Пачаўся Нобэлеўскі тыдзень. Першымі агучылі імёны ляўрэатаў у мэдыцыне
На гэтым тыдні аб'явяць усіх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі. 7 кастрычніка стала вядома, хто атрымаў узнагароду за дасягненьні ў мэдыцыне і фізіялёгіі.
Нобэлеўскую прэмію ў фізіялёгіі і мэдыцыне сёлета прысудзілі амэрыканскім навукоўцам Віктару Амбрасу і Гэры Раўкану за адкрыцьцё мікраРНК і яе ролі ў посттранскрыпцыйнай рэгуляцыі генаў, піша агенцтва АР.
Нобэлеўская асамблея адзначыла, што іх адкрыцьцё «выявілася прынцыпова важным для разуменьня таго, як арганізмы разьвіваюцца і функцыянуюць».
https://smarturl.click/yqWe3
20 тысяч чалавек у чарзе па візу, 1000 эўра «памагатым». Як цяпер беларусы трапляюць у Эўразьвяз
«Атрымаць візу беларусам — гэта ня проста падача дакумэнтаў, а сапраўднае выпрабаваньне на вытрымку. Сытуацыя складаная. Італія застаецца фаварытам сярод беларусаў у выдачы мультывізы. Але ёсьць нюанс: запіс на сайце візавага цэнтру адсутнічае. У жывой чарзе ўжо больш за 20 тысяч чалавек». Экспэртка расказала пра візы для беларусаў.
https://smarturl.click/dpa0J
Нягледзячы на санкцыі, Беларусь застаецца сярод лідэраў у пастаўках угнаеньняў у Польшчу
Доля беларускіх мінэральных угнаеньняў (азотных, калійных і камбінаваных) на польскім рынку ў першым паўгодзьдзі 2024 году склала 6,9%.
https://smarturl.click/ppjeb
Разбуральная вайна Ізраілю ў cэктары Газа ў лічбах
Праз год пасьля таго, як Ізраіль у адказ на напад групоўкі ХАМАС пачаў баявыя дзеяньні ў сэктары Газа, мы глядзім на чалавечую цану гэтага разбуральнага канфлікту. У гэтай вайне загінулі больш як 41 тысяча палестынцаў, у асноўным цывільных, і яна прывяла да маштабных разбурэньняў на гэтай палестынскай тэрыторыі.
https://smarturl.click/Q1Dk6
У Валожыне ў подпісах да скульптуры зрабілі грубыя памылкі ў беларускай мове і іўрыце
У таблічцы да скульптуры зробленыя подпісы на чатырох мовах, па парадку: расейскай, беларускай, іўрыце і ангельскай. Аднак зробленыя пры гэтым грубыя памылкі ў дзьвюх мовах — беларускай і іўрыце.
https://smarturl.click/VDjxx
«Пакрысе», «Трызуб і Пагоня», «Каля культуры». Топ-10 адукацыйных беларускіх праектаў
Адкуль узяліся вікінгі пад Дняпром, як узьнікла беларуская лацінка і дзе шукаць новыя беларускія словы. Свабода сабрала топ-10 адукацыйных праектаў, празь якія беларусы могуць лепш спазнаваць сваю культуру, мову і гісторыю.
https://smarturl.click/ZyZdd
Дэпутат ірляндзкага парлямэнта быў завэрбаваны Крамлём
Крыніцы ў спэцслужбах распавялі The Sunday Times, што расейскія агенты выкарыстоўвалі для вярбоўкі ірляндцаў «мядовую пастку» — сэксуальныя сувязі, з дапамогай якіх затым шантажавалі будучых сувязных, схіляючы да супрацоўніцтва.
https://smarturl.click/gp04B
У Беларусі ўвядуць падатак на даходы фізічных асоб ад апэрацый з крыптавалютамі
Але ёсьць выключэньні.
https://smarturl.click/Ad26R
Ці добра вы ведаеце гісторыю Пінску? ТЭСТ
Пінск зьяўляецца адным з самых старых і значных гарадоў Беларусі. Доўгі час ён быў цэнтрам княства. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Пінску і Піншчыны, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/71DeG
У выпадку нападу Украіны на Беларусь Лукашэнка зможа выкарыстоўваць ядзерную зброю з дазволу Крамля, — Мядзьведзеў
«У Аляксандра Рыгоравіча будзе поўная падстава зьвярнуцца да Расеі для выкарыстаньня разьмешчанай у Беларусі ТЯЗ. І яму складана будзе адмовіць у задавальненьні паглядзець на агеньчыкі ў Кіеве», — заявіў намесьнік кіраўніка Савета бясьпекі РФ.
https://smarturl.click/gp0Zo
Першы пераклад «Іліяды» на беларускую і кулінарнае шоў. Як пачаўся фэст «Прадмова-2024»
У Вільні адкрыўся фэстываль беларускай кнігі «Прадмова» — традыцыйны штогадовы фэст літаратараў, выдаўцоў і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры.
