radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Гарыс перамагае ў Калярада і акрузе Калюмбія, Трамп у Агаё

Не зьмяняюцца прыхільнасьці канкрэтнай партыі і ў яшчэ трох суб’ектах ЗША. Штат Калярада і акруга Калюмбія ўсе апошнія выбары традыцыйна аддавалі голас дэмакратам. Так і на гэты раз. Тут перамагае Камала Гарыс. А ў штаце Агаё лідэрства ў Трампа.

Лік у гонцы па галасах электараў 198 на 112 на карысьць Трампа. Пры гэтым яшчэ ідзе падлік галасоў у сямі «хісткіх» штатах, якія моцна паўплываюць на вынік выбараў.

МАПА: https://smarturl.click/W3pWk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першыя вынікі выбараў у ЗША. Жывая трансьляцыя «Голасу Амэрыкі»

Карэспандэнты і экспэрты «Голасу Амэрыкі» абмяркоўваюць прэзыдэнцкую гонку, яе вынікі і наступствы для ўнутранай палітыкі ў Амэрыцы і адносін ЗША з краінамі Эўропы, Блізкага Усходу, Усходняй Эўропы.

https://smarturl.click/RAMnx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гарыс ці Трамп? Мапа галасаваньня абнаўляецца

У Злучаных Штатах а 3:00 па менскім часе (гэта 19:00 на ўсходнім ўзьбярэжжы ЗША) завяршылася галасаваньне ў штатах Індыяна, Кэнтакі, Вэрмонт, Вірджынія, Паўднёвая Караліна і Джорджыя.

Для перамогі неабходныя 270 галасоў выбарнікаў. Вынікі дадаюцца ў інтэрактыўную мапу на сайце Свабоды.

https://smarturl.click/W3pWk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як амэрыканцы выбіраюць прэзыдэнта. Тузін сьвежых фотаздымкаў

Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж Дональдам Трампам і Камалай Гарыс.

https://smarturl.click/JDL4q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Некалькі выбарчых участкаў у ЗША атрымалі пагрозы аб выбуху. ФБР кажа пра расейскі сьлед

ФБР заявіла, што выбарчыя ўчасткі ў некалькіх штатах ЗША сталі аб’ектам пагрозаў аб выбухах, многія зь якіх, выглядае, зыходзяць з расейскіх дамэнаў электроннай пошты. Прынамсі два выбарчыя ўчасткі ў Джорджыі эвакуавалі з прычыны пагрозаў выбухаў. Іх адкрылі прыкладна праз 30 хвілінаў, цяпер улады дамагаюцца судовай пастановы аб падаўжэньні часу галасаваньня, каб кампэнсаваць страчаны падчас эвакуацыі час:

https://smarturl.click/1d1E6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вандалы пакінулі ксэнафобскія надпісы на беларускай «Карчме 1863» у Вільні

Беларускую «Карчму 1863» у Вільні атакавалі вандалы, заўважыў адзін зь мінакоў і апублікаваў фота ў сацсетках. На фота відаць, што на дзьвярах установы чырвонай фарбай намаляваны ксэнафобскі надпіс: «Lietuva lietuviams» («Літва літоўцам»).

У апошнія месяцы акты вандалізму ў Вільні ўчынілі супраць Беларускага дому ў Вільні, Цэнтру беларускай культуры, крамы сувэніраў «Кропка», якую трымае былы палітвязень зь Беларусі, капліцы беларускай праваслаўнай парафіі Канстантынопальскага патрыярхату, каля прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі «Дапамога».

Фота: facebook.com/barashko

Падрабязьней: https://smarturl.click/3kZzV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 5 лістапада

👫 Былая прэс-сакратарка МУС, прадзяржаўны камуніст і Канапацкая. Каму, апроч Лукашэнкі, дазволілі зьбіраць подпісы для ўдзелу ў выбарах

👮🏻‍♂️ Былыя палітвязьні, актывісты, сваякі ўцекачоў. Да каго прыходзяць з арыштамі сілавікі перад выбарамі

🇺🇸 У ЗША асноўны дзень галасаваньня на выбарах прэзыдэнта. 80 млн выбарнікаў прагаласавалі датэрмінова

🎥 «ПіК Свабоды». Супраць усіх ці байкот? Спрэчка Брухана і Вусава пра «бязвыбары» ў Беларусі

🗣 Пяцёра плюс Канапацкая. Ці здольныя ўлады на тонкую перадвыбарчую гульню, разважае аналітык

