Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Чарнігаве, ёсьць загінулыя і параненыя
Сёньня расейскія войскі абстралялі цэнтральную частку Чарнігава. UPD. Па стане на 10:58 вядома пра 10 загінулых і 20 параненых. Пошукава-выратавальная апэрацыя працягваецца. Утэлеграм-канале кіраўніка абласной адміністрацыі зьявіўся заклік да мясцовых жыхароў здаваць кроў:
https://smarturl.click/XyjEQ
Хворы на анкалёгію палітвязень Кастусёў атрымаў кепскія вынікі аналізаў
Сёньня былому старшыні партыі БНФ Рыгору Кастусёву спаўняецца 67 гадоў. Ужо чацвёрты дзень нараджэньня ён сустракае за кратамі. У пачатку красавіка Кастусёву, які мае анкалягічнае захворваньне, зрабілі апэрацыю — вывелі катэтэр з мачавіка. У апошніх лістах Кастусёў напісаў пра здароўе:
«Яму рабілі аналіз крыві, дык паказьнікі дрэнныя: у два разы падвышаны бялок у крыві. Павялічаныя лімфавузлы. Таксама турбуе варыкоз на нага», — падзяліўся са Свабодай зяць Кастусёва Дзьмітры Антончык:
https://smarturl.click/l542m
«Хто быў на вайне, там і застаецца». Чаму былыя добраахвотнікі адчуваюць сябе лішнімі ў мірным жыцьці
«Я ва Ўкраіне размаўляў з хлопцамі, якія прыехалі з «нуля» на гарнізонную службу. Яны расказвалі, што ім сьніцца вайна, здараюцца панічныя атакі. Ведаю хлопца, якому стала цяжка кантраляваць сваю агрэсію і які зьвяртаўся з гэтым да псыхоляга».
Як мінімум двое беларускіх добраахвотнікаў, як мяркуецца, учынілі суіцыд пасьля вяртаньня ў мірнае жыцьцё. Расказваем, якія праблемы ўзьнікаюць у людзей пасьля вяртаньня з вайны:
https://smarturl.click/jkJ4l
У Літве прапануюць скасоўваць ДНЖ беларусам, якія часта езьдзяць на радзіму
Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы прапануе дазволіць беларускім грамадзянам, якія маюць пасьведчаньне на права жыхарства ў Літве, вяртацца ў Беларусь толькі ў «выключных выпадках», піша LRT.
Днямі ў літоўскім Сейме зарэгістравалі папраўку, якая прапануе ануляваць дазвол на часовае пражываньне беларусам і расейцам, якія прыяжджаюць на радзіму часьцей чым раз на месяц.
У сваю чаргу ў новай ініцыятыве Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы прапануе дазволіць грамадзянам Беларусі прыяжджаць на радзіму толькі ў выключных выпадках.
https://smarturl.click/8EVd8
Адам Міхнік — Анджэю Пачобуту: Веру, неўзабаве мы пагуляем па Горадні
Анджэй – сымбаль чалавечай свабоды і годнасьці, спадкаемца традыцыі Кастуся Каліноўскага, Валерыяна Лукасінскага і Аляксея Навальнага, піша польскі дысыдэнт, заснавальнік і галоўны рэдактар буйнога польскага выданьня Gazeta Wyborcza Адам Міхнік з нагоды 51-годзьдзя Анджэя Пачобута.
«Турма — гэта цяжкі досьвед. Анджэй усьведамляе, што рызыкуе жыцьцём. Сёньня ён глядзіць на нас з фатаздымка, схуднелы і зьнясілены, але гераічны і непакорлівы. Ён пайшоў шляхам, якім да яго ішлі Гавэл, Мандэла і Валэнса. І працягвае гэты шлях... Пачобута арыштавалі ў сакавіку 2021 году, затым асудзілі на 8 гадоў калёніі за «распальваньне варожасьці па нацыянальнай прыкмеце».
