radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Важнае ў Беларусі і вакол яе 7 ліпеня. Што варта ведаць і пра што пачытаць

▪️The Washington Post заклікае сьвет патрабаваць доказаў, што беларускія палітвязьні, ад якіх няма вестак, жывыя

▪️Лукашэнка прапанаваў расейцам і ўкраінцам скупляць за бесцань зямлю ў беларускіх вёсках

▪️На атракцыёне ў парку Чалюскінцаў у Менску адбылася аварыя. Цяжка пацярпелых няма

▪️Памёр журналіст і пісьменьнік Віталь Каракорскі

▪️Ці добра вы ведаеце гісторыю і традыцыі адзначэньня Купальля? ТЭСТ

▪️Літаратар і цырульнік Сяргей Календа расказаў, як штодня гаворыць з кліентамі па-беларуску

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

The Washington Post заклікае сьвет патрабаваць доказаў, што беларускія палітвязьні, ад якіх няма вестак, жывыя

«За часы дыктатара Аляксандра Лукашэнкі Беларусь часта служыла выпрабавальным палігонам для рэпрэсіяў. Цяпер ён перайшоў да жорсткіх псыхалягічных катаваньняў, больш як год трымаючы палітычных зьняволеных бяз сувязі з вонкавым сьветам».
https://smarturl.click/XyJvW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Біць Расею ў слабыя месцы». Камандзір палка Каліноўскага назваў умовы, пры якіх Украіна можа перамагчы

"Украіне трэба паляпшаць свой вайсковы патэнцыял і біць Расею ў слабыя месцы".
https://smarturl.click/aJ6VY

Фота: Павал «Дзядзька» Шурмей, скрыншот з Online UA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Орбан пасьля сустрэч зь Зяленскім і Пуціным адправіўся ў былы Нагорны Карабах

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан узяў удзел у нефармальным саміце Арганізацыі цюркскіх дзяржаў у Шушы.

🇪🇺 У Эўразьвязе ўжо заявілі, што Орбан «не атрымліваў паўнамоцтваў на прасоўваньне адносін паміж Эўразьвязам і Арганізацыяй цюркскіх дзяржаў».

https://smarturl.click/l57Zg

На здымку кіраўнік Азэрбайджану Ільхам Аліеў зь Віктарам Орбанам. Фота прэзыдэнцкай канцылярыі ў Баку

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Магілёве зьбіраюць подпісы супраць зьнішчэньня ляндшафту і культурнага слою пад музэй расейскага цара

«Тут у зямлі захаваліся грунтавы могільнік і рэшткі сярэднявечных умацаваньняў (XII–XIII стст.). Культурны пляст гістарычнага цэнтру зьяўляецца складовай часткай гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Чужародны па архітэктуры аб’ект на месцы парку і драўляных умацаваньняў пагоршыць традыцыйнае ўспрыманьне гістарычнага цэнтру, што таксама забаронена», — гаворыцца ў тэксьце пэтыцыі.

https://smarturl.click/Zyexy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. Ці праўда, што беларускую назву Вільня літоўцы ўспрымаюць як непавагу да сябе?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Літоўцам няма справы, як і што беларусы называюць у сваёй мове. Знак павагі для іх — зварот па-літоўску. Вільняй беларусы называюць старую сталіцу 700 гадоў. І толькі 70 гадоў таму ў беларускай мове зьявілася слова Вільнюс, якое прыйшло да нас праз расейскую мову разам з русыфікацыяй, каб адабраць памяць пра нашу гісторыю і аддаліць нас ад літоўцаў. За Вільнюсам па-беларуску зусім нічога не стаіць, у тым ліку і павагі да нас. Бо літоўцы хацелі б бачыць у нас паўнавартасную нацыю, а ня хворы на ўнутраныя разлады народ.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літаратар і цырульнік Сяргей Календа расказаў, як штодня гаворыць з кліентамі па-беларуску

У эўрапейскім беларускім выдавецтве «Гутэнбэрг» выйшла новая кніга прозы Сяргея Календы «Стрыжэ і піша». Яе аўтар — самы вядомы беларускі цырульнік сярод пісьменьнікаў і самы вядомы беларускі пісьменьнік сярод цырульнікаў. Пагаварылі са спадаром Календам пра адметнасьці новай кнігі, вясёлыя гісторыі з цырульніцкай практыкі, мову ды забаўны дызайн, зроблены штучным інтэлектам.

