«Учора быў шухер». Што адбываецца на «Гродна Азоце» пасьля атакі «Кібэрпартызанаў»
Супрацоўнік «Гродна Азоту» расказаў Свабодзе, што адбывалася пасьля атакі «Кібэрпартызанаў» на прадпрыемства. Хакеры патрабуюць вызваліць частку палітвязьняў:
https://smarturl.click/EedY1
«„Белыя зубры“ ў шэрай форме». Як беларусы стварылі футбольную каманду ў Польшчы
Амаль тры гады таму эмігранты зь Беларусі стварылі аматарскую футбольную каманду ў Польшчы. Адзін зь яе ўдзельнікаў расказаў Свабодзе пра «Белых зуброў» у шэрай форме, галоўнага суперніка з Украіны і як зь перадапошняга месца яны сталі чэмпіёнамі лігі:
https://smarturl.click/z2ZE6
«Ня вытрымала сэрца». У Бабруйску памерла шматдзетная маці–адзіночка, якую раней неаднойчы затрымлівалі пасьля выбараў
У Бабруйску ад сардэчнага прыступу памерла актывістка, маці траіх дзяцей Ірына Сурыгіна, піша @belsat са спасылкай на сяброў актывісткі. Жанчыне было 39 гадоў. Пахаваньне адбудзецца сёньня а 15-й гадзіне.
У 2021 годзе Ірыну затрымлівалі сама меней тройчы — ёй прызначалі «суткі» і больш за 10 000 рублёў штрафаў. Яна вымушаная была звольніцца, яе сям’я апынулася на ўліку органаў апекі. Міліцыянты пагражалі бабруйчанцы, што пасадзяць яе ў турму, а дзяцей забяруць у прытулак. Пасьля тых падзеяў Ірына ня зьехала за мяжу: яна заставалася ў Бабруйску, бо трэба было клапаціцца пра хворую маці:
https://smarturl.click/wkwb
Намесьніка дырэктара гомельскай рэклямнай тэлекампаніі знайшлі мёртвым. Сам дырэктар за кратамі паводле «палітычнага» артыкулу
У канцы сакавіка заснавальніка рэклямнай тэлекампаніі «ФилТВ» Віталя Філінскага затрымала міліцыя, яго арыштавалі на 15 дзён за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», потым дадалі яшчэ 15 сутак.
Ягоны намесьнік, 54-гадовы Андрэй Віньнікаў зьнік 1 красавіка. Ён выйшаў з дому ўначы і больш там не зьяўляўся. 18 красавіка стала вядома, што Віньнікава знайшлі мёртвым. Як стала вядома Свабодзе, праваахоўныя органы сярод іншых вэрсій прычын сьмерці Віньнікава разглядаюць суіцыд:
https://smarturl.click/719pG
Літоўскі пункт пропуску «Меднікі», паводле папярэдняй інфармацыі, будзе зачынены да вечара 18 красавіка
Уначы там здарыўся пажар: згарэў аўтамабіль, ангар пункту пропуску і адміністрацыйная частка будынка. Прыкладна да 7-й раніцы пажар патушылі.
Па стане на 8:00 на беларускім баку мяжы, у пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе на выезд стаялі 710 фураў і 200 легкавых аўтамабіляў.
На мяжы Беларусі зь Літвой цяпер толькі 2 дзейныя памежныя пераходы — Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі), але там забаронены рух пешаходаў і раварыстаў. Акрамя таго, літоўскі ўрад скараціў на 50% колькасьць дазволаў на пасажырскія перавозкі праз гэтыя пункты:
https://smarturl.click/719aG
210 гадоў таму нарадзіўся Яўстах Тышкевіч
Беларускі археоляг, гісторык, этнограф, краязнаўца, музэязнаўца Яўстах Тышкевіч нарадзіўся ў Лагойску 18 красавіка 1814 году. З братоў Тышкевічаў — Яўстаха і Канстанціна — пачалася беларуская археалёгія.
