Сайт інтэрнэт-кнігарні «Кнігаўка» заблякавалі ў Беларусі
Кнігарняй валодае выдавецтва «Янушкевіч», якое раней трапіла пад перасьлед на радзіме і вымушана выехала за мяжу.
Інтэрнэт-кнігарня knihauka.com цяпер не адкрываецца ў Беларусі. Адрас кнігарні заблякавалі ўлады, паведаміла сама «Кнігаўка» на ўласнай старонцы ў тэлеграме. https://smarturl.click/LY1RW
У Беларусі арыштавалі нерухомасьць журналісткі Тацяны Каравянковай
Менскае гарадзкое агенцтва дзяржрэгістрацыі і зямельнага кадастру 4 кастрычніка арыштавала нерухомую маёмасьць журналісткі Тацяны Каравянковай.
Як напісала Тацяна Каравянкова ў Facebook, арышт наклалі на падставе пастановы галоўнага следчага ўпраўленьня цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту ад 26 верасьня 2024 году.
Прычына такога перасьледу ў дакумэнце, які атрымала журналістка з кадастравага агенцтва, не паведамляецца. https://smarturl.click/ppv62
У Беларусі абвастрэньне адру і мэнінгіту. Пагаварылі з маці, чаму яны робяць або ня робяць прышчэпкі дзецям
«Лепш забі мяне. Я ўжо да ранку не хачу дажываць». У Беларусі назіраюць пагаршэньне сытуацыі з адром і мэнінгітам. Беларуска расказала Свабодзе, як перахварэла на краснуху ў дарослым веку. Некалькі маці падзяліліся са Свабодай, чаму робяць або ня робяць дзецям прышчэпкі. https://smarturl.click/z2R1w
Зь ліцэю ў Берасьці шпіталізавалі дзяцей. Прычынаю стала кішачная інфэкцыя
Увечары 17 кастрычніка і раніцай 18 кастрычніка 14 дзяцей трапілі ў інфэкцыйнае аддзяленьне Берасьцейскай абласной клінічнай лякарні.
https://smarturl.click/JDjqm
Паўночная Карэя перастала выкарыстоўваць каляндар Чучхэ. Што гэта значыць
Галоўнае друкаванае выданьне КНДР з 13 кастрычніка перастала ўказваць летазьлічэньне паводле Чучхэ для абазначэньня датаў.
https://smarturl.click/VDEqg
Праўладнага блогера асудзілі за «дыскрэдытацыю Беларусі» на паўтара года калёніі
У судзе Навабеліцкага раёна Гомля 8 кастрычніка агучылі прысуд праўладнаму блогеру і правакатару Яўгену Катлярову (псэўданім Яўген Какойта).
https://smarturl.click/Xy69Z
Беларуская дыяспара выкупіла асобнік Трэцяга Статута ВКЛ і верне яго ў Беларусь
У межах працы па вяртаньні беларускіх каштоўнасьцяў на радзіму ініцыятыва Maldzis выкупіла Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588-га году (Трэці Статут), надрукаваны ў Вільні ў 1693-м годзе на польскай мове. Статут ВКЛ 1588-га году — самае важнае выданьне, надрукаванае ў Вялікім Княстве Літоўскім за ўсе часы яго існаваньня, і адзін з самых дасканалых прававых дакумэнтаў у тагачасным сьвеце.
https://smarturl.click/B6QnQ
18 кастрычніка нарадзіўся беларускі кінарэжысэр Юры Хашчавацкі
Нарадзіўся ў 1947 годзе. Юры Хашчавацкі —ляўрэат міжнародных кінафэстываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэнэве, Бэрліне, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу і інш.
