У МУС Беларусі заявілі, што колькасьць камэраў відэаназіраньня ў Беларусі перавысіла 40 тысяч
Інфармацыю агучылі ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС на пасяджэньні калегіі ведамства.
Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў пахваліўся тэхнічнымі дасягненьнямі і ахопам у сачэньні за сытуацыяй.
Вядомы факт, што з дапамогай відэаназіраньня сілавікі ў Беларусі адсочваюць палітычных апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі. Створана цэлая сыстэма, якая дазваляе сілавым структурам ажыцьцяўляць больш эфэктыўна перасьлед удзельнікаў пратэстаў. https://smarturl.click/xBDxe
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻Чаму месяц кастрычнік так называецца? radio_svaboda/video/7428643748722068742">Расказваем
👉🏻 Вяртаньне спадчыны дадому! radio_svaboda/video/7427166398821993734">Беларусы выкупілі Статут ВКЛ 1588 году і вернуць яго ў Беларусь
👉🏻 Гарады Беларусі.radio_svaboda/video/7427913764197960965"> Цікавосткі пра Гомель за 1 хвіліну
👉🏻 Гісторыя на Свабодзе. radio_svaboda/video/7429025104790670597">Як расейская ўлада адпомсьціла шляхце за паўстаньне 1831 году
👉🏻 Размаўляйма па-беларуску.radio_svaboda/video/7429390344631880965"> Слоўнічак: лецішча
👉🏻 Узгадваем, як 57 гадоў таму radio_svaboda/video/7428280393406762245">ў Слуцку прайшлі масавыя закалоты
Фокусы з часам. Як у Беларусі некалькі разоў пачыналі і кідалі пераводзіць гадзіньнікі і навошта гэта рабілася
«Эканомія электрычнасьці, бізнэс-сувязі з партнэрамі». Чаму адны краіны пераводзяць гадзіньнікі, а іншыя — не, адкуль гэтая ідэя і як пераход на летні і зімовы час некалькі разоў уводзілі і адмянялі ў Беларусі.
https://smarturl.click/W3AA4
У Грузіі заўтра парлямэцкія выбары. Чаму яны важныя і што пра іх трэба ведаць?
26 кастрычніка грузіны накіроўваюцца на выбарчыя ўчасткі на парлямэнцкія выбары, якія ўсе бакі бачаць як паваротны момант у сучаснай гісторыі краіны. Напружаньне перад галасаваньнем высокае, і без надзейных апытаньняў вынік застаецца загадкай.
https://smarturl.click/2qG5X
Беларускі опэрны сьпявак дэбютаваў на самай прэстыжнай нью-ёрскай сцэне
Ураджэнец Радашкавічаў Павал Валужын дэбютаваў у нью-ёрскай «Мэтраполітэн-опэры» — адным з самых прэстыжных тэатраў у сьвеце.
https://smarturl.click/dpk0E
90 гадоў таму нарадзіўся беларускі перакладчык і літаратар Карлас Шэрман
25 кастрычніка 1934 году нарадзіўся беларускі перакладчык і літаратар уругвайскага паходжаньня Карлас Шэрман.
Карлас Шэрман перакладаў і пісаў на гішпанскай (роднай), беларускай і расейскай мовах. Быў першым віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру (1989–2001 гг.), стаўшы фактычна адным зь яго заснавальнікаў. Быў сябрам навукова-экспэртнай Рады Беларускага Калегіюму.
Больш навінаў чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/nyEX6
Украінская выведка: вайскоўцы КНДР — у зоне баявых дзеяньняў у Курскай вобласьці. Пуцін пракамэнтаваў інфармацыю пра вайскоўцаў КНДР у Расеі
Паводле зьвестак украінскай выведкі, першыя падразьдзяленьні вайскоўцаў з КНДР прыбылі ў зону баявых дзеяньняў — 23 кастрычніка «іх зьяўленьне зафіксаванае ў Курскай вобласьці РФ».
