Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Рыжанкоў прачытаў верш па-беларуску да Дня Перамогі
Міністр замежных спраў абраў верш Петруся Броўкі.
Мы свята хаваем здабытую волю,
І вораг сюды ўжо не ступіць ніколі!
https://nashaniva.com/367538
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367538
«Яшчэ і крэдытны рэйтынг пацярпіць»
Банкамат забраў грошы, але на рахунак яны не паступілі.
https://nashaniva.com/367515
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367515
Мікіта Лосік арыштаваны па справе «Беларускага гаюна»
Як паведамляе @radiosvaboda, малодшы брат Ігара Лосіка адпраўляў у праект здымкі расійскай тэхнікі.
Цяпер хлопец знаходзіцца ў СІЗА Віцебска.
У Мінску чамусьці адмянілі танкавы фестываль ад Lesta на 9 Мая
Але ж абяцалі «мегападзею», піша @devby.
https://nashaniva.com/367529
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367529
Фермеры паляць вогнішчы, каб уратаваць буякі ад замаразкаў
«Цяжка начамі не спаць».
https://nashaniva.com/367525
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367525
Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным
Читать полностью…Аляксандр і Коля Лукашэнкі прыбылі на Парад Перамогі на Красную плошчу ў Маскве
Коля выйшаў з машыны з адваротнага боку, дайшоў да бацькі, дапамог зняць пінжак і ўзяў яго ў рукі.
Джэй Дзі Вэнс: Расія на перамовах па Украіне просіць больш за разумнае
Яна не атрымае тэрыторыі, якія нават не захапіла.
https://nashaniva.com/367509
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367509
Біл Гейтс вырашыў раздаць амаль усе свае грошы на працягу найбліжэйшых дваццаці гадоў
«Калі я памру, пра мяне будуць казаць рознае, але я цвёрда настроены зрабіць так, каб пра мяне не сказалі «ён памёр багатым», — напісаў Біл Гейтс.
https://nashaniva.com/367506
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367506
ВІДЭАНАВІНЫ: Дзіўны выступ Лукашэнкі: просіць пацярпець і цісне на спагаду / Маштабныя праверкі па ўсёй Беларусі
Гучныя заявы Лукашэнкі: пра сваіх чыноўнікаў і беларусаў, бульбу і пенсіянераў. Што вядома пра новы цэнтр у Мінску? Нечаканыя лічбы і грошы ад дзяржавы: не ўсё так проста. Лукашэнка, Церцель і Зянковіч: новыя падрабязнасці. Наталля Качанава абяцае мяняць законы, а беларусаў чакаюць новыя штрафы. План міністра не спрацаваў. Праверкі ў беларускіх крамах: прычына ўсё тая ж. Вялікія праблемы ў маленькіх чыноўнікаў: пра што гаворка? Палац Радзівілаў нікому не патрэбны: хто вінаваты?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=2ABos8r_k80
Леў XIV: Бог любіць нас, зло не пераможа
Увечары 8 мая з балкона сабора Святога Пятра ў Ватыкане новаабраны Папа Роберт Фрэнсіс Прэво, які прыняў імя Леў XIV, надаў вернікам першае дабраславенне. У сваёй першай прамове ён падкрэсліў, што свет мае патрэбу ў святле Хрыста, і заклікаў наводзіць масты праз дыялог.
https://nashaniva.com/367505
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367505
Прэзідэнт Германіі падкрэсліў ролю беларусаў у перамозе над нацызмам
Федэральны прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер, выступаючы ў Бундэстагу падчас мемарыяльнай цырымоніі з нагоды 80-гадовага заканчэння вайны ў Еўропе ў 1945 годзе, быў катэгарычны ў ацэнках Пуціна і адмыслова падкрэсліў ролю народаў Украіны і Беларусі.
https://nashaniva.com/367499
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367499
Мінскі іпэшнік, які пісаў ананімкі на канкурэнтаў, аказаўся дырэктарам турфірмы, якая не давезла турыстаў у Рыгу
Днямі Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 41-гадовага жыхара Мінска, якога абвінавачваюць у «заведама ілжывых даносах на канкурэнтаў па бізнэсе і ўласных кліентаў». Як стала вядома, гаворка ідзе пра мужчыну, які ў размове з журналістам прадставіўся кіраўніком тураператара Bytravel.by — той самай кампаніі, якая нядаўна арганізавала няўдалы тур у Рыгу.
https://nashaniva.com/367494
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367494
Трамп усцешыўся, што Папам абралі амерыканца
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social павіншаваў амерыканскага кардынала Роберта Фрэнсіса Прэво з абраннем Папам і падкрэсліў, што гэта вялікі гонар для Штатаў.
https://nashaniva.com/367496
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367496
Буйныя дзяржпрадпрыемствы хочуць працаўладкаваць тысячы работнікаў
Нягледзячы на спад продажаў за мяжой і ўзмацненне канкурэнцыі, такія прамысловыя гіганты Беларусі, як МАЗ і МТЗ, нацэленыя на пашырэнне штата. Пра гэта піша @zerkalo_io, абапіраючыся на даныя закрытых дакументаў, атрыманых пры дапамозе Belpol.
https://nashaniva.com/367490
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367490
Лукашэнка пра парад Перамогі ў Маскве: Гэта самы лепшы, самы моцны парад
«Некаторыя ахалі, охалі, што, можа, тэхнікі не хапала, асабліва паветранага эшалона. Вы ж разумееце — час ваенны. Таму не да таго, каб браць з фронту тэхніку і тут паказваць. Паказалі новыя ўзоры. Малайцы», — сказаў ён.
