Украіна выйшла з дамовы аб мытным афармленьні і кантролі зь Беларусьсю і Расеяй у межах СНД
Украіна далучылася да гэтай дамовы ў лютым 2000 году з адным выключэньнем — краіна не прызнала палажэньняў дакумэнту, якія дапускаюць разгляд спрэчных пытаньняў у Эканамічным судзе СНД.
https://smarturl.click/5OX93
У Ерэвана не засталося падставаў падтрымліваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі — армянскі палітычны аналітык
Што стала падставай для заявы прэм’ер-міністра Армэніі пра спыненьне любых афіцыйных адносінаў з рэжымам Лукашэнкі? Чаму стаўленьне да Расеі ў Ерэвана іншае? Якім будзе лёс расейскай вайсковай базы ў Армэніі? Наколькі сурʼёзныя пратэсты, якія зараз адбываюцца ў Ерэване?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае армянскі палітычны аналітык, супрацоўнік Армянскага інстытуту міжнародных дачыненьняў і праблемаў бясьпекі Рубэн Мэхраб’ян.
https://smarturl.click/mp5am
У Белавескай пушчы зьнізілася папуляцыя зуброў
🦬 У суседняй Польшчы папуляцыі, наадварот, вырасла.
https://smarturl.click/3k3Yg
У Італіі былы муж забіў беларуску і прывёз яе цела ў паліцыю
Пра жорсткае забойства ў італьянскім горадзе Модэна стала вядома 11 чэрвеня. Цяпер Народная амбасада Беларусі ў Італіі паведаміла, што забітая былым мужам-італьянцам Ганна Сьвірыдзенка — беларуска. У яе засталіся двое дзяцей.
https://smarturl.click/DaMLE
Радыё Свабода прымае заяўкі на Рэгіянальную стыпэндыю для беларускіх журналістаў
Мэта стыпэндыі — забясьпечыць журналістаў-пачаткоўцаў з краінаў Заходніх Балкан і Ўсходняй Эўропы навыкамі і рэдакцыйным досьведам, неабходнымі для таго, каб стаць лідэрамі прафесійнай, незалежнай і этычнай прэсы.
Дэдлайн падачы заявак — 1 ліпеня, тэрмін стыпэндыі — 1 лістапада 2024-га — 30 чэрвеня 2025 году. Патрабаваньні да кандыдатаў: мець журналісцкую ці сумежную адукацыю і ня менш за 2 гады досьведу працы ў журналістыцы, падзяляць місію Радыё Свабода, пажаданае практычнае валоданьне ангельскай мовай:
https://smarturl.click/Q1g4p
Сэрбскі суд пастанавіў экстрадаваць беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта ў Беларусь
Пра гэта ён сам напісаў сацсетках. Андрэй Гнёт просіць максымальнага міжнароднага розгаласу і прававой падтрымкі. Разам з адвакатамі ён ужо пачаў падрыхтоўку апэляцыйнай скаргі на рашэньне Вышэйшага суда Сэрбіі, пакуль ён працягвае знаходзіцца пад хатнім арыштам.
З кастрычніка 2023 году беларус знаходзіўся ў сэрбскай турме, 6 чэрвеня 2024 году яго перавялі пад хатні арышт да вынясеньня рашэньня суду:
https://smarturl.click/pp7mX
👫 ⚽️ Увага, пошук!
Раскажыце нам, калі ласка, дзе і як вы зьбіраецеся глядзець матчы чэмпіянату Эўропы па футболе. А таксама, за каго сёлета будзеце заўзець. Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Быкаў на Свабодзе. Пра стварэньне «саюзнай дзяржавы»
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw
«Выступаючы за „жалезную заслону“, ня варта разьлічваць на грамадзкую падтрымку». Аналітык Мажэйка пра першы дзень працы новай Каардынацыйнай рады
«Беларускія палітыкі новага прызыву прадэманстравалі здольнасьць пабудаваць досыць складаную кааліцыю», — лічыць палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
Беларусь у дзясятцы найгоршых краін для працоўных — індэкс Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў
У 11-ым глябальным індэксе па выкананьні правоў працоўных, складзеным Міжнароднай канфэдэрацыяй прафсаюзаў, Беларусь апынулася ў дзясятцы найгоршых краін для працоўных разам з такімі краінамі, як Банглядэш, Гватэмала, Эгіпет, М’янма, Туніс, Турэччына, Філіпіны, Эквадор і Эсваціні.
У індэксе адзначаецца, што працоўныя ў Беларусі сутыкаюцца з сыстэматычнымі рэпрэсіямі, неабгрунтаванымі затрыманьнямі, адвольным закрыцьцём прафаюзаў і інш.:
https://smarturl.click/l5b6B
Ужо сёньня: нарадзіўся аўтар паэмы «Тарас на Парнасе»
13 чэрвеня 1834 году нарадзіўся Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе».