Уладзімір Пуцін сёньня пракамэнтаваў паведамленьні аб прысутнасьці ў Расеі вайскоўцаў з КНДР. Калі журналіст NBC News, спасылаючыся на здымкі спадарожнікаў, якія паказваюць наяўнасьць салдат КНДР у Расеі, спытаў Пуціна пра мэты вайскоўцаў, той адказаў: «Здымкі — рэч сур’ёзная. Калі ёсьць здымкі, значыць яны нешта адлюстроўваюць» — і згадаў дамову аб стратэгічным партнэрстве з КНДР, у якой ёсьць артыкул аб узаемнай ваеннай дапамозе:
https://smarturl.click/jkGdd
Лукашэнка чарговы раз загаварыў аб праблеме дарог. Якасьць беларускіх дарог доўгі час была прадметам гонару ўладаў і выклікала захапленьне наведнікаў Беларусі, але ўсё часьцей беларусы нэгатыўна адгукаюцца пра іх стан.
Дзьмітры Гурневіч тлумачыць асаблівасьці дарожнай гаспадаркі ў Беларусі.👆🏻
Прэмію Сахарава прысудзілі лідэрам вэнэсуэльскай апазыцыі
Прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава — галоўную ўзнагароду Эўразьвязу ў галіне правоў чалавека — сёлета прысудзілі апазыцыйнаму палітыку Марыі Карыне Мачада і былому кандыдату ў прэзыдэнты Вэнэсуэлы Эдмунда Гансалесу:
https://smarturl.click/M1bo2
У Латвіі грамадзяне Беларусі змогуць перарэгістраваць свой аўтамабіль, але толькі на тры гады
Забарона на ўезд у Латвію легкавым аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі і Расеі, пачынае дзейнічаць з 31 кастрычніка. Латвійскія дэпутаты прапанавалі дапоўніць закон нормай аб тым, што грамадзянам Беларусі, якія атрымалі ў Латвіі статус уцекача ці альтэрнатыўны, дазваляецца зарэгістраваць у Латвіі аўтамабіль зь беларускай рэгістрацыяй на тэрмін да 3 гадоў без сэртыфікату адпаведнасьці:
https://smarturl.click/mpvjB
Як Казахстан і Ўзбэкістан супрацьстаяць Расеі ў яе спробе збудаваць «кааліцыю»
Здаецца іранічным, што ў той час, калі кіраўнік Расеі Пуцін працаваў над тым, каб супрацьстаяць уяўленьням аб дыпляматычнай ізаляцыі сваёй краіны, Масква сутыкнулася зь дзьвюма няўдачамі ў рэгіёне, дзе яна калісьці была ўпэўненая ў ляяльнасьці: у Цэнтральнай Азіі. Падрабязнасьці ў матэрыяле цэнтральнай службы Свабоды.
https://smarturl.click/kj4eo
Польскія памежнікі затрымалі 11 арганізатараў нелегальнай міграцыі, сярод іх і беларусы
З дапамогай агенцыі «Эўрапол» польскі бок затрымаў людзей, якія дапамагалі перапраўляць мігрантаў далей на захад Эўропы. Сярод затрыманых грамадзяне Ўкраіны, Беларусі, Расеі і Польшчы.
https://smarturl.click/Q1vkq
Здымак Памежнай варты Польшчы
Нязломнасьць Калесьнікавай стала для Лукашэнкі псыхалягічнай праблемай, — палітоляг Рудкоўскі
Навошта Лукашэнку спатрэбілася выказацца цяпер у інтэрвію ВВС? Чаму ён так доўга не пацьвярджаў, што пойдзе на выбары 2025 году? Якіх зьменаў у беларускай палітыцы можна чакаць пасьля 26 студзеня 2025 году?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі.
https://smarturl.click/dpke4
У Вільні апэляцыйны суд перагледзеў вырак беларусу за напад на амбасаду Беларусі ў Вільні
Абвінаваўчы прысуд вынесьлі за спробу зьнішчэньня маёмасьці грамадзка небясьпечным спосабам і спробу ўцёкаў з-пад арышту.
https://smarturl.click/LYbJM
30 гадоў таму памёр паэт Анатоль Вялюгін
24 кастрычніка 1994 году памёр Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1969), ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за паэму «Вецер з Волгі», Дзяржаўнай прэміі БССР (1968) за кінасцэнар «Генэрал Пушча», кавалер ордэна «Знак Пашаны» (1974).