На пляцоўках фэсту праходзяць прэзэнтацыі новых выданьняў, дыскусіі і творчыя сустрэчы з аўтарамі, а таксама дзейнічае найбуйнейшы за межамі Беларусі кніжны кірмаш.
https://smarturl.click/67Rpj
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Думаю над прысудам за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Што гэта значыць?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта эмацыйная інтэрпрэтацыя адказных за рэпрэсіі, а ня факт злачынства ці спрыяньня злачынству, якія можна аб’ектыўна даказаць ці абвергнуць. Звычайны суд разглядае зразумелыя злачынствы — забойства, крадзёж, абразу — тое, што даказваецца фактамі і што вычарпальна апісанае ў кодэксах. Але сярод такіх злачынстваў экстрэмізму няма, бо няма яго апісаньня. Тым часам сотні людзей пасаджаныя «за гэта» ў турму. Выходзіць, яны пакараныя толькі за тое, што яны самі такія ёсьць.
6 кастрычніка — дзень нараджэньня Яна Булгака, вядомага фотамастака і этнографа
Ян Булгак нарадзіўся ў 1876 годзе на Наваградчыне. Дзякуючы яму да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў Беларусі, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці. Яго творчасьць паўплывала на разьвіцьцё мастацкай фатаграфіі Беларусі, Польшчы і Літвы.
Ян Булгак вядомы ня толькі як майстар краязнаўчай фатаграфіі, але і як пэдагог, бібліёграф, фальклярыст, гісторык мастацтваў, першы беларускі гісторык фатаграфіі.
Пра іншыя падзеі 6 кастрычніка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/RA3Xl
Расейскія вайскоўцы забілі сама меней 93 украінскіх палонных з пачатку вайны, 80% зь іх — сёлета
80% выпадкаў забойстваў украінскіх ваеннапалонных былі зафіксаваныя ў 2024 годзе. Зь лістапада 2023 году «стаўленьне раеййскіх вайскоўцаў да ўкраінскіх палонных істотна пагоршылася», адзначыў прадстаўнік Офіса Генпракурора Ўкраіны Юры Белавусаў:
https://smarturl.click/z2vXJ
Беларускага мастака-акцыяніста Аляксея Кузьміча перавялі пад хатні арышт
Аляксея Кузьміча перавялі з дэпартацыйнага цэнтру ў Парыжы пад хатні арышт. Пра гэта ён распавёў @mediazona_by.
Кузьмічу забаранілі пакідаць Парыж, штодзень ён мусіць адзначацца ў паліцыі. Ён застаецца абвінавачаным у крымінальнай справе за «вандалізм у дачыненьні помніка архітэктуры» за акцыю «Асемяненьне». Суд над ім павінен адбыцца 27 лютага 2025 году:
https://smarturl.click/W3wn4
Двойчы рэпрэсаваныя. Чаго чакаць ад кампаніі «дэрэабілітацыі» ахвяраў сталінізму
Расейскі генпракурор загадаў правесьці «дэрэабілітацыю» ня толькі нацыстаў, але і ахвяраў сталінізму. Як вынікае з загаду, уключыць у сябе гэты працэс і «саюзную» Беларусь. Навошта гэта робіцца і чым можа закончыцца, аналізуе Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/bax1B
Палітвязьню Юрасю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады да турэмнага тэрміну
Фігурант «справы змоўцаў» Юрась Зянковіч амаль 3,5 года ўтрымліваецца ў зьняволеньні. За гэты час яго ўжо тройчы судзілі паводле крымінальных артыкулаў і перавялі на турэмны рэжым. Апошні раз, у жніўні, яго абвінавацілі ў «злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі турмы» і дадалі яшчэ 2 гады пазбаўленьня волі, піша «Вясна».
Раней на БТ паказалі прапагандысцкі фільм, у якім зьнялі моцна схуднелага за кратамі адваката.
Улады Казахстану сьцьвярджаюць, што звыш 70% грамадзян падтрымалі будаўніцтва ў краіне новай АЭС
Цэнтральная камісія рэфэрэндуму абвясьціла папярэднія вынікі галасаваньня ў пытаньні будаўніцтва АЭС у Казахстане. Якія аргумэнты былі ў прыхільнікаў і праціўнікаў АЭС?
https://smarturl.click/kjDeQ
У Горадні адмянілі лекцыю біблеісткі Ірыны Дубянецкай. Раней на яе скардзілася Вольга Бондарава
У горадзенскім пабе Harats адмянілі лекцыю біблеісткі Ірыны Дубянецкай.
https://smarturl.click/1dmV6
Два гады назад Алесь Бяляцкі стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. Ён у турме больш як тры гады
7 кастрычніка 2022 году Нобэлеўскі камітэт прысудзіў Нобэлеўскую прэмію міру зьняволенаму кіраўніку беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму і прадстаўнікам праваабарончых арганізацыяў Расеі і Ўкраіны.