Яўстах Тышкевіч — заснавальнік Віленскага музэя старажытнасьцяў. Музэй, над стварэньнем якога Яўстах працаваў усё жыцьцё, адкрыўся ў 1856 годзе, але прапрацаваў усяго 8 гадоў. Пасьля паўстаньня Каліноўскага музэй зачынілі, а каштоўныя экспанаты на загад Мураўёва-вешальніка вывезьлі ў Санкт-Пецярбург. Пазьней зь некалькіх тысяч прадметаў у Вільню вернуцца толькі дзьве сотні.
Іншыя адметныя падзеі і даты 87 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e5Ove
Камітэт у правах чалавека ААН прызнаў парушэньне правоў беларусаў Беражнога і Гарчакова праз 6 гадоў пасьля іх пакараньня сьмерцю
КПЧ адзначыў, што пакт дапускае асуджэньне на сьмерць «за найбольш цяжкія злачынствы», але парушэньне гарантый справядлівага суда «у разборах, якія прыводзяць да вынясеньня сьмяротнага прысуду», робіць прысуд «адвольным па сваім характары» і парушае арт. 6 пакту («Права на жыцьцё ёсьць неад’емнае права кожнага чалавека. Гэта права ахоўваецца законам. Ніхто не можа быць адвольна пазбаўлены жыцьця»).
https://smarturl.click/aJLXd
Галоўнае за 17 красавіка
💻 «Кібэрпартызаны» заявілі, што правялі атаку на «Гродна Азот»
🗝 Беларускіх палітвязьняў будзе вызваляць прэзыдэнт зь іншым прозьвішчам, — праваабаронца Судаленка
🚪 З 2020 году больш за 1200 палітвязьняў адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю
🗞 Хворы на рак палітвязень Кастусёў чацьверты раз сустракае дзень нараджэньня за кратамі. На волю трапіў яго пранізьлівы верш-запавет
🪂 У Мінабароны заявілі, што завяршаюць праверку боегатоўнасьці. Вучыліся на расейскім досьведзе
📖 У Беларусі зьліквідавалі дзяржаўныя выдавецтвы «Вышэйшая школа» і «Народная асвета»
🕳 Куды заводзіць русыфікацыя. У беларускай Беларусі цяперашні палітычны тэрор быў бы немагчымы
🎙 Блогер BalaganOFF: Беларусы мяне шакавалі
📻 «Гісторыя на Свабодзе». «Дыскусія пра літвінства не навуковая. Гісторыкі-прафэсіяналы мала папулярызуюць свае творы», — Дарота Міхалюк
🏝 «Хто быў на вайне, там і застаецца». Чаму былыя добраахвотнікі адчуваюць сябе лішнімі ў мірным жыцьці
🇱🇹 Беларусаў будуць пазбаўляць ДНЖ Літвы пры наведваньні радзімы часьцей як адзін раз на тры месяцы — Камітэт літоўскага Сейму
Чаму пры Лукашэнку раскрадаюць Беларусь. Тлумачым
Лукашэнка захваляваўся наконт карупцыі. Але клапоціцца ён не пра Беларусь. Ён перажывае за карупцыю ва Ўкраіне. Чаму справы суседзяў займаюць яго і ягоных прапагандыстаў больш за свае і як зьмянялася сытуацыя з карупцыяй у Беларусі падчас яго прэзыдэнцтва, паспрабаваў разабрацца Дзьмітры Гурневіч.
https://www.youtube.com/watch?v=lf38EAuL5dw
«Дыскусія пра літвінства не навуковая. Гісторыкі-прафэсіяналы мала папулярызуюць свае творы», — Дарота Міхалюк
Як прафэсійны польскі гісторык глядзіць на інтэрнэт-актыўнасьць беларускіх «літвіноў» і тэарэтычныя падставы літвінства? Чаму беларускі нацыяналізм у пачатку ХХ стагодзьдзя быў слабейшы за літоўскі? Ці былі ў БНР шанцы ўтрымацца?
Пра гэта і іншае мы гутарым з польскім гісторыкам, прафэсаркай Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Даротай Міхалюк.
