pozirkonline | Unsorted

Telegram-канал pozirkonline - Позірк. Навіны пра Беларусь

3004

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribe to a channel

Позірк. Навіны пра Беларусь

Усе асноўныя замежныя валюты падаражэлі на першых летніх таргах

📈 Курс долара вырас да 2,9999 рубля (+0,14%), еўра — да 3,4158 (+1,12%), кітайскага юаня — да 4,1513 за 10 (+0,34%), расійскага рубля — да 3,785 за 100 (+0,11%).

На мінулым тыдні курс долара знізіўся на 0,33%, еўра — на 0,44%, юаня — на 0,82%. Расійскі рубель падаражэў на 0,58%.

👆Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7%. У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32%.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 freepik.com

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

С 2020 года ликвидировано не менее 1.936 НКО — Lawtrend

Об этом говорится в новом обзоре правозащитной организации Lawtrend.

По данным Lawtrend, на конец мая 2025 года в процессе принудительной ликвидации находилось не менее 1.190 некоммерческих организаций. Решение о самостоятельной ликвидации приняло по меньшей мере 746 НКО (в мае — 9).

Lawtrend отмечает, что сейчас ликвидация НКО стала носить точечный характер. В мае стало известно принудительной ликвидации Клубного просветительского учреждения “КиноБункер“.

За пять месяцев 2025 года были зарегистрированы две организации: Общественное фелинологическое объединение “Клуб-МистерКоТ“ и Молодежное общественное объединение “Спортивный клуб “Рим“.

Подробности | 🗝 Без VPN
📷 Lawtrend

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

Павел Латушка спадзяецца на далейшую падтрымку структур беларускіх дэмсілаў з боку Польшчы

Кіраўнік НАУ адзначыў у сацыяльнай сетцы Х, што палітыка падтрымкі заснаваная на "важным двухпартыйным кансэнсусе".

На яго думку, будаўніцтва незалежнай і дэмакратычнай Беларусі "адпавядае нацыянальным інтарэсам Польшчы".

👆Пераможца выбараў, 42-гадовы кансерватар Кароль Навроцкі, будзе займаць пасаду кіраўніка дзяржавы цягам 5 гадоў, кантралюючы абарону і знешнюю палітыку, маючы права вета на заканадаўчыя акты.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае відэа: прэс-служба Латушкі / стоп-кадр: "Позірк"

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

Карбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы, на якіх перамог прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі, не будуць мець значнага ўплыву на польска-беларускія стасункі, мяркуе палітолаг Валер Карбалевіч.

“Гэта зразумелі і афіцыйныя беларускія ўлады, і таму <...> афіцыйны Мінск не рабіў стаўку на аднаго ці другога фаварыта і не спрабаваў нейкім чынам паўплываць на вынікі выбараў, як ён гэта рабіў падчас парламенцкіх выбараў у той жа Польшчы ці Літве”, — лічыць Карбалевіч.


👆Паводле даных ДВК Польшчы, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў 1 чэрвеня прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Наўроцкі набраў 50,89% галасоў выбаршчыкаў, яго апанент мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі — 49,11%.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: Natalia Gasiorowska / unsplash.com

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

НОК Беларуси получает деньги от Международного олимпийского комитета — Виктор Лукашенко

Про финансовую поддержку от МОК, сообщил глава Национального олимпийского комитета Виктор Лукашенко.

По его словам, взаимоотношения НОК и МОК “существенно улучшились за последний год“, а “постепенные позитивные изменения происходят постоянно“.

“Свежий пример — решительный шаг Международной федерации дзюдо, которая допустила белорусов к соревнованиям с флагом и гимном, — сказал он. — Наши атлеты в ряде видов спорта возвращаются к соревнованиям и в командных дисциплинах: в фехтовании, синхронных прыжках в воду, синхронном плавании“.


