Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча
Падчас Майдана Андрэй Партноў быў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны.
https://nashaniva.com/368382
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368382
Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?
Днямі пачало з'яўляцца ўсё больш інфармацыі пра тое, што грамадзяне Беларусі больш не могуць вывезці машыну з Грузіі. Разабраліся, што змянілася.
https://nashaniva.com/368219
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368219
Скандал з серыялам «Акрэсціна» — стваральнікі адстойваюць правы на праект
Гарадскі суд Вільні разглядае справу аб аўтарскіх правах на серыял «Акрэсціна». У справе фігуруе сцэнарыст і рэжысёр серыяла Андрэй Курэйчык, а таксама «Маланка медыя», піша @euroradio.
https://nashaniva.com/368371
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368371
Расіяне накрылі «Іскандэрам» палігон пад Сумамі. Шэсць вайскоўцаў загінулі
Увечары 20 траўня Міністэрства абароны Расіі апублікавала відэа ўдару па лагеры падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў у Сумскай вобласці. У Нацгвардыі Украіны пракаментавалі атаку.
https://nashaniva.com/368367
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368367
Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю
Дэмакратычная лідарка звярнулася да беларусаў з нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі. Роўна чатыры гады таму стала вядома пра смерць у шклоўскай калоніі Вітольда Ашурка.
https://nashaniva.com/368362
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368362
Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне
Прэм'ер-міністр Польшчы заявіў, што роля яго краіны — ахоўваць уласную і еўрапейскую мяжу з Расіяй і Беларуссю, а таксама забяспечваць лагістычную падтрымку Украіне.
https://nashaniva.com/368355
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368355
У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце
Хлопчык пачаў рух праз дарогу на мігаючы зялёны сігнал святлафора і не спыніўся на востраве бяспекі. Аўтамабіль таксама не спыніўся.
https://nashaniva.com/368358
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368358
Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом
У TikTok апублікавалі ролік, у якім паказалі ваўка, які бегаў каля жылля людзей у райцэнтры Ушачы. Каментатары сталі дзяліцца здагадкамі, шалёная гэта жывёліна ці не.
https://nashaniva.com/368352
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368352
Стала вядома імя аднаго з катаў паэта Міхася Чарота
У адным з дакументаў у варшаўскім Архіве новых актаў знайшлося сведчанне, хто менавіта «вёў справы на беларускага паэта Чарота і атрымаў паказанні як на «ворагаў» народа і былых беларускіх нацыяналістаў і ўдзельнікаў антысавецкай змовы», паведамляе @beliph.
https://nashaniva.com/368344
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368344
Рубіа: Трамп не пайшоў ні на якія саступкі Пуціну
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа падчас выступу ў Сенаце заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не пайшоў ні на якія саступкі кіраўніку Расіі Уладзіміру Пуціну. Ён падкрэсліў, што санкцыі супраць Расіі дзейнічаюць, а вайсковая дапамога Украіне працягваецца.
https://nashaniva.com/368347
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368347
Галоўнае за 20 мая
Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»
Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду
Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам. Пятрухін не здаецца: хоча, каб КР заслухала гэтага юнака. Але без яго бацькоў гэтага рабіць нельга
Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі. У спісе і Мінскі завод колавых цягачоў
Адзіная гміна ў Польшчы, дзе перамог Мэнцэн, заселеная беларусамі. Але галасавалі не яны
«Мы ганарымся сынам». Блізкія загінулага добраахвотніка Аляксея Аўдзея расказваюць пра яго
«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс
Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»
Пад Мінскам з'явіцца новая дарога. Яе кошт ацэньваецца ў мільён долараў
Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»
У Смалявіцкім раёне жыхары працягваюць змагацца супраць сажалкі для адкідаў з Мінска
Людзі ўжо сабралі больш за 3000 подпісаў і накіравалі звароты ў Міністэрства абароны і пракуратуру. Акрамя таго, жыхары запісваюць відэазвароты і распаўсюджваюць іх у сацсетках.
https://nashaniva.com/368340
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368340
ВІДЭАНАВІНЫ: Жорсткая размова Лукашэнкі: што здарылася / Улады знішчаюць гісторыю Беларусі: падрабязнасці
Лукашэнка, смецце, новы падарунак і вінаватыя чыноўнікі: што адбывалася на вялікай нарадзе? Чарговы рэйд беларускіх сілавікоў: каго затрымалі? Тысячы судоў і замах на Лукашэнку: кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара называе страшныя лічбы. Новы кіраўнік Гродзенскай вобласці Юрый Караеў і адзін нечаканы момант. Улады прыбралі помнік Тадэвушу Касцюшку: дзе і чаму? Беларускія чыноўнікі супакойваюць народ: пра бульбу і цыбулю загаварылі намеснікі міністраў.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=H9m-rfqjUMM
«Моладзь больш душэўная і добрая за нас». У Наваполацку дзеці самаарганізаваліся, каб дапамагчы мужчыну, які ўпаў, падняцца
Наваполацкія дзеці сваёй дабрынёй заваявалі сацсеткі.
https://nashaniva.com/368328
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368328
Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду
Аляксандр Літвін, старшыня рады дырэктараў і брат саўладальніка «Еўрагандлю», быў затрыманы падчас налёту на кампанію.
https://nashaniva.com/368330
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368330
У небе над Мінскам заўважылі дырыжабль
Як паведамляе @koko_by, вялікі беспілотны аэрастат быў у небе ў раёне правядзення выставы ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2025. Ён мог быць выкарыстаны ў рамках адкрыцця выставы, для дэманстрацыі вайсковай тэхнікі ці паветранага назірання.
