230 гадоў таму загінуў славуты паўстанец Якуб Ясінскі
4 лістапада 1794 году, роўна 230 гадоў таму загінуў Якуб Ясінскі, вайсковы дзяяч, палітык, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году на землях Вялікага Княства Літоўскага. Ён палёг у бітве за прадмесьце Варшавы Прагу, якую штурмам узялі расейскія войскі пад кіраўніцтвам Суворава.
Больш падзей гэтага дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Ad7g4
У Малдове расьсьледуюць законнасьць працэдуры галасаваньня ў амбасадзе краіны ў Менску
Улады ў Кішынёве паведамілі пра пачатак расьсьледаваньня адносна «выбарчых каруселяў». У спэцслужбаў краіны ёсьць падазрэньне, што арганізаваны падвоз грамадзянаў адбыўся як мінімум у трох замежных дзяржавах — Беларусі, Турэччыне і Азэрбайджане.
https://smarturl.click/w9E7b
На волю выйшаў культурніцкі дзеяч Уладзімер Булаўскі
Ён быў асуджаны да 2 гадоў зьняволеньня па арт. 342-2 КК («неаднаразовае парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).
https://smarturl.click/xBxxJ
Яўка на другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Малдове за некалькі гадзін да закрыцьця ўчасткаў ужо перавысіла лічбы першага
Ужо па стане на 15:30 колькасьць малдаванаў, якія прагаласавалі ў другім туры, на 3,88% перавысіла яўку на першы тур прэзыдэнцкіх выбараў.
https://smarturl.click/71JJl
Вецер пазбавіў электрычнасьці 402 населеныя пункты Беларусі
Больш за ўсё праблемаў зазнала Віцебская вобласць — перабояў з электрычнасьцю зазналі 278 населеных пунктаў. Таксама стыхія пашкодзіла электразабесьпячэньне 34 сельскагаспадарчых будынкаў і 1097 трансфарматарных падстанцый.
https://smarturl.click/3kZZG
Відэа МНС
Чаму сядзеньне цэлы дзень можа скараціць жыцьцё
Падчас усеагульнага распаўсюджваньня тэлевізараў і кампутараў, час, праведзены намі седзячы перад гаджэтамі, можа сур’ёзна ўплываць на здароўе. The New York Times расказвае, якія рызыкі для здароўя нясе доўгае сядзеньне.
https://smarturl.click/EepbV
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. У Беларусі катастрафічна падае нараджальнасьць. Як гэта спыніць?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Думаю, трэба на рэальных выбарах абраць ва ўладу прыстойных і кампэтэнтных людзей. Сытуацыя ў краіне павінна быць прадказальнай і спрыяльнай для чалавека. Тое, што сёньня ўлада агрэсіўна змагаецца з чайлдфры ці ЛГБТ — шлях у супрацьлеглы бок, бо гэта ніяк не прычына, а толькі жупел. Прычына ў надзвычай непрадказальнай і бесчалавечнай уладзе. Як можна плянаваць вялікую сям’ю, калі шматдзетныя маці безь віны сядзяць у турмах ці ўцякаюць ад турмы за мяжу.
Навошта Лукашэнку жанчыны
Ёсьць такі мэтад барацьбы з фобіямі — маленечкімі порцыямі прывучаць чалавека да таго, чаго ён баіцца. Напрыклад, калі ёсьць панічны страх павукоў, прапаноўваюць іх маляваць, паказваюць кароткія відэа зь імі, раяць хадзіць у заапарк і глядзець на іх праз шкло. Магчыма, акурат гэтым цяпер займаецца Лукашэнка, акружаючы сябе патэнцыйнымі фэйкавымі кандыдаткамі ў прэзыдэнты. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/4k2Lw
Важнае ў Беларусі і вакол яе 2 лістапада: што трэба ведаць і што пачытаць
▪️У тэрытарыяльныя камісіі вылучылі 1725 прадстаўнікоў, большасьць — ад праўладных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў https://
▪️У Лошыцы зьнік памятны крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору
▪️Беларускі рэжысэр Андрэй Гнёт дзякуе за сваё вызваленьне камандзе Ціханоўскай
▪️Латвія завяршыла будаўніцтва 145-кілямэтровага плота на мяжы зь Беларусьсю
▪️Сёньня — дзень народзінаў палітзьняволенай Кацярыны Андрэевай
▪️«Я ўвогуле ня ўцягнуты ў гэты канфлікт». Навошта Лукашэнка імкнецца дыстанцыявацца ад пуцінскай вайны
▪️Сёньня — Дзяды. Ці ведаем, што казаць, як што называць на Дзяды? Невялікі, але важны ТЭСТ
Наступствы 8-гадзіннай атакі дронаў у Кіеўскай вобласьці
Акрамя Кіеўскай, былі атакаваныя Палтаўская, Адэская і Сумская вобласьці, пашкоджаныя лініі электраперадач, шматкватэрныя і прыватныя дамы. На працягу кастрычніка Расея выпусьціла па Ўкраіне 1908 «Шахедаў», падлічылі ў МЗС Украіны. Гэта каля 62 дронаў на дзень. У верасьні іх было на 43% менш.