☝️После полномасштабного вторжения российской армии на территорию Украины, МОК призвал международные спортивные федерации не допускать к соревнованиям атлетов из России и Беларуси. Спустя год белорусам и россиянам было позволено выступать в нейтральном статусе.

Подробности | 🗝 Без VPN
📷 Глава НОК Беларуси Виктор Лукашенко. Архивное фото на странице НОК в "Инстаграме

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

Большасць грамадзян Польшчы, якія галасавалі ў Мінску, падтрымала Тшаскоўскага, прэзідэнтам стаў яго апанент Наўроцкі

Са 108 чалавек, якія прыйшлі на ўчастак у консульскім аддзеле амбасады Польшчы, за Тшаскоўскага свой голас аддалі 57, за яго апанента прэзідэнта Інстытута нацыянальнай памяці Караля Наўроцкага — 51.

☝️Паводле даных Дзяржаўнай выбарчай камісіі, прэзідэнцкія выбары выйграў Наўроцкі, які набраў 50,89% галасоў. За Тшаскоўскага прагаласавала 49,11%. Яўка ў другім туры склала 71,7%.

Падчас перадвыбарнай кампаніі 42-гадовы кансерватар Наўроцкі пазіцыянаваў сябе як абаронцу традыцыйных польскіх каштоўнасцяў. Еўраскептык, падтрымлівае амерыканскіх кансерватараў, у тым ліку прэзідэнта Дональда Трампа.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Караль Наўроцкі і Рафал Тшаскоўскі (злева направа). Фота: Jarek Praszkiewicz, Piotr Polak / PAP (калаж onet.pl)

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

Лукашэнка на тры дні паляцеў у Кітай

Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы палітыка паведаміў, што ў кітайскай сталіцы “пройдзе традыцыйная сяброўская сямейная сустрэча” Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

“Спачатку ў фармаце “сам-насам”, а затым у нефармальнай абстаноўцы Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін, як плануецца, абмяркуюць стан і перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх стасункаў”, — гаворыцца ў паведамленні.


👆Пра візіт Лукашэнкі ў Кітай гаварылася з канца мінулага года. 23 снежня палітык сам заяўляў пра паездку туды “найбліжэйшым часам”, але тады яна не адбылася.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае фота: "Позірк"

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР

📉 На 13,72% (да 2,9968 рубля) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі за студзень — травень 2025 года.

📉 У Расіі долар за пяць месяцаў афіцыйна патаннеў на 22,68%.

📉 У траўні амерыканская валюта ў Беларусі патаннела на 1,78%.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: pexels.com

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

За першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл

Цягам першых трох месяцаў года ў Беларусі здарылася 720 аварый, у якіх было траўмавана або загінула 735 жывёл. Такая інфармацыя прагучала ў праграме “Тыдзень“ на дзяржтэлеканале СТБ.

У сюжэце прапагандысцкага канала пры гэтым адзначылі, што “плот, збудаваны [польскім бокам] за мільёны даляраў, нібыта ад мігрантаў, на справе ж аказваецца смяротнай пасткай для жывёл, насельнікаў Белавежскай пушчы“.


☝️Са студзеня па красавік “зафіксавана 1.255 фактаў ДТЗ з удзелам паляўнічых жывёл нармаваных відаў, што на 215 фактаў больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года“, заявіла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Юлія Рагалінская.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: freepik.com

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

🌙 Галоўныя навіны 26 траўня — 1 чэрвеня:

💰 Літва патрабуе ад Беларусі больш за 200 млн еўра ў якасці кампенсацыі шкоды ад нелегальных мігрантаў.

💣 У Беларусі няма ядзернай зброі, і малаверагодна, што яна з'явіцца — СЗР Украіны.

🌲 ЕС унёс Беларусь і яшчэ тры краіны ў спіс дзяржаў з высокай рызыкай страты лясоў.

🥔 Урад зняў забарону на ўвоз з ЕС дэфіцытнай бульбы, назваўшы гэта "адказам на санкцыі".

🪦 Памёр экс-палітвязень Валерый Богдан.

