Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Літва і Польшча здагналі Ізраіль па ВУП на душу насельніцтва
Па галоўным паказчыку эканамічнага развіцця нашы суседзі параўналіся з краінай, якая доўгі час была ўзорам поспеху.
https://nashaniva.com/367024
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367024
Жанчыну ў Аўстраліі судзяць за забойства траіх сваякоў
На абед падала атрутныя грыбы, а сабе паклала ў іншую талерку.
https://nashaniva.com/366998
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366998
Азараў: Думаю, Мельнікава паехала адпачываць на Кубу
«Анжаліка казала, што ездзіць адпачываць на Кубу. Яна паказвала цыгары адтуль, казала, што ёй вельмі спадабалася, і Куба — вельмі танная краіна, там цудоўны адпачынак», — расказаў кіраўнік «Байпола» @belsat.
https://nashaniva.com/367017
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367017
Наталля Эйсмант: Зянковіча вызвалілі па просьбе Вашынгтона
https://nashaniva.com/367015
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367015
Прагматычная аўтобусная кампанія запусціла рэйс з Мінска ў Абхазію
Але ёсць нюанс.
https://nashaniva.com/367011
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367011
Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер
Гэтай ноччу ў лесе бушаваў вялікі пажар.
https://nashaniva.com/367006
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366006
Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна
Стармер і Макрон імкнуліся пераканаць амерыканскага прэзідэнта зменшыць ціск на Уладзіміра Зяленскага і накіраваць частку сваёй злосці на Пуціна, выкарыстоўваючы аргумент, што Пуцін робіць з Трампа дурня.
https://nashaniva.com/366999
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366999
Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас
Палітык, які мае беларускае і амерыканскае грамадзянства, правёў за кратамі чатыры гады — з прызначаных 13,5 года. Лукашэнкаўцы перадалі яго ў Літву ў якасці жэсту добрай волі.
Пад’ём а 4-й раніцы — новы трэнд: аскеза і культ працаздольнасці адначасова
Пад’ём а 4-й раніцы больш не асаблівасць топ-менеджараў і гуру бізнэсу. Цяпер гэта масавая з’ява, дзе ранні пачатак дня — гэта не толькі пра прадукцыйнасць, але і пра самадысцыпліну і ўменне вырвацца са штодзённай мітусні.
https://nashaniva.com/366930
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366930
У Радашковічах аднавілі два надмагіллі забытага паэта-паўстанца
Творца з роду візантыйскіх імператараў знайшоў свой апошні прытулак на Беларусі, побач з сябрам і паплечнікам Каліноўскага.
https://nashaniva.com/366969
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366969
ВІДЭАНАВІНЫ: Улады Беларусі схавалі тысячы загінулых / Нягеглыя апраўданні Лукашэнкі: ВІДЭА
Галоўныя навіны дня. Улады Беларусі схавалі вялікія праблемы: што вядома? Вельмі дзіўны выступ Лукашэнкі: патрабаванні, прагнозы, а пасля нягеглыя апраўданні. Затрымалі беларуса: сур’ёзныя абвінавачванні. Пенсіянер у Гродне ледзь не нарабіў бяды. Агні на беларускіх палях: што здарылася? Павышэнне пенсій у Беларусі і сумны парадокс. План Лукашэнкі праваліўся. Вінаватых у трагедыі знайшлі праз 25 гадоў. На што скрадзіцца вядомы прыхільнік Лукашэнкі?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.c
На БМЗ работнікаў некаторых цэхаў сталі адпраўляць у адпачынкі за свой кошт
Гаворка ідзе пра тыя цэхі, якія мацней за іншыя пацярпелі праз санкцыі ЕС і ЗША, піша @flagshtok.
https://nashaniva.com/366987
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366987
«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»
У тыктоку завірусілася відэа са скаргай адной з карыстальніц на смятану «Брэст-Літоўск» ад кампаніі «Савушкаў прадукт». У сюжэце роліка адна з пакупніц правяла «эксперымент», які, на яе думку, ставіць пад сумнеў натуральнасць прадукту.
https://nashaniva.com/366975
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366975
«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад»
Святлана Ціханоўская выдала заяву ў сувязі з сённяшнім вызваленнем з лукашэнкаўскай турмы палітвязня Юрася Зянковіча.
https://nashaniva.com/366984
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/359984
Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы
Пасля 2020 года беларускі стартап-рух апынуўся ў руінах. Цяпер улады шукаюць шляхі яго аднаўлення. Пра іх ініцыятывы расказвае @devby.
