radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

На нямецкага дэпутата, які прыцягваў да працы на сваёй плянтацыі пад Лідай беларускіх палітвязьняў, падалі ў суд

На дэпутата парлямэнту зямлі Саксонія ад праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Ёрга Дорнаў падалі ў суд пасьля артыкулу аб выкарыстаньні ім працы беларускіх палітзьняволеных. Іх прыцягвалі да працы на прадпрыемстве, якое вырошчвае цыбулю і належыць немцу.

https://smarturl.click/z2m0J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар замежных спраў Польшчы паказаў у ААН здымак зь Берасьця. Фотафакт

Тым самым польскі палітык зьвярнуў увагу калег на шчыльнае супрацоўніцтва Савецкага Саюзу з ІІІ Рэйхам.

https://smarturl.click/VDOn4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь зноў працягнула забарону на вываз з краіны прамысловых тавараў

Забарону ўвялі і штораз падаўжаюць на паўгода зь верасьня 2022-га.

https://smarturl.click/2qQgX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня 62 гады Алесю Бяляцкаму

25 верасьня 1962 году нарадзіўся Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», грамадзкі дзеяч і літаратуразнаўца, палітвязень.

Бяляцкі — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (2022), за 25 гадоў сваёй дзейнасьці быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: швэдзкай прэміяй імя Пэра Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаў Вацлаў Гавэл, прэміяй Нарвэскага зьвязу пісьменьнікаў «За свабоду слова», прэміяй Дзярждэпартамэнту ЗША, прэміяй Леха Валэнсы, прэміяй імя Пэтры Кэлі, прэміяй Вацлава Гавэла ад ПАРЭ, прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону» ды іншымі.

Пра іншыя падзеі, што адбыліся 25 верасьня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі, чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/EeOM0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Данецку будуць завочна судзіць яшчэ аднаго беларускага добраахвотніка

Справу добраахвотніка палка імя Кастуся Каліноўскага, 21-гадовага грамадзяніна Беларусі Аляксандра Думбляўскаса будзе разглядаць Вярхоўны суд так званай «ДНР». Яго завочна арыштавалі і абвясьцілі ў міжнародны вышук.

Думбляўскас — сірата. Ён быў сябрам 17-гадовага Дзьмітрыя Стахоўскага — таксама сіраты, які ў траўні 2021 году загінуў, скочыўшы з 16-га паверху менскага інтэрнату пасьля ціску сілавікоў. На Думбляўскага і Стахоўскага завялі крымінальную справу па арт. 293 ч. 2 КК за ўдзел у пратэстах 2020 году. Думбляўскаса тады затрымалі і ён прасядзеў 11 месяцаў у СІЗА, а пасьля выхаду на волю быў эвакуяваны зь Беларусі:

https://smarturl.click/RAO28

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 24 верасьня

👥 Праваабаронцы ідэнтыфікавалі больш за 2 тысячы ўкраінскіх дзяцей, якіх вывозілі ў Беларусь для «перавыхаваньня»

👫 На плянтацыі нямецкага дэпутата пад Лідай працавалі палітвязьні, — Reform.news

✍🏻 Новая Зэляндыя ўвяла санкцыі супраць грамадзян і прадпрыемстваў Расеі і Беларусі

👨🏻‍⚖️ Беларуса ў Нарвэгіі асудзілі за «кактэйлі Молатава», кінутыя ў рэзыдэнцыю караля

🇺🇦 Расея нанесла адначасовыя ўдары адразу па чатырох раёнах Харкава. Ёсьць загінулыя і параненыя

📚 «З мэтай ідэалягічнай працы». Прадпрымальнікам прапануюць купіць прапагандысцкую кнігу за 125 рублёў

🗣 Адзінота дыктатараў. Галасаваньне ў ААН выявіла маштаб міжнароднай ізаляцыі Расеі і Беларусі

