Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
🎙 Анонс перадачы “З Падляшша родам”: Андрэй Ляўчук
📌 Герой перадачы - Андрэй Ляўчук – жыхар вёскі Рутка, што на Гайнаўчыне. У вольны час займаецца стварэннем генеалагічнага дрэва сваёй сям’і. Сабраў ужо звыш трох тысяч прозвішчаў і дайшоў ажно да сёмага калена.
🎧 Слухайце перадачу ў нядзелю, 8 снежня, а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор а 20.05. Далучайцеся!
🛍 У Варшаве пройдзе Art Market, прысвечаны Калядам
На кірмашы можна будзе купіць смакоцікі і падарункі
https://racyja.com/by/kultura/u-varsave-projdze-art-market-prysvecany-kaljadam/
🎙 Анонс перадачы „Маніфест“: Анастасія Меншыкава
Украінскі гурт I33I нядаўна прэзентаваў дэбютны міні-альбом „Завжди вільна”
https://racyja.com/by/kultura/anons-peradacy-manifest-anastasija-mensykava/
🔎 Леся Руднік пра актуальныя метады беларускай прапаганды
Цэнтр новых ідэй зрабіў даследванне на тэму прапаганды
https://racyja.com/by/palityka/lesja-rudnik-pra-aktualnyja-metady-belaruskaj-prapahandy/
"Вельмі адкрытыя на ўсіх, хто зможа далучыцца да нас. Запрашаем!"
«Праз асобу Алеся Бяляцкага мы нагадваем свету пра ўсіх палітвязняў і пра Беларусь»
⚪️🔴⚪️ Фонд «Вільна Білорусь» перадаў падарункі 11 дзецям загінулых беларускіх Герояў ва Украіне
🇺🇦 6 снежня ва Украіне адзначаецца дзень Святога Мікалая. У межах перадкаляднага перыяда фонд «Вільна Білорусь» правёў сустрэчу з паслом Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігарам Кізімам і перадаў падарункі дзецям загінулых беларускіх герояў.
📌 Пры вынікі распавёў кіраўнік фонда Аляксей Францкевіч: https://racyja.com/by/hramadstva/mikalajki-fonda-vilna-bilorus-va-ukraine-padarunki-dzecjam-i-sustreca-z-kizimam/
🎙 У эфіры: сітуацыя ў Грузіі і беларусы за мяжой
Журналіст Андрэй Мелешка распавёў пра:
📌 Як парламент Грузіі апынуўся ў крызісе.
📌 Чаму «Грузінская мара» адмовілася ад еўрапейскага шляху.
📌 Як гэта ўплывае на беларусаў, што жывуць у Грузіі.
📌 Чаго чакаць у найбліжэйшыя месяцы.
➡️ Ці ёсць шанец, што Грузія вернецца да еўраінтэграцыі? Або краіна пойдзе шляхам павароту да Расеі?
https://racyja.com/by/palityka/andrej-mjaleska-hramadzjanskaj-vajny-u-hruzii-ne-budze/
Чытайце падрабязнасці і далучайцеся да дыскусіі 👇
🎪 Берасцейская вобласць адзначае 85-годдзе
Каментуе Марыля Загорская ў сваім фельетоне
https://racyja.com/by/hramadstva/marylja-zahorskaja-pra-cyrvonuju-ruku-na-jubilej/
📓 Вышла кніга пра найноўшы беларускі тэатр
Падрабязнасцямі падзялілася літаратуразнаўца і перакладчыца Наталля Русецкая
https://racyja.com/by/kultura/vysla-kniha-pra-najnousy-belaruski-teatr/
У Лідзе з’явіцца помнік беларускаму паэту Валянціну Таўлаю
📖 Плануецца, што ён будзе ўсталяваны 7 верасня 2025 года ў Дзень беларускай пісьменнасці, які пройдзе ў Лідзе.