✍🏻 Лукашэнка правёў нараду на тэму выбарчай кампаніі. Пра што яна сьведчыць, тлумачыць Юры Дракахруст

👨🏻‍⚖️ У Менску вынесьлі першы вырак за «адмаўленьне генацыду беларускага народу»

🇺🇦 Беларуска з Чарнігава пасьля сьмерці мужа трапіла ва ўкраінскі лягер для мігрантаў

❌ Улады ліквідуюць Беларускую асацыяцыю садзейнічаньня ААН, якая працавала 35 гадоў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супраць усіх ці байкот? Спрэчка пра «бязвыбары»

Ці ёсьць прынцыповая розьніца — галасаваць супраць усіх ці цалкам байкатаваць абвешчаную ўладамі прэзыдэнцкую кампанію? Ці можа выбар тактыкі на нешта паўплываць у сытуацыі, калі ўжо 30 гадоў выбары ў Беларусі не былі сумленнымі, празрыстымі і свабоднымі і калі амаль з кожнай выбарчай кампаніяй міжнародныя арганізацыі адзначалі пагаршэньне іх умоваў?

Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца намесьнік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады Арцём Брухан і прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў:

ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/gwLO1S8btzA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяцёра плюс Канапацкая. Ці здольныя ўлады на тонкую перадвыбарчую гульню

«У Беларусі гэта сёмыя прэзыдэнцкія выбары. Але ніколі раней не было зарэгістравана так мала ініцыятыўных груп — усяго сем. Усім зразумела, што прозьвішчы тых прэтэндэнтаў, ініцыятыўныя групы якіх зарэгістраваныя, былі ўзгодненыя на самым палітычным версе. (...)

Калі глядзець аб’ектыўна, то наўрад ці хто з прэтэндэнтаў (акрамя Лукашэнкі) рэальна зможа сабраць патрэбную колькасьць подпісаў», — піша аналітык Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/w9Eom

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былыя палітвязьні, актывісты, сваякі ўцекачоў. Да каго прыходзяць з арыштамі сілавікі перад выбарамі

«Гэтыя масавыя аблавы сьведчаць пра тое, што нічым, акрамя рэпрэсій, Лукашэнка ня можа ўтрымаць сваю ўладу. Гэтыя падзеі шмат хто прагназаваў — што рэпрэсіі напярэдадні так званых выбараў будуць узмацняцца. Да іх застаецца каля трох месяцаў, вось і пачалася „спэцапэрацыя“ пад кодавай назвай „выбары-дурыбары“». Праваабаронца — пра масавыя арышты па ўсёй Беларусі.

https://smarturl.click/2qklR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуска з Чарнігава пасьля сьмерці мужа трапіла ва ўкраінскі лягер для мігрантаў

Як стала вядома Свабодзе, беларуска прыехала ў Чарнігаў у 2021 годзе да мужа-ўкраінца і на гэтай падставе кожны год атрымлівала дазвол на часовае пражываньне ва Ўкраіне. У Чарнігаве яна жыла разам з мужам і сьвекрывёй.

https://smarturl.click/9z45D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне за падрыхтоўку ўдару па вайсковым аэрадроме асудзілі грамадзянку, завэрбаваную расейцамі ў Беларусі

У выніку расейскага абстрэлу вайсковага аэрадрому ў Івана-Франкоўску ў 2022 годзе загарэўся склад з палівам, загінуў адзін чалавек, атрымалі раненьні тры вайскоўцы і дзьве цывільныя супрацоўніцы аэрадрому.

https://smarturl.click/RAM4b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вашынгтоне узмацнілі бясьпеку напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбудуцца сёньня ў ЗША

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня дзень народзінаў Кастуся Езавітава

5 лістапада 1893 году нарадзіўся Кастусь Езавітаў, беларускі палітык, гісторык і публіцыст, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году, сябра Рады БНР, міністар вайсковых спраў БНР (расстраляны НКВД у 1946 годзе). Партрэт Кастуся Езавітава аўтарства Вячкі Целеша.

Больш падзей гэтага дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gpYJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцам стала вядома, што 31 кастрычніка і 1 лістапада да шэрагу людзей па ўсёй краіне прыходзілі супрацоўнікі КДБ у рамках новай крымінальнай справы, заведзенай паводле арт. 357 КК («Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп перамагае ў Мантане і Юце

Па галасах Дональд Трамп апярэджвае Камалу Гарыс 188 на 99. Дагэтуль няма ніводнага штату, дзе ў параўнаньні зь мінулымі выбарамі зьмянілася б партыя, за якую прагаласавалі.