Ён аўтар больш як 30 кінафільмаў, найбольш вядомы зь якіх — «Звычайны прэзыдэнт» (1996). У ім Хашчавацкі стварыў сатырычны партрэт будучага дыктатара Лукашэнкі на пачатку кар’еры. Фільм атрымаў міжнароднае прызнаньне, і ў 1997 годзе яму быў прысуджаны прыз Бэрлінскага кінафэстывалю і прэстыжная расейская Прэмія Сахарава. Пасьля прэм’еры на рэжысэра ўчынілі напад.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/vwAmy
Высланаму зь Беларусі кубінцу, які ўдзельнічаў у акцыях 2020 году, урэшце далі ДНЖ у Літве
Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва, якога праз удзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Беларусі выслалі на радзіму, прыехаў у Літву па гуманітарнай візе. Дэпартамэнт міграцыі Літвы першапачаткова адмовіў яму ў выдачы ДНЖ, але днямі зьмяніў сваё рашэньне — гісторыя кубінца скончылася шчасьліва, яго не дэпартуюць на радзіму. Праўда, каб атрымаць літоўскі ДНЖ яму агулам спатрэбіўся прыблізна год:
https://smarturl.click/l5811
Галоўнае за 17 кастрычніка
👫 Навіны палітвязьняў: лідэрцы прафсаюзу «Нафтану» Брыцікавай дадалі яшчэ 3 гады зьняволеньня, блогер Руслан Ліньнік ня выйшаў на волю
📚Стартуе прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Францішка Аляхновіча
👮🏻♂️ Два дні бязь ежы, увесь тэрмін без прагулак і душу, кожную ноч дзьве «пераклічкі». Пра ўмовы ў турме на Акрэсьціна
✍🏻 20 гадоў таму ў Беларусі прайшоў рэфэрэндум, які дазволіў Лукашэнку балятавацца зноў і зноў. Як гэта было
🇵🇱 «Адмоваў стане больш, працэдура ўскладніцца». У чым сутнасьць новай міграцыйнай стратэгіі Польшчы
👨🏻💼Пажыцьцёвае прэзыдэнцтва. 20 гадоў таму ўлада ў Беларусі стала незьмяняльнай
Хто вырашае, ці легітымны Лукашэнка і які статус Беларусі. Тлумачыць юрыстка
Госьця «ПіКу Свабоды» — юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала. Яна разважае пра тое, ці зьяўляецца Беларусь дзяржавай-агрэсарам з пункту гледжаньня міжнароднага права, ці прызнае Захад легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі і паводле якой схемы можа ўсталёўвацца законнасьць у Беларусі пасьля пераменаў:
https://www.youtube.com/watch?v=e8wa_W7_E_g
Два дні бязь ежы, увесь тэрмін без прагулак і душу, кожную ноч дзьве «пераклічкі». Што вядома пра ўмовы ў турме на Акрэсьціна
Ужо 4 гады ў Беларусі сілавікі затрымліваюць дзясяткі апанэнтаў рэжыму, частку зь якіх адпраўляюць на «суткі» ў ізалятары. Што вядома пра ўмовы ўтрыманьня, праваабаронцы «Вясны» высьветлілі ў жанчыны, якая нядаўна адбыла свой адміністрацыйны тэрмін у вязьніцы на Акрэсьціна ў Менску. Пераказваем яе гісторыю:
https://smarturl.click/z2R8b
Як Лукашэнка зьмяніў Канстытуцыю, каб стаць «пажыцьцёвым прэзыдэнтам». ВІДЭА
20 гадоў таму Лукашэнка зьмяніў Канстытуцыю праз рэфэрэндум. Гэта дазволіла яму балятавацца на прэзыдэнцкую пасаду больш за два разы. Пастанова аб рэфэрэндуме груба парушыла заканадаўства дзяржавы. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.
Стаў вядомы новы вырак лідэрцы прафсаюзу «Нафтану» Брыцікавай, які абвясьцілі ў закрытым судзе
Экс-кіраўніцы страйкаму «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі 3 гады да тэрміну па новым абвінавачаньні, агулам тэрмін яе зьняволеньня склаў 6 гадоў.
https://smarturl.click/yqV7L
Пажыцьцёвае прэзыдэнцтва. 20 гадоў таму ўлада ў Беларусі стала незьмяняльнай
Можа, толькі цяпер да большасьці грамадзтва прыйшло ўсьведамленьне, што той рэфэрэндум 2004 году заклаў міну пад будучыню і завёў краіну ў тупік. Знаходжаньне аднаго і таго ж чалавека пры ўладзе на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў ніводнай краіне не нясе нічога добрага, піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/B6Qpn
Дапамогу музыку Памідораву сабралі за 3 гадзіны — сузаснавальнік BySol Стрыжак
«Лічба дня: 180 хвілінаў. Столькі спатрэбілася каб сабраць больш за €3500 для Аляксандра Памідорава, што перажывае зараз ня лепшыя часы ў эміграцыі і „зарабіў“ сабе хваробы на будоўлях», у тэлеграм-канале Фонду салідарнасьці BYSOL напісаў сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак.
