Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Праўладныя арганізацыі прапанавалі беларусам ананімна выказацца па «напрамках развіцця на пяцігодку». А людзі выклалі свой боль
«Штаб патрыятычных сіл», куды ўвайшлі праўладныя арганізацыі і сацыёлагі, прапанаваў беларусам падзяліцца ідэямі па развіцці краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў. Праект назвалі «Народная пяцігодка», на аснове пажаданняў людзей збіраліся «акрэсліць контуры ідэальнага вобраза Беларусі». Меркаванні збіралі ананімна праз сайт меркаванне.бел. Толькі вось замест «ідэальнага вобразу» намалявалася зусім іншая карціна — людзі скардзіліся на дрэнныя дарогі, брудную ваду, смецце, даўгабуды і карупцыю мясцовых чыноўнікаў. @zerkalo_io пры дапамозе Belpol атрымала частку вынікаў гэтага «даследавання».
https://nashaniva.com/366686
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366686
Сёння на «Нашу Ніву», як і на многія незалежныя СМІ, ідзе ддос-атака
Мы яе адбіваем, таму на ўваходзе сайт можа ў вас пытацца, ці не робат вы. Перапрашаем за нязручнасці, працуем для вас.
Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку
Цяпер яго мусяць перавесці ў калонію — па ягоным артыкуле іншага пакарання не прадугледжваецца.
https://nashaniva.com/366677
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366677
На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень
Днямі беларуска падзялілася ў тыктоку, як у краме ў адзін і той жа дзень да абеду цукеркі «Труфелі» каштавалі 38,39 рубля, а пасля — ужо 63,36 рубля.
https://nashaniva.com/366681
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366681
Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»
Як сцвярджае ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, раней «Пуцін казаў пра гэта ўжо неаднаразова».
https://nashaniva.com/366678
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366678
Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?
Па гэтым выразе лёгка адрозніць чалавека, які думае па-расейску, а толькі гаворыць па-беларуску.
https://nashaniva.com/366661
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366661
Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі
Сезон адпачынкаў на моры-акіяне (і не толькі) распачаты. Паглядзелі, дзе ж адпачываюць прапагандысты, праўладныя спартсмены і іншыя прыхільнікі рэжыму.
https://nashaniva.com/366640
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366640
Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Рыма, каб развітацца з Папам Францішкам
Пасля цырымоніі развітання з пантыфікам на плошчы святога Пятра труну перавезлі на іншы бераг Тыбра і правезлі каля плошчы Венецыі, Форума і Калізея. Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Рыма, каб развітацца з ім. Людзі сустракалі картэж апладысментамі.
Пахаваюць Папу Францішка ў царкве Санта-Марыя-Маджорэ.
Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Ватыкане
Яны паразмаўлялі ў базіліцы святога Пятра проста перад развітаннем з Папам Францішкам.
https://nashaniva.com/366658
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366658
ДАІ прэзентавала новы прыбор для фіксацыі хуткасці ў схаваным рэжыме
«Аракул Інсайт» чапляецца на пасажырскае крэсла машыны. Аўтамабіль будзе ездзіць па дарогах і незаўважна знаходзіць парушальнікаў. Іх чакаюць лісты шчасця.
https://nashaniva.com/366656
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366656
Кухня нядрэнная, віно на здароўе, але ў чым галоўнае пытанне будучага канклаву?
Кожны канклаў — гэта ўнікальнае мікраасяроддзе, як у псіхалагічным, так і ў духоўным плане, расказвае аўтар біяграфіі Яна Паўла ІІ. Удзельнікі канкрэтна гэтага канклава стаяць перад важным пытаннем, ад адказу на якое залежыць будучыня царквы і нават веры, тлумачыць ён.
https://nashaniva.com/366566
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366566
На Польшчу — да 15 гадзін, у Літву — без чэргаў
Чаго чакаць пасажырам аўтобусаў на мяжы?
https://nashaniva.com/366652
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366652
У Рыме сёння пройдзе пахаванне папы Францішка
Сама цырымонія пачнецца а 9-й раніцы па мясцовым часе (10:00 па мінскім). У Рым прыляцелі Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп.
https://nashaniva.com/366641
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366641
Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай
Прапагандыстка Ксенія Лебедзева кажа, што на цягнік айцішнікаў праводзіў топ-менеджар EPAM Андрэй Шубадзёраў.
https://nashaniva.com/366587
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366587
«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла
Больш за тры гады салігарчанін Аляксандр Гойшык правёў у кругасветным падарожжы. Пяць тыдняў з іх — у жніўні-верасні 2024 года — мужчына быў у Пакістане.