16 красавіка Анджэю Пачобуту споўніўся 51 год.
https://smarturl.click/nyQ5W
Забараніць, дазволіць, зноў забараніць. Як Лукашэнка прайграе Польшчы ў «яблычных войнах»
Расказваем, як Беларусь то забараняла, то зноў дазваляла завозіць польскія яблыкі. Пад «плаваючым эмбарга» іх прывезьлі больш за 73 тысячы тонаў. Толькі ў красавіку ў «несяброўскай» Польшчы набылі 2191 тону яблыкаў. Чаму Беларусь ня можа вырасьціць свае? Разьбіраемся.
https://smarturl.click/W3XRA
ЦВК Беларусі абвясьціла дату правядзеньня Ўсебеларускага народнага сходу з «новымі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі»
Пры вызначэньні даты правядзеньня Ўсебеларскага народнага сходу ЦВК праводзіла кансультацыі з усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі абвясьціла дату скліканьня Усебеларускага народнага сходу (УНС) — ён адбудзецца 24-25 красавіка ў Менску.
Пра праграму сходу па спасылцы:
https://smarturl.click/jkJ7k
Разьвітаньне з Аляксандрам Царуком пройдзе 17 красавіка з 10:00 да 15:00 па адрасе Dzuku, 101A, рытуальная заля «Аmžinybė» (Вільня).
Читать полностью…Адвакату не дазволілі сустрэцца з палітзьняволенай Шарэндай-Панасюк
Улады адмовілі адвакату ў сустрэчы з падабароннай 15 красавіка. Паліна Шарэнда-Панасюк сядзіць у калёніі ў Зарэччы, што ў Рэчыцкім раёне.
https://smarturl.click/mpy8o
Расейскі алігарх павялічыў сваё IT-прадстаўніцтва ў Беларусі. Сталі вядомыя дэталі
Кампанія падпісала дамову аб арэндзе 10 тысяч квадратных мэтраў у бізнэс-цэнтры на праспэкце Незалежнасьці, які пачынаў будавацца як гатэль Kempinski.
https://smarturl.click/67O0g
Украінскі консул наведаў гомельскую калёнію, дзе трымаюць жанчын-палітвязьняў
Пра візыт у калёнію ўкраінскага дыплямата паведамілі сваякі палітычных зьняволеных, якіх трымаюць у калёніі № 4.
https://smarturl.click/LYwBW
«Ён быў настаўнікам у беларускай школе». Хто зь вядомых замежных палітыкаў мае сувязі зь Беларусьсю
Сьвятлана Ціханоўская нядаўна перадала колішняму прэм’ер-міністру Грэцыі Георгіясу Папандрэў матэрыялы пра ягонага беларускага прадзеда. Паглядзелі, хто яшчэ з замежных палітыкаў мае беларускія карані альбо зьвязаны зь Беларусьсю.
https://smarturl.click/9zRgj
Сёньня — дзень народзінаў палітзьняволенага журналіста Анджэя Пачобута
16 красавіка 1973 году ў гарадзкім пасёлку Вялікая Бераставіца Горадзенскай вобласьці нарадзіўся Анджэй Пачобут — журналіст, грамадзкі дзеяч, сябра незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі, палітвязень.
У 2023-м Пачобуту прысудзілі 8 гадоў калёніі, абвінаваціўшы ў «распальваньні варожасьці па нацыянальнай прыкмеце» за артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасьні 1939-га. Таксама ў матэрыялах справы фігуравалі яго заявы ў абарону польскай меншасьці ў Беларусі, артыкул пра здушэньне пратэстаў у 2020 годзе і тэкст 2006 году пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падпольля на Горадзеншчыне.
Іншыя адметныя падзеі і даты 16 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/M1jWE
ЗША пашырылі санкцыйны сьпіс па Беларусі
Міністэрства фінансаў ЗША 15 красавіка ўнесла ў санкцыйны сьпіс па Беларусі 10 фізычных і 12 юрыдычных асобаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце ведамства.