Для перамогі неабходныя 270 галасоў электараў. За вынікамі можна сачыць на інтэрактыўнай мапе на сайце Свабоды.

https://smarturl.click/W3pWk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары ў 🇺🇸: Сытуацыя ў хісткіх штатах

Падзел галасоў паміж Трампам і Гарыс, які вядомы на дадзены момант, прадказваўся раней. Самае важнае - што адбываецца ў сямі штатах, якія вагаюцца. У Джорджыі, Паўночнай Караліне, а зараз Пэнсыльваніі і Мічыгане ўжо скончылася галасаваньне і ідзе падлік галасоў. Ён ідзе нераўнамерна, дзесьці больш падлічаныя акругі, дзе мацнейшыя прыхільнікі рэспубліканцаў, дзесьці - дэмакратаў, і гэты балянс можа моцна мяняцца. Але цяпер:

👉 Джорджыя пасьля падліку 46 працэнтаў бюлетэняў - Трамп на 11 працэнтаў наперадзе,
👉 Паўночная Караліна пасьля падліку 10 працэнтаў бюлетэняў - Гарыс на 6 працэнтаў наперадзе,
👉 Пэнсыльванія пасьля падліку 7 працэнтаў бюлетэняў - Гарыс на 45 працэнтаў наперадзе,
👉 Мічыган пасьля падліку 4 працэнтаў бюлетэняў - Гарыс на 23 працэнты наперадзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На тэрыторыі Капітолія затрымалі мужчыну з паходняй

У паведамленьні паліцыі гаворыцца, што пры сабе ў мужчыны была зварачная паходня і сыгнальны пісталет і што ад яго «пахла палівам».

https://smarturl.click/gpYyy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нямеччыне затрымалі падазраваных у падрыхтоўцы захопу часткі Саксоніі

Яны плянавалі «заснаваць там дзяржаўнае кіраваньне, падобнае на нацыянал-сацыялістычную Нямеччыну». Сярод узятых пад варту ёсьць палітык з правапапулісцкай «Альтэрнатыва для Нямеччыны».

https://smarturl.click/ZyYxv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зь ліпеня па верасень у Беларусі завялі сама меней 142 крымінальныя справы за «экстрэмізм», — Human Constanta

Агулам за тры месяцы праваабаронцы Human Constanta зафіксавалі каля 800 выпадкаў парушэньняў правоў чалавека ў сувязі з ужываньнем «антыэкстрэмісцкага» заканадаўства, у тым ліку сама меней 310 прысудаў па адпаведных крымінальных справах і прынамсі 135 затрыманьняў паводле адміністрацыйных абвінавачаньняў:

https://smarturl.click/XyYv6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары прэзыдэнта ЗША: Гарыс ці Трамп? Мапа галасаваньня

5 лістапада — асноўны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША. Два кандыдаты, якія прэтэндуюць на перамогу, — Дональд Трамп ад Рэспубліканскай партыі і Камала Гарыс ад Дэмакратычнай.

Расказваем падрабязна, як і калі праходзіць галасаваньне, якія штаты ключавыя для прэзыдэнцкай гонкі, хто мае большыя шанцы на перамогу і калі будуць вядомыя вынікі, а таксама публікуем онлайн-мапу галасаваньня (абнаўляецца):

https://smarturl.click/W3pWk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перадвыбарчыя трывогі Лукашэнкі: ці ўсё пад кантролем?

5 лістапада Аляксандар Лукашэнка правёў нараду на тэму выбарчай кампаніі. У ёй удзельнічалі кіраўнікі шэрагу ведамстваў, у тым ліку і сілавых. З заяваў, якія прагучалі на нарадзе, стала зразумела, што сумневу ў зыходзе выбараў Лукашэнка ня мае, аднак прадбачыць наперадзе неназваныя пагрозы і небясьпекі, падсумоўвае аналітык Юры Дракахруст:

https://smarturl.click/4k2xd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За кратамі ў Беларусі пяць сьвятароў, яшчэ 11 сёлета судзілі ў адміністрацыйных справах

Агульная лічба фактаў рэпрэсій супраць сьвятароў зь верасьня 2020 году дасягнула 74 выпадкаў: рэпрэсіі зьведалі 19 праваслаўных, 25 рымска-каталіцкіх, 5 грэка-каталіцкіх і 25 пратэстанцкіх сьвятароў, падлічылі праваабаронцы:

https://smarturl.click/O0Yp3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вынесьлі першы вырак за «адмаўленьне генацыду беларускага народу»

55-гадовага тынкара зь Менскага раёну Андрэя Савіцкага асудзілі на 3 гады калёніі агульнага рэжыму, абвінаваціўшы яго ў «адмаўленьні генацыду беларускага народу» (ч. 1 арт. 130-2 КК), а таксама ў «абразе» Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Падставай для перасьледу сталі допісы ў «Аднаклясьніках» пра Хатынь і Лукашэнку.

