага сакратара. А на пасаду дырэктара Нацыянальнай выведкі Трамп намінаваў былую кангрэсмэнку ад Дэмакратычнай партыі Талсі Габард.
Рубіё вядомы рэзкай крытыкай аўтарытарных рэжымаў — кітайскага, іранскага, кубінскага. Падчас першага прэзыдэнцкага тэрміна Дональда Трампа Рубіё быў адным з ініцыятараў законапраекту, які ўскладняе працэдуру адмовы ЗША ад сяброўства ў NATO. Гэта быў адказ на скептычнае стаўленьне прэзыдэнта Трампа да NATO.
Габард у 2020 годзе спрабавала вылучацца ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі. Але пазьней яна перайшла ў Рэспубліканскую партыю і ўдзельнічала ў кампаніі Трампа. https://smarturl.click/vw9yG
Кожны пяты з бацькоў хацеў бы, каб дзеці працавалі ў сілавых структурах, — апытаньне
На пытаньне «Чым бы вы хацелі, каб займалася ў будучыні ваша дзіця?» 22,9% апытаных дасьледчыкамі BEROC жыхароў Беларусі адказалі, што хацелі б, каб у будучыні іх дзіця працавала ў сілавых структурах.
Большасьць бацькоў (69,2%) ў адказ на гэта пытаньне выбралі варыянт «вялі ўласны бізнэс, былі прадпрымальнікамі / фрылансэрамі», на трэцім паводле папулярнасьці месцы — праца на дзяржаўнай службе, такой будучыні для сваіх дзяцей хацелі б 16,1% апытаных:
https://smarturl.click/VD4qb
Тлумачым з Гурневічам. Ці будзе Кім Чэн Ын канкурэнтам Лукашэнкі за любоў Пуціна
Выглядае, што ў Аляксандра Лукашэнкі зьявіўся сур’ёзны канкурэнт на званьне галоўнага саюзьніка Ўладзімера Пуціна ў вайне супраць Украіны. Хто ён? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:
🎥ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=XI4z5TC3uCE
Аўстрыя таксама пачала выдаваць грамадзянам Беларусі пашпарты іншаземца
13 лістапада стала вядома, што два першыя «пашпарты іншаземца» беларусам выдалі ў Аўстрыі. Паводле зьвестак «Народных амбасадаў Беларусі», раней такая практыка ў дачыненьні да беларусаў у Аўстрыі не прымянялася.
https://smarturl.click/W3goA
«Марыя Калесьнікава — у экстранным сьпісе палітвязьняў»
У сьнежні пройдзе маратон салідарнасьці ў падтрымку палітвязьняў. Якія ёсьць спосабы дапамогі тым, хто за кратамі, і тым хто ўжо выйшаў, і што будзе з палітвязьнямі пасьля 26 студзеня 2025 году? — Вольга Зазулінская, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях расказвае, чым гэты маратон будзе адрозьнівацца ад папярэдняга (і ня толькі пра гэта):
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Na-LVNE9FZ8
Расея ўжо ня зможа русыфікаваць беларусаў і ўкраінцаў, — Алег Латышонак
На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Ці існуе расейская нацыя? Ці можа Расея ня быць імпэрыяй і ці адпусьціць яна Беларусь у агляднай пэрспэктыве? Пра гэта ды іншае гаворым з гісторыкам Алегам Латышонкам:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/kQ4u0beeNx8
Сястра Калесьнікавай пацьвердзіла, што тая знаходзіцца ў мэдчастцы калёніі. Бацька на відэа расказаў пра сустрэчу
Аляксандар Калесьнікаў кажа, што падчас сустрэчы Марыя «адчувала сябе бадзёрай, прыгожай, і ў мяне яе стан не выклікаў нейкіх засьцярогаў». Сястра Марыі Тацяна Хоміч адзначыла, што «галоўнае, Маша — жывая!» і дадала, што сям'я палітзьняволенай цяпер «устрымліваецца ад дадатковых камэнтароў» і «спадзяецца на разуменьне»:
https://smarturl.click/op7MW
«Сытуацыя ня вельмі добрая». Чаму Польшча пачала адмаўляць беларусам у міжнароднай абароне
«Бясконцы трэш і сюр пачаўся для мяне ў пачатку жніўня 2023 году, калі па нас, журналістаў „Ранку“, прыйшла міліцыя, мы трапілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Пазьней нас прызналі „экстрэмістамі“, распачалі крымінальныя справы. Я ўцякаў з Радзімы бяз пэўнай мэты, для мяне галоўнай была бясьпека. Цяпер жа я нават не магу знайсьці свой пашпарт і мяне могуць дэпартаваць у Беларусь». Чаму Польшча адмаўляе беларусам у міжнароднай абароне?
