За першую дэкаду кастрычніка краіны ЭЗ спынілі на 60% менш спробаў нелегальнага пранікненьня з Беларусі, чым год таму
За першую дэкаду кастрычніка суседнія краіны ЭЗ прадухілілі 710 спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу зь беларускай тэрыторыі — на 39,6% менш, чым 1–10 верасьня (1.175), і на 60% менш, чым 1–10 кастрычніка 2023 года (1.774), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных іх памежных службаў.
Зьніжэньне актыўнасьці нелегалаў за гэты пэрыяд у гадавым вымярэньні зафіксаванае на ўсіх напрамках: на польскім — на 15,8%, латвійскім — на 81,5%, літоўскім — на 89,2%.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краінаў ЭЗ цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве. https://smarturl.click/4kdVY
IT-спэцыяліста зь Сянна будуць судзіць за данаты
21 кастрычніка ў Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме пачнуць судзіць 48-гадовага Валерыя Мефадзіенку, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Яму інкрымінавалі ч. 2 арт. 361-2 КК («фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці») і ч. 2 арт. 290-1 КК («фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці»).
На гэтым тыдні разглядалі 21 крымінальную справу за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» ці «фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня». Паводле гэтых двух артыкулаў у Беларусі асуджаныя ўжо 314 чалавек. Большасьць з іх асудзілі на пазбаўленьне волі. https://smarturl.click/nyGQb
«Ня мы да іх прыйшлі». Як украінскія танкісты ваююць на Пакроўскім напрамку. Фотарэпартаж
На Пакроўскім напрамку танкісты 25-й Січеслаўскай брыгады працуюць на танку Т-80 і ўдзень, і ўначы, часта — без абеду і сну. Іх задача — спыняць пастаянныя «мясныя штурмы» пяхоты расейскай арміі. Як ваююць украінскія танкісты, глядзіце ў фотарэпартажы ўкраінскай службы Радыё Свабода, які падрыхтаваў фотакарэспандэнт Сяргей Нужненка. https://smarturl.click/8EqMx
Партугалія пачне выдаваць гуманітарныя візы. Іх змогуць атрымаць і беларусы
Парлямэнт Партугаліі ўхваліў законапраект аб стварэньні гуманітарнай візы, паведаміла газэта Correio da Manhã.
Закон дазволіць людзям, якіх пераследуюць на радзіме, атрымаць спэцыяльную візу ў Партугалію, каб, прыехаўшы, папрасіць у ёй палітычны прытулак. Цяпер гэта можна зрабіць па турыстычнай візе, якую трэба атрымліваць у краіне грамадзянства ці ў іншай — пры наяўнасці ВНЖ.
Гуманітарныя вызы змогуць атрымліваць і грамадзяне Беларусі, паведамляе дарадца лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка. https://smarturl.click/O02jA
«Калі палякі паспрабуюць адцяць захад Украіны і Беларусі...». Што стаіць за «польскімі» страхамі Лукашэнкі
Што замоўчвае Лукашэнка, калі раз за разам агучвае свае страхі пра пагрозу, якая нібыта ідзе з-за Бугу. І пры якіх абставінах такая пагроза можа стаць рэальнай — але не для беларускай дзяржавы, а для ягонага асабістага рэжыму. Піша Віктар Багдзевіч. https://smarturl.click/xBQEQ
12 кастрычніка 1925 году ў Бэрліне пачалася Другая ўсебеларуская канфэрэнцыя. Беларускія палітыкі, якія паверылі, што ў БССР можна рэалізоўваць ідэалы нацыянальнага адраджэньня, пераконвалі сваіх калег-эмігрантаў спыніць барацьбу з бальшавікамі. На канфэрэнцыі паўнамоцтвы ўраду БНР былі перададзеныя ўраду БССР. Аднак старшыня Рады БНР Пётра Крачэўскі і ягоны намесьнік Васіль Захарка гэтага рашэньня не прызналі.
