radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

6 сакавіка 1990 году ў Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»

«Бацькаўшчына» аб’яднала арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краінаў сьвету. Устаноўчая канфэрэнцыя згуртаваньня прайшла ў 1990-ым, прэзыдэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» тады быў абраны Васіль Быкаў. І зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8–10 ліпеня 1993 году ў Менску, пасьля зьезды праходзілі раз на 4 гады. Апошні адбыўся ў 2017-ым, на ім выступаў і кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей.

Менавіта дзякуючы Згуртаваньню ў 2014 годзе быў прыняты закон «Аб беларусах замежжа».

У 2021 годзе Вярхоўны суд ліквідаваў аб'яднаньне на пазоў Мінюсту. Спачатку асноўнай прычынай быў перанос чарговага VIII зьезду ў сувязі з каранавінусам, пазьней СК заявіў, што «Бацькаўшчына» заклікала да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы (арт. 361 КК).

Іншыя адметныя даты і падзеі 6 сакавіка — у рубрыцы «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды:

https://smarturl.click/O0Gm8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На раздарожжы. Якой можа быць стратэгія дэмакратычнай супольнасьці ў цяперашніх умовах

Відавочнага адказу на пытаньне, як дэмакратычным сілам удзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі 2025 году, няма ні ў кога. Як і аптымальных варыянтаў дзеяньняў.

«Сэнс новай стратэгіі, звышзадача апазыцыі палягае ў тым, каб вярнуцца ў агульнанацыянальны парадак дня», — палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разважае пра магчымую стратэгію беларускіх дэмакратычных сілаў дзеля пераменаў у Беларусі:

https://smarturl.click/aJzAX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта ня проста візыт, гэта місія навядзеньня мастоў». Ціханоўская наведвае Баўгарыю зь першым візытам

5 сакавіка Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Баўгарыі Нікалаем Дэнкавым і міністаркай замежных спраў Марыяй Габрыель, выступіла перад камітэтам Нацыянальнага сходу ў справах Эўропы і ўзяла ўдзел у публічнай лекцыі «Супраціў беларускай апазыцыі вайне ва Ўкраіне і рэжыму ў Беларусі», арганізаванай Сафійскім унівэрсытэтам Клімента Охрыдзкага:

https://smarturl.click/VDG3g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пэдагог, філёзаф, шчасьлівая маці і бабуля». Што за жанчыны сядзелі побач з Лукашэнкам у прэзыдыюме БСЖ?

Беларускім саюзам жанчын кіруюць у асноўным былыя настаўніцы, якія пайшлі ў чыноўніцы. Расказваем усё, што пра іх вядома:

https://smarturl.click/DaXvv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэры на арышт камандуючага далёкай авіяцыяй Расеі і камандуючага Чарнаморскім флётам РФ

Сяргей Кабылаш (узначальвае расейскую далёкую авіяцыю з 2016 году) і Віктар Сакалоў (камандуе Чарнаморскім флётам зь верасьня 2022 году) «меркавана нясуць адказнасьць за ваенныя злачынствы», а менавіта за ўдары па цывільных аб’ектах, прычыненьне шкоды цывільнаму насельніцтву, а таксама «бесчалавечныя дзеяньні», гаворыцца ў прэс-рэлізе суду.

Суд падазрае Кабылаша і Сакалова ва ўдарах па ўкраінскай электраэнэргетычнай інфраструктуры ўзімку 2022 і ўвесну 2023-га.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь заняла першае месца ў Эўропе па колькасьці зьняволеных журналістаў

На момант падрыхтоўкі дакладу іх было 38, на 31 сьнежня 2023 году — 37. Другое месца заняла Расея (27 журналістаў), трэцяе — Турэччына (18).