ТЭКСТ: https://smarturl.click/DannE
ВІДЭА: https://youtu.be/VZwAeMuIqZo
Камітэт літоўскага Сейму падтрымаў прапанову скасоўваць ДНЖ беларусам і расейцам, якія зачаста езьдзяць у свае краіны
Паводле сябра камітэту Сэйму Літвы ў нацыянальнай бясьпецы і абароне Ёнаса Яруціса, дазвол на часовае жыхарства ў Літве, выдадзены грамадзянам Беларусі, «анулюецца ў выпадку, калі будзе ўстаноўлена, што яны за апошнія тры каляндарныя месяцы яны выяжджалі ў Расею або Беларусь часьцей за адзін раз».
https://smarturl.click/qlkkp
Куды заводзіць русыфікацыя. У беларускай Беларусі цяперашні палітычны тэрор быў бы немагчымы
Русыфікацыя — гэта ня толькі пра расейскую культуру і мову — нібыта ўзялі і замест беларускай мовы-культуры насадзілі расейскую. Да культуры русыфікацыя ўвогуле ня мае дачыненьня, бо ў Беларусі не ствараецца ніякіх вышыняў культуры суседняй краіны. Насаджаецца канцылярыт — мова чыноўнікаў, прапагандыстаў і начальнікаў усіх маштабаў, піша Сяргей Дубавец:
https://smarturl.click/baOJ8
Драздоўскі: «Табе забароненая камунікацыя з усім сьветам»
Праваабаронца і дырэктар «Офісу правоў людзей з інваліднасьцю» Сяргей Драздоўскі правёў пад хатнім арыштам каля паўгода, які ён адбываў у сваім пакоі ў інтэрнаце.
«Ты знаходзісься дома, вакол цябе твой ложак, твае рэчы, але ўсе магчымасьці ў міліцыі, уладаў ёсьць, каб зрабіць гэта невыносным... Табе забароненая камунікацыя з усім сьветам, з усімі, амаль з усімі, акрамя твайго сьледчага, акрамя адваката. І, калі табе спатрэбяцца, дактары... Прапісана, што ты ня маеш магчымасьці камунікаваць ні пісьмова, ні жэстамі, ні праз інтэрнэт, ніяк. Зразумела, што ты не працуеш. Цябе могуць ахоўваць 24 на 7. Няма ніякіх правілаў. Гэта вырашае міліцыя, як цябе вартаваць і хто гэта будзе рабіць».
Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў за маленькі значак на вопратцы
Тое, што Ніна Багінская мела на каўнерыку маленькі значак з выявай нацыянальнага сьцяга, міліцыянты кваліфікавалі як «несанкцыянаваны пікет». Судзьдзя Аляксандар Супічэнка пагадзіўся зь міліцыянтамі прысудзіў Багінскай штраф, піша @belsat, а таксама пастанавіў зьнішчыць «значак белага колеру з выявай белага і чырвонага колеру»:
https://smarturl.click/JDWew
Колькасьць пацярпелых у выніку атакі па Чарнігаве вырасла да больш як 50 чалавек, загінулых — да 11
Апошнія вядомыя зьвесткі агучыў намесьнік кіраўніка адміністрацыі Зяленскага Аляксей Кулеба. Паводле яго, разбор завалаў працягваецца, пад імі яшчэ могуць знаходзіцца людзі.
У выніку расейскіх ракетных удараў па горадзе разбураны васьміпавярховы будынак, пашкоджаныя чатыры шматпавярховікі, бальніца, вышэйшая навучальная ўстанова, дзясяткі аўтамабіляў.
Гурт J:Морс прэзэнтаваў новы сынгл «Зброя»
«Зброя» — гэта песьня-напамін. Як бы ні было цяжка, якія б перашкоды ні сустракаліся на шляху, якім бы змрочным часам ні здавалася жыцьцё — трымайся, усьміхайся, ідзі наперад разам з такімі ж, як ты. Спрабуй зьмяняць сябе, пакрысе мяняючы сьвет вакол. Гэта і ёсьць наша зброя... — камэнтуе новую песьню лідэр гурта Ўладзімер Пугач, які сёньня сьвяткуе Дзень народзінаў (48 гадоў).
