Эўрапейскі суд прызнаў віну Расеі ў парушэньні канвэнцыі правоў чалавека ў дачыненьні Радыё Свабода
Эўрапейскі суд у правах чалавека пастанавіў, што расейскія ўлады парушылі артыкулы 10 і 11 Эўрапейскай канвэнцыі аб правах чалавека, якія тычацца свабоды слова і аб’яднаньняў, і што цяперашняе расейскае заканадаўства аб «іншаземных агентах» зьяўляецца стыгматызацыяй і накіраванае на пакараньне, а не на павышэньне празрыстасьці працы некамэрцыйнай арганізацыі.
ЭСПЧ пастанавіў, што расейскія ўлады павінны пакрыць Рускай службе Радыё Свабода і яе гендырэктарувыдаткі ў памеры каля 60 тысяч эўра, а таксама кампэнсаваць суму непасрэднай шкоды ў памеры каля 950 тысяч эўра:
https://smarturl.click/z2nEn
«Талібан» увёў у Афганістане «забарону на фатаздымкі», але яе немагчыма выканаць
Фотажурналіст, які працаваў у Афганістане падчас праўленьня «Талібану» ў 1996-2001 гадах, расказаў Свабодзе , што новая забарона групоўкі «Талібан» на выявы жывых істот цяпер невыканальная.
https://smarturl.click/z2n0A
Памерла славутая беларуская фальклярыстка Ларыса Рыжкова
Ларыса Рыжкова — захавальніца фальклёру, кіраўніца дзіцячага ўзорнага гурту «Калыханка» зь Міханавічаў, аўтарка казак і арганізатарка шэрагу культурніцкіх мерапрыемстваў.
https://smarturl.click/EebwW
Затрыманы Ігар Ільяш
У Беларусі затрымалі мужа палітзьняволенай журналісткі Кацярыны Бахвалавай (Андрэевай) — Ігара Ільяша.
Ягоны фотаздымак апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, піша «Вясна».
Амбасадар Грызлоў: Расея дапаможа Беларусі ў выпадку спробаў дэстабілізаваць выбары прэзыдэнта ў 2025-м
Паводле яго, цяпер Беларусь і Расея стала абменьваюцца інфармацыяй аб «любых патэнцыйных пагрозах». Барыс Грызлоў дадаў, што правакацыі магчымыя як напярэдадні, так і ў часе галасаваньня, пра што ўжо заяўляў Аляксандар Лукашэнка і сілавыя структуры Беларусі.
https://smarturl.click/opxbA
22 кастрычніка 1937 году ня стала Лукаша Калюгі, беларускага пісьменьніка, расстралянага НКВД. Найбольш вядомыя ягоныя аповесьці — «Ні госьць, ні гаспадар» і «Нядоля Заблоцкіх». Застаўся пасьля Калюгі і недапісаны раман «Пустадомкі». Арыштавалі пісьменьніка ў 1933-м, калі яму было ўсяго 24 гады, і больш на свабоду ён ня выйшаў.
22 кастрычніка 1919 году — 105 гадоў гадоў таму — нарадзілася Раіса Жук-Грышкевіч, актыўная дзяячка беларускай эміграцыі ў Канадзе, арганізатарка дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі ў другой палове 1990-х. Жонка старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Выдала кнігі «Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча» і «Род Жукоўскіх-Меярэвічаў». У рамках Выдавецкага камітэту Згуртаваньня беларусаў Канады спрычынілася да выданьня двух падручнікаў беларускае мовы аўтарства сястры Валянціны Пашкевіч.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/Q1vVB
Галоўнае за 22 кастрычніка
📌 ЦВК Малдовы падлічыў 100% галасоў на выбарах і рэфэрэндуме аб эўраінтэграцыі. Станоўча на рэфэрэндуме адказалі 50,46% выбарцаў, адмоўна — 49,54%.