Якія яшчэ зьвесткі ёсьць у дакладзе?

https://smarturl.click/dpAxk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Сядзіба за 40 рублёў». Як улады прадаюць помнікі архітэктуры расейскім інвэстарам, а пасьля забіраюць і зноў прадаюць

«Мясцовыя ўлады зацікаўленыя, каб зь іх нехта зьняў цяжар адказнасьці за гістарычныя аб’екты. Пэўны час мы знаходзілі зь мясцовымі ўладамі агульную мову. Аднак надышла сытуацыя, калі ім паступіла каманда, што такога інвэстара тут быць не павінна». Як улады забіраюць гістарычныя помнікі ў інвэстараў.

https://smarturl.click/aJzx5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гісторыя кантрабандысткі. Як праз паказаньні ўкраінкі асудзілі беларускіх мытнікаў, а праз сем гадоў яе саму абвінавацілі ў шпіянажы

У Гомельскім абласным судзе ідзе працэс за шпіянаж над грамадзянкай Украіны Натальляй Захаранкай. У СМІ яе называюць «валянтэркай», якая ратавала ўкраінцаў зь Беларусі.

Свабода даведалася, што гэтая гісторыя можа быць яшчэ больш заблытанай і складанай, чым здаецца зараз.

https://smarturl.click/w9wbQ

Здымак з сацыяльных сетак

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Спэцслужбы спрабуюць прымусіць мяне замаўчаць»

Леанід Судаленка працягвае сваю праваабарончую дзейнасьць у праваабарончым цэнтры «Вясна». Ягоны стаж працы па абароне правоў людзе складае 20 гадоў. На рашэньне Сьледчага камітэту пачаць супраць яго спэцыяльнае вядзеньне ён напісаў адказ.

https://smarturl.click/Yzj01

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Па-беларуску выйшлі два зборнікі паэзіі польскай нобэлеўскай ляўрэаткі

Зборнікі паэзіі Віславы Шымборскай «Канец і пачатак» і «Партрэт з памяці» цягам апошніх месяцаў выйшлі ў выдавецтвах «Логвінаў» і Gutenberg на 100-годзьдзе з дня нараджэньня паэткі.

У 1996 годзе Нобэлеўскі камітэт уганараваў Віславу Шымборскую прэміяй «за паэзію, якая з іранічнай дакладнасьцю адлюстроўвае ў фрагмэнтах чалавечай рэальнасьці гістарычны і біялягічны кантэкст».

https://smarturl.click/67eyZ

Выява bellit.info

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Францыя ўнесла права жанчын на аборт у Канстытуцыю краіны

Парлямэнт Францыі ў панядзелак прыняў рашэньне аб тым, што права жанчын на перарываньне непажаданай цяжарнасьці будзе замацаванае ў Канстытуцыі краіны.

Раней за гэта ўжо галасавала верхняя палата парлямэнту — Сэнат. Такім чынам, Францыя стане першай краінай у сьвеце, дзе права на аборт будзе гарантаванае Асноўным законам. https://smarturl.click/l5Xng

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 4 сакавіка

📌 Чэргі на межах з Эўразьвязам пасьля закрыцьця яшчэ двух літоўскіх пунктаў пропуску вырасьлі ўдвая

📌 Дасьледаваньне BEROC: Беларусы сталі больш выдаткоўваць і менш ашчаджаць

📌 Пасьля выбараў 2020 году ў палітычна матываваных крымінальных справах асудзілі больш за 4,5 тысячы чалавек

📌 Лукашэнка падпісаў указ аб працы дзяржаўных органаў у ваенны час

📌 Блогер-мільёньнік стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Віцебску. Хто такі Руслан Шкодзін?

📌 «Даў пад зад асабіста Пуціну»: Як былы настаўнік зь менскай Серабранкі разыгрывае беларускіх і расейскіх калег

📌 Прадстаўніцу Беларусі на конкурсе «Міс Эўропа – 2024» звольнілі з працы пасьля канфлікту з украінскай удзельніцай

📌 За тры дні сакавіка мігранты зрабілі ўдвая больш спробаў трапіць зь Беларусі ў ЭЗ, чым за ўвесь студзень

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўны суд ЗША забараніў штатам выкрэсьліваць Дональда Трампа зь бюлетэняў на выбарах прэзыдэнта

Гэтае рашэньне абавязковае для выкананьня па ўсёй краіне. Вярхоўны суд скасаваў рашэньне суду штату Каларада, які выключыў Трампа ў сьнежні. Суд у Каларада спасылаўся на артыкул у канстытуцыі ЗША, які забараняе ўдзельнічаць у выбарах службовым асобам, якія бралі ўдзел у паўстаньні ці мяцяжы.