🎥 «ПіК Свабоды». Як спыніць рэпрэсіі? Дыскусія Вольгі Лойкі і Андрэя Стрыжака

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паразуменьне з уладай ці ціск на яе? Спрачаюцца кіраўнік BySoI і экс-палітзьняволеная Вольга Лойка

Ці ўзмацняюцца рэпрэсіі ў Беларусі? Ці павіннае вызваленьне палітвязьняў быць прыярытэтам для дэмсілаў? Якія хібы і перавагі паразуменьня з уладай і змаганьня зь ёй? — Пра гэта спрачаюцца кіраўнік фонду салідарнасьці BySoI Андрэй Стрыжак і рэдактарка выданьня «План Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка:

ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/7Sez_ccdAVE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея нанесла адначасовыя ўдары адразу па чатырох раёнах Харкава. Ёсьць загінулыя і параненыя

Паводле апошняй інфармацыі, у выніку атакі 22 чалавекі былі параненыя, трое — загінулі. На месцы працуюць экстранныя службы, ратавальнікі працягваюць разьбіраць завалы:

https://smarturl.click/kjdm4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адзінота дыктатараў. Галасаваньне ў ААН выявіла маштаб міжнароднай ізаляцыі Расеі і Беларусі

Чарговы скандал у зьвязку з галасаваньнем у ААН разбурае тую карціну сьвету, якую старанна малявалі апошнімі гадамі прапагандысцкія машыны Расеі і Беларусі.

Гэтая карціна грунтавалася на ідэалягічным канструкце, паводле якога асноўным канфліктам сучаснасьці нібыта зьяўляецца супрацьстаяньне паміж Захадам і «глябальнай большасьцю», да якой Лукашэнка і Пуцін прылічвалі і сябе. Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/gpdVR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы ідэнтыфікавалі больш за 2 тысячы ўкраінскіх дзяцей, якіх вывозілі ў Беларусь для «перавыхаваньня»

Тры праваабарончыя арганізацыі — Freedom House, Рэгіянальны цэнтар правоў чалавека і цэнтар ZMINA перадалі ў Міжнародны крымінальны суд доказы палітычнай індактрынацыі і мілітарызаванага перавыхавання ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі.

https://smarturl.click/XydeA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абстрэлы Расеяй Украіны, мірныя перамовы і саміт ААН. Ці ёсьць пэрспэктыва завяршыць вайну

Уладзімір Зяленскі на саміце будучыні ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку заявіў аб падрыхтоўцы дакумэнтаў, якія будуць садзейнічаць завяршэньню вайны. Крэмль не зацікаўлены ў перамовах. Абстрэлы Ўкраіны працягваюцца.

https://smarturl.click/O0M6b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паўднёвую Афрыку накрыла сьнегам. Відэа

Ратавальнікі спрабуюць аднавіць электразабесьпячэньне, сьнег прынёс пэўныя нязручнасьці жыхарам. Часта ў такіх сытуацыях ня могуць даць рады нават у краінах, дзе такое надвор'е звыклае, што ж казаць пра абшары, на якіх сьнег выпадае раз на некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

24 верасьня 2001 году пачалася шматмесячная кругласутачная вахта памяці ў Курапатах супраць будаўніцтва кальцавой дарогі празь месца масавых расстрэлаў сталінскіх часоў. Яна працягвалася 250 дзён, штодня выходзілі рэпартажы Свабоды, якія сталі асновай кнігі «Дарога праз Курапаты».

55 гадоў назад, 24 верасьня 1969 нарадзіўся беларускі паэт і празаік Юры Гумянюк. 13 студзеня 2013 году ў Горадні скончыў жыцьцё самагубствам.

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/71nvX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала адзначыць дзень нараджэньня Алеся Бяляцкага лістамі да сваіх сэнатараў

Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала сваіх сяброў і прыхільнікаў адзначыць дзень нараджэньня ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага зваротамі да сэнатараў і канргэсмэнаў за заклікам дамагацца ячго вызваленьня.

