Лукашэнка памілаваў свайго былога ахоўніка Ўцюрына
Стала вядома пра выхад на свабоду былога набліжанага да Лукашэнкі. Ён не правёў за кратамі і паловы прызначанага тэрміну.
https://smarturl.click/l5dYd
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Вы параўналі Лукашэнку з Мураўёвым-вешальнікам, а які можа быць «тытул» у самога Лукашэнкі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Калі глядзець на маштабы русыфікацыі, дык Лукашэнка тут фігура шмат меншага маштабу, чым Мураўёў. Дарэчы, Мураўёў назваў сябе вешальнікам сам. Калі ў яго спыталіся, ці не сваяк ён павешанаму дзекабрысту Сергею Мураўёву-Апосталу, ён адказаў: «Я ня з тых Мураўёвых, што былі павешаныя, а з тых, якія вешаюць». Лукашэнка — турэмнік, той, для якога турма — гэта хутчэй норма, «гатэль». Калісьці ў 2010-м, калі ён надзеў кайданкі на ўсіх кандыдытаў у прэзыдэнты, ён і сам казаў, што пасадзіў іх у «гатэль» для іхнай жа бясьпекі.
495 гадоў таму быў зацьверджаны першы Статут ВКЛ
29 верасьня 1529 году быў зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, збор законаў фэадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьменнасьці. У арыгінале меў назву «Права писаные даны панству Великому Князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иных через наяснейшого пана Жикгимонта з божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных». Статут быў падрыхтованы на аснове кадыфікацыі і сыстэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных установаў, Судзебніка 1468 году і прывілеяў.
65 гадоў назад нарадзіўня Вітаўт Мартыненка, музычны крытык і журналіст, удзельнік нацыянальнага адраджэнскага руху 1980-х гадоў.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце па спасылцы:
https://smarturl.click/RAO3J
Колькі каштуе ў Беларусі інфармацыя і яе адсутнасьць
Лісты палітзьняволеным даходзяць рэдка, некаторыя людзі ў турмах застаюцца ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі. Сёньня, 28 верасьня, UNESCO адзначае Міжнародны дзень усеагульнага доступу да інфармацыі, і ў Беларусі ў гэтага дня сваё адценьне.
За апошнія гады рэжым Лукашэнкі зрабіў вельмі шмат для таго, каб сьвет меней ведаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі, а людзі ў самой краіне адчувалі сябе самотнымі і кінутымі. Зусім не абавязкова будаваць сапраўдныя муры ўздоўж усёй мяжы ці забараняць людзям выяжджаць з краіны — дастаткова стварыць прапагандысцкі кокан ці хоць бы пустэчу на тым месцы, дзе павінна была б быць своечасовая і праўдзівая інфармацыя.
Піша Наста Захарэвіч:
https://smarturl.click/RAOJ9
Ляндскнэхты пуцінскай вайны. Пра тое, як грошы і страх здольныя зьмяніць непрывабнае аблічча агрэсіўнай палітыкі
Добра аплочаныя найміты, а таксама рэжым палітычных рэпрэсій і агрэсіўная прапаганда – пуцінскі рэцэпт ад антываенных пратэстаў і настрояў, які значна паўплываў на ўспрыманьне цяперашняй вайны ў расейскім грамадзтве.
Вялікая вайна ва Ўкраіне цягнецца ўжо 2 гады і 7 месяцаў. Колькасьць ахвяраў з расейскага боку вымяраецца некалькімі сотнямі тысяч; ніякіх прыкметных перамог з боку агрэсара апошнім часам не дасягнута і не прадбачыцца. Тым ня менш колькі-небудзь прыкметных антываенных пратэстаў у Расеі не назіраецца. Ды і крытычнай стомленасьці ці масавага раздражненьня ад няўдалай вайны і палітыкі ўладаў сацыёлягі ў расейскім грамадзтве не фіксуюць. Чаму? Якім чынам гэтага ўдалося дамагчыся рэжыму Пуціна?
Піша Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/LYLAW
Dissidentby, BYSOL і BYPOL: памілаваных палітвязьняў масава і гвалтоўна прымушаюць да супрацы з КДБ
Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby выступіла з заявай, у якой сьцьвярджаецца, што людзей, якія ў апошнія месяцы выйшлі на свабоду паводле ўказаў аб памілаваньні, прымушаюць да супрацоўніцтва з КДБ.
