radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне спрасьцілі атрыманьне грамадзянства іншаземцамі, якія ваявалі супраць агрэсіі Расеі. Што зьмянілася для добраахвотнікаў

Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла зьмены ў заканадаўства, якое рэглямэнтуе працэдуру атрыманьня іншаземцамі ўкраінскага грамадзянства.

https://smarturl.click/JD7am

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна атакавала расейскую ракетную базу С-300 і нанесла ўдар дронамі па Маскве

У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі аб нанясеньні ўдару па Растоўскай вобласьці Расеі паблізу Новашахцінску, дзе знаходзіліся пазыцыі зэнітнага ракетнага комплексу С-300. У Маскве спынялі працу аэрапортаў.

https://smarturl.click/RAd3W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аднаго з найлепшых беларускіх трэнэраў у настольным тэнісе асудзілі на 2 гады калёніі

Прысуд прагучаў яшчэ 25 ліпеня, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

https://smarturl.click/5O0Dp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналіст Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык правёў за кратамі ўжо 1000 дзён

21 жніўня спаўняецца роўна 1000 дзён з моманту затрыманьня журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка. Увечары 25 лістапада 2021 году Андрэй выйшаў з дому на невялікі велашпацыр, ля пад’езду яго чакала група сілавікоў, якія завялі Андрэя назад у кватэру і правялі там ператрус. Другі асуджаны журналіст Свабоды, Ігар Лосік, знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году, ужо 1518 дзён.

https://smarturl.click/3kmVp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея абстраляла дзіцячую кавярню ў Запароскай вобласьці. Загінуў 15-гадовы падлетак, ёсьць параненыя

Удзень 20 жніўня расейскія вайскоўцы ўдарылі па дзіцячай кавярні ў пасёлку Малакацярынаўка Запароскай вобласьці Ўкраіны. У выніку абстрэлу атрымалі раненьні чацьвёра дзяцей 11, 14, 15 і 17 гадоў, а таксама 18-гадовая дзяўчына. 15-гадовага падлетак у выніку памёр ад атрыманых раненьняў.

Па стане на раніцу 28 ліпеня 2024 году, з пачатку вайны ва Ўкраіне загінулі сама меней 564 дзіцяці і сама меней 1487 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці:

https://smarturl.click/B6JLQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На волю таксама выйшлі палітзьняволеныя Ала Зуева і Вольга Стаброўская

Іх заўважыла ініцыятыва @dissidentBY на відэа прапагандыстаў. Алу Зуеву ў кастрычніку 2023 году асудзілі да двух з паловай гадоў калёніі за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады. Вольгу Стаброўскую ў верасьні 2023 году асудзілі да года і трох месяцаў пазбаўленьня волі за абразу Лукашэнкі:

https://smarturl.click/Adk9v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 20 жніўня

👫 Праваабаронцам вядома пра 8 вызваленых палітвязьняў. Сталі вядомыя імёны трох зь іх

👥 У Беларусі актывізавалі вучэньні вайсковаабавязаных. Ад сёньня зборы пачаліся ў Слуцку і Менску

👨🏻‍⚖️ Былога намесьніка міністра энэргетыкі Міхадзюка судзяць за хабар у эўра і сэрбскіх дынарах

👗«У нас ці анучы куплялі, ці брэнды». Што кажуць беларусы пра эўрапейскія санкцыі на адзеньне сэканд-хэнд

🙅🏻«Этычны і маральны арыенцір». Экспэрты пра тое, калі варта публікаваць асабістыя зьвесткі чалавека, а калі — не

🙍🏻‍♂️ Радыкальнае супрацьстаяньне радзей прыводзіць да посьпеху, — палітоляг Пётра Рудкоўскі пра дзьве стратэгіі дэмсілаў

🎥 «ПіК Свабоды». Як вызваліць Бяляцкага? Расейскі праваабаронца Алег Арлоў пра сытуацыю вакол беларускіх палітвязьняў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акрамя Ксеніі Луцкінай, на волю выйшлі Ірына Санкоўская, асуджаная да 1,5 гадоў калёніі за «зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў», абразу прадстаўніка ўлады і Аляксандра Лукашэнкі, і Вольга Новікава, якая адбывала пакараньне за ўдзел у пратэстах:

https://smarturl.click/Adk9v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яго абмянялі на Красікава. Як вызваліць беларусаў?

Чаму беларускіх палітвязьняў не вызваляюць па абмене? Якія рэпрэсіўныя практыкі беларускага рэжыму запазычвае расейскі? Ці дапамагае за кратамі Нобэлеўская прэмія?

