Радыё Свабода абвяшчае конкурс на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гавэла
Заяўкі на стыпэндыю прымаюцца да 1 чэрвеня 2024 году ад журналістаў з Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Расеі.
У выпадку Беларусі і Расеі заяўкі могуць падаваць толькі журналісты, якія цяпер пражываюць па-за межамі гэтых дзьвюх краінаў.
https://smarturl.click/AdG79
Беларусь апынулася ў канцы сусьветнага рэйтынгу сыстэм аховы здароўя
Беларусь заняла 88-е месца з 94 у найноўшым сусьветным рэйтынгу сыстэмаў аховы здароўя (Health Care Index) за 2024 год, апублікаваным міжнароднай базай дадзеных Numbeo, якая спэцыялізуецца на ацэнцы розных аспэктаў якасьці жыцьця ў краінах сьвету. Беларусь у ім аказалася адзінай краінай Эўропы з індэксам аховы здароўя менш за 50 балаў.
Сярод суседак Беларусі найніжэй у рэйтынгу Польшча — яна разьмясьцілася на 76 месцы, за ёй Украіна — на 75 месцы, Расея заняла 55 пазыцыю, Латвія — 52-ю, Літва — 16-ю:
https://smarturl.click/Xyp0Z
Галоўнае за 30 красавіка
👨🏻⚖️ Справу «аналітыкаў Сьвятланы Ціханоўскай» накіравалі ў суд
🙍🏻♀️Ціханоўская ініцыявала Міжнародны фонд падтрымкі беларускіх палітвязьняў. Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак
✍🏻 «Прашу прабачэньня, гатовы зьмяняцца ў лепшы бок». Як беларусы пісалі ў КДБ даносы на саміх сябе
💰Новыя стаўкі па крэдытах, улік аўтамабіляў, выбары ў Каардынацыйную раду, баўгарскія візы. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 траўня
👮🏻♂️ Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 5: жодзінская, магілёўская і горадзенская турмы
🇺🇦 Паліва зь Беларусі і Расеі ва Ўкраіну падчас вайны праз кампанію Wexler Group. Што вядома пра схему
🇪🇺Як далучэньне да ЭЗ паспрыяла дабрабыту суседзяў Беларусі і абмежавала ўладу палітыкаў. Тлумачыць чэскі журналіст
Як далучэньне да ЭЗ паспрыяла дабрабыту суседзяў Беларусі і абмежавала ўладу палітыкаў
1 траўня спаўняецца 20 гадоў ад часу калі 10 новых краінаў, у тым ліку суседзі Беларусі, далучыліся да Эўрапейскага зьвязу. Як можна параўнаць іх шлях са шляхам Беларусі за гэты час. Пра гэта расказвае Ондржэй Соўкуп, журналіст чэскага грамадзкага радыё і эканамічнага выданьня Hospodářské noviny:
ВІДЭА: https://youtu.be/Gdil6PPXgRc
Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Жодзінская, магілёўская і горадзенская турмы
Свабода запускае пяты эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка прысьвечаная тром турмам Беларусі — у Горадні, Магілёве і Жодзіне, дзе ў надзвычай жорсткіх умовах трымаюць палітычных зьняволеных.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=-9GgUAQSZWI
Пра падкаст + папярэднія часткі: https://smarturl.click/Xyp6Z
На Эдуарда Бабарыку завялі новую крымінальную справу ў калёніі
Адміністрацыя папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску ініцыявала новую крымінальную справу супраць палітзьняволенага Эдуарда Бабарыкі — яго абвінавацілі ў «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» (арт. 411 КК).
Па гэтым артыкуле зьняволеных могуць асудзіць да пазбаўленьня волі тэрмінам да аднаго года, а за «асабліва небясьпечны рэцыдыў» — да 2 гадоў:
https://smarturl.click/67nRE
Новыя стаўкі па крэдытах, улік аўтамабіляў, выбары ў Каардынацыйную раду, баўгарскія візы
У Беларусі з новага месяца будуць новыя стаўкі па крэдытах, амбасада новай краіны Шэнгенскай зоны пачне выдаваць візы, вырастуць надбаўкі і дапамога на дзяцей.