🏃🏾‍♂️ Былы выкладчык БНТУ, за якім гналіся сілавікі, памёр у двары ўніверсітэту.

🇸🇰 Славакія вяртае ў Беларусь пасла Мігаша.

⚖️ Суд прызнаў атывістку Ніну Багінскую вінаватай без прызначэння пакарання.

⛪️ Улады перарэгістравалі Канферэнцыю каталіцкіх біскупаў Беларусі.

👶 На летнія канікулы дзецям палітзняволеных сабралі неабходныя 25.327 еўра.

На відэа: магутны ахоўнік з'явіўся ў Валожыне. Васьміметровы волат пільна сочыць за парадкам у цэнтры паселішча.
Крыніца: t.me/euroradio

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

На летнія канікулы дзецям палітзняволеных сабраныя неабходныя 25.327 еўра

Гэта больш за заяўленую суму — 25.260 тыс. еўра. Выплаты ўжо атрымалі 159 дзяцей з 245. Дабрачынны збор, арганізаваны фондам салідарнасці BySol, працягваецца.

Раней паведамлялася, што сродкі будуць накіраваныя на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку дзецям палітвязняў і экс-палітвязняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў выплацяць дапамогу ў памеры 100 еўра.

☝️Летась на адпачынак дзяцям палітвязняў сабралі 28.006 еўра. Тады дапамогу атрымалі 270 дзяцей са 149 сем'яў.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 BySol

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

У Пінскім раёне пасля перакульвання гідрацыклу на вадасховішчы патануў мужчына

Ратавальнікі атрымалі інфармацыю "пра перакульванне гідрацыклу з двума мужчынамі на вадасховішчы Крывічы-1 каля вёскі Пачапава", паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.


"Да прыбыцця падраздзяленняў МНС насельніцтвам выратаваны грамадзянін 1990 г.н., у медычнай дапамозе не мае патрэбы", — гаворыцца ў рэлізе.


Цела другога мужчыны дасталі з вады пазней.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 pexels.com

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

У МЗС няма звестак пра беларусаў, якія пацярпелі ў РФ у выніку абвальвання моста на пасажырскі цягнік

"Беларускія дыпламаты працягваюць сачыць за развіццём сітуацыі, экстраныя тэлефоны пасольства і генконсульстваў працуюць у стандартным рэжыме", — паведамляе Міністэрства замежных справаў.


☝️31 траўня ў 22:44 у Выганіцкім раёне Бранскай вобласці абрынуўся аўтамабільны мост, калі пад ім праязджаў пасажырскі цягнік Клімаў — Масква. Кіраўнік Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз паведаміў у тэлеэфіры, што інцыдэнт адбыўся праз "падрыў моста".

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Аляксандр Хінштэйн / Telegram

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

❗️Артыкулы рубрыкі #аналітыка_позірку за тыдзень, якія вы маглі прапусціць👇

▫️ 30 гадоў таму знеслі шлагбаўм пад Рэдзькамі. Лукашэнка адкрываў мяжу з РФ, а адкрыў скрыню Пандоры.

▫️ Прыліў "міралюбства" на фоне "Захаду-2025". Лукашэнка лавіруе, баючыся ўцягвання Беларусі ў вайну.

▫️ Ціханоўскі, Бабарыка ды іншыя. Сіла і слабасць палітычных неафітаў 2020 года.

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

На фоне скарачэння ў Беларусі колькасці дзяцей Лукашэнка заявіў, што ўлады “з вялікай адказнасцю ставяцца да кожнага дзіцяці”

“Мы бачым у вас нашу будучыню. Укладваем шмат працы, каб ваша дзяцінства было шчаслівым, напоўненым новымі ведамі і пазітыўнымі эмоцыямі”, — абвясціў Аляксандр Лукшэнка 1 чэрвеня з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей.


Для гэтага, сцвярджае аратар, “створаныя неабходныя ўмовы: якасная адукацыя, шырокая сацыяльная падтрымка, даступная медыцына — усё, што трэба для рэалізацыі амбіцыйных планаў”.