У звароце, у прыватнасьці гаворыцца:

«Калі ласка, настойліва заклікайце вашых сэнатараў і кангрэсмэнаў дапамагчы дабіцца вызваленьня Алеся Бяляцкага, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году, і больш за 1400 палітычных вязьняў, несправядліва затрыманых у Беларусі... 25 верасьня Алесь адзначыць свой 62-гі дзень нараджэньня за кратамі. Ваш голас можа прыцягнуць увагу ўсяго сьвету да яго і іншых вязьняў цяжкага становішча і натхніць на дыпляматычныя дзеяньні!»

https://smarturl.click/l5dXd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская ў ААН заклікала разгледзець дыпляматычныя каналы для абмену вязьнямі

Дэмакратычная лідэрка Беларусі пачала візыт у ЗША з удзелу ў дэбатах аб палітвязьнях на палях Генэральнай Асамблеі ААН, арганізаваных дэлегацыяй Эўразьвязу супольна з Эстоніяй, Літвой, Гішпаніяй, Нямеччынай і Францыяй.

Ціханоўская заявіла, што сытуацыя ў Беларусі катастрафічная, і заклікала ААН умяшацца. Яна прапанавала некалькі практычных крокаў, якія маглі б наблізіць сытуацыю з палітвязьнямі да разьвязаньня. Сярод іх:

📌 Заклікаць Генэральнага сакратара і Высокага камісара ААН у пытаньнях правоў чалавека падняць пытаньне палітвязьняў перад Лукашэнкам.

📌Запатрабаваць, каб офіс ААН у Беларусі ці гуманітарныя арганізацыі атрымалі доступ да палітвязьняў.

📌Разгледзець дыпляматычныя каналы для абмену зьняволенымі, накшталт абмену ў справе Красікава ці абмену ваеннапалоннымі з Украінай.

https://smarturl.click/5ODMo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейцы наступаюць адразу на двух кірунках Данеччыны, Вуглядар пад пагрозай атачэньня

Украінскія войскі адступаюць. Экспэрты мяркуюць, што захоп Вуглядару ня дасьць расейцам апэратыўных перавагаў для далейшага наступу.

https://smarturl.click/kjdAk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мусім у цеснай клетцы біцца». Як «Дзеяслоў» ператварыўся ў «Апостраф»

Зьнікненьне грунтоўнага літаратурнага часопіса «Дзеяслоў» напярэдадні ягонага 22-годзьдзя (першы нумар выйшаў 24 верасьня 2002 году) стала вынікам афіцыйнага курсу на зьнішчэньне грамадзянскай супольнасьці ў краіне.

Адно што дзякуючы экіпажу «Дзеяслова» пасадка атрымалася ня жорсткай — на зьмену менскаму выданьню ў Беластоку выйшаў першы нумар ягонага двайніка — альманаха «Апостраф».

https://smarturl.click/9zyAG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Таленавіты ва ўсім». Як і навошта прапаганда выкарыстоўвае Мікалая Лукашэнку

«Мне здаецца, зараз Мікалай Лукашэнка ня так часта зьяўляецца на экранах. Лукашэнкаў шпіц — гэта свайго роду таксама замена Колі». Як прапаганда зь дзяцінства выкарыстоўвала Мікалая Лукашэнку і як гэта зьмянілася цяпер.

https://smarturl.click/W3dB4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць велізарны маштаб выбухаў на складах боепрыпасаў у Расеі

Фатаздымкі, зробленыя да і пасьля сэрыі ўдараў глыбока на расейскай тэрыторыі, паказваюць, што цэлыя склады былі зруйнаваныя ў выніку атак, зьдзейсьненых з выкарыстаньнем украінскіх крылатых ракетаў.