Што яшчэ зьменіцца ў Беларусі з 1 траўня?
https://smarturl.click/67n3E
Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак у Міжнародны фонд падтрымкі беларускіх палітвязьняў
Падтрымка будзе ўключаць у сябе ў тым ліку мэдычную дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псыхалягічную дапамогу вызваленым палітвязьням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі.
Прэм’ер-міністар Нарвэгіі Юнас Стэрэ падчас сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай сказаў, што Нарвэгія ўносіць 10 мільёнаў нарвэскіх крон (850 тысяч эўра).
https://smarturl.click/B68Og
Ва Ўкраіне арыштавалі копіі кантрактаў аб пастаўках нафтапрадуктаў ва Ўкраіну зь Беларусі і Расеі
Арыштаваныя дакумэнты знаходзіліся ў Спэцыялізаванай лябараторыі ў пытаньнях экспэртызы і дасьледаваньняў Дзяржаўнай мытнай службы Ўкраіны. Паліва зь Беларусі і Расеі ва Ўкраіну падчас вайны пастаўлялі праз кампанію Wexler Group.
Што вядома пра схему?
https://smarturl.click/VDBOR
Сахашчык пракамэнтаваў ліст аб пагрозе «акту агрэсіі»
Паводле яго, «гаворка ішла пра прафіляктычнае прававое інфармаваньне, абарону жыцьцяў беларусаў і прадухіленьне ваеннай эскаляцыі, якая выключна ў інтарэсах Расеі».
https://smarturl.click/l5Lyg
30 красавіка — дзень памяці Ўладзімера Дамашэвіча
Уладзімер Дамашэвіч — беларускі пісьменьнік, які пайшоў з жыцьця ў 2001 годзе. Бараніў ад цэнзуры аповесьць Васіля Быкава «Жураўліны крык». Адным зь першых выступіў у абарону моладзі, пабітай «афганцамі» ў Траецкім прадмесьці ў красавіку 1986-га. Выступы пісьменьніка ў абарону беларускай мовы і іншых нацыянальных каштоўнасьцяў перадрукоўваў нью-ёрскі «Беларус», агучвала Радыё Свабода.
«Калі за беларускую мову будуць запісваць у чаргу на расстрэл ці ў турму — запішыце мяне першым!»
The Insider: сям’я супрацоўнікаў ГРУ арганізоўвала выбухі і атручваньні ў Эўропе
Каардынатарам сэрыі выбухаў і атручваньняў у Эўропе, арганізаваных расейскай вайсковай выведкай, была сямейная пара шпіёнаў-нелегалаў. Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні The Insider. Мікалай і Алена Шапашнікавы жылі ў Чэхіі пад выглядам палітычных эмігрантаў.
Паводле дадзеных The Insider, Шапашнікавы зьбіралі для выведнікаў інфармацыю, а таксама дапамагалі ў арганізацыі выбухаў на складах боепрыпасаў у Чэхіі і Баўгарыі. Акрамя таго, расьсьледавальнікі лічаць, што пара датычная да атручваньня баўгарскага гандляра зброяй Емяльяна Гебрэва.
https://smarturl.click/yqoyL
«Нельга казаць, што на выбары ў КР ідуць толькі тыя, хто ляяльны да Сьвятланы Ціханоўскай», — Быкоўскі
Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі разважае, што будзе ўяўляць сабою новы склад Каардынацыйнай рады, ці не пачне КР канкураваць з офісам Сьвятланы Ціханоўскай, і расказвае, як афіцыйная прапаганда рэагуе на выбары ў Раду.
https://smarturl.click/W3Bz9
У Беларусі абвешчаны прызыў афіцэраў запасу. Указ падпісаў Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ аб прызыве на вайсковую службу ва Ўзброеныя сілы (УС) і органы памежнай службы мужчын да 27 гадоў — афіцэраў запасу, якія «не прайшлі вайсковую службу, службу ў рэзэрве».