❗️На 1 студзеня 2025 года ў Беларусі пражывала 1 млн 764 тыс. 309 дзяцей. Гэта на 26,2% менш, чым было на пачатак 2000-га (2.391.869), вынікае з даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

За четыре месяца Беларусь купила товаров почти на 2,3 млрд долларов больше, чем продала

По данным Белстата, внешнеторговый оборот товаров Беларуси в январе — апреле 2025 года составил 27 млрд 42,9 млн долларов. Экспорт — 12 млрд 390,5 млн, импорт — 14 млрд 652,4 млн.

❗️Таким образом, отрицательное сальдо составило 2 млрд 261,9 млн, увеличившись за месяц на 86,5%.

👆В начале года замглавы регулятора Дмитрий Калечиц подчеркнул, что для белорусской экономики остаются актуальными уязвимости, обусловленные “внешнеторговой деятельностью, прежде всего увеличение дефицита внешней торговли и ее низкая страновая диверсификация“.

Подробности | 🗝 Без VPN
📷 AbsolutVision / pixabay.

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

За тыдзень беларускім бязвізам скарысталіся больш за 4,5 тыс. еўрапейцаў — Дзяржпагранкамітэт

З 26 мая па 2 чэрвеня Беларусь, паводле ДПК, у бязвізавым парадку наведалі 4.519 жыхароў дзяржаў Еўропы.

У краіну ўехалі 1.570 грамадзян Літвы, 1.581 грамадзянін і неграмадзянін Латвіі, 494 грамадзяніны Польшчы і 874 грамадзяніны іншых еўрапейскіх дзяржаў.

☝️Усяго з 15 красавіка 2022 года, калі пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым, Беларусь па спрошчанай працэдуры наведалі 1.116.010 жыхароў Еўропы.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 ДПК

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

В Брестском районе проходят трехдневные командно-штабные учения теробороны

Учения, как сообщает Минобороны, призваны усовершенствовать навыки офицеров по руководству подчиненными силами территориальной обороны, обучить личный состав слаженным действиям.

“Основное внимание“ будет уделено “применению усиленных подразделений территориальных войск совместно с воинскими частями Вооруженных сил для обороны населенных пунктов“.


👆Территориальные войска — род войск Вооруженных сил, который созывается в период войны или напряженной военно-политической обстановки. Выполняет вспомогательные функции.

Подробности | 🗝 Без VPN
📷 Территориальная оборона в Кормянском районе Гомельской области. Архивное фото: kormanews.by

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

За травень у Беларусі патанулі 27 чалавек — дадзеныя ТРВОД

Адначасова на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях апублікавана інфармацыя пра 16 патанулых за апошні вясновы месяц.

Сярод загінулых — трое пенсіянераў, дзіця, а таксама грамадзянін Эфіопіі.

👆6 лютага старшыня ТРВОД Андрэй Чарняўскі заявіў, што вынікам работы, праведзенай у 2024 годзе, стала "зніжэнне гібелі ў параўнанні з мінулым годам" і папярэднімі пяццю гадамі.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

Ціханоўская спадзяецца на супрацу з Наўроцкім “дзеля свабоднай Беларусі і бяспечнай Польшчы”

“Няхай Польшча заўсёды застаецца моцнай, свабоднай і вернай сваім каштоўнасцям”, — адзначыла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы Караля Наўроцкага з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.


Паводле даных Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы, прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Наўроцкі набраў 50,89% галасоў выбаршчыкаў, яго апанент мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі — 49,11%.

Наўроцкі будзе займаць пасаду кіраўніка дзяржавы на працягу 5 гадоў, кантралюючы абарону і знешнюю палітыку, маючы права вета на заканадаўчыя акты.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Facebook / Karol Nawrocki

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

Высокі тэмп росту заробкаў у Беларусі захаваецца ў 2025 годзе, прагназуе ЕАБР

Эксперты Еўразійскага банка развіцця звярнулі ўвагу на тое, што “рэальны заробак у Беларусі вырас на 10,4% г/г” (год да года) у красавіку 2025 года “пасля росту на 11,8% г/г у сакавіку”.