Шмат фота 👉 https://smarturl.click/nydQ6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Харкаўшчыне ад акупацыі расейцамі вызвалілі завод у Ваўчанску. У апэрацыі ўдзельнічалі беларускія добраахвотнікі

Галоўнае ўпраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны паведаміла, што ўдалося зьнішчыць акупантаў і цалкам вызваліць тэрыторыю Ваўчанскага агрэгатнага заводу (усе 30 будынкаў), які расейцы занялі ў траўні. У апэрацыі, сярод іншых, удзельнічалі два падразьдзяленьні беларускіх добраахвотнікаў — Беларускі добраахвотніцкі корпус і «Тэрор». Падрабязнасьці:

https://smarturl.click/l5d4B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мікалай Халезін: «Беларусы паверылі ў разважлівасьць дыктатара»

Новы госьць цыклю «Сьведкі Лукашэнкі» Мікалай Халезін — беларускі журналіст, сцэнарыст і кіраўнік «Свабоднага тэатру». Ён расказвае, як кінуў унівэрсытэт дзеля творчасьці і журналістыкі, чаму галасаваў за Шушкевіча, якія беларусы і як прыход да ўлады Лукашэнкі зьмяніў усё.

🎥 Відэа цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=31qHzp0JlNA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус спрабаваў вывезьці зь Літвы аўтамабіль Opel, скрадзены ва Ўкраіне ў пачатку вайны

Літоўскія памежнікі на кантрольна-прапускным пункце «Меднікі» затрымалі аўтамабіль Opel Mokka, які ўкраінскія праваахоўнікі ў сакавіку 2022 году аб’явілі ў вышук як скрадзены. Пазадарожнікам кіраваў грамадзянін Беларусі.

Кіроўца патлумачыў, што 13 верасьня атрымаў права кіраваньня пазадарожнікам Opel Mokka тэрмінам на год ад 36-гадовага грамадзяніна Румыніі, які паводле натарыяльна заверанай даверанасьці значыцца ўладальнікам аўтамабіля, і ня ведаў, што машына знаходзіцца ў вышуку. Яго адпусьцілі пасьля допыту:

https://smarturl.click/O0MjO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«З мэтай ідэалягічнай працы». Прадпрымальнікам прапануюць купіць прапагандысцкую кнігу за 125 рублёў

На стварэньне кнігі «Беларусь адзіная» быў выдзелены грант Лукашэнкі. Цяпер выданьне навязваюць прадпрыемствам і арганізацыям. «Мы б вельмі хацелі, каб гэтая кніга была ў кожнай бібліятэцы, у кожнай арганізацыі», «На яе цяпер вялікі попыт», «Наклад быў 2 тысячы асобнікаў, і ён практычна расьпісаны».

Расказваем, як улады выдалі кнігу пра «адзінства» Беларусі і цяпер спрабуюць на гэтым зарабіць:

https://smarturl.click/z2m4p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязьня Ігара Аліневіча, які галадаваў два тыдні, зноў кінулі ў ШЫЗА

24 верасьня споўніўся 41 год анархісту Ігару Аліневічу, асуджанаму на 20 гадоў зьняволеньня. Гэта чацьверты дзень нараджэньня запар, які палітвязень сустракае за кратамі. Расказваем апошнія навіны пра Ігара.

https://smarturl.click/ZyOBW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС выпусьціў відэа пра напад з нажом у Магілёве. Сілавікі заявілі, што знайшлі патроны і «экстрэмісцкую» літаратуру

Міністэрства ўнутраных спраў паказала сваю вэрсію падзей у Магілёве, дзе мужчына нібыта стварыў небясьпеку для грамадзян і параніў двух міліцыянтаў проста на вуліцы. Абодва — прадстаўнікі 11-га упраўленьня ГУБАЗіК па Магілёве.

https://smarturl.click/EeOAL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новая Зэляндыя ўвяла санкцыі супраць грамадзян і прадпрыемстваў Расеі і Беларусі

Пад абмежаваньні трапілі грамадзяне і арганізацыі Беларусі, якія аказвалі матэрыяльную падтрымку расейскаму ўварваньню ва Ўкраіну.

https://smarturl.click/z2m68

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Reformby.org: на плянтацыю нямецкага дэпутата пад Лідай адпраўляюць працаваць палітвязьняў