На гэтыя і іншыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае былы расейскі палітвязень Алег Арлоў, адзін з заснавальнікаў расейскай праваабарончай арганізацыі «Мемориал», вызвалены падчас нядаўняга вялікага абмену вязьнямі:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/tGuFrENtu4I

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Чырвонай кнізе Беларусі плянуюць панізіць ахоўны статус зубра, мядзьведзя, рысі і барсука, павысіць — ахоўны статус хамяка

Агулам прапануць выключыць з Чырвонай кнігі Беларусі 13 відаў жывёл, уключыць 21 від і зьмяніць ахоўны статус для 33 відаў. Падрабязьней:

https://smarturl.click/8ER9a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Этычны і маральны арыентыр». Экспэрты пра тое, калі варта публікаваць асабістыя зьвесткі чалавека, а калі — не

«Мы даём дадзеныя незалежным журналістам і іншым асобам, калі гаворка ідзе аб абгрунтаваным запыце, прадстаўніках рэжыму Лукашэнкі»... Калі ж можна публікаваць асабістую інфармацыю, а калі не?

https://smarturl.click/dpejk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску пачынаецца суд над былым намесьнікам міністра энэргетыкі Міхадзюком

Былому высокаму чыноўніку пагражае да 15 гадоў турэмнага зьняволеньня. Ён быў куратарам БелАЭС.

https://smarturl.click/w9dnQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У нас ці анучы куплялі, ці брэнды». Што кажуць беларусы пра эўрапейскія санкцыі на адзеньне сэканд-хэнд

«Эўразьвяз забараніў увозіць у Беларусь сэканд-хэнд? Гэта вельмі дзіўна. Калі гэта праўда, то вельмі крыўдна. У мяне чацьвёра дзяцей. У такіх крамах я купляла практычна новы і фірмовы абутак для сыноў. Мяне такая навіна засмуціла».


Беларусы — пра забарону на ўвоз у Беларусь тавараў «сэканд-хэнд».

https://smarturl.click/Yzbbe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разарваць лягістыку і стварыць санітарную зону. У Кіеве вызначылі галоўную задачу апэрацыі ў Курскай вобласьці

Апэрацыя ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласьці дазволіць стварыць «санітарную зону», зь якой Расея ня зможа атакаваць цывільнае насельніцтва і аб’екты інфраструктуры Сумскай і Чарнігаўскай вобласьцяў
https://smarturl.click/jkbEq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЭСПЧ трэці раз адмовіў Андрэю Гнёту ў абароне ад экстрадыцыі

Апэляцыйны суд у Сэрбіі ў справе беларуса адбудзецца 27 жніўня.

https://smarturl.click/bab4v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна «азартна гуляе» на Куршчыне, а Расея захопіць увесь Данбас? Заходнія аналітыкі ацанілі рызыкі на абодвух франтах

Чаго дасягнула Ўкраіна ў Курскай вобласьці, а чаго не змагла? Ці кампэнсуюць посьпехі УСУ на Куршчыне магчымую страту Пакроўску на Данеччыне? Што азначае далейшае прасоўваньне расейскай арміі на Данбасе для Ўкраіны? І ці мае сэнс, улічваючы гэта, выдаткоўваць рэсурсы на Куршчыну?

https://smarturl.click/RAd3J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэмакратычная партыя зацьвердзіла Камалу Гарыс кандыдаткай на пасаду прэзыдэнта ЗША

За гэта прагаласавала 99% дэлегатаў перадвыбарчага зьезду ў Чыкага.

https://smarturl.click/71VDv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На волю выйшаў палітзьняволены Васіль Берасьнеў

74-гадовы палітзьняволены выйшаў пасьля памілаваньня, паведамілі праваабаронцы. Раней Васіль Берасьнеў узначальваў аршанскую арганізацыю незалежнага прафсаюзу РЭП. За кратамі ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 гадоў таму памёр адзін з найлепшых гістарычных пісьменьнікаў Беларусі Леанід Дайнека

21 жніўня 2019 году на 80-м годзе жыцьця памёр Леанід Дайнека, беларускі пісьменьнік, аўтар гістарычных раманаў.

Леанід Дайнека вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменьнікаў. Ён аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» пра барацьбу Полацка зь немцамі ў Ніжнім Падзьвіньні, «Сьлед ваўкалака» пра полацкага князя Ўсяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» пра раньні этап станаўленьня Вялікага Княства Літоўскага, «Назаві сына Канстанцінам» пра гістарычныя падзеі XV–XVI стагодзьдзяў у Рыме, ВКЛ і Канстанцінопалі.

У часы незалежнасьці Беларусі разам з сынамі Сяргеем, Зьмітром і Сьцяпанам Леанід Дайнека займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі». Сямейная кампанія вырабляла гатункі настояў «Крамбамбуля».

