АБСЭ ня будзе назіраць за літоўскімі выбарамі, бо Літва супраць назіральнікаў ад Беларусі і Расеі
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ ня будзе накіроўваць місію назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары ў Літве, якія адбудуцца 12 траўня. Арганізацыя патлумачыла сваё рашэньне ўмовамі, якія паставіла Літва: не ўключаць у назіральную місію грамадзян некаторых краін-удзельніц АБСЭ.
Як паведамляе брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Ёзьвяк, Літва не пажадала бачыць сярод назіральнікаў БДІПЧ прадстаўнікоў Беларусі і Расеі:
https://smarturl.click/gpx7D
Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы зьбіралася арыштаваць судзьдзю Шмыта за шпіянаж — Onet.pl
Агенцтву ўнутранай бясьпекі Польшы ўжо некалькі месяцаў было вядома аб сувязях судзьдзі Томаша Шмыта зь беларускімі службам, піша Onet.pl з спасылкай на крыніцы, як у польскіх службах, так і ва ўрадзе.
Шмытам нават мусіла займацца польская контрвыведка, а дзеяньні польскіх службаў былі накіраваныя на тое, каб арыштаваць яго за шпіянаж. Аднак у канцы апэрацыі нешта пайшло ня так, піша выданьне.
https://smarturl.click/w9QD8
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар вывучыў, як бізнэс на галяграмах зьвязаны з Лукашэнкам
Паводле Беларускага расьсьледніцкага цэнтру, кампанія-вытворца галяграмаў зьвязаная з набліжаным да Лукашэнкі бізнэсоўцам.
Амаль кожная пакупка ў беларускай краме прыносіць прыбытак вытворцу галяграмаў, пераліўныя налепкі ставяць на шматлікія тавары: ад газіроўкі да ноўтбукаў і каштоўных папераў. А вырабляе ахоўныя выявы прыватнае прадпрыемства. Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру высьветлілі, што яно зьвязанае з «гаманцом» Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым, а ягоныя ўладальнікі знаёмыя зь сям’ёй самага ўплывовага палітыка ў краіне.
https://smarturl.click/Ee4EL
Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Як даводзяць да сьмерці палітвязьняў
Свабода запускае шосты эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка — пра восьмы круг пекла, куды сьвядома кідаюць палітвязьняў: ШЫЗА, перавод у памяшканьне камэрнага тыпу, катаваньні за кратамі, сьвядомае неаказаньне мэдычнай дапамогі, сьмерці палітвязьняў.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=1nvChuM1bKo
Пра падкаст + папярэднія часткі: https://smarturl.click/gpxoR
Дачка Юрыя Захаранкі, які зьнік 25 гадоў таму, спадзяецца на справядлівы суд пасьля зьмены ўлады ў Беларусі
Свабода пагутарыла з дачкой экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Аленай, якая больш за 20 гадоў жыве ў Нямеччыне. Яе бацька, былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка, прапаў 25 гадоў таму, і справа аб ягоным зьнікненьні ў Беларусі не расьсьледаваная.
https://smarturl.click/W3j5W
«Рукамі мы рабіць нічога ня будзем». Хто і як падлічыць галасы на выбарах у Каардынацыйную раду
Конкурс большы за тры чалавекі на месца, галасы будзе лічыць праграма, а арганізатары абяцаюць не захоўваць асабістых зьвестак карыстальнікаў. Тлумачым, як пройдуць выбары ў Каардынацыйную раду.
https://smarturl.click/8Eme8
Вільня з гэтага боку мяжы. Пра літоўскі раман, які беларусы прачытаюць як свой
Тры выбітныя літоўскія раманы выйшлі з друку па-беларуску. Сяргей Дубавец піша пра адзін зь іх, раман «Туўла« Юргіса Кунчынаса:
«Без пазнаньня Вільні немагчыма скласьці поўнага ўяўленьня і пра саму Беларусь. Беларусь і Літва апынуліся не «за мяжой«, а на розных прыступках цывілізацыйнага разьвіцьця».
