radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Як цяпер выглядае мяжа Ўкраіны зь Беларусьсю. Відэа

Украіна працягвае ўмацоўваць мяжу зь Беларусьсю. Шматузроўневая абарона мяжы зьявілася пасьля таго, як расейскія войскі, скарыстаўшы тэрыторыю Беларусі, напалі на Ўкраіну 24 лютага 2022 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дывэрсія ці новая лінія фронту. Што адбываецца ў Белгарадзкай і Курскай абласьцях на мяжы Расеі і Ўкраіны

Другі дзень запар Расея паведамляе аб інтэнсіўнай атацы дронамі з украінскага боку, а расейскія грамадзяне, якія ваююць на баку Ўкраіны ў складзе сфармаваных з расейцаў трох батальёнаў, паведамляюць аб захопе часткі аднаго населенага пункту на расейскай тэрыторыі.

https://smarturl.click/RAY1l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мое баба — діректор морга». Беларуска ў Новай Зэляндыі выдае кнігу на палескай гаворцы

«Нефармальная мянушка маёй бабулі Мані ў вёсцы была «дырэктар моргу». Бо яна лепш чым хто ведала традыцыі пахаваньня, не баялася памыць, адзець нябожчыка. Кніга — пра філязофію жыцьця і сьмерці», — кажа беларуска Вольга Аполька.

Яна нарадзілася на Палесьсі, а цяпер жыве за 17,5 тысячы кілямэтраў — у Новай Зэляндыі — і напісала кнігу на палескай гаворцы. Расказваем пра яе:

https://smarturl.click/G6Gwg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад бібліятэкі да Дня Волі: як беларусы ахвяруюць свае падаткі на беларускія праекты за мяжой

Беларусы ў Польшчы і Літве могуць ахвяраваць 1,2%–1,5% сваіх падаткаў на карысьць беларускіх арганізацыяў. Летась за гэтыя адсоткі адкрылі беларускую бібліятэку ў Вільні, а сёлета, сярод іншага, за іх ладзяць Дзень Волі ў Варшаве.

Расказваем, якія арганізацыі падтрымліваюць беларусы:

https://smarturl.click/l52L6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі затрымлівалі 12 адвакатаў, якія дапамагалі палітвязьням, — праваабаронцы

Хваля арыштаў, падчас якой затрымалі сама меней 12 абаронцаў, прайшла 28 лютага ў многіх гарадах Беларусі, але пра гэта стала вядома толькі апошнімі днямі. Праваабаронцы ня ведаюць, колькі затрыманых адвакатаў застаюцца за кратамі.

З 2020 году праваабаронцам «Вясны» вядома пра сама меней 23 выпадкі затрыманьня адвакатаў пасьля абароны імі людзей, арыштаваных з палітычных матываў. Больш за 500 адвакатаў страцілі ліцэнзіі і пакінулі прафэсію, многія праз рэпрэсіі зьехалі за мяжу.

https://smarturl.click/aJeLd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У расейскім Белгарадзе дрон атакаваў будынак ФСБ, у Разані — нафтавы завод

У Белгарадзе ў выніку атакі дронаў быў пашкоджаны фасад будынку ФСБ і выбітыя вокны, пацярпелых няма. Горад атакавалі яшчэ 2 дроны, адзін зь іх урэзаўся ў шматкватэрны дом (папярэдне — без пацярпелых), другі ўпаў у раку.

У выніку атакі дронаў па НПЗ у Разані (гэта ўжо трэці за два дні расейскі нафтавы аб’ект, які пацярпеў ад удараў дронаў) разгарэўся пажар, ёсьць пацярпелыя, двое ў бальніцы ў стане сярэдняй ступені цяжкасьці.

Мінабароны Расеі заявіла, што за ноч і раніцу 13 сакавіка над рэгіёнамі краіны зьнішчылі 58 бесьпілётнікаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь уводзіць чарговыя контрасанкцыі супраць «недружалюбных краін», яны тычацца падаткаў

З 1 красавіка і да канца 2026 году ўводзіцца стаўка падатку на дывідэнды ў памеры 25% для замежных арганізацый, якія не ажыцьцяўляюць дзейнасьць у Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва, а іх офісы знаходзяцца ў «недружалюбных краінах» (раней было 15%, у асобных выпадках — нават ніжэй).