📌 Чаму перамога прыхільнікаў Эўразьвязу ў Малдове ня надта пераканаўчая? Тлумачэньне малдоўскага аналітыка Батнару
📌 «ПіК Свабоды». Халезін пра прэм’еру ў ЗША і непублічныя перамовы: «Лукашэнка захавае жыцьцё, калі зробіць пэўныя крокі»
📌 Яшчэ адна краіна падтрымала зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд за злачынствы Лукашэнкі
📌 Бабруйчаніна па вяртаньні з Польшчы асудзілі на 7 гадоў калёніі па абвінавачаньні ў стварэньні двух тэлеграм-чатаў
📌 Жыхара Магілёўшчыны асудзілі на 3 гады калёніі за камэнтары пра Лукашэнку, напісаныя ў 2019 годзе
📌 Судзяць берасьцейца, які наведваў працэсы палітвязьняў
📌 У Беларусі 800 мастоў патрабуюць плянавага рамонту
📌 «Хвароба ад стрэсу». Як мэдыкі зь Любліна, Лёндана, Амстэрдама дапамагаюць беларусцы Дашы
📌 Калі клясыкаў запісваюць у «экстрэмісты». Як Маскве прадаюць беларускую гісторыю
📌 «Камуніст — забойца!». Як жыхары Слуцку празь недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з судзьдзёй
«Лукашэнка захавае жыцьцё, калі зробіць крокі», — Халезін пра непублічныя перамовы і прэм’еру ў ЗША
З сузаснавальнікам Беларускага свабоднага тэатру і рэжысэрам пастаноўкі «KS6: SMALL FORWARD» Мікалаем Халезіным гаворым пра амэрыканскую прэм’еру спэктакля пра алімпійку Кацярыну Сныціну, а таксама пра тое, што можа стаяць за візытам у Беларусь прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША і заявамі Лукашэнкі пра «перамовы зь нейкімі прадстаўнікамі краінаў Захаду».
https://youtu.be/gXGQQFGfIuo
Чаму перамога прыхільнікаў Эўразьвязу ў Малдове ня надта пераканаўчая?
Малдоўскі журналіст і палітычны аглядальнік Васіле Батнару аналізуе нечаканыя вынікі рэфэрэндуму і выбараў у Малдове, расказвае, як працуе машына подкупу выбарнікаў, і ацэньвае пэрспэктывы апазыцыйнага кандыдата.
https://smarturl.click/JDbMO
Якія пэрпэктывы эўрапейскай інтэграцыі Малдовы пасьля рэфэрэндуму, які завяршыўся зь невялікай перавагай галасоў за ЭЗ. Аналіз Свабоды
Перамога зь невялікім адрывам на рэфэрэндуме ў Малдове — не зусім той вынік, на які разьлічвала прэзыдэнтка Мая Санду.
https://smarturl.click/B6b3w
МАГАТЭ плаціла за расейскія праекты ў анэксаваным Крыме
Запісы, атрыманыя Радыё Свабода, паказваюць, што Агенцтва ААН за мірную ядзерную энэргетыку спансавала дасьледаваньні расейскіх дасьледчых інстытутаў у Крыме, украінскім паўвостраве, які Масква захапіла ў 2014 годзе. Кіеў называе гэта парушэньнем свайго сувэрэнітэту.
https://smarturl.click/nyEbV
🪖 Паважаныя чытачы! Калі вы апошнім часам заўважалі замежных вайскоўцаў (асабліва не з Расеі) у Беларусі на вуліцах, у гандлёвых цэнтрах, на публічных падзеях і г. д., паведаміце, калі ласка, нам любым зручным і бясьпечным для вас спосабам.
Ананімнасьць гарантуем. Будзем ўдзячныя за любую інфармацыю!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Праваабаронцы заявілі, што маюць звыш 7 тысяч прозьвішчаў рэпрэсаваных з 2020 году беларусаў
Праваабаронцы адзначылі, што гэта толькі тыя людзі, пра якіх вядома праваабарончым арганізацыям — агулам жа фігурантаў крымінальных палітычных спраў у Беларусі значна больш.