Раней стала вядома, што дэпутат парлямэнту зямлі Саксонія ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Ёрг Дорнаў некалькі разоў наведаваў Беларусь і ўтаіў свой удзел у беларускай ТАА «Цыбулька Бел».

https://smarturl.click/9zyeO

Здымак AfD Sachsen

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Наша Ніва»: Памёр панк-музыка Віктар «Мао» Жаркевіч, якога губазікаўцы прымушалі несьці дзьверы ад лядоўні

Віктар Жаркевіч, піша выданьне, быў вакалістам Hate to State, адной зь першых палітычных панк-бандаў Беларусі. Віктару быў 51 год.

У верасьні 2022 году Жаркевіча затрымліваў ГУБАЗіК. Падчас затрыманьня, піша «Наша Ніва», Віктара моцна білі. Аб яго галаву зламалі патэльню і змусілі цягнуць на сабе ў аддзяленьне дзьверы ад лядоўні, на якія былі налепленыя панк-рокерскія і анархісцкія налепкі і магніты за розныя гады.

Віктар «Мао» Жаркевіч памёр 22 верасьня 2024 году ў сваёй кватэры ў Менску. Як паведамляюць знаёмыя, ня вытрымала сэрца.

https://smarturl.click/xBzYZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 23 верасьня

📌 Сьвятлана Ціханоўская ў ААН заклікала разгледзець дыпляматычныя каналы для абмену вязьнямі

📌 Габрыэлюс Ландсбергіс: пакуль у Беларусі не пачнуцца рэальныя зьмены, пра зьняцьцё санкцыяў ня можа быць і гаворкі

📌 «ПіК Свабоды». «Павінна выйсьці жывой», — Людміла Класкоўская пра перасьлед сем’яў палітвязьняў у Беларусі

📌 Апраўданьне дыктатуры. Як анамалію спрабуюць выдаць за норму

📌 На 50-80% вырасла колькасьць заявак у фонд BySoI па дапамогу ад перасьледу ў Беларусі

📌 У Магілёве мужчына напаў на міліцыянтаў з нажом

📌 Мастака Аляксея Кузьміча затрымалі ў Францыі і завялі на яго крымінальную справу за вандалізм

📌 FIDE захавала абмежаваньні для шахматыстаў зь Беларусі і Расеі

📌 Як праходзіла абмеркаваньне беларускага пытаньня на пасяджэньні Рады правоў чалавека ААН

📌 Нямеччына, Ірляндыя, Бэльгія. У якіх умовах жывуць беларусы ў лягерах для ўцекачоў

📌 Мапы, помнікі, вяртаньне культурнай спадчыны. Чым займаецца новы праект MALDZIS

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дураў: Telegram будзе перадаваць IP-адрасы на запыт уладаў

Карпарацыя Telegram будзе перадаваць праваахоўным органам краін сьвету на падставе іх афіцыйных запытаў IP-адрасы і нумары тэлефонаў карыстальнікаў аднайменнага мэсэнджара, якія будуць парушаць правілы карыстаньня Telegram, у прыватнасьці выкарыстоўваць пляцоўку для парушэньня заканадаўства.

Пра гэта ў панядзелак напісаў заснавальнік Telegram Павел Дураў, які знаходзіцца ў Францыі пад сьледзтвам у сувязі з абвінавачаньнямі, зьвязанымі зь дзейнасьцю Telegram, у тым ліку, як сьцьвярджаюць францускія ўлады, з адмовай ад супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі пры расьсьледаваньні злачынстваў.
Як напісаў Дураў, Telegram абнавіў свае правілы карыстаньня. Акрамя таго, паводле яго слоў, у апошнія тыдні мадэратары, выкарыстоўваючы ў тым ліку штучны інтэлект, выдалілі з пошукавай сыстэмы Telegram увесь патэнцыйна шкоднасны кантэнт.

https://smarturl.click/aJdR0

Читать полностью…
Subscribe to a channel