Пра гэта таксама паведамляў Андрэй Стрыжак (BYSOL), а таксама пацьвярджае і арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BYPOL.
Dissidentby піша, што пад пагрозамі новага перасьледу і ціскам на сям’ю, супрацоўнікі КДБ патрабуюць ад былых палітвязьняў падпісаць паперы і пагадзіцца на ўдзел у прапагандысцкіх відэа. Ім таксама забараняюць выезд з краіны і патрабуюць удзелу ў агентурнай дзейнасьці супраць дэмакратычных сіл, фондаў дапамогі і праваабарончых арганізацый.
https://smarturl.click/kjdDy
Дзьве дэлегацыі ў ААН, новая ядзерная дактрына і хто замест Лукашэнкі
Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня.
https://youtu.be/Sng5PsjCZXk?si=hVqU_p4trLd-YvRd
28 верасьня — дзень расстрэлу Ўладыслава Галубка
28 верасьня 1937 году савецкія карныя органы расстралялі Ўладыслава Галубка, тэатральнага дзеяча, пісьменьніка, мастака, удзельніка нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя.
28 верасьня 2021 году ў Менску адбылася перастрэлка супрацоўніка ІТ-кампаніі Epam Systems Андрэя Зельцара з супрацоўнікамі КДБ, якія ўварваліся ў ягоную кватэру. Загінулі сам Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый Федасюк.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце па спасылцы:
https://smarturl.click/jkdeb
Галоўнае за 27 верасьня
📌 Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала з намесьнікам дзяржсакратара ЗША вызваленьне палітвязьняў
📌 «ПіК Свабоды». «Пасьля выбараў статус Лукашэнкі зьменіцца. Нават для Захаду»
📌 Паміж Гарыс і Трампам: чаго дамогся ў ЗША Ўладзімір Зяленскі?
📌 У Польшчы беларусу прысудзілі 34 месяцы зьняволеньня ў шпіёнскай справе
📌 У Расеі назвалі колькасьць падпісаных з прадпрыемствамі Беларусі кантрактаў з пачатку вайны супраць Украіны
📌 Хроніка перасьледу 27 верасьня: На Гомельшчыне затрымалі як мінімум 10 чалавек
📌 Лявон Вольскі запусьціў аўтарскую праграму пра беларусаў у Польшчы
📌 Ядзерная зброя, айчынны мабільны тэлефон, санкцыі і вызваленьне палітвязьняў. Пра што яшчэ Лукашэнка расказаў студэнтам
📌 «У адным акопе з Пуціным Лукашэнку бясьпечна, так прасьцей захаваць уладу», — польскі экспэрт Клысіньскі
📌 «Ня бачу злачынства, але і мастацтва ня бачу». Што беларускія мастакі думаюць пра дзейнасьць Аляксея Кузьміча
📌 «Там аказаліся звычайныя нацысты і рэальныя злачынцы», — Мікалай Халезін у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пра задушэньне пратэстаў 2020 году
Вусаў: Пасьля выбараў статус Лукашэнкі зьменіцца. Нават для Захаду
Навошта былога палітвязьня Рамана Пратасевіча ізноў пачынае актыўна выкарыстоўваць прапаганда і прапануе яму стаць мэдыятарам у дыялёгу паміж дзяржавай і апазыцыяй. Пра што сьведчаць заявы Лукашэнкі на сустрэчы са студэнтамі ў Менску? Госьць «ПіКа Свабоды» — палітоляг і прадстаўнік Руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў.
https://youtu.be/WO8a-8hqH3c
Што вядома пра «Хэзбалу», групоўку, якую падтрымлівае Іран і якая ваюе супраць Ізраіля
«Хэзбала» ўзьнікла як рэакцыя на ўварваньне Ізраіля ў Паўднёвы Лібан у 1980-х. Іран, галоўны хаўрусьнік «Хэзбалы», стварыў гэтую групоўку і ператварыў яе ў важную палітычную і ваенную сілу ў Лібане.
«Хэзбала» — гэта вайсковая групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе большую частку Паўднёвага Лібану. Злучаныя Штаты лічаць яе тэрарыстычнай арганізацыяй, хаця Эўрапейскі зьвяз унёс у чорны сьпіс толькі яе ўзброенае крыло.