12 кастрычніка 2022 году ўвечары каля адабранага ўладамі касьцёлу Сьвятых Сымона і Алены ў Менску прайшла разьвітальная імша. Набажэнства ў парафіяльным доме храма правёў пробашч Уладзіслаў Завальнюк.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/Xy6L6
Галоўнае за 11 кастрычніка
📌 Стала вядомае імя новага спэцыяльнага дакладчыка ААН аб правах чалавека ў Беларусі
📌 «ПіК Свабоды». Навумчык: Пазьняка не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя
📌 Даляр пабіў гадавы максымум і цяпер каштуе 3,3 рубля. З чым гэта зьвязана і што будзе далей
📌 34 мільярды рублёў. Як павялічваецца падатковая нагрузка на беларусаў
📌 З аўкцыёну прадалі офіснае памяшканьне, якое належала Эдуарду Бабарыку
📌 Польшча ўскладняе візавыя правілы пасьля карупцыйнага скандалу. Гэта датычыць і гуманітарных візаў
📌 Непажаданыя іншаземцы ў Літве. Сёлета сярод іх 224 беларусы, летась быў 1421. Некаторых вывезьлі прымусова
📌 Сёлетнім ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру стала арганізацыя ацалелых пасьля атамных бамбаваньняў Японіі
📌 «Васьміног», «Кніжны воз», «Раю». Топ-5 беларускіх адукацыйных праектаў для дзяцей
📌 Вернасьць Пуціну і Крамлю. Вынікі тыдня з Карбалевічам
📌 Да ваеннай паразы Расеі пакуль вельмі далёка, — ізраільскі аналітык Гендэльман
Стала вядомае імя новага спэцыяльнага дакладчыка ААН аб правах чалавека ў Беларусі
11 кастрычніка ў Жэнэве на паседжаньні 57-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН на пасаду спэцыяльнага дакладчыка аб Беларусі быў прызначаны Нілс Муйжніекс, экспэрт у сфэры абароны правоў чалавека з 25-гадовым досьведам.
Муйжніекс нарадзіўся 31 студзеня 1964 году ў Лос-Анджэлесе (ЗША) у сям’і латыскіх эмігрантаў. Пры падачы заяўкі на пасаду дакладчыка ААН аб правах чалавека ў Беларусі ён указваў, што мае «высокую матывацыю ўзяць на сябе гэты мандат», бо «цьвёрда перакананы ў неабходнасьці ўнесьці свой уклад у паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі».
https://smarturl.click/VDEvx
Непажаданыя замежнікі ў Літве. Сёлета сярод іх 224 беларусы, летась было 1421. Некаторых вывезьлі прымусова
Са студзеня па жнівень 2024 году ў Літве не дазволілі жыць і працаваць амаль 36 тысячам замежнікаў і анулявалі 11,5 тысячы часовых відаў на жыхарства — у 3,3 разы больш, чым за той жа пэрыяд 2023 года.
Цяпер грамадзяне Расеі і Беларусі, якія маюць або калі-небудзь мелі сувязі зь дзяржаўнымі структурамі, могуць быць дэпартаваныя зь Літвы, нягледзячы на наяўнасьць у гэтай краіне працы, сям’і або бізнэсу. У групу рызыкі трапляюць былыя вайскоўцы-кантрактнікі, дзяржаўныя службоўцы, уключаючы паліцэйскіх, настаўнікаў, работнікаў прадпрыемстваў з дзяржаўным удзелам і зьвязаных з абаронай. Можна паспрабаваць абскардзіць адмову ў судзе, але большасьць падобных справаў вырашаюцца на карысць дзяржавы.
https://smarturl.click/LY1G3
«Расейскі рубель аслаб да даляра, гэта паўплывала на беларускую валюту»
Даляр дасягнуў рэкорднага гадавога значэньня. Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 10 кастрычніка даляр стаў каштаваць 3,3 рубля. Усе іншыя валюты адносна беларускага рубля патаньнелі.
Расказваем, чаму гэта адбываецца і што будзе далей.
https://smarturl.click/W3xyk
Эўразьвяз адклаў запуск новай сыстэмы ўезду ў Шэнгенскую зону
Увядзеньне новай біямэтрычнай сыстэмы праверкі ўезду для неграмадзян ЭЗ (EES) адклалі, бо Нямеччына, Францыя і Нідэрлянды заявілі, што памежныя кампутарныя сыстэмы яшчэ не гатовыя.