З 1 чэрвеня да 31 сьнежня 2026 году Беларусь часткова прыпыніць дзеяньне пагадненьняў аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня з 27 «недружалюбнымі краінамі». Гаворка пра некаторыя палажэньні пагадненьняў — адносна выплаты дывідэндаў, даходаў ад даўгавых патрабаваньняў і даходаў ад адчужэньня маёмасьці:

https://smarturl.click/4kpGW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Эўропа рыхтуецца да магчымага новага прэзыдэнцтва Трампа, тлумачыць экспэртка

Як эўрапейскія чальцы NATO рыхтуюцца да магчымага вяртаньня ў Белы дом у Вашынгтоне Дональда Трампа, ці выведзе ён ЗША з Паўночнаатлянтычнага альянсу і ці здолее Эўропа самастойна несьці цяжар падтрымкі Ўкраіны ў вайне? — На гэтыя пытаньні і іншыя адказвае віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе Алена Кудзько:

https://smarturl.click/XyxeQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 12 сакавіка

📺 Звольнілі дырэктарку «Белсату». «Каналам будзе кіраваць беларус»: TVP патлумачыла зьмены на тэлеканале

🇸🇪 Лукашэнка пасьля дыпляматычнага скандалу зьняў з пасады пасла ў Швэцыі Мірончыка

🇱🇹 У Беларусі за кратамі памёр грамадзянін Літвы

🇷🇺 Украіна дронамі атакавала 7 абласьцей Расеі, легіён «Свабода Расеі» заявіў аб прарыве мяжы

🧑🏻‍🎨 «White Russia», «Russian Empire», «Born in Belarus». Як беларускіх мастакоў пераймяноўваюць у сусьветных музэях

👫 Пасьля пачатку вайны беларусы зьвяртаюцца па грамадзянства Малдовы, Кіргізстану і Армэніі. Расказваем, што пра гэта вядома

❌ У Менску ліквідуюць таварыства падманутых укладнікаў, дапамогу якім абяцаў Лукашэнка

🤸🏻‍♀️На апошняй Алімпіядзе выступалі 108 атлетаў зь Беларусі, на будучыя гульні ў Парыжы пакуль ёсьць толькі 6 дакладных ліцэнзій

✍🏻 Як «страшны монстар» NATO ператварыўся ў абаронцу незалежнасьці Ўкраіны: піша Валер Карбалевіч

🇰🇬 «Цяпер у нас супэрпрэзыдэнцкая краіна». Чаму ў Кіргізстане запанаваў страх і ці бясьпечна туды ехаць беларусам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апэляцыйны суд у Сэрбіі адмяніў рашэньне аб экстрадыцыі беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта

Апэляцыйны суд адмяніў рашэньне суда першай інстанцыі, накіраваўшы справу на новы разгляд. Новае слуханьне па справе прызначылі на 26 сакавіка, паведамляе @dw_belarus. Тэрмін утрыманьня Андрэя пад вартай працягнулі яшчэ на 60 дзён.

Сваё рашэньне Апэляцыйны суд патлумачыў тым, што ня ўсе акалічнасьці, на падставе якіх вынесьлі рашэньне аб экстрадыцыі, былі дасьледаваныя. Акрамя таго, Андрэю Гнёту не далі слова падчас першага працэсу:

https://smarturl.click/Q1ma0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Каналам будзе кіраваць беларус». TVP патлумачыла зьмены на «Белсаце»

Польская грамадзкая тэлевізія TVP адказала на пытаньні Радыё Свабода пра прычыны звальненьня Агнешкі Рамашэўскай-Гузы і будучыні тэлеканалу «Белсат»:

https://smarturl.click/EeGAL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дырэктарку «Белсату» звольнілі пасьля 17 гадоў працы на тэлеканале

Агнешка Рамашэўская-Гузы паведаміла, што спачатку ёй прапанавалі звольніцца зь «Белсату» і з TVP па ўласным жаданьні і з «залатым парашутам» (г.зн. на надзвычай выгадных умовах), але яна на гэта не пагадзілася.