Шыіцкая групоўка зьявілася падчас грамадзянскай вайны ў Лібане як рэакцыя на ўварваньне Ізраіля ў 1982 годзе. «Хэзбала» была, як мяркуецца, створаная Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі Ірану (КВІР), элітным падразьдзяленьнем узброеных сілаў Ірану. Мэтаю Ірану, дзе пераважаюць шыіты, было аб‘яднаньне шыіцкіх палітычных групаў і апалчэньняў Лібану ў адну арганізацыю, кажа Дані Цытрыновіч, навуковы супрацоўнік Інстытуту дасьледаваньняў нацыянальнай бясьпекі ў Ізраілі.
https://smarturl.click/vwEe2
«У адным акопе з Пуціным Лукашэнку бясьпечна, так прасьцей захаваць уладу», — польскі экспэрт Клысіньскі
Аналітык польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі тлумачыць, чаму Польшча скептычна глядзіць на магчымасьць дыялёгу зь Менскам; заяўляе, што Лукашэнка ўжо не зьяўляецца палітычным гульцом, здольным да балянсаваньня, і прагназуе, як Варшава адрэагуе на вызваленьне Анджэя Пачобута.
https://smarturl.click/M1OyR
Старая Валадарка ў вершах і малюнках для дзяцей — прэзэнтацыя новай кнігі Алега Грузьдзіловіча ў Вільні
28 вершаў і малюнкаў пра турму, у якой 200 гадоў трымалі непакорлівых беларусаў. Былы палітвязень, журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч прэзэнтуе кнігу «Прыгоды дзяці Віці на Валадарцы». У кнігу ўвайшлі вершы і малюнкі аўтара, напісаныя ў СІЗА на Валадарскага. Праз прыгоды ўмоўнага вязьня «дзядзі Віці» аўтар расказваў пра жыцьцё за кратамі сваім унукам, але большасьць лістоў цэнзура не прапусьціла, і тады давялося перадаваць іх на волю спосабам, сакрэт якога нельга раскрыць дагэтуль.
Кніга «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы» выйшла ў выдавецтве Kamunikat, прэзэнтацыя адбудзецца 27 верасьня, а 19.00 у Вільні ў гасьцёўні Рады культуры па адрасе Sv.Ignoto 5-104. Кнігу можна заказаць у інтэрнэт-краме выдавецтва.
«Ня бачу злачынства, але і мастацтва ня бачу». Што беларускія мастакі думаюць пра дзейнасьць Аляксея Кузьміча
«Вобраз чэлеса ўсё яшчэ магчыма эфэктыўна выкарыстоўваць у акцыянізме, але ідэя мусіць быць цікавая, арыгінальная і дасьціпная. Мы ведаем такія прыклады: гэта і выява гэтага органа на разводным мосьце насупраць ФСБ у Піцеры, і акцыя самога Кузьміча пра Мінкультуры». Што беларускія мастакі думаюць пра дзейнасьць Аляксея Кузьміча.
https://smarturl.click/Ad86v
Расея ўдарыла па ўкраінскім Ізмаіле, ёсьць ахвяры
Уначы ВПС Узброеных сіл Украіны паведамілі пра запушчаныя Расеяй у напрамку Адэскай вобласьці «Шахеды».
https://smarturl.click/673qZ
💌 Падсумаваньне тыдня — у рассылцы Свабоды!
У апошнім выпуску расказваем пра прымусовую працу палітвязьняў і спальваньне кніг у беларускіх калёніях, міжнародную ізаляцыю Пуціна і Лукашэнкі і «піяр дыктатуры» ў Беларусі, марш гіпі ў Горадні ў часы таталітарызму і масавыя затрыманьні прадстаўнікоў ЛГБТК+ па ўсёй краіне ў апошні месяц. Пра гэта і шмат што яшчэ — чытайце тут.
