14479
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Палітычных эмігрантаў папярэджваюць пра адказнасьць з прычыны пратэрмінавага пашпарту
https://smarturl.click/VRXyQ
Беларускіх палітэмігрантаў з пратэрмінаванымі пашпартамі пачалі папярэджваць пра штрафы (да 168 рублёў) і патрабуюць зьявіцца ў аддзел міграцыі для замены дакумэнта.
📄 Указ Лукашэнкі № 278 у верасьні 2023-га забараніў амбасадам і консульствам падаўжаць або выдаваць пашпарты за мяжой.
⚠️ ААН назвала гэта мэтанакіраванай спробай пакараньня неляяльных беларусаў, асабліва тых, хто зьехаў пасьля рэпрэсіяў 2020-году.
🇪🇺 Шэраг заходніх краін ужо спрасьціў легалізацыю для тых, хто ня можа вярнуцца на радзіму.
📱 Ці магчымая Беларусь без Лукашэнкі? Палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага пра «Захад-2025», сустрэчу на Алясцы і цану вяртаньня
🔸 Дзеля чаго на расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць «выкарыстаньне ядзернай зброі і «Арэшніка»?
🔸 Якім можа быць беларускі кантэкст перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы?
🔸 Якой цаной можна выйсьці з палітычнага крызісу, у якім апынулася Беларусь пасьля 2020 году?
Падсумоўваем вынікі пяці гадоў пасьля падзеяў 2020 году ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» з намесьнікам прадстаўніка ў абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, доктарам-псыхіятарам Дзьмітрыем Шчыгельскім.
Глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=6RYImWBR42E
Чытаць: https://smarturl.click/Re2Av
⚽️ У Беларусі створаць новы спартовы тэлеканал
🗣 «У апошнія месяцы тэлекампанія прадставіла гледачам маштабныя падзеі: Эўра-2024, сустрэчы Лігі нацый, кваліфікацыйныя гульні да чэмпіянату Эўропы, а таксама паядынкі Лігі канфэрэнцый. Аднак праграмная канцэпцыя СТВ не прадугледжвае рэгулярнай прысутнасьці спартовага зьмесьціва, што і стала падставай для запуску новага праекту», — растлумачылі на канале.
📺 «Спорт ТВ» засяродзіцца на паказе асноўных міжнародных турніраў і ключавых падзей беларускага спорту. Старт тэставага вяшчаньня заплянаваны на пачатак кастрычніка. Канал будзе даступны праз кабэльных апэратараў па ўсёй краіне.
Звычка да кратаў. Былы палітзьняволены мэдык расказвае, што турма робіць зь вязьнямі і зь іх наглядчыкамі
https://smarturl.click/aRy2q
Былы палітзьняволены лекар у размове са Свабодай расказвае пра самых запатрабаваных спэцыялістаў у калёніі, прыстойных супрацоўнікаў адміністрацыі і вязьняў крытых турмаў, якім патрэбная псыхалягічная дапамога.
Стала вядома аб другім выпадку выключэньня беларуса з базы вышуку Інтэрполу
https://smarturl.click/zd45o
Сьвятлана Ціханоўская паведаміла, што выключэньне беларуса з базы вышуку Інтэрполу стала магчымым дзякуючы працы юрыдычнай каманды яе Офісу.
Як вынікае з паведамленьня, улады Беларусі перасьледавалі беларуса грамадзян за ўдзел у акцыях пратэсту, а ў Інтэрпол падалі дакумэнты на ягоны вышук паводле падазрэньня ў незаконным абарачэньні наркотыкаў.
🗣 «Спробы рэжыму выкарыстоўваць Інтэрпол для перасьледу нязгодных — гэта ня толькі злоўжываньне міжнародным правам, але і наўпроставая пагроза бясьпецы беларусаў у выгнаньні. Мы будзем супрацьдзейнічаць гэтаму на кожным этапе і заклікаем зьвяртацца да нас у падобных выпадках», — сказаў Леанід Марозаў, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у прававых пытаньнях.
Гэта другі шырока вядомы выпадак. Раней з базы Інтэролу выдалілі зьвесткі беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта, якога перад гэтым затрымалі і арыштавалі ў Сэрбіі на запыт беларускіх уладаў.