«Яшчэ мне сказалі, што бюджэт тэлеканалу скарачаюць на 47% і гэта рашэньне Міністэрства замежных спраў», — адзначыла яна:

https://smarturl.click/4kp71

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за кратамі памёр грамадзянін Літвы

Ноту пратэсту ў сувязі са сьмерцю літоўца, якога затрымалі ў Беларусі 31 сьнежня 2023 году, уручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі МЗС Літвы. Ад беларускага боку запатрабавалі даць інфармацыю пра стан літоўца на момант затрыманьня, пацьвердзіць факт ягонай сьмерці, распавесьці абставіны і прычыны.

Іншай інфармацыі пра літоўца, які памёр за кратамі ў Беларусі, МЗС Літвы не паведаміла. Пра затрыманьне ў пункце пропуску «Беняконі» грамадзяніна Літвы паведамляла 10 студзеня Гарадзенская мытня. Паводле мытнікаў, у ягоным аўтамабілі нібыта знайшлі 98 пісталетных патронаў для зброі калібрам 9 мм. На яго завялі справу за незаконнае перамяшчэньне боепрыпасаў празь мяжу і ўзялі пад варту:

https://smarturl.click/1d4jo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьявілася праграма сьвята на 106-ю гадавіну абвешчаньня незалежнасьці БНР

Вядоўцамі будуць Ліза Ветрава і Дзяніс Дудзінскі, жывая трансьляцыя адбудзецца на YouTube-канале «Годна».

У музычнай праграме будуць удзельнічаць:
🔸J: Морс
🔸Naviband
🔸Dlina Volny
🔸Dzieciuki
🔸Nochy
🔸Volski

Арганізатары абвясьцілі збор на арганізацыю сьвяткаваньня. Сродкі патрабуюцца на арэнду тэхнічнага абсталяваньня, пляцоўкі, працу тэхнічнай каманды ды арганізацыю выступаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі ля вайсковага аэрадрому ўпаў транспартны самалёт

Відавочцы ў расейскім горадзе Іванаве паведамілі аб падзеньні самалёта ля аэрадрому.

Паводле папярэдніх зьвестак, самалёт разьбіўся пры заходзе на пасадку, на борце знаходзіліся 12 чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўцы найчасьцей ставяцца нэгатыўна да мігрантаў, якія ня ведаюць літоўскае мовы

Аддзел этнічных дасьледаваньняў Інстытуту сацыялёгіі Літоўскага цэнтру сацыяльных навук і няўрадавая арганізацыя Diversity Development Group правялі апытаньне, у якім спрабавалі высьветліць стаўленьне жыхароў Літвы да розных сацыяльных, этнічных, рэлігійных груп і да мігрантаў.

Ёсьць і вынікі па беларусах.

https://smarturl.click/W36jZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін зноў заявіў аб гатоўнасьці Расеі да ядзернай вайны. Што ён казаў раней

Заходнія аналітыкі ў галіне бясьпекі мяркуюць, што такія заявы Пуціна накіраваныя на стрымліваньне і запалохваньне, але яны не перашкодзілі ЗША і іхным хаўрусьнікам у NATO дапамагаць Украіне зьвесткамі сваіх выведак, навучаньнем пэрсаналу, а таксама вайсковай тэхнікай і ўзбраеньнем.

Агенцтва Reuters сабрала ранейшыя выказваньні Пуціна, у якіх ён згадваў пра расейскую ядзерную моц і гатоўнасьць выкарыстаць ядзерную зброю:

https://smarturl.click/EeG40

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чарга на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз вырасла да амаль 3 тысяч фураў

А 10-й гадзіне раніцы 13 сакавіка ў чэргах на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу стаялі агулам 2930 фураў (апоўдні іх колькасьць не зьмянілася), а дзень таму — 2820 фураў. «Чэргі працягваюць расьці», — паведамляе Памежны камітэт Беларусі.

