racyja | Unsorted

Telegram-канал racyja - Беларускае Радыё Рацыя

1394

Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!

Subscribe to a channel

Беларускае Радыё Рацыя

🇵🇱 З студзеня 2025 года Польшча пачынае старшынстваваць у Радзе Еўразвязу. Урачысты пачатак старшынства будзе адзначаны 3 студзеня ў Вялікім тэатры — Нацыянальнай оперы. https://racyja.com/by/sumezza/polsca-pacynae-starsynstva-u-radze-eurazvjaza/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

✏️📆Уладзімір Хільмановіч у аўтарскім артыкуле штотыднёвіка "Ніва" прыгадвае, якія галоўныя выбары чакаюць Еўропу і цэлы свет у 2025 годзе. https://racyja.com/by/palityka/u-palitycny-vichur-2025-ha/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

🎄Уладзімір Зяленскі ў сваім навагоднім звароце згадаў і Беларусь. У канцы сваёй прамовы ён сказаў, што прыйдзе дзень, калі ўсе мы скажам "Жыве Беларусь!". https://racyja.com/by/hramadstva/uladzimir-zjalenski-u-svaim-navahodnim-zvaroce-zhadau-i-belarus/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

🎤Навагодняе віншаванне ад Святланы Ціханоўскай. Яна пажадала сустрэць Новы год у коле самых блізкіх. https://racyja.com/by/hramadstva/navahodnjae-vinsavanne-svjatlany-cichanouskaj/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

«Мы клапоцімся, каб дзеткі ўнутры Беларусі і навокал мелі дасяг да зорных курсаў, пра якія не раскажуць у сучаснай беларускай школе»

📌 Кажа менаджарка платформы "Васьміног" ды дызайнерка навучальнага досведу Ганна Селязнёва.

Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/hramadstva/vasminoh-adukacyja-dlja-belaruskich-dzjacej-sennja-i-zautra/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

«Самыя складаныя моманты, звязаныя з вайной, гэта адсутнасць электрычнасці. Здаецца з’явілася, пасля зноў няма».


🇺🇦 Кажа грамадзянін Беларусі, па нацыянальнасці ўкраінец, Уладзімір Гудкоў, які жыве ва Украіне.

https://racyja.com/by/hramadstva/samae-skladanae-adkljucenne-elektrycnasci/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

🔸 Што станоўчага і адмоўнага было для беларускай эканомікі ў адыходзячым 2024 годзе?

🔸 У што лепш ашчаджаць свае фінансавыя назапашванні?

🎤 На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старэйшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук.

Падрабязнсці на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/ekanomika/dzmitryj-kruk-pra-prablemy-i-prahnozy-dlja-ekanomiki-belarusi-na-2025-hod/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

Будзе ізноў эрзац савецкай сістэмы, ізноў ён будзе наносіць вялікую шкоду беларускай эканоміцы, як зараз наносіць рэгуляванне


📌 Урад распрацоўвае формулу “справядлівага цэнаўтварэння”. Такую задачу яму паставіў Аляксандр Лукашэнка.

🎤 Чым абернецца “справядлівае цэнаўтварэнне” для беларускай эканомікі, абмеркавалі з Госцем Рацыі – палітыкам і бізнес-блогерам Аляксандрам Кныровічам.

Гутарку слухайце на: https://racyja.com/by/ekanomika/cym-abernecca-spravjadlivae-cenautvarenne-dlja-belaruskaj-ekanomiki/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

🎙 Знаёмцеся: АДАМ — ваш разумны беларускамоўны памочнік!

Вы калі-небудзь марылі пра калонку, якая разумее беларускую мову? Цяпер гэта рэальнасць!

📚 Слухайце аўдыякнігі, 🎶 уключайце музыку, 📰 атрымлівайце навіны — усё на роднай мове. І ўсё, што трэба сказаць: "Гэй, Адам!"