Міністэрству абароны і Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту даручана прызначыць афіцэраў запасу на вайсковыя пасады, даць ім доступ да дзяржаўных сакрэтаў «у парадку, вызначаным актамі заканадаўства для вайсковаабавязаных, якія прызываюцца на вайсковыя (спэцыяльныя) зборы, вайсковую службу на падставе мабілізацыі».
Гранічная колькасьць афіцэраў, якія прызываюцца, аднесеная да інфармацыі «для службовага карыстаньня».
https://smarturl.click/EeM0Z
Сілавікі правялі ператрус у пажылых бацькоў віцебскага журналіста, які зьехаў за мяжу
Ператрус парвялі ў бацькоў рэдактара выданьня «Віцебскі кур’ер news» Аляксандра Корнышава.
Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, Аляксандр Корнышаў пакінуў Беларусь у 2020 годзе. Сьледчыя і міліцыянты прыйшлі ў дом да ягоных бацькоў пасьля яго інтэрвію тэлеканалу «Белсат», які беларускія ўлады лічаць «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Аляксандр Корнышаў расказаў БАЖ, што ўжо 25 гадоў не жыве ў бацькоўскай хаце, хоць і прапісаны там. Бацькам Корнышава за 80, бацька перанёс два інсульты. Ператрус праводзіўся ў рамках крымінальнай справы, па якой, як зразумелі бацькі журналіста, ён праходзіць як сьведка.
https://smarturl.click/vwGg8
1 траўня нарадзіўся Янка Серада — беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, першы Старшыня Рады БНР
Янка Серада ўдзельнічаў у беларускім нацыянальна-вызваленчым руху з 1917 году. Пад ягоным кіраўніцтвам Рада БНР на пасяджэньні ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 году прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвяшчалася незалежнасьць БНР. 22 ліпеня 1918 году сфармавалі Ўрад БНР на чале зь Янкам Серадой.
У адрозьненьне ад іншых кіраўнікоў БНР Серада не пакінуў Беларусі. У 1930 ён быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў «Саюзе вызваленьня Беларусі» і сасланы ў Яраслаўль на 5 гадоў. У 1941 годзе яму вынесьлі паўторны прысуд — 10 гадоў пазбаўленьня волі. Янка Серада памёр у 1943 годзе ў нявысьветленых абставінах.
Іншыя адметныя даты і падзеі 1 траўня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/1d9Jy
Сьледчыя знайшлі былую палітзьняволеную за мяжой, каб паведаміць пра завядзеньне супраць яе новай справы
Былая палітзьняволеная Ганна Вішняк расказала Свабодзе, што ёй у мэсэнджар Viber (зарэгістраваны на замежны нумар, вядомы абмежаванай колькасьці людзей) напісала сьледчая Кастрычніцкага раённага аддзелу СК па Менску Вікторыя Любіч.
Яна паведаміла, што на Ганну ў Беларусі завялі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 КК, дадала, што ёй вядома, што Ганна знаходзіцца за мяжой, і спытала, калі тая мае намер вяртацца ў Беларусь, бо зь яе ўдзелам «неабходна правесьці шэраг сьледчых дзеяньняў»:
https://smarturl.click/Da2Rv
Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» да 1 чэрвеня пачаў збор для дзяцей палітвязьняў
Грошы пойдуць на экскурсіі, падарожжы і дзіцячыя летнікі, адукацыйныя гурткі, спартовыя сэкцыі, амуніцыю для гульняў і матэрыялы для творчасьці для дзяцей беларускіх палітвязьняў. Агулам плянуюць сабраць 20 тысяч эўра.