EES хацелі запусьціць 10 лістапада.
https://smarturl.click/715vk
«Васьміног», «Кніжны воз», «Раю». Топ-5 беларускіх адукацыйных праектаў для дзяцей
Навучыцца пісаць, даведацца пра пустыні Афрыкі, пасьпяваць калядныя песьні, паглядзець мультфільмы, паслухаць казкі. Усё гэта можна па-беларуску і онлайн. Мы сабралі топ-5 беларускіх праектаў для дзяцей.
https://smarturl.click/8EqpL
Сёлетнім ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру стала арганізацыя тых, хто выжыў пасьля атамных бамбаваньняў Японіі
Арганізацыя атрымлівае прэмію міру за намаганьні па стварэньні сьвету, свабоднага ад ядзернай зброі, і за дэманстрацыю праз паказаньні сведак таго, што ядзерная зброя ніколі не павінна быць выкарыстаная зноў.
https://smarturl.click/xBQVY
Расея нанесла чарговы ракетны ўдар па Адэскай вобласьці, ёсьць загінулыя і параненыя сярод цывільных
Сярод загінулых — 43-гадовая жанчына, 22-гадовы хлопец і 16-гадовая дзяўчына, яшчэ адна жанчына памерла ў шпіталі ад атрыманых траўмаў, 10 атрымалі раненьні.
За апошнія пяць дзён расейскія войскі абстралялі 4 цывільныя караблі, сярод якіх кантэйнэравоз з гуманітарным грузам ААН для Палестыны.
https://smarturl.click/B6Q69
Улады плянуюць налета сабраць падаткаў на 34 мільярды рублёў
У наступным годзе дзяржава заплянавала на 17% больш падатковых даходаў у бюджэт. Плянуецца рост падаткаў на прыбытак, на даданую вартасьць і рост акцызаў.
Якія падаткі хочуць павялічыць і навошта.
https://smarturl.click/qlE5w
Польшча плянуе часова прыпыніць дзеяньне права на прытулак. Латушка: мы разьлічваем на салідарнасьць зь беларусамі
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск 15 кастрычніка на пасяджэньні ўраду прэзэнтуе міграцыйную стратэгію Польшчы, адным з элемэнтаў якой стане часовае прыпыненьне права на прытулак.
«Калі, напрыклад, я сёньня гучна заяўлю, што адным з элемэнтаў міграцыйнай стратэгіі будзе часовае прыпыненьне права на прытулак, заснаванае на тэрытарыяльным прынцыпе, і я буду настойваць на прызнаньні гэтага рашэньня ў Эўропе, то гэта будзе таму, што мы добра ведаем, як гэта выкарыстоўваюць Лукашэнка, Пуцін, кантрабандысты, гандляры людзьмі. Тое, як гэтае права на прытулак выкарыстоўваецца, наўпрост супярэчыць сутнасьці права на прытулак», — заявіў Туск.
З нагоды плянаванага прыняцьця міграцыйнай стратэгіі выказаўся намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка:
«Я вельмі ўдзячны Польшчы і палякам, што Польшча стала краінай, дзе многія беларусы знайшлі абарону і салідарнасьць... Права на прытулак таксама важнае для тых беларусаў, якія ўцяклі ад тэрору і ўжо знаходзяцца ў Польшчы, просяць прытулку. Важна аддзяліць рэжым Лукашэнкі ад беларускага народу». https://smarturl.click/dpylk
Лукашэнка зноў выступае за мэліярацыю
Плянам разьвіцьця Гомельскай вобласьці пацікавіўся ў старшыні аблвыканкама Івана Крупко Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня гарадзкога пасёлка Карма, дзе праходзяць «Дажынкі-2024».
«Узімку вы мне адкажаце, што мы будзем рабіць з Гомельскай вобласьцю, — цытуе яго прэс-служба. — Думайце ў цэлым пра Гомельскую вобласьць, што будзем рабіць. Землі трэба адрадзіць, мэліярацыю трэба правесьці і культура земляробства павінна быць ідэальная».