🌟 Гэта першы крок да беларускамоўнай тэхналагічнай рэвалюцыі: https://racyja.com/by/hramadstva/kamanda-belarusau-stvarae-persuju-belaruskamounuju-razumnuju-kalonku-adam/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

🙏 Каго страціла Беларусь у 2024 годзе

🥀 Беларускае Радыё Рацыя традыцыйна напрыканцы года ўзгадвае людзей, якія пакінулі добрую памяць і светлы след па сабе, вызначыліся на ніве беларушчыны, культуры, абароны правоў чалавека.

Светлая памяць…

Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/kaho-stracila-belarus-u-2024-hodze/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

📌 Пяць гадоў споўнілася сёлета дзейнасці агульнанацыянальнага руху маладых актывістаў і актывістак Моладзевы Блок.

🔻 Пра дзейнасць арганізацыі распавёў сакратар Рады Моладзевага Блоку Даніла Лаўрэцкі.

https://racyja.com/by/hramadstva/danila-laurecki-2024-hod-zapomniusja-pasyrennem-nasych-kolau/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

📌 Менавіта ў інфармацыйным плане цяпер Украіна прайграе вайну Расеі. Трэба больш актыўна весці працу з расейцамі на іх унутраных пляцоўках, уплываць на грамадскую думку ў сацыяльных сетках.

🔻 У гэтым перакананы ўкраінскі грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Гонській.

https://racyja.com/by/palityka/treba-bols-aktyuna-vesci-pracu-z-rasejcami-na-ich-untranych-pljacoukach/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

📌 Салідарнасць, культура і адукацыя. Такімі сталі галоўныя накірункі працы для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ва Уроцлаве за 2024 год.

🔻 Вынікі года падвёў cтаршыня Рады Аб’яднання Суполка беларусаў Уроцлава Сяржук Дубіна.

https://racyja.com/by/sumezza/belaruskaja-dyjaspara-va-uroclave-padvodzic-vyniki-hoda/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

🤔 Ці ведалі вы, што з беларускай вёскі пачыналася гісторыя сучаснай мовы Ізраіля?

📌 Размова ідзе пра вёску Лужкі, на вуліцах якой можна знайсці шмат гістарычных і архітэктурных цікавінках.

⛪️ Касцёл Святога Арханёла Міхала - помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Свята-Раства-Багародзіцкая царква, пабудаваная ў 1794 годзе.

🕍 У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Лужках была пабудавана сінагога, пры якой існавала пачатковая рэлігійная школа. Менавіта тут пачынаў сваё навучанне славуты Эліэзер Бэн-Егуда, якога лічаць бацькам сучаснага іўрыта.

Больш на: https://racyja.com/by/vandrouki/z-hetaj-belaruskaj-veski-pacynalasja-historyja-sucasnaj-movy-izrailja/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

Румынія: прэзідэнцкія выбары і не той пераможца?

❌ Канстытуцыйны суд Румыніі прызнаў несапраўдным першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Ці не таму, што ў іх перамог прарасейскі палітык Кэлін Джарджэску?

🇵🇱 І варта адзначыць, што ў Еўразвязе гэта не першы выпадак «маніпуляцыі» на выбарах. У пачатку траўня 2020 года меліся адбыцца прэзідэнцкія выбары ў Польшчы. Меліся, але не адбыліся.

Падрабязнасці ў артыкуле Юркі Ляшчынскага: https://racyja.com/by/palityka/rumynija-prezidenckija-vybary-i-ne-toj-peramozca/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

✂️1 студзеня 2025 года ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі спынена транспарціроўка расейскага прыроднага газу па тэрыторыі Украіны.https://racyja.com/by/ekanomika/ukraina-spynila-tranzit-rasejskaha-hazu/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

😢Увечары 31 снежня памёр былы прэзідэнт Эстоніі Арнольд Руйтэль. Яму было 96 гадоў. Апошнія свае дні ён быў у шпіталі ў цяжкім стане. https://racyja.com/by/hramadstva/pamer-persy-prezident-ukrainy/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

🎤Зянон Пазьняк запісаў навагодні зварот ля нью-ёркскай царквы Святога Кірылы Тураўскага. У канцы звароту ён папрасіў Лукашэнку вызваліць палітвязняў. https://racyja.com/by/hramadstva/navahodnjae-vinsavanne-ad-zjanona-paznjaka/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

🎉 Сустракаем Новы год разам з Беларускім Радыё Рацыя!