Многія паэтычныя творы Анатоля Вялюгіна перакладзеныя на расейскую, украінскую, баўгарскую і іншыя мовы. Некаторыя ягоныя вершы, пакладзеныя на музыку кампазытарам Ігарам Лучанком, сталі шырока вядомымі песьнямі («Бярозка», «Закасі мае вёсны», «Сын зямлі на віхурнай арбіце»).
Архіўнае фота. Анатоль Вялюгін (у цэнтры) разам зь сябрамі-пісьменьнікамі Рыгорам Барадуліным (зьлева) і Ўладзімерам Караткевічам
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/nyEm9
Лукашэнка заявіў, што спроба ўключыць Беларусь у склад Расеі можа прывесьці да вайны
Аляксандар Лукашэнка таксама прызнаў, што супрацоўнічае з акупаванымі Расеяй украінскімі рэгіёнамі — Крымам, Данецкай і Луганскай абласьцямі, а таксама пацьвердзіў факт перамоваў з прадстаўнікамі заходніх краін.
https://smarturl.click/4kb2m
Ажыўляюць толькі фэйкі. Як пачынаецца выбарчая кампанія
Выбарчая кампанія пачалася паводле загадзя вызначанага ўладай сцэнару. Усё робіцца, каб не было залішняй палітызацыі, а выбары прайшлі як тэхнічная працэдура, як адпрацаваны сумны рытуал, піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/Xy00M
Нямецкі аўтар зьняў фільм пра беларускую ідэнтычнасьць, яе сымптомы і мары беларусаў. Інтэрвію і фота з прэм’еры
«Сем сымптомаў беларускасьці» — так назваў свой фільм Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу фонду Конрада Адэнаўэра, які месьціцца ў Вільні. Рэпартаж з прэм'еры і інтэрвію з аўтарам.
https://smarturl.click/opxxw
У Лёндане з аўкцыёну прадалі калекцыю працаў Марка Шагала
Самым дарагім творам аўкцыёну стала карціна «Сьвятое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» (1950). Яе прадалі за 163 800 эўра.
https://smarturl.click/vwVAg
Мінабароны спыніла будоўлю новай вайсковай часткі на мяжы з Украінай. Яе першыя аб’екты павінны былі здаць у сакавіку. ФОТА
«Аб’ект выглядае кінутым. Ніякай актыўнасьці. Няма тэхнікі, будаўнікоў ці вартаўнікоў. Можа, перадумалі будаваць ці пакуль няма грошай». Мінабароны спыніла будоўлю новай вайсковай часткі на мяжы з Украінай. Яе першыя аб’екты павінны былі здаць у сакавіку. Фота
https://smarturl.click/w9R88
Сама меней 12 грамадзян Украіны ўтрымліваюць у турмах Беларусі з палітычных матываў, — праваабаронцы
У месцах зьняволеньня ў Беларусі цяпер знаходзяцца сама меней 12 грамадзян Украіны, якіх абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасьці», «шпіянажы» і па іншых палітычна матываваных крымінальных артыкулах, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Праваабаронцы сабралі інфармацыю пра іх:
https://smarturl.click/ZyVOY
Галоўнае за 24 кастрычніка
✍🏻 ЦВК зацьвердзіла выбарчы каляндар: на фармаваньне ініцыятыўных груп адвялі тыдзень. За мяжой выбарчых участкаў ня будзе; імёны сяброў выбаркамаў схаваюць
👮🏻♂️ «Уцягнутыя прадстаўнікі 11 прадпрыемстваў». МУС Беларусі заявіла пра выкрыцьцё карупцыі ў лёгкай прамысловасьці
🗣 Лукашэнка скрытыкаваў статус Беларусі ў BRICS і дапусьціў, што на выбарах-2020 былі фальсыфікацыі
📄 Што такое BRICS і якія краіны ўваходзяць у гэтую групу? МАПА
👫 «Кепская вада, не стае лекараў». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў Менску, якія зноў узяўся разьвіваць Лукашэнка
🙍🏻♂️«Юрыстка пастараецца гэта абскардзіць». Беларуса, які прасіў прытулку ў Славаччыне, адправілі ў закрыты лягер
✍🏻Нязломнасьць Калесьнікавай стала для Лукашэнкі псыхалягічнай праблемай, — палітоляг Рудкоўскі
🎥«ПіК Свабоды»: Гарбунова і Кавалеўскі — пра рэалістычныя сцэнары вызваленьня палітвязьняў да выбараў і магчымыя перамовы з рэжымам
❌Расказваем, як Казахстан і Ўзбэкістан супраціўляюцца спробам Расеі збудаваць кааліцыю
На якіх умовах Лукашэнка можа вызваліць палітвязьняў да 26 студзеня?