Працэс над Андрэем Савіцкім паводле артыкулу аб генацыдзе — першы з часу прыняцьця ў студзені 2022 году закону «Аб генацыдзе беларускага народу»:

https://smarturl.click/Dapx0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ЗША асноўны дзень галасаваньня на выбарах прэзыдэнта. 80 мільёнаў выбарнікаў прагаласавалі датэрмінова

Як чакаецца, вынік прэзыдэнцкіх выбараў у сямі «хісткіх штатах» вызначаць зыход змаганьня паміж былым прэзыдэнтам Дональдам Трампам, кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі, і віцэ-прэзыдэнткай Камалай Гарыс, кандыдаткай ад Дэмакратычнай партыі.

https://smarturl.click/W3p2D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паводка ў Валенсіі. Відэа

Праз наступствы залеваў загінулі ўжо больш за 200 чалавек. Каралеўскую сям'ю закідалі брудам у час візыту ў пацярпелы рэгіён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менчуку прысудзілі прымусовае псыхіятрычнае лячэньне за «падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяньнях»

У Менскім гарадзкім судзе 8 кастрычніка асудзілі 25-гадовага Аскера Алахвердзіева. Падрабязнасьці справы невядомыя, але вядомы прысуд — прымусовае лячэньне.

https://smarturl.click/YzYLa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каму, апроч Лукашэнкі, дазволілі зьбіраць подпісы для ўдзелу ў выбарах

«Падтрымаць Лукашэнку». Праўладны камуніст, генэрал запасу, былая прэс-сакратарка МУС. Каму дазволілі зьбіраць подпісы за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты. Каротка расказваем пра кожнага.

https://smarturl.click/Dap3m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як ставяцца жыхары суседніх краінаў да беларусаў і Беларусі?

Дасьледаваньне старэйшага супрацоўніка Цэнтру новых ідэяў Генадзя Коршунава апублікаванае на сайце Цэнтру. Яно праводзілася ў межах праекту «Новыя дыяспары Ўсходняй Эўропы». Коршунаў піша, што беларусаў часта бянтэжаць лічбы, якія дэманструюць недавер альбо нелюбоў з боку краінаў-суседак. Але ў аўтараў дасьледаваньняў выклікае зьдзіўленьне іншае: тое, што рэспандэнты да беларусаў ставяцца больш станоўча, чым таго чакалі дасьледчыкі. https://smarturl.click/5OBv3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 4 лістапада

📌 ЦВК дапусьціла да збору подпісаў 7 прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах прэзыдэнта
📌 30 гадоў абяцаньняў. Пра што Лукашэнка пісаў у сваіх перадвыбарчых праграмах і што з гэтага выканаў
📌«ПіК Свабоды».«У Беларусі выбары — як у „ДНР“ і „ЛНР“», — Саша Філіпенка пра выбары ў ЗША, кампанію ў Беларусі і падставы для аптымізму
📌 Сярод беларускіх дыпляматаў за мяжой плянуецца вялікая кадравая ратацыя. Лукашэнка кажа пра «здраднікаў» у МЗС
📌 Праваабаронцы расказалі дэталі нядаўніх затрыманьняў: сілавікі прыходзілі ў справе аб «змове»
📌 Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў «Беларуськалію» і «Белнафтахіму»
📌 «Ваенная таямніца». Як і чаму ў Беларусі ліквідуюць прыватныя моўныя школы
📌 «Вельмі сумленныя праекты зь беларускім кодам». Што можна паглядзець ў беларускім конкурсе «Паўночнага зьзяньня»
📌 Інкамунікада — «бяз права перапіскі». Як Лукашэнка вярнуў у турмы для палітычных сталінскія парадкі
📌 «Грамадзяне Малдовы мэнтальна ўжо даўно ў Эўропе», — малдоўская экспэртка Ібрагімава пра вынікі прэзыдэнцкіх выбараў
📌 Якія мэты Пуціна: дакумэнты ад 2022 году раскрываюць пляны Расеі на пасьляваенную Ўкраіну

Читать полностью…
Subscribe to a channel