Растуць і чэргі легкавога транспарту. 310 легкавікоў стаялі ў чарзе на раніцу 13 сакавіка (учора — 180), зь іх 180 — на пераходзе Берасьце – Тарэспаль, 80 — на пераходзе Беняконі – Салечнікі, 50 — у Каменным Лагу (Меднікі):

https://smarturl.click/Zyp52

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супрацоўніка Верхнядзьвінскага райвыканкаму затрымалі нібыта за ўдзел у праграме «Кадравай рэзэрвы»

У Верхнядзьвінску затрымалі супрацоўніка мясцовага райвыканкаму Аляксея Кісялёва. На камэру яго прымусілі сказаць, што ён навучэнец «Кадравай рэзэрвы для Новай Беларусі» і на яго завялі крымінальную справу.

14 лютага СК завёў крымінальную справу супраць прадстаўнікоў і ўдзельнікаў «Кадравай рэзэрвы», ім інкрымінуюць «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім». На АНТ паказалі нібыта 15 затрыманых па справе, але прадстаўнік Юрась Губарэвіч заявіў, што тыя зь іх, каго ўдалося ідэнтыфікаваць, ня маюць і ніколі ня мелі дачыненьня да ініцыятывы:

https://smarturl.click/4kpnm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сумах, Крывым Рогу і Мірнаградзе расейцы пацэлілі ў жылыя дамы, ёсьць загінулыя

Уначы і раніцай расейцы абстралялі 7 грамадаў Сумскай вобласьці Ўкраіны кіраванымі авіябомбамі, артылерыйскімі ракетамі і дронамі. На тэрыторыі рэгіёну зафіксавалі 64 выбухі. У Сумах дрон пацэліў у жылы 5-павярховы дом. Пашкоджаныя 30 кватэр, з-пад завалаў дасталі 10 чалавек, ёсьць загінулыя.

Позна ўвечары 12 сакавіка ў Мірнаградзе Данецкай вобласьці часткова зруйнавалі 5-павярховы будынак — 2 чалавекі загінулі, яшчэ 6 дасталі з-пад завалаў. У Крывым Рогу расейцы пацэлілі ў дзевяці- і пяціпавярховы будынкі. Загінулі 4 чалавекі, яшчэ паўсотні атрымалі раненьні:

https://smarturl.click/aJeLg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі свабодны тэатар намінавалі на найвышэйшую тэатральную ўзнагароду Вялікай Брытаніі

Опэра «Дзікае паляваньне караля Стаха» прынесла Беларускаму свабоднаму тэатру намінацыю на Olivier Awards 2024 — найвышэйшую прэмію брытанскага тэатру. Тэатар вылучалі на прэстыжную ўзнагароду ў катэгорыі «Выбітныя дасягненьні ў опэрным мастацтве», піша The Guardian:

https://smarturl.click/l524B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

13 сакавіка — дзень памяці Ігната Грынявіцкага, забойцы імпэратара Аляксандра ІІ

13 сакавіка 1881 году расейскі імпэратар Аляксандар II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай 25-гадовым ураджэнцам Беларусі Ігнатам Грынявіцкім. У замаху загінуў і сам Грынявіцкі, удзельнік рэвалюцыйнага руху, сябра нелегальнай партыі «Народная воля», адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі. У сваім запавеце рэвалюцыянэр-нарадаволец напісаў:

«Аляксандар ІІ павінен памерці. Ён памрэ, а разам зь ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы... Гісторыя сьведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў...».