Вераніцын вучыўся ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце. Ягонае аўтарства «Тараса на Парнасе» (паэма доўга лічылася ананімнаю) даказаў Генадзь Кісялёў.
Палесаўнік Тарас у таварыстве грэцка-рымскіх багоў гаворыць жывой беларускай мовай з рысамі паўночна-ўсходняга дыялекту. Радкі гумарыстычнай паэмы сталі ўстойлівымі выразамі й гутарковымі цытатамі. (На фота скульптура «Тараса на Парнасе» ў Гарадку на Віцебшчыне)
Пра іншыя памятныя даты 13 чэрвеня чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/9zXq4
«У пабліках пішуць: "Да сьценкі і расстрэл"». Жонка дэпартаванага беларуса пра будучыню і перавоз мігрантаў
Свабода пагаварыла з жонкай дэпартаванага беларуса Дзьмітрыя Натальляй Смактуновіч, пра тое, чаму муж перавозіў мігрантаў, як ён прапусьціў ануляваны дазвол на жыхарства і ці паедзе яна сама ў Беларусь. https://smarturl.click/e5AzD
ЗША ўвялі санкцыі супраць некалькіх беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў і фізычных асоб
Пад санкцыі трапілі беларускія прадпрыемствы «Беларусьгуматэхніка», «КВАНД ІС», «БАЗцюб», «Завод СВТ», «Тэхналіт». Сярод фізычных асоб, якія трапілі пад санкцыі — камэрцыйны дырэктар «Беларусьгуматэхнікі» Дзьмітры Манько і выканаўчы дырэктар таго прадпрыемства Алег Шпакаў; дырэктар «Тэхналіту» Аляксандар Бадзяка; дырэктар «Завод СВТ» Валянцін Міклашэвіч; дырэктар «БАЗцьюб» Алена Перасяляк; дырэктар «КВАНД ІС» Сяргей Тыцык.
Санкцыі амэрыканскія ўлады ўвялі праз сувязі згаданых беларускіх прадпрыемстваў і фізычных асоб з расейскім вайскова-прамысловым комплексам. https://smarturl.click/JDZy7
Сутычкі каля Нацыянальнага сходу Армэніі. Паліцыя прымяніла шумавыя гранаты, ёсьць параненыя і затрыманыя
Апазыцыя працягвае дамагацца адстаўкі прэм’ер-міністра краіны Нікола Пашыньяна, якога вінавацяць у тэрытарыяльных саступках Азэрбайджану.
У Ерэване перад будынкам Нацыянальнага сходу адбываецца чарговая акцыя пратэсту. Лідэр руху «Тавуш у імя Радзімы» архіяпіскап Баграт Галстаньян патрабуе сустрэчы з прэм’ер-міністрам краіны Ніколам Пашыньянам. Адбыліся сутычкі удзельнікаў пратэсту з паліцыяй. Паліцыя падала лічбу 70 затрыманых. Сілавікі ўжылі сьветлашумавыя гранаты. Ёсьць інфармацыя пра пацярпелых, але невядомая ступень сур’ёзнасьці іх траўмаў і іншыя дэталі сутычак. https://smarturl.click/XygmA
Ціханоўская сустрэлася з дарадцам прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Саліванам
Джэйк Саліван на сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай у Вашынгтоне заявіў аб непахіснай падтрымцы ЗША народу Беларусі ў яго імкненьні да дэмакратычнай будучыні. Ён даў зразумець, што ЗША разам з партнэрамі і саюзьнікамі будуць працягваць рабіць крокі, каб прымусіць рэжым Лукашэнкі адказваць за яго дзеяньні, у тым ліку праз увядзеньне дадатковых санкцый, піша прэс-служба Белага дому. https://smarturl.click/VDgzb
Галоўнае за 13 чэрвеня
✍🏻 Прапагандыст Маркаў — новы міністар інфармацыі. Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў
👨🏻⚖️ Сэрбскі суд пастанавіў экстрадаваць беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта ў Беларусь
🇦🇲 Прэмʼер Армэніі заявіў, што не прыедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе Лукашэнка. Зь Менску і Ерэвану адклікалі амбасадараў
«Не здала, але выйшла з добрым настроем». Беларусы замежжа расказалі, як мяняюць свае правы кіроўцы на мясцовыя
🏗 «„Смачны“ кавалак у цэнтры, могуць і разбурыць». Што будзе з будынкамі былой «Валадаркі»
🙍🏻♂️ «Выступаючы за „жалезную заслону“, ня варта разьлічваць на грамадзкую падтрымку». Аналітык Мажэйка пра першы дзень працы новай КР
👨🏻💼Лукашэнка спрабуе перахапіць у апазыцыі ініцыятыву, — палітоляг Павал Вусаў
🗣 У Ерэвана не засталося падставаў падтрымліваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі — армянскі палітычны аналітык
👫Расказваем, хто тлумачыць чыноўнікам, як думаць і што казаць
📚«Наш Быкаў». Алеся Сёмуха-Грынбэрг: «Я трохі пабойвалася ягоных пэсымізму і тугі»
Вусаў: Лукашэнка спрабуе перахапіць у апазыцыі ініцыятыву
У Беларусі ўводзіцца новы тэрмін «беларускі сьвет». Пра гэта расказаў старшыня Акадэміі навук Уладзімер Гусакоў, патлумачыўшы, што гэта важна для выпрацоўкі беларускай нацыянальнай ідэі. А Лукашэнка сёньня прызначыў новага міністра інфармацыі. Адказным за ідэалёгію стаў былы кіраўнік АНТ Марат Маркаў. Пра ідэалёгію лукашэнкаўскага рэжыму размаўляем з палітолягам і прадстаўніком Руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым.