Паводле навукоўцаў, каля 10% глебаў на тарфяніках, што выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, у рознай ступені дэградаваныя. «Самая праблемная профільная дэградацыя тарфянікаў — гэта водная і ветравая эрозія глебаў, — заяўляў у 2022 годзе супрацоўнік Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Віталь Лапа. — Асноўная маса зямлі, схільнай да ветравой эрозіі, знаходзіцца на Палессі, дзе актыўна праводзілася мэліярацыя. 10 гадоў таму было 212 тысяч гектараў дэградаваных тарфянікаў, сёння — 312 тысяч гектараў». https://smarturl.click/xBQ4O
Лукашэнка запрасіў у Беларусь жыхароў Гішпаніі, якая не прызнае яго легітымнасьць
Нягледзячы на «сучасную трансфармацыю сьветапарадку», грамадзяне Беларусі і Гішпаніі застануцца «прыхільнікамі самастойнага і незалежнага шляху разьвіцьця, носьбітамі традыцыйных каштоўнасьцяў», у прыватнасці «міру, сям’і і стваральнай працы на карысьць Айчыны», заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Такім чынам ён павіншаваў 12 кастрычніка народ гэтай дзяржавы з Днём гішпанскай нацыі.
Гішпанія як частка ЭЗ не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі.
На сустрэчы з дэмакратычнай лідэркай Сьвятланай Ціханоўскай 5 кастрычніка 2023 году ў Гранадзе на палях саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс заявіў, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі зразумелая гішпанцам, бо ў свой час яны самі прайшлі праз дыктатуру. https://smarturl.click/JDjMx
Экспэрт патлумачыў, як можа зьмяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы
Літва падышла да парлямэнцкіх выбараў 13 кастрычніка ў сытуацыі эканамічнага росту, зьніжэньня інфляцыі і росту даходаў насельніцтва. Але пры добрых эканамічных паказьніках сацыёлягі адзначаюць рост левых і нават радыкальных настрояў.
Гэты парадокс, а таксама беларускі кантэкст літоўскіх выбараў у інтэрвію Свабодзе тлумачыць Вітаўтас Брувярыс, галоўны рэдактар літоўскага агенцтва навінаў ELTA. https://smarturl.click/aJ3pY
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Дэмакратычныя сілы разважаюць пра гуманнасьць, якой часам не бывае месца падчас вайны, нехта загіне. Ці няма тут супярэчнасьці?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Калі б беларускае грамадзтва, якое ў цэлым не падтрымлівае вайну, і яго прадстаўнікі думалі такім чынам, яны б прыпадобніліся да расейскага грамадзтва, якое збольшага прымае вайну як дадзенасьць, дзе «нехта загіне». Беларусы разумеюць, што гэта ніякая ня дадзенасьць, а асьляпленьне, тое, што адбываецца, калі не «разважаюць пра гуманнасьць», таму каштоўнасьць чалавечага жыцьця і не бярэцца пад увагу. З гледзішча здаровага сэнсу, гэта адсутнасьць навыку бачыць у іншым сябе.
Суд у Маскве арыштаваў беларуса, які ўдарыў па сьцяне Крамля малатком. Гэта былы палітвязень
Цьвярскі раённы суд Масквы арыштаваў на 15 сутак ураджэнца Беларусі Аляксандра Фралова, які абліў фарбай і пашкодзіў фасад будынка Дзяржаўнага гістарычнага музэю ў Крамлі.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у студзені 2022 году суд Жлобінскага раёну асудзіў Аляксандра Фралова да паўтара года «хіміі» па артыкуле аб грубым парушэньні парадку (арт. 342 КК). Паводле гэтага артыкулу звычайна судзяць удзельнікам пратэстаў. У лістападзе 2023 году ён выйшаў на свабоду.
https://smarturl.click/O026z
Вернасьць Пуціну і Крамлю. Вынікі тыдня з Карбалевічам
За што Лукашэнка атрымаў ад Пуціна ордэн вернасьці Расеі, і як улады абараняюць беларускае неба ад вайсковых бесьпілётнікаў.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня.
https://www.youtube.com/watch?v=s3To26AuENM
Навумчык: Пазьняка не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя
У праграме «ПіК Свабоды» былы дэпутат Вярхоўнага Савету і публіцыст Сяргей Навумчык ацэньвае прызнаньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё», а таксама разважае пра апошнія заявы Зянона Пазьняка наконт Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай.