(Абноўлена)
Reuters: Расея, імаверна, рыхтуецца да выпрабаваньняў ракеты «Буравесьнік» зь ядзернай устаноўкай
https://smarturl.click/E1RQJ
Падрыхтоўка да выпрабаваньняў была заплянаваная яшчэ да таго, як стала вядома аб сустрэчы Трампа і Пуціна на Алясцы.
Дасьледнікі вывучылі расейскую актыўнасьць на палігоне на архіпэлягу Новая Зямля.
У WhatsApp адказалі на абмежаваньне званкоў і абвінавачаньні ў Расеі
https://smarturl.click/3Q98g
«Роскомнадзор» пацьвердзіў блякаваньне галасавых выклікаў у WhatsApp і Telegram у Расеі. «Частковае абмежаваньне званкоў» у замежных мэсэнджарах, як сьцьвярджаецца, праводзіцца для «процідзеяньня злачынцам».
📱 У WhatsApp адрэагавалі на рашэньне расейскай улады і заявілі, што іх мэсэнджар «канфідэнцыйны, па замоўчваньні абаронены скразным шыфраваньнем і супрацьстаіць спробам урадаў парушыць права людзей на бясьпечную камунікацыю».
🗣 «Менавіта таму расейскія ўлады спрабуюць блякаваць WhatsApp для больш як 100 мільёнаў нашых карыстальнікаў у краіне. Мы прадоўжым рабіць усё магчымае, каб камунікацыя, абароненая скразным шыфраваньнем, заставалася даступнай па ўсім сьвеце, уключна з Расеяй», — адзначаецца ў заяве.
У Сэрбіі аднавіліся пратэсты супраць прэзыдэнта Вучыча
https://smarturl.click/ggOpB
Увечары 13 жніўня дайшло да буйных сутыкненьняў паміж праціўнікамі і прыхільнікамі дзейнай улады. Сутычкі адбыліся ў горадзе Нові Сад, у якім яны і пачаліся некалькі месяцаў таму пасьля абвалу паддашка на рэканструяванай чыгуначнай станцыі. Тады, у лістападзе 2024 году, загінулі 16 чалавек. Грамадзкія актывісты абвінавацілі ўлады ў нядбайнасьці пры будаваньні і хабарніцтве.
У час новых пратэстаў у Новім Садзе 64 пратэстоўцы атрымалі раненьні, таксама траўмаваныя пяцёра супрацоўнікаў жандармэрыі. Прыхільнікі «Сэрбскай прагрэсіўнай партыі» — палітычнай сілы прэзыдэнта Аляксандра Вучыча — выкарыстоўвалі супраць праціўнікаў улады фаеры і пэтарды. Раней пратэсты адбываліся ў гарадах Врбас, Бачка Паланка, Бялград і Ніш, там таксама пратэстоўцы зазналі нападаў з боку праўладных актывістаў.
Маніфэстанты патрабуюць ад Вучыча абвяшчэньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, з чым прэзыдэнт не пагаджаецца. Напярэдадні Вучыч паабяцаў не зьмяняць Канстытуцыю краіны, заявіўшы, што ня можа і ня будзе вылучацца на наступныя выбары прэзыдэнта Сэрбіі.
📸 Балканская служба Радыё Свабода
Ужо сёньня: пяць гадоў таму быў створаны фонд BySol
14 жніўня 2020 году ў адказ на масавыя арышты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі створаны фонд BySol, які арганізуе збор сродкаў для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі.
Болей пра падзеі 14 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут.
Пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Міколы Дзядка і Ўладзімера Кнігі
Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі адвакатку Сьвятлану Гарбаток «з прычыны недастатковай кваліфікацыі».
Яна абараняла анархіста Міколу Дзядка, а таксама Ўладзімера Кнігу, які праходзіў па «справе Ціханоўскага».
Перасьлед адвакатаў у Беларусі мае сыстэмны характар:
▪️ з 2020 году як мінімум 141 адвакат пазбаўлены ліцэнзіі;
▪️ 11 зазналі крымінальны перасьлед,
▪️ 6 былі зьняволеныя.