https://youtu.be/dDAu5BP3EHg
Хто тлумачыць чыноўнікам, як думаць і што казаць
У Беларусі дзейнічае цэлая сетка аналітычных цэнтраў, якія абслугоўваюць рэжым. Самі сябе яны называюць «фабрыкі думак». Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, як яны працуюць.
ВІДЭА: https://youtu.be/c6OZRHNgJLM
Украіна прапанавала МАК не пускаць на Алімпіяду беларуску і трох расеек, якія «адкрыта падтрымліваюць вайну»
Прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Ўкраіны Вадзім Гутцайт і яшчэ два ўкраінскія спартовыя чыноўнікі зьвярнуліся ў Міжнародны алімпійскі камітэт.
https://smarturl.click/RAg8l
У Літве заявілі пра пабудову Балтыйскай лініі абароны на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй
«Мы ствараем Балтыйскую лінію абароны сумесна з Латвіяй і Эстоніяй. Яна будзе інтэграваная з умацаваньнямі, якія створыць Польшча ў рамках сваёй новай ініцыятывы.
Акрамя таго, мы шмат што зробім на мяжы ў рамках уласных літоўскіх нацыянальных рашэньняў. Перш за ўсё гэта тычыцца ўзьвядзеньня участкаў загарод, якія перашкаджаюць мабільнасьці. Некалькі пунктаў на мяжы зь Беларусьсю і Калінінградзкай вобласьцю будуць грунтоўна абсталяваныя паркамі контрамабільнасці», — распавёў міністар абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас:
https://smarturl.click/xBbne
«Не здала, але выйшла з добрым настроем». Беларусы замежжа расказалі, як мяняюць свае правы кіроўцы на мясцовыя
«Ёсьць некаторыя адрозьненьні тэорыі зь беларускай. Першае, што прыходзіць у галаву, што пры руху назад трэба ўключаць паваротнікі, а не аварыйную сыгналізацыю. І калі, напрыклад, мы хочам паварочваць налева, то можна ў любую паласу, а не як у Беларусі, толькі ў крайнюю».
Лукашэнка прызначыў прапагандыста Маркава новым міністрам інфармацыі
13 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні. Так, гендырэктара АНТ прапагандыста Марата Маркава ён прызначыў новым міністрам інфармацыі, а намесьніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Ігара Луцкага — старшынёй праўленьня «Другога нацыянальнага тэлеканалу».
Ігар Бузоўскі, які дасюль быў намесьнікам міністра інфармацыі, прызначаны рэктарам Акадэміі кіраваньня пры Лукашэнку. Новым міністрам працы і сацыяльнай абароны стала Натальля Паўлючэнка, якая раней займала пасаду першай намесьніцы міністра Ірыны Касьцевіч. Каго яшчэ прызначылі:
https://smarturl.click/W3574
Ерэван адклікаў амбасадара Армэніі ў Беларусі для кансультацыяў, калі ён вернецца — невядома
Прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што ніякія афіцыйныя асобы Армэніі ня будуць наведваць Беларусь, пакуль Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе.
«Адзін з кіраўнікоў краін АДКБ заяўляе, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы вайны, заахвочваў, верыў і жадаў перамогі Азэрбайджана. І пасьля гэтага я паеду з кіраўніком Беларусі ў фармаце АДКБ нешта абмяркоўваць?», — заявіў Пашыньян.