https://youtu.be/pu8RTV9GMHQ
Украіна заклікала МАК адхіліць беларуску Ірыну Курачкіну ад удзелу ў чэмпіянаце сьвету ў барацьбе ў Тыране
Міністар моладзі і спорту Ўкраіны Мацьвей Бедны і прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Вадзім Гутцайт заклікалі прэзыдэнта Міжнароднага алімпійскага камітэту Томаса Баха і кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі барацьбы Нэнада Лалавіча не дапускаць спартоўцаў з Расеі і Беларусі да чэмпіянату сьвету ў барацьбе, які адбудзецца 28-31 кастрычніка ў Тыране (Альбанія).
Мова ідзе пра тых спартоўцаў, якія ўдзельнічалі ў прапагандысцкіх мерапрыемствах або выказвалі сваю падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод такіх спартоўцаў украінскія чыноўнікі назвалі, у прыватнасьці, беларуску Ірыну Курачкіну і двух расейскіх спартоўцаў — Абдулрашыда Садулаева і Завура Ўгуева. Гэтыя спартоўцы кваліфікаваліся на турнір у Тыране ў якасьці «нэўтральных атлетаў». Ірына Курачкіна выграла ліцэнзію на Алімпіяду ў Парыжы, але так туды і ня трапіла.
https://smarturl.click/w90w7
Ва Ўкраіне будуць судзіць украінцаў за арганізацыю перавозкі пасажыраў праз Эўропу і Беларусь у Данецк
Транспартнымі паслугамі займаліся жыхары Данецкай вобласьці.
https://smarturl.click/Yza3v
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻«Першая беларуская інфлюэнсэрка». Расказваем, radio_svaboda/video/7422712413218180357">колькі ўсяго Эўфрасіньня Полацкая пасьпела за жыцьцё
👉🏻 Моўная хвілінка. radio_svaboda/video/7421966896578235654">Слоўнічак: на кухні па-беларуску
👉🏻 Сабралі для вас radio_svaboda/video/7423080652867685637">топ-5 беларускіх адукацыйных праектаў
👉🏻 Ці небясьпечная кава без кафэіну? radio_svaboda/video/7423824090080742662">Што кажуць экспэрты
👉🏻 Гарады Беларусі. radio_svaboda/video/7424194659414576389">Цікавае пра Віцебск за 1 хвіліну
👉🏻 Паляваньне на фота. radio_svaboda/photo/7421900864945802501">Як краязнаўца набывае старыя фатаздымкі зь Беларусі
«Поўная параза, разгром, дэзынтэграцыя Расеі Злучаным Штатам не патрэбны»
Ізраільскі вайсковы аналітык Давід Гендэльман аналізуе разьвіцьцё падзеяў на расейска-ўкраінскай вайне, разважае, якім можа быць адказ Ізраіля Ірану і заяўляе, што ўвядзеньне войскаў у Беларусь зусім не патрэбна Ўкраіне.
https://smarturl.click/7151k
Польшча ўскладняе візавыя правілы пасьля карупцыйнага скандалу. Гэта датычыць і гуманітарных візаў
Караўнік польскага МЗС Радослаў Сікорскі заявіў, што гэтым крокам краіна падводзіць рысу пад карупцыйнай практыкай у выдачы візаў, якая існавала пры папярэднім урадзе кансэрватыўнай нацыяналістычнай партыі «Права і справядлівасьць» (PiS), што кіравала краінай з 2015-га па 2023 год.
Раней прыпынілі праграму Poland Business Harbour, якая галоўным чынам была накіраваная на самазанятых асоб у ІТ-сэктары зь Беларусі.
https://smarturl.click/dpypQ
Журналісты Радыё Свабода трапілі пад расейскі абстрэл на бахмуцкім кірунку ў Данецкай вобласьці
Журналіста выратавала ад магчымага раненьня балістычная абарона ягонай экіпіроўкі.
https://smarturl.click/EeDe1
106 гадоў таму была зацьверджаная часовая Канстытуцыя Беларусі
11 кастрычніка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі.
Іншыя падзеі гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/bang1