https://nashaniva.com/367536
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367536
Італьянскі інжынер прыдумаў, як прыўзняць Венецыю на 30 сантыметраў
Венецыя павольна, але ўпэўнена сыходзіць пад ваду: за апошняе стагоддзе горад апусціўся амаль на 25 сантыметраў, а ўзровень мора ў рэгіёне падняўся яшчэ на 30.
https://nashaniva.com/367528
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367528
Лукашэнка: Расія даўно гатовая не проста да перамір’я ва Украіне, а да заключэння міру
«Прэзідэнт Пуцін увогуле нікому нічога не павінен».
https://nashaniva.com/367530
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367530
Папа Леў XIV: амерыканскі місіянер у Перу, які крытыкаваў віцэ-прэзідэнта ЗША
Што вядома пра новага Папу?
https://nashaniva.com/367507
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367507
Зянковіч: Безумоўна, я б не паехаў у Маскву пад гарантыі Вольгі Карач
Былы палітвязень лічыць, што паездка ў Расію ў красавіку 2021 года была апраўдана рызыкоўнай: «Гэта частка палітычнай барацьбы. Часам даводзіцца плаціць высокую цану».
https://nashaniva.com/367516
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367516
Затрымалі брата Ігара Лосіка
Мікіта Лосік жыў у Оршы. Апошні раз ён быў анлайн у сярэдзіне красавіка.
https://nashaniva.com/367517
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367517
Загадка вадалаза, якога знайшлі без галавы і рук: шпіёнская гісторыя часоў Халоднай вайны
У гавані Чычэстэр на паўднёвым узбярэжжы Англіі двое рыбакоў выцягнулі з сеткі цела ў вадалазным касцюме без галавы і рук. Судмедэкспертыза прыйшла да высновы, што гэта Лаянэл «Бастэр» Крэб — герой Другой сусветнай вайны, які праславіўся размініраваннем падводных мін і атрымаў некалькі ўзнагарод, у тым ліку ордэн Брытанскай імперыі.
Але ці насамрэч гэта быў Крэб, дагэтуль няма ніякай пэўнасці ў гэтай засакрэчанай гісторыі.
https://nashaniva.com/367244
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/36244
«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак у ІЧУ
У пачатку 2025-га расійскі блогер Аляксей «Казка» Каваленка трапіў у ІЧУ Мінскага раёна. Нядаўна ён расказаў пра тое, як там сядзелася. Абяцае дайсці да сваімі ўражаннямі да Лукашэнкі, каб разабрацца.
https://nashaniva.com/367307
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367307
Аркадзь Добкін сышоў з кіраўніцтва ЕРАМ? Імаверна, гэта фармальныя перастаноўкі
Бізнэсмен фармальна змяншае свой удзел у аперацыйным кіраванні EPAM, пры гэтым атрымлівае права ўмяшання ў справы кампаніі, будучы на пазіцыі executive chairman у дырэктарскай радзе. Гэта падобна да фінта для амерыканскага рынку.
https://nashaniva.com/367475
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367475
15 + 15 + 5: Формула атрымання асалоды ад сэксу
Шмат хто ламаў галаву над адным і тым жа пытаннем: што такое сапраўды добры сэкс і як ён упарадкаваны? Эксперты ў галіне інтымнага жыцця апыталі тысячу мужчын і жанчын, каб вывесці простую, амаль матэматычную формулу асалоды.
https://nashaniva.com/367486
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367486
Хворага амерыканца, які нелегальна заехаў у Беларусь у таварным вагоне, аддалі бацькам
Амерыканец Антон Рос, які незаконна заехаў у Беларусь у таварным вагоне ў сакавіку, пакінуў краіну, паведаміў тэлеканал «Беларусь-1». У Беларусь па яго прыехалі бацька — грамадзянін ЗША і маці — грамадзянка Украіны.
https://nashaniva.com/367503
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367503
Ціханоўская — новаму Папу: Ваша слова можа стаць голасам падтрымкі для нашых палітвязняў
Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам з нагоды абрання Роберта Фрэнсіса Прэво новым Папам.
https://nashaniva.com/367500
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367500
Галоўнае за 8 мая
У Ватыкане абралі новага Папу. Новым пантыфікам абвясцілі амерыканска-перуанскага кардынала Роберта Фрэнсіса Прэво
Аркадзь Добкін пакідае пасаду CEO EPAM
Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі
Былы праграміст Полацкага райвыканкама вярнуўся з Варшавы. Атрымаў палітычны тэрмін і статус «тэрарыста»
«Можа, баяўся заставацца ў шлюбе са мной, бо працуе на БТ». Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, распавяла пра развод і жыццё ў эміграцыі
Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з бульбай
«Мяне ўзялі ў лепшых традыцыях СССР. Адзін галубец паспеў з’есці, а другі не. Толькі смятанай яго паліў»
У Варшаўскім універсітэце студэнт-юрыст з сякерай напаў на кампус і адсёк вахцёрцы галаву
Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў
Z-палітолаг Лазуткін кінуў Z-журналістку Шыбкоўскую
Новым Папам абвясцілі 69-гадовага амерыканскага кардынала Роберта Фрэнсіса Прэво
Ён будзе насіць імя Леў XIV.
https://nashaniva.com/367495
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367495
Гомельскі сенатар хацеў пагрэцца ў прамянях «Вялікай Перамогі», але яўна перагнуў з самапіярам
Пярэдадзень 9 мая — акурат той час, калі ўсе беларускія чыноўнікі па сваіх службовых абавязках абавязкова павінны засведчыць публічную актыўнасць ва ўшанаванні ўжо нешматлікіх яшчэ жывых ветэранаў і ўдзельнікаў вайны ці прынамсі адзначыцца пры ўшанаванні памяці загінулых. Але бывае, што пры гэтым яны яўна перастаюць адчуваць пачуццё меры.
https://nashaniva.com/367492
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367492