Выбары і рэфэрэндум у Малдове: Санду абвінаваціла «злачынныя групоўкі» ў спробе «падарваць дэмакратычны працэс»
«У нас ёсьць доказы і інфармацыя, што злачыннай мэтай была купля 300 тысяч галасоў. Маштаб махлярства беспрэцэдэнтныя», — сказала прэзыдэнт Малдовы.
https://smarturl.click/9zbeG
Сёньня дзень нараджэньня першага рэктара БДУ
21 кастрычніка 1878 году нарадзіўся Ўладзімер Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар Беларускага дзяржаўнага Ўнівэрсытэту. Ён вывучаў гісторыю Вялікага княства Літоўскага, Польшчы, Чэхіі, Сэрбіі, Баўгарыі, Расеі XVI–XX стагодзьдзяў. Апублікаваў каля 150 працаў па гісторыі, гістарыяграфіі, археалёгіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі.
Пра іншыя падзеі 21 кастрычніка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/Eeb10
У Беларусі ліквідуецца адна з найбуйнейшых моўных школ, яна дапамагала рыхтаваць валянтэраў для Эўрапейскіх гульняў
Навучальны цэнтар «Адукацыйныя тэхналёгіі» (Streamline Language School) падаў дакумэнты, неабходныя для сваёй юрыдычнай ліквідацыі.
Вядома, што тэлефон дырэктара школы недаступны, а мэсэнджары адключаныя.
https://smarturl.click/71bAy
Чым Лукашэнку вабіць BRICS
BRICS — нефармальнае аб’яданьне для штогадовых сустрэч лідэраў краін-удзельніц, падчас якіх звычайна прымаюцца дэклярацыі агульнага зьместу.
У гэтую інстытуцыю ўваходзяць краіны з рознымі інтарэсамі, праблемамі, геапалітычнай арыентацыяй. Чым гэтая арганізацыя вабіць Лукашэнку, піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/JDbEx
Атака дронамі: адзін расейскі бесьпілётнік заляцеў у Беларусь, у рэгіёнах Расеі пацярпелі сьпіртзаводы
Ва Ўкраіне ёсьць загінулыя ад расейскіх ракетных атак пад Сумамі, Данецкам і Запарожжам.
https://smarturl.click/qla3O
У Менску вучаць цывільных і вайсковых чыноўнікаў кіраваць тэрытарыяльнай абаронай
Трэнінг у кіраваньні фармаваньнем тэрытарыяльных войскаў пройдзе 22–23 кастрычніка ў Менску, паінфармавала прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
https://smarturl.click/jkGmY
У Менску судзяць украінца і двух беларусаў, якіх назвалі «агентамі СБУ». Ім пагражае сьмяротнае пакараньне
Трох мужчын вінавацяць у падрыхтоўцы тэрактаў на чыгунцы. Яшчэ трое, якіх сілавікі затрымлівалі ў гэтай справе, у суд ня трапілі.
https://smarturl.click/2qGgm
«Дыяспару беларусаў сьвету» прызналі «экстрэмісцкай»
Суд Лунінецкага раёна Берасьцейскай вобласьці прызнаў групу ў Фэйсбуку «Дыяспара беларусаў сьвету» «экстрэмісцкай».
Пра гэта паведамляе «Мэдыязона Беларусь» са спасылкай на абноўлены пералік «экстрэмісцкіх» матэрыялаў на сайце Мінінфарму.
Група «Дыяспара беларусаў сьвету» аб’ядноўвае беларусаў, якія жывуць за межамі Беларусі. На старонку ў Фэйсбуку падпісана больш за 5 тысяч чалавек.
https://smarturl.click/w9R6m
Яшчэ адна краіна падтрымала зварот Літвы ў Міжнародны крымінальны суд за злачынствы Лукашэнкі
Міністэрства замежных спраў Латвіі адказала на пытаньне «Белсата» адносна стаўленьня да звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) для расьсьледаваньня злачынстваў супраць чалавечнасьці, учыненых у Беларусі.
«Міністэрства хацела б паведаміць вам аб сваёй падтрымцы звароту Літоўскай Рэспублікі ў МКС. Акрамя таго, міністэрства шчыльна супрацоўнічае зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі пры ацэнцы зьместу звароту і аргумэнтаў, прадстаўленых Літоўскай Рэспублікай», — адзначыла прэсавая сакратарка МЗС Латвіі Дыяна Эглітэ.
https://smarturl.click/z2nZ6
У Латвіі прыдумалі новы спосаб дэкамунізацыі помнікаў асобам савецкага часу
У сталіцы Латвіі хочуць расьпілаваць на дзьве часткі помнік латвійскаму пісьменьніку Андрэю Упіту і ўсталяваць яго ў раздвоеным выглядзе ў новым месцы.