«У Егіпет з дзецьмі даражэй з’ездзіць». Брэсцкая блогерка вырашыла павялічыць грудзі, пакуль чакае мужа з калоніі
Дзяўчына распавяла, колькі каштуе аперацыя па павелічэнні грудзей у яе горадзе.
https://nashaniva.com/368339
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368339
«Ніякіх «Тата, купі!». Стартапер распавядае, чаму ён эканоміць, нават калі ёсць грошы, і закупляецца ў сэкандах
«Я выбіраю вопратку з сэканд-хэнду і адмаўляюся ад мноства рэчаў, якія хачу купіць проста цяпер. Я прадпрымальнік і жыву эканомна столькі, колькі сябе памятаю», — расказвае свае галоўныя прынцыпы эканоміі Георгій Качаноўскі — ІТ-прадпрымальнік, падарожнік і бацька дзвюх дачок.
https://nashaniva.com/368366
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368366
«Застой Байдэна душыў Украіну». Што ЗША робяць інакш пры Трампе і чаму ў Кіеве з'явілася надзея
У інтэрв’ю «Медузе» аўтар біяграфіі Уладзіміра Зяленскага, журналіст Time Сайман Шустэр нечакана заявіў: у апошні год прэзідэнцтва Джо Байдэна адносіны ЗША і Украіны былі ў крызісе. Паводле яго слоў, у Кіеве расла стомленасць ад нявызначанасці і браку рашучасці з боку Белага дому.
Сітуацыя пачала змяняцца толькі пасля вяртання Дональда Трампа да ўлады.
https://nashaniva.com/368365
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368365
Моцны выбух у жылым доме ў расійскім Стаўрапалі. 30 аўтамабіляў пад кавалкамі бетону
Усё адбылося на 18-м паверсе.
https://nashaniva.com/368360
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368360
Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў
Пра беларускую зямлю напісана нямала, але пра тое, што яна хавае ў сваіх нетрах, вядома не так шмат. У канцы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі зафіксаваны шэраг незвычайныя геалагічных з'яў, якія не маюць дакладнага вытлумачэння.
https://nashaniva.com/368298
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368298
ВІДЭАНАВІНЫ: Жорсткая размова Лукашэнкі: што здарылася / Улады знішчаюць гісторыю Беларусі: падрабязнасці
Лукашэнка, смецце, новы падарунак і вінаватыя чыноўнікі: што адбывалася на вялікай нарадзе? Чарговы рэйд беларускіх сілавікоў: каго затрымалі? Тысячы судоў і замах на Лукашэнку: кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара называе страшныя лічбы. Новы кіраўнік Гродзенскай вобласці Юрый Караеў і адзін нечаканы момант. Улады прыбралі помнік Тадэвушу Касцюшку: дзе і чаму? Беларускія чыноўнікі супакойваюць народ: пра бульбу і цыбулю загаварылі намеснікі міністраў.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=H9m-rfqjUMM
«Дорага і няякасна». Беларусы скардзяцца на няякасны абутак ад Belwest і праблемы з вяртаннем грошай
Жыхарка Беларусі апублікавала ў тыктоку гісторыю пра няякасны зімовы абутак ад фірмы Belwest. Экспертыза пацвердзіла заводскі брак, але вяртанне грошай зацягнулася, піша @BGazeta.
https://nashaniva.com/368350
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368350
У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая
Аператар мабільнай сувязі МТС падзяліўся статыстыкай мінулых майскіх святаў і высветліў, якія архітэктурныя помнікі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей Беларусі.
https://nashaniva.com/368345
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368345
Жыхарка Закарпацця атрымала 10 гадоў турмы за згвалтаванне мужчыны венікам
Той быў настолькі п'яны, што не зразумеў, што адбылося. А ў судзе не меў прэтэнзій да гвалтаўніцы.
https://nashaniva.com/368333
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368333
Адзіная гміна ў Польшчы, дзе перамог Мэнцэн, заселеная беларусамі. Але галасавалі не яны
У падляшскіх Дубічах Царкоўных размешчаныя польскія вайскоўцы, высланыя на ўмацаванне мяжы. Менавіта яны аддалі галасы за ультраправага антыўкраінскага лібертарыянца.
https://nashaniva.com/368319
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368319
❗️Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»
У 2023 годзе да жыхара Гомеля прыйшлі за каментары з асуджэннем расійскай агрэсіі. Яму прысудзілі пяць гадоў зняволення і адправілі ў шклоўскую калонію — тую самую, дзе пры нявысветленых абставінах памёр Вітольд Ашурак.
https://nashaniva.com/367709
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367709
«Родненькі!» Чорны бусел усё ж такі вярнуўся на Клеччыну — спазніўся на месяц
Рэдкая птушка прылятае ў Клецкі раён ужо некалькі гадоў запар. Дачакаліся бусла і гэтым разам.
https://nashaniva.com/368300
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368300
Лукашэнку прапанавалі здабываць рэдказямельныя элементы з прамысловых адкідаў
Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі прапанавала выкарыстаць расійскі вопыт у гэтай справе.
https://nashaniva.com/368324
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368324
Стрыечнага брата беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ прысудзілі ў Азербайджане да 18 гадоў зняволення
Гэта толькі на год менш, чым раней прасіў пракурор. 35-гадовага грамадзяніна Азербайджана Ігбала Абілава абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе.
https://nashaniva.com/368329
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368329