https://nashaniva.com/366939
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366939
Кінатэатр «Дом кіно» ў Мінску закрываецца. Будынак аддадуць БРСМ
30 красавіка тут прайшоў апошні паказ, піша @belsat.
https://nashaniva.com/367023
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367023
У Кіеве напалі і паранілі блогера Сяргея Сцярненку
Нападніцу затрымалі.
https://nashaniva.com/367020
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367020
Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца
«Вось гэта была весялосць. Поўны, зразумела, пердыманокль. Але мы ратавалі да апошняга. Яна выжыла. На сваіх нагах сышла».
https://nashaniva.com/367009
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367009
Спецпасланнік Трампа заявіў пра гатоўнасць Зяленскага да тэрытарыяльных саступак Расіі
«Яны згодныя на такі варыянт. Яны разумеюць, што пры заключэнні перамір’я кожны бок застанецца на занятых ім пазіцыях», — сказаў Кіг Келаг.
https://nashaniva.com/367013
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367013
На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»
«Мінск Крышталь» запусціць вытворчасць гарэлкі «Сукалень». Адпаведныя запісы з'явіліся ў базах Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Распатэнта.
https://nashaniva.com/366983
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366983
Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення
Здымак зроблены ў пасольстве ЗША ў Літве. Яго апублікавала ў твітары журналістка Грэта Ван Сустэрэн, жонка намесніка спецпасланніка ЗША ва Украіне Джона Коула. Па яе словах, Коул быў у Беларусі дзеля вызвалення Зянковіча.
Вонкава былы палітвязень моцна адрозніваецца ад таго часу, калі яго здымалі ў турме для прапагандысцкага кіно.
Фінскі блін у духоўцы — сняданак для тых, хто не хоча стаяць ля пліты цэлую вечнасць
Проста змяшайце інгрэдыенты ў блендары, выліце ў гарачую, змазаную алеем форму, запякайце 20 хвілін — і сняданак гатовы.
https://nashaniva.com/366978
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366978
«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»
Калі ў Беларусі ёсць такія крамы, чаму беларусы гатовыя ехаць у Польшчу на закупы.
https://nashaniva.com/366967
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366967
Самая модная беларуская апазіцыянерка Марына Гірын пайшла ў крыжовы паход супраць Еўрарадыё
Экс-супрацоўніца Міністэрства па падатках і зборах, а цяпер сустаршыня ABBA абураная, што журналісты паразмаўлялі з ёй і апублікавалі яе пазіцыю.
«Я лічу грубым парушэннем маіх правоў той факт, што мае словы былі выкарыстаныя без маёй згоды і без праверкі фактаў», — так і напісала яна ў фэйсбуку.
https://nashaniva.com/366997
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366997
У Бразіліі ва ўзросце 116 гадоў памерла найстарэйшая жанчына ў свеце
У 113 гадоў яна захварэла на кавід, а праз месяц выздаравела, стаўшы адным з найстарэйшых людзей на планеце, якія перажылі гэтае захворванне.
https://nashaniva.com/366991
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366991
Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе
Ад хваробы Альцгеймера да раку — вушная сера ўтрымлівае каштоўныя даныя пра стан здароўя.
https://nashaniva.com/366876
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366876
Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа
Амерыканскі тэлевядоўца Такер Карлсан, вядомы сваімі прарасійскімі сімпатыямі, у інтэрв'ю накінуўся з жорсткай крытыкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскае кіраўніцтва агулам.
https://nashaniva.com/366986
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366986
Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»
Раней ён праславіўся спецыфічным «віншавальным» відэа да 9 мая.
https://nashaniva.com/366985
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366985
Галоўнае за 30 красавіка
Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення. Зянковіч выехаў у Літву
У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў
Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну
Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў
Ціханоўскай давяраюць 83%, Латушку — 65%, Пазняку — 13%, Краўцову і Ягораву — па 4%
Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення
«Белпол» патлумачыў, з чым могуць быць звязаныя праверкі на мяжы Беларусі і Расіі
«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу. Што раздавалі бясплатна?
Як улады чарговы раз правалілі планы ў сельскай гаспадарцы
Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць
«Я ведала, што гэты дзень настане. Спатрэбілася 1480 дзён, але ён выжыў і цяпер вяртаецца дадому — да мяне і ў Амерыку»
Жонка Зянковіча Алена Дзенісавец (на архіўным фота) падзякавала прэзідэнту Трампу, дзяржаўнаму сакратару Рубіа і іншым чыноўнікам і ініцыятывам за дапамогу ў абароне Юрася. Яе словы цытуе CNN.