«Штораз мы нагадваем грамадзкасьці, зь якімі выклікамі і цяжкасьцямі сутыкаюцца сем’і зь дзецьмі. У многіх семʼяў сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбы», — кажуць аўтары збору:
https://smarturl.click/l5LW5
Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выключылі са сьпісу за данос на Мікалая Аўтуховіча
У сваім тэлеграм-канале «Народная Грамада» паведаміла, што ўначы 30 красавіка атрымала інфармацыю, што адзін з актывістаў партыі Павал Бялюцін апынуўся фігурантам паведамленьня з базы зваротаў грамадзян у КДБ, які раней выклалі ў сеціва «Кібэрпартызаны». У сувязі вырашылі прыпыніць яго сяброўства ў партыі і выключыць яго са сьпісу кандыдатаў у Каардынацыйную Раду III скліканьня:
https://smarturl.click/gp51a
Лукашэнка заявіў, што хоча «пры сваім палітычным жыцьці» пачаць будаўніцтва другой АЭС і назваў пляцоўку
Аляксандар Лукашэнка ў часе наведваньня Касьцюковіцкага раёну падзяліўся «шалёнай» думкай аб будаўніцтве другой АЭС на ўсходзе ад Магілёву. Ён назваў сваё рашэньне аб стварэньні першай АЭС у Астраўцы «мудрым», і нагадаў, што ўзьвядзеньне станцыі адбылася ва ўмовах ціску Польшчы і Літвы аб спыненьні будаўніцтва:
https://smarturl.click/RA5JW
Эканамічны тупік. Ці ёсьць падставы хваліцца вынікамі 30-гадовага кіраваньня?
Адной з важных тэмаў выступу Аляксандра Лукашэнкі на VII Усебеларускім народным сходзе было падвядзеньне вынікаў ягонага 30-гадовага кіраваньня.
Лукашэнка сьцьвярджае, што вынікі выбітныя, усе паказьнікі шматкроць вырасьлі, Беларусь крочыць ад перамогі да перамогі і амаль ніякіх па-сапраўднаму сур’ёзных праблем у краіне не засталося.
Але ёсьць шмат падстаў, каб сумнявацца ў слушнасьці такіх высноў, піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/0eGaM
«Прашу прабачэньня, гатовы зьмяняцца ў лепшы бок». Як беларусы пісалі ў КДБ даносы на саміх сябе
✍️ «Я гатовы зьмяняцца ў лепшы бок і працаваць на дабрабыт краіны. Спадзяюся на вашу дапамогу. Да пабачэньня».
✍️ «Пацьвярджаю, што зьяўляюся прыхільнікам дзейснай улады, удзельнічаў у мітынгах у падтрымку Лукашэнкі (фота далучанае)».
✍️ «Я шчыра ўсьведамляю, што зрабіла памылку, калі зьбірала подпісы за Бабарыку».
Што беларусы пісалі ў КДБ на саміх сябе?
https://smarturl.click/EeMOz
Справу «аналітыкаў Ціханоўскай» накіравалі ў суд
Генэральная пракуратура Беларусі паведаміла, што накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэньня падсуднасьці крымінальную справу ў дачыненьні да групы асоб, якіх улады назвалі «ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармаваньня аналітыкаў Сьвятланы Ціханоўскай».
У сьпісе беларускія палітолягі, журналісты, аналітыкі, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, у тым ліку тыя, якія ня маюць адносін да Сьвятланы Ціханоўскай.
https://smarturl.click/JDgOv
Польшча з пачатку красавіка спыніла больш за 5 тысяч спроб пранікненьня мігрантаў зь Беларусі
За 28 дзён красавіка суседнія краіны ЭЗ перадухілілі 5893 спробы парушэньня мяжы зь беларускай тэрыторыі — больш, чым за які-небудзь з папярэдніх месяцаў 2024 года і кожны месяц 2023-га.