“У бюджэтным сектары аплата працы <...> павялічылася на 11,3% г/г, — адзначылі ў ЕАБР. — Чакаецца, што апераджальныя тэмпы росту заробку ў гэтым сектары захаваюцца на фоне рашэнняў урада пра далейшыя павелічэнні надбавак розным катэгорыям работнікаў бюджэтнай сферы”.


☝️Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў красавіку 2025 года ў параўнанні з сакавіком вырас на 11,7 рубля, або на 0,4%, — 2.613,5 супраць 2.601,8.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

Беларусы і італьянцы застануцца “добрымі партнёрамі”, нягледзячы на ​​”геапалітычную сітуацыю”, лічыць Лукашэнка

Пра гэта палітык заявіў, віншуючы народ Італіі з Днём абвяшчэння рэспублікі.

“Разам мы здолелі пабудаваць моцныя і шматгранныя сувязі ў розных сферах, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Упэўнены, нягледзячы на ​​геаграфічную адлегласць і складаную геапалітычную сітуацыю, мы застанемся добрымі партнёрамі”.


☝️Пасля падзей 2020 года Лукашэнка віншуе са святамі народы краін, кіраўнікоў якіх лічыць варожымі свайму рэжыму. Еўрасаюз, часткай якога з’яўляецца Італія, не прызнаў вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 і 2025 гадах, увёў санкцыі супраць афіцыйнага Мінска.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

У дзяржкамісію па кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі паступіла 52 звароты

Пра гэта заявіла ў інтэрв’ю дзяржтэлеканалу намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, прызначаная раней Аляксандрам Лукашэнкам старшынёй камісіі.

Паводле слоў Пяткевіч, са зваротаў, якія паступілі ў камісію, ужо разгледжана 47 і “яны разглядаюцца проста маментальна“.

“Я адразу атрымліваю паведамленне. Усё, што можна вырашыць маментальна, яно вырашаецца, выносіцца ў той жа дзень вечарам позна на пасяджэнне камісіі“, — паведаміла намеснік прэм’ер-міністра.


☝️Цэнтралізаваны экзамен і цэнтралізаванае тэставанне ў гэтым годзе праходзяць з 26 траўня па 5 чэрвеня.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: grsu.by

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

☀️ Добрай раніцы! Сёння, 2 чэрвеня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:

▪️ Адкрыццё выставы DESIGN INSIDE у межах Тыдня дызайну DIZAINO SAVAITĖ’25 Dizaino Savaitė, якая сёлета прысвечана тэме "Баланс" (Вільнюс, ЕГУ, другі паверх, 10.00).

▪️ Сольны акустычны канцэрт Піта Паўлава — з гісторыямі, успамінамі і надзеяй (Берлін, kvartira62 Lübbener Str. 18, 20.00).

▪️ Творчая сустрэча з Віталем Рыжковым, паэтам і перакладчыкам у клубе "Мова Нанова" (Беласток, Польшча, беларускі хаб "Новая Зямля", 18.30).

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

Беларусь з першых дзён “канфлікту” ва Украіне выступае за яго мірнае ўрэгуляванне — амбасадар у Турцыі Глаз

“Наша краіна мяжуе з Украінай, таму мы яшчэ і глыбока па-чалавечы перажываем тое, што адбываецца: нам неабыякавыя ахвяры і мы радуемся любому прагрэсу ў перамоўным працэсе”, — запэўніў Анатоль Глаз.


У інтэрв’ю турэцкаму інфармагенцтву “Анадалу” 1 чэрвеня амбасадар таксама назваў “канфлікт” ва Украіне “глыбока асабістым” і “гуманітарным” для ўладаў у Мінску.