Аўтар ідэі — скульптар і дэпутат Рыскай думы (заканадаўчы гарадзкі орган сталіцы Латвіі. — РС) Іварс Друлэ. Паводле яго, у такім выглядзе помнік будзе сымбалізаваць дваістасьць біяграфіі Упіта — ягоны станоўчы характар як пісьменьніка і адмоўны як чалавека, які супрацоўнічаў з савецкімі ўладамі.
https://smarturl.click/opxwD
У Беларусі 800 мастоў патрабуюць плянавага рамонту
Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак паведаміў, што ў Беларусі плянавага рамонту патрабуюць 800 мастоў.
Сёлета стала вядома аб двух фактах абрынаньня мастоў — у Смаргонях і ў Полацкім раёне.
https://smarturl.click/DabV0
«Хвароба ад стрэсу». Як мэдыкі зь Любліна, Лёндана, Амстэрдама дапамагаюць беларусцы Дашы
«Два тыдні таму Дашы правялі CAR-T-клетачную тэрапію. Яе кроў адпраўлялі спачатку ў Лёндан, адтуль у Амстэрдам, там яе генэтычна мадыфікавалі адмыслова для яе формы лімфомы. Мы змагаемся». Як мэдыкі зь Любліна, Лёндана, Амстэрдама дапамагаюць беларусцы Дашы.
https://smarturl.click/G6bQZ
Начныя ўдары Расеі па Ўкраіне: Харкаў, Кіеў, Крывы Рог, Запарожжа. Найбольш пацярпелых — у Харкаве
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што Расея ў ноч на 21 кастрычніка атакавала Ўкраіну з тэрыторыі акупаванага Крыму, з паветранай прасторы ў акваторыі Чорнага мора, а таксама з шэрагу расейскіх гарадоў — з Курску, Арла і Прыморска-Ахтарску.
https://smarturl.click/jkG88
У выведцы Ўкраіны паведамілі пра забойства расейскага пілёта, адказнага за ўдары па Краменчуку і Дніпры
У выведцы Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі аб гвалтоўнай сьмерці пілёта 52-га бамбавальнага авіяпалку Расеі Дзьмітрыя Галянкова.
https://smarturl.click/O0b6X
Калі клясыкаў запісваюць у «экстрэмісты». Як Маскве прадаюць беларускую гісторыю
На паседжаньні Рэспубліканскай рады ў гістарычнай палітыцы (на чале з кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Дзьмітрыем Крутым) паставілі задачу ўзмацніць кантроль за гістарычнымі кнігамі, каб выключыць з ужытку «экстрэмісцкую» літаратуру.
Паставілі і перайшлі да справы — першым унесьлі ў чорны сьпіс том выбраных твораў Вацлава Ластоўскага. Наступ на суб’ектнасьць Беларусі, замоўлены і аплочаны Масквой, піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/xBDde
«Камуніст — забойца!». Як жыхары Слуцку празь недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з судзьдзёй
Расказваем невядомыя раней факты пра бунт у Слуцку ў 1967 годзе, падчас якога жыхары горада спалілі народны суд, пратэстуючы такім чынам супраць несправядлівага, на іх думку, разгляду гучнай справы. Публікуем малавядомыя фатаздымкі тых часоў, дакумэнты, а таксама ўспаміны ўнучкі чалавека, якога случане патрабавалі выдаць ім для самасуду.
https://smarturl.click/DabXE
Частковы падлік галасоў паказвае магчымую паразу прыхільнікаў далучэньня да ЭЗ на рэфэрэндуме ў Малдове
Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, пасьля падліку 55% пратаколаў 44% выбарнікаў станоўча адказалі на пытаньне рэфэрэндуму, ці падтрымліваюць яны папраўку ў Канстытуцыю краіны, якая паставіць мэтай далучэньне Малдовы да Эўразьвязу. 55% з падлічаных галасоў былі супраць такой папраўкі, якую прапанавала прэзыдэнтка краіны Мая Санду. https://smarturl.click/G6beg