▪️ За 4 гады колькасьць адвакатаў скарацілася на 27% — да 1600.
🔗 Крыніцы — «Вясна», «Позірк», «Мэдыязона»
🇺🇸 Трамп хоча «хуткай» трохбаковай сустрэчы пасьля саміту на Алясцы
https://smarturl.click/ggEGw
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пасьля саміту з Пуціным на Алясцы 15 жніўня хоча «амаль адразу» арганізаваць сустрэчу Зяленскі – Пуцін – Трамп — калі бакі пагодзяцца.
🗣 «Адмова РФ хутка спыніць вайну пацягне вельмі сурʼёзныя наступствы», — падкрэсьліў ён. Мэта сустрэчы з Пуціным — зразумець, «дзе мы знаходзімся і што робім».
Трамп сумняваецца, што зможа пераканаць Пуціна спыніць удары па мірных жыхарах, бо ўжо меў такую размову зь ім раней. Кансультацыі зь Зяленскім і эўрапейскімі лідэрамі назваў «вельмі добрымі».
Зяленскі і эўрапейскія лідэры правялі онлайн-саміт з Трампам
https://smarturl.click/ZX122
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі, лідэры шэрагу эўрапейскіх краін, ЭЗ і NATO ў сераду правялі перамовы ў рэжыме відэаканфэрэнцыі з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і віцэ-прэзыдэнтам Джэй Дзі Вэнсам.
🇺🇦🇺🇸🇩🇪🇫🇷🇬🇧🇮🇹🇵🇱🇫🇮🇪🇺🇳🇱
Камэнтуючы вынікі перамоваў, Зяленскі заявіў, што Трамп згодны з тым, што Ўкраіна павінна атрымаць цьвёрдыя гарантыі бясьпекі.
Ён таксама падкрэсьліў, што санкцыі супраць Расеі павінны быць узмоцненыя, калі яна не пагодзіцца на спыненьне агню.
🗣 «Гэта наша эўрапейская праблема. Украіна знаходзіцца на першай лініі барацьбы з расейскім імпэрыялізмам. Успомніце, яны пачалі яшчэ ў 2008 годзе на Каўказе і могуць пайсьці далей», — заявіў, у сваю чаргу, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.
🇵🇱 Трох беларусаў будуць судзіць у Польшчы за сабатаж і дывэрсіі на заданьне замежнай выведкі
https://smarturl.click/kZmYk
Польская пракуратура перадала ў суд абвінаваўчы акт супраць шасьці чалавек, трох палякаў і трох беларусаў, якіх абвінавачваюць у працы на карысьць замежнай выведкі.
Група, у якую ўваходзілі беларусы Сьцяпан К., Андрэй Б. і Яраслаў С., як сьцьвярджаецца, учыніла шэраг дывэрсій:
💥 падпалілі рэстаран у Гдыні ў 2023 годзе;
💥 спрабавалі падпаліць склад у Гданьску ў сакавіку 2024 году;
💥 падпалілі склад з паддонамі ў Марках пад Варшавай у красавіку 2024 году.
Усе падпалы, паводле абвінавачваньня, яны зрабілі з дапамогай «кактэйляў Молатава», а апошнія два — на заданьне іншаземнай выведкі.
🧑⚖️ Ім пагражае ад 10 гадоў да пажыцьцёвага зьняволеньня.
💶 Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі палітвязьням і іх сем’ям назьбіраў 2,4 млн €
https://smarturl.click/AxRq0
Хто даў найбольш:
🇳🇴 Нарвэгія — 34%
🇩🇰 Данія — 28%
🇸🇪 Швэцыя — 18%
🇱🇺 Люксэмбург — 10%
Астатнія 🇮🇸🇪🇸🇫🇮🇪🇪🇱🇻 — разам 10%
📦 Дапамога разьмеркавана:
• ByHelp — 642 984 € (падтрымалі 370 чалавек)
• BySol — 320 144 € (509 чалавек)
• «Краіна для жыцьця» — 97 433 € (132 чалавекі)
• DissidentBy — 80 996 € (178 чалавек)
• INeedHelpBY — 41 200 € (🛒1181 прадуктовы кошык)
👥 Усяго падтрымалі 1139 чалавек.