Тэкст: https://smarturl.click/kjDbx
85 год таму забілі Рамана Скірмунта
Скірмунт (1868–1939) быў краёвым дзеячом у часы Расейскай імпэрыі, дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі. У 1916 годзе далучыўся да беларускага руху. У сакавіку 1917 году ў Менску быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт, які ўзначаліў Раман Скірмунт. Яго мэтай было дабіцца стварэньня аўтаноміі Беларусі ў складзе Фэдэрацыйнай Расейскай рэспублікі і арганізаваць у Беларусі разьвіцьцё беларускамоўнай культуры і асьветы. У 1918-м Скірмунт спрабаваў сфармаваць урад БНР і кааліцыйны кабінэт міністраў.
Больш падзей 7 кастрычніка ў гісторыі глядзіце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/2qAaR
Ператварыла замак у шэлтэр для беларусаў
Натальля Калегава — кіраўніца шэлтэру «Замак» для беларусаў у Вільні і арганізацыі «Дапамога». Разам з мужам у 2021 годзе яны купілі будынак у Вільні.
Цяпер там жывуць уцекачы, былыя палітзьняволеныя зь Беларусі. У вялікай размове са Свабодай Натальля Калегава расказала, што яе матывуе дапамагаць беларусам.
ВІДЭА https://www.youtube.com/watch?v=NOkArpsk6II
Палову артылерыйскіх снарадаў Расея атрымлівае ад КНДР — The Times
Але ёсьць нюанс. Як адзначаюць крыніцы выданьня, большая частка гэтых снарадаў няспраўная. Але іх колькасьць дазволіла Расеі дамагчымся посьпехаў на фронце, у прыватнасьці, захапіць Угледар.
https://smarturl.click/W3w4D
Колькі атрымліваюць настаўнікі ў Беларусі
У Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка адзначаюць Дзень настаўніка. А як дзяржава дапамагае пэдагогам, як яна ацэньвае іх працу?
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі да Дня настаўніка падрыхтаваў агляд, згодна зь якім зараз у Беларусі налічваецца 103,3 тыс. настаўнікаў, якія працуюць у 2 872 установах адукацыі.
https://smarturl.click/Yzkea
Як змагацца са стомай вачэй
Пасьля таго, як мы гадзінамі глядзім у кампутар або пракручваем стужку сацыяльных сетак на тэлефоне, можа ўзьнікнуць боль у вачах ці іх затуманенасьць.
У новай публікацыі The New York Times экспэрты дзеляцца парадамі, як такі дыскамфорт аблегчыць.
https://smarturl.click/w983v
У Вугоршчыне тысячы людзей пратэстуюць супраць дзяржаўнай прапаганды
Некалькі тысяч чалавек у суботу прынялі ўдзел у масавых выступах у Вугоршчыне. Дэманстранты ў Будапэшце выйшлі да будынка кампаніі MTVA, якой належаць дзяржаўныя тэлебачаньне і радыё.
https://smarturl.click/dpaG0
«Сваю гераіню я ў многім сьпісала зь сябе». Юля Цімафеева пра гісторыю стварэньня п’есы «Экстрэмісты»
15, 16 і 17 кастрычніка ў Варшаве на сцэне Драматычнага тэатру пройдуць прэм’ерныя спэктаклі паводле п’есы Юлі Цімафеевай «Экстрэмісты». Пагаварылі з аўтаркай пра драматургічны дэбют, шлях п’есы на сцэну, прататыпы галоўных герояў і іх «экстрэмісцкую» гісторыю:
https://smarturl.click/3k0Wg
Як першая жанчына-прэзыдэнтка ў Мэксыцы справіцца з праблемамі злачыннасьці і беднасьці? Падрыхтавалі для вас падрабязнасьці няпростай палітычнай кар’еры 👆🏻
Читать полностью…МУС: з пачатку году ў жыхароў Беларусі забралі каля 2 тысяч адзінак зброі і 60 тысяч боепрыпасаў
З абароту выключана больш за 400 адзінак незарэгістраванай зброі і каля 43 тысяч боепрыпасаў, таксама беларусы добраахвотна здалі звыш 450 адзінак зброі і каля 20 тысяч боепрыпасаў. За розныя парушэньні ў індывідуальных уладальнікаў канфіскавалі больш за тысячу адзінак зарэгістраванай зброі.
З 7 па 11 кастрычніка ў Беларусі пройдзе асноўны этап апэрацыі «Арсэнал», у рамках якой міліцыянты накіруюць намаганьні на выяўленьне нелегальнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаваньняў і інш.:
https://smarturl.click/xB63e
Палякі менш за ўсё давяраюць расейцам, беларусам і мусульманам, — апытаньне
Агенцтва SW Research нядаўна дасьледавала ўзровень даверу палякаў да прадстаўнікоў розных нацыянальнасьцяў і канфэсіяў. Вынікі апытаньня, праведзенага ў сярэдзіне верасьня, сьведчаць, што менш за ўсё палякі давяраюць расейцам (57,2 бала са 100), мусульманам (44,7) і беларусам (44,2 балы са 100):
https://smarturl.click/YzkyA