Мытня Ўкраіны перадала войску сканфіскаваныя беларускія трактары для будаўніцтва фартыфікацый
Кіеўская мытня перадала Ўзброеным сілам Украіны чатыры трактары беларускай вытворчасьці, якія сканфіскавалі ў прадпрымальнікаў пры спробе незаконнага ўвозу тэхнікі на ўкраінскую тэрыторыю.
https://smarturl.click/G6wZw
Шольц: у ЭЗ дамовіліся выкарыстоўваць 90% даходаў ад замарожаных актываў Расеі на вайсковыя патрэбы Ўкраіны
Каля 70% усіх расейскіх актываў, сканцэнтраваных на Захадзе, захоўваюцца ў цэнтральным дэпазытарыі каштоўных папер Euroclear у Бэльгіі. Размова ідзе аб каштоўных паперах і грашовых сродках расейскага Цэнтрабанку на суму, эквівалентную 190 мільярдам эўра.
https://smarturl.click/ppEq7
Хакеры ўзламалі базу дадзеных Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі
Як піша ВВС, хакеры атрымалі доступ да сыстэмы, у якой захоўваюцца зарплатныя ведамасьці і нумары банкаўскіх рахункаў вайскоўцаў. У невялікай колькасьці выпадкаў гаворка можа ісьці і пра хатнія адрасы.
https://smarturl.click/0e0W5
Беларускія гісторыкі за мяжой стварылі «Інстытут публічнай гісторыі» і запусьцілі тэлеграм-канал
Галоўныя мэты інстытуту — падтрыманьне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў, стварэньне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалягічных установак, захаваньне памяці пра трагічныя пэрыяды гісторыі Беларусі, фармуляваньне бачаньня на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, папулярызацыя нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.
У тэлеграм-канале інстытуту будуць публікаваць камэнтары гісторыкаў і экспэртаў «па актуальных падзеях у сфэры палітыкі памяці і гістарычнай палітыкі ў Беларусі», а таксама апавядаць пра цікавыя імпрэзы і анансаваць найбольш важныя падзеі, зьвязаныя зь беларускай гісторыяй:
https://smarturl.click/w9QaA
Галоўнае за 6 траўня
🚗 У Беларусі заробку хапае на 931,9 літра бэнзіну, у Казахстане — на 1410. Чаму цэны такія і што на іх уплывае
👫 70 удзельнікаў, 11 млн асабістых профіляў, 15% бачнасьці. Расказваем гісторыю беларускіх «Кібэрпартызанаў»
📚 Улады прызналі «экстрэмісцкімі» выбраныя творы Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча
🇵🇱 Польскі судзьдзя ў Менску папрасіў абароны ў беларускіх уладаў. Кіраўнік МЗС Польшчы: «Я ў шоку»
❌ Савет Рэспублікі прагаласаваў за прыпыненьне ўдзелу Беларусі ў Дамове аб звычайных узбраеньнях у Эўропе
👫 Менскія ўлады патрабуюць ідэалягічнай асновы для выпускных сцэнароў у школах
🙍🏻♂️ Судзьдзя Шмыт, які зьбег у Беларусь, меў доступ да сакрэтнай інфармацыі, — польскі журналіст
Пасьля ўказу Лукашэнкі колькасьць аграсядзібаў у Беларусі зьменшылася ў 2,4 раза
Па выніках 2023 году ў Беларусі было зарэгістравана 1290 аграсядзібаў — у 2,4 раза менш, чым годам раней (3043), паведаміла прадстаўніца Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч. Пры гэтым сума падаткаў, выплачаных аграсядзібамі ў 2023 годзе, вырасла на 19,3%:
https://smarturl.click/71apX
6 беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах, супраць яшчэ трох СК пачаў спэцвядзеньне
У Беларусі ўсё часьцей судзяць завочна. Так, у судзе Партызанскага раёну Менску завочна асудзілі адразу 6 чалавек: Анатоля Астроўскага, Віктара Пузана, Аляксандра Цярлюка, Ірыну Сталоку, Генадзя Гутара прызналі вінаватымі паводле «народнага» арт. 342 КК і асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму, а Віталю Пахомчыку, акрамя 2 гадоў калёніі, прысудзілі яшчэ і штраф у 12 тысяч рублёў за абразу прадстаўніка ўлады.
Тым часам СК пачаў спэцвядзеньне супраць кандыдата ў склад Каардынацыйнай рады па сьпісе «Салідарнасьць» Андрэя Зуева (яго абвінавачваюць па 4 артыкулах), а таксама супраць беларусак Аліны Галінскай і Кацярыны Туманавай — іх зьбіраюцца судзіць завочна.
Хроніка перасьледу 6 траўня: https://smarturl.click/jkmmj
Улады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» выбраныя творы Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча
На заяву пракуратуры гораду Менску інфармацыйная прадукцыя друкаваных выданьняў «Выбраныя творы» Вацлаў Ластоўскі (1997 год) і «Выбраныя творы» Алесь Петрашкевіч (2017 год), выдадзеныя ў рамках праекту «Беларускі кнігазбор», прызнаныя судом экстрэмісцкімі матэрыяламі.
https://smarturl.click/O0198
8 траўня — гадавіна завяршэньня Другой сусьветнай вайны ў Эўропе
8 траўня 1945 году быў падпісаны акт аб капітуляцыі гітлераўскай Нямеччыны. Так скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе. У гэтай вайне загінула сама меней чвэрць жыхароў Беларусі, а паводле некаторых дасьледчыкаў, з улікам ускосных стратаў — ад 2,5 да 3 і больш мільёнаў чалавек (амаль кожны трэці).