Іншыя памятныя даты 13 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e56W5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Буду судзіцца». Былая кіраўніца «Белсату» расказала, чаму яшчэ не гатовая пакідаць канал

У інтэрвію «Свабодзе» Агнешка Рамашэўска-Гузы расказала, чаму зьбіраецца абскардзіць гэтае рашэньне ў судзе, што думае пра новага кіраўніка тэлеканалу і чаму лічыць, што ёй яшчэ ня час пакідаць праект:

https://smarturl.click/jk4Od

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На апошняй Алімпіядзе выступалі 108 атлетаў зь Беларусі, на будучыя гульні ў Парыжы пакуль ёсьць толькі 6 дакладных ліцэнзій

Так мала беларускіх спартоўцаў на Алімпіядах яшчэ не выступала ніколі. Пакуль ёсьць толькі 6 ліцэнзій. Пры гэтым на Алімпіядзе могуць зьявіцца як спартоўцы зь Беларусі, так і атлеты, якія зьехалі за мяжу. Даведаліся, як беларусы будуць удзельнічаць у Алімпіядзе:

https://smarturl.click/W36LX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму ў Кіргізстане запанаваў страх і ці бясьпечна туды езьдзіць беларусам

Што адбываецца ў Кіргізстане, некалі адной з самых дэмакратычных краінаў Цэнтральнай Азіі, дзе былі канкурэнтныя выбары і незалежныя СМІ? Якія небясьпекі нясе кіргізам расейская мова, якая мае, як і ў Беларусі, статус другой дзяржаўнай? Ці патрабуюць па-ранейшаму ўлады Кіргізстану выдачы былога прэзыдэнта Бакіева, якому даў прытулак Лукашэнка.

Пра гэта расказвае дырэктарка кіргіскай службы Радыё Свабода Вэнэра Джуматаева:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/qF-YtsOIvfo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля пачатку вайны беларусы зьвяртаюцца па грамадзянства Малдовы, Кіргізстану і Армэніі. Расказваем, што пра гэта вядома

Свабода паспрабавала высьветліць, ці масава беларусы атрымліваюць новае грамадзянства і ці можа гэта вырашыць праблему тых, хто апынуўся за мяжой Беларусі, але праз забарону Лукашэнкі ня мае магчымасьці абмяняць свой пашпарт у консульскіх установах сваёй краіны:

https://smarturl.click/vwYYQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экс-кіраўніцу гарадзенскага дзіцячага госьпісу Вольгу Вялічку будуць судзіць завочна

Як паведамілі ў СК, супраць Вялічкі распачалі працэдуру спэцыяльнага вядзеньня. Яе падазраюць паводле 7 артыкулаў, сярод іх — распальваньне варожасьці, незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня, незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да пэрсанальных зьвестак, садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, паклёп на Лукашэнку і інш.

Раней на Вольгу завялі справы за «незаконнае выкарыстаньне спонсарскай дапамогі» і за ўдзел у акцыі пратэсту. Увосень 2020 году разам з дзецьмі выехала з Беларусі. Горадзенскі дзіцячы госьпіс улады зьліквідавалі летась 20 жніўня:

https://smarturl.click/2q1bJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як «страшны монстар» NATO ператварыўся ў абаронцу незалежнасьці Ўкраіны

У выніку агрэсіі Расеі супраць Украіны Паўночнаатлянтычны альянс умацаваў сваю ролю і місію ў сыстэме міжнародных адносінаў, зь якімі ня мог канчаткова вызначыцца цягам апошняй чвэрці стагодзьдзя.

Піша Валер Карбалевіч: https://smarturl.click/4kpp1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнік Freedom House: спробы спэцслужбаў Беларусі завэрбаваць літоўскіх дыпляматаў былі марнымі

Раней спэцслужбы Літвы заявілі пра «надзвычай агрэсіўныя дзеяньні» беларускай выведкі ў дачыненьні да супрацоўнікаў літоўскай дыпляматычнай місіі ў Беларусі.

https://smarturl.click/3k11G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску ліквідуюць таварыства падманутых укладчыкаў, дапамогу якім абяцаў Лукашэнка

Менскі гарадзкі суд пачынае разглядаць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускага грамадзкага аб’яднаньня пацярпелых укладнікаў «За сацыяльную справядлівасьць».

https://smarturl.click/qlbj0

Читать полностью…
Subscribe to a channel