https://smarturl.click/EeVJV
Міністэрства інфармацыі запатрабавала зьняць з продажу выданьні, якія «наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі»
Міністэрства інфармацыі Беларусі запатрабавала ад распаўсюднікаў друкаваных выданьняў «самастойна» правесьці рэвізію і зьняць з продажу кнігі, якія могуць нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Якімі крытэрамі павінны кіравацца распаўсюджвальнікі, не паведамляецца.
https://smarturl.click/kj952
Каляж носіць ілюстрацыйны характар
Спэцслужбы Польшчы затрымалі беларуса па падазрэньні ў падпале ў Гданьску
Як паведаміла спэцслужба, гэта адно з сэрыі затрыманьняў меркаваных удзельнікаў злачыннай групоўкі, якая займалася актамі сабатажу, падпаламі.
https://smarturl.click/pp9B7
Расея забараніла ўсынаўляць дзяцей грамадзянам Беларусі
Дзяржаўная Дума Расеі прыняла закон аб забароне ўсынаўленьня расейскіх дзяцей грамадзянамі дзяржаў, дзе можна мяняць пол — шляхам апэрацыі або толькі ў дакумэнтах. Сярод краінаў, дзе дазволеныя трансгендарныя пераходы, ёсьць і Беларусь.
https://smarturl.click/0e1nL
Ужо сёньня: дзень народзінаў Эміліі Плятэр
13 лістапада 1806 году ў Вільні нарадзілася Эмілія Плятэр, вядомая беларуская фальклярыстка і паэтка, удзельніца паўстаньня 1830–1831 гадоў. У часе вызвольнага паўстаньня яна ўзначаліла аддзел з 280 пехацінцаў, 60 вершнікаў і некалькіх сотняў узброеных косамі сялян і, пераапрануўшыся ў мужчынскае адзеньне, павяла іх на Дынабург-Дзьвінск.
Эмілію Плятэр называюць беларускай Жаннай д’Арк, яна стала нацыянальнай гераіняй Польшчы, Беларусі і Літвы. Адам Міцкевіч прысьвяціў ёй верш «Сьмерць палкоўніка», пра яе пісалі таксама паэты з Францыі, Нямеччыны, Італіі, Англіі і Вугоршчыны.
Больш падзей дня ў адмысловым матэрыяле: https://smarturl.click/Zy9lq
«Ну што за тры хвіліны скажаш?» Навошта Лукашэнку кліматычны саміт
«Лукашэнка і раней любіў наведваць вялікія міжнародныя форумы. Цяпер да гэтага дадаўся „сындром 2020 году“ — сытуацыя, калі многія краіны не прызнаюць Лукашэнку прэзыдэнтам, увялі санкцыі — адпаведна, геаграфія магчымых паездак значна звузілася».