Іншыя памятныя даты і падзеі Падзеі 8 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі — па спасылцы: https://smarturl.click/z2DQE
Галоўнае за 7 траўня:
📌 Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Як даводзяць да сьмерці палітвязьняў
📌 Сахашчык пра пагрозу нападу на Літву і кампраміс зь «ябацькамі»
📌 Эўразьвяз рыхтуе больш жорсткія санкцыі супраць Беларусі, але для калію могуць зрабіць выключэньне
📌 Ціханоўская сустрэлася з генэральным сакратаром NATO і выступіла перад Паўночнаатлянтычнай радай
📌 Дачка Юрыя Захаранкі, які зьнік 25 гадоў таму, спадзяецца на справядлівы суд пасьля зьмены ўлады ў Беларусі
📌 Як у Польшчы адрэагавалі на ўцёкі ў Беларусь судзьдзі Шмыта, які меў доступ да дзяржаўных сакрэтаў
📌 Гісторыя польскага судзьдзі Шмыта як падарунак лукашэнкаўскай прапагандзе
📌 Урал, сьмерць і мара вярнуцца дадому. Што стала з іншаземцамі, якія папрасілі прытулку ў Лукашэнкі
📌 Беларускі расьсьледніцкі цэнтар вывучыў, як бізнэс на галяграмах зьвязаны з Лукашэнкам
📌 «Рукамі мы рабіць нічога ня будзем». Хто і як падлічыць галасы на выбарах у Каардынацыйную раду
📌 Вільня з гэтага боку мяжы. Пра літоўскі раман, які беларусы прачытаюць як свой
Сахашчык пра КДБ, напад на Літву і кампраміс зь «ябацькамі»
Ці захоўваецца пагроза, што беларускія войскі ўцягнуць у расейскую вайну супраць Ўкраіны? Ці сапраўды Беларусь рыхтуюць як пляцоўку для нападу на Літву? Ці могуць быць сілавыя сцэнары для зьмены ўлады ў Беларусі? Пра гэта ў праграме «Пік Свабоды» разважае Валеры Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы.
https://youtu.be/5QXHPJo5pRY-
Гісторыя польскага судзьдзі Шмыта як падарунак лукашэнкаўскай прапагандзе
Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі разважае, як сытуацыя з Шмытам можа паўплываць на адносіны Варшавы і Менску, адзначае, што інцыдэнт са Шмытам выявіў пэўныя праблемы ў сфэры нацыянальнай бясьпекі Польшчы, і прадказвае, як беларуская прапаганда будзе выкарыстоўваць гэтую гісторыю.
https://smarturl.click/yqlmv
Эўразьвяз рыхтуе больш жорсткія санкцыі супраць Беларусі, але для калію могуць зрабіць выключэньне
Як адзначаецца ў праекце рашэньня, які ў сваім распараджэньні мае Свабода, забарона дадаткова пашыраецца на пастаўкі ў Беларусь тавараў падвойнага прызначэньня і тэхналёгій з абавязковым уключэньнем у кантракты з трэцімі краінамі ўмовы аб немагчымасьці рээкспарту тавараў у Беларусь.
https://smarturl.click/JDRy7
Урал, сьмерць і мара вярнуцца дадому. Што стала з іншаземцамі, якія папрасілі прытулку ў Лукашэнкі
Польскі дэзэртыр, прыхільнік «русского мира», амэрыканскі гандляр торбамі прасілі раней прытулку ў Лукашэнкі, як і польскі судзьдзя Томаш Шмыт. Расказваем, як скончыліся іхныя гісторыі.
https://smarturl.click/AdDO4
Як у Польшчы адрэагавалі на ўцёкі ў Беларусь судзьдзі Шмыта, які меў доступ да дзяржаўных сакрэтаў
Польскія спэцслужбы разьбіраюцца, якой уразьлівай інфармацыяй зь беларускімі спэцслужбамі можа падзяліцца зьбеглы судзьдзя. Што вядома на гэты момант?
https://smarturl.click/ba3z7
У Менску за ўдзел у пратэстах судзяць лекара Бадамшына
З 2020 году лекара затрымлівалі сама меней пяць разоў, агулам ён адбыў пад арыштам больш за 60 дзён. Пасьля адміністрацыйнага арышту ў красавіку 2021 году Руслана Бадамшына звольнілі з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру нэўралёгіі і нэўрахірургіі, дзе ён працаваў лекарам функцыянальнай дыягностыкі.