Пад абмежаваньні патрапілі 6 беларускіх арганізацый і 6 грамадзян Беларусі, а таксама грамадзяне Лібану, Сырыі, Славакіі і Швэцыі і арганізацыі з Іраку, Кіпру, Кітаю, Славакіі і Турэччыны:
https://smarturl.click/opwEM
Галоўнае за 15 красавіка
❌ Рух «За свабоду», два мэдыя і крама Symbal.by: улады пачалі забіраць дамэны ў «экстрэмісцкіх» рэсурсаў
🙍🏻♀️ Ціханоўская ў Канадзе сустрэлася са старшынёй Рады БНР Сурвілай і ўручыла ёй Крыж Адраджэньня Беларусі
🇵🇱 Новы ўсплёск спробаў прарыву беларуска-польскай мяжы — каля 700 выпадкаў за выходныя. У Польшчы затрымалі 10 перавозчыкаў мігрантаў
🗣 Афіцыйна нэўтралітэт, у рэальнасьці — праіранскія сымпатыі. Як Менск адрэагаваў на атаку Ірана супраць Ізраіля
🙍🏻♂️ «Загадаў мне сабрацца і перастаць ныць». Як адрозьніць псыхоляга ад самазванца
🧑🏻💻 Ад Міндоўга да Менску 90-х. Расказваем, у якіх кампутарных гульнях згадваецца Беларусь і яе гісторыя
🇮🇱 «Ізраіль справіцца». Былы мянчук, рэзэрвіст ізраільскага войска, — пра напад Ірану, вайну з ХАМАС і турму ў Беларусі
Беларускіх палітвязьняў будзе вызваляць прэзыдэнт зь іншым прозьвішчам, — праваабаронца Судаленка
«Ніякага плато рэпрэсіяў у Беларусі не назіраецца. Адзін палітвязень выходзіць — двух новых саджаюць», — кажа праваабаронца і экс-палітвязень Леанід Судаленка.
У інтэрвію Свабодзе ён разважае пра маштаб і скіраванасьць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі і адказвае на пытаньне, што здольныя зрабіць Захад і беларускія дэмакратычныя сілы дзеля вызваленьня палітвязьняў:
https://smarturl.click/z2ZGp
ПАРЭ падтрымала ўступленьне Косава ў арганізацыю
Цяпер, каб часткова прызнанае Косава стала сябрам арганізацыі, фінальнае рашэньне павінен прыняць Камітэт міністраў Рады Эўропы дзьвюма трацінамі галасоў на паседжаньні, якое пройдзе 16-17 траўня.
Беларусь так і не ратыфікавала Канвэнцыю аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў Рады Эўропы, аднак фармальна дагэтуль зьяўляецца кандыдатам на ўступленьне, а Рада Эўропы робіць шэраг захадаў для наладжваньня супрацоўніцтва зь Беларусьсю. На цяперашнюю сэсію ПАРЭ запрошаныя тры прадстаўнікі апазыцыйных партый і рухаў Беларусі.
Падрабязьней + што такое ПАРЭ і Рада Эўропы>>
Сёньня — дзень памяці Вітаўта Мартыненкі, заснавальніка першага беларускага рок-клюбу
Музычны журналіст Вітаўт Мартыненка памёр у 2016 годзе. Ён вядомы як папулярызатар беларускай рок-музыкі, суаўтар кніг «Праз рок-прызму», «222 альбомы беларускага року і ня толькі», «Rock On-line». Супольна з Анатолем Мяльгуем арганізаваў першы беларускі рок-клюб «Няміга» (1985–2003), удзельнічаў у арганізацыі фэстываляў «Тры колеры» і «Басовішча».
У некаторых крыніцах сьцьвярджаецца, што гэта ён прыдумаў ужываць азначэньне «беларускі рок».
