Прыпыніла працу найбуйнейшая школа замежных моваў на Берасьцейшчыне
У Берасьці прыпыніла працу школа замежных моваў «АКЦ Мост», паведамляе @pozirkonline. Студэнтам курсаў і іх бацькам пра адмену заняткаў і прыпыненьне дзейнасьці школы паведамілі ў групавых чатах, без тлумачэньня прычынаў. Паводле зьвестак «Позірку», сёньня офіс «АКЦ Мост» быў апячатаны. Ні на сайце, ні ў сацыяльных сетках установы няма інфармацыі пра спыненьне працы:
/channel/pozirkonline
У Севастопалі ад падрыву аўтамабіля загінуў высокапастаўлены вайсковец Чарнаморскага флёту Расеі
Аўтамабіль выбухнуў і загарэўся. Кіроўцу змаглі «апэратыўна эвакуаваць» і перадаць лекарам, але выратаваць яго не ўдалося.
https://smarturl.click/e5lBb
У Швэцыі грамадзяніну Беларусі ўпершыню выдалі пашпарт іншаземца
Раней стала вядома, што Швэцыя адмовіла ў прытулку іншаму беларусу, які ўдзельнічаў у пратэстах, і яго разам з маці дэпартавалі ў Беларусь, дзе мужчыну адразу затрымалі.
https://smarturl.click/W3goA
У ЗША гвардзейца, які выдаў сакрэтныя зьвесткі аб вайне ва Ўкраіне, асудзілі на 15 гадоў
Сёлета Джэк Тэйшэйра прызнаў сябе вінаватым па шасьці пунктах абвінавачаньня ў наўмысным захаваньні і перадачы інфармацыі пра нацыянальную абарону ў адпаведнасьці з Законам аб шпіянажы.
https://smarturl.click/67Jkg
Беларусы Беластоку правялі акцыю памяці Бандарэнкі і іншых ахвяр дыктатуры ў Беларусі
12 лістапада, у чацьвертую гадавіну трагічнай гібелі Рамана Бандарэнкі людзі прынесьлі зьнічы, кветкі, нацыянальныя сьцягі, партрэты загінулых ад рэжыму Лукашэнкі да Генэральнага Консульства Беларусі ў Беластоку.
У Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць пра Рамана Бандарэнку, які памёр 12 лістапада 2020 году. Яго жорстка пабілі падчас затрыманьня на «плошчы Перамен» у Менску. Да гэтай даты цяпер прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю.
📸 Фотагалерэя з акцыі: https://smarturl.click/JDXXm
Адным толькі вызваленьнем палітвязьняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць, — былы дыплямат Павал Сьлюнькін
Чаму Лукашэнка з такім энтузіязмам вітаў перамогу Трампа? Якою будзе формула міру ва Ўкраіне, што прапануе Трамп? Якім можа быць месца Беларусі ў межах гэтай формулы? На гэтыя і іншыя пытаньні адказвае былы беларускі дыплямат, магістрант Гарвардзкага ўнівэрсытэту ў ЗША Павал Сьлюнькін:
https://smarturl.click/mp99Q
Як праходзіць кліматычны саміт у Баку
Расказваем пра незвычайных удзельнікаў міжнароднага саміту COP29 у Баку, пра тое, як яго выкарыстоўвае кіраўнік Азэрбайджану Ільхам Аліеў і з кім з удзельнікаў кліматычнага саміту сябруе Лукашэнка.
Вольга Чамаданава таксама зьнялася з выбараў
Галоўны ідэоляг Менгарвыканкаму і старшыня «Саюзу жанчын» Вольга Чамаданава заявіла, што спыняе ўдзел у выбарах-2025 у Беларусі — праз 12 дзён пасьля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы (ЦВК зарэгістравала яе 31 кастрычніка).
Раней сёньня адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах афіцэр Сяргей Бобрыкаў — праз 8 дзён пасьля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы (4 лістапада).
Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
https://smarturl.click/z277w
Расейскія дроны трэцюю ноч запар залятаюць у Беларусь, — Узброеныя сілы Ўкраіны
Паводле УСУ, у ноч на 12 лістапада два расейскія дроны выйшлі з паветранай прасторы Ўкраіны ў напрамку Беларусі» (маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» сьцьвярджае, што ўначы ў Беларусь заляцелі 8 расейскіх дронаў). 10 і 11 лістапада ведамства таксама паведамляла пра залёт расейскіх дронаў на беларускую тэрыторыю.
Раней украінскія Паветраныя сілы паведамлялі пра залёт на беларускую тэрыторыю расейскіх дронаў у ноч на 17, 18, 20, 22, 26, 27, 28 кастрычніка, 1 і 3 лістапада:
https://smarturl.click/dp9Y3
Праблемы зь перадачамі, лістамі і матрацамі. Што вядома пра ўмовы ў новым СІЗА-1 у Калядзічах пад Менскам
З часу пераезду «Валадаркі» ў новыя будынкі ў пасёлку Калядзічы пад Менскам мінула больш за 5 месяцаў, але наладзіць перадачы гэтак, каб было зручна і не займала зашмат часу, не ўдаецца, сьцьвярджаюць сваякі вязьняў СІЗА.
«Я прыехала ў 4.55 і была 50-я ў чарзе», — расказала @mediazona_by жанчына, якая перадавала перадачу ў будзённы дзень. Што яшчэ расказваюць сваякі вязьняў:
https://smarturl.click/3k2Zp
Футбольная сустрэча Паўночнай Ірляндыі і Беларусі ўсё ж адбудзецца ў Бэлфасьце, але некаторым беларускім гульцам не далі візаў
Трое гульцоў беларускай каманды не атрымалі дакумэнтаў, каб прыляцець у Брытанію. Яны прапусьцяць сустрэчу Лігі нацый, якая пройдзе 15 лістапада.
Яшчэ некалькі дзён таму чыноўнік з фэдэрацыі пераконваў журналістаў у тым, што ўсе футбалісты візы атрымалі.
https://smarturl.click/67J5E
На здымку Павал Савіцкі — адзін з гульцоў, якім не далі візаў
Двух берасьцейцаў адправілі ў калёнію за пратэсты ў 2020-м
Суд Ленінскага раёну Берасьця прысудзіў калёнію двум мужчынам — Артуру Трушко і Вадзіму Кутасевічу. Ім прысудзілі 1,5 года калёніі кожнаму.
Яшчэ адна берасьцейка, Аліна Новікава, атрымала два гады «хатняй хіміі». Усе прысуды вынесеныя за пратэсты ў жніўні 2020 году.
Хроніка перасьледу 12 лістапада: https://smarturl.click/VD4mR
З-пад завалаў дому ў Крывым Рогу, у які ўдарыла расейская ракета, дасталі целы жанчыны і яе траіх дзяцей
У выніку ўдару войска Расеі па Крывым Рогу ў пяціпавярховым доме абрынуўся пад’езд. Улады паведамілі аб 14 пацярпелых.
https://smarturl.click/Adm2v
Аліеў падзякаваў Лукашэнку за дапамогу ў аднаўленьні Нагорнага Карабаху
Беларускія кампаніі дапамагаюць азэрбайджанскім аднаўляць і рэканструяваць будынкі, а таксама будаваць модульныя дамы.
https://smarturl.click/gp904
«Сытуацыя ня вельмі добрая». Чаму Польшча пачала адмаўляць беларусам у міжнароднай абароне
«Бясконцы трэш і сюр пачаўся для мяне ў пачатку жніўня 2023 году, калі па нас, журналістаў „Ранку“, прыйшла міліцыя, мы трапілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Пазьней нас прызналі „экстрэмістамі“, распачалі крымінальныя справы. Я ўцякаў з Радзімы бяз пэўнай мэты, для мяне галоўнай была бясьпека. Цяпер жа я нават не магу знайсьці свой пашпарт і мяне могуць дэпартаваць у Беларусь». Чаму Польшча адмаўляе беларусам у міжнароднай абароне?