🔗 Крыніца — DW
🔴 Дзесяцікілямэтровы клін на Данбасе: што вядома пра прарыў арміі Расеі на фронце і як рэагуюць украінскія вайскоўцы
https://smarturl.click/Y31ZA
На Данбасе расейскія войскі прасунуліся на 10 км у раёне Дабрапольля, перарэзаўшы трасу на Краматорск.
«DeepState» і валянтэры называюць сітуацыю крытычнай, але ў камандаваньні Узброеных сілаў Украіны заяўляюць, што яна пад кантролем.
РФ выкарыстоўвае перавагу ў пяхоце, абыходзячы апорныя пункты.
Ёсьць рызыка ўмацаваньня і пашырэньня прарыву, што можа пагражаць стратэгічным гарадам Пакроўску, Дабрапольлю і Канстанцінаўцы, якія да вайны мелі па 60-70 тысяч жыхароў кожны.
Украіна перакідвае рэзервы, «Азоў» трымае абарону на Пакроўскім кірунку.
Аналітыкі папярэджваюць: калі клін не ліквідаваць хутка, фронт можа раскалоцца.
Якія вынікі ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ
https://smarturl.click/5ZqR2
📊 Топ прахадных балаў
398 — Міжнароднае права (БДУ) 🥇
397 — Міжнародная эканоміка і гандаль (БДУ)
395 — Электронная эканоміка (БДУІР)
394 — Міжнародная канфлікталогія (БДУ)
393 — Эканамічная інфарматыка, Міжнародная лягістыка (БДУ)
392 — стаматалёгія (БДМУ)
391 — Мэнэджмэнт (БДУ), Лічбавы маркетынг (БДУІР)
390 — Стаматалёгія (Віцебскі ДМУ)
🏆 Найбольшыя конкурсы
1️⃣ Графічны і мультымэдыйны дызайн — 25,8 чал./месца (ГрДУ), 13,8 (БДУ)
2️⃣ Міжнароднае права (ВДУ) — 11,5
3️⃣ Правазнаўства — 8,3 (ГрДУ), 6,7 (БрДУ)
4️⃣ Псыхалёгія (ГрДУ) — 7
5️⃣ Інжынэрная эканоміка (ГДТУ) — 6,9
📌 На бюджэт паступілі 30 500 чалавек
📌 Кожны 5-ы — мэтавік.
📈 ВНУ прынялі больш за 500 пераможцаў алімпіядаў — на 30% больш, чым летась.
🇱🇹 Пра перавышэньне ліміту аўтобусных рэйсаў паміж Беларусьсю і Літвой стала вядома ад памежнікаў, якія паскардзіліся на перагрузку
https://smarturl.click/b5Og1
Фармальна ліміты ў 29 рэйсаў дзейнічаюць з сакавіка 2024 году. Аднак летам 2025 году памежнікі пачалі скардзіцца на перагрузку, чэргі і затрымкі, апавяла прадстаўніка Літоўскай адміністрацыі бясьпекі транспарту Эгле Кучынскайце LRT.
🗣 «Памежнікі паведамілі нам, што аўтобусаў стала заўважна больш, чым належыць па дазволах. Мы зьвязаліся зь перавозьнікамі, нагадалі ім аб правілах, і тыя пачалі карэктаваць расклад», — сказала Кучынскайце.
Перавозка пасажыраў без дазволу пагражае штрафамі →
🔸кіроўцам — ад 300 да 500€,
🔸кіраўнікам кампаній — ад 700 да 1400€
🛬 Беларусь перад вучэньнямі «Захад-2025» атрымала з Расеі новыя зьнішчальнікі Су-30СМ2 для сваіх паветраных сіл
https://smarturl.click/ZXna5
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб атрыманьні новых самалётаў Су-30СМ2, якія могуць несьці шырокі спэктар ракет клясы «паветра-паветра» і «паветра-зямля».