Краіне, якая лічыцца цёмным конікам для сучасных вандроўнікаў. Пасля знаёмства з якой ён не можа пагаджацца з тымі, хто абураецца навіне аб магчымым прыедзе пакістанцаў у Беларусь.
Аляксандр расказаў @Nashaniva пра свой час у далёкай краіне.
https://nashaniva.com/366602
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366602
Аказваецца, экс-супрацоўніц Tut.by Лойку і Таўкачову ўжо асудзілі завочна. Але няясна як
Былыя супрацоўніцы Tut.by — галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блока Вольга Лойка і палітычная карэспандэнтка Алена Таўкачова — унесеныя ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», які вядзе Міністэрства ўнутраных спраў. Пры гэтым адзначаецца, што іх прысуд уступіў у сілу.
https://nashaniva.com/366685
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366685
Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам
Пра гэта дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай сам сказаў @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/366680
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366680
У Наваполацку на футбольным матчы ішоў снег
Ён працягваўся каля 7 хвілін.
https://nashaniva.com/366682
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366682
Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна
«Магчыма, ён не хоча спыняць вайну, ён проста гуляе са мной, і з ім трэба змагацца па-іншаму, з дапамогай «банкаўскіх» або «другасных санкцый»?
https://nashaniva.com/366679
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366679
«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам
«Кадзінскі «Еўраопт», бяром яйкі — у яйках апарышы… Там дыхаць няма чым».
https://nashaniva.com/366676
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366676
У Магілёве зносяць першую гарадскую электрастанцыю, каб уціснуць жылы дом у гістарычным цэнтры
Будаўніцтва нязграбнага жылога дома, падобнага да хрушчоўкі, выдаюць за рэканструкцыю гістарычнага будынка.
https://nashaniva.com/366650
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366650
Зяленскі пра сустрэчу з Трампам: Добрая сустрэча. Сам-насам мы паспелі абмеркаваць многае
Прэзідэнт Украіны пракаментаваў сённяшнюю сустрэчу ў Ватыкане з прэзідэнтам ЗША.
https://nashaniva.com/366668
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366668
Прадпрыемства ўласніка Wargaming Віктара Кіслага ў Расіі прызналі экстрэмісцкім
Генпракуратура Расіі просіць забараніць у Расіі за ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці аб'яднанне, якое складаецца з уладальніка кампаніі «Леста» Маліка Хатажаева і ўласніка Wargaming Віктара Кіслага, а таксама спагнаць 100% доляў «Лесты» на карысць дзяржавы.
https://nashaniva.com/366663
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366663
Узарвалі галоўнага распрацоўшчыка расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы «Красуха»
Выбуховая прылада пад днішчам аўто спрацавала ў той момант, калі мужчына разам са сваім калегам сядаў у салон.
https://nashaniva.com/366657
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366657
Беларус адправіцца з Пакістана ў Мінск на трохколавай рыкшы
Яму трэба будзе праехаць 5500 кіламетраў пры хуткасці 25 км/г.
https://nashaniva.com/366655
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366655
Дональд і Меланія Трамп прыйшлі развітацца з Папам Францішкам
Читать полностью…Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце
Эканоміка гэтага амерыканскага штата саступае толькі ўласна эканоміцы ЗША, Кітаю і Германіі.
https://nashaniva.com/366647
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366647
Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй
Вяселле прайшло ў стацыянары.
https://nashaniva.com/366646
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366646
Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай
«Мы прыедзем куды будзе неабходна, каб дапамагчы паспрыяць канцу гэтай жорсткай і бессэнсоўнай вайны», — заявіў прэзідэнт ЗША па прыбыцці на пахаванне Папы Францішка.
https://nashaniva.com/366642
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366642
ВІДЭАНАВІНЫ: Заява Лукашэнкі пра прыезд мігрантаў у Беларусь: ВІДЭА / Міністр напружыўся: што здарылася
Новая нарада і новыя заявы Лукашэнкі: пра беларусаў, якія не хочуць працаваць, свае рашэнні і галоўную праблему. Чаму хвалюецца міністр унутраных спраў Іван Кубракоў? Не стала яшчэ аднаго сілавіка: што вядома? Як вядомы чыноўнік Лукашэнкі абыйшоў санкцыі? Пенсіянерка з Мінска нарабіла вялікіх праблем: што здарылася? Сумны рэкорд Лукашэнкі і яго чыноўнікаў: пра што кажуць афіцыйныя лічбы Белстата. Пратэст у Слуцку.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=V5nzGy12ux4