https://smarturl.click/xBx6Z
Беларускі рэжысэр Андрэй Гнёт называе сваё вызваленьне заслугай каманды Ціханоўскай
«Тое, што я тут, перад вамі, а не ў беларускай турме — прамое сьледзтва кантактаў і перамоваў паміж офісамі Сьвятланы Ціханоўскай і сэрбскага прэзыдэнта Вучыча», — заявіў Андрэй Гнёт на прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне 2 лістапада.
https://smarturl.click/YzYk0
Латвія завяршыла будаўніцтва 145-кілямэтровага плота на мяжы зь Беларусьсю
Тры краіны Балтыі яшчэ ў студзені абвясьцілі пра плян стварэньня «Балтыйскай лініі абароны».
https://smarturl.click/yqzaB
У дзень народзінаў Кацярыны Андрэевай журналісты расказваюць гісторыю іх каханьня з Ігарам Ільяшом
2 лістапада ў Кацярыны Андрэевай дзень нараджэньня, ужо чацвёрты раз журналістка сустракае яго за кратамі. 20 кастрычніка яе мужа Ігара Ільяша затрымалі ў Менску — нібыта за садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці. Цяпер ён таксама знаходзіцца за кратамі ў СІЗА, яму пагражае працяглы тэрмін.
https://smarturl.click/1d1LO
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Хто такая Вольга Бондарава і чаму яна адмяняе Гэлаўін і канцэрты?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У перакуленым сьвеце, калі ня дзейнічаюць законы і адмененыя грахі, пагрозай і небясьпекай выстаўляюцца канцэрты, карнавалы ці кнігі і цацкі, якія нікога не забілі, не абакралі, нікому ня схлусілі, нікога не абразілі. То бок, бяскрыўднае выдаецца за самую страшную крыўду, а самая страшная крыўда (забойствы мірных жыхароў ва Ўкраіне) падаецца ледзьве не як норма. Так было заўсёды пры бесчалавечных рэжымах. Трэба вярнуць вяршэнства закону, тады й ня будзе ніякіх бондаравых.
Не сачылі за падзеямі тыдня? Для вас — самае галоўнае ў рассылцы Свабоды
Самыя цікавыя артыкулы і відэа гэтага тыдня глядзіце і чытайце тут. Падпісвайцеся на нашу рассылку і атрымлівайце падборку найлепшых матэрыялаў штосуботу: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
Галоўнае за 3 лістапада
✏️ Кандыдаты ёсьць, а канкурэнцыі няма. Чым падобныя выбары ў Беларусі і Туркмэністане
✏️ Вецер пазбавіў электрычнасьці 402 населеныя пункты Беларусі
✏️ Наваградзкі замак абнесьлі мурам
✏️ Пасьля ўдару расейскага дрону пашкоджаны будынак Інстытуту журналістыкі ў Кіеве
✏️ На волю выйшаў культурніцкі дзеяч Уладзімер Булаўскі
✏️ У Малдове расьсьледуюць законнасьць працэдуры галасаваньня ў амбасадзе краіны ў Менску
У фінскім Тампэрэ закрываюць музэй Леніна — апошні па-за межамі Расеі
Музэй Уладзіміра Леніна, які працуе ў Тампэрэ з 1946 году, у нядзелю, 3 лістапада зачыняецца назаўсёды. У гонар гэтага ў апошні дзень музэй адчыніў дзьверы для ўсіх ахвотных.
https://smarturl.click/nyY7W
Фота экспазыцыі з афіцыйнай старонкі музэю
Пасьля ўдару расейскага дрону пашкоджаны будынак Інстытуту журналістыкі ў Кіеве
У выніку атакі ўдарнага БПЛА Узброеных сіл Расеі ў Шаўчэнкаўскі раёне Кіева абломкі пашкодзілі будынак Вучэбна-навуковага інстытуту журналістыкі Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале Кіеўскай гарадзкой вайковай адміністрацыі.
Таксама расейскія агрэсары атакавалі горад Шостка.
https://smarturl.click/vwvvQ
Здымак кіеўскіх уладаў
Паліцыя Гішпаніі затрымала больш за 100 марадэраў, якія скарысталіся паводкамі ў Валенсіі
Паводле апошніх лічбаў, пададзеных мясцовымі ўладамі, паводкі сталіся прычынай гібелі 211 чалавек. Пры гэтым улады падкрэсьліваюць, што гэтая лічба яшчэ не канчатковая.
https://smarturl.click/opYYW
Трое пацярпелых пасьля абвалу навесу на чыгуначным вакзале Нові-Саду ў вельмі цяжкім стане ў шпіталі
Людзі працягваюць несьці зьнічы і кветкі да чыгуначнага вакзалу ў сталіцы сэрбскага рэгіёну Вайводзіна. Новы чыгуначны вакзал у Нові-Садзе, здадзены ў эксплюатацыю ўлетку, стаў месцам трагедыі. Пасьля абвалу бэтоннага навесу загінулі 14 чалавек.