https://smarturl.click/Q1Zwq
У Менску судзяць Натальлю Крук, якая пасьля затрыманьня адмовілася гаварыць з Азаронкам
7 траўня ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над мянчанкай Натальляй Крук, якую затрымалі пасьля вяртаньня з-за мяжы. Натальлі пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Што яшчэ вядома пра справу?
https://smarturl.click/3kvx8
Ужо сёньня: гадавіна зьнікненьня Юрыя Захаранкі, 230-годзьдзе Паланэцкага ўнівэрсалу Касьцюшкі
1794 — Тадэвуш Касьцюшка выдаў Паланэцкі ўнівэрсал, якім абвяшчалася апека ўраду над сялянамі, сяляне аб’яўляліся асабіста вольнымі, г. зн. адмянялася прыгоннае права, але безь зямлі. Пайсьці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама апавясьціўшы камісію ўпраўленьня аб тым, куды ён перасяляецца. Устанаўліваліся пэўныя ільготы ў адбываньні паншчыны.
7 траўня 1999 году быў выкрадзены і, імаверна, забіты былы міністар унутраных спраў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка. Яму было 47 гадоў.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2DE8
Расея прыгразіла Вялікай Брытаніі ўдарамі па яе аб’ектах за межамі Ўкраіны
МЗС Расеі выклікала пасла Вялікай Брытаніі Найджэла Кейсі і выказала яму пратэст з прычыны заяваў кіраўніка брытанскага МЗС Дэвіда Кэмэрана, што Ўкраіна можа прымяняць брытанскую зброю для ўдараў па тэрыторыі РФ.
«Адказам на ўкраінскія ўдары з прымяненьнем брытанскай зброі па тэрыторыі Расеі могуць стаць любыя вайсковыя аб’екты і тэхніка Вялікай Брытаніі на тэрыторыі Ўкраіны і за яе межамі», — зазначылі ў МЗС:
https://smarturl.click/VDnaj
Паплечнікі Навальнага апублікавалі відэа інтэр’ераў «палаца Пуціна» напярэдадні ягонай інаўгурацыі на 5-ы тэрмін
Паплечнікі Навальнага сьцьвярджаюць, што палац пад Геленджыком быў пабудаваны асабіста для Пуціна.
На новае відэа адтуль, у прыватнасьці, трапілі аквадыскатэка, басэйн, вулічная алея з псэўдаантычнымі статуямі, джакузі, масажная заля, шматлікія карціны на ваенна-патрыятычную тэматыку, дарагая мэбля і люстры. Замест пакоя для гульняў і казіно зьявілася капліца, дзе разьмешчаны незвычайны трыптых з іконамі Багародзіцы, Ісуса і сьвятога Ўладзіміра. Там таксама разьмешчаны трон:
https://smarturl.click/Zywwq
Паляк, які зьбег у Беларусь, меў доступ да сакрэтнай інфармацыі, — польскі журналіст
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт зьбег у Беларусь і выступіў з заявамі ў падтрымку беларускіх уладаў. Што стаіць за гэтай гісторыяй? Пра гэта разважае журналіст тэлеканалу Белсат Міхал Кацэвіч:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/W2JqOJJ3j_w
Кіраўнік МЗС Літвы адрэагаваў на заяву спэцслужбаў Беларусі аб атацы дронаў зь літоўскай тэрыторыі
«Імаверна, мэтай зьяўляецца пасеяць смуту, паўплываць на палітычныя працэсы ў краіне, і таму адказам павінна быць казаць праўду — удакладняць або зьняпраўджваць інфармацыю, якую распаўсюджваюць», — працытавала агенцтва BNS Габрыелюса Ландсбергіса.
Паводле яго, калі такія паведамленьні стануць больш частымі, Літва зьвернецца па кансультацыі да сваіх хаўрусьнікаў. Раней МЗС Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ноту пратэсту ў сувязі з заявай Івана Тэртэля пра тое, што Літва нібыта рыхтавала атаку дронамі па аб’ектах у Менску.
Чыгуначнікі Латвіі просяць не забараняць куплі дэталяў для старых цягнікоў, якія можна знайсьці толькі ў падсанкцыйных Беларусі і Расеі
Латвійская чыгуначная кампанія Pasažieru vilciens зьвярнулася да ўладаў дзяржавы з просьбай не забараняць ёй закупляць дэталі для цягнікоў у Расеі і Беларусі. Зварот зьявіўся з прычыны адсутнасьці прыдатных запчастак у Эўразьвязе.
https://smarturl.click/JDRgL
Фота Latvijas dzelzceļš