📌 Бронзавы помнік будзе стаяць на ўскраіне горада на скрыжаванні вуліц Таўлая і Качана.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/u-lidze-zjavicca-pomnik-belaruskamu-paetu-valjancinu-taulaju/
Супраць журналіста Алеся Ляўчука заведзена крымінальная справа за «абразу Лукашэнкі»
🇵🇱 Сам Ляўчук зараз знаходзіцца ў баяспецы і жыве ў Беластоку. Па словах журналіста, у яго ўзнікі пытанні да следчых.
Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/ales-ljaucuk-ne-vedaju-sutnasci-spravy/
Анонс перадачы “Беларусь – малая ба-цькаўшына”: Віктар Стахвюк
🖊 Віктар Стахвюк піша як на літаратурнай беларускай, так і на «подляской мові», якую на Падляшшы мясцовая творчая інтэлігенцыя імкнецца захаваць у культурнай прасторы.
🎤 Менавіта па-падляшску пагадзіўся пагутарыць сённяшні госць перадачы з Юркам Ляшчынскім.
🎧 Слухайце перадачу ўжо сёння а 20.30 па польскім часе, 22.30 – па беларускім
https://racyja.com/by/kultura/anons-peradacy-belarus-malaja-backausyna-viktar-stachvjuk/
🖼Выстава ў Беластоку!
💬"Гэтая выстава — падсумаванне стыпендыі, якую я атрымаў сёлета ад мэра Беластока. Паколькі адным з элементаў стыпендыяльнай праграмы з’яўляецца выстава, я збіраю творы, створаныя падчас стыпендыі, у адным месцы" - кажа мастак Кшыштаф Хыжы.
Падрабязнасці па спасылцы: https://racyja.com/by/kultura/pra-vyjaulencae-mastactva-na-padljassy/
🤝 У Варшаве адбыўся канцэрт у падтрымку дзяцей загінулых беларускіх ваяроў
Суарганізатарам мерапрыемства выступіў беларускі музыка Піт Паўлаў
https://racyja.com/by/kultura/u-varsave-adbyusja-kancert-u-padtrymku-dzjacej-zahinulych-belaruskich-vajarou/
📗 Альгерд Бахарэвіч стаў лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 26 сакавіка 2025 году
https://racyja.com/by/kultura/alherd-bacharevic-stau-laureatam-ljajpcyhskaj-kniznaj-premii/
🎄 У Варшаве для беларусаў зладзяць тэматычны Новы год
Імпрэза адбудзецца ў клубе Scena Chmielna у ноч з 31 снежня на 1 студзеня
https://racyja.com/by/kultura/u-varsave-dlja-belarusau-zladzjac-tematycny-novy-hod/
🖼 У Музеі Памяці Сібіры адкрылася «Бязмежжа Сібіры»
Творы на выставе створаныя мастакамі грунтуюцца на інтэрв’ю з сібіракамі
https://racyja.com/by/kultura/u-muzei-pamjaci-sibiry-adkrylasja-bjazmezza-sibiry/
У Беластоку прайшоў квіз, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны правоў чалавека
📌 Пра мэту інтэлектуальнай гульні расказаў галоўны рэдактар „Еўрарадыё“, уладальнік Крыштальнай савы Павел Свярдлоў.
Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/u-belastoku-prajsou-kviz-na-temu-miznarodnaha-dnja-abarony-pravou-calaveka/
⚪️🔴⚪️ Беларускія дыяспары ладзяць акцыі салідарнасці з палітзняволенымі з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека
✊ Акцыі пройдуць у Польшчы, Літве, Латвіі, Вялікабрытаніі, Бельгіі
Падрабязнасці пра мерапрыемствы знойдзеце на нашым сайце 👇 https://racyja.com/by/palityka/belaruskija-dyjaspary-pravodzjac-akcyi-salidarnasci-z-palitznjavolennymi/
“Ціхія адраджэнцы”: Валерый Шаблюк
Сёння ўзгадваем Валерыя Шаблюка (1953–1997) — беларускага археолага і гісторыка, які аддаў жыццё даследаванню нашай спадчыны.
💔 Трагічны лёс: загінуў у 44 гады пад коламі службовай машыны.
📖 Працы:
"Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння XIV–XVIII стст." — першая манаграфія пра беларускую вёску Сярэднявечча.
"Двор у Туганавічах" — гісторыя маёнтка, звязанага з Адамам Міцкевічам.