Як сказаў першы намесьнік начальніка авіяцыі Дэпартамэнту авіяцыі ВПС і войскаў СПА Андрэй Рачкоў, гэта мадэрнізаваны самалёт, у якога ў тры разы павялічылі адлегласьць пошуку цэлі. Апроч таго, ён атрымаў новую авіёніку, сродкі навігацыі, якія могуць працаваць і ў аўтаномным рэжыме, а таксама расшыраны спэктар выкарыстаньня авіяцыйных сродкаў паражэньня: кіраваныя і некіраваныя ракеты і бомбы. Першую партыю зьнішчальнікаў Беларусь атрымала ў пачатку 2025 году.
Андрэй Рачкоў не ўдакладніў колькасьць атрыманых самалётаў. На фота, распаўсюджаных прэсавай службай Міністэрства абароны Беларусі можна пабачыць сама меней два зьнішчальнікі. Пасьля ўвядзеньня санкцый супраць Расеі для вытворчасьці самалётаў Су-30СМ2 пачалі выкарыстоўваць толькі ўласныя матэрыялы і дэталі. У Беларусь перадаюцца менавіта такія самалёты, якія вырабленыя з імпартазамяшчальных дэталяў на Іркуцкім авіяцыйным заводзе.
⛓️Колішняга кіраўніка Беларускай чыгункі асудзілі на 11 гадоў пазбаўленьня волі, але скарацілі пакараньне па амністыі
https://smarturl.click/4OVkd
Суд Заводзкага раёну Менску прызнаў вінаватым колішняга кіраўніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба і асудзіў яго на 11 гадоў пазбаўленьня волі з максымальна магчымым штрафам у памеры 5 тысяч базавых велічыняў — 210 тысяч рублёў.
Як паведамілі ў Генэральнай пракуратуры Беларусі, яго таксама пазбавілі на пяць гадоў права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьне арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.
Паводле яго, сканфіскаваныя ў Дулуба больш за 2,8 мільёнаў даляраў і прыблізна 300 тысяч эўра перададзеныя ў даход дзяржавы, у тым ліку ў рахунак аплаты даходу, атрыманага злачынным шляхам.
Пятра Дулуба асудзілі паводле ч. 2 і ч. 3 артыкулу 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі — атрыманьне хабару ад прадстаўнікоў камэрцыйных арганізацый. Паводле сьледзтва, ён атрымаў больш за 600 тысяч даляраў ад прадстаўнікоў чатырох транспартна-экспэдыцыйных кампаній.
Адзначаецца, што вырак яшчэ не набыў юрыдычнай моцы і можа быць абскарджаны.
Лукашэнка прызначыў трох паслоў у краіны Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амэрыкі
🇸🇦 Ігар Белы — надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Саудаўскай Арабіі па сумяшчэньні.
🇧🇴 Дзьмітры Дзеравінскі — надзвычайны і паўнамоцны пасол у Балівіі па сумяшчэньні.
🇸🇩 Яўген Сабалеўскі — надзвычайны і паўнамоцны пасол у Рэспубліцы Судан па сумяшчэньні.
Ад Клінтана да Трампа: саміт на Алясцы стане 49-й сустрэчай Пуціна з прэзыдэнтам ЗША
🇷🇺🇺🇸 За 25 гадоў знаходжаньня на пасадзе расейскі лідэр Уладзімір Пуцін сустракаўся зь пяцьцю рознымі прэзыдэнтамі ЗША — Білам Клінтанам, Джорджам Бушам, Баракам Абамам, Дональдам Трампам і Джо Байдэнам — усяго 48 разоў. 15 жніўня ён сустрэнецца з Трампам на Алясцы.
Галерэя здымкаў тут: https://smarturl.click/oVwAa
#rfe_rl
2700 эвакуацый, 8 мільёнаў эўра дапамогі: Фонд BySol адзначае 5-гадовы юбілей. Распыталі кіраўніцтва пра дасягненьні і праблемы
https://smarturl.click/nVLaV
14 жніўня 2020 году ў Кіеве група беларусаў і беларусак з ініцыятывы Андрэя Стрыжака ў адказ на гвалт і беззаконьне ў Беларусі вырашыла заснаваць фонд дапамогі рэпрэсаваным. За 5 гадоў праца фонду пашыралася: пачалі займацца не толькі дапамогай, але і эвакуацыяй, дапамогай у перанавучаньні за мяжой, мікрагрантамі для іншых арганізацый.