У пастанове Вярхоўнага суду гаворыцца, што адказнасьць за выкананьне артыкулу канстытуцыі аб забароне кандыдатам удзельнічаць у фэдэральных выбарах ляжыць на Кангрэсе ЗША, а не на штатах. https://smarturl.click/1dwbD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Людзі працягваюць несьці кветкі да мэмарыялу на месцы, дзе адбыўся напад на 25-гадоўю беларуску Лізавету, якая памерла пасьля згвалтаваньня.

Мужчына ў масцы напаў на беларуску, калі яна вярталася дадому раніцай 25 лютага, прыставіў да яе шыі нож, сілай адцягнуў да суседняй брамы, дзе зьбіў і згвалтаваў. Аголеную жанчыну, якая ляжала на сходах без прытомнасьці, знайшоў вартаўнік і паведаміў пра ўсё ў паліцыю. Лізавета памерла 1 сакавіка.

Падазраванага арыштавалі, яму пагражае ад 15 гадоў турмы да пажыцьцёвага зьняволеньня.

У сераду ў Варшаве мае прайсьці марш у памяць пра Лізавету. Пасьля яе сьмерці ў Польшчы вырашылі перагледзець заканадаўства, узмацніўшы адказнасьць за згвалтаваньне. https://smarturl.click/VDGa0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка падпісаў ўказ аб працы дзяржаўных органаў у ваенны час

Як паведамляе БелТА, указ мае «забясьпечыць сыстэмнае і бесьперабойнае функцыянаваньне дзяржаўнага апарату ў пэрыяд нарастаньня ваеннай пагрозы і ў ваенны час».

Паводле ўказу, прадугледжана магчымасьць пры ўвядзеньні ваеннага становішча прысвойваць воінскія званьні кіраўнікам асобных дзяржаўных органаў і шэрагу арганізацый. https://smarturl.click/mpb3G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве ўсьлед за Латвіяй прапанавалі забараніць імпарт сельгаспадарчай прадукцыі зь Беларусі і Расеі

Сойм Літвы разгледзіць папраўкі да закона аб сельскай гаспадарцы, якія прадугледжваюць часовую забарону на імпарт і транзыт сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў, краінай паходжаньня якіх зьяўляецца Беларусь ці Расея.
Пералік тавараў, на якія будзе распаўсюджвацца забарона, павінен будзе вызначыць урад.

Калі новую рэдакцыю закону зацьвердзяць у прапанаваным выглядзе, забарона будзе дзейнічаць з 15 красавіка 2024 году да 1 ліпеня 2025 году:

https://smarturl.click/2qweA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 5 сакавіка

🙍🏻‍♀️ «Гэта ня проста візыт, гэта місія навядзеньня мастоў». Ціханоўская наведвае Баўгарыю зь першым візытам

🚛 Чарга грузавікоў зь Беларусі ў Польшчу за содні павялічылася ў 4 разы

🇵🇱 Грошы на лячэньне беларускі Лізаветы пачалі вяртацца на карткі ахвярадаўцаў, адкрылі новы збор на пахаваньне. У Варшаве зладзілі мэмарыял памяці

👭 «Пэдагог, філёзаф, шчасьлівая маці і бабуля». Што за жанчыны сядзелі побач з Лукашэнкам у прэзыдыюме БСЖ?

