radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Румынія і Баўгарыя афіцыйна ўвайшлі ў Шэнгенскую зону. Пакуль часткова

З 31 сакавіка ў абедзьвюх краінах будуць дзейнічаць шэнгенскія правілы, а кантроль на ўнутраных паветраных і марскіх межах будзе скасаваны. Рада Эўропы яшчэ ня вызначылася з датай скасаваньня наземнага кантролю на мяжы.

Ужо ад сёньня шэнгенскія візы беларусам пачне выдаваць Румынія, з 1 красавіка — Баўгарыя.

https://smarturl.click/opRbM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У часткі хрысьціянскіх вернікаў — Вялікдзень

31 сакавіка рыма-каталікі, пратэстанцы і ўніяты адзначаюць дзень Уваскрасеньня Хрыстовага. Адзін з галоўных дзён у хрысьціянскім календары, які абазначае выкупленьне грахоў, перамогу жыцьця над сьмерцю. У гэты дзень хрысьціяне вітаюцца словамі «Хрыстос уваскрос!» — «Сапраўды ўваскрос!»

Таксама ў гэты дзень у розныя гады адбылося адкрыцьцё Эйфэлевай вежы, запуск штучнага спадарожніка Месяца, скасаваньне вайсковых структураў краін Варшаўскай дамовы. Усе адметныя падзеі, якія адбыліся 31 сакавіка глядзіце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2zqZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Электрамабіляў у Беларусі за год стала амаль удвая больш

Усяго ў 2023-м беларусы валодалі 3 023 002 легкавымі аўтамабілямі. За мінулы год іх стала на 48699 адзінак больш (1,64%). Прычым найбольш значна вырасла колькасьць электрамабіляў.

https://smarturl.click/G6QL5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі новыя цэлі ва Ўкраіне, – Інстытут вывучэньня вайны

Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны ў новай справаздачы зьвяртае ўвагу на новыя аб'екты расейскіх нападаў ва Украіне. Гэта будуць плаціны і гідраэлектрастанцыі.

https://smarturl.click/RA02m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мужчына ўзяў у закладнікі наведнікаў кавярні ў нідэрляндзкім Эдэ. Іх вызвалілі праз 6,5 гадзін

Мужчына трымаў людзей у бары і начным клюбе Petticoat. Спачатку нападнік вызваліў трох чалавек, а ўжо а 12.30 мясцовага часу яго з будынку вывелі паліцыянты.

Матывы дзеяньняў злачынцы невядомыя. У Эдэ і зь яго скасаваныя ўсе цягнікі. Паліцыя эвакуавала 150 дамоў паблізу месца захопу закладнікаў.

https://smarturl.click/e5JWY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Маю непрыемнае адчуваньне, што жыцьцё пастаўленае на паўзу. І ўсе чакаюць нейкага зруху да лепшага ці да горшага. Што з гэтым рабіць?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Чакаць невядомасьці — дэструктыўны занятак. Жыцьцё на паўзе тады, калі ты сам не рэалізуеш свае памкненьні, а ўсё адбываецца, як адбываецца. Многія людзі ў такім стане ратуюцца творчасьцю. Нехта выстаўляе ў сеціва фоткі. Нехта вядзе дзёньнік, апісвае свой дзень і свае думкі. Можна вывучаць мовы ці нават проста чытаць кнігі. Тут ужо ты сам бярэш жыцьцё ў свае рукі, «кіруеш працэсам», і адчуваньне паўзы зьнікае.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскі «бліцкрыг на Вільню» і францускі дэсант на Валынь? Пра запалохваньне ворага як эфэктыўную ваенную стратэгію

Тое, што падчас вайны часам агучваюцца апакаліптычныя сцэнары і алярмісцкія прагнозы, найчасьцей мае на мэце запалохаць праціўніка, зрабіць яго больш згаворлівым, схіліць да саступак.