🇱🇹 Рух праз пункт пропуску «Меднікі» часткова аднавілі, але легкавыя аўтамабілі зь Беларусі пакуль не прапускаюць
У Дзяржаўнай памежнай службе Літвы ў 9.35 паведамілі пра аднаўленьне пропуску аўтамабіляў і людзей праз пункт пропуску Меднікі ў напрамку выезду зь Літвы ў Беларусь, паведамляе LRT.
З 11:25 аднавілі пропуск аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў, якія едуць зь Беларусі ў Літву.
👫 Увага, пошук!
Шукаем супрацоўнікаў «ГроднаАзот», якія маглі б расказаць пра сытуацыю на прадпрыемстве пасьля меркаванага ўзлому яго сыстэм «Кібэрпартызанамі».
Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Сваякам Аўтуховіча з турмы вярнулася пасылка з пратэрмінаванай тушонкай
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч не атрымаў некаторыя прадукты, якія яму дасылалі сваякі і знаёмыя ў вязьніцу.
«Бабулі прыйшла пасылка з турмы, пра якую тата папярэджваў. У ёй тое са складу, што пратэрмінаванае — тушонка, крупы, якія гэтак і не ведалі. Чаму, невядома. Таксама вярнулі чырвоны перац «Чылі», які тата прасіў даслаць, але яму адказалі, што «не дазволена», — паведаміла сваячка Аўтуховіча, якая жыве ў Польшчы:
https://smarturl.click/B6yww
«Усё роўна гэты дом наш». Як у жанчыны з Заходняй Беларусі забралі хату, а нявестка яе выпадкова выкупіла
Гісторыя сям’і, у якой у Заходняй Беларусі канфіскавалі дом пасьля аб’яднаньня з БССР у 1939 годзе. Нявестка былой уласьніцы вярнула гэты дом сям’і ў галодныя 1990-я гады, сама таго ня ведаючы. Цяпер дом могуць зноў забраць у нашчадкаў:
https://smarturl.click/YzXna
Чаму ж яны ўцякаюць? Пра дэфіцыт працоўных рук як адметнасьць рэжыму Лукашэнкі
Улады сутыкнуліся з вострай праблемай недахопу працоўных рук. Спрабуюць яе неяк вырашыць, але ўсе меры зводзяцца галоўным чынам да звыклага спосабу — гвалту, узмацненьня «прыгоннай» залежнасьці грамадзян ад дзяржавы. Піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/W3XB4
Палата прадстаўнікоў ЗША паставіла на 20 красавіка галасаваньне па законапраекце аб дапамозе Ўкраіне
Старшыня Палаты прадстаўнікоў ЗША Майк Джонсан паведаміў, што галасаваньне па законапраекце аб дапамозе Ўкраіне адбудзецца ў гэтую суботу, 20 красавіка. Паводле яго слоў, у Палату паступяць чатыры асобныя законапраекты — аб дапамозе Ўкраіне, Ізраілю, Інда-Ціхаакіянскаму рэгіёну, а таксама чацьверты законапраект з «іншымі мерамі па супрацьстаяньні Расеі, Кітаю і Ірану».
https://smarturl.click/EedM0
Парлямэнт Грузіі прыняў закон аб замежных агентах. Прэзыдэнтка краіны ўжо заявіла, што накладзе на яго вэта
«Маё вэта — гэта голас людзей, і гэты голас павінен быць пачуты», — сказала Саломэ Зурабішвілі. Пры гэтым яна адзначыла, што парлямэнцкая большасьць можа пераадолець вэта.
Закон, праведзены кіроўнай партыяй «Грузінская мара» выклікаў вострыя пратэсты апазыцыі, якая лічыць яго нормы прарасейскімі. Пратэстоўцы (на фота) заявілі, што працягнуць зьбірацца на акцыі каля парлямэнту Грузіі.
https://smarturl.click/67OnY
BalaganOFF: Як беларусы ратуюць сваю рэпутацыю ва Ўкраіне
Як за адзін дзень атрымалася сабраць грошы на 100 дронаў для палка Каліноўскага, як ва Ўкраіне мянялася і мяняецца стаўленьне да беларусаў і да Лукашэнкі — пра гэта расказаў украінскі відэаблогер Аляксандар Рыкаў, больш вядомы як BalaganOFF, які ад 2020 году робіць шмат відэа пра Беларусь і беларусаў.
https://youtu.be/zY2V96PEB2E
У Беларусі зьліквідавалі дзяржаўныя выдавецтвы «Вышэйшая школа» і «Народная асвета»
«Вышэйшая школа» — адно з найбуйнейшых выдавецтваў у Беларусі, заснаванае ў 1961 годзе. Выдавецтва выпускала навучальныя, даведачныя, вытворча-практычныя, навуковыя, навукова-папулярныя кнігі.