🏠 «Сядзіба за 40 рублёў». Як беларускія ўлады прадаюць помнікі архітэктуры расейскім інвэстарам, а пасьля забіраюць і зноў прадаюць

💰 Выдаткі да 10 тысяч эўра. З чым сутыкаюцца блізкія беларусаў, якія памерлі за мяжой

🗣 У тэлеграм-каналах агітавалі ствараць у Літве «ліцьвінскія» графіці. Разьбіраемся, што адбываецца

👩🏼 Гісторыя кантрабандысткі. Як праз паказаньні ўкраінкі асудзілі беларускіх мытнікаў, а праз 7 гадоў яе саму абвінавацілі ў шпіянажы

👥 «Хочуць піць каньячок, а не ваяваць». Класкоўскі пра ваенныя схемы, мары генэралаў і пляны на Колю

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Класкоўскі пра ваенныя схемы, мары генэралаў і пляны на Колю

Новы ўказ Лукашэнкі пра дзейнасьць дзяржаўных органаў у ваенны час — гэта падрыхтоўка да вайны ці крок на ўсялякі выпадак? Наколькі сыстэма ўлады ў Беларусі гатовая да ваеннага становішча?

Пра гэта разважае палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/GHikiLBqaWg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выдаткі да 10 тысяч эўра. З чым сутыкаюцца блізкія беларусаў, якія памерлі за мяжой

Расказваем, з чым сутыкаюцца беларусы, чые блізкія памерлі за мяжой — ад камунікацыі з роднымі да збору грошай. А таксама сабралі сьпіс канкрэтных парадаў, што рабіць у такой цяжкай сытуацыі (на прыкладзе адной краіны).

«Пахавальныя фірмы бяруць на сябе ўвесь комплекс паслугаў у афармленьні патрэбных дакумэнтаў, каб цела вывезьлі ў Беларусь. Яны прапануюць розныя варыянты: крэмацыя і перавоз праху або бальзамаваньне і перавоз цела».

https://smarturl.click/qljL9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У тэлеграм-каналах агітавалі ствараць у Літве «ліцьвінскія» графіці. Разьбіраемся, што адбываецца

За правакацыйныя графіці «Ліцьвіны ідуць, ліцьвіны ўжо побач» на літоўскай мове, зробленыя на бачных месцах у вялікіх гарадах Літвы, у тэлеграм-чатах абяцаюць заплаціць 15 эўра ў крыптавалюце. Беларускія актывісты, якія пабачылі такія паведамленьні, зьвярнуліся ў Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы.

Хто пісаў у чатах і пры чым тут «ліцьвіны» — разьбіраемся:

https://smarturl.click/xBYLO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што азначае ўступленьне Швэцыі ў NATO для альянсу, для самой краіны і для Балтыйскага рэгіёну

Сяброўства Швэцыі было «адсутнаю часткаю мазаікі» NATO, яно завяршае архітэктуру бясьпекі альянсу ў Паўночным, Арктычным і Балтыйскім рэгіёнах. Аналіз эўрапейскага рэдактара Радыё Свабода Рыкард Юзьвяка.

https://smarturl.click/jkpQZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Крупках суд апраўдаў абвінавачанага ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Суд ухваліў рэдкае ў наш час рашэньне: «у дзеяньнях падсуднага адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэньня».

https://smarturl.click/l5Xb1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стыхійны мэмарыял у Варшаве на месцы нападу на беларуску. ВІДЭА

Што кажуць людзі, якія прыйшлі ўшанаваць памяць памерлай пасьля згвалтаваньня беларускі Лізаветы. Напад на яе адбыўся 25 лютага ранкам, празь некалькі дзён дзяўчына памерла ў шпіталі. Гвалтаўніка затрымалі, яму пагражае пажыцьцёвае пакараньне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польскі Newsweek назваў Анджэя Пачобута «Постацьцю дзесяцігодзьдзя»

Польская рэдакцыя аўтарытэтнага амэрыканскага выданьня правяла цырымонію ўзнагароджаньня сваёй прэміяй і ўганаравала палітвязьня, які знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.

https://smarturl.click/Q1dwJ

Фота з фэйсбуку Яцка Паўліцкага

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

71 год таму памёр Сталін

5 сакавіка 1953 году на сваім лецішчы пад Масквой памёр Ёсіф Сталін, кіраўнік СССР і адзін з самых крывавых дыктатараў у гісторыі чалавецтва. Неўзабаве пасьля ягонай сьмерці прыпыніліся масавыя рэпрэсіі, якія працягваліся некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Нават савецкая камісія, якая працавала пасьля яго смерці, ацаніла лічбу ахвяр «Вялікага тэрору» ў 1 млн 548 тыс. 366 арыштаваных і 681 692 расстраляных. 25 мільёнаў чалавек, паводле камісіі, зазналі за сталінскім часам рэпрэсіі.