Раней BYSOL абнародоваў зварот Памідорава, у якім гаварылася :
«Ад сьнежня 2021 года, як і шмат хто, я вымушана знаходжуся па-за межамі краіны. Зараз я зьвяртаюся да вас па дапамогу, што мне дужа няёмка рабіць, але сытуацыя не пакідае выбару. Як было сказана ў адным дзіцячым мультфільме: "Спадарства! Лепей прасіць, чым рабаваць ды забіваць". https://smarturl.click/yqVwB
«Куды коціцца сьвет». Хто кіруе фінансавым сьветам
У чарговым выпуску падкасту «Куды коціцца сьвет» мы размаўляем пра папулярны спосаб зарабляць грошы — праз інвэстыцыйныя фонды. Апошнія гады яны паказваюць неверагодныя вынікі. Як гэта працуе? Госьця падкасту — Алеся Сідлярэвіч, фінансавая журналістка зь Лёндану, якая піша пра рынкі капіталу ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі.
https://youtu.be/WemMSlIJlp0
Лукашэнка не давярае Маскве. І імкнецца атрымаць крэсла за сталом будучых мірных перамоваў. Піша Валер Карбалевіч
Лукашэнка імкнецца вярнуць суб’ектнасьць і легітымнасьць праз геапалітыку. Паводле яго, безь Беларусі стварыць стабільную сыстэму рэгіянальнай бясьпекі немагчыма. Удзел у перамовах па Ўкраіне ён хоча ператварыць у інструмэнт прызнаньня сябе прэзыдэнтам, мэханізм вяртаньня суб’ектнасьці Беларусі. https://smarturl.click/dpybl
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 Размаўляем па-беларуску. Тэматычныя міні-слоўнічкі: 1️⃣хвароба (гл. вышэй👆🏻); 2️⃣ radio_svaboda/video/7426417258366389510">посуд для піцьця
👉🏻 Калі лепш есьці: да ці пасьля трэнаваньня? radio_svaboda/video/7426052048447081733">Парады лекараў
👉🏻 Узгадваем, як 20 гадоў таму ў Беларусі radio_svaboda/video/7426790712395451653">прайшоў рэфэрэрндум, які дазволіў Лукашэнку балятавацца зноў і зноў
👉🏻 Як «правільна» хадзіць у музэй? radio_svaboda/video/7424568462753680645">Сабралі для вас карысныя парады мастацтвазнаўцы
👉🏻 5 цікавінак пра буслоў, radio_svaboda/video/7425324526004620550">якія вы, магчыма, ня ведалі
👉🏻 Чаму прапагандысты так равуць? radio_svaboda/video/7425680080250211589">Тлумачым, што гэта за тэхналёгія
👉🏻 Беларус Аляксей Каляда radio_svaboda/photo/7426731840343395589">расказаў, як адолеў свой першы забег даўжынёй звыш 100 км за 14 гадзін
Эўрапейская рада пацьвердзіла, што ўступленьне Грузіі ў Эўразьвяз прыпыненае
Найвышэйшы палітычны орган ЭЗ выказаў сур’ёзную заклапочанасьць дзеяньнямі грузінскага ўраду, якія супярэчаць фундамэнтальным каштоўнасьцям і прынцыпам, на якіх заснавана аб’яднаньне.
https://smarturl.click/5O5Lp
Як Украіна спрабуе справіцца зь недахопам жывой сілы на фронце і расколам у грамадзтве
Украінскія рэкрутэры, змагаючыся за павелічэньне колькасьці жывой сілы на фронце па меры прасоўваньня расейскіх войскаў і ўзмацненьня заклапочанасьці адносна будучай падтрымкі Захаду, праводзяць рэйды па канцэртах, клюбах і кавярнях у пошуках людзей, якія, магчыма, ухіляюцца ад вайсковай службы. Гэта пашырае раскол у грамадзтве ў цяжкі час вайны.
https://smarturl.click/9zWa5
«Польская праўда». Чым займаецца былы польскі судзьдзя Томаш Шмыт, які ўцёк у Беларусь
«У прынцыпе, ужо ніхто пра гэта ў Польшчы ня памятае. Гэта прагучала, але ад таго часу было яшчэ дзесяць скандалаў, якія таксама прайшлі і зараз нікога не хвалююць. Палітыкі жывуць зусім іншымі тэмамі. Хоць Шмыта часам узгадваюць як прыклад таго, што расіяне ўжо ў Польшчы».