👉🏻 Падпісвайцеся на рассылку і чытайце штосуботу: http://eepurl.com/ijMaIv
«Я гаваркая істота на памежжы трох моваў», — перакладчыца Марына Хоббель пра жыцьцё і творчасьць у Нарвэгіі
У Нарвэгіі распачалі вялікую выдавецкую сэрыю кніг беларускіх аўтараў. «Такога не было яшчэ ня толькі ў Нарвэгіі, але і ўва ўсёй Скандынавіі», — кажа перакладчыца і паэтка Марына Хоббель. Пагаварылі зь ёй пра жыцьцё ў Нарвэгіі і беларускую восень у Осла, пра нарвэскую апантанасьць Расеяй і паэзію беларускіх пратэстаў, а таксама пра «гаваркую істоту» на памежжы трох моваў.
https://smarturl.click/yqazd
«Яны заб’юць мяне за гэта». Судзьдзя, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь, апублікаваў незвычайныя пасты
Вечарам у пятніцу 27 верасьня ў блогу польскага судзьдзі Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь, зьявіліся дзіўныя запісы на польскай і расейскай мовах. Увагу на публікацыі зьвярнуў партал reform. news. «Яны заб’юць мяне за гэта», — гаварылася ў адной з публікацый у сетцы X.
https://smarturl.click/nydG9
МЗС Літвы назвала ўмовы для нармалізацыі дачыненьняў з афіцыйным Менскам
Заява зьнешнепалітычнага ведамства Літвы стала адказам на артыкул міністра замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, апублікаваны 26 верасьня ў дзяржаўным выданьні sb. by.
У публікацыі Рыжанкоў заклікаў Літву перагрузіць двухбаковыя дачыненьні і вярнуцца да «нармальнага раўнапраўнага дыялёгу» і эканамічнай супрацы.
У МЗС Літвы сьцьвярджаюць, што не атрымлівалі ад Беларусі ніякіх прапаноў па аднаўленьні стасункаў зь Літвой, і адзначаюць, што гэта стане магчымым толькі тады, калі Менск правядзе дэмакратычныя рэформы, вызваліць палітвязьняў, а тых, хто праводзіць рэпрэсіі, прыцягнуць да адказнасьці.
https://smarturl.click/xBzQZ
Канец кантролю над ядзернай зброяй?
«Упершыню ад Карыбскага крызісу мы сутыкнуліся з прамой пагрозай выкарыстаньня ядзернай зброі... Пэрспэктыва Армагедону не стаяла перад нам ад часоў Кенэдзі і Карыбскага крызісу», — сказаў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у 2022 годзе.
Гэтае трывожнае папярэджаньне прагучала пасьля таго, як кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін, пацярпеўшы сур’ёзныя няўдачы ў сваім поўнамаштабным уварваньні ва Ўкраіну і вымушаны прызваць сотні тысяч цывільных людзей для ўмацаваньня арміі, заявіў, што ягоны ўрад «выкарыстае ўсе сродкі, якія ёсьць у нашым распараджэньні», калі тэрытарыяльная цэласнасьць Расеі апынецца пад пагрозай.
Піша аналітык Радыё Свабода Іван Гутэрман:
https://smarturl.click/LYL1W
Ізраіль заявіў, што лідэр «Хэзбалы» Насрала забіты ў выніку ўдараў у Лібане
Ізраільскія сілы забілі лідэра «Хэзбалы» Гасана Насралу, заявіў прадстаўнік арміі абароны Ізраіля 28 верасьня. «Хэзбала» сьмерць свайго лідэра не пацьвердзіла. «Хэзбала» — гэта і ваенізаваная групоўка, і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану.
Ізраільскія вайскоўцы пачалі новую сэрыю ўдараў раніцай 28 верасьня, як яны заявілі, па аб’ектах «Хэзбалы» на поўдні Бэйруту і ў даліне Бэкаа на ўсходзе Лібану, на наступны дзень пасьля сэрыі інтэнсіўных бамбаваньняў прадмесьця Бэйруту, цэлямі якіх былі Насрала і іншыя высокапастаўленыя дзеячы.
https://smarturl.click/EeOW5
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. А што такое «свой шлях» Беларусі, які патрабуе паважаць менскі чыноўнік?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
У нашай геапалітычнай сытуацыі свой можа быць толькі тупік, які мы і назіраем і які ў адэкватным сьвеце паважаць ня будуць. Чыноўнікі паўтараюць: «дыктатура наш брэнд». То бок гэта антынародная палітыка, дзе народ увогуле існуе толькі для чынавенскай пагарды. Гэта брэнд дыктатара і яго прыслужнікаў, а ніяк не народа і не краіны, якія гэтага дыктатара даўно і відавочна не ўхваляюць. Дыктатар і прыслужнікі трансьлююць мноства бздураў, цалкам адваротных таму, на чым трымаецца нармальнае чалавечае грамадзтва.