Менавіта ў гэтым кантэксьце варта разглядаць рэзанансныя заявы апошняга часу: пра пляны расейскага ядзернага ўдару і «бліцкрыгу на Вільню», а таксама пра магчымы ўвод войскаў NATO на тэрыторыю Ўкраіны.

https://smarturl.click/vwWWE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памерла Лілета Юстыновіч — легендарная ўдзельніца акцый нацыянальнага дэмакратычнага руху

Людзі прыгадваюць, як гэтая невялікая жанчына ў нязьменнай карункавай палярыне мужна стаяла на маршах пратэсту і нацыянальных акцыях нават пры спробах іх разгону сілавікамі.

https://smarturl.click/xBEEQ

Лілета Юстыновіч на здымку зьлева

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня 335 гадоў з дня сьмерці Казімера Лышчынскага

У гэты дзень у 1689 годзе быў пакараны сьмерцю вядомы філёзаф зь Берасьця. За трактат «Пра неіснаваньне Бога» Лышчынскаму публічна адсеклі галаву, цела спалілі, а попелам стрэлілі з гарматы.

Больш падзей, якія адбыліся 30 сакавіка, чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/dp11o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 29 сакавіка

🏚 «60% нашых кліентаў — беларускія вайскоўцы». Як працуе рэабілітацыйны цэнтар пад Кіевам, які заснавала беларуска

❗️ Дыпляматычнаму прадстаўніку Беларусі ў Вільні ўручылі ноту пратэсту праз выказваньні Лукашэнкі

🎙 «Архіпэляг БЕЛАГ». Свабода выпускае падкаст-сэрыял пра тое, як Беларусь ператвараюць у турму

🇵🇱 Са жніўня 2020 году больш за 10 тысяч беларусаў зьвярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы

🕰 «Плянуй, што ў цябе будзе 12 гадзін вольнага часу». Што адбываецца на мяжы Беларусі з Эўразьвязам

⛓ У Гомлі прадстаўнікоў вэртыкалі пакаралі мінімальным тэрмінам за перавышэньне службовых паўнамоцтваў

🏕 «Нам проста надакучыў нэгатыў з усіх бакоў». Аўтары флэшмобу «This is Belarus» расказалі, у чым яго ідэя і як ён ствараўся

📈 Вынікі апытаньня: Больш за 40% прыхільнікаў Лукашэнкі радуюцца, калі чуюць пра вызваленьне палітзьняволеных

📰 Таталітарная трансфармацыя беларускага грамадзтва: ці ёсьць абмежавальнікі?

🇲🇩 Аўтобус зь дзецьмі з Малдовы перасек мяжу Беларусі і Літвы. У Кішынэве патлумачылі, у чым была праблема

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча прыпыніла ўдзел у Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе

Адпаведны закон падпісаў 28 сакавіка прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

https://smarturl.click/7173y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці трэба Лукашэнку вайна? Вынікі тыдня ад Карбалевіча. Відэа

Тэракт у «Крокусе» у Падмаскоўі, прапагандысты шукаюць «украінскі сьлед» трагедыі. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык заяўляе, што Расея і Беларусь рыхтуюць пляны «бліцкрыгу на Вільню», а Лукашэнка рэагуе на ягоную заяву.

Палітычны аглядальнік Свабоды камэнтуе падзеі тыдня: https://youtu.be/pNRLdOwtsrc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як працуе рэабілітацыйны цэнтар пад Кіевам, які заснавала беларуска

Зь якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ва Ўкраіне, якія больш за два гады дапамагаюць украінцам у вайне супраць Расеі. Госьця Ганны Соўсь — былая палітзьняволеная Тацяна Гацура-Яворская, заснавальніца рэабілітацыйнага цэнтру «Ланка» для вайскоўцаў і арганізатарка кінафэстывалю «1084. На мяжы».

https://youtu.be/2WSzbbZTAfo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейцы абстралялі Адэсу, ёсьць параненыя. ФОТА

Тры чалавекі параненыя, у тым ліку двое дзяцей 10 і 15 гадоў. Усіх шпіталізавалі зь лёгкімі раненьнямі. У будынках і аўтамабілях выбіта шкло.

Паветраныя сілы Ўкраіны паведамілі, што расейцы пацэлілі па горадзе дзьвюма кіраванымі авіяцыйнымі ракетамі тыпу Х-59.