На мінулым тыдні ўлады Польшчы анулявалі дзеяньне польскага пашпарта Шмыта. На радзіме супраць яго завялі крымінальную справу. Расказваем, чым займаецца ў Беларусі былы польскі судзьдзя Томаш Шмыт.
https://smarturl.click/0edoM
Гілары Клінтан напісала новую кнігу, у якой згадала Беларусь і Ціханоўскую
Вядомы палітык і грамадзкая дзяячка, жонка экс-прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана, дзяржсакратар ЗША і прэтэндэнтка на прэзыдэнцкую пасаду ў 2016 годзе Гілары Клінтан напісала кнігу «Нешта страчана, нешта здабыта» (Something Lost, Something Gained). У ёй ёсьць разьдзелы пра вайну ў Афганістане, змаганьне з расавай несправядлівасьцю, Пуціна і іншыя. Прысутнічае ў кнізе і тэма Беларусі.
Паглядзелі, што Гілары Клінтан напісала пра Беларусь:
https://smarturl.click/z2R8n
Зяленскі не ўключыў Беларусь у «вось зла», — украінскі экспэрт Тышкевіч
Якія шанцы на рэалізацыю «пляну перамогі», агучанага прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у выступе ў Вярхоўнай Радзе? Што можна лічыць перамогай для Ўкраіны? Хто ў Кіеве ўключае Беларусь у «вось зла»? Ці разглядаюць украінскія палітыкі і аналітыкі Лукашэнку толькі як марыянэтку Крамля? — На пытаньні адказвае экспэрт украінскага Інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч:
https://smarturl.click/LY1kA
Навіны палітвязьняў: блогер Руслан Ліньнік ня выйшаў на волю пасьля адбыцьця тэрміну
Руслан Ліньнік ня выйшаў з калёніі пасьля адбыцьця тэрміну зьняволеньня, які скончыўся 8 кастрычніка, піша «Краіна для Жыцця». Замест вызваленьня яго перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. У чым абвінавачваюць блогера, невядома.
Беларускага ютуб-блогера Руслана Ліньніка, аўтара аднайменнага канала з амаль 80 тыс. падпісантаў, у 2021 годзе асудзілі на 4 гады калёніі паводле артыкулаў паклёп, паклёп на Лукашэнку, абраза Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады:
https://smarturl.click/O02Bo
Ізраіль заявіў, што лідэр ХАМАС Ях’я Сінвар, імаверна, забіты
Армія абароны Ізраілю сёньня заявіла, што падчас спэцапэрацыі ў сэктары Газа загінулі тры прадстаўнікі узброенай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і Эўразьвязе. Адным зь іх мог быць лідэр ХАМАС Ях’я Сінвар. Цяпер ЦАХАЛ і Агульная служба бясьпекі Ізраілю правяраюць гэту інфармацыю. Sky News Arabia піша, што іх крыніца пацьвердзіла гібель лідэра ХАМАС падчас апэрацыі ў Рафаху.
У ХАМАС магчымую гібель Ях’і Сінвара пакуль не камэнтавалі:
https://smarturl.click/kjBwR
Стартуе прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Францішка Аляхновіча
Беларускі ПЭН і Радыё Свабода абвяшчаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні або на тэму зьняволеньня.
На разгляд прымаюцца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў пэрыяд зь лістапада 2023-га па верасень 2024 года. Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць адпаведную google-форму і дадаць да яе творы. Тэрмін падачы заявак — да 30 кастрычніка 2024 году. Падрабязьней:
https://smarturl.click/G6naQ
«Адмоваў стане больш, працэдура ўскладніцца». У чым сутнасьць новай міграцыйнай стратэгіі Польшчы
«Небясьпечны сам факт, што калі Польшча абмяркоўвае больш жорсткую міграцыйную палітыку, заўсёды згадваецца Беларусь». Пагаварылі з адвакатам у міжнародных справах, чаго чакаць беларусам у новай сытуацыі.
https://smarturl.click/RAJBx
У Менску 15% жыхароў ня маюць доступу да цэнтралізаваных сыстэм водазабесьпячэньня
Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт апублікаваў пералік дзяржаўных сацыяльных стандартаў у абслугоўваньні жыхароў сталіцы Беларусі.
https://smarturl.click/l589L
Хоць бы Паліна выжыла. Блог
Новы тэрмін далі Паліне Шарэндзе-Панасюк. Яшчэ адзін год і адзін дзень зьняволеньня нібыта за злоснае непадпарадкаваньне турэмнай адміністрацыі. Ці вытрымае яна новы этап і новы тэрмін? Ці будуць Паліну, калі яна дажыве, судзіць праз год яшчэ раз? А можа, яе ўсё ж выпусьцяць датэрмінова?
Ні ў кога з нас няма адказаў на гэтыя пытаньні. І, верагодна, галоўнае, што мы можам зараз зрабіць, — гэта прызнаць рэальнасьць адносна Паліны і называць нарэшце рэчы сваімі імёнамі. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/3k5ZV