Іншыя адметныя падзеі і даты 17 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/yqRkv
Галоўнае за 16 красавіка
🔸 Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Унікальныя сьведчаньні, як катуюць хатнім арыштам. Пекла «хімій»
🔸 Хто пацярпеў ад санкцый больш: беларусы ці Лукашэнка? Дыскусія Лойкі і Кірылюка
🔸 Ціханоўская папрасіла прэм’ер-міністра Канады запрасіць дэмакратычныя сілы Беларусі на саміт Вялікай сямёркі ў 2025 годзе
🔸 Міхнік — Пачобуту: Веру, неўзабаве мы пагуляем па Горадні
🔸 Стала вядома, што Анжаліка Борыс сустракалася з Анджэем Пачобутам у калёніі
🔸 Адвакату не дазволілі сустрэцца з палітзьняволенай Шарэндай-Панасюк
🔸 Гуманітарныя фонды абвясьцілі акцыю «Падорым дзецям палітвязьняў летнія вакацыі»
🔸 «Каб ня трэсьліся рукі». Падатковая інспэкцыя Менску папярэдзіла аб праверцы амаль 400 прыватных стаматолягаў
🔸 ЦВК Беларусі абвясьціла дату правядзеньня Ўсебеларускага народнага сходу з «новымі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі»
🔸 Інстытут вывучэньня вайны ацаніў намеры Беларусі і Расеі супольна вырабляць самалёты
🔸 «Ён быў настаўнікам у беларускай школе». Хто зь вядомых замежных палітыкаў мае сувязі зь Беларусьсю
🔸 Забараніць, дазволіць, зноў забараніць. Як Лукашэнка прайграе Польшчы ў «яблычных войнах»
Як санкцыі могуць вызваліць палітвязьняў?
https://youtu.be/HcxVwODyL3M?si=ySeMJMJTB0qltT4y
Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Хатні арышт і «хімія» — «хатняя» і з накіраваньнем
Свабода запускае трэці эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка прысьвечаная такім формам зьняволеньня, як хатні арышт і так званая «хімія» — «хатняя» і з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Мы правядзём вас праз чацьвёрты і пяты кругі пекла.
Тэкст:
https://smarturl.click/ppR27
Відэа:
https://youtu.be/GUB3BZ14FDo?si=UvT_na-138AcGibh
«Каб ня трэсьліся рукі». Падатковая інспэкцыя Менску папярэдзіла аб праверцы амаль 400 прыватных стаматолягаў
У інспэкцыі патлумачылі, што праверкі ў недзяржаўным сэктары вырашылі правесьці па выніках апытаньня сярод грамадзян, якія выказалі пажаданьне аб навядзеньні «фінансавага парадку» у трох кірунках паслуг — у інтэрнэт-гандлі, на рынках і ў стаматалёгіі.
https://smarturl.click/l545d
На старажытным стадыёне ў Алімпіі ўрачыста запалілі алімпійскую паходню
Ад гэтага моманту пачалася традыцыйная перадача алімпійскага вагню. Гледачы ўпершыню з часоў каранавірусных абмежаваньняў могуць прысутнічаць пры падзеі. Цягам наступных 11 дзён паходню пранясуць каля 600 чалавек у Грэцыі на адлегласьць каля 5000 км. Першым, хто падхопіць паходню ў эстафэце, стане грэк Стэфанас Дускас, алімпійскі чэмпіён 2020 году ў веславаньні.
27 красавіка алімпійскі вагонь даставяць на заморскія тэрыторыі Францыі, а 8 траўня ён вернецца ў Эўропу, дзе кантынэнтальная эстафэта пачнецца з Марсэлю. Цягам гэтага пэрыяду паходню пранясуць па 400 гарадах і мястэчках краіны, агульная дыстанцыя складзе 12 000 км. 26 ліпеня эстафэта фінішуе ў Парыжы — сталіцы XXXIII Алімпійскіх гульняў сучаснасьці.