Здымкі Сілаў абароны Поўдня Ўкраіны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аўтамабілісты, якія стаяць на мяжы ў Літве, паведамілі аб абмежаваньні руху ў Беларусь машын на транзытных нумарах

Раней Латвія і Польшча перасталі пускаць у Беларусь аўтамабілі на транзытных нумарах з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама даражэйшыя за 50 тысяч эўра. У Літве пакуль не было ніякіх афіцыйных паведамленьняў з гэтай нагоды.

https://smarturl.click/LYWG3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павышэньне пэнсій у Беларусі пад пагрозай — не хапае працоўнай сілы

Чалавечы рэсурс — неад’емная частка эканамічнага працэсу, а Беларусь губляе працоўную сілу ня першы год, адзначыла экспэртка дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна, камэнтуючы апошнія зьвесткі Белстату.

https://smarturl.click/kjJLX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Рагачове на вучэньнях абсталююць КПП

Ваеннаслужачыя запасу будуць адпрацоўваць «практычныя дзеяньні па арганізацыі прапускнога рэжыму падчас дзеяньня ваеннага становішча.

https://smarturl.click/5OAq0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літовец спрабаваў ўвезьці ў Беларусь 84 кг псыхатропаў

Мытнікі дэмантавалі з аўтамабіля схованкі і дасталі зь іх 160 брыкетаў з псыхатропам. Мужчыну пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

https://smarturl.click/2qzVD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сэрбія пагражае выхадам з Рады Эўропы, калі туды прымуць Косава

Рэакцыя Сэрбіі на магчымы прыём Косава ў арганізацыю «будзе рашучай і адказнай», заявіў прэзыдэнт краіны Аляксандар Вучыч. Пры гэтым зварочваць з эўрапейскага шляху ў афіцыйнага Бялграду намеру няма.

https://smarturl.click/67MBE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз забараніў палёты авіякампаніі, якая наладзіла хуткасныя рэйсы зь Беларусі. Суботні палёт зь Менску скасаваны

У сьнежні 2023 году перавозчык запусьціў прамыя рэйсы са Стамбулу ў Менск і назад праз краіны Эўразьвязу.

https://smarturl.click/O0xjo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Уваскрослы Хрыстус жыве ня толькі на старонках Бібліі, але таксама павінен жыць у нашых сэрцах»

У суботу наконадні сьвята каталіцкі Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся са сваім словам да вернікаў.

«Сэкулярныя тэндэнцыі вядуць да таго, што „так“ становіцца „не“ і наадварот: „не“ становіцца „так“. У выніку гэтага ўстаноўлены Богам маральны парадак пераварочваецца з ног на галаву. Як сьнежная лавіна нарастаюць маральныя праблемы ў асабістым жыцьці, грамадзтве і сьвеце. […] Уваскрослы Хрыстус — гэта ня толькі гістарычная асоба. Ён жыве ня толькі на старонках Бібліі, але таксама павінен жыць у нашых сэрцах. Гэта фундамэнтальнае пасланьне Пасхі як падмурка нашай веры і надзеі на шчасьлівую вечнасьць. Яно павінна быць компасам нашага зямнога жыцьця, каб мы дасягнулі порту вечнага шчасьця».


https://smarturl.click/nybLb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рыгор Кастусёў паведаміў пра праблемы са здароўем

Пра гэта стала вядома з допісу зяця палітыка Дзьмітрыя Антончыка.

«Дайшлі весткі ад Рыгора Кастусёва. Піша, што са здароўем усё вельмі дрэнна».


Вядома, што ў Рыгора Кастусёва анкалягічнае захворваньне. Паўнавартаснай мэдычнай дапамогі за кратамі ён не атрымлівае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сорамна і страшна. Чаму беларускія людзі рэдка зьвяртаюцца па дапамогу ў выпадках хатняга гвалту

Расказваем, колькі выпадкаў хатняга гвалту афіцыйна зарэгістравана ў Беларусі і краінах, дзе шмат беларусаў. Псыхоляг і былы сілавік патлумачылі, чаму беларусы рэдка зьвяртаюцца па дапамогу.

https://smarturl.click/baJJv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Падсумаваньне тыдня на Свабодзе — у адным лісьце!