https://smarturl.click/EeVJV
Міністэрства інфармацыі запатрабавала зьняць з продажу выданьні, якія «наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі»
Міністэрства інфармацыі Беларусі запатрабавала ад распаўсюднікаў друкаваных выданьняў «самастойна» правесьці рэвізію і зьняць з продажу кнігі, якія могуць нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Якімі крытэрамі павінны кіравацца распаўсюджвальнікі, не паведамляецца.
https://smarturl.click/kj952
Каляж носіць ілюстрацыйны характар
Спэцслужбы Польшчы затрымалі беларуса па падазрэньні ў падпале ў Гданьску
Як паведаміла спэцслужба, гэта адно з сэрыі затрыманьняў меркаваных удзельнікаў злачыннай групоўкі, якая займалася актамі сабатажу, падпаламі.
https://smarturl.click/pp9B7
Расея забараніла ўсынаўляць дзяцей грамадзянам Беларусі
Дзяржаўная Дума Расеі прыняла закон аб забароне ўсынаўленьня расейскіх дзяцей грамадзянамі дзяржаў, дзе можна мяняць пол — шляхам апэрацыі або толькі ў дакумэнтах. Сярод краінаў, дзе дазволеныя трансгендарныя пераходы, ёсьць і Беларусь.
https://smarturl.click/0e1nL
Ужо сёньня: дзень народзінаў Эміліі Плятэр
13 лістапада 1806 году ў Вільні нарадзілася Эмілія Плятэр, вядомая беларуская фальклярыстка і паэтка, удзельніца паўстаньня 1830–1831 гадоў. У часе вызвольнага паўстаньня яна ўзначаліла аддзел з 280 пехацінцаў, 60 вершнікаў і некалькіх сотняў узброеных косамі сялян і, пераапрануўшыся ў мужчынскае адзеньне, павяла іх на Дынабург-Дзьвінск.
Эмілію Плятэр называюць беларускай Жаннай д’Арк, яна стала нацыянальнай гераіняй Польшчы, Беларусі і Літвы. Адам Міцкевіч прысьвяціў ёй верш «Сьмерць палкоўніка», пра яе пісалі таксама паэты з Францыі, Нямеччыны, Італіі, Англіі і Вугоршчыны.
Больш падзей дня ў адмысловым матэрыяле: https://smarturl.click/Zy9lq
«Ну што за тры хвіліны скажаш?» Навошта Лукашэнку кліматычны саміт
«Лукашэнка і раней любіў наведваць вялікія міжнародныя форумы. Цяпер да гэтага дадаўся „сындром 2020 году“ — сытуацыя, калі многія краіны не прызнаюць Лукашэнку прэзыдэнтам, увялі санкцыі — адпаведна, геаграфія магчымых паездак значна звузілася».
Галоўнае за 12 лістапада
🫂 Марыя Калесьнікава сустрэлася з бацькам пасьля 21 месяца ізаляцыі
❌ Сяргей Бобрыкаў і Вольга Чамаданава заявілі, што спыняюць удзел у выбарчай кампаніі ў Беларусі
🇵🇱 Анджэй Дуда адмовіўся ад групавога фота з удзельнікамі кліматычнага саміту праз Лукашэнку
🇱🇹 Сейм Літвы дэнансаваў пагадненьне зь Беларусьсю аб супрацы ў мытнай справе
🙍🏻♀️ Як прапагандыстка Лебедзева дапамагла затрымаць ва Ўкраіне «памочніка» ўхілістам ад мабілізацыі
📚 «Адхіленьні ад дзяржаўнай палітыкі». Як у Беларусі скарачаецца колькасьць выдадзеных па-беларуску кніг
✍🏻 Цытаты Лукашэнкі і безыменныя пікеты. Як дзяржаўныя выданьні асьвятляюць прэзыдэнцкую кампанію цяпер і як гэта рабілася раней
🇺🇸 Адным толькі вызваленьнем палітвязьняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць, — былы дыплямат Павал Сьлюнькін
🎥 «ПіК Свабоды». Рыкард Юзьвяк: «Шлях Беларусі ў ЭЗ ляжыць праз Маскву»
«Шлях Беларусі ў Эўразьвяз ляжыць праз Маскву»
Ці гатовая Эўропа сама сябе абараняць? Як прадстаўнікі Эўразьвязу і NATO рыхтуюцца да прыходу новай адміністрацыі ў Злучаных Штатах? Ці вераць яны, што ЗША і ЭЗ будуць мець узгодненую палітыку адносна аўтарытарных рэжымаў, такіх як рэжым Лукашэнкі? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк:
🎥ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/IUOutg1u5eU
Марыя Калесьнікава сустрэлася з бацькам пасьля 21 месяца ізаляцыі
Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава сустрэлася са сваім бацькам. Фота сустрэчы апублікаваў блогер Раман Пратасевіч у сваім тэлеграм-канале. Былыя палітзьняволеныя пазналі ў антуражы месца здымкаў турэмную бальніцу, піша «Наша Ніва».