31 снежня з 20:00 і да 3:00 ночы (беларускага часу) слухайце Падляшскі канцэрт пажаданняў: любімая музыка і віншаванні пад кіраўніцтвам Міхала Андрасюка і Ганны Комінч.

Вашы зычэнні прымаем:
✉️ kancert@racyja.com
📞 85-654-51-51
📱 +48 508 667 663

Далучайцеся да святочнага эфіру! 🎶

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

📌 “Ціхія адраджэнцы”: Іван Вярбіцкі

🔻У Карэлічах на Гарадзеншчыне жыў цікавы і ўлюбёны ў родны край чалавек. Звалі яго Іван Вярбіцкі (1931-2018). Сем гадоў, як яго не стала, але жыхары Карэліччыны гэтага цудоўнага чалавека, настаўніка, краязнаўца памятаюць да сённяшніх дзён.

Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/kultura/cichija-adradzency-ivan-vjarbicki/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

🍾🌲 Віншуем нашых слухачоў і чытачоў з Новым 2025 годам!

🤍❤️🤍 Зычым вам заўсёды быць на баку праўды і справядлівасці, цікавых адкрыццяў, дасягненняў і здабыткаў у Новым 2025 годзе! Лічба 25 – сакральная для беларусаў, будзем спадзявацца, што яна будзе спрыяць нашай Незалежнасці.

🎅🏻 Вольнасці, міру і спакою нашай Бацькаўшчыне! Няхай міне цемра і святло прыйдзе ў дамы жыхароў Беларусі! Прыемных сяброўскіх сустрэч, радасных сямейных падзеяў, творчых і культурных набыткаў!

‼️ Свабоды ўсім беларускім палітвязням і вяртання на радзіму ўсіх, хто быў змушаны эміграваць!

🎉 Духовай моцы і спакою, матэрыяльнага дабрабыту, суладдзя і гармоніі з прыродай і Сусветам! Адкрытых межаў і сэрцаў! Здароўя і аптымізму! Здзяйснення мараў і паспяховай рэалізацыі планаў у Новым годзе!

‼️ Заставайцеся на нашых хвалях! А мы заўсёды будзем з вамі!

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

Кулінарны майстар-клас на Беларускім калядным фэсце ў Беластоку

У рамках перашага Беларускага каляднага фестывалю ў Беластоку прайшоў кулінарны майстар-клас па прыгатаванні традыцыйных калядных страваў.

Удзельнікі майстар-класу сабраліся ў кулінарнай студыі Atuty, каб разам прыгатаваць блюды, а пасля пачаставаць імі адзін аднаго за сумесным абедам: https://racyja.com/by/kultura/kulinarny-majstar-klas-na-belaruskim-kaljadnym-fesce-u-belastoku/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

🇵🇱 Куды беларусы Варшавы могуць звярнуцца па дапамогу ў афармленні дакументаў на міжнародную абарону?

📌 У Беларускім Моладзевым Хабе маламаёмасным беларусам і ўкраінцам дапамагаюць сабраць патрэбную тэчку дакументаў, напісаць заяву і зрабіць пераклады. І робяць гэта бескаштоўна.

🎤 Пра гэта расказаў у нашым эфіры валанцёр Сяргей Сабалеўскі.