Іншыя адметныя даты і падзеі 5 сакавіка — у рубрыцы «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды:

https://smarturl.click/qljqW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржаўных службоўцаў праінструктавалі, як ня стаць экстрэмістамі

Дзяржаўныя прадпрыемствы і арганізацыі Беларусі атрымалі дакумэнт, які папярэджвае іх супрацоўнікаў і службоўцаў аб адказнасьці за «экстрэмізм». Азнаёміцца зь ім трэба пад росьпіс.

Як сьцьвярджае крыніца «Люстэрка», інструкцыю пад назвай «Інфармацыя аб мерах адказнасьці за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасьці» у бюджэтныя арганізацыі разаслаў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Азнаёміцца зь ёй і расьпісацца пра гэта павінен быў кожны дзяржаўны службовец альбо супрацоўнік бюджэтнай арганізацыі, гаворыць суразмоўца. Паводле яго, за адмову ад гэтага нязгодных пагражаюць пакараць «ажно да звальненьня». https://smarturl.click/baBEv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскаму актору Міхаілу Яфрэмаву ўхвалілі ўмоўна-датэрміновае вызваленьне

Хайдайніцтва было ўхваленае адміністрацыяй калёніі ў Белгарадзкай вобласьці, дзе ён адбывае пакараньне. Канчатковае рашэньне павінен будзе вынесьці суд, яго дата пакуль невядомая.

8 чэрвеня 2020 году Міхаіл Яфрэмаў трапіў у аварыю ў Маскве. Яго аўтамабіль урэзаўся ў фургон, кіроўца фургона памёр у бальніцы ад атрыманых траўм. Як паказала экспэртыза, актор сеў за руль п’яным.

У верасьні 2020 году суд прыгаварыў Яфрэмава да васьмі гадоў калёніі. Пазьней гэты тэрмін быў скарочаны да сямі з паловай гадоў, бо актор кампэнсаваў маральную шкоду сваякам загінулага. https://smarturl.click/pp5OE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Згвалтаваньне беларускі ў Варшаве, страшныя гісторыі зь Беларусі і цана жаночай Прэміі за адвагу

Гібель беларускі Лізаветы праз згвалтаваньне ў Варшаве выклікала шырокі розгалас — у Польшчы пераглядаюць заканадаўства, у сацсетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць беларускі і беларусы дзеляцца гісторыямі пра сэксуальны гвалт. Суразмоўца Ганны Соўсь — Вольга Гарбунова, якая дакладна ведае, наколькі шырока распаўсюджаны гвалт у дачыненьні да жанчын. Былая кіраўніца шэлтару для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», былая палітзьняволеная і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях стала ляўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу Дзярждэпартамэнту ЗША. https://youtu.be/x4EzJ12k5dg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У бамбасховішча ніхто ня ходзіць, бо прылятае з мора». Беларуска расказала пра ўдар па Адэсе

Няма вады і сьвятла, людзі грэюцца ў намётавым гарадку каля царквы. Што кажа адэсітка, якая жыве ў адным двары з пацярпелымі ад удару па шматпавярховіку.
https://smarturl.click/Q1dWJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супраць былога палітвязьня Судаленкі распачалі завочную крымінальную справу

Яму інкрымінаваны артыкул 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).

У лістападзе 2021-га году яго асудзілі да 3 гадоў зьняволеньня. Праваабаронца выйшаў на волю летась 21 ліпеня, цалкам адбыўшы свой тэрмін – за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасьля вызваленьня ён зьехаў зь Беларусі.

Леанід Судаленка працягвае сваю праваабарончую дзейнасьць у цэнтры «Вясна». https://smarturl.click/Yzj01

Читать полностью…
Subscribe to a channel