🔍 Апублікаваў каля 100 артыкулаў у "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі", даследаваў тапаграфію і культуру беларускіх мястэчак.
👥 Грамадская дзейнасць: удзельнік дэмакратычных рухаў і старшыня прафсаюза ў Інстытуце гісторыі.
🕊 Валерый Шаблюк — чалавек, які змагаўся за Беларусь праз яе мінулае. Памятаем: https://racyja.com/by/kultura/cichija-adradzency-valeryj-sabljuk/
🎙 Анонс перадачы “Мы бачым”: Ігар Станкевіч
Імёны ахвяр сталінскага тэрору вяртаюцца, як бы ўлады іх не хавалі. Пра гэта пойдзе размова з даследчыкам сталінскіх злачынстваў Ігарам Станкевічам.
🎧 Слухайце перадачу ўжо сёння, яна прагучыць у эфіры Беларускага Радыё Рацыя ў 20.30 па польскім часе, па беларускім – на дзве гадзіны пазней.
Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/anons-peradacy-my-bacym-ihar-stankevic/
❗️ Новая кніга, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму, выйшла ў Беластоку
📖 Змест кнігі складаюць, сярод іншага, размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім з цыклу “Вочы ў вочы”, успаміны Бяляцкага пра музей Максіма Багдановіча і яго інтэрв’ю, якія гучалі на нашым радыё, лісты з савецкага войска, якія друкуюцца ўпершыню.
📌 Выданне багата аформленае рэдкімі фотаздымкамі розных гадоў, некаторыя з якіх публікуюцца ўпершыню.
Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/vyjsla-novaja-kniha-prysvecanaja-alesju-bjaljackamu/
🤝 Партыя БХД прапануе ўсім беларускім дэмсілам аб’яднацца пад супольным мемарандумам
Наш сённяшні госць – адзін з партыйных лідараў Георгій Дзмітрук
https://racyja.com/by/palityka/heorhij-dzmitruk-u-koznaha-belaruskaha-aktyvista-esc-svoj-prezident/
https://youtu.be/R2n-JSXZ6PY?si=OTuXckq8sY2MaGbc
❓ Пуцін спяшаецца ў Беларусь з візітам 6 снежня. Што рыхтуюць дыктатары?
💬 «Сілавікі Беларусі рыхтуюцца да «выбараў» як да спецаперацыі. Рыхтуюцца тэракты», - Бульба
💬 Коля Лукашэнка ў небяспецы! Бацька прыдумаў спосаб ажыццявіць транзіт улады - Бульба.
🕚 2025 год — год значных перамен у Беларусі.
Пуцін заяўляе, што Украіна – гэта штучная дзяржава, гістарычнае непаразуменне. Зразумела, што ў дачыненні да Беларусі ён думае тое ж самае
З той плыні пратэстных спартоўцаў 2020 года мы яшчэ пабачым новых лідараў
🎄🎁🧁 21 і 22 снежня ў Варшаве пройдзе перадкалядны Беларускі Art Market
📌 Падзея адбудзецца на пляцоўцы Scena Chmielna. Падрабязнасці расказала нашаму радыё суарганізарка мерапрыемства Любоў Шыбаршына.
Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/u-varsave-projdze-belaruski-art-market/
🏛 У Варшаве адбылася канферэнцыя «Ідэнтычнасць, войны і рэвалюцыя ў Усходняй Еўропе ў 20-21 ст.»
Размова вялася ў асноўным вакол Беларусі і яе калектыўнай ідэнтыфікацыі — падзяліўся гісторык Ігар Станкевіч
https://racyja.com/by/hramadstva/u-varsave-abmerkavali-belarus-i-jae-kalektyunuju-identyfikacyju/
🏛 У Варшаве адбудзецца канферэнцыя, прымеркаваная да юбілея Васіля Быкава
Загадчык кафедры беларусістыкі Андрэй Масквін падзяліўся падрабязнасцямі
https://racyja.com/by/kultura/u-varsave-adbudzecca-kanferencyja-prymerkavanaja-da-jubileja-vasilja-bykava/