Дагэтуль адзінае спатканьне Калесьнікавай з бацькам было яшчэ ў сьнежні 2022 году, адразу пасьля яе апэрацыі, і доўжылася каля10 хвілін у мэдчастцы калёніі. Сваякі Калесьнікавай ня мелі ніякай сувязі з Марыяй і навінаў ад яе зь сярэдзіны лютага 2023 году:
https://smarturl.click/67JJe
Афіцэр Сяргей Бобрыкаў заявіў, што здымае сваю кандыдатуру з выбараў-2025
Старшыня Саюзу афіцэраў Бобрыкаў заявіў, што прыняў рашэньне адмовіцца ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, «каб забясьпечыць згуртаванасьць афіцэрскага корпуса, не дапусьціць дваякіх думак сярод вайскоўцаў, каб падтрымаць дзейнага кіраўніка дзяржавы і нашага лідэра».
Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
https://smarturl.click/2qZkA
«Адхіленьні ад дзяржаўнай палітыкі». Як у Беларусі скарачаецца колькасьць выдадзеных па-беларуску кніг
«Хто раней замаўляў тыя ж буклеты па-беларуску, цяпер думае, ці варта гэта рабіць». У Беларусі на 24% зьменшылася выданьне кніг на беларускай мове. З чым гэта зьвязана і што там цяпер выдаюць, расказваем.
https://smarturl.click/9z6b5
Анджэй Дуда адмовіўся ад групавога фота з удзельнікамі кліматычнага саміту з-за Лукашэнкі
Фота ўдзельнікаў саміту COP29 зьявілася ў сацсетках без прэзыдэнта Польшчы, але з Аляксандрам Лукашэнкам.
https://smarturl.click/AdmbM
Як прапагандыстка Лебедзева дапамагла затрымаць ва Ўкраіне «памочніка» ўхілістам ад мабілізацыі
Ва Ўкраіне затрымалі ўраджэнца Жытомірскай вобласьці, які арганізаваў канал «дапамогі» для тых украінцаў, якія ўцякаюць ад мабілізацыі ў Беларусь, Малдову і эўрапейскія краіны.
Сьледзтва ідэнтыфікавала мінімум шэсьць асобаў, якім затрыманы даваў парады і рэкамэндацыі аб перасячэньні мяжы па-за пунктамі пропуску.
https://smarturl.click/kj9BR
Расьсьледнікі паведамілі, што выявілі агентаў спэцслужбаў Беларусі, якія праніклі ў апазыцыю і валянтэрскія арганізацыі
БРЦ сумесна з «Альянсам расьсьледнікаў» і «Кібэрпартызанамі» заявілі, што раскрылі асобы агентаў беларускіх спэцслужбаў, якія працуюць пад прыкрыцьцём.
https://smarturl.click/pp9jA
Цытаты Лукашэнкі і безыменныя пікеты. Як дзяржаўныя выданьні асьвятляюць прэзыдэнцкую кампанію цяпер і як гэта рабілася раней
«Калі выбары — мусіць быць канкурэнцыя, палітычная барацьба. А зараз дзяржаўным СМІ цяжка, няма пра што пісаць». Паглядзелі, як дзяржаўныя СМІ ў Беларусі асьвятляюць выбары і параўналі з 2020 годам.
https://smarturl.click/Xy51G