📊 На Польшчу прыпала 5097 выпадкаў (86,5%), Латвію — 749 (12,7%), Літву — 47 (0,8%).
https://smarturl.click/mp1jO
Сьвятлана Ціханоўская пачала візыт у Осла і сустрэлася са сьпікерам нарвэскага парлямэнту
Ціханоўская заклікала дэпутатаў правесьці кампанію за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Таксама яна заклікала паспрыяць беларускай дыяспары ў Нарвэгіі ў пытаньнях легалізацыі і атрыманьня дакумэнтаў. Ціханоўская расказала дэпутатам аб працы над новым беларускім пашпартам.
https://smarturl.click/opb1O
У Польшчы асудзілі двух беларусаў за «шпіянаж на карысьць беларускай вайсковай выведкі»
Акруговы суд у Познані 29 красавіка вынес прысуд па справе двух беларускіх грамадзян, якіх абвінавачвалі ў шпіёнскай дзейнасьці. Андрэя Р. асудзілі на 3 гады зьняволеньня, а Дзьмітрыя Н. апраўдалі, паведамляе WNP.pl
Андрэя Р. і Дзьмітрыя Н. абвінавацілі ў тым, што ў пэрыяд з 6 сакавіка па 4 красавіка 2022 году ў Познані, дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена, бралі ўдзел у дзейнасьці зьнешняй выведкі Галоўнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, накіраванай супраць Рэспублікі Польшча.
https://smarturl.click/RA5Zp
Найважнейшае за 29 красавіка
🔸 «Быў данос і на Лукашэнку». Прадстаўнік BePol разьбірае «зьліў даносаў у КДБ» ад «Кібэрпартызанаў»
🔸 Данос як адказ на запыт рэжыму. Адкуль бяруцца стукачы
🔸 «Нельга казаць, што на выбары ў КР ідуць толькі тыя, хто ляяльны да Сьвятланы Ціханоўскай», — Быкоўскі
🔸 У Польшчы асудзілі двух беларусаў за «шпіянаж на карысьць беларускай вайсковай выведкі»
🔸 Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Маргарыта Ворыхава стала адным з кіраўнікоў Бюро Кансультацыйнай рады ў справе моладзі Рады Эўропы
🔸 АПК не камэнтуе ліст Сахашчыка пра «падрыхтоўку акту агрэсіі» на тэрыторыі Беларусі
🔸 «Я выскоквала з вакна і ішла на трэніроўку». Вялікая размова з баскетбалісткай Кацярынай Сныцінай
🔸 У Беларусі абвешчаны прызыў афіцэраў запасу. Указ падпісаў Лукашэнка
🔸 Ва Ўкраіне заявілі аб «вэрбаваньні» Расеяй беларускіх студэнтаў для збору баявых дронаў. Што пра гэта вядома
🔸 У Горадні зьбіраюць подпісы за вяртаньне мэмарыяльнай дошкі Касцюшку на сьцяну Новага замка
🔸 Выданьні «DW Беларусь» і UDF.by прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі»
🔸 «Пасьля Акрэсьціна мы забралі заяву на развод». Гісторыя беларускай сям’і, якая ацалела дзякуючы рэпрэсіям
Данос як адказ на запыт рэжыму. Адкуль бяруцца стукачы
Сэнсацыйная заява «Кібэрпартызанаў» пра тое, што яны выявілі і выклалі ў сеціва 40 тысяч даносаў, якія грамадзяне адправілі ў КГБ, ужо пры вывучэньні «базы» аказалася яўным перабольшаньнем. Няма ў Беларусі столькі стукачоў. Прынамсі, іх наўрад ці больш, чым у іншых краінах.
📌 Чалавечыя слабасьці сустракаюцца паўсюль у сьвеце.
📌 Напэўна, данос можа быць напісаны па-беларуску, але масавай зьявай гэта ўявіць сабе сёньня немагчыма.
📌 У сюжэце пра данос галоўную ролю выконвае не стукач, а замоўнік і карнік.
Піша Сяргей Дубавец:
https://smarturl.click/3kGmV
«Расея гасіць сыгналы GPS у раёне Балтыкі. Сытуацыя неспакойная»
Эстонія, Латвія і Літва выступілі з супольнай заявай. Перашкоды працы авіяцыі ў раёне Балтыйскага мора застаюцца вялікай праблемай, і краіны Балтыі заклікаюць не ігнараваць гэтую інфармацыю, а рабіць захады.
https://smarturl.click/B68En