Традыцыйныя каштоўнасьці і прынцыпы «русского мира»: пакінуць дзіця ў прытулку, а не аддаць у больш гуманную краіну
Чаму расейцы пачалі забараняць браць пад апеку ці ўсынаўляць дзяцей грамадзянам і грамадзянкам тых краін, дзе дазволены трансгендэрны пераход (сярод іх і Беларусь), разважае блогерка Наста Захарэвіч:
https://smarturl.click/4kBW1
Ужо сёньня: пачаў працу Зьезд Случчыны, які абвясьціў у рэгіёне ўладу БНР
14 лістапада 1920 году пачаў працу Зьезд Случчыны. 107 дэлегатаў з навакольля Слуцку прынялі дакумэнт, які абвяшчаў у рэгіёне ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі і выказваў пратэст супраць бальшавіцкай акупацыі. Таксама зьезд абраў Раду Случчыны, у склад якой увайшлі Ўладзімер Пракулевіч (старшыня), Васіль Русак, Павал Жаўрыд і яшчэ 15 асобаў. Яе задачамі была арганізацыя грамадзянскага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю.
Больш падзей гэтага дня пад спасылкай: https://smarturl.click/z271E
Хто зь бізнэсоўцаў, блізкіх да Лукашэнкі, стаў ганаровым консулам у экзатычных краінах, і што насамрэч дае гэта званьне? Расказваем у відэа.
Читать полностью…СК завяршыў расьследаваньне справы пра напад дрона на базу менскага АМАПу ў 2021 годзе
Фігурантамі расьсьледаваньня сталі ўдзельнікі ініцыятывы «Супраціў» Павал Кулажанка і былы вайсковец Віталь Пацехін — яны цяпер знаходзяцца за мяжой, іх будуць судзіць завочна:
https://smarturl.click/aJ9qJ
Галоўнае за 13 лістапада
🇱🇹 Літва і Рада Эўропы падпісалі дамову аб стварэньні Інфармацыйнага цэнтру для народу Беларусі ў Вільні
🧑🏻🏫 Прыпыніла працу найбуйнейшая школа замежных моваў на Берасьцейшчыне
🙍🏻♂️ «Каторы месяц не магу дазнацца, дзе мой пашпарт». Беларускі журналіст ня можа легалізавацца ў Эўропе
🙎🏻Сястра Калесьнікавай пацьвердзіла, што тая знаходзіцца ў мэдчастцы калёніі. Бацька на відэа расказаў пра сустрэчу
👫 Аўстрыя і Швэцыя выдалі грамадзянам Беларусі першыя пашпарты іншаземца
🏥 Расьсьледнікі дазналіся, што ў Менску былую дзіцячую паліклініку перадалі КДБ
🇺🇦 Ва Ўкраіне на 15 гадоў турмы асудзілі ўраджэнца Магілёва, які ваяваў на баку Расеі і трапіў ва ўкраінскі палон
✍🏻 Каб пазьбегнуць «дваякіх думак». Чаму зьняліся з выбараў Бобрыкаў і Чамаданава
🙍🏻♂️«Гісторыя на Свабодзе». Расея ня зможа русыфікаваць беларусаў і ўкраінцаў, — Алег Латышонак
🎥 «ПіК Свабоды». «Марыя Калесьнікава — у экстранным сьпісе палітвязьняў», — прадстаўніца АПК Зазулінская
🇰🇵 Тлумачым з Гурневічам. Ці будзе Кім Чэн Ын канкурэнтам Лукашэнкі за любоў Пуціна
Ва Ўкраіне на 15 гадоў турмы асудзілі ўраджэнца Магілёва, які ваяваў на баку Расеі і трапіў ва ўкраінскі палон
Ураджэнец Магілёва меў украінскае грамадзянства і жыў у Крыме. Там ён застаўся і пасьля анэксіі паўвострава Расеяй. Ён разрываў кантракт з расейскай арміяй за нявыплату грошай, але потым зноў вяртаўся на службу і ваяваў супраць Украіны, паверыўшы прапагандзе. Ён удзельнічаў у баях у Данецкай, Херсонскай і Запароскай абласьцях Украіны.