Выдавецтва «Народная асьвета» было створанае ў 1951 годзе. Яно выдавала навучальныя дапаможнікі для школ і пэдагагічных навучальных установаў, мэтадычную літаратуру для настаўнікаў, літаратуру для пазакляснага чытаньня навучэнцаў, мастацкую літаратуру, праграмна-мэтадычныя выданьні і інш. У дзень закрыцьця выдавецтва адзначыла 73-я народзіны.
https://smarturl.click/VDXV4
«Кібэрпартызаны» заявілі, што правялі атаку на «Гродна Азот»
Група беларускіх праломнікаў узламала ўнутраную сетку прадпрыемства, у выніку чаго паралізаваная праца шэрагу сыстэм.
У прыватнасьці, у выніку атакі:
🔸 зашыфравана ўнутраная пошта, дакумэнтазварот і сотні працоўных ПК;
🔸 зьнішчаны бэкапы базаў дадзеных, сэрвэраў, пошты, дакумэнтазвароту;
🔸 узламаныя сыстэмы аховы і камэры назіраньня;
🔸 парушана праца кацельнага цэху.
https://smarturl.click/1dAeW
Чарнігаў пасьля абстрэлу расейскіх войскаў — на відэа карэспандэнта ўкраінскай службы Радыё Свабода
Пасьля сёньняшняй ракетнай атакі Расеі колькасьць загінулых, паводле апошніх зьвестак, вырасла да 14 чалавек. Вядома пра больш чым 60 параненых, таксама ёсьць інфармацыя пра 6 чалавек, якія лічацца зьніклымі бязь вестак.
Відэа @svoboda_radio
Апэратара сувязі МТС у Беларусі ўзначаліў выхадзец з КДБ
На пасаду гендырэктара МТС афіцыйна прызначаны Ўладзімер Козыр, паведамілі ў кампаніі. З 2020 году ён займаў пасаду начальніка упраўленьня КДБ па Менску і Менскай вобласьці, а да гэтага узначальваў апэратыўна-пошукавае ўпраўленьне КДБ:
https://smarturl.click/op5RB
Улады Чашнікаў пагадзіліся дадаць беларускую мову на расейскамоўныя шыльды з назвамі вуліц на зварот моўных актывістаў
Моўныя актывісты Ігар Случак і Аліна Нагорная ў сакавіку накіравалі звароты выканкамам па ўсёй Беларусі з просьбай, каб шыльды вуліц на расейскай мове замянілі на беларускамоўныя ці дзьвюхмоўныя, і днямі атрымалі першы станоўчы адказ. У Чашніцкім райвыканкаме паабяцалі зрабіць шыльды і ўказальнікі з дубляваньнем на беларускай мове і ўсталяваць іх да 1 траўня:
https://smarturl.click/1dAx5
СК Беларусі зможа атрымліваць зьвесткі аб пэрсанальных дадзеных фізычных асобаў бязь іх згоды
Адпаведны законапраект, які рэгулюе парадак наданьня СК паўнамоцтваў па апрацоўцы пэрсанальных зьвестак, сёньня ў 2-ім чытаньні ўхваліла Палата прадстаўнікоў.
Таксама закон прадугледжвае павелічэньне гранічнага ўзросту прыёму на службу ў СК з 25 да 28 гадоў, пазбаўляе радавых і малодшы начальніцкі склад СК ад абавязку штогод падаваць дэклярацыі аб даходах і маёмасьці і прадугледжвае наданьне статусу супрацоўніка СК студэнтам, якія навучаюцца па спэцыяльнасьцях СК ва ўстановах вышэйшай адукацыі МУС:
https://smarturl.click/vwjWG