Падрабязней на: https://racyja.com/by/sumezza/sjarhej-sabaleuski-dapamahaem-usim-chto-da-nas-zvjartaecca-i-kamu-patrebnaja-dapamoha/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

📖 31 снежня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Паўлюка Шукайлы

🔺 У першай палове 1920-х гг Паўлюк Шукайла ўдзельнічаў у падпольным рэвалюцыйным руху ў Заходняй Беларусі, быў членам КПЗБ. У канцы 1924 года перайшоў польска-савецкую мяжу.

🔺У 1925 годзе ў Слуцку стварыў філіял літаратурнага аб’яднання “Маладняк”

🔺З 1932 года жыў у Ленінградзе, стаў прафесарам і віцэ-прэзідэнтам Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1936 года ён працаваў у Маскве пісьменнікам-сцэнарыстам.

🔺1 лістапада 1938 года быў арыштаваны. Уноч на 14 красавіка 1939 года расстраляны на палігоне Камунарка Маскоўскай вобласці.

Падрабязней на: https://racyja.com/by/kultura/paet-jaki-prasiu-abnjac-jaho-paljami/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

«Для нас актуальна пытанне легалізацыі беларусаў, то бок мы працягваем такую адвакацыйную кампанію, дзейнасць па кансультаванні беларусаў у Славеніі, па атрыманні даведак, апастыляў, пашпартоў замежнікаў».

🎤 Кажа прадстаўніца Народнай амбасады ў Славеніі Аляксандра Мамаева.

Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/bez-kategorii/dlja-nas-velmi-aktualna-pytanne-lehalizacyi-belarusau/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

🎄🎀 Як упрыгожаныя гандлёвыя цэнтры Вільні?

📸 Глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
https://racyja.com/by/vandrouki/jak-upryhozany-handlevyja-centry-vilni/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

🚜 Як “Белаз” становіцца польскім “Кронасам”?

🔸 Пра схемы абыходу санкцый «Белазам» і абагачэнне сям'і Лукашэнкі за гэты кошт распавядае Госць Рацыі — прадстаўнік ініцыятывы “Белпол” Уладзімір Жыгар.

Падрабязнасці на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/ekanomika/jak-belazstanovicca-polskim-krnasam/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

Бухарэст: 30 гадоў пасля падзення рэжыму Нікалае Чаўшэску

🏛 Сталіца Румыніі прываблівае сваімі гістарычнымі помнікамі, цікавымі архітэктурнымі рашэннямі і ўнікальнымі культурнымі традыцыямі.

📌 Тут праходзілі падзеі канца снежня 1989 года, калі быў адхілены ад улады Нікалае Чаўшэску, на помніках напісаныя прозвішчы загінулых у рэвалюцыі. На будынках часоў Чаўшэску – сучасныя банеры, а ў шапіках – сувеніры з выявай Дракулы.

Больш на: https://racyja.com/by/vandrouki/bucharest-30-hadou-paslja-padzennja-rezymu-nikalae-causesku/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

Мы хочам дамагчыся спынення дэструктыўных дзеянняў літоўскіх уладаў у адносінах да беларускіх грамадзянаў


🇱🇹 Беларусы Варшавы правялі пікет ля амбасады Літвы

⛔️ Нагодай стала забарона для былога жаўнера палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка пражывання ў Літве. У выніку ён быў схоплены КДБ.

Больш на: https://racyja.com/by/palityka/belarusy-varsavy-pravjali-piket-lja-ambasady-litvy/

Читать полностью…

Беларускае Радыё Рацыя

У закладнікаў рэжыма няма магчымасці выказаць свой пратэст. Будзем жа іх голасам тут!


✊ У нядзелю 8 снежня а 15.00 беларуская дыяспара Беластока запрашае на акцыю з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека.

📌 Акцыя адбудзецца а 15.00 па адрасе: skwer Wolnej Białorusi, 1, Białystok каля консульства Беларусі.

Больш на: https://racyja.com/by/bez-kategorii/belarusy-belastoka-pravjaduc-akcyju-salidarnasci-z-palitvjaznjami/

Читать полностью…
Subscribe to a channel