Гісторыя беларуса: https://smarturl.click/Q12xq
Каб пазьбегнуць «дваякіх думак». Чаму зьняліся з выбараў Бобрыкаў і Чамаданава
Сыход з кампаніі Бобрыкава і Чамаданавай, магчыма, зьяўляецца часткай першапачатковага сцэнару. Дзеля таго каб падтрымліваць цікавасьць да выбарчай кампаніі, штучна ствараць ілюзію інтрыгі. Але звонку гэта выглядае трохі няўклюдна, піша Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/DaQyn
Расьсьледнікі дазналіся, што ў Менску былую дзіцячую паліклініку перадалі КДБ
Філіял 10-й дзіцячай паліклінікі ў Менску закрылі на рамонт у 2017 годзе, а пасьля 2020-га будынак апынуўся ў распараджэньні КДБ, высьветлілі расьсьледнікі Digital Intelligence Team і BelPol. Пры гэтым яго рэканструкцыя абышлася ня менш як у 1,3 млн даляраў:
https://smarturl.click/Yz9MM
Прыпыніла працу найбуйнейшая школа замежных моваў на Берасьцейшчыне
У Берасьці прыпыніла працу школа замежных моваў «АКЦ Мост», паведамляе @pozirkonline. Студэнтам курсаў і іх бацькам пра адмену заняткаў і прыпыненьне дзейнасьці школы паведамілі ў групавых чатах, без тлумачэньня прычынаў. Паводле зьвестак «Позірку», сёньня офіс «АКЦ Мост» быў апячатаны. Ні на сайце, ні ў сацыяльных сетках установы няма інфармацыі пра спыненьне працы:
/channel/pozirkonline
У Севастопалі ад падрыву аўтамабіля загінуў высокапастаўлены вайсковец Чарнаморскага флёту Расеі
Аўтамабіль выбухнуў і загарэўся. Кіроўцу змаглі «апэратыўна эвакуаваць» і перадаць лекарам, але выратаваць яго не ўдалося.
https://smarturl.click/e5lBb
У Швэцыі грамадзяніну Беларусі ўпершыню выдалі пашпарт іншаземца
Раней стала вядома, што Швэцыя адмовіла ў прытулку іншаму беларусу, які ўдзельнічаў у пратэстах, і яго разам з маці дэпартавалі ў Беларусь, дзе мужчыну адразу затрымалі.
https://smarturl.click/W3goA
У ЗША гвардзейца, які выдаў сакрэтныя зьвесткі аб вайне ва Ўкраіне, асудзілі на 15 гадоў
Сёлета Джэк Тэйшэйра прызнаў сябе вінаватым па шасьці пунктах абвінавачаньня ў наўмысным захаваньні і перадачы інфармацыі пра нацыянальную абарону ў адпаведнасьці з Законам аб шпіянажы.
https://smarturl.click/67Jkg
Беларусы Беластоку правялі акцыю памяці Бандарэнкі і іншых ахвяр дыктатуры ў Беларусі
12 лістапада, у чацьвертую гадавіну трагічнай гібелі Рамана Бандарэнкі людзі прынесьлі зьнічы, кветкі, нацыянальныя сьцягі, партрэты загінулых ад рэжыму Лукашэнкі да Генэральнага Консульства Беларусі ў Беластоку.
У Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць пра Рамана Бандарэнку, які памёр 12 лістапада 2020 году. Яго жорстка пабілі падчас затрыманьня на «плошчы Перамен» у Менску. Да гэтай даты цяпер прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю.
📸 Фотагалерэя з акцыі: https://smarturl.click/JDXXm
Адным толькі вызваленьнем палітвязьняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць, — былы дыплямат Павал Сьлюнькін
Чаму Лукашэнка з такім энтузіязмам вітаў перамогу Трампа? Якою будзе формула міру ва Ўкраіне, што прапануе Трамп? Якім можа быць месца Беларусі ў межах гэтай формулы? На гэтыя і іншыя пытаньні адказвае былы беларускі дыплямат, магістрант Гарвардзкага ўнівэрсытэту ў ЗША Павал Сьлюнькін:
https://smarturl.click/mp99Q