Алег Грузьдзіловіч прэзэнтаваў дзіцячую кнігу «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы». Фотарэпартаж
Былы палітвязень Алег Грузьдзіловіч выпусьціў дзіцячую кнігу зь вершамі і малюнкамі, створанымі на «Валадарцы». Прэзэнтацыя прайшла ў гасьцёўні Рады культуры ў Вільні 27 верасьня.
https://smarturl.click/G6OoD
Ядзерная зброя, айчынны мабільны тэлефон, санкцыі і вызваленьне палітвязьняў. Пра што яшчэ Лукашэнка расказаў студэнтам
Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, студэнты якога ў 2020 годзе актыўна ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Сярод іншагаЛукашэнка заявіў, што разам з Расеяй рыхтуецца да выкарыстаньня ядзернай зброі.
https://smarturl.click/mpdjQ
Святлана Ціханоўская абмеркавала з намесьнікам дзяржсакратара ЗША вызваленьне палітвязьняў
Падчас тыдня высокага ўзроўню Генэральнай асамблеі ААН намесьнік дзяржсакратара ЗША Курт Кэмпбэл афіцыйна прыняў дэмакратычную лідэрку Беларусі Сьвятлану Ціханоўскую ў Вашынгтоне.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шляхі вызваленьня палітычных зьняволеных у Беларусі, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў гуманітарным сьпісе; падтрымку рэпрэсаваных, грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, у тым ліку фінансавую; падтрымку ініцыятываў па ўмацаваньні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці; працяг Стратэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнай Беларусьсю; прыцягненьне вінаватых у рэпрэсіях да адказнасьці і ўсталяваньне палітычных і дыпляматычных кантактаў з трэцімі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.
https://smarturl.click/dpdZ3
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻Моўная хвілінка. Як назваць па-беларуску кавалак ежы (гл. відэа вышэй)
👉🏻 Эканоміка на пальцах. radio_svaboda/video/7416785077830503686">Тлумачым, адкуль бяруцца грошы і чаму іх нельга «проста надрукаваць, каб іх было шмат-шмат»
👉🏻 Гісторыя на Свабодзе: radio_svaboda/video/7417516840915586310">узгадваем супольны савецка-нямецкі парад у Берасьці 22 верасьня 1939 году
👉🏻 Навошта беларускай прапагандзе Мікалай Лукашэнка? radio_svaboda/video/7418625406787489029">Што пра гэта кажуць экспэрты
👉🏻 «Гэта было неймаверна дзёрзка». radio_svaboda/video/7419000796810923269">Як у Горадні ў часы Брэжнева прайшоў марш гіпі
👉🏻 Гісторыя ў постацях. radio_svaboda/video/7418256511442504965">Расказваем пра Міхаіла Глінскага
У Польшчы беларуса прыгаварылі да 34 месяцаў зьняволеньня ў рамках шпіёнскай справы
Акруговы суд у Любліне 26 верасьня прыгаварыў грамадзяніна Беларусі Ўладзіслава П. да 2 гадоў і 10 месяцаў пазбаўленьня волі.
https://smarturl.click/ZyOAj
У Менску пасьля раптоўных адключэньняў вады пагоршылася яе якасьць
Улады пацьвердзілі, што ім скардзяцца менчукі і паабяцалі выправіць сытуацыю.
https://smarturl.click/ppdgA
Малдова заблякавала сайты сямі расейскіх СМІ перад рэфэрэндумам аб інтэграцыі з Эўразьвязам
Раней заходнія дзяржавы папярэджвалі афіцыйны Кішынёў пра пляны Масквы ўмешвацца ў выбары ў краіне.
https://smarturl.click/xBzyO
115 гадоў з дня нараджэньня Лукаша Калюгі
27 верасьня 1909 году нарадзіўся Лукаш Калюга, пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсій. Найбольш вядомыя ягоныя аповесьці — «Ні госьць, ні гаспадар» і «Нядоля Заблоцкіх». Застаўся пасьля Калюгі і недапісаны раман «Пустадомкі». Арыштавалі пісьменьніка ў 1933-м, калі яму было ўсяго 24 гады, і больш на свабоду ён ня выйшаў.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/bad4v