Пра сёньняшнюю працу фонду на ўмовах ананімнасьці Свабодзе распавяла прадстаўніца дырэктарату арганізацыі.
Адбыўся ўдар па будынку кіраўніцтва Белгарадзкай вобласьці Расеі
Паводле зьвестак каналу Shot, пры атацы на цэнтар Белгараду выкарыстоўваліся бесьпілётнікі «Дартс» і FPV-дроны. Пацярпелі тры чалавекі, адзін зь якіх паранены ў нагу, яшчэ адзін з шматлікімі асколачнымі раненьнямі ў шпіталі.
Відэа з аўтамабілем, які загарэўся і чалавекам, якому дапамагаюць мэдыкі і вайскоўцы, паказаў у сваім канале кіраўнік Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў.
Атакаваныя цэнтральныя вуліцы гораду і будынак ураду вобласьці.
Украінскі бок, які расейцы вінавацяць у атацы, пра яе пакуль не паведамляе.
Галоўнае за 13 жніўня
❤️Расьсьледаваньне Свабоды. Як віцебскі завод «Маналіт» зарабляе на вайне
☢️ Пасьля закрытай нарады ў Лукашэнкі міністар абароны абвясьціў аб ядзерным складніку на вучэньнях «Захад-2025»
📱 «Эўразьвяз — адзіны шлях да эканамічнага разьвіцьця Беларусі», — Аліса Рыжычэнка, «міністарка эканомікі» ў камандзе Ціханоўскай
📌 Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі палітвязьням і іх сем’ям назьбіраў 2,4 млн €
📌 Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША: сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася
🔴 Дзесяцікілямэтровы клін на Данбасе: што вядома пра прарыў арміі Расеі на фронце і як рэагуюць украінскія вайскоўцы
🇯🇵 Найбуйнейшая газэта Японіі падала пазоў на 15 млн даляраў супраць стартапу, заснаванага беларусам
▪️У Расеі заблякавалі галасавыя выклікі ў 📱 WhatsApp і 📱 Telegram
🇵🇱 Трох беларусаў будуць судзіць у Польшчы за сабатаж і дывэрсіі на заданьне замежнай выведкі
📌 Зяленскі і эўрапейскія лідэры правялі онлайн-саміт з Трампам
🇺🇸 Трамп хоча «хуткай» трохбаковай сустрэчы пасьля саміту на Алясцы
🚍 Пасьля скарачэньня рэйсаў ў Літву падаражэлі аўтобусныя квіткі. А на чарзе новая забарона — з Латвіі
🚍 Пасьля скарачэньня рэйсаў ў Літву падаражэлі аўтобусныя квіткі. А на чарзе новая забарона — з Латвіі
https://smarturl.click/OLjEa
🇱🇹 Літоўскі перавозчык TOKS (Eurolines) афіцыйна пацьвердзіў: скасаваньне большасьці рэйсаў Вільня—Менск не часовае. На маршруце цяпер — двухпавярховыя аўтобусы.
💸 Ecolines, якога скарачэньні не закранулі, цану да 270 BYN (раней — 230). Нават дарагія квіткі на бліжэйшыя дні ўжо раскупленыя.
🇱🇻 З 15 кастрычніка Латвія плянуе забараніць нерэгулярныя міжнародныя аўтобусныя перавозкі зь Беларусі і Расеі.
Для турыстычных аўтобусаў даступным застанецца адзіны і апошні пераход Берасьце—Тэрэспаль на польскай мяжы.
🔗 Крыніцы — Infotransby, Delfi.lv
🇷🇸 «Я не дыктатар». Прэзыдэнт Сэрбіі заявіў, што ня будзе зьмяняць Канстытуцыю дзеля новага тэрміну на пасадзе
https://smarturl.click/p2DbX
Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч заявіў 13 жніўня, што ня мае намеру зьмяняць Канстытуцыю краіны, каб балятавацца на новы прэзыдэнцкі тэрмін.