У сёньняшнім выпуску — пра тое, як спэцслужбы «прапаноўвалі» новыя пашпарты беларусам замежжа, што адбываецца на межах Беларусі з ЭЗ, пра «татальны кантроль» вернікаў з боку дзяржавы, колькі Беларусі каштуе асваеньне космасу, пра папулярны флэшмоб «This is Belarus», гісторыю абвяшчэньня незалежнасьці БНР, а таксама вялікае шчырае інтэрвію зь Ціханоўскай і шмат што яшчэ!

Падпішыцеся на рассылку Свабоды сёньня і чытайце 👆🏻:

http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Таталітарная трансфармацыя беларускага грамадзтва: ці ёсьць абмежавальнікі?

З падзеяў 2020 году ўлады зрабілі выснову: каб яны не паўтарыліся, патрэбная перабудова, таталітарная трансфармацыя ўсёй сыстэмы, беларускай сацыяльнай мадэлі, зьмена прыроды палітычнага рэжыму. Бо ранейшыя мэханізмы і мэтады не забясьпечваюць утрыманьня ўлады. Да чаго гэтыя зьмены могуць прывесьці?

Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/baJDv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выведка Брытаніі: Украіна не дае Чарнаморскаму флёту праяўляць сілу ў рэгіёне

Украіна працягвае дэманстраваць посьпехі і зьмяншае здольнасьць Чарнаморскага флёту праяўляць сілу ў рэгіёне, паведаміла Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі са спасылкай на зьвесткі, сабраныя выведкай.

https://smarturl.click/l5OBg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апытаньне: Больш за 40% прыхільнікаў Лукашэнкі радуюцца, калі чуюць пра вызваленьне палітзьняволеных

Больш за 60% апытаных прыхільнікаў Лукашэнкі спачуваюць палітвязьням, больш за 40% адчуваюць радасьць, калі даведваюцца пра іх вызваленьне. Нечаканыя вынікі апытаньня.

https://smarturl.click/5OA3j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дыпляматычнаму прадстаўніку Беларусі ў Вільні ўручылі ноту пратэсту праз выказваньні Лукашэнкі

29 сакавіка Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі выклікала часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь Яраслава Хмыля (на выяве зь дзяржаўнага тэлеканалу) і ўручыла яму ноту пратэсту.

МЗС Літвы запатрабавала ад Беларусі неадкладнага афіцыйнага тлумачэньня заяваў Лукашэнкі пра Сувальскі калідор.

https://smarturl.click/jkO4q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Распачаўся збор сродкаў на адвакатаў для Андрэя Гнёта, якому пагражае дэпартацыя з Сэрбіі ў Беларусь

Андрэй Гнёт знаходзіцца пад вартай у Цэнтральнай турме Бялграда. У судзе пачаўся працэс аб яго экстрадыцыі, наступнае пасяджэньне пройдзе 1 красавіка.

Справай рэжысэра займаюцца чатыры адвакаты, іх праца працягваецца ўжо пяты месяц. У бацькоў затрыманага грошай на аплату іх працы няма. Таму сябры Гнёта, які ўтрымліваецца пад вартай у Бялградзе, адкрылі збор.

https://smarturl.click/EegGW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Таджыкістане затрымалі 9 чалавек. Іх падазраюць у сувязях з абвінавачанымі ў тэракце ў «Крокусе» і «Ісламскай дзяржавай»

У Таджыкістане затрымалі дзевяць чалавек, якіх падазраюць у сувязях з абвінавачанымі ў тэракце ў «Крокус Сіці Холе» і з афганскай ячэйкай групоўкі «ІД Харасан», якая прызнана тэрарыстычнай многіх краінах сьвету.

Пра гэта паведамляюць «Азія-Плюс» і Reuters са спасылкай на крыніцы ў органах бясьпекі Таджыкістану.

У затрыманьні бралі ўдзел сілавікі з Расеі: https://smarturl.click/3kaMV

Читать полностью…
Subscribe to a channel