https://smarturl.click/71zma

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

155 гадоў з дня нараджэньня Лявона Вітан-Дубейкаўскага

7 ліпеня 1869 году нарадзіўся Лявон Вітан-Дубейкаўскі (на здымку зьлева ўверсе), галоўны ўрадавы архітэктар БНР. Адзін з заснавальнікаў беларускага мадэрну і нэаготыкі ў дойлідзтве. Аўтар паэтычных твораў. Пабудаваў цэрквы на Смаленшчыне, аднаўляў касьцёлы ў Амсьціславе, Воршы, Крычаве й Смалянах, спраектаваў будынак Будслаўскай беларускай гімназіі, цэрквы ў Відзах, Дрысьвятах і мноства іншых будынкаў на Віленшчыне. У 1917 годзе быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. Выконваў абавязкі прадстаўніка БНР у Варшаве.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/67xaD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія актывісты абмеркавалі ва ўрадзе Польшчы праблемы беларусаў з транспартам і падарожжамі

Зьвязаныя з транспартам і падарожжамі праблемы беларусаў абмеркавалі з кіраўніцтвам Міністэрства інфраструктуры Польшчы член кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан, кіраўніца ініцыятывы Partyzanka Ганна Маціеўская і прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня.

Па выніках сустрэчы стала вядома, што найбліжэйшым часам плянуецца пашырыць пералік асоб, якім не патрабуецца пацьвярджаць сапраўднасьць пасьведчаньня кіроўцы. Апрача таго, заяўлена, што «прадугледжана магчымасьць падачы заявы аб абмене пасьведчаньня кіроўцы да атрыманьня пастановы аб міжнароднай абароне». Таксама Дэпартамэнт авіяцыі мае намер накіраваць авіяперавозчыкам тлумачэньне аб статусе польскага праязнога дакумэнту для «фармаваньня аднастайных падыходаў у пытаньнях рэгістрацыі пасажыраў на рэйс».

https://smarturl.click/yqmw3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі набылі моц папраўкі ў закон аб дарожным руху. Што зьменіцца для кіроўцаў

6 ліпеня набылі сілу некаторыя палажэньні абноўленага закона «Аб дарожным руху», паведамілі ў МУС Беларусі. Зьмены тычацца парадку выдачы і абмену пасьведчаньняў кіроўцы, а таксама прыёму іспытаў на права кіраваньня транспартам.

https://smarturl.click/Davxo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За спатканьні давядзецца плаціць. Якія яшчэ зьмены чакаюць зьняволеных пасьля 12 ліпеня

З 12 ліпеня ў Беларусі ўступае ў сілу закон «Аб зьмене кодэксаў па пытаньнях крымінальнай адказнасьці». Тыя, хто знаходзіцца ў калёніі, змогуць атрымліваць не адну, а дзьве рэчавыя перадачы ў год.

Яшчэ адна важная зьмена тычыцца ШІЗА. Цяпер адміністрацыя зможа адпраўляць туды зьняволеных на 15 сутак (дагэтуль было 10).

За працяглыя спатканьні давядзецца плаціць. Цэны за пражываньне ў памяшканьнях, прадугледжаных для працяглых спатканьняў, будзе вызначаць міністэрства фінансаў.

https://smarturl.click/EeEzZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Голуб міру ў падтрымку Бяляцкага». Нобэлеўскі цэнтар міру зладзіў акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі

Роўна а 12:00 штопятніцу ў летнія месяцы голуб міру вылятае з акна Нобэлеўскіага цэнтру міру ў Осла (Нарвэгія). Калі ён пралятае над гарадзкой плошчай, званы мэрыі граюць мэлёдыю песьні Джона Ленана «Дайце міру шанец» (Give Peace a Chance). 5 ліпеня голуба міру выпусьцілі ў падтрымку і «з надзеяй на вызваленьне» кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», Нобэлеўскага ляўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх беларускіх палітвязьняў. Падрабязьней>>

Відэа: twitter.com/freeviasna

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok! Там вы знойдзеце шмат цікавых кароткіх відэа на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:

Калі б Янка Купала трапіў у 2024 год. Паспрабавалі ўявіць, што б ён убачыў і як адрэагаваў 😁 (глядзіце відэа вышэй👆🏻)

👉🏻 А вас ужо прасілі пагуляць у Хамяка? radio_svaboda/video/7385579858971069701">Тлумачым, чым небясьпечная папулярная гульня Hamster Kombat

👉🏻 Добрыя навіны тыдня. radio_svaboda/video/7386353664966937861">Купальле, качка на яйках і першы кліп новага беларускага мужчынскага гурту

👉🏻 Паглядзелі, radio_svaboda/video/7386743095800417542">як беларусы адсьвяткавалі Купальле ў Вільні

👉🏻 «Яны ня хочуць зьвязвацца ні з чым беларускім». radio_svaboda/video/7387123758948994309">Расказваем, чаму сарвалася публікацыя «Гары Потэра» па-беларуску

👉🏻 Як вызвалілі Менск 3 ліпеня 1944 году. radio_svaboda/video/7387480459082517766">Цікавыя факты з гісторыі

👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7387869565872508166">Тлумачым, што такое лізінг і чым ён адрозьніваецца ад крэдыту

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьбег абставінаў, які можна было прадухіліць. Як Лукашэнка перамог на выбарах-1994 і чаму гісторыя магла пайсьці інакш

Апошнім часам Аляксандар Лукашэнка часта і не заўсёды да месца паўтарае фразу «Час выбраў нас». Хто тут каго выбраў — пытаньне філязофскае. Але вядома, што каб палітык стаў гістарычнай постацьцю, абавязкова трэба апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы.

Менавіта гэта здарылася 30 гадоў таму падчас першых прэзыдэнцкіх выбараў, піша аналітык Валер Карбалевіч. Ён адзначае, што перамога Лукашэнкі хоць і зьяўлялася заканамернай, аднак не была гістарычна наканаванай, і тлумачыць, чаму:

https://smarturl.click/opokD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Што замінае дэмакратычным сілам аб’яднацца і перамагаць?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Ёсьць такая чароўная сіла — беларускі нацыянальны інтарэс. Але яна пачынае працаваць тады, калі яе ўсьвядомілі, сфармулявалі і прызналі ўсе. Нічога арыгінальнага тут няма. Менавіта літоўская мова дазволіла літоўцам пабудаваць дэмакратыю, а ўкраінская мова аб’ядноўвае ўкраінцаў на адпор расейскай агрэсіі. Менавіта за беларускую мову зьнішчаў беларускую інтэлігенцыю Сталін і зьнішчае цяпер Лукашэнка. Бо інтэлігенцыя — носьбіт нацыянальнага інтарэсу — дэмакратычнае будучыні для краіны. Іншага спосабу вызваленьня ад імпэрыі ў нашым краі сьвету не прыдумана.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Цяжка пацярпелых у парку Чалюскінцаў няма». Ці можна патрабаваць кампэнсацыю за траўму на атракцыёне?

У суботу ў парку імя Чалюскінцаў у Менску зламаўся атракцыён «Лебедзі», зь якога зваліліся некалькі кабінак. Падзеньне адбылося з 3-4 мэтровай вышыні. Што рабіць і куды зьвяртацца ў выпадку траўмы на атракцыёне?
https://smarturl.click/jko1q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандар Няўзораў лічыць, што месца Лукашэнкі ля Пуціна неўзабаве вызваліцца

Што дало падставу для такіх высноваў? І хто быў бы ня супраць гэтае месца Лукашэнкі пры Пуціне заняць?
https://smarturl.click/VD2Y0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вулькан Этна вывяргаецца на 5-кілямэтровую вышыню

Этна – самы высокі дзеючы вулькан у Эўропе, разьмешчаны на ўсходнім узьбярэжжы Сыцыліі, недалёка ад гарадоў Мэсіна і Катанія. Этна займае тэрыторыю 1190 квадратных кілямэтраў.