Што адбываецца падчас непублічных перамоваў прадстаўнікоў заходніх краінаў з прадстаўнікамі рэжыму? І якая тут можа быць роля дэмакратычных сілаў?
Расказваюць Валер Кавалеўскі, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, і Вольга Гарбунова, былая палітзьняволеная, заснавальніца дабрачыннага фонду падтрымкі «21 траўня». Абое — былыя чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, пакінулі яго з уласнага жаданьня, у тым ліку празь нязгоду з пэўнымі пазыцыямі:
https://youtu.be/I87GpCl3eJA
«Уцягнутыя прадстаўнікі 11 прадпрыемстваў». МУС Беларусі заявіла пра выкрыцьцё карупцыі ў лёгкай прамысловасьці
Паводле МУС, службовыя асобы 11 прадпрыемстваў лёгкай прамысловасьці атрымлівалі хабар за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў па закупцы швэйнага абсталяваньня, запчастак і камплектуючых ад прадстаўніка віцебскай кампаніі; памер хабараў даходзіў да дзясяткаў тысяч рублёў. На іх завялі крымінальныя справы:
https://smarturl.click/O0bob
Увага, пошук!
🖥 Шукаем супрацоўнікаў IT-сфэры, якія ў апошні час пры замене дазволу на жыхарства ў Літве сутыкнуліся з дадатковымі патрабаваньнямі міграцыйных службаў гэтай краіны. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
«Кепская вада, не стае лекараў». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў Менску, якія зноў узяўся разьвіваць Лукашэнка
«Вада бывае брудная, а бывае, улетку яе проста няма. Праблема перамяшчацца зь дзіцячым вазком. Вялікая праблема таксама зь лекарамі». Лукашэнка зноў заклапаціўся гарадамі — спадарожнікамі Менску. Распыталі людзей, чаго ім там не хапае.
https://smarturl.click/3k4wG
Мірная рэвалюцыя 1989-га ў Вугоршчыне. Як гэта было
Архіўныя фатаздымкі ілюструюць амаль кожны гістарычны момант, калі Вугоршчына 35 гадоў таму скінула зь сябе савецкія кайданы.
https://smarturl.click/4kb4X
«Рахункі заблякавалі, выплаты кліентам і выкладчыкам немагчымыя». У Streamline пацьвердзілі, што спыняюць працу
23 кастрычніка Streamline, адна з найбуйнейшых моўных школ у Беларусі, пацьвердзіла, што спыняе сваю дзейнасьць. Яе заснавальнік і дырэктар Эдуард Цалюк апублікаваў на сайце школы заяву, у якой сьцьвердзіў, што рахункі навучальнага цэнтру заблякавалі з трэцяга кастрычніка.
https://smarturl.click/aJjb0
«Юрыстка пастараецца гэта абскардзіць». Беларуса, які прасіў прытулку ў Славаччыне, адправілі ў закрыты лягер
«Дзіму затрымала паліцыя, бо на яго паскардзілася адміністрацыя лягеру. Нібыта ён хадзіў з нажом па лягеры, перашкаджаў усім, нават іншым просьбітам прытулку. Гэта ўсё галаслоўна, гэта за тое, што мы тут змагаліся за свае і іншых уцекачоў правы», — расказала сяброўка беларуса, затрыманага ў Славаччыне.
https://smarturl.click/0e8g5
У Беларусі ўпершыню судзяць па артыкуле аб «адмаўленьні генацыду беларускага народу»
Жыхара Менскага раёну Андрэя Савіцкага абвінавачваюць па ч. 1 арт. 130-2 Крымінальнага кодэксу — за «адмаўленьне генацыду беларускага народу», а таксама у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Працэс над Савіцкім па артыкуле аб генацыдзе — першы з часу прыняцьця ў студзені 2022 году закону «Аб генацыдзе беларускага народу»:
https://smarturl.click/qlamd