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/RAdOW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за 30 новых кампаній за паўгода: у Польшчы расьце колькасьць беларускіх ІТ-бізнэсаў

На канец чэрвеня ў Польшчы было зарэгістравана 444 ІТ-кампаніі зь беларускім капіталам, ад пачатку 2024 году беларусы адкрылі больш за 30 новых арганізацый. Ад жніўня 2023 году колькасьць ІТ-кампаній зь беларускім капіталам у Польшчы вырасла на 15%, паведамляе dev.by са спасылкай на зьвесткі цэнтру эканамічнай інфармацыі Польшчы:

https://smarturl.click/3kmbp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналісту Ўладзімеру Хільмановічу завочна прысудзілі 5 гадоў зьняволеньня і 40 тысяч рублёў штрафу

Справу горадзенскага журналіста Ўладзімера Хільмановіча ў парадку «спэцвядзеньня» разьбіраў Горадзенскі абласны суд. Журналіста абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» і ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні». Самому Хільмановічу дагэтуль невядома, за што канкрэтна яго асудзілі:

https://smarturl.click/0exLW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 фактаў пра падзеі і баі ў Курскай вобласьці

Апэрацыя ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласьці працягваецца. Украінскі галоўнакамандуючы Аляксандар Сырскі сёньня заявіў, што УСУ рушылі наперад углыб Курскай вобласьці Расеі на 28-35 км і на 20 жніўня кантралявалі 93 населеныя пункты. Расея гэтыя заявы не камэнтавала. Паводле ўкраінскага боку, наступ дазволіць стварыць «санітарную зону», зь якой Расея ня зможа атакаваць цывільнае насельніцтва і аб’екты інфраструктуры Сумскай і Чарнігаўскай абласьцей.

Расказваем сьцісла ў відэа асноўныя факты пра баі ў Курскай вобласьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітзьняволеную журналістку Ксенію Луцкіну вызвалілі паводле памілаваньня

Дзяржаўны тэлеканал Беларусь 1 паказаў вызваленую паводле памілаваньня палітзьняволеную Ксенію Луцкіну, асуджаную да 8 гадоў калёніі. У зьняволеньні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расьце пухліна ў галаўным мозгу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Радыкальнае супрацьстаяньне радзей прыводзіць да посьпеху, — палітоляг пра дзьве стратэгіі дэмсілаў

Беларускі палітоляг Пётра Рудкоўскі ў інтэрвію Свабодзе разважае, якая стратэгія — на эскаляцыю ці на саступкі рэжыму — можа быць больш эфэктыўнай, адзначае неабходнасьць згуртаванасьці дэмакратычных сілаў і аналізуе, якая стратэгія ў барацьбе супраць аўтарытарных рэжымаў гістарычна часьцей прыводзіла да посьпеху.

«Асноўная мэта — дэмакратызацыя Беларусі — не становіцца больш імавернай пры сцэнары далейшай эскаляцыі. Увядзеньне яшчэ больш жорсткіх санкцыяў у дадзенай геапалітычнай сытуацыі не павялічвае імавернасьці пераменаў», — лічыць ён:


https://smarturl.click/9zD9y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Валянтэры расказалі пра эвакуацыю ўкраінцаў празь Беларусь: «Гэта амаль такі ж шлях, як з Кіева да Мадрыду»

Пасьля пачатку ўкраінскай апэрацыі ў Курскай вобласьці быў спынены рух праз гуманітарны калідор Калацілаўка (Белгарадзкая вобласьць Расеі) — Пакроўка (Сумская вобласьць). Грамадзян Украіны, якія вяртаюцца з акупацыі або эвакуююцца з памежнай з Расеяй тэрыторыі, заклікалі выкарыстоўваць пункт пропуску «Макраны — Даманава» на мяжы зь Беларусьсю.

Украінская служба Радыё Свабода высьветліла, як працуе эвакуацыйны калідор празь Беларусь і колькі украінцаў яго выкарыстоўвае:

https://smarturl.click/l5gx1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцам стала вядома пра 7 вызваленых палітвязьняў

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаваньні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя зь іх маюць сур'ёзныя захворваньні. За апошнія дні з калёній па памілаваньні пачалі выходзіць палітзьняволеныя.

https://smarturl.click/8ERja

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўная Рада ўхваліла закон пра забарону ва Ўкраіне Расейскай праваслаўнай царквы

Грамадзкія актывісты дабіваліся забароны РПЦ на тэрыторыі Ўкраіны некалькіх апошніх гадоў.

https://smarturl.click/aJbbY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У закрытым рэжыме судзяць былога міліцыянта з Гомля, які падтрымліваў Украіну ў сацсетках

У Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс над Віленам Тургунавым, былым супрацоўнікам аддзелу ўпраўленьня ўнутраных спраў Чыгуначнага раёну Гомля.

https://smarturl.click/LYJJd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Байдэн на Зьезьдзе Дэмакратычнай партыі ЗША падсумаваў сваю палітычную кар'еру, выказаўся пра Пуціна і пашырэньне NATO

На Зьезьдзе, які адкрыўся ў Чыкага, Джо Байдэн падкрэсьліў важнасьць лідэрства ЗША ў сьвеце і адзначыў унёсак сваёй адміністрацыі ў супрацьстаяньне Расеі і Кітаю.

https://smarturl.click/VDJ50

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — 105-я гадавіна сьмерці Івана Луцкевіча

20 жніўня 1919 году памёр Іван Луцкевіч, беларускі археоляг, публіцыст, палітык, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага руху. Разам з братам Антонам Іван Луцкевіч стаў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W3b7k

Читать полностью…
Subscribe to a channel