«У ноч на нядзелю ён пачаў выпускаць вогненныя фантаны лавы і аблокі газу і попелу на вышыню да 5 км», – паведаміў Нацыянальны інстытут геафізыкі і вульканалёгіі ў Італіі. Бліжэйшыя гарады і вёскі засыпае попелам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь зможа закупляць лекі ў Кітаі без рэгістрацыі

Мэдычныя ўстановы змогуць закупляць лекі ў Кітаі без рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі. Новаўвядзеньне набудзе сілу 7 ліпеня.

https://smarturl.click/O0DOA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю і традыцыі адзначэньня Купальля? ТЭСТ

У чэрвені-ліпені беларусы ў Беларусі і ў іншых краінах на розных кантынэнтах адзначаюць Купальле — старажытнае народнае сьвята. Праверце сябе, ці добры вы ведаеце купальскія традыцыі і гісторыю адзначэньня гэтага сьвята, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/mpLZG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр журналіст і пісьменьнік Віталь Каракорскі

6 ліпеня ў Вільні адышоў у лепшы сьвет Віталь Каракорскі, літоўскі, габрэйскі і беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст і пісьменьнік. Ягоныя эсэ зачытвалі ў перадачах Радыё Свабода.

https://smarturl.click/Q1nO6

Фота vrk.lt

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аварыя на карусэлі ў парку Чалюскінцаў у Менску. Ёсьць пацярпелыя

На адным з атракцыёнаў упалі кабінкі зь людзьмі праз абрыў тросаў.

https://smarturl.click/EeEkZ

Здымак экрану зь відэа з атракцыёнам, якое апублікавалі ў сеціве відавочцы здарэньня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Справядлівасьці, свабоды і міру». Апостальскі нунцый, архібіскуп Антэ Ёзіч разьвітаўся зь беларусамі

Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Антэ Ёзіч у Будславе зьвярнуўся з пасланьнем да беларускіх вернікаў у сувязі з заканчэньнем свайго служэньня ў краіне. У прамове, якую прадстаўнік Папы Рымскага прачытаў па-беларуску, ён адзначыў «мужную веру» народу. Гаворачы аб сучаснасьці, ватыканскі дыплямат заўважыў:

«Дамы, якія мы будуем, могуць быць вялікімі і прыгожымі, калі ў нас ёсьць добры дастатак. Але калі адносіны ў нашым шлюбе, сям’і, паміж роднымі і ў грамадзтве парушаюцца, нашы дамы становяцца бяздушнымі будынкамі бяз радасьці. У такіх дамоў няма будучыні... Гэта духоўны запавет, які дапаможа вам заставацца ў адзінстве ў цяжкія часы. Дарагія беларусы! Ваша гісторыя навучыла вас заўсёды быць мірнымі і вернымі свайму пакліканьню. Будзьце і надалей будаўнікамі міру ў сучасным сьвеце... Абараняйце сваю хрысьціянскую веру розных традыцый».

https://smarturl.click/jkoxY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На адзначэньні дня каранацыі Міндоўга ў Вільні прэзыдэнт Эстоніі гаварыў пра Беларусь

У Вільні 7 ліпеня каля прэзыдэнцкага палаца адбылася цырымонія ўзьняцьця сьцяга з нагоды Дня каранацыі Міндоўга. У імпрэзе ўзяла ўдзел і дэмакратучная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.

Падчас урачыстай цырымоніі выступілі прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзыдэнт Эстоніі Алар Карыс. У сваім выступе Карыс згадаў Беларусь і выказаў спадзяваньне, што і ў Беларусі ў хуткім часе загучыць менавіта нацыянальны гімн.

У цырымоніі ўзялі ўдзел і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Вільні з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі.

https://smarturl.click/XyJB6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каардынацыйная рада заявіла, што рэальная лічба палітвязьняў у Беларусі перавышае 5.000

З заклікам да «аб’яднаньня і ўзгадненьня намаганьняў усёй грамадзянскай супольнасьці Беларусі, палітыкаў і міжнародных партнэраў для пашырэньня гуманітарнага кірунку вызваленьня палітвязьняў» выступіла Каардынацыйная рада.