Раней Лукашэнка назваў вайну за Нагорны Карабах «вызваленчай» для Азэрбайджану:
https://smarturl.click/JDZvw
«„Смачны“ кавалак у цэнтры, могуць і разбурыць». Што будзе з будынкамі былой «Валадаркі»
Пішчалаўскі замак (больш вядомы як «Валадарка») у 2025 годзе адзначыць 200-годзьдзе. Нядаўна ўсіх вязьняў адтуль перавялі ў новы сьледчы ізалятар у прыгарадзе. Што будзе з помнікам архітэктуры ХІХ стагодзьдзя? Расказваем пра магчымыя варыянты:
https://smarturl.click/AdXBO
На мяжы Беларусі і Польшчы пачала дзейнічаць буфэрная зона
Абмежаваньне ўводзіцца на 90 дзён і ахоплівае ўчастак працягласьцю каля 60,67 км, разьмешчаны ў межах тэрыторыі памежных пастоў у Нараўцы, Белавежы, Дубічах Царкоўных і Чаромсе.
На думку польскіх уладаў, прапанаваныя рашэньні накіраваны на гарантаваньне бясьпекі як староньніх, так і супрацоўнікаў паліцыі, памежнікаў і вайскоўцаў, а таксама на абмежаваньне дзейнасьці груп кантрабандыстаў, якія спрыяюць незаконнай міграцыі.
Упершыню апублікавалі ўнікальны сьпеў «Цьвярдыня» ў выкананьні Ўладзімера Караткевіча
Запіс сьпеву «Цьвярдыня» ў выкананьні Ўладзімера Караткевіча (аўтар словаў — імаверна Ўладзімер Караткевіч, аўтар музыкі — Алег Каравайчук) зроблены для мастацкага фільму «Жыцьцё і ўзьнясеньне Юрася Братчыка» паводле раману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» ў 1967 годзе. https://smarturl.click/qlpLv
Асноўнае за 12 чэрвеня
📌 Беларуса дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь. Што пра яго вядома
📌 ЗША ўвялі санкцыі супраць некалькіх беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў і фізычных асоб
📌 Новая Каардынацыйная рада правяла першае паседжаньне. Частка ўдзельнікаў заявіла пра працэдурныя парушэньні
📌 Ціханоўская сустрэлася з дарадцам прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Саліванам
📌 «Белыя халаты»: зь віцебскага шпіталя пасьля праверкі Абельскай звольнілі галоўнага доктара і яшчэ двух супрацоўнікаў
📌 Праваабаронцу Леаніда Судаленку завочна судзяць за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»
📌 «Патрэбныя матываваныя людзі». Жонка загінулага ва Ўкраіне беларуса-добраахвотніка пайшла на вайсковую службу
📌 Колькі каштуюць аўто з прабегам у Менску, Вільні і Варшаве
📌 У Польшчы разьвіталіся з жаўнерам, які загінуў ад нажа мігранта на мяжы зь Беларусьсю
📌 У Менску знайшлі надмагільлі ХІХ стагодзьдзя
Новая Каардынацыйная рада правяла першае паседжаньне, зь якога вялася відэатрансьляцыя
Частка новаабраных удзельнікаў Каардынацыйнай рады ня сталі ўдзельнічаць у поўным паседжаньні, заявіўшы пра працэдурныя парушэньні. Перад паседжаньнем у канале Каманды Латушкі і Руху «За Свабоду» зьявілася заява пра стварэньне аргкамітэту па арганізацыі першага працоўнага паседжання абранай Каардынацыйнай Рады. https://smarturl.click/8Ewe8
Як Лукашэнка дапамагае ФСБ. Чаму дэпартавалі беларуса
Прадстаўнік арганізацыі BelPol Уладзімер Жыгар у інтэрвію “ПіКу Свабоды” камэнтуе дэпартацыю з Польшчы грамадзяніна Беларусі, расказвае пра пастанову Савета міністраў, якая, на думку BelPol, сьведчыць пра падрыхтоўку да вайны, а таксама разважае як можна перашкодзіць рэжыму Лукашэнкі дамапагаць Расеі ў агрэсіі супраць Украіны.
https://youtu.be/oA5OzgWjwr4
Ад расейскага ракетнага абстрэлу Крывога Рогу загінулі як найменей 8 чалавек, сярод параненых ёсьць дзеці
Колькасьць загінулых ад расейскага ракетнага абстрэлу Крывога Рогу павялічылася да васьмі чалавек, больш за 20 параненыя, сярод іх ёсьць дзеці, паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.
Раней мясцовыя ўлады паведамлялі, што расейскія войскі абстралялі жылы сэктар у Крывым Рогу. Пашкоджаны адміністрацыйны будынак і жылы дом. https://smarturl.click/vw66Q