https://smarturl.click/mpYYB
Кандыдаты ёсьць, а канкурэнцыі няма. Чым падобныя выбары ў Беларусі і Туркмэністане
Па вялікім рахунку, у межах цяперашняй дзяржаўнай ідэалёгіі вылучэньне альтэрнатыўных кандыдатаў — нонсэнс. Прыгадваецца байка пра тое, як у сівой даўніне халіф Амар тлумачыў, чаму ён спаліў знакамітую Александрыйскую бібліятэку: «Калі ў гэтых кнігах напісана тое ж, што ў Каране – яны бескарысныя, калі ж іншае — то шкодныя». Гэтак жа і тут. Калі іншыя кандыдаты будуць казаць тое ж, што Лукашэнка — дык навошта яны? Калі ня тое, то хіба гэта не экстрэмізм? Піша Юры Дракахруст.
https://smarturl.click/LYpbM
3 лістапада - Дзень нараджэньня Якуба Коласа, дзень памяці Зьмітрака Бядулі
3 лістапада 1882 году нарадзіўся Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.
3 лістапада 1941 году ў Казахстане памёр і быў пахаваны Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст. 3 лістапада 2020 году ягоныя парэшткі былі перапахаваныя на Ўсходніх могілках у Менску.
Пра іншыя падзеі 3 лістапада - у публікацыі "Ужо сёньня".
https://smarturl.click/ZyYoq
Ва ўкраінскай выведцы распавялі, чым Расея ўзброіла вайскоўцаў КНДР, перакінутых да межаў Украіны
Паводле Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Украіны, у апошні тыдзень кастрычніка Расея перакінула з Прыморскага краю РФ у раёны паблізу Украіны звыш 7 тысяч салдат войска КНДР.
https://smarturl.click/Q1pDq
Што трэба ведаць пра двух кандыдатаў, якія змагаюцца за пасаду прэзыдэнта Малдовы
У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў 3 лістапада грамадзяне Малдовы выберуць паміж праэўрапейскай дзейнай кіраўніцай дзяржавы Маяй Санду, якая ў першым туры набрала 42%, і былым генэральным пракурорам Аляксандрам Стаяноглу, які атрымаў 26% пры падтрымцы прарасейскай Сацыялістычнай партыі Малдовы.
Хоць пасада прэзыдэнта ў Малдове ў тэхнічным сэнсе цырыманіяльная, ён карыстаецца значным палітычным уплывам.
https://smarturl.click/0ewa5
Мядзведзеў: ЗША памыляюцца, лічачы, што Расея не ўжыве ядзерную зброю
ЗША памыляюцца, чакаючы, што Расея не пяройдзе рысу ў пляне выкарыстаньня ядзернай зброі, калі гаворка пойдзе аб пагрозе яе існаваньню, заявіў Дзьмітрый Мядзьведзеў у інтэрвію RT.
Раней Мядзьведзеў неаднаразова рабіў рэзкія заявы адносна ядзернай зброі. Два месяцы таму ён палічыў, што фармальныя перадумовы для ядзернага ўдару склаліся ў выніку ўварваньня УСУ ў Курскую вобласьць, але Расея праяўляе цярплівасьць і дадаў: «Любому цярпеньню надыходзіць канец».
https://smarturl.click/e5YmX
Віленскія могілкі Росы ўначы на Дзяды. Фотарэпартаж
Больш фота тут:
https://smarturl.click/ZyYOq
ЦВК: У тэрытарыяльныя камісіі вылучылі 1725 прадстаўнікоў
Раней старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка заяўляў, што ЦВК ня будзе публікаваць сьпісы сябраў выбарчых камісій. афіцыйныя прафсаюзы.
https://smarturl.click/LYpLW
Дзяды — старадаўні беларускі звычай ушанаваньня продкаў
Ці ведаем, што казаць, як што называць на Дзяды? Невялікі, але важны ТЭСТ:
https://smarturl.click/JdVq
«Я ўвогуле ня ўцягнуты ў гэты канфлікт». Навошта Лукашэнка імкнецца дыстанцыявацца ад пуцінскай вайны
Магчыма, самае красамоўнае выказваньне Лукашэнкі апошняга часу пра сваю датычнасьць да расейскай агрэсіі супраць Украіны: «Гэта я яшчэ па мінімуму ўцягнуты ў гэты канфлікт. А можна сказаць, увогуле ня ўцягнуты». Піша Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/M1MYR
2 лістапада ў Беларусі адзначаюць Дзяды
Дзяды — старадаўняя народна-рэлігійная традыцыя памінаньня продкаў. У гэты дзень наведваюць магілы продкаў і памінаюць іх за сямейным сталом. Паводле каталіцкага календара 1 лістапада — Дзень усіх сьвятых, 2 лістапада — Дзень задушны. Праваслаўныя вернікі адзначаюць Зьмітраўскую памінальную суботу ў першую суботу перад 8 лістапада.
У першай палове 1990-х у Беларусі Дзяды былі афіцыйным выходным днём і адзначаліся 2 лістапада.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытаце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/678QE