🗣 «Я палітычны вэтэран, я больш не магу балятавацца ў прэзыдэнты, і мне нават у галаву не прыходзіць зьмяняць Канстытуцыю, каб працягваць удзельнічаць у выбарах. Я не дыктатар, якога вы малюеце ў аўстрыйскіх СМІ, я завяршу сваю прэзыдэнцкую карʼеру праз паўтара года», — сказаў Вучыч, адказваючы на пытаньне аўстрыйскага журналіста.
Вучыч, якога лічаць прарасейскім палітыкам, у 2025 годзе ўпершыню за час поўнамаштабнай вайны наведаў Маскву 🇷🇺 і Украіну 🇺🇦. Ён таксама віншаваў Лукашэнку пасля выбараў у Беларусі, якія Захад не прызнаў.
Як беларускі завод расквітнеў на ваенных замовах з Расеі, пазьбягаючы заходніх санкцый
https://smarturl.click/zd4LE
Віцебскае прадпрыемствы «Маналіт» стала «санкцыйным вакном» для расейскага вайскова-прамысловага комплексу.
Пры поўнай падтрымцы беларускіх уладаў, на фоне сыходу з расейскага рынку сусьветных вытворцаў электронікі і адсутнасьці паўнавартаснай канкурэнцыі, завод дэманструе рэкордны фінансавы рост.
У той самы час украінскія гарады зноў і зноў апынаюцца пад абстрэламі ракет, у якіх знаходзяць электронныя кампанэнты, вырабленыя ў Віцебску.
Чытайце расьсьледаваньне Свабоды
🇷🇺 У Расеі заблякавалі галасавыя выклікі ў WhatsApp і Telegram
https://smarturl.click/3Q98g
«Роскомнадзор» тлумачыць гэта «барацьбой з тэлефонным махлярствам».
Расейскае выданьне «Осторожно, медиа» паведаміла, што рашэньне аб блякаваньні палітычнае і прынятае «на самым версе».
Паведамлялася, што яго могуць лабіраваць расейскія сотавыя апэратары, занепакоеныя скарачэньнем прыбыткаў ад званкоў.
Аўдыторыя ў РФ:
📱 WhatsApp — 97,5 млн
📱 Telegram — 90,5 млн
Партал «Вёрстка» пісаў, што блякаваньне можа быць вызваленьнем рынку для падтрыманага дзяржавай мэсэнджэра Max.
Польшча адказала на прапанову Беларусі аднавіць дыялёг: «У цяперашняй сытуацыі катэгарычна адкідаем такую магчымасьць»
https://smarturl.click/ggEbw
На думку беларускіх уладаў, Беларусь і Польшча неўзабаве могуць стаць арэнай новай вайны. Каб гэтага не адбылося, кіраўнік вайсковага дэпартамэнту Валер Равенка прапанаваў вярнуцца да двухбаковых пагадненьняў і пашырыць супрацу.
Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі (на фота) адмовіў, заявіўшы, што ўжо чатыры гады з тэрыторыі Беларусі вядуцца «гібрыдныя дзеяньні», у тым ліку на мяжы.
Для вайсковага супрацоўніцтва патрэбнае ўзаемаразуменьне, якога «ў цяперашнім становішчы няма».
Равенка ж абвінаваціў Польшчу ў мілітарызацыі, спаслаўшыся на будаўніцтва агароджы і апараты сачэньня на мяжы.
📱 «Эўразьвяз — адзіны шлях да эканамічнага разьвіцьця Беларусі», — Аліса Рыжычэнка, «міністарка эканомікі» ў каманадзе Ціханоўскай
На пасаду прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінэта прызначылі Алісу Рыжычэнка, вядомую гледачам нашага каналу эканамічную экспэртку.
Яна магістрка эканомікі (БДЭУ) і магістрка палітычных навук (Венскі ўнівэрсытэт), спэцыялізуецца на пытаньнях Эўразьвязу, міжнароднай палітыкі і разьвіцьця.
Чым яна будзе займацца ў камандзе Сьвятланы Ціханоўскай і як бы зьмяніла эканамічную мадэль Беларусь, калі б стала міністаркай эканомікі?
Глядзіце інтэрвію з Алісай Рыжычэнкай у «ПіКу Свабоды» 👉 https://www.youtube.com/watch?v=0ZFw9GD_DJo