«Зьвяртаем увагу, што ў турмах Беларусі працягвае заставацца больш за 1.400 прызнаных праваабарончымі арганізацыямі палітычных зьняволеных. А рэальная колькасьць нявінна асуджаных з палітычных матываў да адбыцьця пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі перавышае 5.000 чалавек», — гаворыцца ў заяве.

https://smarturl.click/0e7lg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пачатку вайны ва Ўкраіну з расейскага палону вярнуліся 3310 чалавек

Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Ён удакладніў, што з пачатку вайны Расея і Ўкраіна абменьваліся палоннымі ўжо 53 разы, і паабяцаў, што Ўкраіна будзе працягваць шукаць шляхі для вызваленьня ўсіх палонных. (Відэа з каналу @V_Zelenskiy_official)

Генпракурор Украіны Андрэй Косьцін раней казаў, што ў Расеі ўкраінскіх ваеннапалонных катуюць і ўтрымліваюць у нялюдзкіх умовах. Больш за 500 палонных сьведчылі пра ўжываньне фізычнага гвалту ў дачыненьні да іх падчас допытаў, у тым ліку катаваньне электратокам. Былі выпадкі, калі палонныя расказвалі, што былі сьведкамі забойстваў іншых палонных:

https://smarturl.click/dpobJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады адмовіліся ад ідэі разьмясьціць гістарычны музэй у будынку былой «Валадаркі»

«Разглядалася такая магчымасьць, але ад ідэі адмовіліся, разьмяшчэньне Нацыянальнага гістарычнага музэя ў гэтым комплексе не плянуецца», — заявіў @minsknews_by старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму Віктар Гуцько. Паводле яго, цяпер «вядуць працу над тым, каб прыстасаваць гістарычны аб’ект пад іншыя функцыі». Пад якія менавіта — чыноўнік не ўдакладніў:

https://smarturl.click/yqm13

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Падтрымліваюць расейскую агрэсію». Украіна выступіла супраць удзелу ў Алімпіядзе пяці спартоўцаў зь Беларусі

Украіна накіравала ліст у Міжнародны алімпійскі камітэт, у якім выступіла супраць удзелу ў Алімпіядзе 2024 году ў Парыжы пяці беларусаў, кваліфікаваных на Гульні ў якасьці індывідуальных нэўтральных спартоўцаў: гэта батутыст Іван Літвіновіч, тхэквандыст Георгій Гуртсіеў, стралок Дар’я Чупрыс, велагоншчыца Ганна Церах і плыўчыха Анастасія Шкурдай.

У лісьце на адрас МАК сьцьвярджаецца, што гэтыя спартоўцы «падтрымліваюць вайну ва Ўкраіне і палітыку расейскага дыктатара і не адпавядаюць дастатковым крытэрам для атрыманьня статусу індывідуальнага нэўтральнага атлета»:

https://smarturl.click/0e7km

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні напярэдадні нацыянальнага сьвята невядомыя апаганілі помнік Міндоўгу надпісам «Вільня наша»

6 ліпеня ў Літве адзначаецца нацыянальнае сьвята — Дзень дзяржавы (Дзень каранацыі Міндоўга, першага і адзінага караля ВКЛ). У ноч напярэдадні невядомыя апаганілі помнік Міндоўгу ў Вільні, паведамляе Delfi. На помніку, чырвонай фарбай па-беларуску напісалі «Вільня наша». Паліцыя пачала расьсьледаваньне:

https://smarturl.click/l57jM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новым прэзыдэнтам Ірану стаў рэфарміст Масуд Пэзэшкіян

69-гадовы Пэзэшкіян, які перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Іране, выступае за дыялёг Тэгерану з Захадам і аднаўленьне ядзернага пагадненьня ў надзеі пакласьці канец санкцыям, якія падарвалі эканоміку Ірану. Ён ставіў пад сумнеў іранскія мэтады прымусовага нашэньня хіджабу (ісламскай хусткі для жанчын) і называў дзеяньні паліцыі нораваў, якая навязвае жанчынам строгі дрэс-код, «амаральнымі».

Хоць яго лічаць рэфармістам, у той жа час Пэзэшкіян падтрымлівае прынцыпы Ісламскай Рэспублікі і заявіў, што ў выпадку абраньня будзе прытрымлівацца палітыкі Хамэнэі. Вынікі выбараў наўрад ці прывядуць да істотных зьменаў у іранскай палітыцы:

https://smarturl.click/9zmEv

Читать полностью…
Subscribe to a channel