Відэа Міжнароднага алімпійскага камітэту
Жыхар Камянца перакрыў частку вуліцы калючым дротам і паставіў плякат, каб улады адрамантавалі дарогу
Дрэнны стан дарогі справакаваў жыхара Камянца стаць на абарону свайго ўчастку ад пастаяннага падтапленьня ліўневымі водамі.
https://smarturl.click/Q1AMY
Фота kamenec.by
Стала вядома, што Анжаліка Борыс сустрэлася з Анджэем Пачобутам у калёніі
Кіраўніца забароненага ўладамі Беларусі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс сустрэлася ў калёніі з асуджаным на 8 гадоў журналістам Анджэем Пачобутам. Гэтае спатканьне дазволіў Аляксандар Лукашэнка. Пра гэта Борыс распавяла на сустрэчы з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам, паведаміла канцылярыя польскага прэзыдэнта.
https://smarturl.click/Zy10q
У аварыі пад Менскам пацярпелі 14 чалавек
Здарэньне адбылося ў 8:10 на Сьмілавіцкім тракце. Сутыкнуліся аўтобус МАЗ і цяжкавік Volvo. ДАІ паведаміла пра тое, што высьвятляе абставіны здарэньня.
Ціханоўская папрасіла прэм’ер-міністра Канады запрасіць дэмакратычныя сілы Беларусі на саміт Вялікай сямёркі ў 2025 годзе
Джастын Трудо асабліва адзначыў санкцыі ў дачыненьні 21 чалавека, аб якіх Канада аб’явіла 15 красавіка ў адказ на парушэньні правоў чалавека ў Беларусі пасьля фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
https://smarturl.click/8EMZQ
На аўкцыён выставілі нерухомасьць асуджаных праваабаронцаў «Вясны»
Лоты заўважыла @zerkalo_io на сайце «БелЮрЗабесьпячэньня». На аўкцыён выставілі 2-пакаёвую кватэру ў Менску, якая належыць юрысту ПЦ «Вясна» Ўладзімеру Лабковічу, а таксама 1/7 долі адміністрацыйнага памяшканьня на вуліцы Ложынскай, якая належыць Валянціну Стэфановічу — гэтае памяшканьне фармальна належыць 7 сябрам «Вясны», раней яго выкарыстоўвалі для правядзеньня бясплатных імпрэзаў.
На мінулым тыдні з аўкцыёну прадалі кватэру завочна асуджанага Валерыя Цапкалы:
https://smarturl.click/LYw0R
Канада пашырыла санкцыі супраць Беларусі
Канада ўвяла санкцыі ў дачыненні да 21 грамадзяніна Беларусі, які мае дачыненьне да рэпрэсій пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. У санкцыйным сьпісе — судзьдзі, цяперашняе і былое кіраўніцтва шэрагу калёніяў, старшы пракурор аддзела Генпракуратуры Аляксандар Кароль і інш.
Сьпіс цалкам: https://smarturl.click/ppDxW
Кітай выціскае Беларусь з расейскага рынку сельскагаспадарчай тэхнікі
«Па выніках мінулага году доля кітайскай тэхнікі (...) на расейскім рынку грузавых аўтамабіляў у параўнаньні з 2022 годам узрасла з 29,5% да 58,8%, у сэгмэнце колавых сельскагаспадарчых трактароў магутнасьцю 150−250 конскіх сіл, гэта значыць наша клясыка, — з 46% да 58%, а на рынку дарожна-будаўнічай тэхнікі гэты паказчык наогул перавысіў 70%», — заявіў прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з расейскім калегам.
Доля беларускіх трактароў у расейскім імпарце летась зьнізілася да мінімальных за апошняе дзесяцігодзьдзе 10,5%, грузавых аўтамабіляў — да 6%:
https://smarturl.click/JDMmL