☝️У “першыя дні канфлікту”, пра якія гаворыць Глаз, беларуская тэрыторыя і інфраструктура актыўна выкарыстоўваліся расійскім войскам для нападу на Украіну.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 sb.by

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

У Брэсце абрынуліся канструкцыі гандлёвага цэнтра, які будуецца

Не вытрымалі апалубка і арматурны каркас будынка, які ўзводзяць на вуліцы Маскоўскай. Пра гэта паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

“Пацярпелых няма. Прычына інцыдэнту высвятляецца”, — удакладнілі ў ведамстве.


На месца здарэння прыбылі шэсць адзінак выратавальнай тэхнікі, “праводзіцца выведка”, гаворыцца ў паведамленні МНС.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

Колькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн

Іх лічба павялічылася за 12 месяцаў на 2,1% (з 19.087.554 на 1 красавіка летась — да 19.482.820 на такую ж сёлетнюю дату), паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Вырасла таксама колькасць аб’ектаў праграмна-тэхнічнай інфраструктуры для трымальнікаў картак: арганізацый гандлю (сэрвісу), плацежных тэрміналаў, банкаматаў.

А вось інфакіёскаў стала менш на 8,7% (з 1.922 да 1.755).

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 belarusbank.by

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

Беларусь выключаная з апякунскага савета нямецкага фонду “Памяць, адказнасць і будучыня”

Пастанову прынялі 24 сакавіка 2025 года, пасля таго як папраўкі ў адпаведны закон зацвердзілі дэпутаты Бундэстага. Пра гэта паведаміў 1 чэрвеня амбасадар Украіны ў Германіі Аляксей Макееў.

“Новыя нормы дазваляюць прыпыніць членства ў выпадку, калі яно супярэчыць мэтам фонду або нясе рэпутацыйнага рызыкі або рызыкі бяспекі. У выніку членства РФ і Беларусі прыпыненае як мінімум да жніўня 2028 года”, — патлумачыў Макееў.


☝️24 сакавіка Мінск і Масква выступілі з “рашучым асуджэннем” намераў нямецкага фонду “Памяць, адказнасць і будучыня” прыпыніць з імі супрацу.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 сайт фонду EVZ

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

Ціханоўская: Рэжым Лукашэнкі змушае дзяцей баяцца, маўчаць і ахвяраваць сваімі жаданнямі на карысць уладаў

Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца 1 чэрвеня, але “пра якую абарону можа ісці гаворка, калі дзяржава разлучае дзяцей з бацькамі”, —заявіла Святлана Ціханоўская ў звароце на сваім ютуб-канале.


Дэмакратычны лідар канстатавала, што многіх дзяцей у Беларусі "не бяруць у секцыі і гурткі толькі таму, што іх сем'і прызнаны нядобранадзейнымі, таму што іх бацькі мелі смеласць выказацца супраць несправядлівасці".


❗️Паводле праваабаронцаў, з 2020 года ў Беларусі былі заведзеныя не менш як 63 крымінальныя справы супраць непаўналетніх.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 ют'юб-канал Святланы Ціханоўскай

Читать полностью…

Позірк. Навіны пра Беларусь

Пратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза

Агульная сума пратэрмінаванай запазычанасці склала 1 млрд 13,8 млн рублёў: у дзяржсектара — 35,7 млн ​​рублёў (72,5%), прыватнага — 978,1 млн, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

У студзені — красавіку сёлета банкі, якія працуюць у Беларусі, выдалі крэдытаў на 60 млрд 281,2 млн рублёў. Гэта на 7,3% больш, чым за такі ж леташні перыяд (56 млрд. 173,8 млн).

На дзяржаўны сектар эканомікі прыпала 29,2% выдадзеных крэдытных сродкаў, на прыватны — 70,8%. Запазычанасць па крэдытах на 1 траўня склала 88 млрд. 297,3 млн. рублёў.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 freepik.com

Читать полностью…
Subscribe to a channel